MoreKnig.org

Пякучая таямніца: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цвэйг Штэфан



Шрифт:

— Нічога, нічога! — і, паспешна схапіўшы газету, разгарнуў яе, каб адгарадзіцца ад запытальнага даччынога позірку — ён не мог глядзець ёй у вочы. Рукі ў яго дрыжалі. «Цяпер, цяпер трэба сказаць ёй, пакуль мы адны», — пакутаваў ён, але не мог вымавіць ні слова. Нават зірнуць на яе не хапала сілы.

І раптам ён рэзка адсунуў крэсла, цяжка падняўся з месца і накіраваўся ў сад; ён адчуў, што супраць яго волі буйная сляза пацякла па шчацэ. Гэтага яна не павінна была бачыць.

Каратканогі стары доўга блукаў па садзе і ўвесь час глядзеў на возера. Яго вочы, затуманеныя ледзь стрымліваемымі слёзамі, усё ж не маглі не бачыць прыгажосці ландшафту: за серабрыстаю смугою ляжалі мяккія зялёныя хвалі ўзгоркаў, быццам заштрыхаваныя тонкімі чорнымі лініямі кіпарысаў, а за імі стромка ўздымаліся горы, строга, але без ганарлівасці пазіралі на прыгожае возера, як суровыя мужчыны глядзяць на гульню любімых дзяцей. Так ласкава і прыветліва прырода прымала ў абдымкі кожнага, заклікала яго быць добрым і шчаслівым, так чароўна ззяла вечная ўсмешка благаславёнага поўдня!

«Шчаслівы! — Стары няўцямна пакруціў пацяжэлаю галавою. — Будзеш тут шчаслівы. Адзін толькі раз я дазволіў сабе такую раскошу, толькі адзін раз захацеў адчуць, якое добрае жыццё ў тых, хто не ведае клопатаў... упершыню за пяцьдзесят гадоў, якія прайшлі ў падліках, вылічэннях, здзелках, дробным гандлі, я захацеў пацешыцца некалькімі светлымі днямі... адзін, адзін раз, перш чым мяне закапаюць... Божа мой, шэсцьдзесят пяць гадоў, у такім узросце адною нагою ўжо на тым свеце, і тут не памогуць ні грошы, ні дактары... Я хацеў толькі ўздыхнуць на поўныя грудзі, хоць раз падумаць пра сябе... Але нездарма нябожчык тата ўвесь час казаў: «Забавы не для нас, цягні ношку на гарбе да самай магілы...» Толькі ўчора яшчэ я думаў, што магу дазволіць сабе адпачыць... учора яшчэ я быў амаль шчаслівы, цешыўся з маёй прыгожай, вясёлай дачкі, радаваўся яе радасці... і вось ужо бог пакараў мяне, ужо ён усё адабраў... Цяпер канец... я болей не магу гаварыць з роднаю дачкою... не магу глядзець ёй у вочы, гэтак мне сорамна за яе... Увесь час я буду думаць адно — і дома, і ў канторы, і ноччу ў ложку: дзе яна цяпер, дзе яна была, што яна рабіла?.. Ніколі ўжо я не прыйду дадому спакойны. Раней, бывала, яна бяжыць мне насустрач, і сэрца радуецца, калі я бачу яе, маладую і прыгожую... А цяпер, варта ёй пацалаваць мяне, я буду думаць, каму належалі гэтыя вусны ўчора... Пастаянна трывожыцца, калі яе няма, і саромецца зірнуць ёй у вочы, калі яна са мною... Не, гэтак жыць нельга... гэтак жыць нельга...»

Стары хадзіў узад і ўперад, хістаўся і мармытаў сабе нешта пад нос, як п'яны. Позірк яго ўвесь час звяртаўся да возера, слёзы безупынна цяклі ў бараду. Ён зняў пенснэ і спыніўся на вузкай сцяжынцы, прыжмурыўшы мокрыя, блізарукія вочы; выгляд у яго быў такі дурнавата-смешны, што хлопчык-садоўнік, які праходзіў міма, здзіўлена застыў на месцы, потым гучна фыркнуў і насмешліва крыкнуў штосьці па-італійску. Гэта вывела старога са здранцвення, ён паспешна надзеў пенснэ і паплёўся ў глыбіню саду, каб дзе-небудзь там на лаўцы схавацца ад людзей.

Але не паспеў ён знайсці сабе месца, як яго ўспудзіў смех; ён пачуўся аднекуль злева... знаёмы смех, які цяпер разарваў яму сэрца. Музыкай гучаў ён яму цэлых дзевятнаццаць гадоў, гэты звонкі, гарэзлівы смех... дзеля яго ён правёў столькі начэй у вагоне трэцяга класа — валокся ў Познань, у Венгрыю, толькі каб прывезці што-небудзь, высыпаць перад імі крыху жоўтага перагною, на якім квітнела гэтая бесклапотная весялосць... толькі дзеля гэтага смеху ён жыў, дзеля яго давёў сябе да хваробы жоўці... толькі б ён пастаянна звінеў з любых вуснаў. А цяпер ён утыкаўся ў яго цела, як распаленая піла, гэты пракляты смех.

І ўсё ж, нягледзячы на ўнутранае супраціўленне, стары падышоў бліжэй. Яго дачка стаяла на тэніснай пляцоўцы, круціла ў аголенай руцэ ракетку, свабодным рухам падкідвала і лавіла яе. І кожны раз з ракеткай да блакітнага неба ўзлятаў гарэзлівы смех. Трое мужчын з захапленнем глядзелі на яе — граф Убальдзі ў слабкай спартыўнай кашулі, афіцэр у мундзіры, які гладка аблягаў яго, і мекленбургскі барон у бездакорных брыджах — тры рэзка акрэсленыя мужчынскія постаці, быццам статуі вакол гульца, які, як матылёк, пырхаў па пляцоўцы. Стары сам не мог адарвацца ад гэтай карціны. Божа мой, якая яна прыгожая ў белай кароткай сукенцы, як сонца залоціць яе светлыя валасы! І з якою асалодаю выпрабоўвала ў бегу і скачках сваю лёгкасць і спрыт гэтае юнае цела, ап'янёнае і ап'яняючае вольным рытмам рухаў! Вось яна гарэзліва падкідвае ў паветра белы мяч, потым другі і трэці; як грацыёзна выгінаецца яе стройны дзявочы стан; вось яна падскочыла, каб злавіць апошні мяч. Такою ён ніколі яе не бачыў: поўная гарэзлівага агню, яна была нібы белае імклівае полымя, ахутанае серабрыстым дымком смеху, нявінная багіня, якая нарадзілася з плюшчу паўднёвага саду, з мяккага блакіту люстранага возера; ніколі гэтае гнуткае, стройнае цела так вольна, так нястрымна не аддавалася гулліваму рытму рухаў. Не, ніколі не бачыў ён яе такою ў душным горадзе, у яго мураваных сценах, ніколі ні дома, ні на вуліцы так не звінеў яе голас, быццам адарваны ад усяго зямнога, — гэтак жаваранак спявае сваю вясёлую песню. Не, не, ніколі не была яна такая прыгожая! Стары не зводзіў з яе захопленага позірку. Ён усё забыў і толькі глядзеў на белае імклівае полымя. Ён мог бы бясконца стаяць, зачаравана ўбіраць у сябе яе абрысы, — але вось, высока падскочыўшы, яна спрытна злавіла апошні падкінуты мяч і, разгарачаная, цяжка дыхаючы, з пераможнаю ўсмешкаю прыціснула яго да грудзей.

— Брава, брава! — запляскалі, быццам праслухаўшы оперную арыю, мужчыны, якія з захапленнем сачылі за яе гульнёю. Іх гартанныя галасы вывелі старога са здранцвення. Са злосцю ён паглядзеў на іх.

«Вось яны, нягоднікі! — стукала яго сэрца. — Вось яны... Але хто ж з іх? Хто з гэтых трох франтаў валодаў ёю?.. Якія яны прыбраныя, надушаныя, выгаленыя... гультаі... Мы ў іх узросце сядзелі ў залатаных штанах у канторы, стоптвалі чаравікі, абіваючы парогі кліентаў... іх бацькі, мабыць, яшчэ і цяпер пакутуюць, крывёю і потам здабываюць для іх грошы... а яны ездзяць па белым свеце, гультайнічаюць... вунь яны якія — загарэлыя, вочы вясёлыя, нахабныя... Чаму ім не быць прыгожымі і вясёлымі? Варта такому нагаварыць кампліментаў ганарыстай дзяўчыне, як яна ўжо гатова да яго ў ложак... Але хто ж з іх трох, хто?.. Бо адзін з іх, ведаю, і цяпер у думках раздзявае яе і самазадаволена прыцмоквае языком: «Яна была маёю...» Ён ведае яе з галавы да ног і думае: «Сёння ноччу зноў...» і падае ёй знакі вачамі... Ах, паскуднікі... Забіць бы яго, як сабаку!»

На пляцоўцы заўважылі старога. Дачка, усміхаючыся, замахала ракеткаю, мужчыны прывіталіся. Ён не адказаў на прывітанні і толькі глядзеў неадрыўна апухлымі, налітымі крывёю вачамі на яе гарэзлівую ўсмешку: «І ты яшчэ асмельваешся ўсміхацца, бессаромніца!.. Але і той, можа, пасмейваецца сабе ў вусны і думае — вось ён стаіць, стары, дурны жыд, які ўсю ноч храпе ў сваім ложку... каб ён толькі ведаў, стары дурань!.. Так, так, я ведаю, вы смеяцеся, вы гідліва абыходзіце мяне, як плявок... але дачка — прыгожая дзяўчына, і доўга прасіць яе не трэба... дый маці... праўда, крыху таўставатая, расфуфыраная, нафарбаваная, але яшчэ нічога сабе; калі да яе як след падысці, дык і яна, бадай, не адмовіцца... Правільна, сабакі, правільна: вы маеце рацыю — бо яны самі вешаюцца вам на шыю, распусніцы... Што вам да таго, што ў кагосьці сэрца абліваецца крывёю; вам бы толькі пацешыцца, толькі б пацешыць іх, распусніц... Застрэліць бы вас з рэвальвера, адсцябаць бізуном... Але вы маеце рацыю, бо ніхто гэтага не зробіць... бо толькі глытаеш крыўду і гнеў, як сабака свае ваніты... вы маеце рацыю, бо ты баішся, страшна баішся, не ідзеш і не хапаеш бессаромніцу за рукаў, не адцягваеш яе ад вас... стаіш тут, маўчыш і давішся сваёю жоўцю... баязлівец... баязлівец... баязлівец...»

Стары мусіў абаперціся на парэнчы — так моцна калаціў яго бяссільны гнеў. І раптам ён плюнуў сабе пад ногі і, хістаючыся, пайшоў з саду.

Ён накіраваўся ў горад; на адной вуліцы спыніўся перад вітрынаю крамы; за шыбаю ўзвышаліся стракатыя піраміды і ступеньчатыя вежы з разнастайных тавараў, — усё, што магло спатрэбіцца турыстам: кашулі і рыбалоўныя снасці, блузкі і вуды, гальштукі, кніжкі, нават печыва; але стары глядзеў толькі на адну рэч, нядбайна кінутую сярод дарагіх шыкоўных прадметаў, — на тоўстую сукаватую палку з жалезным наканечнікам; такою палкаю, калі моцна ўзяць яе ў руку і добра размахнуцца...

«Забіць... забіць сабаку!» — як ачмурэлы, амаль з асалодаю думаў стары; яго пацягнула ў краму, і там ён за бясцэнак набыў сукаватую важкую дубіну. І толькі ён сціснуў яе ў кулаку, як адчуў прыліў сілы: бо любая зброя дадае фізічна слабаму чалавеку ўпэўненасці. Моцна сціскаючы палку, стары адчуваў, як напружваюцца мышцы рук. «Забіць... забіць сабаку!» — мармытаў ён сам сабе, і міжволі яго цяжкі, няўпэўнены крок рабіўся больш цвёрды, роўны, хуткі; ён не хадзіў, а як бы бегаў па набярэжнай узад і ўперад, задыхаючыся, увесь потны — болей ад злосці, якая, нарэшце, знайшла выйсце, чым ад хуткай хады. А рука яго сутаргава сціскала масіўную булавешку палкі.

Са сваёю зброяй ён і ўвайшоў у блакітны цень халаднаватай тэрасы, шукаючы злоснымі вачамі невядомага яму ворага. І не памыліўся: у кутку сядзелі ў зручных плеценых крэслах яго жонка, дачка і непазбежная тройца. «Хто з іх, хто? — няўцямна думаў ён, моцна сціскаючы палку ў кулаку. — Каму з іх праламаць чэрап?.. каму?.. каму?» Але Эрна памылкова растлумачыла яго шукальны позірк і ўжо ўскочыла з месца, пабегла яму насустрач.

— А вось і ты, татачка! Мы ўсюды шукалі цябе. Ведаеш, пан фон Медвіц запрашае нас пакатацца ў сваім аўтамабілі, мы паедзем берагам да самага Дэзенцана, вакол усяго возера. — Гаворачы, яна ласкава падштурхоўвала яго да століка, мабыць, чакала, што ён падзякуе за запрашэнне.

Мужчыны ветліва ўсталі, каб прывітацца з ім. Стары задрыжаў. Але ён адчуваў блізкасць дачкі, яе цёплую ласку, і гэта пазбавіла яго рашучасці. Воля яго была зламана, і ён паціснуў адну за другою працягнутыя рукі, моўчкі сеў, дастаў цыгару і са злосцю ўпіўся зубамі ў мяккую тытунёвую масу. Перарваная размова на французскай мове, з выбухамі смеху, узнавілася.

Стары скурчыўся, сядзеў моўчкі і з такою сілаю грыз цыгару, што карычневы сок афарбаваў зубы. «Вы маеце рацыю... маеце рацыю, — думаў ён. — Мне можна пляваць у твар... я толькі што паціснуў яму руку!.. усім тром. Я ж ведаю, што адзін з іх і ёсць той нягоднік... а я спакойна сяджу з ім за адным сталом... Я яго не забіў, я ветліва падаў яму руку... Яны маюць рацыю, цалкам і поўнасцю, калі смяюцца з мяне... І як яны размаўляюць пры мне, быццам мяне тут зусім няма!.. быццам я ўжо ляжу ў зямлі... І пры гэтым яны абедзве — і Эрна і яе маці — добра ведаюць, што я не разумею ні слова па-французску... абедзве гэта ведаюць, абедзве, і ніхто з іх не спытаецца ў мяне аб чым-небудзь хоць бы для прыліку, каб мне не выглядаць такім смешным, такім страшэнна смешным... Я для іх пустое месца... толькі непрыемны прыдатак, штосьці лішняе, што ім перашкаджае... чаго яны саромеюцца. І яны не выганяюць мяне толькі таму, што я зарабляю грошы, гэтыя брудныя, гнусныя грошы, якімі я іх сапсаваў... гэтыя грошы, над якімі вісіць боскі праклён... Хоць бы слова сказалі мне жонка, родная дачка... Толькі на гэтых разявакаў глядзяць яны, на гэтых прыбраных, выглянцаваных ёлупняў... і як яны рагочуць, ледзь не вішчаць, быццам іх лапаюць у цёмным месцы... А я... усё гэта я трываю... сяджу, слухаю, як яны смяюцца, нічога не разумею і ўсё-такі сяджу, замест таго каб стукнуць кулаком... пабіць іх гэтаю палкаю, разагнаць, перш чым яны пачнуць спароўвацца ў мяне на вачах... Усё гэта я дазваляю... сяджу і маўчу, як дурань... баязлівец... баязлівец...»

— Дазвольце, — сказаў на ламанай нямецкай мове італійскі афіцэр і пацягнуўся да запальнічкі.

Стары, разбуджаны з глыбокага роздуму, здрыгануўся і кінуў злосны позірк на афіцэра, які ні аб чым не здагадваўся. На момант шалёны гнеў авалодаў ім, і ён сутаргава сціснуў у кулаку палку. Але тут жа губы яго скрывіліся і расплыліся ў бяссэнсавай усмешцы:

— О, я дазваляю, — сказаў ён рэзкім, зрывістым голасам. — Канечне, я дазваляю, хе-хе... усё дазваляю... усё, што хочаце... хе-хе... усё дазваляю... усё, што ў мяне ёсць, да вашых паслуг... са мною можна сабе ўсё дазволіць...

Афіцэр здзіўлена паглядзеў на яго. Ён дрэнна ведаў нямецкую мову і не ўсё зразумеў. Але крывая, няўцямная ўсмешка старога збянтэжыла яго. Немец міжволі падаўся наперад, абедзве жанчыны збялелі — як палатно — на момант усталявалася мёртвая цішыня, як у кароткі прамежак паміж маланкаю і грукатам грому.

Але злосная ўсмешка тут жа знікла з твару старога, палка выслізнула з рук, ён скурчыўся, як пабіты сабака, і збянтэжана кашлянуў, спалоханы сваёю смеласцю. Эрна паспешна паспрабавала ўзнавіць размову, каб зменшыць узніклую няёмкасць, нямецкі барон адказаў з наўмысным ажыўленнем, і праз некалькі хвілін ужо зноў бесклапотна цёк на момант затрыманы паток слоў.

Стары абыякава сядзеў сярод гэтых балбатуноў, цалкам паглыблены ў сябе, — можна было падумаць, што ён спіць. Важкая палка выслізнула з рук і матлялася паміж ног. Усё ніжэй апускалася схіленая на руку галава. Але цяпер ужо ніхто не звяртаў на яго ўвагі: над яго тужлівым маўчаннем гучна плёскаліся хвалі слоў, час ад часу ўскіпала пена смеху ад гуллівага жарту, а ён нерухома ляжаў на дне, у бясконцым змроку сораму і болю.

Хтосьці весела прапанаваў пайсці ў гасціную. Мужчыны адразу ўсталі, Эрна паспешна пайшла следам, крыху павольней паднялася маці. Ніхто не палічыў патрэбным звярнуцца з асобым запрашэннем да паглыбленага ў дрымоту старога. Толькі адчуўшы раптоўна вакол сябе пустату, ён прачнуўся — гэтак прачынаецца сярод ночы чалавек, калі з яго саслізне коўдра і халоднае паветра дакранецца да голага цела. Ён міжволі абвёў позіркам апусцелыя крэслы, але з гасцінай, дзе стаяў раяль, ужо чуліся рэзкія, грубыя гукі джазу, смех і падбадзёрлівыя воклічы. Пачалі танцаваць. Так, танцаваць, без канца танцаваць — гэта яны ўмеюць! Зноў і зноў будуць гарачыць кроў, бессаромна прыціскацца адно да аднаго — пакуль не настане час пажынаць плады. Танцуюць, лодыры, вісусы, вечарам, ноччу і сярод белага дня — гэтым яны і спакушаюць жанчын.

Ён зноў са злосцю схапіў палку і падаўся ўслед за імі. У дзвярах ён спыніўся. Барон сядзеў за раялем напаўпаварота, каб бачыць танцораў, брынкаў на памяць і наўгад амерыканскую модную песеньку. Эрна танцавала з афіцэрам, а даўганогі граф Убальдзі не без цяжкасці вёў сваю нязграбную поўную даму. Але стары глядзеў толькі на Эрну і яе кавалера. Як лёгка і лісліва гэты ветрагон паклаў рукі на яе кволыя плечы — быццам яна цалкам належала яму! Як яна падавалася да яго ўсім целам, як яны ліплі адно да аднаго ў яго на вачах і ледзь стрымлівалі дрэнна схаваную страсць! Так, гэта ён, ён — кожны рух выдаваў іх блізкасць, якая ўжо пранікла ў кроў. Так, гэта ён, ён — і ніхто другі, ён чытаў гэта ў яе прыплюшчаных вачах, у якіх зіхотка адлюстроўваўся ўспамін аб больш поўнай асалодзе — вось ён, злодзей, які ноччу палымяна дакранаўся да ўсяго, што цяпер ледзь схавана пад лёгкай хісткай на ветры сукенкай. Вось злодзей, які ўкраў у яго дзіця... яго дзіця! Стары міжволі зрабіў крок наперад, каб вырваць яе з яго рук. Але яна не заўважыла бацькі. Усёй істотай аддавалася яна рытму танца, падпарадкоўвалася ледзьве ўлоўнаму руху рукі спакусніка, якая яе вяла; адкінуўшы галаву, яна самазабыўна неслася ў віхуры музыкі, якая захапляла яе, не адчувала ні прасторы, ні часу, не заўважала старога, які дрыжаў як у ліхаманцы, задыхаўся і не зводзіў з яе запаленага гнеўнага позірку. Яна адчувала толькі сябе, толькі сваё юнае цела, паслухмяна падпарадкоўвалася траскучаму перарывістаму імкліваму рытму. Яна адчувала толькі сябе, ды яшчэ блізкасць гарачага мужчынскага дыхання, дужую руку, якая абдымала яе, і яна думала цяпер толькі, каб не паддацца спакусе кінуцца насустрач жаданню, аддацца яго ўладарнай сіле. І ўсё гэта пакутліва абвостраным чуццём угадваў стары; кожны раз, калі яна адлятала ад яго ў кругавароце танца, яму здавалася, што яна знікае навекі.

Раптам, нібы брынклівая струна, музыка абарвалася сярод такту. Барон ускочыў з месца і, смеючыся, сказаў па-французску:

— Даволі я вам іграў. Сам хачу танцаваць.

Усе весела засмяяліся ў адказ, пары разышліся, і маленькая кампанія рассеялася па пакоі.

Стары апамятаўся: трэба штосьці зрабіць, штосьці сказаць! Толькі не стаяць такою доўбняю, не быць такім нязносна лішнім! Яго жонка якраз праходзіла міма, крыху задыханая, але, відаць, вельмі задаволеная. Гнеў дапамог старому прыняць рашэнне. Ён раптам заступіў ёй дарогу.

— Ідзём, — рэзка сказаў ён, — мне трэба пагаварыць з табою.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Империя искр
Империя искр
[Альтернативная история / Попаданцы / Книги про волшебников / Любовное фэнтези / Самиздат]
Как упоительны в России вечера! Начало ХХ века, Российская империя, бал дебютанток... На первый взгляд я удачно попала - в тело младшей дочери княгини Вяземской. Титул, юность, красота, и главное
0
Ты не должен был возвращаться
Ты не должен был возвращаться
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
— Мам. Где Алина? Она медленно ставит на плиту сковородку и садится. — Зачем тебе? — Я спросил, где она. — Андрей, шесть лет прошло. — Я умею считать. — Я с ней не здороваюсь с
0
Оригами из протоколов
Оригами из протоколов
[Детективы / Проза / Современная проза]
Убийство военврача в маленьком районном городке Акшинске по горячим следам не раскрылось. В уголовном деле, переданном следователю Анне Чернышовой, нет ни подозреваемых, ни мотивов, ни перспективных
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Некромант для эльфийки
Некромант для эльфийки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Эльфийская принцесса учится в Академии Магии из-за предсказания оракула, что именно там она найдет своего единственного, того, кто предназначен ей судьбой. И она действительно встречает его, но в
0
В разводе
В разводе
[Современные любовные романы]
Его обвиняли в покушении на моего отца, но он чудом избежал наказания, вовремя сбежав из страны со своей любовницей. Похороны отца, разваливающаяся корпорация и внезапная беременность — все это
0
Открывая двери
Открывая двери
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Они нами пользовались, как хотели. Один меня шантажирует, второй заставил тебя подписать идиотский контракт. Нам нужно, как минимум поиздеваться над ними. Отомстить! — сжимаю ладонь в кулак и
0
Наследница для миллиардера
Наследница для миллиардера
[Современные любовные романы / Самиздат]
Меня зовут Виктория, мне тридцать лет, и я очень хотела стать мамой. Мой муж оказался бесплоден, и мы вместе решились на серьезный шаг. Так на свет появилась долгожданная дочка. Но, как только
0
Воля Неба и судьба человека. Труды и переводы
Воля Неба и судьба человека. Труды и переводы
[Философия / Научная литература: прочее]
Серия «Российское китаеведение: избранное» продолжает ранее выходившую серию «Corpus sericum», в которой публикуются избранные труды, статьи и переводы известных отечественных ученых-синологов.
0
После измены счастье есть
После измены счастье есть
[Современные любовные романы / Самиздат]
– Умеешь ты трагедию из ерунды сделать, – бросает муж. – Измена законной супруге и секс с замужней женщиной, по-твоему, это ерунда? – Ну что ты в бутылку лезешь? Что изменилось со вчерашнего
2
Госпожа Бовари
Госпожа Бовари
[Классическая проза / Старинная литература: прочее]
Роман Флобера «Госпожа Бовари» (1856) – одно из ключевых произведений литературы реализма и безоговорочный шедевр европейской литературы. Лаконичный, простой, но трагичный сюжет супружеской жизни
0
Великий посад Москвы. Подлинная история Китай-города
Великий посад Москвы. Подлинная история Китай-города
[Архитектура / Культурология]
Китай-город – это второй по значимости и по возрасту исторический центр Москвы. В XVII веке, во время своего расцвета, он обустраивался величественными храмами и великолепными каменными особняками,
0
Славянский мир
Славянский мир
[История]
В книге публикуется главное произведение выдающегося русского мыслителя, этнографа, картографа Александра Федоровича Риттиха «Славянский мир», ставшее своего рода манифестом славянского движения. В
0
Понтий Пилат
Понтий Пилат
[Исторические приключения / Биографии и Мемуары / Современная проза / Историческая проза]
Что значит быть человеком, на плечах которого лежит судьба истории? Понтий Пилат, прокуратор Иудеи, вынесший смертельный приговор Иисусу Христу, знал это как никто другой. Его образ нашел
0
Общества Обмен Личность. Труды по социальной антропологии
Общества Обмен Личность. Труды по социальной антропологии
[Обществознание]
Избранные труды выдающегося представителя Французской социологической школы, получившие мировое научное признание и имеющие важное значение для развития социологии, социальной антропологии и
0
Клятва на крови
Клятва на крови
[О любви / Современные любовные романы]
Он — наследник мафиозного клана. Она — разменная пешка в сделке между семьями. Но никто не ожидал, что пешка научится делать ходы. Алиса отправлена в Сицилию по приказу отца — как часть договора с
0