— Правільна хоча, — сказаў дэсантнік. — Жыццё не для таго, каб дробязныя рахункі зводзіць.
— Там дробязь… тут дробязь… — прабурчаў Мар’ян, адчуўшы ў апошніх словах дэсантніка нейкую праўду. — Так і набяжыць…
Дэсантнік нічога на гэта не сказаў, толькі плячыма пацепнуў, і Мар’ян перачытаў чырвоныя пісьмёны на бе лай паперы: «Ідзі за ім і прыйдзеш да таго і туды, дзе і з кім заўсёды хацеў быць». А дзе і з кім ён хацеў быць?..
Ды яшчэ заўсёды?..
— За кім ісці?.. — спытаў Мар’ян дэсантніка. — За табой?
— За мной, — адказаў той і наўкол разглядзеўся. — Больш няма за кім.
Ісці і праўда не было болей за кім. Хіба што за самім са бой. Ці за Ганнай, якая сонна спытала са спальні: «Мар’ян, што там?..» — і зноў заснула. Куды за ёй прыйдзеш?.. Калі яны ўжо гадоў дзесяць нават не спяць разам.
Наогул: хто, калі і куды яго клікаў?.. За ўсё жыццё… Ну, калі мець на ўвазе нешта добрае. На дэманстрацыі клікалі… На суботнікі… Куды яшчэ? У камунізм…
— Спускайся давай, — рашуча кіўнуў Мар’ян дэсантніку. — Я таксама спускаюся, апрануся толькі.
Дэсантнік падаў яму руку.
— Нам падымацца, а не спускацца… І апранацца не трэба.
Мар’ян зірнуў за вакно ўніз… На двары ў такую пару нікога не было, але ж хутка павылазяць людзі, а ён у тру сах і ў тапках. І хоць бы трусы былі новыя, модныя якія небудзь, а то чарнільнасінія па калена, як з той вайны…
— З якой той вайны?.. — спытаў дэсантнік, вымаючы Мар’яна скрозь шкло, і ніяк не параніўшы яго тым шклом, не зачапіўшы. Толькі ў вачах трошкі зарэзала, як у вадзе з пяском. Ну дык натуральна, бо шкло ж з пяску робяць. — Ты хіба на вайну хадзіў?
Трымаючыся за руку дэсантніка, Мар’ян стаяў на падваконніку і асцярожна намацваў пустату пад левым тапкам… Ён леўшуном быў і ўсё рабіў злева. Злева клаўся, злева ўставаў… Злева намацваў… Во, зараз злева па пу стаце пойдзе, калі не праваліцца.
— Не, на вайну не хадзіў… Гэта ў нас кажуць так пра нешта старое: як з той вайны. Хто яго ведае, чаму, але так кажуць.
Дэсантнік, правяраючы парашут, на якім ім падымацца, а не спускацца, паторгаў стропы.
— Бо ў вас, апроч вайны, і не было нічога. Што ў вас яшчэ было?
Пад левай нагой нешта дзіўнае адбывалася: нага і не на цвёрдым стаяла, — бо якое ж цвёрдае, калі паветра? — і не правальвалася. Калі з дзяцінства ўспомніць, дык нібы па ўтравянелай багне ідзеш. Балота ўсмактаць гатовае, а трава, як дыван на тое балота пасланы, трымае.
Мар’ян асцярожна паставіў на пустату правую, менш надзейную, бо некалі яна ў калене зламалася, нагу. Але забаяўся нечага і зноў стаў зламанай нагой на падваконнік.
— Мір у нас быў… Развіты сацыялізм. Яшчэ гэтая… як яе… перабудова. Незалежнасць пасля, я са сцягам хадзіў… Во, з Магамедам разам, — узняў Мар’ян руку, вітаючы суседа, які, як заўсёды ўраніцы, выйшаў на гаўбец паку рыць. У яго гаўбец з гэтага боку дома быў, з гасцёўні вы ходзіў, а ў Мар’яна — з таго боку, са спальні. З гасцёўні, вядома, лепш, бо, калі госці збіраюцца, асабліва летам, дык пастаяць на гаўбцы, паразмаўляюць. Пакураць во, як Магамед. А ў спальні для чаго гаўбец? Толькі праве трыцца. Дык фортку адчыніў — і праветрывайся.
— Ты куды так рана?.. — спытаў Магамед, прыпаліўшы і з асалодай зацягнуўшыся нейкім прэлым, як ад згарэ лага бульбоўніка, калі яго ўвосені паляць, дымам. — На поле дзівосаў?..
От, морда татарская! Мала таго, што ні ўранні, ні ўвечары не вітаецца, дык яшчэ робіць выгляд, нібы кожны дзень каля ягонага гаўбца людзі па паветры ходзяць.
Мар’ян з адным татарынам у войску служыў. З чур кам, як у войску савецкім называлі ўсіх, хто з поўдня. Ці з Каўказа, ці з Сярэдняй Азіі, ці з Татарстану — усё адно… Чурка. І Мар’ян не разумеў: чаму чурка? Таму спытаўся неяк у таго татарына: «Як ты думаеш: чаму ты чурка?..» Не хацеў пакрыўдзіць, хацеў разабрацца. А той пайшоў і сержанту даклаўся: «Радавы Мар’ян Рутнянскі мяне зневажае». Сержант яго па пяць разоў на дзень чуркай абзываў — і яму хоць бы што. А Мар’ян спытаў: чаму? — пакрыўдзіўся. Вось і паспрабуй зразумець на туру татарскую.
— Не на поле дзівосаў, — крыўдліва сказаў Мар’ян Ма гамеду, глянуўшы на дэсантніка, які нецярпліва ткнуў пальцам у неба. — На неба.
Полем дзівосаў называлі яны між сабою рынак, на якім можна было знайсці ўсё, пачынаючы ад іржавага цвіка і сканчаючы новым, толькі што са складу, пісталетам.
— Шкада. А то б я з табой пашоў. Тапкі трэба купіць, босы во на гаўбцы… — Магамед падняў і апусціў адну, потым другую нагу, паказваючы, што напраўду босы. — І каўпак на машыну. З пярэдняга кола зляцеў. З левага. Можна, канечне, і без каўпака ездзіць, але жонка… Ёй жа трэба, каб блішчэла. — Ён махнуў рукой. — Ды ты сам ведаеш. — І раптам плюнуў раззлавана, затушыў неда курак. — Абрыдла ўсё!.. То каўпак, то гадзіннік! Вісеў вісеў, а ўчора гэх са сцяны — і ўшчэнт! А тут швагер якраз у гасцях. Кердык табе, кажа, Магамед. Калі пе рад юбілеем, а ў мяне юбілей праз тыдзень, ты ж ве даеш, гадзіннік гэкнуўся, дык пасля юбілею кердык. Прыкмета, кажа, ёсць такая, жалезная. А пасля пытае:
«Што табе падараваць на юбілей? Такое, каб паспеў на цешыцца?..» Я з хаты яго выгнаў, дык з жонкай скан дал. Накінулася: «Ты майго брата!.. Ён пажартаваў!..» А я ўсю ноч думаў, запала ў галаву: чым жа нацешыцца можна паспець? Ну, калі раптам і праўда кердык… І ні да чаго не дадумаўся. Ні да чаго, разумееш?.. — Магамед кінуў недакурак з гаўбца ў двор. — У доктара днямі быў, гузак нейкі на плячо ўскочыў, дык ён мне: «Кідайце курыць, даўжэй пражывеце…» Для чаго даўжэй, ты ве даеш?.. Чым бы ты цешыўся, калі б праз тыдзень кер дык?.. Ну вось чым, га?..
У Магамеда бліснулі і высахлі слёзы на сонцы. Кораткакоратка бліснулі і высахлі.
Мар’яну стала шкада Магамеда. Так шкада, што ён сам ледзь не заплакаў. Яму ж самому, калі швагру ве рыць, хутка кердык. Ці, можа, не хутка, а ўжо?..
Яго раптам торгнула, страсянула, як токам. Ён ажно ўспацеў, падумаўшы, што ўжо мёртвы. Але ўспомніў, што мёртвыя не пацеюць, і трохі супакоіўся. Не ведаў толькі, што адказаць Магамеду. Таму спытаў: