— Яшчэ сказала, што Бог любіць таго, хто любіць яго.
— Бог усіх любіць, — вялавата запярэчыў поп, і вы глядала на тое, што ён незадаволены Антанінай не таму, што не так, як мае быць, боскую любоў яна разумее, а па нейкай іншай прычыне.
Цікавы поп, таксама нікога не любіць. Робіць вы гляд, што Бога. Маладым, нешта скраўшы, адсядзеў два гады, да гэтай пары наколкі пад хламідай хавае. Пасля турмы прыдумаў, як жыць, каб не цягаць і не сесці, а самі прыносілі. Бацькоў меў з каталікоў, дык спачатку ў ксяндзы падаўся, а ў ксяндзоў, аказалася, цэлібат. Ён тады гоп — і поп. У праваслаўе перакінуўся, у адзіную святую веру. Матухну завёў… Нетутэйшую, з Гародні прывёз. Дзевак топча… Але таксама не тутэйшых, ас церагаецца: то ў Менск, то ў тую ж Гародню адскоквае. Кот марцовы.
Перад папом, гад зіны праз д зве пасля таго, як Антаніна ў горад падалася, Казімір прыцягнуўся. Спытаў, ці не прыходзіў Зэнусь? Дазнаўшыся, што не, павярнуўся на парозе: «Справы ў мяне…»
Якія ў яго справы? На печы тараканаў таўчы? Ён на чатыры гады старэйшы за Нічыпара. Але ж во цягаецца… Нічыпар ляжыць, а ён цягаецца, морда сельсавецкая!
Чаго Казіміру пра Зэнуся пытацца? І па што Зэнусю сюды на мыліцах кульгаць? Ні ён Нічыпару, ні яму Нічыпар не ў радасць. З часу, як Нічыпар злёг, ні разу не бачыліся — дык чаго раптам? Ці таксама закарцела пра золата дазнацца?..
Чмур.
Дурнота — яна, як туман: калі ўсклубіцца, дык над усімі.
Непрыязнь адчуваў Нічыпар да Зэнуся. Хоць абод ва лагернікі, абодва сядзелі, абодва ні за што… І нічога ж не зрабіў яму Зэнусь кепскага. Пеўня драўлянага на вільчык, з лагера вярнуўшыся, вырабіў. А вось непры язнь… Нават варажнеча, як і да Казіміра.
Чаму, га?.. Нібыта не павінна быць, а вось ёсць…
А Казімір як у хату зайшоў!.. Ні будзь здароў — ні каб поп над табой зароў. Нібы ўчора сустракаліся… За ўсю зіму ніхто і на падворак не зазірнуў, а тут — у хату адзін за адным.
Эх, шкада хаты, найлепшая ў вёсцы! З падворку — азерца з прысадамі, за адрынай — лес. Некалі на гэтым месцы панскі маёнтак стаяў, пан спаліў яго, уцякаючы, каб бальшавікам не дастаўся. І месца пракляў… Не дур ны быў, разумеў, што не вернецца.
Раптам падумалася: «Дык і я ж не вярнуся…»
Пасля вайны, калі калгас пачаўся, на падмурку ма ёнтка ўздумалі праўленне калгаснае збудаваць — не дабудавалі. Пад дах падвялі і нават пеўня драўлянага, Зэнусем вырабленага і ў сіні колер пафарбаванага, на вільчыку прыладзілі, каб прыгожа было і каб вецер паказваў, а на драўлянага пеўня вогненны з ветрам наляцеў — і пайшло ўсё полымем. Прычым, у нядзелю, якраз на Вялікдзень — з царквы тушыць кінуліся… З раёну дазнавацца прыехалі, хто падпаліў, а ўсе як адзін жагнаюцца: ніхто, само загарэлася. Месца праклятае…
Зэнуся арыштавалі. Нехта бачыў, як зверху, ад сіняга пеўня запалала. Не ад ветру ж…
Тры вянцы знізу, дзенідзе падсмаліўшыся, ацалелі, ды ніхто ўжо не тое, што будавацца там, а нават бёрны тыя браць не хацеў. Тады Нічыпар і папрасіў у сельсавеце: дазвольце мне на пажарышчы хату паставіць. Сельсавецкія пачалі яго, як няўцяму нейкага, адга ворваць, а Казімір, старшыня сельсавету, Зэнуся брат стрыечны, у адгаворкі не стаў гуляцца: «Калі хочаш, стаўляй».
Усяго адзін свежы вянец паспеў Нічыпар пакласці на тры падсмаленыя, як па яго прыехалі з раёна. Павезлі з сабой. «Калі ты будуешся, дык табе выгадна было падпаліць — ты і падпаліў».
Ну, не ад ветру ж загарэлася… І не ад пеўня…
У вёску Нічыпар вярнуўся толькі праз год па смерці Сталіна. Восем гадоў, як лёду… Маладых, дужых, самых самых… Хоць асаблівай розніцы ў жыцці за гэты час не адчуў: як тут, у калгасе, гарбаціўся, бёрны цягаў, так і там, у лагеры.
Чатыры вянцы зрубу каля азерца хоць і ўчарнелі, але стаялі: ніхто на бёрны з праклятага месца не паквапіўся. Нічыпар скінуў верхні вянец, ад дажджоў і снегу па друхнелы, і на тры падсмаленыя, як і восем гадоў таму, стаў класці новыя. Калі вывеў зруб пад дах, прыладзіў на вільчыку пеўня драўлянага, сіняга. Зэнуся папрасіў — той вырабіў.
Зэнусь вярнуўся ў вёску амаль на год пазней за Ні чыпара. Якраз у час, каб пеўня вырабіць. На мыліцах даклыпаў: у лагеры, пад самы званок, яму спіну перабілі. Ці не год ляжаў у шпіталі, не ўстаючы, гэтаксама, як ця пер Нічыпар. Пасля стаў на мыліцы…
Можа, і Нічыпару яшчэ ўдасца на зямлі пастаяць… Няхай на мыліцах. Ёнто рухаўся, падцягваючыся на руках, па хаце, яды якой на прыпечку ўзяць ці на вядро схадзіць, а ногі цягнуліся ззаду — мёртвыя, не свае…
Калі Нічыпара забралі, дык усе падумалі, дый Нічыпар гэтаксама падумаў, што Зэнуся адпусцяць, але суд над ім, як сам Зэнусь сказаў, не сталі перасуджваць. Шкода, маўляў, вялікая, праўленне калгаснае згарэла — за такое і двое пасядзець могуць.
Чаму Нічыпар яшчэ тады, адразу пасля вайны, калі калгас пачаўся, будавацца ўздумаў? Бо ажаніўся, дзяцей збіраўся займець. Многа, не менш, як пяцёх. Для такой сям’і калі ўжо хата, дык хата, а не слепавушка на два вак ны, з якой ён Дануту ўзяў. Маладая жонка, баба гожая і ва ўсім спраўная, адразу зацяжарыла, так што можна было і пяцёх чакаць, а ён нават першынца не пабачыў. Дый не толькі ён, ніхто ў вёсцы. Праз месяц, як яго па садзілі, прыехаў нехта ўночы на палутарцы, не міліцыянт, цывільны, пакідаў у кузаў Дануціны клункі, яе ў кабіну — і звёз. Ніхто не ведаў: куды? Але ўсе здагадваліся: у вы сылку, як жонку ворага. У невараць.
Калі Нічыпар вярнуўся, Антаніна, яна тады ў Гародні на бухгалтарку вучылася, сказала яму, што той мужык у цывільным, які Дануту звёз, нібыта швагер Зэнусяў, яко га ў вёсцы ні да таго, ні пазней і не бачыў ніхто, бо ён сакрэтны нейкі, а яна ў Гародні яго пад руку з сястрой Зэнуся спаткала, ужо не ў цывільным, і нібы пазнала яго, бо ў тую ноч, калі ён прыязджаў, не спала, у яблыкі хадзіла, ноч месячная была, і быццам бы сястра Зэнусява ў Гародні прайшла пад руку з тым мужыком сакрэтным міма Антаніны, зрабіўшы выгляд, нібыта не заўважыла яе, — але ўсё гэта нібы, быццам бы, нібыта…
Зося, сястра Зэнуся, была сястрой яму толькі па маці, якая ў Гародню на кірмаш ездзіла, дзе Зосю нагуляла, а калі памерла, Зосі гадоў сем было, дык той, з кім нагу ляла, прызнаў Зосю за дачку, забраў яе, і ў вёсцы пасля таго Зося амаль і не бывала, так што як яна Антаніну, так і Антаніна яе, спаткаўшы, наўрад ці магла б паз наць… А тым больш пазнаць мужыка, якога некалі, калі яшчэ малой была, здалёк бачыла пры месячным святле, седзячы на яблыні.
Нічыпар ліст напісаў у Гародню, у пракуратуру, папрасіў паведаміць пра лёс жонкі і, калі яно нарадзілася, дзіцяці. З пракуратуры адказалі, што грамадзянка Янчэўская Дану та Браніслаўна, жыхарка вёскі Крыўе, ніколі не судзілася і нікуды не высылалася. Але якая вера той пракуратуры, калі людзей без ніякага суда высылалі?..
Хата па ўсім падмурку былога панскага маёнтка для аднаго была завялікая — Нічыпар адгарадзіў палову з боку лесу пад гаспадарства: складзікі, клець, майст роўня… Стаў склеп на той палове капаць, пад самы пад мурак гэкнуў ломам — жалеза ў жалеза! Трохі зямлю раз гроб і сцяўся: снарад! Яму б, абэлтуху, яшчэ пагрэбацца, разгледзецца, што там за снарад такі, можа, з’іржавеў і дух з яго выйшаў, а ён з перапуду ў сельсавет кінуўся, каб у раён званілі, сапёраў клікалі. Ды яшчэ шчаслівіўся, што жывы застаўся…
Казімір, старшыня сельсавецкі, — ён, мусіць, і па смерці ў старшынях хадзіць будзе, — сапёраў не стаў клікаць, сам у войску сапёрам быў. Шчэпку ўзяў, звер ху жалеза пачысціў, а там і не снарад ніякі, проста гільза, гнілым суком закаркаваная. Сук сам, як толькі Казімір гільзу падняў, вываліўся — і за ім сыпанулася золата: манеты, бранзалеткі, ланцужкі, пярсцёнкі…
Каб жа прыйшло ў галаву Нічыпару, што гэта ці ад лёсу, ці ад Бога — узнагарода яму за ўсе згубы ягоныя, за ўсе мукі. Пабег бы ён тады ў сельсавет, клікаў бы Казіміра, ага! Ён бы валасы з галавы павыдзіраў і зямлю з той гільзы імі пазмятаў… Але нічога такога, калі гэкнула жалеза ў жалеза, і блізка не падумалася. Не прыйшло.