MoreKnig.org

1813: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Садоўскі Уладзімір



Шрифт:

— Дык вось, Міхале, — працягнуў дзядзька, — плябан маладэчанскага кляштара брат Крыштоф прыняў маё запрашэнне на сённяшнюю вячэру.

— Выдатна. Такія людзі, як брат Крыштоф, вартыя бязмежнай павагі. Я падзякую яму як асабіста, так і ў афіцыйнай форме, — Міхал зрабіў асаблівы націск на апошніх двух словах.

Стары граф некалькі секунд стаяў моўчкі. Ён вагаўся, ці варта працягваць непрыемную тэму.

— Добра, Міхале, пайду я на кухню ўзгадняць стравы да вячэры, — няўпэўнена махнуўшы рукой, дзядзька адчыніў дзверы і зайшоў унутр палаца. Міхал пачакаў, пакуль дзядзькавы крокі сціхнуць у далечы калідора, і ўвайшоў следам.

***

Брат Крыштоф з’явіўся ў замку ў суправаджэнні двух манахаў. Служка, пастаўлены сачыць за прыходам гасцей, здалёк заўважыў тры фігуры ў чорных плашчах, яны марудна сунуліся занесеным снегам маладэчанскім трактам. Пакуль манахі адолелі рэшту дарогі, у замкавым палацы было ўсё гатова да іх сустрэчы. Слугі дапамаглі манахам распрануцца і правялі тых у гасцёўню. Ля дзвярэй іх прывітаў гаспадар. Міхал Клеафас і кашталян Юзаф стаялі воддаль, пры сервіраваным стале.

— Шаноўны браце, я рады бачыць вас у сценах майго сціплага жытла, — дзядзька схіліўся, каб пацалаваць руку святара.

— Вітаю паважаных гаспадароў, — плябан — ладны мужчына арыстакратычнага выгляду — апусціў галаву ў паклоне. — Жадаю, каб не абмінула вас ласка Божая. — Брат Крыштоф азірнуўся на сваё суправаджэнне. — Спадзяюся, прысутнасць брата Валянціна і брата Мікалая не прынясе вам дадатковага клопату. Часы ў нас цяпер неспакойныя, і кожная выправа за межы кляштара можа быць небяспечнай для адзінокага падарожніка.

— Ні ў якім разе. Нам вельмі прыемна прымаць вас усіх у нашым доме. Прашу, сядайце, — дзядзька жэстам паказаў манахам на месцы ў галаве стала.

Усе расселіся. Слугі прынеслі першую змену страваў і напоўнілі келіхі віном. Міхал, які сядзеў праваруч ад брата Крыштофа, падняў свой келіх і прамовіў: — Я хачу выпіць за самаадданасць вашага ордэна, што нават у самыя цяжкія часы не перастае рупіцца пра вернікаў. Днямі я наведаў мястэчка і пабачыў, як браты-трынітарыі дапамагалі маладэчанцам. Дазвольце мне выказаць вам словы падзякі ад мяне як жыхара тутэйшых мясцінаў, і ад мяне як сенатара — прадстаўніка імператарскай улады. Хай мне часцей даводзіцца бываць далёка адсюль, але сэрцам я адданы нашай зямлі, і мне вельмі прыемна ведаць, што яна знаходзіцца пад надзейнай абаронай. Віват, трынітарыі!

— Віват! — падхапілі дзядзька і кашталян.

— Гэта наш святы абавязак, — Крыштоф сціпла апусціў вочы.

Талеркі едакоў хутка апусцелі, і слугі прынеслі гарачае.

— На жаль, нашая сённяшняя вячэра не можа пахваліцца разнастайнасцю страваў, — паскардзіўся дзядзька, — у нашых лясах зусім не засталося дзічыны, гэтая праклятая вайна абабрала не толькі нас, але і прыроду.

— Што праўда, то праўда, — плябан паківаў галавой, — але я чуў ад людзей, што звяры пазнікалі з вакольных лясоў і праз нейкую іншую навалу. У мястэчку ходзяць плёткі пра прывідаў.

— Гэта так, — далучыўся да размовы Шыдлоўскі, — я нядаўна пасылаў Янку на паляванне, бо падыходзіў запас сушанага мяса. Дык гэты паскуднік адмовіўся ісці ўглыб лесу. Сказаў, што яму было страшна, бо ён убачыў нейкія цені, што блукалі ў глыбіні сярод дрэваў і нібыта пагражалі ягонаму жыццю.

Па спіне Міхала прабег халадок. Ён прыгадаў ранішнюю прагулку і тое пачуццё небяспекі, якое апанавала яго на ўзлеску.

— Прывіды! Чаго толькі ні прыдумаюць людзі, каб не працаваць, — усміхнуўся дзядзька. — Я ні ў якіх прывідаў не веру. Па нашых лясах, пэўна, французскія дэзерціры ды марадзёры рознага гатунку бадзяюцца. Вось гэтая свалата можа ўяўляць пэўную небяспеку. Але ж такім марозам наўрад ці хто доўга на дварэ працягне.

— А ведаеце, панове, прывіды не такая ўжо смешная тэма, — узяў слова брат Крыштоф. — На гэты конт у мяне ёсць адна цікавая гісторыя, якой я хачу з вамі падзяліцца. — Усе, хто быў за сталом, скіравалі сваю ўвагу на плябана. — Вядома, што для касцёла няма паняткаў «свой» ці «чужы» — усе людзі роўныя перад Богам. Таму ордэн падчас вайны даваў прытулак усім, хто прасіў нашай дапамогі. Не зразумейце мяне няправільна, пане сенатару, — брат Крыштоф лёгка нахіліў галаву ў бок Міхала, — але былі сярод такіх і жаўнеры Напалеона.

— Ні ў якім разе. Вашая міласэрнасць робіць вам гонар, — Міхал пакланіўся ў адказ.

— Я хачу расказаць вам пра адзін дзіўны выпадак, што адбыўся падчас нядаўняга адступлення.

Плябан адклаў прыборы, зрабіў глыток віна з келіха і працягнуў: — За некалькі дзён да бамбардавання ў наш кляштар прынеслі параненых салдат. Мы размясцілі іх у нашым шпіталі, пад які давялося прыстасаваць яшчэ і некалькі манаскіх келляў. Сярод параненых быў афіцэр у цяжкім стане. Выбухам яму адарвала руку, і да таго ж ён пакутаваў ад ліхаманкі. Паранены быў неспакойны і трызніў. Браты па чарзе дзяжурылі пры ягоным ложку. Але час ад часу стан афіцэра паляпшаўся, і ён мог гаварыць. Дык вось, аднойчы, калі падышла мая чарга глядзець за параненым, афіцэр быў у прытомнасці і паміж намі адбылася гутарка. Ён сказаў, што яго завуць Мартэн Кале і родам ён з Валоніі. Даведаўшыся, што і я таксама ўраджэнец тых земляў, афіцэр вельмі ўзрадваўся. Не ведаю, ці таму віной ліхаманка, ці проста радасць ад сустрэчы з земляком, але тады Мартэн прызнаў мяне за свайго далёкага суродзіча. Я не стаў яму пярэчыць, бо разумеў, што гэта мо апошняя радасць у ягоным жыцці. Мартэн доўга расказваў пра свой дом, сям’ю і пра тое, як я нібыта прыязджаў да яго ў госці. Я сядзеў пры ложку і праціраў вільготнай анучай ягоны гарачы лоб. Праз некаторы час афіцэр змоўк, і я падумаў, што ён хоча адпачыць. Я ўжо збіраўся адысці, але Мартэн раптам схапіў мяне за руку і пацягнуў да сябе. Ён прашаптаў мне: «Крыштоф, паслухай мяне. Ты павінен паверыць мне. Гэта ўсё прывід. Прывід пракляў мяне, і цяпер я паміраю. Я… мы былі ў Маскве. Пад Масквой. Мы знайшлі там… Я раскажу…» Тое, што ён апавёў мне тады, было надзвычай цікавым і… — Крыштоф на імгненне задумаўся, — …і страшным.

Усе, хто сядзеў за сталом, даўно перасталі есці і ўважліва слухалі плябана. Ні стукату прыбораў, ні шоргату і рухаў, поўная цішыня. Калі плябан змоўк, каб зрабіць яшчэ адзін глыток віна, у пакоі можна было пачуць, як патрэскваюць агеньчыкі на свечках у насценных свяцільнях.

— Мартэн расказаў мне пра сакрэтны атрад, які складаўся з адных толькі афіцэраў і ў якім быў ён сам. Кіраваў атрадам Жазэ дэ Венон — археолаг з Парыжа, якому на вайне надалі капітанскае званне. Наколькі я зразумеў, мэтай гэтага атрада быў пошук скарбаў расійскіх цароў у захопленай Маскве. У тым ліку яны шукалі знакамітую бібліятэку Івана Жахлівага. Атрад быў раскватараваны на тэрыторыі маскоўскага крамля. Штодзень Мартэн займаўся тым, што разам з іншымі афіцэрамі лазіў па крамлёўскіх падзямеллях, перабіраў каменне, пераварочваў горы смецця ды струхлелага ламачча. Гаворачы гэта мне, Кале з вымучанай усмешкай заўважыў, што іх кіраўнік — капітан дэ Венон — сур’ёзна называў усю гэтую брудную працу археалагічным вышукам. Мартэн расказаў, што аднойчы, на загад дэ Венона, афіцэры пачалі разбіраць кавалак сцяны ў склепе аднаго з сабораў. Як толькі мураванне было парушана, стала зразумела, што за замшэлымі цаглінамі схаваны сакрэтны ход у сутарэнні. Капітан быў узрадаваны гэтай навіной і загадаў адразу ж па заканчэнні работ спускацца ў лабірынт. Мартэн спускаўся апошнім. У адной руцэ ён трымаў паходню, а другой трымаўся за сцяну. Ход выявіўся досыць высокім, таму можна было ісці не прыгінаючыся. Некалькі разоў тунэль разгаліноўваўся. Тады дэ Венон, паводле толькі яму вядомай методыкі, вызначаў патрэбны кірунак. Атрад доўга блукаў па сутарэннях, і Мартэн пачаў думаць, што ўжо ніколі не выберацца адтуль вонкі. Ён расказаў, як адчуваў на сабе чужыя позіркі, хоць у лабірынце атрад не сустрэў ніводнай жывой істоты. Не было там нават пацукоў, што напаўнялі іншыя крамлёўскія сутарэнні. Мартэн пачаў пастаянна азірацца і ўглядацца ў цемру. Адзін раз яму нават падалося, што ён бачыць фігуру за паваротам тунэля. Мартэна апанаваў страх. Ён зразумеў, што значна адстаў ад сваіх, і паспяшаўся нагнаць атрад. Як толькі ён параўняўся з апошнім афіцэрам, наперадзе пачуўся голас. «Знайшлі!» — пракрычаў Жазэ дэ Венон, калі першым увайшоў у падземную крыпту. Хутка следам за ім у памяшканне прабраліся астатнія чальцы атрада. Мартэн казаў, што ўнутранае ўбранне крыпты было ўкрай сціплым. Неапрацаваныя каменныя сцены, масіўная гранітная скрыня — вось і ўсё, што было ўнутры падземнага сховішча. Дэ Венон неадкладна загадаў самым дужым мужчынам з атрада зрушыць цяжкое вечка. Як толькі каменная пліта трохі адсунулася, са скрыні пачаў вырывацца задушлівы газ. Крыпта была досыць цеснай і хутка напоўнілася брыдкімі выпарэннямі. Афіцэры закашляліся, але не спынілі работы. Вечка было скінута. Пад ім, на жаль, знайшліся не гурбы золата і не старажытныя фаліянты, а спарахнелы мужчынскі труп. Капітан быў абураны гэтым фактам. Ён загадаў ператрэсці ўсю крыпту ў пошуках каштоўнасцяў, але дадатковыя высілкі плёну не далі. Брудныя і стомленыя афіцэры пачалі збірацца да выхаду. Дэ Венон ніяк не мог супакоіцца і працягваў капацца ў саркафагу. «Трэба ісці», — агучыў тады Мартэн думкі ўсяго атрада. Мужчыны выбіраліся з сутарэнняў той жа дарогай. Афіцэр зноў ішоў апошнім. У тунэлі ён азірнуўся і заўважыў цьмянае святло, што напаўняла пакінутую крыпту. Спачатку Мартэн падумаў, што гэта нехта забыў унутры запаленую паходню, але святло, што лілося з прахону, мела мала агульнага з водбліскамі агню. Афіцэр бачыў, як з няяснага святла фармуецца, нібы з цеста, празрыстая фігура — чалавечая постаць. Мартэн развярнуўся і ўжо больш не азіраўся. Ён прызнаўся мне, што баяўся тады нават дыхнуць. Ён быў упэўнены, што пабачыў прывід. «Гэта быў нябожчык з каменнай скрыні… Дакладна ён…» — сказаў мне афіцэр і скруціўся ад моцнага прыступу кашлю. Я падаў яму вады і змяніў кампрэс на ілбе. Праз хвіліну Мартэн зноў мог гаварыць. Ён расказаў, што пасля выхаду на паверхню капітан дэ Венон надоўга пакінуў іх атрад. Археолаг выправіўся ў стаўку імператара з дакладам. Таму цэлы тыдзень афіцэры маглі спакойна адпачываць. Неўзабаве французскія войскі пачалі рыхтавацца да адыходу з Масквы. Атрад дэ Венона далучыўся да асноўных сілаў. Спачатку мужчыны трымаліся разам. Але потым прыйшоў загад камандавання, і атрад расфармавалі. Усіх афіцэраў прызначылі на камандныя пасады ў нейкім з палкоў. Калі захварэў адзін з іх — малады віконт Мішэль Пірэ, — Мартэн даведаўся пра гэта першым. Афіцэр разам з іншымі чальцамі пошукавага атрада часта наведваў маладога чалавека ў перасоўным шпіталі і з жахам назіраў за тымі зменамі, што адбываліся з Мішэлем падчас хваробы. Хлопец хутка губляў вагу, ягоныя некалі ружовыя шчокі ўваліліся і збялелі. Афіцэр разказваў мне, якімі чырвонымі і сухімі зрабіліся вочы маладога чалавека. Такія самыя вочы я сам мог назіраць у Мартэна падчас нашай з ім размовы. Малады афіцэр страціў магчымасць гаварыць, увесь час мычэў і калыхаў рукамі. Чым далей заходзіла хвароба, тым больш буяным і неўтаймаваным рабіўся Пірэ. Ён пачаў кідацца на наведнікаў і аднойчы ўкусіў за руку лекара, які спрабаваў яго пакарміць. Мішэль не змог сачыць за далейшым лёсам маладога афіцэра, бо іх полк увязаўся ў сутычку з нерэгулярнымі сіламі праціўніка. Афіцэру давялося прыняць камандаванне невялікім атрадам уланаў. Пазней ён чуў ад знаёмых, што дэ Пірэ сканаў недзе пад Смаленскам. Адступленне было неймаверна цяжкім. Штодзень войскі зазнавалі напады партызанаў або хуткаконных казацкіх атрадаў. Але якім бы стомленым афіцэр ні быў, ён пачаў заўважаць у сябе прыкметы той хваробы, што загубіла маладога Мішэля. Ён з цяжкасцю мог хадзіць, страціў рэакцыю, пакутаваў ад мігрэняў. Да яго даходзілі весткі, што шмат хто з былога пошукавага атрада гэтаксама злёг ад невядомай заразы. Да таго ж, некаторыя салдаты з ягонага палка звярталіся да лекара з падобнымі скаргамі. У адной з бітваў Мартэн трапіў пад абстрэл і быў моцна паранены ў руку. Палкавы лекар, нядоўга думаючы, адсек знявечаную канечнасць і праз адсутнасць магчымасці выхадзіць параненага ў палявых умовах, загадаў салдатам пакінуць афіцэра на ўтрыманне літасцівых манахаў. Так Мартэн апынуўся ў нашым кляштары. Скончыўшы свой аповед, афіцэр расплакаўся. Я ўзяў яго за руку і паспрабаваў супакоіць. Ён стагнаў і енчыў, што не хоча паміраць. Мартэн сцвярджаў, што смяротная хвароба, ад якой сканаў малады Пірэ і ад якой пакутуе ён, насланая на іх атрад маскоўскім прывідам. Што гэта праклён за тое, што афіцэры пасмелі патрывожыць ягоны спакой у закінутай крыпце пад крамлём. Мартэн аддаў размове шмат сіл і неўзабаве заснуў. Я ціха памаліўся над ім і пакінуў ляжаць на ложку. Праз некалькі дзён пакутлівай ліхаманкі афіцэр памёр. Следам за ім з жыцця пайшлі і два жаўнеры, якіх прывялі разам з Мартэнам. Браты аднеслі ўсе целы на кляшторныя могілкі. Зямля не паддавалася заступам, бо прамерзла на добрыя чатыры футы ўглыб, таму нябожчыкаў проста паклалі за агароджай і прысыпалі снегам, каб пахаваць пасля, калі пацяплее. На наступны дзень пачалося бамбардаванне. Мы хаваліся за моцнымі мурамі кляштара і маліліся, каб боская абарона выратавала нас ад бязлітасных гарматных ядраў. Бог паслухаў нас. На наступны дзень мы выбраліся з будынка. Браты, якія наведвалі могілкі, расказалі мне, што целы афіцэра і французскіх жаўнераў зніклі. — Плябан на імгненне задумаўся. — Хутчэй за усё нябожчыкаў разарвала на шматкі пры адным з мноства выбухаў таго страшнага дня.

Брат Крыштоф змоўк. Ён узяў келіх з віном і напалову асушыў яго. Некалькі хвілін у гасцёўні замкавага палаца панавала мёртвая цішыня.

— Прывід маскоўскага цара! Я ў гэтыя казкі не веру, — парушыў маўчанне бадзёры дзядзькаў голас. — Сёлета такая сцюдзёная зіма, што ніякіх праклёнаў не трэба. Перамарозіліся гэтыя французы, адступаючы, вось і сканалі.

— Пэўна, так яно і было, — прамовіў плябан.

Далей гаворка пайшла пра больш паўсядзённыя рэчы. Дзядзька скардзіўся на суровае надвор’е і турбаваўся, ці стане яму запасаў да канца маразоў. Брат Крыштоф распавядаў пра асаблівасці кляшторнай гаспадаркі. Міхал расказваў байкі са сталічнага жыцця. Так незаўважна для ўсіх надышла ноч. Госці пачалі пазяхаць, і гаспадар загадаў Шыдлоўскаму правесці манахаў у пакоі, дзе яны змогуць пераначаваць. Міхал таксама падняўся з-за стала, развітаўся і пайшоў у свой кабінет.

Ідучы калідорам, Міхал спаткаў кашталяна, які размаўляў з манахам — братам Валянцінам. Усёй гутаркі Агінскі не заспеў, але краем вуха пачуў, што адказваў Шыдлоўскаму брат-трынітарый: — Я не знайшоў там ніводнага кавалка цела. Пуста. Яны зніклі без следу.

***

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ярость 3
Ярость 3
[Триллер / Боевик / Проза / Современная проза]
Мощнейшая вспышка на Солнце породила электромагнитный импульс, который вывел из строя всю незащищённую электронику. Гаджеты, связь, интернет, телевидение, электросети — всё разом перестало работать.
0
Радист князя Московского
Радист князя Московского
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика]
Не знали, кого заманили в свой мир? Расплачивайтесь! Он – не политик, не воин, гораздо круче – радиоинженер! Техника против магии, совесть против беспринципности – кто победит?
0
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
Выстрел в прошлое: Спасти детей из 41-го. Спасти детей из 42-го
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Тебе по случаю досталась машина времени, переносящая в лето 1941-го. И что ты станешь делать? Откроешь личную вендетту, уничтожая тех, кто нес на нашу землю кровь, смерть и разорение? Заодно
0
Сбежать от героя-дракона
Сбежать от героя-дракона
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Юмор]
Запнулась о кота и попала в тело злодейки из собственной книги. По сюжету жених-дракон бросил её ради попаданки, и она только и делала, что строила козни, пытаясь его вернуть. Вот только я — не она.
0
Хищница для мажора. космический отпуск
Хищница для мажора. космический отпуск
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
Вторая часть космической аферы. Я сбежала с деньгами наследника гигантской корпорации, после того как он меня предал. Залегла на дно на полгода, а потом решила насладиться отдыхом на самом крутом
0
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Русская культура. История и настоящее
Русская культура. История и настоящее
[Публицистика / Культурология]
Культура России принадлежит к числу наиболее значительных и самобытных явлений мировой цивилизации. Для её изучения и понимания исторического развития важно обратиться к разным сферам духовной и
0
Темное время
Темное время
[Самиздат / Попаданцы]
Шёл второй год великого голода и страшного мора, вызванного затяжным ненастьем, накрывшим всю Северную Русь. Городскую общину Великого Новгорода сотрясают бунты, кровавые внутренние конфликты и
1
Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Наложница повелителя демонов
Наложница повелителя демонов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Ты убьешь меня? – у меня задрожал голос. – У меня есть идея получше! Не захотела быть мне невестой, Леана? Значит, станешь моей наложницей! – и розовый шелк треснул под сильными руками Ксиана.
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
Война за Австрийское наследство. Часть 1. Война из-за Уха Дженкинса
[Историческая проза]
Война из-за уха Дженкинса, начавшаяся в далеком 1739 году, – это мало кому известная война между двумя старыми колониальными соперниками – Англией и Испанией. Она является частью общеевропейской
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1