MoreKnig.org

Прыгоды АРА у Беларусі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Лукашук Аляксандар



Шрифт:

Шыфратэлеграма № 1: Гары Доналд сапраўды быў каштоўным кіраўніком, за кароткі час стварыў шмат пунктаў харчаваньня ў зоне дзеяньня паўстанцкіх атрадаў. Зьвязаўся з камандзірамі атрадаў, скардзяцца на Ўілабі, зьменшыў паставы харчаваньня. Праверыў — высьветлілася, што пасылкі спэцпрызначэньня збываюцца набок у абмен на каштоўнасьці.

Шыфратэлеграма № 4: Доктар Герц зьвязаў мяне ў Менску з падпольнай меншавіцкай арганізацыяй. Аказалася, гэта група гультаёў і дэмагогаў. Грызуцца з-за паек АРА. Ухіляюся ад далейшых сустрэчаў зь імі. Непазьбежна праваляць сябе й нас.

Шыфратэлеграма № 7: Ўілабі набыў у менскіх сіяністаў унікальнае калье, засыпанае дыямэнтамі. Мае гістарычную каштоўнасьць. Захоплена пры адступленьні Напалеона. Мною прапанавана Ўілабі калье адправіць вам. Сьцеражыцеся падробкі.

Шыфратэлеграма № 8: Вельмі важна. Доктар Герц атрымаў зьвесткі пра плянаванае закрыцьцё пунктаў АРА ў Беларусі. У сувязі з гэтым ён запатрабаваў ад капітана Штольца прысылкі яму дзесяці ампулаў халерных вібрыёнаў, маючы на мэце ўжыць іх пры закрыцьці АРА. Я катэгарычна забараніў, халера можа перакінуцца ў Польшчу й далей углыб Эўропы. Прыбярыце Герца, ён у п’яным чадзе пойдзе на прамы правал.

Завяршае «беларускі» разьдзел шыфратэлеграма Ўілабі Гаскелу:

Упаўнаважаны АРА Барысаў бясьсьледна зьнік, верагодна, загінуў пры сутычцы паўстанцкага атраду з савецкімі вайсковымі часткамі. Атрад разгромлены. Мясцовая адміністрацыя выставіла ўльтыматум: зьліквідаваць акруговую ўправу АРА.

Наклад мастацка-дакумэнтальнага твору — 300 тысяч асобнікаў.

У 1920-я гады ў Амэрыцы Гербэрт Гувэр чуў крытыку з другога боку — быццам амэрыканская падтрымка галодных праз АРА дапамагла бальшавікам выжыць і ўтрымаць уладу. АРА абвінавачвалі ў празьмернай спагадзе да саветаў, радыкальныя палітычныя й эмігранцкія арганізацыі ў друку спрабавалі скампрамэтаваць былых супрацоўнікаў, якія быццам мелі пракамуністычныя настроі. Аднак такі погляд не пашырыўся. Пераважылі маральны, агульначалавечы аспэкт ратаваньня людзей ад голаду й рэпутацыя Гувэра як самага цьвёрдага антыкамуніста ў амэрыканскім урадзе.

У Беларусі пра АРА ня згадвалі. 12-тамовая Беларуская савецкая энцыкляпэдыя 1969 году й 4-тамовая Кароткая энцыкляпэдыя 1978 году АРА ігнаруюць. Праз тры чвэрці стагодзьдзя пасьля ад’езду амэрыканцаў зь Менску, Віцебску й Гомелю, у 1996 годзе ў незалежнай Беларусі выйдзе новая энцыкляпэдыя з артыкулам «АРА». У ім будзе згадвацца дзейнасьць амэрыканскай адміністрацыі дапамогі ў Вугоршчыне, Румыніі й Баўгарыі, Паволжы і Ўкраіне.

Беларусі ў артыкуле ня будзе. XX стагодзьдзе для АРА ў Беларусі завершыцца зьнямелым маўчаньнем акадэмічнай нацыянальнай гістарыяграфіі.

Праца над гэтай кнігай пачалася восеньню 2000 году, калі я выпадкова пабачыў сваё прозьвішча ў лістох зь Беларусі Гербэрту Гувэру. Тады ж, у сэрыі перадачаў «Лісты з Каліфорніі», якую я вёў з Гувэраўскага інстытуту, на Радыё Свабода ўпершыню прагучалі згадкі пра дзейнасьць АРА ў Менску, Віцебску, Гомелі. Але грунтоўнае дасьледаваньне патрабавала нашмат больш часу. Гэтак званы «расейскі» архіў АРА ў Каліфорніі складаецца з 555 скрынак, у кожнай некалькі сотняў старонак машынапіснага тэксту — службовая перапіска, загады, справаздачы, тэлеграмы, фінансавыя дакумэнты, пераклады мясцовага друку… Асобна захоўваюцца нефарматныя матэрыялы й ілюстрацыі.

Апроч таго, у калекцыі Гувэраўскага інстытуту адсутнічала адна надзвычай важная рэч — дакумэнты другога боку: савецкія архіўныя матэрыялы, публікацыі мясцовага пэрыядычнага друку. Іх трэба было шукаць у Беларусі.

Два гады пасьля вяртаньня з Каліфорніі пайшлі на гэтую працу. У сакавіку 2003 у эфір выйшла першая перадача цыклю «АРА ў Беларусі. 1922–1923. Невядомыя старонкі амэрыканскай дапамогі». На працягу чатырох месяцаў слухачы маглі пазнаёміцца з гісторыяй амэрыканскай дапамогі, якая ратавала жыцьці й здароўе сотняў тысяч жыхароў краіны. Апошняя, трыццатая перадача прагучала ў чэрвені й прыпала на 85-я ўгодкі завяршэньня апэрацыяў АРА ў Беларусі. У апошнім выпуску ўзяў удзел унук Гербэрта Гувэра.

Напачатку 2004 году ў Менску выйшаў з друку 6 том (кніга ІІ) Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі (ЭГБ). Там упершыню зьявіўся артыкул, прысьвечаны ААД — так у выданьні скарочана называецца Амэрыканская адміністрацыя дапамогі. Падрабязны, пабудаваны на фактах нарыс аднаўляе гістарычную справядлівасьць і ўпершыню аддае належнае ролі АРА ў Беларусі.

Удакладненьня патрабуюць хіба лічбы дапамогі. Аўтар энцыкляпэдычнага артыкула Ўладзімер Снапкоўскі, даючы агулам карэктную панараму дзейнасьці АРА, грунтуе яе на працы Алесі Кіпель «Амэрыканская адміністрацыя дапамогі (АРА) у Беларусі», апублікаванай у ЗША ў 1978 годзе. Аўтар двойчы піша, што сума дапамогі савецкім рэспублікам ў 1919–1924 гадох склала 63 мільёны даляраў і Беларусь атрымала 4,5 % гэтай дапамогі. (Так у А. Кіпель, на якую спасылаецца ЭГБ.)

Алеся Кіпель, у сваю чаргу, бярэ гэтыя лічбы з кнігі амэрыканскіх статыстыкаў Франка Сэрфэйса й Рэйманда Блэнда «Амэрыканскі харч ва ўсясьветнай вайне і ў пэрыяд рэканструкцыі». Гэтая праца прысьвечаная ўсёй дапамозе, ажыцьцёўленай пад кіраўніцтвам Гувэра ў 1914–1924. Гэтае дзесяцігодзьдзе падзеленае ў кнізе на чатыры пэрыяды, у рамках якіх і разьмеркаваныя падрабязныя статыстычныя зьвесткі. Апошні разьдзел «Пэрыяд рэканструкцыі» ахоплівае 1919–1924. Сюды, апроч іншага, уключана й дапамога Расеі — савецкім рэспублікам.

Задачы дасьледаваньня дзейнасьці АРА ў Беларусі патрабуюць вылучэньня двух асобных статыстычных масіваў. Першы — дапамога насельніцтву Беларусі, якое знаходзілася ў складзе Польшчы ў 1919–1922 гадох, і другі — дапамога насельніцтву Беларусі на падсавецкіх тэрыторыях ў 1922–1923 гадох.

Паводле падлікаў аўтара гэтых радкоў, на падставе аналізу зводных дакумэнтаў складавых апэрацыяў, ад траўня 1920 па красавік 1922 польская АРА разьмеркавала на тэрыторыі сучаснай Беларусі каля 15 тысяч 300 тон харчовай дапамогі на суму каля 3 мільёнаў 670 тысяч даляраў, а таксама вопратку: 150 тысяч 318 паліто, 133 тысячы 759 пар чаравікаў і 137 тысяч 522 пары панчохаў на суму каля 900 тысяч даляраў.

Што тычыцца другога пэрыяду, варта адзначыць, што праца АРА з савецкім урадам з нагоды голаду ў Паволжы пачалася не ў 1919 годзе, а ў верасьні 1921, пасьля падпісаньня пагадненьня ў Рызе, і завершылася ў чэрвені 1923. За гэты час на савецкія тэрыторыі было дастаўлена 741 тысяча 572 тоны 669 кіляграмаў дапамогі на суму 63 мільёны 174 тысячы 848 даляраў[98].

Тры беларускія акругі дзейнічалі ад студзеня 1922 да чэрвеня 1923 і, паводле Сэрфэйса й Блэнда, атрымалі 14 тысяч 440 тон 283 кіляграмаў дапамогі на суму 2 мільёны 732 тысячы 77 даляраў, альбо 4,3 %. Але для падліку беларускай долі патрабуецца мець на ўвазе істотныя аб’ёмы дапамогі, якіх амэрыканскія статыстыкі ня здолелі разьнесьці па акругах і падаюць асобнымі радкамі. Калі іх вынесьці за дужкі ці зыходзіць з раўнамернага разьмеркаваньня ва ўсіх акругах, беларуская частка складзе 5 %.

Вядома, лічбамі цяжка вымерыць нават тое, што лічбамі вымяраецца. Яшчэ да выхаду ЭГБ я зрабіў свой накід тэксту для энцыкляпэдыі свабоднай Беларусі:

Амэрыканская адміністрацыя дапамогі (АРА) — гуманітарная арганізацыя ЗША, створаная 24 лютага 1919 пастановай прэзыдэнта Вудра Ўілсана, ад 1 жніўня заснаваная наноў як прыватная дабрачынная арганізацыя, ініцыятар і кіраўнік Гербэрт Гувэр; дзейнічала да 1923 у эўрапейскіх краінах, што пацярпелі ў першую ўсясьветную вайну й ад камуністычнага перавароту. Аказала найбольшую ў XX стагодзьдзі харчовую, мэдычную й інш. дапамогу насельніцтву Беларусі.

У 1919–1922 на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь (пад польскім кіраваньнем) працавала бюро дзіцячай дапамогі ў Менску, рэгіянальны офіс АРА ў Берасьці, акруговыя камітэты ў Ашмянах, Багданаве, Баранавічах, Бераставіцы, Ваўкавыску, Вялейцы, Горадні, Кобрыні, Лідзе, Наваградку, Нясьвіжы, Пінску, Пружанах, Слоніме, Стоўпцах і іх ваколіцах. (Напр., у Наваградзкім павеце дзейнічала 86 пунктаў харчаваньня АРА.) З 7560 пунктаў АРА больш за 1000 працавала на тэрыторыі этнічнай Беларусі. Насельніцтва Беларусі атрымала каля 15 тысяч 300 тон харчовай дапамогі на суму каля 3 мільёнаў 700 тысяч даляраў, а таксама адзеньня на суму каля 900 тысяч даляраў.

У 1922–1923 у Беларусі (на адміністрацыйнай тэрыторыі БССР і РСФСР) працавалі тры акругі АРА. Усяго паступіла звыш 14 тысяч 440 тон амэрыканскай дапамогі (у т. л. Менская акруга разьмеркавала 6 тысяч 825, Віцебская — 4 тысячы 441, Гомельская — 3 тысячы 175 тон) на суму больш за 2 мільёны 730 тысяч даляраў. Дастаўлена больш за 10 тысяч 110 тон харчовых пасылак коштам 10 даляраў кожная на агульную суму 1 мільён 732 тысячы даляраў (18,5 % усіх пасылак АРА). Бясплатна выдадзена 988 тон харчовых рацыёнаў дзецям, хворым у шпіталёх і ўцекачам. АРА апекавалася больш чым 300 дзіцячымі дамамі, апроч харчаваньня пастаўляла адзеньне, абутак, мэдычныя матэрыялы.

Спрыяла рэпатрыяцыі ўцекачоў, якія пакінулі Беларусь падчас першай усясьветнай вайны. Пастаўлена санітарнае абсталяваньне, арганізавана харчаваньне й мэдычная дапамога ў канцлягеры ўцекачоў Козырава (найбуйнейшы на той час у сьвеце). Праведзена вакцынацыя больш за 1 мільён чалавек. Мэдыкамэнты, матэрыялы санітарыі й абсталяваньне агульнай вагой 484 тоны, кошт якіх перавысіў 470 тысяч даляраў, атрымалі больш за 300 мэдычных установаў. Мэдычная праца АРА засьцерагла ад эпідэміі тыфусу Беларусь і Польшчу.

Надавала мэтавую дапамогу творчай і навуковай інтэлігенцыі (у т. л. Я. Купалу, Я. Коласу, У. Ігнаоўскаму, Л. Ржэцкай і інш.), настаўнікам, лекарам, сьвятарству. Праводзіла асьветніцкую працу, паставіла інструмэнты й прыборы для мэдычнай клінікі й прыродазнаўчых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, навучальных установаў Віцебску; былі арганізаваныя курсы ангельскай мовы.

Агулам у 1920–1923 дастаўлена дапамогі насельніцтву Беларусі (у сучасных межах) вагой больш за 30 тысяч тон на суму каля 7 мільёнаў 200 тысяч даляраў[99].

Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.

Дзейнасьці АРА ў Беларусі прысьвечана сталая экспазыцыя Нацыянальнага гістарычнага музэю, імя Г. Гувэра носяць пляцы й вуліцы ў Менску, Віцебску, Гомелі, Горадні, Берасьці ды ў іншых гарадох і мястэчках.

Так будзе.

[98] Гэтую суму складаюць ня толькі грошы з Амэрыкі: 11 357 325 даляраў 13 цэнтаў каштаваў залаты фонд, унесены пад ціскам Г. Гувэра савецкім бокам, які быў выкарыстаны АРА ў мэтах дапамогі. Але гэтую суму цалкам правамерна залічыць на рахунак АРА: без патрабаваньня Гувэра галодныя не атрымалі б гэтых сродкаў — для параўнаньня, у 1922 савецкае кіраўніцтва перадало амаль удвая большую суму замежным кампартыям на патрэбы ўсясьветнай рэвалюцыі.

[99] Каля 80 мільёнаў даляраў у цэнах 2004.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
К вознесению
К вознесению
[Научная фантастика / Зарубежная фантастика]
Роттердам будущего окружен сложной системой дамб, призванной сдерживать поднимающийся уровень моря. И хотя вода в теории должна представлять угрозу, для юной Ли она становится утешением – к воде она
0
Две таблетки плацебо
Две таблетки плацебо
[Социальная фантастика / Современная проза]
Здесь порядок превыше всего, и каждый начинает свой день с составления личного плана. Но когда лаборанту Филиппу попадает в руки лекарство, в условиях эпидемии способное спасти тысячи жизней,
0
Дело государево. Очерки русской военно-дипломатической истории времен Ивана Грозного. 2-я половина 40-х – начало 60-х гг. XVI в.
Дело государево. Очерки русской военно-дипломатической истории времен Ивана Грозного. 2-я половина 40-х – начало 60-х гг. XVI в.
[История / Военная история / Документалистика]
С успешных набегов в 1545 г. судовой рати князя С.И. Микулинского на Казань начался новый этап в русской военной и дипломатической истории времен Ивана IV. Постепенная стабилизация
0
Как помочь голодному оборотню
Как помочь голодному оборотню
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези / Юмор]
Как-то раз оборотень и ведьма заключили сделку… Когда Кассандра Кэмберуэлл возвращается в свой родной город Холлоу-Брук, чтобы навести порядок в ветхом доме покойной бабушки, последнее, чего она
0
Ключница для зверинца проклятого принца
Ключница для зверинца проклятого принца
[Попаданцы]
Горбунья, кривоножка, кривошея... как там еще меня обзывает местная шантрапа? И угораздило же меня попасть именно в это тело! Принцев вокруг аж три, но на личную жизнь рассчитывать не приходится.
0
Эхо Алитеры
Эхо Алитеры
[Эпическая фантастика]
Однажды меня призвала Истинная Земля — мир, который медленно погибает из-за Серой смерти. В этом мире есть магия и бессмертные, но нет места людям из Алитеры — таким, как я. Теперь я заложница в
0
Снова Интерн!
Снова Интерн!
[Альтернативная история / Попаданцы]
1984 год. Мне снова двадцать четыре, но в зеркале вижу лицо Макса Ладыгина, однокурсника, чья жизнь после отчисления пошла под откос. Теперь я в его халате, а заведующий велел доработать смену и
1
Поймать мать
Поймать мать
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Проза]
Кто был рядом с нами, когда мы росли, и кто остался, когда мы выросли? Одни авторы создают объемный материнский портрет, другие размышляют о детских травмах, а некоторые ищут родительскую фигуру в
0
Зомби из трущоб. Освобождение
Зомби из трущоб. Освобождение
[Ужасы / Любовное фэнтези / Фантастика / Фэнтези]
Энджел Кроуфорд наконец-то собрала себя по кусочкам. В буквальном смысле. Теперь можно вернуться к работе в морге, продолжить учёбу и попытаться разобраться в своих отношениях с Ником. Но с каких это
0
Волшебная книга Нового года и Рождества. Традиции, сказки и рецепты со всего света
Волшебная книга Нового года и Рождества. Традиции, сказки и рецепты со всего света
[Сказка / Публицистика / Кулинария / Хобби и ремесла]
Переиздание «Книги Нового года и Рождества». Что может быть лучше под Новый год, чем дни, проведенные в кругу семьи с хорошей книгой. Это богато иллюстрированное подарочное издание рассказывает о
0
Надеюсь, ты это прочтешь
Надеюсь, ты это прочтешь
[Современные любовные романы]
Новый роман автора бестселлеров «Невидимая Элис Сун» и «В этот раз по-настоящему» Сэйди Вэнь идеальна во всех отношениях: староста, отличница, активный участник внеклассной жизни школы.
0
The Griffin Sisters: главные хиты
The Griffin Sisters: главные хиты
[Музыка / Проза / Современная проза]
Это история о музыке, вдохновении, амбициях, оглушительном успехе, любви, семье и разрушенных жизнях. Когда-то сестры Кэсси и Зои были музыкальной сенсацией, сердцем группы, покорившей молодежь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

(Не)Падай
(Не)Падай
[Современные любовные романы]
Когда-то Нора Фирс была обыкновенной фанаткой. Она знала наизусть цитаты из интервью со своим кумиром, взахлёб пересматривала фильмы с его участием и не думала, что через пару лет станет его близкой
0
Срочно требуется Пушкин! Прикольные рассказы
Срочно требуется Пушкин! Прикольные рассказы
[Детская проза]
В сборник вошли весёлые рассказы о школе лучших отечественных писателей — В. Драгунского, И. Пивоваровой, С. Махотина, А. Гиваргизова и других. Из книги дети узнают, как действуют на школьников
0
Люблю. Целую. Босс
Люблю. Целую. Босс
[Современные любовные романы]
Правило первое: никогда не давайте обещаний, которые не сможете выполнить. Правило второе: никогда не становитесь участником чужих отношений. Правило третье: не устраивайтесь на работу, если
0
Ошибка сценария
Ошибка сценария
[Криминальный детектив]
Большую часть жизни главный герой романа проводит в Интернете: там он легко находит все что только может пожелать, и только чудо способно вырвать его из виртуального мира. Чудо не заставляет себя
0
Бухта Скорби
Бухта Скорби
[Детективы / Триллер]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ. ОТ
2
Создание персонажей фильмов и сериалов. От главного до второстепенных героев
Создание персонажей фильмов и сериалов. От главного до второстепенных героев
[Кино / Руководства]
Когда мы смотрим кино, что запоминается больше всего? Операторская работа? Сюжетные повороты? Изящество диалогов? Нет! В первую очередь в нашу память врезаются персонажи! Ведь если нет героя – нет и
0
Галина Вишневская и Мстислав Ростропович. Концерт для голоса и виолончели. Неформальный разговор
Галина Вишневская и Мстислав Ростропович. Концерт для голоса и виолончели. Неформальный разговор
[Музыка / Биографии и Мемуары / Театр]
У журналиста и телеведущего Вадима Верника было всего несколько встреч с Галиной Вишневской и Мстиславом Ростроповичем. Но все они связаны с очень яркими и насыщенными впечатлениями. В основе книги —
0
АНАФЕМА: Свобода Воли. ТОМ 5. Часть XII
АНАФЕМА: Свобода Воли. ТОМ 5. Часть XII
[Альтернативная история / Боевая фантастика / Социальная фантастика / Самиздат]
События в мире закручиваются всё быстрее. Враждующие стороны наглеют и огрызаются, стремясь переделать мир. А сам Азраил при поддержке своей новой семьи и вездесущего Омикрона вступает в эту
0
Самые юные преступники, приговорённые к смерти. Казни детей и подростков от 10 до 17 лет
Самые юные преступники, приговорённые к смерти. Казни детей и подростков от 10 до 17 лет
[Юриспруденция / Детективы / Домоводство / Биографии и Мемуары]
Что такого страшного могли совершить юные преступники, что их приговорили к столь суровому наказанию? Не всегда это убийство. Хорошо, что во многих странах действуют моратории на подобные казни
0
Путь Воли. Часть вторая.
Путь Воли. Часть вторая.
[Фанфик / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Вторая часть фанфика по One Piece (Ван Пис) Турнир завершён блистательной победой, условия договора на крови выполнены, но это только начало... Мировое правительство выжидает где-то рядом и
0
Лондонский туман
Лондонский туман
[Классический детектив]
Лондонский туман London Particular 1952 Перевод В. ТИРДАТОВА © Составление, художественное оформление, редакция произведений. Издательство «Артикул-принт», 2005 Одна из, вероятно,
0