MoreKnig.org

Вялікія дарогі [пра мінулае]: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Глыбінны Уладзімер



Шрифт:

Уладзімір Глыбінны

Вялікія дарогі [пра мінулае]

Пралёг. ЖЫЦЬ...

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць - усё тварыла ўяву раптам адроджанага жыцьця.

Жанчына перайшла наўскаса вуліцу хадою незаклапочанае, гордае сваёй маладосьцяй і сьведамае сваёй сілы й прывабнасьці. Відавочна, яна была зусім вольная ад думак пра чыесьці пакуты тут-жа, недалёка ад яе, усяго за колькі крокаў.

Зырка зялёны дыван шырака раськінутае вяршаліны схаваў яе на колькі сэкундаў ад звайстрэлага зроку Кастуся, што быццам пранізваў яе суздром. Не магла жанчына ведаць, што да шыбы вакна трэцяга паверху прыпаў бледны няголены твар ніколі няіснуючай для яе асобы, а ягоны зрок сочыць ейны кожны крок, і што яны становяць сабой нейкія іншыя вехі ў жыцьці невядомага вязьня. Калі вяршаліна схавала яе пад сваім контурам і да часу, калі яна ізноў паказалася спад зяленіва, Кастусь сіліўся сьвідраваць зрокам густую зялёную шапку. Але загустое было лісьцё, каб што-небудзь пабачыць. Адылі адчуваньне жыцьця на нейкую часіну ўзбуяла ў ягонай закарузлай і, здавалася-б, памёрлай для жыцьцёвых усплёскаў душы. Нібы пяруном і маланкай прарэзала ейнае хмарнае неба, а ўлева ўмомант змыла нанесены доўгім часам пыл і бруд жыцьцёвае шэрасьці, спад аськепкаў жыцьця падняўся й пацягнуўся да сонца, сьвятла й шчасьця той жыцьцёвы стымул, што калісьці гэтак красаваў у гэтым маладым чалавеку.

...Жанчына ізноў паказалася з-за дрэва, ідучы той-жа нязьменна-пэўнай хадою. І ў чыстым празрыстым паветры, прарэзаным досыць слабымі, далёка яшчэ нялетнімі, косамі сонца, прад зрокам назіральніка праглянулі некаторыя ейныя рысы. Цяпер, калі ён пабачыў на кароткі міг ейны профіль, яму здалося, што дзесьці бачыў яе, - да таго-ж знаёмымі выдаліся яму рысы яе, уся постаць а, галоўнае, штосьці нявымоўна-знанае ў яе твары. І нат ня гэтак асобныя рысы яе, якіх нельга было разглядзець з вышыні на воддалі, як агульны ейны выгляд, у якім адчувалася самаўсьведамленьне свае годнасьці.

Штосьці ўразьліва-знаёмае прабегла сьценем у сьведамасьці Кастуся, запаланіла ягоныя пачуцьці радасным спадзяваньнем і скаланула ўсю ягоную істоту.

Хто-ж гэта мог быць? - думаў ён і ніяк ня мог даць сабе рады ўспомніць з той азначанасьцяй, каб выклікаць ейнае імя.

Мінула яшчэ колькі часінаў гэтае няўпэўнасьці. Жанчына ішла далей проста ў прасьцяг вуліцы й пачала зьнікаць у далячыні. Ужо ня відаць было ейнага профілю. Воддаль глынула постаць яе і штрыхавала контуры. За колькі часінаў яна зусім зьнікла, зьвярнуўшы недзе ў суседні завулак.

Доўга яшчэ глядзеў-бы Кастусь усьлед яе зьнікненьню і яшчэ доўга, мусіць, ягоны бледны схудзелы твар ня мог-бы адарвацца ад шыбы, даючы ў сваёй душы наперамену месца то раптоўна ўзроджанай радасьці жыцьця й адчуваньню, што яно-ткі цячэ сваёй дарогай, непераможанае ў нягодах гаротнымі дазнаньнямі людзей, то ўступаючы месца той няпэўнасьці, што вырастала зь немагчымасьці даведацца, хто-ж яна такая была. Мусіць, доўга яшчэ цягнулася-б, нябачнае пабочнаму воку й толькі балюча адчуванае самім ім, гэтае ўтрапеньне, разам і радаснае й гаротнае, ад пачатку.

Ніхто ня бачыў ягонага твару, што прыпаў да шыбы з адваротнага боку вакна. А каб сталася гэтае, то льга было-б прачытаць шмат нікім нячытанага, і хіба-ж толькі падобным да яго зразумелага ўзварушаньня адубелае душы, адроджанае смагі да жыцьця, жаданьня ізноў жыць, але, жыць... наўсуперак благому кону, што корчыў, калечыў пачатныя пялёсткі парываньняў і калечыў лепшыя імкненьні маладосьці, падмінаў сваім грубым ботам цьвет ягонага красаваньня.

На нейкую часіну як-бы зьнікла адчуваньне сапраўднасьці, і Кастусь забыўся, што ён зусім ня вольны чалавек, а звычайны вязень, прыведзены з камары на допыт і пакінуты ў карыдоры чакаць свайго выкліку ў пакой да сьледчага. Канвойны, які прывёў яго сюды, атрымаў даручэньне прывесьці яшчэ кагосьці іншага на допыт, паслухмяна зьнік, загадаўшы Кастусю стаяць тварам да сьцяны ня зыходзячы зь месца. Ён, пэўна-ж, і стаяў-бы, ня кратаючыся, каб ня гэтае, тут-жа побач, вакно, якое прывабіла яго спачатку густой зялёнай вяршалінай дрэва. Калі ён зрабіў гэтыя два крокі, што адлучалі яго ад вакна, дык ня мог ужо больш устрымацца, каб не парушыць загаду, і міжвольна, стыхійна зрокам сягнуў далёка за дазволеныя межы. І вось цяпер, па колькіх месяцах поўнае адлучанасьці ад жывога сьвету, людзей і прыроды, доўгага гнібеньня ў сырым скляпеньні каменнага мяшка-камэры «Амэрыканкі» - найноўшага дасягненьня турэмнага будаўніцтва, - адкуль толькі малюсенькі кавалачак неба й быў відаць праз невялічкае вакенца каля столі, Кастусь нарэшце дарваўся да сапраўднага вакна. Праз яго можна было бачыць ня толькі шырокі прасторны купал блакітнага бяздоннага неба зь лёгкімі пуховымі, бялява-ружаватымі хмаркамі, быццам застыглымі ў паднябесьсі. Сама зямля, што прабівалася зяленівам праз каменьні і асфальт, куды людзі яе загналі, ізноў паўстала сваёй адвечнай існасьцяй перад зрокам гэтага пакутніка. Доўгая ростань з навакольным жыцьцём мусіць ня здолела заглушыць у ім адвечнае прагі да жыцьця й не пагасілі яе ніякія перагасы долі. І адразу ўсё нядаўнае здалося яму дарэмным, ня вартым увагі, нікчэмным быльнягом, ды яго нібыта й ня было зусім. Як-бы й ня існавалі ўжо доўгія балюча-марудныя месяцы ляжаньня на каменнай халоднай падлозе камэры, упоруч адзін каля аднаго, стузінай, дзе ў часы доўгіх халодных ночаў адзін другога грэлі сваймі схудзелымі целамі. Быццам і ня было доўгіх гадзінаў, дзён, тыдняў, месяцаў гаротнага чаканьня выкліку на допыт, дарэмных спадзяваньняў на тое, што разьбяруць, ня можа быць, каб невінаватага трымалі, - выпусьцяць, абы выклікалі й пагаварылі. Гэта-ж праз памылку яго забралі, ён-жа нічога не рабіў супраць улады, акрамя затоенага нутранога, нікому ня выказанага болю за свой край і народ, так бессардэчна нашчаны й пустошаны бязьлітаснай чужой уладай. Адыйшлі ў далёкае ночныя трызьненьні, азьвярэлыя твары вартавых турэмнікаў і абернутае ў вуснах апошніх абразай у наш адрыс, незразумелае ім слова «нацдэм», якім канваіры-ахоўнікі з добрым прыдаткам расейскага мату надзялялі кожнага вязьня-інтэлігента, даручанага ім. І хоць не надоўга перасталі існаваць шэрыя баланды, змацаваныя драўляным калком пайкі хлеба, ночныя выклікі на допыт бяз рэчаў, або з рэчамі, няма ведама куды, што поўнілі сабой звычайны шэры дзень вязьня.

Але, цяпер усё гэта толькі ўява, і яно зьнікла з памяці як тая «вёска зь яснай явы». Іншы сьвет уразіў зрок і сьведамасьць Кастуся й запаланіў ўсе ягоныя адчуваньні. Толькі гэты зялёны, поўны фарбаў, такі, здаецца, блізкі, а разам і гэткі недасяжны, далёкі сьвет, бязьмежна варты, каб жыць у ім.

Ён заглыбіўся з асалодай у гэтыя самаадчуваньні й не заўважаў, як у калідоры хадзілі ўдоўж і поперак людзі, найчасьцей маладыя, у зеленавата-шэрых, паводле чэкісцкага фасону, кашулях з адзнакамі выслугаў на стаячых каўнярох у выглядзе ромбаў або квадратаў, у галіфэ й высокіх, бліскуча начышчаных, новых ботах, што парыпвалі пры кожным кроку, а абцасамі выраблялі безьліч надаедлівага стуканьня й груканьня. Часта адчыняліся й зачыняліся дзьверы пакояў, выпускаючы і ўпускаючы службоўцаў гэтае бязконца вялікае й страшное канцылярыі. Сакратаркі перабягалі з паперамі, а з-за адчыненых дзьвярэй даносіўся стук пішучых машынак і, часамі, урыўкі грозных покрыкаў сьледчых на свае ахвяры, што да пары, да часу не паддаваліся на настырлівыя вымаганьні прызнацца да віны. Можна было, на кароткі міг, як доўга адчыненыя дзьверы дазвалялі выходзіць адтуль гукам, пачуць прарэзьлівыя ўсхліпы-галошаньні, але дзьверы гэтым разам зачыняліся хутчэй, і йзноў заставалася ў калідоры толькі нявыразьлівасьць агульнае мітусьні й шумятлівасьць па той бок дзьвярэй. У калідоры ў розных мясцох стаялі бледныя, няголеныя людзі ў пацёртай, як папера, вопратцы, чакаючы пакліканьня ў пакой, або прагнаныя на кілідор падумаць зь ліку ўпартых «неразброеных палітычных ворагаў».

Калі-б Кастусь ня быў так заглыблены ў адноўлены ізноў, паўсталы ў ягоных адчуваньнях сьвет, дык мог-бы ўгледзець сярод чакаючых або прыводжаных каго-небудзь са сваіх знаёмых. Тыя яго бачылі, а адзін зь іх нат хацеў падаць знак, аднак не дачакаўся нагоды адцягнуць увагу Кастуся й быў неўзабаве пакліканы ў пакой. Ён-жа нічога ня бачыў і ня чуў за сваімі плячыма. На шчасьце ніхто не браў увагі на вязьня, прыліпшага да вакна. Кожны рабіў сваю справу, каб выслугоўвацца ды атрымоўваць чарговыя падвышэньні й прасоўваньні ўгару й здабываць новыя нашыўкі з адзнакамі на каўнярох. Усе сьпяшаліся, мітусіліся й ня бралі ўвагі нат адзін на аднаго, а ня тое, каб на вязьня, сьпісанага зь ліку людзей і асуджанага ўжо загадзя, яшчэ задоўга перад арыштам, на засланьне на далёкую Поўнач, як дармовая працоўная сіла.

Зьбег акалічнасьцяў неяк так склаўся, што Кастусь мог на некаторы, хоць і кароткі, час аддаць сябе цалком сваім уявам... і гэта была першая шчасьлівая часіна ў цэлым ланцугу бязрадасных дзён, падобных да сябе, як брудныя памыйныя кроплі вады. Дарма, што гэта быў толькі момант, усяго толькі колькі-часінны перапынак.

Але гэта была часіна даражэйшая можа за колішнія салодкія й не такія ўжо кароткія сьветлыя дні маладосьці. Тады гэта было для яго даступнае, не станавіла яно сабой чагосьці недасягальнага па той бок ужыцьцёўленых жаданьняў. Не сказаць, каб ён карыстаў шырака сякой-такой колішняй «воляй», абмежаванай шмат якімі немагчымасьцямі з гледзішча матэрыяльнага. Прыроду-ж ён любіў яшчэ ад малых год, калі гадаваўся й рос на ўскрайне гораду, недалёка ад невялікае, але як для малога хлапца багатае магчымасьцямі марнаваць час, ракі. Тады ён улетку штодня, вольны ад школьных заняткаў, гуляў на рацэ, гадзінамі ловячы келбаў ці яльцаў, стоячы вышэй каленаў у вадзе, або качаўся ў цёплым пяску, загараючы, або толькі купаўся ў няглыбокіх водах свае роднае Сьвіслачы. Часам рабіў далёкія загарадныя выбегі, у часе якіх ваколіцы Менску, ад Кальварышак, Драздоў, Крупцаў, Ясьнінак ды аж да Банцараўшчыны й Ждановічаў сталіся яму блізкімі куткамі. Тады яму палюбіліся багатыя паплавы, мокрыя грэблі, цераз якія няраз прабіраўся да паловы мокры, гаі й дубнякі ўздоўж рэчкі, па якіх яму даводзілася туляцца, шукаючы багатага рыбнага месца. Няраз, начуючы ў лесе, засынаў пад аднастайныя сумныя гукі зязюлі, а сярод кароткае летняе ночы ён прачынаўся, удыхваючы глыбока здаровы смаляны пах сасны і ўслухоўваўся ў таемныя шорахі начнога лесу. Даводзілася яму назіраць, як займалася адкульсьці спад ускраю зямлі на ўсходзе ружовасьць, якая набірала выразьлівасьці, зырчыні, ды першыя сьветла-празрыстыя косы сонца залацілі вяршаліны стагодніх соснаў і заімшэлых хвояў. Пад іх жыцьцятворчай сілай ажываў й наліваўся краскамі, рухамі ды поўніўся шумамі шырокі лясны прастор, што быццам і не здагадваўся аб прысутнасьці тут-жа істоты з роду ягонага адвечнага ворага - чалавека. Няраз спатыкаючы й праводзячы сонца на рачным узлоньні, Кастусь пазнаваў хараство прыроды, напаўняў сэрца мэлёдыямі адвечнай ейнай музыкі, зрадняўся зь ёю. Яна сталася ягонай другой істотай, зь якой духова ніколі не разлучаўся надоўга, дарма што жыў усё жыцьцё ў вялікіх гарадох. Яму заўсёды вялікім адпачынкам і супакаеньнем ад зямных клопатаў было пабыць на берагох ракі, пацешыць свае вочы ейнымі мяккімі сьвежа-зялёнымі паплавамі, пабадзяцца між бярэжнымі кустамі, зачараваным вокам углядацца ў бягучыя па каменьчыках і пяску цуркі, або прабегчы поглядам па люстраной паверхні вады на глыбіні, цьмянай на погляд, з лапухамі лялейных лістоў і лялеямі пасярод іх. Гэты сьвет таіў у сабе непераможную прынаднасьць, і ён мог гадзінамі, як зачараваны, хадзіць наўкола, або сядзець на месцы, углядаючыся то ў ваду, то ў зьнікаючы ў далёкай смузе далягляд ізь сінявата-лялёвымі зубцамі суцэльных лясоў у далечыні. У гэткія часіны ягоныя вусны маглі шаптаць словы ўлюбёнага паэты:

- І чаму гэта я раней не заўважаў гэтых зялёных лісточкаў, не карыстаў з асалоды адчуваньня іхнае клейкасьці на руцэ? - мільганула думка, дарма што гэта было ня зусім праўдай, бо заўсёды ў жыцьці ён іх і бачыў і адчуваў. Цяпер, у гэтую часіну растаньня з прыродай і немагчымасьці дакрануцца да яе, ён быў узбуджаны бачаным. Жарсьць нязбытных жаданьняў раптоўна ўзрасла з нячуванай сілай і, падагрэты ёй, ён стаў сябе асуджваць за ўяўную былую абыякавасьць да жывое прыроды. І здалося яму, што магчыма ў сьвеце й няма нічога лепшага акрамя гэтых зялёных лісточкаў. Ён з асалодаю пачаў адчуваць іхны даўкі смак, гаркаваты пры канцы, і іхную клейкасьць, калі яны, яшчэ больш белавата-чырвонаватыя, чымся зялёныя, вылупіліся з веснавых пупышак. Уява ўзрастала й выціскала сабой рэальны сьвет. Ізноў прыйшлі ўспаміны пра стараслабодзкія гароды на Сьвіслачы, скрозь абсаджаныя ад даўна дрэвамі берагі. Малым хлапчанём ён сядзіць на кладцы. Вялізная вярба распасьцерла сваё нагнутае да вады вецьце. У люстры вады яна, перавернутая, зьвесілася зь нябеснага прадоньня, укрытага белымі раскідзістымі пуховымі хмарынкамі. Абедзьве вярбы - і гэтая праўдзівая над галавой, і тая адбітая ў вадзе - зьвесілі над ім свае бялявыя пэрлы, а ён, зачараваны, ня ведае, да якой працягнуць рукою, каб крануцца гэтых мяккіх, пакрытых ценькім пухам, так прынадных руцэ й зроку, каткоў. Хіба-ж над галавой далей, а тут, унізе ў вадзе, абы рукой працягнуць, - яны блізка, блізка... зусім блізка.

Вясновы ветрык чуць кранае ваду, маленечкія хвалькі ледзь калышуць паверхню. Адбітая вярба, калыхаючыся, робіць адбітак больш зыбкім і, разам з тым, чароўным. Вочы хлапчука ўглядаюцца ў трымценьне, ягоныя вушы ловяць зыкі шалясьценьня, спачатку ён думкай сіліцца дасягнуць нагледжанага, за ёй і рука міжвольна працягнулася, каб ухапіць і адламаць сабе галінку з каткамі. Хлапчук нагінаецца і, ад хараства забыўшыся, што перад ім рака, хуткім рухам апускае руку ў халодную красавіковую ваду ракі і... аж уздрыгнуўся ад раптоўнага адчуваньня мокрага, халоднага на бялява-ружаватай скуры свае тонкае ручкі. Тут толькі ён уськідвае галоўку ўгару і, заміж зыбкае ўявы, перад ягоным зрокам паўстае вялізная шапка ўкрытага каткамі вецьця й маладога красавіковага зяленіва, што выбівалася з-падыспаду. А вышэй, над вярбой, бясконца васільковы купал сапраўднага неба, і хмурынкі, што плылі павольна выяўляючы вечны спакой і мір на небе й на зямлі.

І цяпер, узнавіўшы ў сваёй памяці гэты абразок, Кастусь як бы дадумаў да канца ўсё тое, што тады ўзбудзілася ў яго маладых пачуцьцях, але магло быць асьветлена дасьпелай думкай дарослага чалавека. Кастусь узьняў зрок угару... Таксама, як і тады ў маленсьцьве, плылі лёгкія хмурынкі... Вялікія прагаліны паміж імі гэтак сама аддавалі вечным блакітам... Цяпер, праўда, можа ня гэткім ясным, як тады выглядала ў дзяцінстве... Пашарэў зрок чалавека... Пашарэў і адбітак навакольля... Адылі пад гэтым пашарэлым напластаваньнем, што затуманіла крыху перад зрокам паверхню гэтага васільковага прадоньня, уяўлялася ізноў тое самае... Яна ёсьць, гэтая сінь, і ніякая пашарэласьць яе не схавае ад вока чалавека, што хоча бачыць яе.

Сіняе неба... Зялёныя лісточкі... можа акрамя вас ня было й няма нічога вартага на гэтым сьвеце - пачаў ізноў думаць ён...

- Какого черта высматриваешь? - раптоўна пачуўся грубы, настырлівы голас канваіра, што вяртаўся зь іншым вязьнем, пакліканым на допыт, і згледзеў прытуленага да шыбы Кастуся.

- Назад, к стенке! Как ты смел, сукин сын, подходить к окну? Не велено! В карцер пойдешь, собака, - крычаў пачырванелы ад раптоўнага прыліву злосьці, нізкі, каржакаваты постацяй, кірпаты канваір Ніканор. І ня гэтак ад сапраўднае свае злосьці, як ад робленае з абавязку службы выпрацаванае за колькі год выслугоўваньня й няздатнасьці хоць-бы як падняцца ў сваёй кар'еры ды прыдбаць хоць-бы які чын, вышшы за звычайнага «рядового». І мусіць гэта толькі й падганяла яго на яшчэ большую злосьць, каб даць выхад хоць на бяспраўным нявольніку, бо-ж апрача нявольнікаў ня меў ніжшых за сябе.

Кастусь адчуў, што каб гэта было ня ў гэтым людным, поўным руху калідоры «важнае» цэнтральнае ўстановы, а недзе ў ціхім таежным закутку, давялося-б яму зараз выціраць свой твар ад сьлядоў, а галаве прышлося-б пазнаёміцца з бітым шклом. Зьбялелы ад раптоўнага, зьнячэўку, спалоху, ён ірвануўся ад вакна і адразу стаў у загаданую позу тварам у куток. Мусіць, заўважыў канваір, як дрыготна краталіся плечы пранятага Кастуся, і прыняўшы гэта за адзнаку пярэпалаху й паслухмянасьці, гэтым разам устрымаўся ад новых словаў да свае прывычнае лаянкі і, раптоўна, зьмяніўшы свой гнеў на ціхую, яму аднаму ведамую пахмурную ўсьмешку, пакінуў вязьня ізноў у спакоі.

Зьбянтэжаная ўтрапёнасьць і безнадзейная немарасьць запанавалі ў сэрцы Кастуся. Перад ягонымі вачыма была цёмная непраходная сьцяна, зрок упіраўся ў цемнаваты шэры куток. Ён адгароджваў ад сьвету, гасіў сьвятло й сонца жыцьця, што ішло за сьценамі сваім недасяжным цяпер Кастусю адвечным поступам. Сярод белага дня ў ягонай душы запанавала чорная ноч. Неўзабаве яго паклікалі на допыт у пакой сьледчага. На сьцяне каляндар паказваў травень 1933 году.

1. КАЛІ ПАЧАЛОСЯ

Акрамя звычайнага сьпякотнага чэрвеньскага дня, гэтая нядзельная раніца нічога асаблівага не варажыла. Ужо даўно сонца пазалаціла бляшаныя дахі меставых камяніцаў, і ўжо колькі часу гадзіньнікавая вежа на гарадзкім пляцы ўсходняй сваёй палавіцай купалася ў шчодрым, яшчэ ня так палыхаючым, як апаўдні, мяккім цяпле яго ранічных косаў.

Ужо даўно маці Кастуся адчыніла аканіцы, і разам з цуркамі сьвятла ў пакой улівалася абуджаная гаварлівасьць знадворнага жыцьця. Праз ускрай аднаго вакна, што было да саду, уліваліся зыкі абуджанае прыроды, птушыныя посьвісты, вераб'інае шчабятаньне, а калі прыслухацца - рознагалосны й разам з тым зьліты ў адзіны, гоман летняе прыроды й гарадзкога тлуму, што тварыўся разам з шапаценьням рознастайных жучкоў і кузурак на зямлі, і трэскам скакуноў у траве, і аддаленым шумам места зь ягоным трамвайным скрыгатам, гудам машынаў і гомам мескага натоўпу.

Уводдаль ад самога цэнтру, на Старажоўскай ускраіне, гарадзкі тлум даходзіў ужо толькі хіба сваім водгульлям і таму не рабіў жыцьцё тут так нясьцерпным нат і ўлетку. Гул места ня мог тут адолець галасоў вечнажывучае прыроды й тварыў хіба толькі фон, каб выгадна адцеміць несьмяротную прыгажосьць адвечнае музыкі шчасьлівае ў сваім буяньні прыроды.

Кастусёва вуха заўсёды цешылася ранічнымі шолахамі лёгкага ветрыку, што змушаў шаптаць вясёлую песьню быцьця тысячы лісточкаў на антонаўскай яблыні недалёка вакна, тварам да якога ён заўсёды быў на сваёй канапе.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 30 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0