MoreKnig.org

Пякучая таямніца: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цвэйг Штэфан



Шрифт:

І вось упершыню, калі ёй трэба было плаціць за гэтую прыгоду сапраўдную цану — плаціць небяспекаю, яна стала дробязна вылічваць яе сапраўдную вартасць. Яна была так распешчана лёсам і залашчана блізкімі, так прывыкла дзякуючы багаццю амаль не мець жаданняў, што першая ж цяжкасць аказалася ёй не па сіле. Ёй не хацелася пазбаўляцца хоць крыху душэўнай ціхамірнасці; яна нядоўга раздумвала і тут жа вырашыла ахвяраваць палюбоўнікам дзеля свайго спакою.

У той жа дзень пад вечар пасыльны прынёс адказ ад палюбоўніка — спалоханы, бязладны ліст. Гэты ліст, поўны збянтэжаных просьбаў, скаргаў і папрокаў, злёгку пахіснуў яе рашучасць пакончыць з прыгодаю — палкасць палюбоўніка і яго горкая роспач вельмі ўжо цешылі яе пыхлівасць. Ён настойліва прасіў у яе хоць кароткай сустрэчы, каб апраўдацца, калі ён чым-небудзь незнарок пакрыўдзіў яе, і цяпер яе ўжо вабіла новая гульня — даўжэй сердаваць на яго, адмаўляцца без бачнай прычыны, каб стаць яму яшчэ больш жаданаю. Таму яна наказала яму прыйсці ў тую кандытарскую, дзе, як ёй раптам успомнілася, у яе ў дзявочыя гады было спатканне з адным акторам, спатканне такое пачцівае і нявіннае, што цяпер яно здавалася ёй дзіцячаю забаваю. Дзіўна, з усмешкаю падумала яна, што рамантыка, якая зусім заглухла ў час сямейнага жыцця, зноў распускаецца пышнаю кветкаю. І яна ўжо гатова была радавацца ўчарашняй сутычцы з грубай жанчынаю, якая гэтак моцна і жыватворна падзейнічала на яе, што нервы яе, якія звычайна лёгка прыходзілі ў раўнавагу, тут усё яшчэ вібравалі.

Гэтым разам яна надзела цёмную, непрыкметную сукенку і другі капялюш, каб, у выпадку новай сустрэчы, збіць з панталыку шантажыстку. Яна збіралася ўжо закрыць твар вуалем, але з-за нейкага раптоўна ахапіўшага яе задзёрыстага пачуцця адклала яго ўбок. Няўжо ёй, прыстойнай, паважанай жанчыне, нельга спакойна з'явіцца на вуліцы з-за таго, што яна баіцца нейкага там стварэння, якога яна нават не ведае?

Толькі ў першую хвіліну, калі яна выйшла з дому, яе пранізала мімалётнае пачуццё страху, прабеглі нервовыя дрыжыкі, якія бываюць, калі спрабуеш ваду кончыкамі пальцаў, перш чым акунуцца ў хвалі. Але гэтыя халодныя дрыжыкі праз момант змяніліся ўпэўненасцю ў сабе, непрывычным для яе самалюбаваннем; ёй падабалася, што яна такая лёгкая, гнуткая, моцная, а такой пругкай, імклівай хады ў яе не было ніколі. Ёй нават стала шкада, што кандытарская так блізка — штосьці нястрымна вабіла, цягнула яе насустрач нязведаным прыгодам. Але да моманту, прызначанага ёю для пачатку спаткання, часу заставалася зусім мала, і ў яе чамусьці было прыемнае адчуванне, што палюбоўнік ужо чакае. Калі яна ўвайшла, ён сядзеў у кутку і, убачыўшы яе, ускочыў з непадробленым хваляваннем, якое і цешыла яе, і было ёй непрыемнае. Ёй прыйшлося папрасіць, каб ён гаварыў цішэй — такім віхрам пытанняў і папрокаў прарвалася яго душэўная трывога. Яна ні слова не сказала, чаму на самай справе адмяніла дамоўленае спатканне, і рабіла намёкі, загадкавасць якіх толькі мацней распальвала яго. Яна не паддалася ягоным просьбам, нават не спяшалася абяцаць што-небудзь, бо адчувала, як узбуджае яго гэтая невытлумачальная, раптоўная непрыступнасць... І калі пасля бурнай паўгадзіннай размовы яна пайшла і не дазволіла яму аніякай ласкі, нават нічога не паабяцала на будучае, яна ўся трымцела ад таго асаблівага ўзбуджання, якое адчувала толькі ў дзявоцтве. Ёй здавалася, што дзесьці там, у глыбіні, гарыць пякельны агеньчык і толькі чакае, каб вецер разадзьмуў яго ў полымя, якое ахопіць яе ўсю. Ідучы па вуліцы, яна прагна лавіла кожны кінуты на яе позірк, гэтае дружнае і адкрытае мужчынскае захапленне было для яе нязвычным, і ёй раптам так захацелася паглядзець на сябе, што яна спынілася перад люстрам у вітрыне кветкавай крамы, каб убачыць сваю прыгажосць у рамцы з чырвоных ружаў і запырсканых расою фіялак. З дзявочых часоў не адчувала яна сябе такою лёгкаю, акрыленаю; ні ў першыя шлюбныя дні, ні ад абдымкаў палюбоўніка па яе целе не прабягалі такія, як цяпер, электрычныя іскры, і ёй стала нясцерпна прыкра, што ўся гэтая здзіўляючая лёгкасць, усё салодкае ап'яненне будзе дарма растрачана на аднастайную штодзённасць. Вяла павалаклася яна дадому; каля пад'езда запаволіла, каб яшчэ раз на поўныя грудзі ўдыхнуць гарачае, п'янлівае паветра гэтай прыгоды, каб яе апошняя, затухаючая хваля прыхлынула да самага сэрца.

Тут нехта дакрануўся да яе пляча. Яна павярнулася.

— Гэта вы... вы? Што вам зноў трэба? — пралепятала яна, смяротна спалоханая, убачыўшы перад сабою ненавісны твар, і яшчэ мацней спалохалася сваіх неасцярожных слоў. Бо яна ж цвёрда вырашыла не пазнаваць гэтай жанчыны, калі ім давядзецца сустрэцца, усё адмаўляць, даць рэзкі адпор вымагальніцы... Але цяпер ужо было позна.

— Я ўжо цэлых паўгадзіны чакаю вас тут, фраў Вагнер.

Ірэна здрыганулася, пачуўшы сваё прозвішча. Значыцца, гэтая асоба ведае і яе адрас, і яе прозвішча. Цяпер усё прапала, цяпер яна цалкам залежыць ад яе.

— Так, фраў Вагнер, я вас чакаю цэлых паўгадзіны, — дакорліва і пагрозліва паўтарыла жанчына.

— Што... што ж вам трэба ад мяне?

— Самі ведаеце, фраў Вагнер. — Ірэна зноў уздрыгнула, пачуўшы сваё прозвішча. — Выдатна ведаеце, чаму я прыйшла.

— Я болей ні разу з ім не бачылася і ніколі болей не пабачуся... Толькі пакіньце мяне ў спакоі... Ніколі болей...

Жанчына спакойна пачакала, пакуль у Ірэны ад хвалявання не абарваўся голас. А потым рэзка кінула ёй, быццам падначаленай:

— Перастаньце хлусіць! Я за вамі ішла да самай кандытарскай, — і, убачыўшы, што Ірэна адхіснулася, насмешліва дадала: — Рабіць жа мне няма чаго. Са службы мяне звольнілі, кажуць, час настаў цяжкі, работы мала. Ну, чаму ж не выкарыстаць вольны час... І нам ахвота пагуляць — чым мы горшыя за прыстойных дам.

Гэта было сказана з халоднаю злосцю, якая ўкалола Ірэну ў самае сэрца. Яна адчувала сябе безабароннай перад такою яўнаю, вульгарнаю подласцю, а ў галаве мутнела ад страху, што гэтае стварэнне зараз зноў закрычыць на ўвесь голас або міма пройдзе муж, і тады ўсё будзе скончана. Паспешна намацала яна ў муфце сярэбраную сумачку і выграбла адтуль усе грошы, якія ёй папаліся ў рукі.

Але нахабна працягнутая рука не апусцілася пакорна, ледзь намацаўшы грошы, як той раз, а застыла ў паветры, быццам растапыраная кіпцюрастая лапа.

— Давайце заадно і сумачку, а то каб мне грошай не згубіць! — з ціхім вантробным смехам выціснулі пагардліва паднятыя губы.

Ірэна паглядзела жанчыне ў вочы, але адразу адвяла позірк убок. Нахабная насмешка была нясцерпная. Агіда, нібы пякучы боль, пранізала яе. Толькі б хутчэй, хутчэй пайсці, толькі б не бачыць гэтага твару! Яна адвярнулася, паспешна сунула вымагальніцы каштоўную сумачку і, гнаная страхам, узляцела наверх па лесвіцы.

Мужа яшчэ не было дома; Ірэна ўпала на канапу і доўга ляжала нерухома, быццам аглушаная абухом. Толькі калі ў пярэднім пакоі пачуўся мужаў голас, яна з вялікім намаганнем устала і машынальна, з пустою галавою паплялася ў суседні пакой.

Цяпер у доме ўсталяваўся страх і не адступаў ні на крок. У доўгія, нічым не занятыя гадзіны, калі падрабязнасці жахлівай сустрэчы адна за другою паўставалі ў памяці, яна зусім ясна разумела безвыходнасць свайго становішча. Гэтае стварэнне, невядома якім чынам, даведалася і яе адрас, і прозвішча, і, раз першыя спробы шантажу аказаліся такімі ўдачнымі, яна, бясспрэчна, нічым не пагрэбуе, каб толькі як мага болей выціснуць са сваёй дасведчанасці. Год за годам будзе яна вісець над яе жыццём, нібы кашмар, які не скінеш нават самым адчайным намаганнем, бо, нягледзячы на свае і на мужавы сродкі, фраў Ірэна не магла б без ведама мужа сабраць дастаткова вялікай сумы, каб раз і назаўжды адкупіцца ад гэтай асобы. Дый, акрамя таго, яна ведала з выпадковых расказаў мужа і са спраў, якія ён вёў, што любыя дагаворы і пагадненні з такімі адпетымі махлярамі нічога не вартыя. У лепшым выпадку ёй удасца на месяц, можа, на два адцягнуць бяду, а там нетрывалы будынак яе сямейнага шчасця немінуча збурыцца, а калі яна пацягне за сабою ў бяздонне і мучыцельку — радасці ёй ад гэтага будзе мала.

З жахліваю выразнасцю бачыла яна, што бяда немінучая, што выйсця няма. Але як... як менавіта гэта адбудзецца? З раніцы да вечара вырашала яна фатальнае пытанне. Надыдзе дзень, калі мужу прынясуць ліст; яна ясна ўяўляла сабе, як ён увойдзе ў пакой, бледны, нахмураны, схопіць яе за руку, пачне распытваць... Але потым... што адбудзецца потым? Што ён зробіць? На гэтым яе фантазія вычэрпвалася — усё танула ў змрочнай блытаніне жахлівага страху. Яна не магла дадумаць сваіх думак да канца, ад самых неверагодных здагадак у яе кружылася галава. За гэтыя бясконцыя гадзіны пакутлівага роздуму яна з жахліваю выразнасцю зразумела толькі адно: што вельмі дрэнна ведае свайго мужа і таму не можа ўгадаць наперад, што ён зробіць, што ён вырашыць. Яна выйшла за яго замуж па жаданні бацькоў, але не супраціўлялася, бо адчувала да яго сімпатыю і не расчаравалася ў ім за гэтыя гады; яна пражыла з мужам побач восем шчаслівых, мірна мерных гадоў, нарадзіла яму дзяцей, у іх быў агульны дом, незлічоная колькасць гадзін фізічнай блізкасці; і толькі цяпер, калі яна спрабавала ўявіць сабе, што ён зробіць, яна зразумела, якім чужым і незнаёмым застаўся ён для яе. Толькі цяпер яна стала перабіраць усё іх жыццё, намагалася па асобных учынках разгадаць ягоны характар. У сваім страху яна нясмела чаплялася за кожны нязначны ўспамін, спадзявалася знайсці ключ да запаветных тайнікоў яго сэрца.

Але словамі ён не выдаваў сваіх затоеных думак; і цяпер, калі ён з кніжкаю сядзеў у крэсле, у яркім святле электрычнай лямпы, яна дапытліва ўглядалася ў яго. Як у чужы, імкнулася яна пранікнуць позіркам у мужаў твар і па гэтых знаёмых рысах, якія раптам сталі чужымі, даведацца пра яго характар, які не раскрыўся перад яе абыякавасцю за восем гадоў сумеснага жыцця. Лоб яго быў ясны і высакародны, быццам вылеплены магутным і дзейным розумам, затое рот сведчыў аб строгай непахіснасці. Усё ў яго мужных рысах дыхала энергіяй і сілай. Нечакана для сябе самой ёй раптам адкрылася прыгажосць гэтага валявога твару; здзіўленая, яна сузірала яго ўдумлівую засяроджанасць і выразна акрэсленую цвёрдасць. Але вочы, у якіх таілася галоўная разгадка, былі апушчаны ў кнігу і недаступныя назіранню. Ёй заставалася толькі дапытліва глядзець на мужаў профіль, быццам у яго смелых рысах увасаблялася слова памілавання або праклёну, на гэты незнаёмы профіль, які палохаў яе сваёю суровасцю і вабіў своеасабліваю прыгажосцю, упершыню ўбачанаю ёю ў яго энергічнай фігуры. Раптам яна зразумела, што глядзіць на мужа з задавальненнем і гордасцю. Тут ён падняў вочы, і яна паспешна адхіснулася ў цемру, каб не выклікаць падазрэння сваім гарачым, запытальным позіркам.

Тры дні яна не выходзіла на вуліцу і ўжо стала з трывогаю заўважаць, што другім у доме кідаецца ў вочы яе пастаянная прысутнасць, — звычайна яна рэдкі дзень доўга або неадлучна праседжвала ў сваіх пакоях.

Першыя заўважылі гэтую перамену дзеці, асабліва старэйшы хлопчык, які неўзабаве прастадушна выказаў здзіўленне, што мама цяпер многа бывае дома, а чэлядзь толькі шушукалася і дзялілася сваімі здагадкамі з гувернанткаю. Дарэмна спрабавала яна даводзіць, што яе прысутнасць неабходна па самых розных, большаю часткаю трапна прыдуманых прычынах, але куды б яна ні ўмешвалася, яна толькі парушала заведзены парадак, кожная яе спроба дапамагчы выклікала здзіўленне. Пры гэтым ёй не хапала такту не трымацца на пярэднім плане, а адасобіцца, засесці дзе-небудзь у пакоях за кніжку або работу; увесь час унутраная трывога, якая выяўлялася ў яе, як усякае моцнае перажыванне, у нервовым узбуджэнні, гнала яе з пакоя ў пакой. Пры кожным званку па тэлефоне ці ў дзверы яна ўздрыгвала, адчуваючы, што яе ціхамірнае існаванне можа раптам абарвацца і ператварыцца ў нішто; яна адразу падала духам, і ёй ужо здавалася, што жыццё яе незваротна загублена. Гэтыя тры дні, якія яна прасядзела ў сваіх пакоях, як у турме, здаліся ёй даўжэйшымі за восем гадоў замужжа.

Але на трэці дзень яна мусіла ўвечары выйсці з дома: яе і мужа даўно ўжо запрасілі ў госці, і адмовіць без дастаткова важкіх прычын было немагчыма. Дый трэба ж, нарэшце, каб не звар'яцець, зламаць гэты частакол страху, якім цяпер было абнесена яе жыццё. Ёй хацелася бачыць людзей, некалькі гадзін адпачыць ад сябе, перарваць самагубную адзіноту страху. І акрамя таго, дзе можа яна адчуваць сябе ў большай бяспецы ад нябачнага неадступнага праследавання, як не ў чужым доме сярод сяброў? Толькі на адно імгненне, тое кароткае імгненне, калі яна ўпершыню пасля непрыемнай сустрэчы ступіла на вуліцу, ёй стала страшна, што шантажыстка падпільноўвае яе дзесьці тут, паблізу. Яна міжволі ўчапілася ў мужаву руку, зажмурылася і прабегла некалькі крокаў па тратуары да аўтамабіля, які чакаў іх; але, калі яна сядзела ў машыне пад аховаю мужа і імчалася па бязлюдных у гэтую познюю гадзіну вуліцах, цяжар мала-памалу зваліўся з яе сэрца, і, падымаючыся па лесвіцы чужога дома, яна ўжо адчувала сябе ў бяспецы. На некалькі гадзін яна магла зноў стаць такой самай бесклапотнай і вясёлай, якой была шмат гадоў дагэтуль, і нават радавацца больш глыбокай, свядомай радасцю вязня, які вырваўся з турэмных муроў на сонечнае святло. Тут ёй не пагражала праследаванне, нянавісць не магла пранікнуць сюды, навокал былі людзі, якія любілі і паважалі яе, захапляліся ёю, багата адзетыя бесклапотныя людзі, акружаныя іскрыстым ружовым німбам легкадумнасці, і гэты карагод асалоды нарэшце-такі зноў самкнуўся вакол яе. Бо адразу пасля яе з'яўлення ў зале позіркі прысутных сказалі ёй, што яна прыгожая, і яна яшчэ болей пахарашэла ад даўно не зведанага пачуцця ўпэўненасці ў сабе.

З суседняй залы чуліся вабныя гукі музыкі і пранікалі ў яе разгарачаную кроў. Пачаліся танцы, і не паспела яна агледзецца, як апынулася ў гушчы натоўпу. Гэтак яна не танцавала ні разу ў жыцці. Бурны віхор зрабіў яе бязважкаю, рытм пранікаў у кожную частачку цела, акрыляў яго вогненным рухам. Як толькі музыка спынялася, Ірэна балюча адчувала цішыню, трывожны агеньчык прабягаў па яе напружаных мышцах, і, як у ванну, у ваду, якая халадзіла, супакойвала, калыхала, акунулася яна зноў у гэты кругаварот. Звычайна яна танцавала даволі пасрэдна, разважная стрыманасць рабіла яе рухі нязграбнымі, занадта асцярожнымі, але дурман радасці, якая вырвалася наверх, вызваліў яе ад унутранай скаванасці. Парваўся сталёвы абруч, у якім розум і сорам трымалі самыя буйныя пачуцці, і цяпер Ірэне здавалася, што яна ўпіваецца бяздумнаю асалодаю і растае ў ёй. Яна адчувала вакол сябе чыесьці рукі і плечы, якія то датыкаліся, то адыходзілі ад яе, словы, падобныя на ўздыхі, казытлівы смех, музыку, якая звінела ў крыві; усё цела напружылася, напружылася так, што ўжо дотык адзення пёк, як агнём, ёй чамусьці хацелася скінуць усю адзежу, каб голаю глыбей увабраць у сябе гэты дурман.

— Ірэна, што з табою? — Яна павярнулася, хістаючыся, вочы яе смяяліся, яна ўся яшчэ была разгарачаная абдымкамі партнёра. І тут проста ў сэрца ёй ударыў халодны, жорсткі позірк мужа, які здзіўлена, неадрыўна глядзеў ёй у твар. Яна спалохалася: няўжо яна занадта дала сабе волі і нешта выдала сваімі шалёнымі паводзінамі?

— Што... што ты маеш на ўвазе, Фрыц? — пралепятала яна, разгубленая ад яго праніклівага позірку, які ўпіваўся ў яе ўсё глыбей і глыбей, так што яна адчувала яго цяпер у самым сэрцы. Ёй хацелася крычаць ад гэтага бязлітаснага ўсёпранікальнага позірку.

— Вельмі дзіўна, — пасля доўгага маўчання прамармытаў ён. У яго голасе чуваць было прыглушанае здзіўленне. Яна не асмелілася спытаць, што ён хоча гэтым сказаць, але па целе ў яе прабеглі дрыжыкі, калі ён адвярнуўся і не дадаў болей ні слова, а яна ўбачыла яго плечы, шырокія, моцныя, масіўныя, а над імі цвёрдую, быццам выкаваную з жалеза, патыліцу. Такая бывае ў забойцаў, падумала Ірэна і тут жа адмахнулася ад гэтай недарэчнай думкі. Толькі цяпер яна нібыта ўпершыню ўбачыла свайго мужа і з жахам зразумела, які ён моцны і небяспечны.

Зноў зайграла музыка. Нейкі пан падышоў да яе, яна машынальна абаперлася на яго руку. Але цяпер усё ў ёй зрабілася цяжкім, і вясёлая мелодыя не магла ўдыхнуць жыццё ў яе як быццам волавам налітыя ногі. Нейкі цяжар ціснуў ад сэрца да ног, і кожны крок выклікаў боль. Ёй прыйшлося папрасіць у кавалера прабачэння. Вяртаючыся на сваё месца, яна міжволі азірнулася, ці няма паблізу мужа, і ўся задрыжала: ён стаяў тут жа, за ёю, нібы чакаў яе, і зноў яго халодны позірк скрыжаваўся з яе позіркам. Што з ім? Што ён ужо ведае? Яна машынальна захінулася, быццам хацела абараніць ад яго голыя грудзі. Яго маўчанне было такое ж упартае, як і яго позірк.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Империя искр
Империя искр
[Альтернативная история / Попаданцы / Книги про волшебников / Любовное фэнтези / Самиздат]
Как упоительны в России вечера! Начало ХХ века, Российская империя, бал дебютанток... На первый взгляд я удачно попала - в тело младшей дочери княгини Вяземской. Титул, юность, красота, и главное
0
Ты не должен был возвращаться
Ты не должен был возвращаться
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
— Мам. Где Алина? Она медленно ставит на плиту сковородку и садится. — Зачем тебе? — Я спросил, где она. — Андрей, шесть лет прошло. — Я умею считать. — Я с ней не здороваюсь с
0
Оригами из протоколов
Оригами из протоколов
[Детективы / Проза / Современная проза]
Убийство военврача в маленьком районном городке Акшинске по горячим следам не раскрылось. В уголовном деле, переданном следователю Анне Чернышовой, нет ни подозреваемых, ни мотивов, ни перспективных
0
Разум против чувств
Разум против чувств
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Роман]
Амелия Горячая привыкла жить правильно, быть послушной дочерью, прилежной студенткой и гордостью своей безупречной семьи. Но встреча с Константином — харизматичным преподавателем, старше её на
0
Токсы академии Акалим. Книга 3
Токсы академии Акалим. Книга 3
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Курсантка Вин Эрроч почти освоилась в магической академии Акалим, ведь здесь у нее появились друзья, работа и существо размером с теленочка, которое, как и она, все время влипает в неприятности. Вин
0
Бастард Великой Орды 3
Бастард Великой Орды 3
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Копипаст с 1 тома: Умер человеком — и переродился в теле орка-полукровки. Только освоился — и оказался сослан в гниющую крепость на краю Пустошей. Здесь мне уготована роль жертвы. Вокруг —
0
Поступь гнева. Том 2
Поступь гнева. Том 2
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Я - Арден Эшфорд. Сын прекрасных магов, которые отдали свои жизни за наш родной город. Мы были обречены остаться в тени, но я с этим не согласился. Блестяще поступил в лучшую академию Империи и
0
Старый химик теперь алхимик
Старый химик теперь алхимик
[Боевое фэнтези / Попаданцы]
Я обычный учитель химии, которому посчастливилось получить вторую жизнь в теле могущественного алхимика. Но вместо бесконечных интриг мне куда интереснее изучать магические пилюли, проводить
0
Хозяйственник. Абсолютный ноль. Том 3
Хозяйственник. Абсолютный ноль. Том 3
[РеалРПГ (RealRPG) / Книги про волшебников / Самиздат]
Я был простым слугой, но теперь я свободен. У меня есть система и симбионт, который растёт с каждым днём и становится всё более самостоятельным. Я думал, что получив возможность поднять свой уровень,
0
Я лорд крепости. Том 4
Я лорд крепости. Том 4
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Крепость становится всё больше похожа на то, чем она и должна быть. Я нашёл надёжных товарищей и не планирую останавливаться на достигнутом. Впрочем, вместе с появлением новых людей возникают и новые
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Агент Их Величеств, часть четвёртая
Агент Их Величеств, часть четвёртая
[Детективная фантастика / Самиздат / Мистика / Стимпанк]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещён и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Дважды нелюбимая жена. Найду счастье в северном лесу
Дважды нелюбимая жена. Найду счастье в северном лесу
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
«Мой муж дракон» – звучит как начало хорошей сказки. Вот только сказка быстро превратилась в кошмар: меня, в новом теле, обвинили в измене и бросили умирать в лесу. Отличный старт, не правда ли? Я
0
Гора Небесной Девы
Гора Небесной Девы
[Научная фантастика]
Поход по Северному Уралу обернулся для Влада, горного проводника, борьбой с собственными нанимателями. *** *** Десять лет назад в этих местах пропал профессор Суханский, выдающийся геолог и
0
Замуж за Морозко. Без шапки не выходить
Замуж за Морозко. Без шапки не выходить
[Классическое фэнтези]
Злая мачеха отправила меня в зимний лес, где обитает ледяной монстр. Скажете, что глупо было туда идти? Но чего только не сделаешь ради зачета. А вот как выжить в замке у ледяного монстра — это
0
Путеводитель по Шекспиру. Греческие, Римские и Итальянские пьесы
Путеводитель по Шекспиру. Греческие, Римские и Итальянские пьесы
[Исторические приключения / Иностранные языки / Литературоведение]
Айзек Азимов приглашает вас в мир творчества великого драматурга. Анализируя содержание пьес, Азимов скрупулезно разбирает каждую цитату, каждый отрывок, имеющий привязку к реальным историческим
0
Про сочинительство
Про сочинительство
[Руководства / Иностранные языки]
ПРИВЕТ! Мы – Андрей Жвалевский и Евгения Пастернак. Больше двадцати лет пишем книги и около десяти – ведем литературные курсы. На этих курсах мы много говорим про сюжет, про драматургию и ее
1
Возвращение к «заводским настройкам»
Возвращение к «заводским настройкам»
[Психология]
В книге опровергаются несколько основных постулатов психологии и сексологии, отчего картина мира становится совершенно другой. Затрагивается различие между мужчиной и женщиной, а также то общее, что
0
Девять хвостов бессмертного мастера. Том 6
Девять хвостов бессмертного мастера. Том 6
[Героическая фантастика]
Царство Смертных принимает гостей в ожидании мирного договора. Бог войны Ли Цзэ, воссоединившись с возлюбленной, пытается наладить отношения с будущим пасынком – земным императором Мин Лу. Но все
0
Девушки судьбы и ярости
Девушки судьбы и ярости
[Современные любовные романы / Классическое фэнтези / Приключения: прочее]
Вновь попав в Сокрытый Дворец в плен к Королю Демонов, Леи понимает, что новый побег, даже успешный, ничего не решит. Автор бестселлера по версии "Нью-Йорк Таймс" Наташа Нган представляет
0
Танцор Ветра. Том 3
Танцор Ветра. Том 3
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников]
В Облачном городе всё решают кровь, тени, монеты в кармане и репутация. И лучший путь, чтобы все это обрести — стать мастером гильдии воров. Вот только все идет не по плану. Теперь за мной
2
Очерки военной кулинарии
Очерки военной кулинарии
[Кулинария / Военная документалистика / Самиздат / Справочники]
В книге приводятся уникальные сведения по истории организации продовольственного обеспечения Военно-морского флота, Военно-воздушных сил, а также Сухопутных войск нашей страны. Кратко
0
Писать и издаваться. Пошаговое руководство по созданию нон-фикшен-бестселлера
Писать и издаваться. Пошаговое руководство по созданию нон-фикшен-бестселлера
[]
Как выделиться из множества конкурентов в своей сфере? Как превратиться из малоизвестного специалиста в человека, чье мнение имеет вес в своей отрасли? Что сделать, чтобы очередь из клиентов
0