Дзеда ўбачыў здалёк, зза прысад на ўзмежку. З рэзгінамі на плячы дзед ціхаціха сунуўся ад хаты да гумна, Андрэй гукнуў: «Дзед!..» Той павярнуў галаву на голас, але хады не паскорыў — ці то не пазнаў Андрэя ў прыцемках, ці то гэтак стаміўся, што і пазнаць нікога не мог. Самому ж — каму яшчэ? — давялося, мусібыць, і труну майстраваць, і з папом дамаўляцца, і пра хаўтуры думаць: немалы клопат — як мае быць пахаваць чала века. Андрэй прыпусціў кроку, і якраз каля гумна яны і сыйшліся: дзед з рэзгінамі, унук з вянком.
— Скуль гэта ты? — не вітаючыся, хоць не бачыліся гады чатыры, спытаў д зед і, спытаўшы, закашляўся, адвярнуўся ўбок і кашляў суха, адрывіста, доўга… — От халера нейкая…
Абняцца замінаў вянок, і ўсё ж Андрэй няўклюдна прыабняў д зеда левай рукой, торкнуўся тварам у ссівелую шчаку, раптам наплылі слёзы, запяршыла ў гор ле: «Здароў, дзед… Ты трымайся, трымайся…»
— Трымаюся. Памажы сена накідаць.
Андрэй расчыніў рыпучыя дзверы гумна, зняў вянок з пляча і, не ведаючы, куды яго прыткнуць, павесіў на ручку сячкарні.
— Каму ты гэта?
— Нябожчыцы, каму.
— А… Ты хіба яе помніш?
— Ты што, дзед?.. Не крыўдуй ты. Часу ўсё не было. Круцішся там, бегаеш, а чаго круцішся, чаго бегаеш — чорт яго ведае.
—Я не крыўдую, ты чорта не згадвай… Добра, што помніш. Яна мне сястра стрыечная, то і табе радня нейкая.
Сена на таку было ўсяго нічога, Андрэй палез на га рышча, каб скінуць пару ахапкаў, ды так і застыў на драбіне. Насцярожана глянуў уніз на дзеда.
— Хто табе сястра?
— Стрыечная, кажу. Гэля Карунская. Яна ў дзеўках Бельскай была, а ў бабах, бач, Карунскай стала. Хоць му жык яе і не з Карун, і не радня нам аніякая. Прозвішчы толькі адны і тыя ж.
Андрэй павярнуўся і сеў на драбіне, каб не зваліцца. Блізка было да таго, што ён са сваім вянком прыехаў ранавата, трапляючы з адной дурноты ў другую. Таму спытаўся ў абход:
— А бабулі яна хто?
— Праз мяне і ёй радня выходзіць.
— Выходзіла, а не выходзіць.
— У нас так не кажуць, забыўся ты… Радня і па смерці раднёй застаецца. Сам чалавек — лісток, галінка, а ўсё ў ім ад радні, ад кораня ідзе. І памірае чалавек не ў сваю смерць, а калі корань высыхае. Ты лезь, чаго сеў?
— Зараз.
— І далей пралазь, цягні з куткоў ад шчыта, з крайку я і сам накідаю.
Андрэй залез на гарышча, бокам, паўзком па сене стаў прабірацца ў кут да шчыта і балюча ўдарыўся каленам аб вугал нейкай скрыні. Войкнуў з нечаканкі:
— Ты б сказаў, што ў цябе тут скрыня.
— Не скрыня. Дамавіна. Іх там дзве.
— Нашто?
— На смерць, на што ж яшчэ. Зладзіў сабе і старой, каб людзям пасля лішняй работы не мець. Сухія бу дуць, цёплыя.
— Так… І хто з вас першы паміраць збіраецца?
— Як выйдзе. Яно нікому не доўга. Памыўся, апрануў кашулю чыстую, памаліўся — і памёр. Сілы ўжо не тыя.
— А бабуля?..
— Што бабуля?
— Ну, як яна?..