— Ці не старую Карунскую?
Андрэй кіўнуў. Карунскіх у Карунах было добрых паўвёскі, таму, калі б нават не ягоная бабуля памерла, то ўсё адно, мабыць, хавалі б старую Карунскую.
— А яе ўчора пахавалі.
— Як гэта ўчора?
— Ды ўчора. Я і на памінках была. Я ў магазіне працую, дык на ўсіх памінках бываю.
«Не паспеў!»
— А вы ёй хто?
— Унук.
— А… Казалі, што нехта не прыехаў.
— Мне толькі сёння сказалі.
— Хто?
Андрэй прамаўчаў.
— Хто вам сказаў?
— Што вам да таго?.. — вырвалася ў Андрэя нечака нага для яго самога раздражнёна, і ён ужо спакайней даказаў. — І якая цяпер розніца…
Маладзіца не пакрыўдзілася.
— То можна цяпер вянок адразу на могілкі несці. Ці ў хату панясеце, каб паказаць?
Андрэя здзівіла, што яна прамовіла гэта без насмешкі, зусім сур’ёзна.
— Дзякуй за параду. На могілкі пайду.
— Ведаеце, дзе?
— Ведаю.
— Я вам пакажу.
«От жа ліпучая баба! На магілу яшчэ папрэцца…» — прыпаліў нарэшце Андрэй, не спад зяючыся ўжо ад спадарожніцы сваёй адчапіцца, але тут якраз з магазіна на ганак выйшла цётка ў кажусе наросхрыст і закрычала:
— Ніна! Да смерці цябе чакаць?
— Пойдзеце наўпрост па вуліцы і вунь там, каля царк вы, налева і ўверх, — не павярнуўшы нават галавы на крык, тлумачыла маладзіца. — Тут зусім побач…
— Ды я ведаю, ведаю, дзякуй, — заспяшаўся Андрэй, а цётка зноў загалёкала:
— Ніна, чуеш! Рэвізор прыехаў, напіўся ўжо, а ты ўсё х… ведае дзе п… носіш!
— А магіла свежая там адна, апошнім часам толькі яе і пахавалі, — тараторыла маладзіца ўслед Андрэю. — Так што лёгка знойдзеце… А ты чаго маёй чакаеш? — крык нула яна цётцы. — Свая зарасла?..
Магілу і шукаць не давялося: яшчэ не занесеная сне гам, яна адна чарнела свежай зямлёй сярод чыстага, бе лага, нерушнага спакою. Андрэй прыладзіў вянок на крыж, зняў шапку, пастаяў без аніякіх думак і пасля ўжо, сабраўшыся пайсці, прачытаў надпіс, зроблены на габля ванай папярэчыне крыжа звычайным хімічным алоўкам: Т.П.Р.Б. Карунская Галіна Адамаўна.
«Якая Галіна Адамаўна? Яна ж Гертруда Іванаўна, баба Грудзя… Во даюць!.. — няўцямна глядзеў ён на крыж і раптам зразумеў, аж потам прабіла: — Не яна!..»
Ён азірнуўся наўкол, прайшоў між радамі ў самы канец могілак, да агарожы, вярнуўся назад, зноў прайшоў і вярнуўся: нідзе болей ніводнай свежай магілы, адна гэ тая — і ўсё. «А, каб на цябе!.. — памянуў ён языкастую маладзіцу і шпарка пакрочыў, амаль пабег з могілак да вуліцы, да дзедавай хаты, але толькі спусціўся з пагор ка, успомніў: — А вянок?..» Гэтак жа подбегам, задыхана падняўся на пагорак, крадком, нібы той злодзей, падышоў да магілы, зняў вянок з крыжа — магіла адразу стала пу стой і сіроцкай. З вянком Андрэй не стаў спускацца да вуліцы, рушыў цераз могілкі і далей напрасткі па цаліку, па калені правальваючыся ў снег. Адышоўшыся, яшчэ раз азірнуўся: акрамя яго, дзякуй Богу, ніводнай жывой душы на могілках не было.