— Мы мужна перажываем дыктатуру?
— Я ў вас не быў. Яна так напісала. Што ж, мужна дык мужна… Дыктатуру дык дыктатуру…
— А ў трэцім рэпартажы?..
— О!.. — Следчы, што дзіўнавата для шведа, у захапленні ад жонкі. Я таксама рады, што яна ў яго ёсць, бо гэта праз яе, мусібыць, ён такі гаваркі. А я ўсё гадаў, чаму ён неа бавязковыя для следства размовы са мной водзіць?..
Ва ўсім ёсць прычына.
Сэрца без прычыны не спыняецца.
— Гэта не рэпартаж быў, фантастыка! Ёй прэмію за яго далі… Жонка мая… яе, дарэчы, Верай завуць…
— Як?..
Перад тым, як назваць імя жонкі, следчы, мне здало ся, надта ўжо ўважліва зазірнуў мне ў вочы, нібы чака ючы, як я адрэагую…
— Так, Вера, — кіўнуў следчы і не стаў тлумачыць, чаму ягоную шведскую жонку, як і маю беларускую, завуць Ве рай. — Яна перакананая, што небяспека для чалавецтва — не спід і не тэрарызм, а грамадства спажывання, якім і ёсць сёння ўвесь Захад. Яна лічыць, што грамадству спа жывання цалкам адпавядае філасофія хрысціянства, таму трэба мяняць і грамадства, і веру.
Я не ўцяміў:
— Якую веру?
— Хрысціянскую, на якой грамадства спажывання і ўзгадавалася. Свой духоўны пік чалавецтва прайш ло напярэдадні хрысціянства, пасля пачаўся заняпад, што адчулі на Ўсходзе, дзе стварылі новую сусветную рэлігію, але і яна не вырашае праблему, бо не зразуме та галоўнае: сёння, каб ісці наперад, трэба бегчы назад. А вам не трэба назад, вы і так там. У тым сэнсе, што, хоць у вас ёсць храмы, але вы ў сутнасці сваёй ніякія не хрысціяне, а, як старажытныя грэкі з рымлянамі, па ганцы, і грамадства спажывання ў вас не сфармавала ся. Цывілізацыя перагнала вас, як на стадыёне, на круг, але з трыбун здаецца, што вы не апошнія, а наперадзе, і Вера даводзіць, што так не здаецца, а так яно і ёсць. Што, стаўшы аўтсайдэрамі, вы сталі лідэрамі. І не трэ ба лезці да вас з правамі чалавека, з усёй бліскучай лухтой, прыдуманай грамадствам спажывання д зеля апраўдання свайго існавання. Бо гэта — як вешаць на вашу паганскую елку не цукеркі, а фанцікі. Рэпартаж так і называўся: «Цукеркі і фанцікі». І з яго вынікала, што не вам трэба рухацца да Еўропы, а Еўропе да вас, да той чалавечай сутнасці, да тых нязменнасцяў, якія вы захавалі. Калі, канечне, Еўропа не хоча, каб яе крывя носныя сасуды пазабівала халестырынам, а хоча, каб у ёй білася жывое сэрца і дух жывы лунаў.
Во як…
Жылі і не ведалі пра сваё шчасце. За такое і ў нас бы ёй прэмію далі.
— А дзе жыве ваша жонка?..
«Выпадкова не ў Менску?..» — хацеў я спытаць, ды следчы неяк дзіўна рэагуе на маё пытанне: глядзіць так, нібы сам не ведае, дзе яна жыве.
— Тут… у Мальма… — цягне ён, і ўва мне ўзнікае па дазрэнне, што з жонкай у яго, як і ў мяне, праблемы. — У яе свая кватэра, там кот у яе жыве. Асобна, бо я не люблю катоў.
Гэта правільна. Калі б у мяне была свая жонка, а ў жонкі яшчэ і свая кватэра, дык у ёй жыў бы кот. Асобна, бо я не люблю катоў.
— Вы жонку маю зацікавілі, яна хоча напісаць пра вас, — тлумачыць, нарэшце, следчы, да чаго ўся папярэдняя раз мова. — Прасіла спытаць, ці вы згодны?
Чаму не?.. Толькі адвакат папярэдзіў, каб я без яго — нікому не слова, таму мне трэба параіцца з адвакатам.
— Ануча пад абцасам, — кажа пра майго следчага мой адвакат. — Гэта праблема Швецыі. Жонка ягоная, з якой ён, між намі… — адвакат робіць паўзу і нешта не дага ворвае… — дык яна заўсёды дзіўнаватая была, а ў апошні час зусім стала лявачка, што таксама праблема. Да таго ж яна ненармальная, а яе на каралеўскія прыёмы запра шаюць. Нядаўна на вяселлі дацкага прынца красавала ся. Напісала, што са шлейфа нявесты можна было б сот ню сукенак для голых афрыканак пашыць. І ўсё, больш ні слова. Прынцэса прачытала, скандал… Так што няхай і пра вас напіша, скандал не зашкодзіць.
Можа, і не зашкодзіць…
Мне ўжо нічога зашкодзіць не можа…
Следчы сказаў, каб я ўключыў тэлевізар пасля веча ровых навінаў, калі хачу ўбачыць ягоную жонку, якую зноў запрасілі на каралеўскае вяселле, скуль яна будзе весці рэпартаж.
Я ўключыў…
Гішпанскі кронпрынц Філіп жаніўся з Летыцыяй Орціс. Нявеста, гішпанская тэлежурналістка, а цяпер прынцэса Астурыйская, магла б і сама рэпартаж правесці. Тады б не пачула тое, што пачула. Што вя селле — на ўсю Еўропу, і што з вясельнага стала мож на было б накарміць усіх бежанцаў, колькі іх у Еўропе ёсць… «Але есці з гэтага стала, які ломіцца ад яды і пітва ў крышталі і золаце, будуць не бежанцы, не галодныя дзеці, а згаладалыя і сасмяглыя Іх Вялікасці Кароль Гішпаніі Іаан Карл І і Каралева Сафія, Іх Каралеўскія Вялікасці Аўгусцейшыя Жаніх і Нявеста, Інфанта Алена Гішпанская і Герцаг дэ Луга, Яе Імператарская Вялікасць Галава Расейскага Імператарскага Дома Га сударыня Вялікая Княгіня Марыя Уладзіміраўна, Іх Вялікасць Каралева Галандыі Беатрыса І, Каралева Даніі Маргарыта ІІ, Кароль Грэцыі Канстанцін ІІ і Ка ралева АннаМарыя, Кароль Бельгіі Альберт ІІ і і Кара лева Паола, Кароль Швецыі Карл ХVІ Густаў і Карале ва Сільвія, Кароль Нарвегіі Харальд V і Каралева Соня, Іх Каралеўскія Вялікасці Вялікі Герцаг Люксембургскі Генрых і Вялікая Герцагіня МарыяТэрэза, Герцаг Браганцкі Дуартэ…»
У кадры ўсё ззяла: камера плыла па белазубых усмеш ках, па каронах, па бліскучых эпалетах, дыядэмах, кара- лях, па золатам вышытых паясах і стужках; было насам рэч каралеўскае, урачыстае і велічнае, вяселле, а голас за кадрам ператварыў яго ў немаведама што… У вадэвіль, у фарс, у анекдот…
Я ўявіў, як шведам, якія хоць і пытаюцца адзін у ад наго, ці варта ім карміць караля з каралевай, але ўсе ж любяць іх, такое чуць…
Голас за кадрам быў не проста знаёмы. Родны. Здавалася, ён гучыць дома. Даносіцца са Шведавай гары.