— Каб з табой на поле… — не дагаварыў, адпускаючы Мар’янаў локаць, Магамед, бо дэсантнік ускрыліў на па рашуце, які, аказалася, ні за дах, ні за нешта іншае не зачэплены, проста вісеў у паветры, і пругкая, нібы гу мовы трос, хоць ніякага тросу не было, тугая сіла тор гнула, адарвала ад сцяны гаўбец, і яны паплылі на ім за дэсантнікам, паляцелі ўсё хутчэй і хутчэй, праз ней кую хвіліну апынуўшыся на полі дзівосаў, дзе дэсантнік, тройчы крыкнуўшы на развітанне: «Алла!.. Аллаа!.. Аллааа…» — кінуў іх і ўзвіўся за аблокі, а да Мар’яна з Магамедам з усяго поля дзівосаў навыперадкі пабеглі людзі, каб купіць лятучы гаўбец, які Мар’ян з Магамедам не прадалі, бо дзе тады ўраніцы курыць Магамеду?..
Купіўшы Мар’яну новыя, але ўсё адно сінія, толькі не па калена, трусы, а Магамеду тапкі і дыск, вярнуліся назад. Гаўбец прыляпіўся на сваё месца, яны стаялі на ім, Магамед курыў і распавядаў Мар’яну пра хана Ба тыя, пра Залатую Арду, якая знікла праз тое, што не ве дала межаў сваіх, а Мар’ян слухаў і думаў, што, канеч не, Залатая Арда — гэта здорава, калі на падаткі браліся ўсяго дзесяць адсоткаў, а не ўсе сорак, як цяпер, і хан Батый малайчына: амаль увесь свет зваяваў ды яшчэ ча тырнаццаць сыноў настругаў, і ўсё ж ні Батый, ні Зала тая Арда — не той і не тое, з кім і дзе Мар’яну заўсёды хацелася быць, а дзе і з кім яму быць хацелася, хто яго ведае, і ён пытаўся пра гэта ў Магамеда, але той такса ма не ведаў, прызнаўшыся, што пра Залатую Арду і хана Батыя наплёў проста так, каб ад дэсантніка адчапіцца, каб той не падумаў, што і з Мар’янам Магамеду нар мальна, от, морда татарская…
Жнівень-верасень 2008, Кактэбель, Менск.
ФАНЦІК
Хочаш, магазін купім?..» — спытаў на ўвесь магазін Клім, і Тамара хутка, спалохана адказала: «Не!» — «Тады і рабіць тут няма чаго!» — узяў ён яе за руку і ўрачыста, як зноў да шлюбу, вывеў зза прылаўка.
— Бывайце, курвы! Каралева Тамара пакідае вас! — крыкнуў Клім яе магазінным сяброўкам, пад зайздроснымі позіркамі якіх абняў Тамару і закружыў, штурхаючы раз губленых пакупнікоў. — Мы разбагацелі, Томка! Разба гацелі!..
— Тамара царыцай была, а не каралевай, — сказаў Сасо, гаспадар магазіна, які быў грузінам, і на ўтрыманні яко га Тамара жыла два апошнія гады, пакуль Клім, яе муж, матляўся невядома дзе. Тамара ўжо думаць забылася, што ён да яе вернецца.
— Пры бабках яно ўсё адно, царыца ці каралева! — са дануў грузіну Сасо каленам пад яйцы Клім, які ўсё ж вярнуўся, і нехта, мусібыць, паспеў распавесці яму нейкія эпізоды тутэйшага жыцця…
Сасо скурчыўся і доўга, бездапаможна лаяўся, пра клінаючы дзень, калі надумаў сюды прыехаць. Лепей жыў бы сабе ў Грузіі пад мандарынамі.
Тут жа, у магазіне, дзе з малодшага прадаўца (як было напісана ў яе на бэйджыку: ТАМАРА, малодшы прадавец) яна ператварылася ў багатую кліентку, было куплена і апранута ўсё новае, і яны паехалі вячэраць у «Іспанскі куток», самы дарагі па тым часе рэстаран Мінска. Швейцар на ўваходзе, невядома як угадаўшы ў Кліме багацея, спытаў: «Вам кватэра ў цэнтры па трэбная?..» — і Клім засмяяўся: «Чакай, купім, дай пагуляць…»
— За ўдачу!.. За цябе!.. За нас!.. — заказаўшы ці не ўсё, што было ў меню, тост за тостам падымаў Клім, узбуджаны, вясёлы, а калі яна пацікавілася: «Клім, дзе ты быў і скуль грошы?..» — сціснуў яе рукі ў сваіх: «Бізнес. І больш ніколі пра гэта не пытайся».
Нагуляўшыся, яны паехалі глядзець кватэру. Швей цар запрасіў ажно тысячу камісійных, калі кватэра спа дабаецца, і атрымаў іх: Тамара ўпершыню ўбачыла, як адзін чалавек лёгка дае другому гэтакія грошы, тысячу даляраў. Гаспадар кватэры, рухавенькі дзядок, назваў цану — болей за сто тысяч. Тамара знямела, а Клім на ват таргавацца не стаў: пяціпакаёвая кватэра з неабсяж най прыхожай і асобнай кухняйсталовай выглядала па лацам. «Багатым і чорт дзіця калыша!..» — ледзь не пад столь падкінуў Клім анямелую Тамару, і яна запомніла тое імгненне, у якое зажмурылася і падумала: «Пача лося шчасце!..»
Дом, у які праз тры месяцы, адрамантаваўшы кватэру, яны пераехалі, па старой памяці называлі акадэмічным, бо ў ім жылі ўсялякія прафесары, дактары ды канды даты навук. Браніраваныя, з трыма замкамі, д зверы, пастаўленыя Клімам, выглядалі на іх лесвічнай пля цоўцы, як і ва ўсім пад’ездзе, выпадковымі, чужымі ся род дзвярэй, абабітых пашарпаным, а то і падзёртым, з касмыкамі ваціну ў дзірках, дэрмацінам. Але даволі хут ка жалезных, браніраваных дзвярэй стала ў доме болець і болець, а дэрмацінавых менець і менець: гаспадары мяняліся. Прафесарам, дактарам з кандыдатамі вялікія кватэры ў новыя часы былі ўжо не па кішэні, яны іх прадавалі і куплялі меншыя, каб на рэшту жыць.
Чатырохпавярховы дом быў вуглавым, іх кватэра — на трэцім паверсе кутняга пад’езда: вокны выходзілі на дзве вуліцы. Гэткія ж кватэры на другім і чацвёртым па верхах, пад імі і над імі, купілі, паставілі браніраваныя дзверы спачатку Лёля з Валодзікам, а потым Аня і Алі зар. Кампанейскі, аднекуль з Сярэдняй Азіі, Алізар запрасіў браніраваных суседзяў на ўваходзіны, дзе ўсе пазнаёміліся і сталі сябраваць сем’ямі.
Пад кватэрай Лёлі з Валодзікам былі магазін і пад вал, якія Валодзік выкупіў, зрабіўшы кватэру на двух узроўнях, з саунай і басейнам у падвале. Алізара, які выкупіў дах, Аня змусіла зрабіць, апроч другога павер ха на даху, яшчэ і салярый над ім. Пакуль мужчыны дзень і ноч прападалі недзе, займаючыся чымсьці такім, што называлі бізнесам, дамы адпачывалі. Пакупаўшыся ў Лёлі, яны падымаліся да Ані і загаралі.
Перад тым, як стаць багатымі, яны ўсе былі беднымі — і пра гэта ўспаміналі. Лёля расказвала, як з голаду дайш ла да дыстрафіі, затое потым стала манекеншчыцай, а Аня прызнавалася, што, каб туфлі ці сукенку купіць, з дзевятага класа хадзіла ў парк Чэлюскінцаў мінеціць — па рублю, па два, а то і па траяку за мінет. Пасля школы адзін лётчык, які толькі і мог, што мінеціцца, дапамог ёй сцюардэсай стаць, а з самалёта ўжо, даўшы лётчыку ад ступнога, яе Алізар зняў — такі вось лёс… Тамара гэткіх яркіх успамінаў не мела: яна, пакуль Клім не вывеў яе зза прылаўка, была і была малодшым прадаўцом.
Так мінуў год, за ім другі, за другім трэці… Лёля неяк паспрабавала зноў у манекеншчыцы схадзіць, але вярну лася, бо распаўнела і для яе моды не знайшлося, а Ані, якая заікнулася пра палёты, Алізар морду набіў. Потым Тамара, якая нікуды не адлучалася, застала Кліма з Лёляй, якая старалася пахудзець. На сямейным ложку сяброўкі…
— Ты не крыўдуй на Лёлю, — сказала Аня, калі яны ў салярыі загаралі, а Тамара яшчэ і перажывала. — Твой Клім і мяне трахнуў, мінетам не абыйшлося. Алізару толькі не кажы, заб’е азіят гэты…
Лёля з Аняй, пазагараўшы, заспяшаліся ў буцік, куды абновы прывезлі, а Тамара ў буцік не хацела, бо не ве дала, што ёй рабіць. Спусцілася да сябе на трэці паверх, зайшла ў кватэру, стала хадзіць з пакоя ў пакой. З ад наго ў другі, з другога ў трэці, з трэцяга ў чацвёрты, з чацвёртага ў пяты… Згатавала каву на кухні, знайшла ў сваёй схованцы за сервантам заначаную цыгарэту. Толькі закурыла — па нейкія дакументы прыехаў Клім. Разнер ваваны, на Валодзіка з Алізарам злы, нават раз’юшаны — нешта ў іх не ладзілася… Адчуў дым, якога не трываў, схапіў кінуты ў сметніцу бычок, змусіў Тамару зноў яго раскурыць — і затушыў цыгарэту ў яе далоні. Тамары здалося: наскрозь прапаліў.
Клім забраў дакументы і грымнуў, выходзячы, браніраванымі дзвярыма. Гук быў страшлівы, пагрозлівы — і рэха ягонае доўга блукала па кватэры… Пакуль Тамара не сабралася і не пайшла з дому.
Выйшла, якраз дождж прыпусціў. Лужыны пухірыліся, значыць, задажджыла надоўга. Тамара паглядзела ўздоўж адной вуліцы, уздоўж другой: куды ісці?.. Свайго кутка ў яе не было. Быў стары дом, амаль барак на ўскрайку, у якім яна, пакуль расла і вучылася, разам са старэйшай сястрой жыла. Пасля жыла ў Кліма. Потым у грузіна Сасо і ў Кліма зноў… У сястры цяпер сям’я — дык куды?.. Хацела ўжо назад вяртацца, бо мокра, але тут каля яе, зза вугла выскачыўшы і пырскамі абдаўшы, машына спынілася, а ў машыне — Сасо. Выпадкова, ён не чакаў і не шукаў яе, у ягоным магазіне працавала пяць малод шых прадаўшчыц. Але ў Сасо ад удара Кліма ўсё яшчэ яйцы балелі. Маральна.
Клім знайшоў Тамару ў грузіна апоўначы. Голую ўзяў за валасы і пацягнуў дахаты. Дождж пад гэты час скончыўся.
Назаўтра голага Сасо, не дачакаўшыся яго з раніцы ў магазіне, малодшыя прадаўшчыцы знайшлі вечарам дома. Мёртвага, без яйцаў.
Тамара пасля шмат думала пра тое, як можа павяр нуцца жыццё, лёс… Калі б Сасо не прыехаў у Мінск, не купіў магазін, дык і жыў бы ў Грузіі пад мандарынамі. З яйцамі, не мёртвы… Думаць пра гэта было цікава, але, гледзячы на Кліма, страшна.
Так мінуў яшчэ год… У Лёлі дзіця нарадзілася, дзяў чынка, што не замінала: дзяўчынку нянька даглядала. Тамара даўно дзяцей хацела, ды нічога ў яе з Клімам не выходзіла. А з Лёляй у яго, падобна па дзяўчынцы было, выйшла. У Ані, дактары казалі, дзяцей наогул быць не можа. Алізар праз тое не сумаваў: ягоныя трое падрасталі недзе ў Сярэдняй Азіі.
Калі Лёля нарадзіла, яны, Аня з Лёляй і Тамара, па ранейшаму плавалі ў басейне і загаралі ў салярыі. Потым Тамара спускалася да сябе і не ведала, што рабіць. Пера ходзіла з аднаго пакоя ў другі, з другога ў трэці, з трэця га ў чацвёрты, з чацвёртага ў пяты… Гатавала каву…
Аднойчы пазванілі ў дзверы.
Да іх ніхто не прыходзіў, загадзя пра тое не папя рэдзіўшы, і Клім наказваў: ніколі і нікому з незнаё мых дзверы не адчыняць. Тамара зірнула ў дзвярное вочка: нейкая бабулька ў белым капялюшыку з сінімі валошкамі. Яна і бабульцы не адчыніла б, але не ведала, што рабіць. Таму не толькі адчыніла, а яшчэ і запрасіла прайсці.
—Зваць мяне Тамара Сяргееўна, некалі я тут жыла, — прайшоўшы, сказала бабулька. — Хацела б развітацца з домам, мне заўтра ў дарогу. Назаўсёды адсюль, вы дазволіце?..
Яна нібыта прасіла дазволу на тое, каб Тамара адпусціла яе назаўсёды ў дарогу. Гэта здзівіла, але больш уразіла іншае: звалі бабульку, якая некалі тут жыла, гэ таксама, як і Тамару, якая цяпер тут жыве. Хоць ніхто Тамару іменем па бацьку пакуль не называў. Будуць на зываць, калі бабулькай стане.