MoreKnig.org

Здані і пачвары Беларусі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Хлус Францішак, Юр Марцін



Шрифт:

І, нарэшце, калі агульная колькасьць ахвяраў сягнула за сотню ды гомельскія гарадзкія ўлады афіцыйна прызналі сваю бездапаможнасьць перад пачварай, здарылася наступнае:

Аднае раніцы на ратаўнічае станцыі ніхто не адказваў на тэлефонныя званкі, і неўзабаве туды быў накіраваны міліцэйскі патруль. Перад іх вачыма паўстала незабыўнае відовішча: увесь атрад аквалянгістаў-ратавальнікаў быў зьвязаны па рукох і нагох якарным ланцугом у памяшканьні кампрэсарнай, вопраткі на іх не было, а ў дупу кожнага быў заткнуты шлянг аквалянга - целы небаракаў-падводнікаў паразьдзімала сьціснутым паветрам так, што яны займалі палову памяшканьня. Пасьля працяглых пошукаў уражаныя міліцыянты адшукалі адзінага ацалелага сьведку трагедыі - той пасьпеў схавацца пад перакуленай лодкай. Ён і расказаў на допыце, што на самое справе людзей тапілі ратаўнікі з брыдкімі карысьлівымі мэтамі - вымагаць грошы са сваякоў, а целы ў чаканьні выкупу хавалі пад корчамі. Але ліхадзеі моцна памыліліся, усклаўшы адказнасьць за свае злачынствы на бязьвіннага Тапельца. Калі водная пачвара выпадкова прачытала занатоўку з паклёпам на яго ў «Вечаровым Гомелі», то трохі раззлавалася й вырашыла звыклымі ёй сродкамі аднавіць справядлівасьць: Тапелец зьявіўся ўначы на ратаўнічую станцыю й учыніў самасуд.

Гэты маленькі эпізод дазваляе, аднак, зрабіць выснову: людзі, прызначаныя ратаваць нашыя жыцьці, часам бываюць значна страшнейшымі за тых, ад каго яны мусяць нас ратаваць.

Пры ўсёй сваёй жорсткасьці і хцівасьці Тапельцы не выносяць няшчырасьці, ілюстрацыяй чаму - яшчэ адна гісторыя, якая адбылася ў чэрвені гэтага года. Старшыня камісыі Вярхоўнага Савета па барадзьбе зь цемрашальствам, народны дэпутат Шч., выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, распачаў будаўніцтва катэджа на беразе возера Нарач у водаахоўнае зоне. Але пад самы канец будаўніцтва глеба нечакана пачала прасядаць. Ніхто з будаўнікоў ня мог даць рады, праца, у якую гаспадар уклаў хаця і дзяржаўныя, але вялікія грошы, была дарэмнай, тады нехта зь сябраў камісыі параіў зьвязацца з сапраўдным гаспадаром узьбярэжжа - нарачанскім Тапельцам. Шч. так і зрабіў. Тапелец запэўніў, што ўратуе будоўлю, але наўзамен запатрабаваў з дэпутата прынесьці яму ў ахвяру пяць жыцьцяў. Дэпутат, які прызвычаіўся легкадумна абяцаць што заўгодна, з радасьцю пагадзіўся, і калі надыйшоў час расплаты, утапіў у нарачанскіх водах пяць мяйсцовых катоў, якіх адкупіў за пляшку ў тутэйшага гіцаля. Тапелец справядліва пакрыўдзіўся, і на навасельлі закінуў праз фортку ў вакно моцна забуцьвелыя тушкі жывёлаў і крыкнуў: «Мы яшчэ парахуемся!..» Дэпутат Шч. пакінуў гэтую перасьцярогу без увагі, але дарма: літаральна празь месяц пад час вясельля ягонага сына галоўны мэрсэдэс шлюбнага картэжу, у якім сядзелі маладыя, сам дэпутат, ягоная жонка й асабісты шафёр, страціў кіраваньне й на вачох у пераляканае аховы зваліўся з грэблі ў возера. Машыну з расчыненымі дзьвярыма паднялі толькі праз суткі, але целы ўтопленых шукаюць і дагэтуль.

Відаць, быць непрызнанымі чалавецкімі законамі часам значна латвей, чым знаходзіцца пад іх аховаю: падобнае становішча дазваляе бяскарна зводзіць рахункі з падманшчыкамі, нават калі яны зьяўляюцца сэнатарамі дый дэпутатамі.

Гэтая пачвара вядзецца ў лазьнях, што вынікае з самое назвы, а таксама ў ванных пакоях, душавых і басэйнах. Лазьнік ніколі не апранаецца. Звычайна мае выгляд маленькага дзядка з доўгаю барадою, якою ён прыкрывае свой магутны, заўсёды ўзбуджаны чэляс. Жыве ў вэнтыляцыйных шахтах, а калі зьяўляецца на людзях, то часьцей за ўсё выдае сябе за масажыста альбо за сантэхніка. Характар мае надзвычай юрлівы, і адрозьніць яго ад сапраўднага масажыста або сантэхніка вельмі цяжка, бо адзінае, пра што Лазьнік умее гаварыць - гэта полавыя стасункі. Аматары лазьні ня раз бачылі яго, але хто спэцыяльна запомніць маленькага доўгабародага дзядка ў вязанай лыжнай шапачцы! Да таго ж, разглядаць ў лазьні незнаёмых - ня вельмі прастойна. Калі ў чыста мужчынскае кампаніі Лазьнік паводзіць сябе нэўтральна, адно што бесперапынна гаворыць, то пры зьяўленьні жанчын насьцярожваецца. Ён сочыць за тым, каб лазьня, дзе ён жыве, выкарыстоўвалася па сваім прамым прызначэньні - сапраўды, каму прыемна, калі ў чужым доме госьці пачынаюць паводзіць сябе па-сьвінску. У падобных выпадках Лазьнік і выяўляе ўсю сваю моц, але ягоная помста распусьнікам досыць своеасаблівая.

Вось што здарылася з дзевяціклясьніцай Ч., якая пасьля школьных заняткаў замест таго, каб ісьці дахаты вучыцца ўрокаў, разам з настаўнікамі фізкультуры, крэсьленьня й вайсковае справы паехала ў лазьню спарткомплекса «Раўбічы», што пад Менскам...

Трэба адразу сказаць, школьніца Ч. вызначалася неспатольнасьцю ў стасунках з мужчынамі: у парыльні распусныя настаўнікі хацелі кінуць жэрабя, каму на сёньня дастанецца дзяўчына, але тая, да радасьці настаўніка фізкультуры, настаўніка крэсьленьня й настаўніка вайсковае справы, запэўніла, што адужае ўсіх, але толькі па чарзе, бо сарамлівая. Зрабіўшы па чарзе сваю справу, настаўнік фізкультуры, настаўнік крэсьленьня й настаўнік вайсковай падрыхтоўкі пайшлі ў басэйн, каб крыху адпачыць і расслабіцца, але неўзабаве яны пачулі пах чагосьці палёнага. Падумаўшы, што недзе замкнула праводку й загарэлася ізаляцыя, яны пабеглі ў душавую, адкуль ішоў пах, там і знайшлі школьніцу з падкладзенымі пад клубы ацынкаванымі ночвамі.

Ужо ў рэанімацыі, пасьля таго як Ч. апрытомыела, яна расказала наступнае: калі сыйшоў настаўнік вайсковай падрыхтоўкі, у душавой зьявіўся аголены, з надзвычай вялікім чэлясам незнаёмы дзядок у вязанай лыжнай шапачцы на галаве і, дастаўшы з-пад шапачкі два прэзэрватывы, абодва надзеў на чэляс. Сьледам дзіўны дзядок дастаў прышчэпку для бялізны й зашчаміў сабе нос. «А прышчэпка нашто?» - спыталася дзяўчына. «У мяне алергія на пах палёнай гумы!..» - злосна адказаў дзядок. Што адбылося далей, дзяўчына ня памятае, бо самлела.

Помста Лазьніка мела нечаканыя наступствы: гісторыя атрымала вялікі розгалас - на ўсю школу, і неўзабове лазьня спарткомплекса «Раўбічы» ўжо не магла задаволіць попыт школьніц і настаўніц, якія жадалі там памыцца. Лазьню зачынілі спэцыяльным загадам дырэктара спарткомплекса пасьля таго, як ён злавіў у чарзе сваю жонку, але зласьліўцы сьцьвярджаюць, што ніякага Лазьніка не было, а пачвару ўдаваў начны вартаўнік лыжнага трампліна, у будцы якога адміністрацыя спарткомлекса нібыта бачыла мачальную бараду й пафарбаваную ў цялесны колер міліцэйскую дубінку.

Сапраўдных русалак у Беларусі практычна не засталося - гэтыя істоты, якія вызначаюцца звышчалавечай юрлівасьцю, і пад час II Сусьветнай вайны задавальнялі натуралёвыя патрэбы ня толькі партызанаў - расейска-камуністычных дыверсантаў, пакінутых на акупаванае немцамі тэрыторыі, але й супрацоўнічалі з фашыстоўскімі захопнікамі й калябарантамі. Пасьля аднаўленьня савецкае ўлады тыя русалкі, што не пасьпелі ўцячы за мяжу, былі бязьлітасна вынішчаны органамі НКВД-МГБ. Так, па сьведчаньнях аднаго ведзьмака зь вёскі Купа, што на Нарачы, савецкі афіцэр у форме капітана МГБ расстраляў ягоную знаёмую русалку за тое, што знайшоў пры ёй фотаздымак салдата вэрмахта, з надпісам «Mein Geschenk meinem lieben Mädchen» («Мой падарунак улюбёнай дзяўчынцы»). Таму адзіным вартым даверу сьведчаньнем зьяўленьня русалак за пасьляваенны час застаецца крымінальная справа за 1982 год, што захоўваецца ў архіве Старажоўскага РАУС. Справа была недаведзеная да канца й скасаваная з тае прычыны, што сярод пацярпелых не знайшлося аніводнага законапаслухмянага грамадзяніна.

Яшчэ са сталінскіх часоў каля грэблі Камсамольскага возера, што ў цэнтры Менска, стаяла жалезабэтонная скульптура піянэркі зь вяслом, магутныя формы якой любілі прыводзіць у прыклад сваім сяброўкам аматары начных мілаваньняў. Дзяўчыны, схільныя да распусты, нават утварылі традыцыю - чапляць на скульптуру станікі ды майткі, і пакідаць на пастамэньце нумары тэлефонаў, выкананыя губной памадай. Такі стан рэчаў, здавалася, задавальняў усіх менчукоў, але аднойчы пажадлівец - старшыня Старажоўскага райвыканкама, жадаючы задаволіць сваю мужчынскую патрэбу, выправіўся на возера да скульптуры - шукаць адпаведныя тэлефоны, і знайшоў тэлефон сваёй кватэры, які, як высьветлілася, пакінула ягоная жонка. Побач зь лічбамі было накрэмзана істотнае ўдакладненьне: «Бяру ў рот. Райскае задавальненьне». Раззлаваны старшыня выклікаў бульдозэр, і скульптуру скінулі ў возера.

Але гісторыя на гэтым не канчаецца: літаральна праз тыдзень міліцыянты знайшлі на беразе труп невядомага каўкаскай нацыянальнасьці. Глыбокіе сьляды босых жаночых ног вялі ад яго ў ваду. Экспэртыза ўстанавіла, што каўказец памёр ад козытаў. Сьледчымі было вылучана мноства вэрсыяў, але ніводная не пацьвердзілася. На ўсялякі выпадак міліцыянты затрымалі ўсіх навакольных прастытутак і прастытутаў, але вымушаны былі выпусьціць іх на волю. Падобныя загадкавыя забойствы сталі рэгулярнымі, і тады начальнік пастарунка загадаў сутэнёрам, якія дзяліліся зь ім прыбыткам: «Калі ня знойдзеце і не абясшкодзіце дзеўку-забойцу, я прыкрыю ваш бізнэс!» Сутэнёры, папярэдне ўзброіўшыся кавалкамі арматуры, наладзілі начное дзяжурства, бо губляць пэрспэктыўнае мейсца, якраз насупраць новабудоўлі гатэля «Беларусь» не хацелася. У ноч з 10 на 11 чэрвеня дзяжурства несьлі сутэнёры П. і Х. Раптам яны заўважылі, як з вады вылезла на прычал лодачнай станцыі нейкая невядомая ім дзеўка зь вяслом у рукох. Заўважыўшы мужчын, дзеўка яшчэ здалёк запрапанавала ім свае паслугі, але дзяжурных насьцярожылі дзьве акалічнасьці: па-першае, яна не хацела выпускаць вясло з рук, а па-другое - прапаноўвала паслугі задарма. Больш сквапны П. усё ж такі рызыкнуў. Яны леглі ў лодку, і Х., які згадзіўся несьці дзяжурства за дваіх, раптам пачуў нястрыманы рогат калегі. Калі ён падбег і зазірнуў у лодку, то ўбачыў, што дзеўка казыча цыцкамі ягонага сябру. Нядоўга думаючы, Х. урэзаў нягодніцы арматурай па дупе - ён ледзь не звар'яцеў, убачыўшы, што ад дупы адваліўся вялікі кавалак бэтону, агаліўшы дротавы каркас. Але жалезабэтонная дзеўка працягвала казытаць П., які выдаваў зь сябе перадсьмяротныя стогны. Падняўшыся зь нябожчыка, скульптура замахнулася на Х. вяслом, але той зноў ударыў яе арматурай - дзеўка рассыпалася на кавалкі.

Вядома, начальнік пастарунка не паверыў расказанай гісторыі, але, тым ня менш, забойствы спыніліся.

Гэтае здарэньне яшчэ раз пераконвае ў тым, што нельга псаваць помнікі гісторыі й культуры, пакідаючы на іх надпісы, нават кранальна зробленыя губной памадай - хай сабе і з намерам падзяліцца радасьцю...

З пэўным дапушчэньнем гэтую істоту таксама можна лічыць воднай - калі дапусьціць, што фэкаліі збольшага вада. Пан Гувняж дагэтуль зафіксаваны ў адзінкавым асобніку, але зьяўляецца ў розных мейсцах, бо ўсе сыстэмы каналізацыі Прыбалтыкі, Беларусі ды Ўкраіны злучаюцца ў адзіны балтыйска-чарнаморскі калектар.

Вельмі павучальная гісторыя здарылася ў Друзгеніках (памылковая летувіская назва - Друскенінкай) у прыбіральні-ратондзе непадалёк былога лецішча маршалка Язэпа Пілсудзкага. Гэтая прыбіральня яшчэ з часоў II Рэчыпаспалітай карысталася нядобрай славай, бо там зьбіраліся выключна прадстаўнікі сэксуальных і нацыянальных меншасьцяў. Цяпер і раней прыстойнаму чалавеку гідка заходзіць туды, дзе ў смуродных кабінках зьдзяйсьняліся гомасэксуальныя акты, а ў гэты час нецярпліўцы, спраўляючы вялікую патрэбу ў пісуары, лаяць пэдэрастаў па-польску й па-расейску, бо прыбіральня знаходзіцца непадалёк ад польска-расейскага рынку. Але тыя, хто ўсё ж такі траплялі ў кабінкі, часам падвяргаліся дзікаму і, здавалася, бессэнсоўнаму зьдзеку: ніхто з пацярпелых ня мог рацыянальна вытлумачыць, як і чаму анальная адтульна аказвалася залепленай сургучнай пячаткай з надпісам: «PAN GÓWNIARZ». Нарэшце, адзін камэрсант з Прусаў здолеў злавіць зламысьніка за руку, але, намацаўшы нешта сьлізкае й валасатае, азірнуўся: доўгая, як шлянг рука карычневага колеру цягнулася проста з адтуліны ўнітаза. Адзінае, што здолеў зрабіць пераляканы гандляр - выхапіць з пальцаў пячатку.

Пасьля гэтага здарэньня прыбіральню на ўсялякі выпадак зачынілі на капітальны рамонт, усталяваўшы аўтаматычную сыстэму вадаспуска - здань зьнікла і зьдзекі скончыліся. Так сталыя наведвальнікі прыбіральні эмпірычным шляхам даведаліся, што Пан Гувняж карае толькі тых, хто не змывае за сабой...

III. ХАТНІЯ ІСТОТЫ

Сярод хатніх істотаў Хут вызначаецца найбольшымі памерамі, экзатычным выглядам і здольнасьцю перакідацца ў некаторыя гаспадарчыя прылады. Відавочцы сьцьвярджаюць, што Хут сягае ў вышыню да трох мэтраў, размах крылаў у дарослае істоты - да чатырох мэтраў. Крылы, як у кажана, скураныя, пальцы рук і ног з кіпцямі. Вядзецца пераважна на гарышчах прыватнаўласьніцкіх дамоў. У адрозьненьні ад іншых, пераважна шкодных хатніх істотаў, Хут надзіва карысны. Асноўны занятак - шуканьне скарбаў, якія пры належным доглядзе й ўтрыманьні, ён аддае гаспадарам. Галоўная ўмова - штовечар Хуту трэба пакідаць на гарышчы гарачую яечню са шкваркамі й шклянку гарэлкі. Але калі прапусьціць хоць адзін дзень, Хут жорстка адпомсьціць і пяройдзе да іншага гаспадара.

Вось якая гісторыя здарылася на Рабкораўскім завулку ў горадзе Менску. У 1942 годзе ў доме, які раней належаў вядомаму музыку, канцэртмайстру філярманічнага аркестра Моўшы Эльперу, пасяліўся Грыцко Грынэнка - яфрэйтар украінскага карніцкага батальёна, папярэдне застрэліўшы гаспадара. Аднойчы пасьля начных расстрэлаў новы гаспадар, выпіўшы шклянку гарэлкі, не знайшоў закускі й падняўся на гарышча, куды раней схаваў куфэрак з салам. На гарышчы Грыцко ўбачыў вялізнага кажана, які, зачапіўшыся нагамі за бэльку, дасмоктваў сьвіную скуру. Кажан выцягнуў сваю пысу да Грыцко й, заўважыўшы, што ад таго нясе гарэлкаю, папрасіў наліць, за што паабяцаў прынесьці гаспадару скарб. З таго часу і павялося - Грынэнка штовечар насіў Хуту на гарышча яечню са шкваркамі й пляшку самагону, а той разьлічваўся зь ім залатымі манэтамі, якія па адной цягаў з нумізматычнае калекцыі гаўлятэра Кубэ.

За тры дні да ўваходу ў Менск злучэньняў Чырвонае Арміі ўкраінскі калябарант, напаіўшы Хута, папрасіў яго замест чарговай манэты прынесьці даведку, што ён, Грыцко Грынэнка ніякі ня ўкраінец, а Герш Грынштэйн, і што ён - камісар жыдоўскага партызанскага атрада імя Лазара Маісеевіча Кагановіча. Хут выканаў ягоную просьбу. Так былы карнік стаў героем-падпольшчыкам. Сяброўства паміж Хутом і экс-украінцам працягвалася даволі доўга, але пазбавіўшыся нацыянальнасьці, апошні ня здолеў пазбавіцца адной з нацыянальных рысаў характару, якая пад старасьць толькі ўзмацнілася. У 1959 годзе гаспадар запатрабаваў за кожную яечню прыносіць не па адной, а па дзьве манэты, а то гразіўся зьняць пачвару з харчаваньня. І аднаго дня, калі Хут прынёс зь Дзяржаўнага музэя замест залатой манэты Жалезны Крыж, Грынэнка зьеў прынесеную Хуту яечню сам.

Пачвара справядліва пакрыўдзілася й ў той жа вечар зьнікла, але Герш-Грыцко нядоўга заставаўся ў самоце: да яго па даносе, напісаным Хутом, зьявіліся КГБісты. Пад час вобыску былі сканфіскаваныя ня толькі залатыя манэты, што было б справядліва, але й багатая калекцыя зубных пратэзаў і мостаў з жоўтага мэталю, назьбіраных у час службы ў карным батальёне.

Згодна з традыцыяй, Хут спаліў дом, на гарышчы якога жыў, і перасяліўся да аднаго са сьледчых, які, узяўшы пад увагу здольнасьці пачвары, уладкаваў яго штатным супрацоўнікам КГБ.

Таму, трапіўшы ў КГБ на допыт, ня варта зьдзіўляцца, калі вам здасца, што ваш сьледчы - гнюсная жудасная пачвара. Паабяцайце яму яечню ды шклянку гарэлкі - і ўсё будзе добра.

Гэтая істота, бадай, самая вядомая й папулярная ва ўсім сьвеце. Яна ня проста бяскрыўдная, але й нават карысная. Дамавік ня толькі адганяе шматлікіх злыдухаў, але й дапамагае па гаспадарцы. Праўда, часам і Дамавік ня супраць пажартаваць - напрыклад, зачыніць гаспадароў у прыбіральні (вёска Заблудава) ці пакласьці гаспадыні ў сумачку здохлага пацука (вёска Вялікія Бадуны). Напэўна, гэтыя цалкам бяскрыўдныя жарты й сталіся адной з прычын таго, што недасьведчаныя людзі часам расказваюць ужо зусім неверагоднае - нібыта па начох Дамавікі насылаюць на мужчынаў сон, каб беспакарана гвалціць іх жонак.

Відаць, даўшы веры падобным неверагодным плёткам і брудным інсынуацыям, прапаршчык палка ўнутраных войскаў Ю. зьдзейсьніў непапраўнае: ягоная жонка мылася ў ваньне, забыўшыся прычыніць дзьверы, а Дамавік, які з прычыны сваёй натуралёвай сьціпласьці не трапляўся гаспадарам на вочы, мыў на кухні посуд. З-за шуму вады ані ён, ані жанчына не пачулі, як з працы вярнуўся вайсковец - у той дзень ён удзельнічаў у разгоне дэманстрацыі, а таму ня здаў табельную зброю. Убачыўшы на кухні аголенага мужчыну - а Дамавікі заўсёды ходзяць бяз вопраткі - ён разрадзіў у яго ўсе набоі, бо прыняў аголенага за каханка. Прапаршчык хацеў застрэліць і жонку, але на шчасьце для той, набоі скончыліся. Вайсковец задаволіўся тым, што са злосьці заткнуў ёй у похву вантуз. На жаль, зайздроснага вайскоўца асудзілі толькі за дробнае хуліганства, бо ў Крымінальным кодэксе няма артыкула, які б прадугледжваў кару за забойства зданяў і пачвараў.

Агульнавядома, што ў дзікай прыродзе адныя віды пачвараў звычайна не ўступаюць у шлюбныя саюзы зь іншымі відамі. Але часам пачваразнаўцы-навукоўцы, нягледзячы на інструкцыі-забароны, ставяць падпольныя досьледы. Так, малодшы навуковы супрацоўнік маскоўскага інстытута Генэтыкі і Цыталёгіі ў сябе на кватэры скрыжаваў Дамавіка з самкай Вупара могілкавага. У выніку зьявіўся гібрыд, які ад бацькі ўзяў здольнасьць маскавацца, а ад маці - надзвычайную крыважэрнасьць і бяссэнсную агрэсіўнасьць. Навуковец вырашыў прадаць гібрыда-крывасмока на варшаўскім рынку за даляры. Прыехаўшы ў Гародню, ён пакінуў чамадан з пачварай, якая знаходзілася ў стане анабіёзу, у нумары гатэля «Беласток». Цікаўная да чужых рэчаў пакаёўка, якую прывабіў цяжкі чамадан, зазірнула ў яго.

Міліцыянты, што прыбылі на мейсца здарэньня літаральна праз гадзіну, так нічога й не дазналіся; экспэртыза паказала, што пакаёўка памерла ад страты крыві, а ў навукоўца было алібі, ён увесь вечар праседзеў у рэстарацыі, тым ня менш на ўсялякі выпадак яго выслалі назад у Маскву. Пачвара ж схавалася ў вэнтыляцыйным канале. З таго часу ў гэтым нумары й пачалі гінуць людзі. Разбэшчаная вялікаю колькасьцю ахвяраў, пачвара ўжо ня толькі піла кроў, але дзеля ўласнага задавальненьня проста выпускала яе з сонных людзей. За гатэльным нумарам замацавалася кепская рэпутацыя, ад яго адмаўляліся ўсе, нават прастытуткі, якія лічылі за лепшае правесьці сэанс мілаваньня ў смуроднай кабінцы прыбіральні, чым рызыкаваць у злавесным нумары. Гатэльныя адміністратаркі нават зьнялі заўсёдную шыльду: «У гатэль не дапускаюцца валацужныя сабакі, коткі й асобы каўкаскае нацыянальнасьці», і са спакойным сэрцам сялілі «беларускіх нэграў» у нядобрым нумары, бо ведалі, што на раніцу паўднёвы госьць будзе знойдзены нежывым у калюжыне ўласнае крыві.

Але ня так даўно ў горадзе праходзіў зьезд вэтэранаў аднае польскай партызанскае арганізацыі часоў II Сусьветнае вайны. Удзельнікі зьлёту заарандавалі ўвесь гатэль «Беласток». І толькі ўжо заплаціўшы грошы, яны даведаліся пра таямнічыя забойствы. Былы капэлян партызанаў а.Прушыньскі пасьля непрацяглага, але імпэтнага банкету ў гатэльнай рэстарацыі назваў сваіх таварышаў расейскімі сьвіньнямі за іх баязьлівасьць і сам выклікаўся правесьці ноч у тым самым нумары. Яго доўга адгаворваў сын - таксама капэлян, але бацька быў няўмольны, і прыхапіўшы з сабою пляшку сьпірытуса «Раяль», сьвятары разьмясьціліся ў нумары.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Имперский вор. Том 10
Имперский вор. Том 10
[Ужасы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Я – старший инквизитор Ордена по Контролю за Божественной Деятельностью. Я попал в ловушку, но смог сбежать, переродившись в отдалённом мире. Напоследок даже украл нечто ценное. Вот только рано
0
Инициум. Том IV
Инициум. Том IV
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Научная фантастика]
После всего пережитого Алексу хотелось бы наконец заняться чем-нибудь простым. Например, заработать денег, обзавестись собственным кораблём и хотя бы ненадолго перестать попадать в неприятности.
0
Аптекарь. 1894 – Том 2
Аптекарь. 1894 – Том 2
[Наука и образование / Химия / Проза / Историческая проза]
Я тридцать лет строил фармацевтический завод. В день, когда его продали, меня не пустили через проходную. Там сердце и остановилось. Очнулся я в Петербурге 1893 года, за прилавком аптеки на
0
Лекарь может рассердиться
Лекарь может рассердиться
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Sex по договору, или сделай мне ребёнка, сосед
Sex по договору, или сделай мне ребёнка, сосед
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Современная проза]
Мне тридцать пять, за плечами неудачный брак, а впереди всего полгода, чтобы осуществить главную мечту — стать мамой. Муж мне не нужен, а вот кандидат в отцы имеется. Глеб Лютов — мой угрюмый,
0
Хроники Тириса. Книга 7
Хроники Тириса. Книга 7
[Боевая фантастика / Космическая фантастика]
Основные направления развития придуманы, основные враги определены. Осталось дело за малым — найти координаты крепости предтеч. То, что для этого нужно совершить невозможное, виконта Каэля Вераского
0
Не время умирать. Назад в ГДР. Часть 3
Не время умирать. Назад в ГДР. Часть 3
[Попаданцы / Шпионский детектив]
ФИНАЛ Герой смог освоиться в чужой жизни и чужом теле. Спас свою жизнь, хорошо поломал планы западных разведок. Но предатели среди своих все еще рядом, они уже известны Андрею Соболеву, но их
0
А-бомба. От Сталина до Путина
А-бомба. От Сталина до Путина
[Биографии и Мемуары / Документалистика]
История создания советского ядерного оружия остается одним из самых драматичных и загадочных сюжетов XX века. Даже, несмотря на то, что с 29 августа 1949 года, когда на Семипалатинском полигоне была
0
Катастрофа. От Хрущева до Горбачева.
Катастрофа. От Хрущева до Горбачева.
[Биографии и Мемуары / Государство и право / История]
Виктор Васильевич Гришин — крупный советский политический деятель. В 1952–1986 гг. он был членом ЦК КПСС: в октябре 1964 г. именно он подготовил текст заявления Н.С. Хрущева об уходе на пенсию,
0
Сад мертвых душ
Сад мертвых душ
[Исторический детектив / Детективы]
Лондонская журналистка Лиз Хоутон в 1968 году расследует исчезновение крошки Люси – и натыкается на забытое дело о пропаже трех девочек, которых должны были эвакуировать в сельскую местность в годы
0
Девятнадцать ступеней
Девятнадцать ступеней
[Современная проза]
Любовь расцветает в самые мрачные времена… Трогательная история от Милли Бобби Браун, актрисы из сериала «Очень странные дела». Глубоко личный роман, вдохновленный реальными событиями из жизни ее
0
Держаться
Держаться
[Современные любовные романы / Современная проза]
Любовь блестящего парижского актера Франсуа и студентки Элеоноры, которая видит в нем весь мир, вспыхивает мгновенно и ярко. Это обжигающая, неистовая страсть, с привкусом запретного, головокружением
0

Самые популярные книги

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Солдат Отечества 6
Солдат Отечества 6
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
«Мы долго молча отступали…» Для него это были строки из стихотворения. Теперь — его реальность, его война. Офицер из 2026 года приходит в себя летом 1812-го в теле солдата Платона Белавина. Он
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Снова Интерн!
Снова Интерн!
[Альтернативная история / Попаданцы]
1984 год. Мне снова двадцать четыре, но в зеркале вижу лицо Макса Ладыгина, однокурсника, чья жизнь после отчисления пошла под откос. Теперь я в его халате, а заведующий велел доработать смену и
1
Яд для Драконьего гнезда
Яд для Драконьего гнезда
[Современная проза / Приключения / Фантастика]
В прошлой жизни Элирис видела, как горят её системы. Видела смерть семьи, падение Са’Рет и Аэл’Тар, рабство, предательство и лица тех, кто называл насилие правом сильнейших. А потом она проснулась за
0
Второй брак императрицы. Том 2
Второй брак императрицы. Том 2
[Любовное фэнтези / Классическое фэнтези]
Культовая новелла, не имеющая аналогов: 159 млн прочтений на оригинальной платформе Naver, № 1 среди корейских новелл в жанре ромэнтези на Rulate! Литературная основа нового сериала на Disney+ с
0
Леди-мачеха для бастарда
Леди-мачеха для бастарда
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Альтернативная история]
Погибнув в своём мире, я пришла в себя в роскошном замке в далёком прошлом, здесь я жена герцога, но для него наш брак, лишь попытка скрыть правду. И теперь он требует невозможного: воспитать его
1
Измена. Не твой мужчина
Измена. Не твой мужчина
[Дом и семья / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
— Я МУЖЧИНА! ТАК РАБОТАЕТ МОЙ ОРГАНИЗМ! — И поэтому ты спал с другой, пока я с нашей дочерью лежала в больнице?! — Даш, это была ошибка! Один раз! Ты собираешься разрушить семью из-за одной ночи?! —
0
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
[Детская литература: прочее / Сказка / Детская проза / Детские приключения]
Зима пришла в Пёсбург, а значит, у Барбоскиных начинается время самых снежных приключений! Дружок, Гена, Роза, Лиза и Малыш знают: мороз и сугробы – совсем не повод сидеть дома. Дружок попробует
0
Отморозок 13
Отморозок 13
[Боевик / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Развязка многолетнего противостояния. Все дороги ведут в Энск.
0
Мое тело кем-то одержимо. Том 1
Мое тело кем-то одержимо. Том 1
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Мое имя – Канна Адис, и я родилась в мире магии, принцев и герцогов. Но однажды я открыла глаза и обнаружила себя в чужом теле! В другом мире, в фантастической стране, которую называют «Кореей».
0
Хромой приручитель. Том 1. Первая печать
Хромой приручитель. Том 1. Первая печать
[Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в другой мир — полбеды. Попасть в него хромым бродягой, который чистит навоз за миску каши, — уже интереснее. Но Матвей не унывает: у толстого Бурки колики от булочек, в амбаре кто-то ворует
4
Аид. Его пешка - Её корона
Аид. Его пешка - Её корона
[Современные любовные романы]
Аид — наглый мажор без тормозов и принципов, который вообразил, будто он хозяин академии «диАмадА». Правила здесь пишет он, и любой учащийся подчиняется им без разговоров. Кто ослушается — тот бросил
0
Добро пожаловать в Бездну Том 4
Добро пожаловать в Бездну Том 4
[Приключения / Фантастика / Фэнтези / Попаданцы]
Японский студент Оримура Кейта неожиданно просыпается в странном месте похожем на его родной мир, но только разрушенный, наполненный чудовищами, магией и странными законами бытия, похожими на
1
Я лорд крепости. Том 3
Я лорд крепости. Том 3
[Боевое фэнтези / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Книги про волшебников / Самиздат]
Постепенно моя крепость становится всё заметнее, да и соратников у меня прибавляется. Впрочем, я прекрасно понимаю, что нахожусь лишь в начале своего пути. А сейчас мне предстоит забраться ещё дальше
2