Аднойчы ён адчуў, што жыць так болей не можа, па ехаў у вёску і прывёз адтуль сваю бомбу. Рубчастую, чорнуючорную… Доўга насіў яе з кута ў кут па кватэ ры — схаваць не было куды. Тут пазваніла ў дзверы, вярнуўшыся са школы, дачка Зіна, і Марык таропка заштурхаў бомбу пад шафу, запіхнуў яе венікам да са май сцяны.
Рыма пасля інстытута выкладала ў пачатковых кла сах, дачка пачала вучыцца ў яе. «Зайшоў бы, паглядзеў, як вучыцца, усё ж бацька», — адразу ж пачала тузаць Рыма, і Марык зайшоў, паглядзеў. Рыма вісела над дач кой, тыкала ў буквар пальцам і працяжна, як плачуць, даводзіла: «Гэта літара А, з яе пачынаецца слова ало- вак, а дзе яшчэ, пакажы, дзе яшчэ ў гэтым слове літара А? Вось яшчэ літара а, толькі не вялікая, а маленькая, літары бываюць вялікія і маленькія, як і людзі, ты зра зумела, Зіна? Вось давай тваё імя напішам на дошцы, дзе ў ім літара а?..»
Быў пачатак восені, было сонечна, празрыстапра сторна — і ў той дзень Марык не пайшоў дахаты, піў, з кім папала, у прывакзальным буфеце, бо школа была по бач з вакзалам, і застаўся на вакзале начаваць. Уночы яго забралі ў выцвярэзнік. Нараніцу пазванілі Рыме, каб прыйшла, заплаціла штраф, а то ў мужыка, калі ён мужык, не засталося ні капейчыны, усё прапіў. Рыма ў выцвярэзнік не пабегла: «Рабіце з ім, што хочаце, з кім піў, хай тыя за яго і плацяць». Ёй нібыта ў асалоду было, што ён напіўся і патрапіў у выцвярэзнік, зраўняўся з усімі мужыкамі — і ў яе цяпер такое ж гора, як і ва ўсіх астатніх баб.
Дачка, ледзь паспеўшы скончыць школу, выскачыла за муж за вайскоўца, якому заўсёды было дзе служыць, але ніколі не было дзе жыць. Праз тое ўнук Уладзік гадаваўся ў дзеда з бабай. Марык да яго прывык і, калі зяця паслалі ў Афганістан, быў нават узрадваўся. Ну, можа, не тое, каб узрадваўся, але пра нешта такое падумаў.
Калі зяця забілі, дачка павесілася.
Неяк унук гуляўся з тэнісным мячыкам, той закаціўся пад шафу. Уладзік стаў даставаць яго ракеткай, раптам нешта загрукатала — і зпад шафы выкацілася бомба, уся ў сівым павуцінні.
— Дзеда, што гэта? — пацягнуўся да бомбы Уладзік, але Марык перахапіў ягоную руку.
— Не чапай, бомба, выбухне!.. Ідзі ў двары пабегай, Уладзік.
Марык асцярожна абіраў з бомбы павуцінне — і яму ўспаміналася ўсё ягонае жыццё: школа, жоўтазубая настаўніца Зінаіда Раманаўна, інстытут, вяселле з Рымай, п’янка на вакзале, вяселле Зіны, народзіны Ўладзіка…
«Някепскае ўрэшце жыццё, не з найгоршых, — думаў Марык, ківаючы сам сабе галавой, — дачку толькі шка да, магла б жыць, дурніца…»
Раптам Марык злавіў сябе на тым, што не можа ўс помніць твар дачкі, стаў падымацца, каб перагартаць фотакарткі ў альбоме і, не ведаючы, куды падзець бом бу, зноў закаціў яе пад шафу, якую прывезлі некалі ў пасаг бацькі Рымы. Шафа была дубовая, вялізная, не пад’ёмная — і яе не рухалі: яна стаяла і стаяла ў куце так, як яе ў кут паставілі.
Верасень 1999, Варшава.
ТЭРАРЫСТ
Ганна Сямёнаўна сказала:
— Вы, Сырко, памойму, дурань.
Тое, што яна не заявіла гэта катэгарычна, а пракінула: «Вы, Сырко, па-мойму, дурань», — сітуацыю мала ратавала, бо Ганна Сямёнаўна была дырэктаркай тэхнікума і сказала тое, што сказала, не дзесьці ў завуголлі, а на педсавеце ў сваім кабінеце пры ўсіх калегах. Такога ёй, хай нават жанчыне, дараваць нельга было, і Сырко стаў думаць пра помсту. Ён так неадчэпна, дзень за днём, пра помсту думаў, што Ганна Сямёнаўна нават спыта ла праз тыдзень: «Пра што гэта вы думаеце, Анатоль Максімавіч?» — як нешта западозрыла.
Анатоль Максімавіч Сырко выкладаў у будаўнічым тэхнікуме алгебру з геаметрыяй — і ўжо толькі таму не мог быць дурнем. І калі на заліку ён паставіў незалік на вучэнцы Дзіяне Архіпчык, якая пацягнулася, нявыспаная, і празяхнула: «Рванула б я бомбай гэты засраны тэхнікум разам з вашай гаўнянай алгебрай і засцанай геаметры яй», — Анатоль Максімавіч датумкаў, што яму рабіць.
Ён змайстраваў бомбу. Не сапраўдную, канечне, а муляж.
Праз дзень Анатоль Максімавіч наўмысна спазніўся на лекцыю. Ніякіх спазненняў Ганна Сямёнаўна ніколі і нікому не спускала, а тым больш яму:
— Заўтра а восьмай раніцы прашу вас да мяне ў кабінет!
Яна любіла ранішнія экзекуцыі.
Ключ ад кабінета дырэктаркі, як і ўсе астатнія клю чы, бо Ганна Сямёнаўна старалася паказаць, што ва ўсім яна з усімі роўная, вісеў у шафцы вахцёра. Вечарам вах цёр глядзеў, дрэмлючы, тэлевізар, і ўзяць на пару хвілін дырэктарскі ключ, павесіўшы на гэты час на ягонае месца свой, было нескладана. Муляж бомбы Анатоль Максімавіч паклаў пасярод кабінета на заўважным месцы.
Нараніцу а палове восьмай, каб бронь божа Ганну Ся мёнаўну не прапусціць, Анатоль Максімавіч чакаў яе ка ля ўваходу ў тэхнікум.
Яны ўвайшлі ў кабінет разам: Ганна Сямёнаўна першая, Анатоль Максімавіч за ёй…
— Што гэта?.. — разгублена здзівілася Ганна Сямёнаўна.
— Бомба! — паваліў яе на падлогу Анатоль Максімавіч і даволі моцна зверху прыдушыў. — Я ў войску сапёрам служыў… Ляжыце ціха, не варушыцеся…
Калі ён прыдушыў яе, дык здзівіўся, якая яна падатлівая… Уся падатлівая, а строіць з сябе эсэсаўку.
— Усё, — сказаў ён, хвілін пяць памяўшы Ганну Сямёнаўну і яшчэ трохі пачакаўшы, каб яна паляжала пад ім і пабаялася. — Можаце ўставаць, не гахне…
Ганна Сямёнаўна ўстала.
— І што цяпер?..