— Не было ў нас бацькі… Ні ў сястры, ні ў мяне…
— Бедная дзяўчынка… — пашкадавала яе, па валасах пагладзіўшы, Тамара Сяргееўна. — Вырывайцеся ад сюль, усё кідайце…
Лёгка сказаць.
— Мы яшчэ сустрэнемся?.. Я вам патэлефаную, у якой небудзь кавярні… — амаль узмалілася Тамара, калі гос ця падзякавала і ўстала. Такой роднай яна раптам зда лася — да шчымлення, як маці. — Пакіньце мне, калі ла ска, тэлефон.
— Пакінуць можна, — напісала нумар тэлефона на спусцелым цыгарэтным пачаку Тамара Сяргееўна. — Толькі заўтра не званіце, мне заўтра ў космас.
Тамара, не дурнічка ўсё ж, засмяялася: «Мяне с са бой вазьміце…» І ўжо ў д звярах, каб нешта добрае, камплімент нейкі сказаць, так бабулька ёй спадабалася, выдыхнула ў захапленні: «У вас капялюшык такі…» — а Тамара Сяргееўна зняла капялюшык і ёй на галаву надзела: «Мне ў ім іншым разам шчасціла…»
З тым і пайшла, белая, як нявеста ў фаце.
Назаўтра Разаліі, Лёлінай з Валодзікам і Клімам дач цэ, споўніўся гадок, і ўсе сабраліся святкаваць дзень на родзінаў. «Які ў цябе капялюшык!..» — здзівіліся Лёля і Аня, якая чамусьці сказала яшчэ, што ў такім капялюшыку толькі ў фанцікі гуляць.
Селі да стала. Спачатку, пакуль Валодзік штукарыў, дамагаючыся, каб Разалія свечку задзьмула, і ўся імянін ніца тортам вымазалася, весела было, а потым, як заў сёды, стала сумна. Елі і пілі.
— Давайце ў фанцікі пагуляем, — прапанавала, на Та мару ў капялюшыку глянуўшы, Лёля, якая гаспадыняй была і старалася не даць гасцям сумаваць. — Толькі абавязкова любыя заданні выконваць, іначай гэта не гульня. А хто не выканае, у таго фанцік забіраем. Та му не абышто кладзіце, а такія фанцікі, каб шкада было… Во гэта мой, — зняла Лёля пярсцёнак з паль ца. — З брыльянтам, любімы… — І, не знаходзячы, у што пакласці пярсцёнак, папрасіла Тамару: — Дай для фанцікаў капялюшык.
— А давайце пафантазіруем, — устрапянулася Аня, — каму і чаго шкада? Ці каму і каго?..
— Мне нікога, — зняў персцень Клім.
Фантазіраваць не сталі, усе знялі па пярсцёнку. У Ва лодзіка пярсцёнак не здымаўся, нібы ўрос у палец, дык Валодзік палез у шуфлядку, дастаў і паклаў на стол пісталет. «Во гэта мой, — сказаў, — любімы».
— У капялюшык не ўлезе… — адсунула пісталет па стале Лёля. — Пакладзі штонебудзь не такое любімае.
Валодзік заўпарціўся: «Улезе!..» І Лёля заўпарцілася:
«Не!..» Алізар сказаў Валодзіку: «Ды схавай ты…» — а Клім узяў Валодзікаў пісталет, вынуў з яго абойму, з абоймы вылушчыў патрон. «Апошні, ты ў каго астатнія адстраляў?..»
У капялюшыку з залатымі пярсцёнкамі патрон таксама глядзеўся залатым.
Валодзік згадзіўся: «Добра, няхай так…» Клім спытаў:
— Ты хіба адзін патрон, хоць і апошні, пашкадуеш?
— Для цябе, — адказаў Валодзік, — не.
Выйшаў нібыта жарт, Алізар нават разрагатаўся. Валодзік дзьмухнуў у абойму і ўвагнаў яе ў пісталет.
Кінулі на пальцах, каму вадзіць. Палічыліся — выпала Валодзіку. Ён заткнуў пісталет за пояс і адвярнуўся.
Лёля ў фанцікі нязвыкла гуляла… Не гэтак, як у дзяцінстве, калі адна абгортка ад цукеркі, складзеная матыльком ці самалёцікам, узлятала і накрывала дру гую. Якую накрыла — тая твая.
— Вось гэты фанцік… — заплюшчыўшы вочы, намацала Лёля ў капялюшыку персцень Кліма, — павінен фанціку во гэтаму… —у другую руку ўзяла яна пярсцёнак Ані, — што зрабіць?.. — і Валодзік адказаў:
— Дзіця. Даўно ў нас дзяцей ніхто не рабіў нікому. Тамара сядзела на другім канцы стала насупраць Валодзіка, а калі ён павярнуўся, яна аказалася за ягонай спінай — і якраз так, што бачыла: у люстэрку прыадчыненых з гасцёўні ў прыхожую дзвярэй Валодзіку ўсё відаць. Хацела пра гэта сказаць, але, падумаўшы, прамаўчала.
— Пайшлі, — падняўся Клім і ўзяў за руку Аню. Алізар ускочыў:
— Ты што?!.
Клім, пацепнуўшы плячыма, паваліўся ў крэсла.
— Тады свой персцень аддавай. Мне майго шкада.
— Прывык!.. — замахнуўся на Кліма Алізар, а Валодзік падаўся да яго і тузануў за крысо пінжака: «Сядзь!..»