«Што я вырабляю?..»
«Шчыпаешся…»
«У Швецыі не шчыпаюцца, калі гэтым займаюцца?..»
«Не шчыпаюцца…»
«А дзе шчыпаюцца?..»
«У Англіі…»
«У Англіі шчыпаюцца, а ў Швецыі не?..»
«У Англіі шчыпаюцца, а ў Швецыі не…»
«Чаму?..»
«Таму!..»
«Не, ты скажы, чаму?..»
«Бо ў Швецыі кароль, а ў Англіі каралева…»
«І каралева шчыпаецца?..»
«Яшчэ як…»
«З каралём?…»
«А то з кім?..»
«Кароль з каралевай шчыпаюцца?..»
«Кароль з каралевай толькі тым і займаюцца, што шчыпаюцца, калі гэтым займаюцца… Ну, скажы пашведску:
«Kungen och drottningen gör inget annat än nyps när de ligger med varandra»[4].
«Gör inget annat än nyps när de ligger med varandra…[5]
Не, я так пашведску сказаць не змагу…»
«Кажы паангельску, ангельская ў цябе нават лепшая, чым у мяне…»
«Лепшая, чым у цябе?..»
«Так, лепшая, бо вы найлепшыя… Я ва ўсіх газетах напісала, што вы найлепшыя…»
«Так і напісала?..»
«Так і напісала…»
«Ва ўсіх газетах?..»
«Ва ўсіх газетах…»
«Якімі ўсе падцёрліся?..»
«Не, не падцёрліся, у нас газетамі не падціраюцца…»
[4] «Kungen och drottningen gör inget annat än nyps när de ligger med varandra…». «Кароль з каралевай толькі тым і займаюцца, што шчы паюцца, калі гэтым займаюцца…» (шведск).(шведск.)
[5] «Gör inget annat än nyps när de ligger med varandra…» «Толькі тым і займаюцца, што шчыпаюцца, калі гэтым займаюцца…» (шведск.)