MoreKnig.org

Прысуд: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Кафка Франц



Шрифт:

Аэрадром знаходзіцца ў Мантэк яры; мясцовай вузкакалейкай, што вядзе ў Мантую, да яго можна дабрацца за няпоўную гадзіну. Гэтая вузкакалейка заняла сваё месца на агульнай праселачнай дарозе, па якой яе цягнікі сціпла рухаюцца, не вышэй і не ніжэй за іншы транспарт, паміж веласіпедыстамі, якія з амаль заплюшчанымі вачыма пагружаюцца ў дарожны пыл, паміж цалкам непрыдатных да перавозак каламажак усёй правінцыі пасажыры ўспрымаюць, колькі шмат іх трэба, а яны, нягледзячы на ўсё, яшчэ хуткія: таго немагчыма зразумець — і, часам, паміж небяспечных нярэдка аўтамабіляў, якія выпушчаныя на волю, хочуць літаральна імгненна паперакульвацца з іх сігналамі, якія на хуткасці робяцца зусім аднастайнымі.

Бывае, што нехта губляе надзею патрапіць гэтым дабітым цягніком на cirquito, канчаткова і беспаваротна. Але навокал людзі смяюцца, а людзі, што стаяць справа і злева, смяюцца проста ў цягнік. Я стаю на платформе, прыціснуты да чалавека-велікана, які, расставіўшы ногі, стаіць на буферах двух вагонаў пад душам з сажы ды пылу, што сыплюцца з вагонных столяў пры іх пагойдванні. Два разы цягнік спыняецца, каб прапусціць сустрэчны цягнік,— гэтак цярпліва і доўга, як быццам бы чакаючы адно выпадковай сустрэчы. Міма павольна праплывае некалькі вёсак; дзікія плакаты з апошняй аўтамабільнай імпрэзы мільгаюць сям-там на мурах; уся расліннасць па баках дарогі непазнавальная пад масляністай афарбоўкай з белага пылу.

Не здолеўшы ўжо рухацца далей, цягнік спыняецца канчаткова. Адначасна тармозіць цуг аўтамабіляў; праз пыл, што ўздымаецца ўгору, відно недалёка навокал, як развяваецца шмат маленькіх сцягоў; яшчэ нас затрымлівае статак кароў, які без парадку і супыну, накульгваючы на ўзгорыстай зямлі, літаральна ляціць на спыненыя аўтамабілі.

Мы прыехалі. Перад аэрадромам знаходзіцца яшчэ вялікі пляц з падазронымі драўлянымі дамкамі, на якіх мы чакалі ўбачыць іншыя надпісы, чым: «Гараж», «Буфет Grand International» і гэтак далей. Страшныя, растлусцелыя ў сваіх клетках жабракі працягваюць да нас рукі, упоперак дарогі; у спешцы спрабуем праз іх пераскочыць. Мы абганяем мноства людзей, а шмат хто абганяе нас. Мы паглядаем у паветра, дзеля якога ж тут усё і завязалася. Дзякуй Богу, яшчэ ніхто не лятае! Мы не ўхіляемся, але ніхто на нас не наязджае. Паміж сотняў павозак і за імі, насустрач нам скача італьянская кавалерыя. Парадак і няшчасныя выпадкі, здаецца, аднолькава немагчымыя.

Аднаго разу ў Брэшыі позна вечарам мы хацелі хутка трапіць на пэўную вулачку, што была, паводле нашых меркаванняў, у горадзе досыць аддаленая. Рамізнік патрабуе тры ліры, мы прапануем дзве. Рамізнік адмаўляецца ехаць і толькі па-сяброўску бярэцца распавесці нам якраз пра жахлівую адлегласць да тае вулачкі. Мы пачынаем саромецца нашай прапановы. Добра, няхай будуць тры ліры. Мы залазім у каламажку, тры павароты на кароткіх вулачках — і мы ўжо там, куды хацелі дабрацца.

Ота, чалавек байчэйшы за нас, тлумачыць, што яму нават і ў галаву не можа прыйсці, каб аддаць тры ліры за паездку, якая доўжылася адну хвіліну. Адной ліры будзе больш чым дастаткова. Вось, калі ласка, адна ліра. На дварэ ноч, вулачка пустая, рамізнік моцны. Ён адразу ж пачынае гарачыцца, быццам бы спрэчка ідзе ўжо цэлую гадзіну: «Што такое? Гэта падман... Што вы сабе думаеце?.. Дамовіліся пра тры ліры, і заплачана павінна быць тры ліры; тры ліры, або нам давядзецца атрымаць неспадзяванку...» Ота: «Тарыф або выклічам паліцыю!» — «Тарыф? Тут няма ніякага тарыфу... Дзе гэта ёсць нейкі тарыф?.. Дамоўлена было пра начны падвоз, але...» — калі мы, аднак, дамо яму дзве ліры, ён нас адпусціць. Ота, палохаючы: «Тарыф або паліцыя!» Яшчэ крыкі, шуканне; пасля знаходзіцца аркуш з тарыфам, на якім нічога не відно, акрамя бруду. Мы пагаджаемся, у сувязі з тым, на паўтары ліры, і рамізнік едзе далей у вузенькую вулачку, дзе ён не можа развярнуцца, і не толькі злуецца, але і, як нам здаецца, засмучаецца. Бо мы, на жаль, паводзім сябе няправільна; гэтак рабіць у Італіі няможна; дзе-небудзь яшчэ гэта дапушчальна, тут — не. Але ж хто ў спешцы пра такое думае! Тут няма чаго наракаць: за тыдзень на палётнай імпрэзе італьянцам не станеш.

Ды раскайванне ў нашым учынку, здаецца, не псуе нам радасці на лётным полі; праз гэта давялося б раскайвацца па-новаму, а мы выскокваем, хутчэй, чым проста заходзім, на аэрадром: усе нашыя суставы ў захапленні, якое часам бярэ раптоўна нас, аднаго за адным, пад гэтым сонцам.

Мы падыходзім, мінаючы ангары, якія стаяць са ссунутымі шторамі, нібы зачыненыя сцэны тэатраў вандроўных камедыянтаў. На франтонах ангараў пазначаныя прозвішчы авіятараў, чые апараты знаходзяцца за імі; а ўверсе — трыкалор іх радзімы. Мы чытаем прозвішчы: Каб'янкі, Канье, Руж'е, Кёртыс, Мушэ (трыдэнтынец, які носіць італьянскія колеры: ім ён давярае больш, чым нашым), Андзані ды яшчэ «Клуб рымскіх авіятараў». «А Блер'ё — запытаемся мы.— Блер’е, пра якога мы думаем увесь час, дзе Блер’ё?»

На абнесеным плотам пляцы перад сваім ангарам бегае ўверх і ўніз Руж'е, маленькі чалавечак з прыкметным носам і ў нарукаўніках. Ён надзвычайна актыўна, хоць крыху незразумела, займаецца сваёй работай, ускідвае рукі з вельмі рухомымі далоньмі; ходзячы, мацае паўсюды вакол сябе, пасылае сваіх рабочых за штору ангара, кліча іх зноў да сябе, заходзіць туды сам, адцясняючы ад сябе ўсіх, у той час як збоку ягоная жонка, у вузкай белай сукенцы, з моцна насунутым на валасы маленькім чорным капялюшыкам, прыгожа расстаўленымі нагамі ў кароткай спадніцы, глядзіць у спякотную пустэчу; спраўная жанчына з усімі бягучымі справамі ў зграбнай маленькай галаве.

Перад суседнім ангарам зусім самотна сядзіць Кёртыс. Праз крыху паднятыя шторы можна ўбачыць яго апарат; ён большы, чым пра яго апавядаюць. Калі мы праходзім побач, Кёртыс падымае ўверх перад сабою «Нью-Йорк Гералд» і чытае радок уверсе на паласе; праз паўгадзіны мы зноў праходзім міма, і ён ужо знаходзіцца на сярэдзіне гэтай паласы; праз наступныя паўгадзіны ён ужо скончыў чытаць тую паласу і пачынае новую. Лятаць, відавочна, ён сёння не збіраецца.

Мы паварочваемся і бачым шырокае поле. Яно гэткае вялікае, што ўсё, што на ім знаходзіцца, здаецца пакінутым; фінішны слуп недалёка ад нас, сігнальная мачта на вялікай адлегласці, стартавая прылада дзесьці з правага боку, камітэцкі аўтамабіль, які з моцна напятым на ветры жоўтым сцяжком апісвае паўкола па полі, спыняецца ва ўзнятым ім самім жа пыле і пасля едзе далей.

Штучная пустэльня створана тут, у амаль трапічным краі, і вышэйшая знаць Італіі, бліскучыя парыжскія дамы і ўсе іншыя тысячы прысутных збіраюцца тут усе разам, каб, прыжмурыўшыся, шмат гадзін узірацца ў гэтую сонечную пустэльню. На гэтым пляцы няма нічога такога, што звычайна стварае разнастайнасць на спартыўных палях. Тут няма прыгожых бар'ераў для конскіх скачак, белых малюнкаў тэнісных пляцовак, свежага мурагу футбольных гульняў, каменных пад'ёмаў і спускаў аўтамабільных трас і велатрэкаў. Толькі адзін ці два разы па абедзе рыссю праносіцца наўскасяк па раўніне стракаты цуг коннікаў. Конскія капыты нябачныя ў пыле, раўнамернае сонечнае святло не мяняецца аж да пяці гадзін вечара. I, каб нішто не замінала глядзець на тую роўнядзь, няма таксама ніякай музыкі; толькі свіст натоўпу з танных месцаў спрабуе задаволіць патрэбы вуха і нецярплівасць. Увесь люд з дарагіх трыбун, што стаяць ззаду за намі, можа, у той самы час, зліцца ў адно з пустэльнай роўняддзю і болей не адрознівацца ад яе.

Па адзін бок драўляных парэнчаў, адзін каля аднаго, стаіць шмат людзей. «Які маленькі!» — чуецца вокліч французскай групы быццам бы з уздыхам. Што здарылася? Мы праціскаемся скрозь натоўп. Але ж там на полі, зусім блізка ад нас, стаіць пафарбаваны ў сапраўдны жаўтаваты колер маленькі аэраплан, які рыхтуецца да палёту. Цяпер мы бачым таксама ангар Блер'ё, а побач — ангар ягонага вучня Леблана; яны самі пабудавалі іх на полі. Прытуліўшыся да аднаго з крылаў апарата, стаіць Блер'ё, якога мы пазнаем адразу; ён глядзіць, не варушачы галавою, на пальцы сваіх механікаў — як яны завіхаюцца каля матора.

I на гэтай вось драбязе ён хоча ўзляцець у паветра? Лягчэй, напрыклад, пачуваюць сябе людзі на вадзе. Яны могуць найперш папрактыкавацца ў лужынах, пасля — у сажалках, потым — на рэках і адно набагата пазней наважваюцца выйсці ў мора; для гэтага, вось тут, ёсць толькі мора.

Ужо Блер'ё сядзіць на сваім сядзенні, трымаючы руку на нейкім рычагу, але дае волю рабіць усё, што захочаш, механікам, быццам бы яны звышрупныя дзеці. Ён павольна абводзіць нас сваім позіркам, потым адводзіць яго прэч, пасля глядзіць яшчэ некуды, але яго пагляд заўсёды застаецца з ім. Зараз ён паляціць; нічога больш натуральнага няма. Гэтае адчуванне натуральнага з адначасовым агульным пачуццём надзвычайнага, якое ён у сабе не спрабуе затрымаць,— вось гэтае пачуццё падказвае яму такую пазіцыю.

Адзін рабочы бярэцца за лопасць вінта, каб раскруціць яго: ірве на сябе, таксама штурхае; чутно нешта накшталт уздыху дужага чалавека ў сне, але вінт не рухаецца далей з месца. Робіцца яшчэ адна спроба, дзесяць спроб; часам вінт спыняецца адразу, часам робіць якую пару абаротаў. Прычына ў маторы. Пачынаюцца новыя работы, гледачы стамляюцца болей, чым тыя, хто бярэ непасрэдны ўдзел у гэтых работах. Матор з усіх бакоў змазваюць; недзе схаваныя шрубы адпускаюцца і падкручваюцца; чалавек бяжыць у ангар, бярэ там заменную частку; яна зноўку не падыходзіць; ён спяшаецца назад і, прысеўшы на падлозе ў ангары, заціснуўшы тую дэталь паміж каленяў, апрацоўвае яе малатком. Блер'ё мяняецца месцамі з механікам, механік — з Лебланам. Адзін раз вінт раскручвае гэты чалавек, другі раз — той. Ды матор неміласэрны гэтаксама, як вучань, якому дапамагаюць, пра якога ўвесь ягоны клас гаворыць: не, ён гэтага не можа, ён увесь час застаецца, застаецца на адным і тым месцы, перастае працаваць. Нейкую хвілю Блер’ё сядзіць, зусім сцішыўшыся, на сваім сядзенні; яго шэсць памочнікаў стаяць нерухома вакол яго; здаецца, усе летуценяць.

Гледачы могуць крыху перавесці дых ды азірнуцца. Маладая мадам Блер’ё праходзіць, з мацярынскай заклапочанасцю на твары, побач, двое дзяцей — за ёю. Калі яе муж не можа ўзляцець, яна не згодная; калі ж ён лятае, ёй страшна; апроч таго, яе прыгожаму дзіцяці крыху млосна пры гэтай тэмпературы.

Зноў робіцца спроба запусціць вінт — магчыма, лепшая за ранейшыя, а можа, і не; матор з шумам пачынае працаваць, нібыта ён зрабіўся іншы; чатыры чалавекі трымаюць апарат хвастом наперад; і сярод зацішнага навакольнага надвор'я паток паветра ад раскручанага вінта хвалямі прабягае па спяцоўках рабочых. Не чуваць ніводнага слова, камандуе, здаецца, толькі шум вінта; восем рук адпускаюць апарат, які доўга разбягаецца на тым кавалку зямлі, нібы нязграбны чалавек на паркеце.

Робіцца шмат гэткіх спроб, і ўсе яны заканчваюцца непамысна. Кожная падымае публіку з іх саламяных крэслаў, на якіх з выцягнутымі рукамі чалавек адначасна забяспечвае сабе раўнавагу ды адначасна можа выказаць свае спадзяванні, боязь і радасць. У пярэрвах, аднак, вышэйшае італьянскае грамадства перамяшчаецца ўздоўж трыбуны. Тут вітаюць адно аднаго, раскланьваюцца, зноў пазнаюць адно аднаго, часам абдымаюцца, ідуць уверх і ўніз па сходах, што вядуць да трыбуны. Адно аднаму паказваюць вялікую княгіню Летыцыю Савойскую-Банапарт, прынцэсу Баргезе — пажылую даму з тварам колеру цёмна-жоўтых вінаградных гронак, графіню Марасіні. Марчэла Баргезе знаходзіцца адначасна і з усімі дамамі, і — з ніводнаю; здалёк здаецца, што твар у яго зусім зразумелы, але зблізку шчокі, якія атачаюць куточкі рота, выглядаюць зусім чужымі. Габрыэле д’Анунцыа, маленькі і кволы, вытанцоўвае, на выгляд вельмі сарамяжліва, перад графам Альдафрэдзі, адным з самых уплывовых спадароў у камітэце. З трыбуны цераз парэнчы выглядае мужны твар Пучыні, з носам, які можна было б назваць носам п'яніцы.

Але гэтых асоб можна заўважыць толькі, калі іх шукаеш; інакш паўсюдна можна бачыць — недаацэньваючы ўсё, што ёсць,— доўгіх дам сённяшняй моды. Яны аддаюць перавагу хадзьбе перад сядзеннем; у іхніх сукенках ім добра не сядзіцца. Усе твары, па-азіяцку закінутыя, праносяцца ў лёгкім сутонні. Свабодная вышэй таліі сукенка, калі паглядзець са спіны, робіць уражанне, што постаць рухаецца крыху запаволена; узнікаюць мяшаныя неспакойныя пачуцці, калі гэткія дамы здаюцца запаволенымі. Пояс знаходзіцца нізка, ледзьве яшчэ ўспрымальны; талія здаецца шырэйшаю, чым звычайна, бо ўсё тонкае і вузкае; гэтыя жанчыны хочуць, каб іх абдымалі ніжэй.

Дагэтуль быў паказаны толькі апарат Леблана. Цяпер, аднак, паяўляецца апарат, на якім Блер’ё пераляцеў канал; ніхто гэтага не казаў — усе гэта ведаюць. Доўгая паўза, і Блер’ё ў паветры; над крыламі відна яго выпрастаная верхняя частка тулава; ногі яго глыбока ўнутры, нібы частка механізму. Сонца апусцілася, з-пад балдахіна трыбун яно асвятляе крылы, што гайдаюцца ў паветры. Усе аддана глядзяць уверх, на яго; ні ў адным сэрцы няма месца для іншага. Ён апісвае невялікае кола і потым з’яўляецца амаль што проста над намі. З выцягнутымі шыямі ўсе глядзяць, як манаплан пачынае калывацца, потым Блер'ё бярэ яго пад кантроль і нават падымаецца яшчэ вышэй. Што ж такое адбываецца? Тут, угары, дваццаць метраў над зямлёю, чалавек, ва ўладзе драўлянай спаруды, бароніцца ад добраахвотна ўзятай на сябе нябачнай небяспекі. Але мы стаім унізе, адцесненыя зусім назад, нібы здані, і глядзім на гэтага чалавека.

Усё праходзіць добра. Адначасна з сігнальнай мачты засведчваецца, што надвор'е зрабілася больш спрыяльным і Кёртыс паляціць, спаборнічаючы за Вялікі прыз Брэшыі. Значыць, усё-такі адбудзецца? Мы не паспяваем яшчэ прыйсці да адзінай думкі наконт гэтага, як матор Кёртысавага апарата ўжо раве; не паспяваем глянуць у ягоны бок, як ён ужо ляціць прэч ад нас, ляціць над роўняддзю, што павялічваецца перад ім, у бок далёкіх лясоў, якія, здаецца, цяпер толькі пачынаюць уздымацца ўгору. Палёт над тымі лясамі працягваецца доўга; аэраплан знікае; мы бачым лясы — не яго. За дамамі, Бог ведае дзе, ён паяўляецца зноў, на той, што і раней, вышыні; імчыцца насустрач; калі ён падымаецца, тады відаць, як нізка нахілены ніжнія плоскасці біплана; калі ён ідзе ўніз, тады на сонцы блішчаць верхнія плоскасці. Ён аблятае вакол сігнальнае мачты і, абыякавы да прывітальнага шуму, паварочвае проста туды, адкуль прыляцеў, каб толькі хутка зрабіцца зноў малым і самотным. Ён робіць пяць гэткіх колаў, ляціць 50 кіламетраў за 49 мінут 24 секунды і праз гэта выйграе Вялікі прыз Брэшыі — трыццаць тысяч лір. Гэта дасканалы вынік, але дасканалым вынікам не можа быць аддадзена належнае; у рэшце рэшт кожны лічыць сябе здольным дасягнуць дасканалых вынікаў; дзеля дасканалых вынікаў, здаецца, не патрэбная ніякая смеласць. I ў той час, калі Кертыс адзін працуе там, па-над лесам, у той час, калі ягоная ўсім вядомая жонка турбуецца пра яго, натоўп яго амаль што забыў. Паўсюль толькі чутны нараканні, што Кальдэрара не паляціць (зламаўся яго апарат), што Руж'е ўжо два дні возіцца са сваім «Вуазінам», не выпускаючы яго, што «Задыяк», італьянскі паветраны балон з кіраваннем, усё яшчэ не прыбыў. Пра Кальдэрарава няшчасце ходзяць такія славутыя чуткі, што хочацца паверыць у тое, што любоў усяе нацыі падыме яго ў паветра надзейней, чым ягоны «Райт».

Яшчэ не паспеў Кертыс скончыць свой палет, а ўжо, нібы набраўшыся натхнення, у трох ангарах пачынаюць працаваць маторы. Вецер і пыл шугаюць з супрацьлеглых бакоў. Двух вачэй не стае. Усе пачынаюць круціцца на сваіх крэслах, хістацца, моцна за некага трымацца, прасіць прабачэння; хтосьці адхіляецца, цягне за сабой другога, некаму выказваюць падзяку. Пачынаецца ранні вечар італьянскае восені, на полі як след усяго ўжо не разгледзіш.

Якраз у той хвілі, калі Кёртыс праходзіць міма, не гледзячы ў наш бок, пасля свайго пераможнага палёту, з лёгкай усмешкай здымае шапку, якраз тады Блер’ё пачынае апісваць невялікае кола ў паветры, якога ўсе ад яго дагэтуль чакалі! Невядома, ці воплескі адрасуюцца Кертысу, або Блер'ё, або ўжо Руж'е, чый вялікі цяжкі лятак ірвецца якраз цяпер у паветра. Руж'е сядзіць за сваімі рычагамі, нібы гаспадар за пісьмовым сталом, да якога можна трапіць за яго спінаю па маленькай лесвіцы. Ён, апісваючы маленькія колы, падымаецца вышэй і вышэй, вышэй за Блер'ё, робіць з яго гледача і не перастае падымацца ўверх.

Калі мы яшчэ хочам узяць рамізніка, тады ўжо самы час сыходзіць; ужо шмат людзей праціскаецца каля нас. Усім жа вядома, што гэты палёт — проста выпрабаванне; паколькі ўжо амаль сёмая гадзіна, яго афіцыйна не зарэгіструюць. На пляцы перад аэрадромам стаяць кіроўцы, слугі на сваіх месцах, і ўсе паказваюць на Руж'е; тры цягнікі, запоўненыя да самых буфераў, не кранаюцца з месца з-за Руж’е. Нам шанцуе ўхапіць каламажку; рамізнік прысядае перад намі (козлаў там няма), і мы, зрабіўшыся нарэшце самастойнымі істотамі, ад'язджаем. Макс робіць вельмі слушную заўвагу, што нешта падобнае, як тут, магчыма, трэба было б арганізаваць таксама і ў Празе. Гэта не абавязкова павінны былі б быць спаборніцтвы летуноў, мяркуе ён, дый гэта спраўдзіла б сябе, але запрасіць авіятара, напэўна ж, было б зусім няцяжка, і ніхто з удзельнікаў відовішча не будзе пра тое шкадаваць. Справа ж зусім простая: «Райт» зараз паляціць у Берлін, і трэба было б адно пераканаць людзей зрабіць невялікі круг. Мы, астатнія двое, нічога не адказваем, бо, па-першае, стаміліся, а, па-другое, увогуле не ведаем, чым запярэчыць. Дарога робіць паварот, і Руж'е, здаецца, апынаецца так высока, што можна паверыць у тое, што неўзабаве яго месцазнаходжанне можна будзе вызначыць толькі па зорках, якія вось-вось паявяцца на небе, што фарбуецца ўжо ў цемныя колеры. Мы па-ранейшаму раз-пораз паварочваемся назад; Руж'е яшчэ якраз падымаецца вышэй і вышэй; мы ж заглыбляемся ў прыгарадную прыроду.

1909(?)

РАЗМОВА З БАГАМОЛЬЦАМ

Быў час, калі я штодня хадзіў у царкву, бо дзяўчына, у якую я закахаўся, кожны вечар па паўгадзіны малілася там, і я тады спакойна мог разглядаць яе.

Калі аднаго разу дзяўчына не прыйшла і я без усялякае ахвоты пазіраў на тых, што маліліся, на вочы мне раптам трапіўся малады чалавек, які сваім хударлявым целам усё прыціскаўся да падлогі. Раз-пораз ён намаганнямі ўсяго цела ўскідваў галаву і, глыбока ўздыхаючы, утыкаўся ёю ў далоні, пакладзеныя на голыя камяні.

У царкве сям-там яшчэ стаялі старыя жанчыны; яны почасту паварочвалі свае захутаныя ў хусткі галовы, каб паглядзець на чалавека, які маліўся. Здавалася, багамолец быў рады з гэтае ўвагі, бо, перш чым дэманстраваць ужо каторы раз сваю набожнасць, ён увесь час падымаў вочы, каб спраўдзіць, ці яшчэ на яго глядзяць. Я падумаў, што гэтак рабіць непрыстойна, і вырашыў па імшы спыніць хлопца каля выхаду і спытацца, навошта ён так робіць. Вядома, я быў не ў гуморы, бо мая дзяўчына не прыйшла.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Фигляр 3
Фигляр 3
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
После оглушительного успеха на сцене Galleria Ин-хо получает предложение, о котором мечтают тысячи стажёров: контракт от всесильного агентства Starlight Entertainment и лично от его генерального
0
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
Душа моя написана. Романы, повести, рассказы, женские афоризмы
[Современная проза]
Экстравагантная и захватывающая книга о жизни в литературе и литературе в жизни. Это своеобразная энциклопедия писательства и собрание мифов о писателях. Автор – прозаик и редактор с богатым
0
Жизни медленный строитель
Жизни медленный строитель
[Поэзия: прочее]
«Жизни медленный строитель» – это прижизненный сборник известного поэта, им самим составленный в последние годы его пребывания в США, и по замыслу автора, книга должна представить все его творчество.
0
Пушкин и те, кого я люблю
Пушкин и те, кого я люблю
[Поэзия: прочее / Современная проза]
Новая книга Светланы Петровской объединяет стихи и прозу. В каждом произведении вы увидите имя Александра Сергеевича или почувствуете его присутствие. Каждое чем-то связано с русским гением –
0
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
Эхо Хаджи-Мурата. Истории с продолжением
[Современная проза / Историческая проза]
История, рассказанная в этой книге, не оставляет сомнений в ее истинности. Конечно, как в каждом художественном произведении здесь присутствует и авторский вымысел, иначе повествование превратилось
0
Музыка городского небытия
Музыка городского небытия
[Старинная литература: прочее / Поэзия: прочее]
Эта книга известного поэта интересна тем, что автор представил на суд читателей 135 избранных стихотворений, написанных в XX веке. Почему сто тридцать пять? Это загадочное и в чем-то мистическое
0
Что значит читать
Что значит читать
[Культурология / Литературоведение / Философия]
Хосе Ортега-и-Гассет (1883–1955) – испанский философ, автор «Восстания масс» и «Дегуманизации искусства». В этой книге он обращается к, казалось бы, самому привычному занятию – чтению. Что на самом
0
История герцогов Бургундии из дома Валуа (1364–1477). Том 2
История герцогов Бургундии из дома Валуа (1364–1477). Том 2
[История]
Второй том Баранта о правлении Филиппа Смелого (1364–1384) — эпоха интриг Столетней войны. Автор разбирает борьбу при дворе Карла VI, убийство коннетабля Клиссона и зарождение вражды Бургундии и
0
История герцогов Бургундии из дома Валуа (1364–1477). Том 2. Филипп Смелый
История герцогов Бургундии из дома Валуа (1364–1477). Том 2. Филипп Смелый
[История]
Второй том труда П. де Баранта посвящён правлению Филиппа Смелого (1364–1404). Автор описывает дипломатические интриги, войны, безумие короля Карла VI, церковный раскол и крестовый поход на Никополь.
0
Змея. Часть 2
Змея. Часть 2
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Ужасы]
Поезд «Норд-экспресс». Октябрь 1910 г. Дворянин Михаил Алексеевич Гладышев едет прочь из России в сторону Парижа. Под стук колёс фешенебельного вагона вы сможете окунуться в необычную историю,
0
История герцогов Бургундских из дома Валуа — 1364—1477. Том 4
История герцогов Бургундских из дома Валуа — 1364—1477. Том 4
[История]
В четвертом томе истории герцогов Бургундских описывается правление Иоанна Бесстрашного (1404–1419): осада Буржа, борьба с арманьяками, парижские мятежи кабошьенов, битва при Азенкуре, захват Парижа
0
На коне, танке и штурмовике. Записки воина-философа
На коне, танке и штурмовике. Записки воина-философа
[Биографии и Мемуары / О войне]
Александр Александрович Зиновьев - всемирно известный ученый, писатель, философ, публицист. Миллионы читателей знают его книги «Зияющие высоты», «Глобальный человейник», «Катастройка», «Русская
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Врачевальная 13
Врачевальная 13
[Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством
2
Не любо - не слушай (сборник)
Не любо - не слушай (сборник)
[Современная проза]
В 2008 году вышла книга Натальи Арбузовой «Город с названьем Ковров-Самолетов». Автор заявил о себе как о создателе своеобычного стиля поэтической прозы, с широким гуманистическим охватом явлений
0
Ночь с врагом (двухтомник)
Ночь с врагом (двухтомник)
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
Лидия – боевой маг империи, всю жизнь ненавидит эльфов. Когда ей удаётся поймать знаменитого эльфийского шпиона Тариэна Лунопада, она готова на всё ради получения информации. Ритуал связи душ
0
Левша
Левша
[Старинная литература: прочее / Историческая проза / Русская классическая проза]
Николай Семёнович Лесков – русский писатель, публицист, литературный критик. На протяжении многих десятилетий Лесков в своих художественных произведениях и статьях, полных одновременно горечи
0
Предчувствие апокалипсиса
Предчувствие апокалипсиса
[Детективы / Современные любовные романы / Самиздат / Современная проза]
Очнувшись в больнице после взрыва на базе отдыха, Вероника обнаружила, что ничего не помнит. Травмы ноги, руки и головы заживают, память тоже постепенно возвращается, отчасти информация всплывает
0
Не учите меня, канцлер!
Не учите меня, канцлер!
[Любовная фантастика / Самиздат]
Меня отправили на повышение. Правда, в другой мир и руководить экспериментальной школой. Какие-то проблемы, канцлер? Я директор, а вы — владелец учебного заведения. И заодно — мой бывший,
2
21,55,01
21,55,01
[Самиздат / Классическое фэнтези / Мистика]
У всего есть цена. С этой истины неофиты начинают постигать мистические искусства. Желаете изменить цвет кожи? Прибавить в росте? Научиться видеть в темноте? Возможно все. Осталось найти того, кто
0
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Выполнение боевого задания оборвало мою жизнь. Долгая и насыщенная служба офицера спецназа, полная взлетов и падений закончена. Однако судьба распорядилась иначе и дала мне второй шанс. На дворе
11
Двойная звезда
Двойная звезда
[Самиздат / Попаданцы]
Ты хорошо учил историю? Ты знаешь, чем покрыты мостовые средневековых замков? Ты можешь представить, как выглядит человек после удара мечом? А свист арбалетных болтов и ржание лошадей не мешают тебе
0
Лука II
Лука II
[Современные любовные романы]
Поступок людоеда
Поступок людоеда
[Самиздат / Попаданцы / Книги про волшебников / Боевое фэнтези]
Эта книга о человеке, оказавшемся в другом мире, на чужой и бескомпромиссной войне, которая идёт уже четыре сотни лет. На войне, где нет ни переговоров, ни перемирий, и где человеческая жизнь не
0
Судьба
Судьба
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Обескровив дружину князя Юрия в сражении на реке Воронеж, полчища хана Батыя стремительно продвигаются к Рязани. Вторжение началось. Уже рыщут передовые отряды татар по землям княжества. Осажден
0