MoreKnig.org

Альбярцін: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Чыгрын Сяргей



Шрифт:

Усе мясцовыя сяляне, у тым ліку і беларусы, жылі ў цяжкіх матэрыяльных умовах. Вясною, калі канчаліся запасы, сярод дзяцей пашыраліся рахіт і “курыная слепата” — выкліканыя авітамінозам — недахопам вітаміну А.

Цяжкія ўмовы жыцця беларускага селяніна на ўсходніх крэсах Польшчы стваралі спрыяльную глебу для камуністычнай агітацыі, накіраванай супраць “польскіх паноў”. Прапагандысты пераконвалі, што ў СССР няма эксплуататараў і пануе паўсюдная сацыяльная справядлівасць. А ў Польшчы зямля знаходзіцца ў руках памешчыкаў, таму селянін — галадае. Пераконваючым для альбярцінцаў быў факт, што гаспадарка графа Пуслоўскага налічвала тысячы гектараў і не ўсе землі абрабляліся належным чынам. Таму вялікія палосы грунтаў ляжалі аблогай, калі многія людзі адчувалі патрэбу ў зямлі. Адтуль бралася нежаданне, а нават і нянавісць “мясцовага” насельніцтва да польскага. Гэтая нянавісць схіляла маладых беларусаў да актыўнага ўдзелу ў нелегальных камуністычных арганізацыях, якія падтрымліваліся агентамі з усходу.

Польская паліцыя даволі часта выяўляла камуністычныя ячэйкі. Тады арыштоўваліся члены гэтых арганізацый. Прыгадваю сабе дзесяткі і сотні беларускіх сялян, канваіраваных коннай паліцыяй ў турму ў Слонім. Гэта было падобна на дэпартацыю польскіх патрыётаў у царскі час.

Сярод жыхароў Альбярціна даволі вялікую групу складалі ўкраінцы. Гэта былі ў асноўным балахоўцы — былыя жаўнеры генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія пасля вайны 1920 года былі ў Польшчы дэмабілізаваныя. Не маглі яны вярнуцца на савецкую Украіну, бо там чакалі б іх рэпрэсіі за супрацоўніцтва з Пілсудскім. Быў гэта “непакорны” элемент. Гэтыя людзі не маглі прыстасавацца да цяжкіх пасляваенных умоў. Яны страцілі ўсе спадзяванні і надзеі. Многія з іх пакутавалі ад алкагалізму. Сувязь з суайчыннікамі балахоўцы-украінцы падтрымлівалі, арганізуючы між іншым хоры і канцэрты, дзе ў сваіх песнях выказвалі тугу па роднай старонцы. Радаснай падзеяй для гэтай меншаснай групы быў прыезд у Слонім, а потым у Альбярцін, хору і балета княгіні Гагарыны. Гэты хор па-майстэрску прэзентаваў рускія і ўкраінскія песні і танцы. Хор складаўся з “белых” эмігрантаў і вандраваў ён па многіх краінах, але заўсёды па-за межамі Расіі, Украіны і Беларусі.

Яўрэйскіх сем’яў у Альбярціне было няшмат. Займаліся яны пераважна кравецкай і шавецкай справамі. Летам у Альбярцін прыязджала многа яўрэйскіх сем’яў, найчасцей са Слоніма, на лецішча — “гепен” — свежае дыханне. Гэтыя сем’і здымалі ў сялян асобныя пакоі. Старэйшыя яўрэі большасць часу праводзілі ў гамаках і дбалі пра добрае харчаванне дзяцей, якія гаманілі і бегалі па наваколлі і суседніх лясах. Пад канец лета ад “летнікаў” у Альбярціне заставалася шмат смецця, асабліва на лясных палянах.

Сярод канфесій альбярцінскай грамадскасці дамінавала праваслаўе. Католікі складалі нешматлікую групу і былі імі галоўным чынам палякі. Паступова павялічвалася колькасць грэка-католікаў. Гэтая з’ява, бясспрэчна, была заслугай місійнай дзейнасці езуітаў. Працягвалі яны ў Альбярціне акцыю, якая распачалася ў царскі час і мэтай якой было супрацьстаянне царату і праваслаўю на польскіх землях. У гэтым напрамку вялася шматвектарная дзейнасць. Яе галоўнай мэтай было — пераламанне прыроднай варожасці беларускага селяніна да палякаў. Езуіты былі вельмі актыўныя. Паралельна з місійнымі дзеяннямі, яны вялі розныя эканамічныя мерапрыемствы. Найперш, саджалі агароды і сады. Пастаўлялі мясцовым сялянам бясплатна якаснае насенне, фруктовыя дрэўцы найлепшых гатункаў, давалі парады па пчалярству. Пры кляштары працаваў дзіцячы садок. У час палявых работ сялянскія дзеці маглі ім карыстацца бясплатна. Езуіты ўсе паслугі — хрышчэнні, вянчанні, пахаванні і г.д. — выконвалі бясплатна. А правасланыя святары за ўсё патрабавалі аплату.

Усе ініцыятывы езуітаў паступова заваёўвалі прыхільнасць беларускіх сялян, якія не разбіраліся ў тэалагічных і дагматычных розніцах. Непрыкметна для сябе, мясцовыя беларусы станавіліся грэка-католікамі. На набажэнствы ў кляштар прыцягваў людзей цудоўны хор, а пропаведзі чыталіся на беларускай ці рускай мовах. Сярод місіянераў дамініравалі палякі, хаця было таксама некалькі французаў, якіх выдаваў акцэнт падчас чытання літургічных тэкстаў…”[21].

Два гады ў Альбярціне

Шмат гадоў шукаю сляды таленавітага беларускага паэта, драматурга, празаіка і публіцыста Тодара Лебяды (Пятра Фёдаравіча Шырокава). Нямала звестак і твораў знойдзена, сёе-тое апублікавана. Тодар Лебяда ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і адкрыта паказаў жахі сталінскага тэрору, знішчэнне беларускай нацыі. Імя літаратара на працягу некалькі дзесяткаў гадоў было забытае і выкраслена з гісторыі беларускай літаратуры. Але час вяртае таленты з небыцця. Вяртаецца паціху і творчасць Тодара Лебяды.

Ён любіў Беларусь, любіў свой родны горад Віцебск, якому прысвяціў безліч паэтычных радкоў. А гэтыя ён напісаў у 1960 годзе і надрукаваў у слонімскай раённай газеце “Вольная праца”:

Размова ідзе пра Віцебск, дзе 6 студзеня 1914 года нарадзіўся Пятро Шырокаў. Рана застаўся без бацькі, выхаваннем сына займалася маці Настасся Карпаўна Паедава.

Пасля Віцебскай сямігодкі Пятрок Шырокаў паступае ў рамеснае вучылішча чыгуначнікаў. Яшчэ ў школе пачынае пісаць вершы, а ўжо ў вучылішчы цвёрда вырашае займацца літаратурай. У 1933 годзе паступае ў Мінскі педагагічны інстытут. Яго нарысы і вершы друкуюцца ў газетах “Віцебскі рабочы”, “Савецкая Беларусь” і “Піянер Беларусі”. У інстытуце ён знаёміцца і сябруе з Уладзімірам Клішэвічам, Масеем Сяднёвым, Якубам Ермаловічам, Міколам Гваздовым і іншымі аўтарамі-пачаткоўцамі. Тут ён знаёміцца і з яўрэйкаю Басяй Цыпінай, якая была на сем гадоў старэйшая за яго. Цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымушаюць Пятра Шырокава быць бліжэй да гэтай багатай мінчанкі-аднакурсніцы. Але, мабыць, гэта яна ўмела прывабіла беларускага рахманага хлопца. Пра гэта добра напісаў у сваім рамане “Раман Корзюк” Масей Сяднёў: “... Скончылася лекцыя Піятуховіча, і студэнты высыпалі на перапынак на калідор... Пятрок Шыракоў з Цыпінай і з некаторымі іншымі студэнтамі заставаліся ў аўдыторыі, на калідор не выходзілі. Цыпіна карміла Шыракова бутэрбродамі, якія яна прыносіла з дому і якімі яна спадзявалася ўтрымаць пры сабе галоднага Шыракова. Шыракоў напачатку адмаўляўся ад пачастунку, але Бася ўмела яго ўгаварыць, і Пятрок згаджаўся, вымаў з кішэні сьцізорык і гаварыў:

Ну, калі ты ўжо гэтак просіш, адрэжу ад цябе на капейку!

Потым Пятрок пачаў адразаць і на рубель. Нарэшце, Пятрок сьцізорыка ўжо не вымаў, а браў Басіны бутэрброды цалком... Гэтак вось і цяпер, зьеўшы бутэрброд, ён выцягнуў за руку з-за стала Басю і закружыўся з ёй у вальсе каля прафэсарскай кафэдры. Вальс ён граў сам сабе на губах. Трымаючы Басю шчыльна, але настолькі, каб можна было сваім корпусам адкінуцца назад, Пятрок кружыў Басю да шаламлівасьці, і яна, быццам у вялікай жарсьці, клала яму сваю галаву на плячо, заглядаючыся ў ягоныя вочы знарок спакусьліва і міргліва. Потым ініцыятыву забірала Цыпіна, пачынала знарок круціць Петрака налева, ведаючы, што ён умее танцаваць толькі ў адзін бок. Гэта называлася вальсам Цыпінай. Прысутныя сьмяяліся і білі ім у ладкі...”[22].

У 1936 годзе, хоць шлюб і не быў зарэгістраваны, Бася Цыпіна нарадзіла ад Пятра Шырокава дачку Алесю, якую ў пасведчанні аб нараджэнні так і запісала: Шырокава Аляксандра Пятроўна, 1936 года нараджэння... Але ў гэты час бацьку Алесі і яшчэ адзінаццаць студэнтаў інстытута абвінавацілі ў “буржуазным нацыяналізме”. Яны апынуліся аж у Новасібірскай вобласцьі. Пятро Шырокаў быў асуджаны на пяць гадоў, Якуб Ермаловіч і Масей Сяднёў на шэсць гадоў і г.д. Шырокаму ўдалося ўладкавацца кавалём, а некаторых яго сяброў закінулі аж на Камчатку.

За сувязь з “ворагам народа” Басю Цыпіну на апошнім курсе выключылі з інстытута. Работу ў Мінску ёй не давалі, сачылі за кожным крокам. Але настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй не хапала, і таму яе літасціва накіравалі ў Смалявіцкую сярэднюю школу выкладаць беларускую мову і літаратуру. З ёю паехала і дачка.

У Смалявічах Басі Цыпінай жылося вельмі цяжка: бясконцыя праверкі то з раённага аддзела адукацыі, то з райкама партыі, то з КДБ. Але яна не здавалася, пісала ва ўсе інстанцыі з просьбаю, каб адбыўся над мужам паўторны суд. І ў 1940 годзе па хадайніцтве ўсё той жа Басі Цыпінай Пятра Шырокава і яго сяброў прывозяць у Мінск для “перагляду справы”. З Мінска адпраўляюць у Чэрвень, дзе і асуджаных застае вайна.

Нямецкія самалёты ўжо бамбілі горад, таму савецкай уладзе было не да зняволеных. Так Тодар Лебяда са сваімі сябрамі апынуўся на волі. Гэты момант Масей Сяднёў занатаваў у сваёй паэме “Мая вайна”:

Пятро Шырокаў дабраўся да Віцебска, дзе жыла яго маці. Тут ён ізноў узяўся за пяро — пісаў вершы, апавяданні і драматычныя творы. Адначасова рэдагаваў газету “Беларускае слова”, што выходзіла тры разы на месяц. У Віцебску была закончана і п’еса “Загубленае жыццё”, якая ўпершыню была пастаўлена на сцэне Віцебскага драмтэатра. Дарэчы, у 1943 годзе беларускі рэжысёр Вячаслаў Селях-Качанскі ажыццявіў пастаноўку гэтай п’есы і на сцэне Мінскага гарадскога тэатра. Пазней, на эміграцыі ў Германіі, разам з кампазітарам Міколам Равенскім, ён арганізуе эстрадную групу “Жыве Беларусь” і зноў ажыццявіць пастаноўку “Загубленага жыцця”. Вяртаўся да яе В.Селях-Качанскі і жывучы ў г. Элізабет (ЗША). У 1952 годзе ў Канадзе п’еса “Загубленае жыццё” выходзіць з друку асобным выданне. І толькі ў 1995 годзе яна была апублікавана на радзіме ў часопісе “Тэатральная Беларусь”. Гэтая драма — першая антыбальшавіцкая п’еса ў беларускай літаратуры, якая праўдзіва паказвае гады калектывізацыі і сталінскіх рэпрэсій на Беларусі.

У акупаваным немцамі Віцебску Пятро Шырокаў рэгіструе шлюб з артысткаю Верай Жгут. Ён падтрымлівае цесныя сувязі з беларускімі акцёрамі і пісьменнікамі, часта наведвае Мінск. А ў 1944 годзе з друку выходзіць першы паэтычны зборнік Тодара Лебяды “Песьні выгнаньня”. Ва ўступе да яго напісана: “Беларускі народ многа перацярпеў гора і зьдзеку. Найбольш, аднак, прыйшлося цярпець за часоў бальшавіцкага панаваньня. Бальшавікі, накідаючы сваю волю беларускаму народу, жорстка перасьледавалі ўсіх тых беларусаў — сялян, работнікаў, інтылігентаў, якія хацелі наладжваць жыцьцё ў Беларусі так, як хацеў беларускі народ. Бальшавікі саджалі беларускіх патрыётаў у вастрогі, канцэнтрацыйныя лягеры, высылалі ў далёкія азіяцкія краіны, адкуль бальшыня з іх ніколі ўжо ня вернецца, бо яны не змаглі перажыць бальшавіцкіх зьдзекаў і тых жудасных абставінаў, у якія іх укінулі бальшавікі, і злажылі сваё жыцьцё, як ахвяру, на аўтар Бацькаўшчыны. Ёсьць, аднак, і такія людзі, якім удалося перажыць бальшавіцкія зьдзекі, вырвацца з бальшавіцкіх кіпцюроў і зьявіцца ізноў на беларускую ніву да працы дзеля дабра беларускага народу. Да гэткіх шчасьліўцаў належыць між іншых малады беларускі паэт Тодар Лебяда. Яму ўдалося вырвацца з бальшавіцкіх рук, захаваць жыцьцё, і цяпер ён плённа працуе на беларускай культурнай ніве... Зборнік гэты мае вялікія мастацкія вартасьці і ёсьць дакумэнтам тых усіх жудасьцяў, якія мусілі перажыць беларусы ад бальшавікоў і да паўтарэньня якіх беларускі народ ніколі ня можа дапусьціцца”[24]:

У 1944 годзе, падчас адступлення немцаў, Тодар Лебяда вырашыў уцячы на Захад. Ён добра ведаў і адчуваў, што яго зноў чакае турма, зноў чакаюць сталінскія рэпрэсіі. Таму спачатку быў Берлін, а пасля Прусія, дзе ён, разам з жонкаю Верай Жгут, уладкоўваецца на працу да адного баўэра. Як жылося і працавалася ім там, сведчыць адзін ліст Тодара Лебяды да Масея Сяднёва. У свой час гэты ліст Сяднёў прыслаў мне, ён захоўваецца ў маім хатнім архіве: “Здароў, Масей! Сёньня атрымалі ад цябе першы ліст і былі бясконца рады. Малайчына, што не застаўся ў Беластоку! Аб нас ты ўжо напэўна тое-сёе чуў. Жывем з Валодзькам (Клішэвічам — С.Ч.) у аднаго баўэра, працуем у яго: косім, чысьцім гной і г.далей, за што маем ад яго кавалак хлеба. Калі казаць аб нашым жыцьці, дык пра ўсё можна выказаць адным словам – сытыя. Больш нічога. Ніякай духоўнай стравы. Рана ўстаем, ідзем на працу, прыходзім з працы – вячэраем і кладземся спаць, каб заўтра ісьці зноў на працу. Гэтаксама жыве і Віцьбіч. Ён толькі за чатыры вярсты ад нас. Пісалі мы некалькі лістоў у Бэрлін, але адказу не атрымалі, што яшчэ раз пацьвярджае думку аб нашых беларусах: калі сам сыты, дык аб галодных не спагадае. Я гэта адчуў яшчэ на Бацькаўшчыне, а цяпер гэта лішні раз толькі пацьвярджаецца. Мы – беларусы такімі адносінамі (панскімі) да людзей дабіліся таго, што нам ужо мала хто й верыць, аб чым бы мы ні казалі.

Вось мы сёньня радуемся з Валодзькам, што ты зараз у Бэрліне. Ты – не такі, як нашыя астатнія беларусы. Будзем спадзявацца, што ты дзе-небудзь, калі-небудзь і закінеш там за нас слова. Галоўнае – каб ты не забываўся пра нас і пісаў нам лісты, дасылаў газэты (як мага акуратней) і па магчымасьці іншую літаратуру, бо мы зараз анічога ня маем. Атрымалі адзін нумар “Раніцы” ад сп. Караленкі, за што вельмі шчыра яму ўдзячны.

Учора я пахаваў сваё дзіця. Пасьля ўсяго вельмі дрэнны настрой. Мы з Валодзькам разабралі наш ложак і зрабілі майму сыну маленькую дамавіну. Цьвікоў нацягалі са сьцен і з старых дошак.

Яшчэ раз просім цябе – пішы нам. Мы будзем пісаць, як найчасьцей. Бывай здароў! Твае Пятрок і Валодзя Клішэвіч.

Калі ты ўведаеш аб нашых паэтах Л.Случаніну, Золаку, Алесю Салаўю, або ўведаеш, дзе зараз П.Манькоў, не забывай паведаміць. Устрой, Масей, для мяне, калі ласка, у “Раніцу” аб’яву: шукаю дачку Аляксандру Шырокаву – 8 год, і маці Настассю Паедаву, якія апошнія часы знаходзіліся ў мястэчку Лентварова Віленскай акругі. Паведаміць праз газэту “Раніца” – Тодару Лебядзе. Аб’яву гэтую перарабляй, як хочаш. Я падаў толькі сэнс. Тодар Лебяда”.

Цяжка сказаць ці была гэтая аб’яўка ў “Раніцы”, а вось невялікая рэцэнзія М.Сяднёва на зборнік “Песьні выгнаньня” была ў свой час надрукавана ў “Новай дарозе”(Беласток).

Пасля Прусіі сляды Пятра Шырокава на пэўны час губляюцца. Хадзілі чуткі, што ён, з’агітаваны савецкім афіцэрам, вярнуўся да Басі Цыпінай і да сваёй дачкі Алесі. Але гэтае вяртанне шчасця яму не прынесла. У маі 1947 года Ваенным Трыбуналам войск МУС Мінскай вобласці па арт. 63-1 КК БССР Шырокаў Пётр Фёдаравіч зноў быў асуджаны, на гэты раз на 25 гадоў…

У якіх раёнах Сібіры адбываў свой тэрмін беларускі пісьменнік Тодар Лебяда, пакуль невядома. Вядома толькі, што 30 жніўня 1956 года ён быў вызвалены з-пад варты, але ў Беларусь вяртацца яму не дазволілі, таму прыйшлося ўладкавацца цырульнікам у адным з пасялковых дамоў афіцэраў, а таксама працаваць на іншых работах. І, толькі ў 1960 годзе ён прыязджае ў горад Слонім, уладкоўваецца працаваць рэзчыкам паперы на мясцовую кардонна-папяровую фабрыку “Альбярцін”. А ў вольны ад працы час Тодар Лебяда па-ранейшаму піша вершы, апавяданні і п’есы. Сёе-тое друкуе ў слонімскай раённай газеце “Вольная праца”. Але пра свой псеўданім Пятро Шырокаў нікому нічога не казаў, як і пра выдадзеную ім у 1944 годзе кнігу вершаў. Быў заўсёды маўклівы і даволі просты. Вельмі хацеў стварыць на фабрыцы драматычны гурток, каб ставіць свае п’есы. Дарэчы, у Альбярціне ён напісаў п’есу ў трох актах “У нас, на Гродзеншчыне”, прысвечаную вясковаму жыццю моладзі. У гэты час было напісана і некалькі аднаактовых п’есак. Адна з іх — “Людзі ва Хрысце” — была надрукавана ў “Вольнай працы”.

Тодар Лебяда быў добры і апавядальнік. Асабліва яму ўдаваліся гумарыстычныя апавяданні і абразкі на маральна-этычныя тэмы.

Жывучы ў Альбярціне, Пятрок Шырокаў пачынае шукаць і сваіх сяброў, найперш Уладзіміра Клішэвіча. Былы рэдактар беластоцкага беларускага тыднёвіка “Ніва” Георгій Валкавыцкі захаваў і перадаў мне пісьмо Пятра Шырокава ў “Ніву”, дзе ён, у прыватнасці, пісаў: “Паважаная рэдакцыя! Праглядаючы архівы Вашай газеты за мінулыя гады, я знайшоў у ёй надрукаваныя вершы майго блізкага сябра па інстытуце Уладзіміра Клішэвіча, якога я лічыў загінуўшым у часы Другой Сусветнай вайны. Быў бы Вам вельмі ўдзячны, калі б Вы паведамілі мне аб яго цяперашнім месцажыхарстве, альбо даслалі яму мой хатні адрас: БССР, Гродзенская вобласць, г. Слонім, пас. Альбярцін, вул. 17 верасня, д. 3. З нецярпеннем чакаю Вашага адказу. З пашанай — Шырокаў Пётр Фёдаравіч. 2.V.61 г.”.

[21] Przeglad Spoleczny, 1998, № 3-4. С.23. Пераклад Віталя Лубы.

[22] Масей Сяднёў. Раман Корзюк. Нью Ёрк-Мюнхэн. 1985. С.121.

[24] Тодар Лебяда. Песьні выгнаньня. Мн., 1944. С.3.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ретро Бит 11
Ретро Бит 11
[Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Добро пожаловать в Дакнет! Осмотрись вокруг. О чём ночами грезил ты – всё здесь не просто звук. Есть "Зорк", есть "Ультима", Паскаль – любой пиратский софт, И споры на полсотни строк о том,
0
Остров короля
Остров короля
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Морские приключения / Исторические приключения]
Создано с помощью нейросети. Аннотация с первого тома: Я отдал всю жизнь медицине, и умер в собственной больнице. Но пришёл в себя в теле подлекаря Андрея Вершинина, только что провалившего
0
Назад в СССР: Товарищ директор
Назад в СССР: Товарищ директор
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Олег Туманов — талантливый учёный-астрофизик, молодой директор школы и человек из будущего, оказавшийся в СССР 1978 года. Его жизнь набирает обороты: выпускной вечер, собственная телепрограмма об
0
Звучащая логика
Звучащая логика
[Культурология / Философия]
«Звучащая логика» – это сборник статей, представляющий собой исследование философии современной музыки, ставящей своей целью дать ключи к пониманию современной академической и импровизационной музыки
0
Криминалист 16
Криминалист 16
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Агент ФБР Итан Митчелл добывает улики в мексиканских джунглях и возвращается в Вашингтон, чтобы вступить в решающую схватку с теневым «Реестром» и предателями на самом верху спецслужб.
0
Курс российской криминологии. Том 1. Общая часть
Курс российской криминологии. Том 1. Общая часть
[Юриспруденция]
Издание представляет собой первый том трехтомного монографического «Курса российской криминологии». В нем отражены становление и последние достижения общей части российской криминологической науки.
0
Криминальная психиатрия. Сборник научных трудов 20-х годов XX века. Книга 1
Криминальная психиатрия. Сборник научных трудов 20-х годов XX века. Книга 1
[Юриспруденция / Психология]
Данное издание представляет собой первый из пяти сборников научных трудов сотрудников Государственного института по изучению преступности и личности преступника (сейчас – Институт законодательства и
0
Подводная лодка «Малютка» 3
Подводная лодка «Малютка» 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Командование поручает Ивану Беззубикову ответственное задание: сформировать Особый дивизион малых подводных лодок на Ладожском озере. Ему предстоит вывезти несколько «Малюток» из блокадного
0
Военный следователь военной прокуратуры и его дела
Военный следователь военной прокуратуры и его дела
[Полицейский детектив / Детективы]
Детективный сборник «Военный следователь военной прокуратуры и его дела» состоит из пяти новелл, объединенных общими персонажами. Это захватывающие истории из мира следствия, прокуроров и военного
0
Прокурорский надзор за исполнением законов при расследовании преступлений
Прокурорский надзор за исполнением законов при расследовании преступлений
[Юриспруденция]
В данном пособии рассматриваются теоретические, правовые и организационно-практические вопросы осуществления прокурорского надзора за исполнением законов при расследовании преступлений. Также в нем
0
Желтая змея. История не столько о расстройстве пищевого поведения, сколько о материнском нарциссизме и поисках истинного Я
Желтая змея. История не столько о расстройстве пищевого поведения, сколько о материнском нарциссизме и поисках истинного Я
[Психология]
Булимия. Некрасивое слово. Некрасивая болезнь. Не принято говорить. Сложно разбираться. Стыдно признаться. Много кто не верит. Почти все не понимают. Эта история не только о расстройстве пищевого
0
Призрак Сталинграда 8
Призрак Сталинграда 8
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Снайпер из нашего времени приходит в себя в сентябре 1942 года — в теле молодого красноармейца, которого с маршевым пополнением отправляют в Сталинград. Вокруг самое пекло войны: горящий город,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Кулак летящий в богов
Кулак летящий в богов
[Фанфик / Повесть / Юмор: прочее / Попаданцы]
Попадания Сайтамы во вселенную мира молота войны на Катраксис. Планету что Империум оставлял на растерзание тиранид. Примечания автора: Прода раз в неделю. В субботу или воскресенье (Если не
0
Рассказы 35. Главное – включи солнце
Рассказы 35. Главное – включи солнце
[Газеты и журналы]
– Закрой глаза и беги вперед! – Ты в своем уме? Куда бежать? – Чтобы начать новую жизнь, нужно покончить со старой! – Это сумасшествие! Тут одиннадцать этажей вниз! – Я ведь не прошу тебя
0
Рождественские преступления в книжном магазинчике
Рождественские преступления в книжном магазинчике
[Детективы]
Тринадцать преступлений, тринадцать рождественских историй – и один магазинчик, в котором книги знают слишком много… Старейший специализированный книжный магазин в мире – «The Mysterious
0
Боевой маг в провинциальном училище
Боевой маг в провинциальном училище
[Любовная фантастика]
Нам прислали нового преподавателя боевой магии на замену, а то старый внезапно место получше нашел. У нас училище маленькое, провинциальное, очередь к нам не стоит. Так что выбирать не приходится. И
4
Белочка для Дракона или Новогоднее предложение!
Белочка для Дракона или Новогоднее предложение!
[Любовная фантастика / Классическое фэнтези]
Прежде чем я расскажу вам, как так случилось, что я проснулась в постели со своим деспотичным боссом, вы должны кое-что знать! Корпоратив – мероприятие непредсказуемое. Вроде бы ты знаешь, с кем
1
Кузница Победы
Кузница Победы
[Военная история / Самиздат]
Сборник Кузница Победы: Подвиг тыла в годы Великой Отечественной войны Победа в войне – это и победа тружеников советского тыла… Объединенные единой волей, единым порывом, рабочие, крестьяне и
0
Судья
Судья
[Самиздат]
Итак, тайна загадочных способностей Чиары наконец раскрыта, и теперь сделалось понятно, что за будущее ее ожидает. Стать тем, о чем предпочитают лишний раз не упоминать вслух и даже не думать. Но
1
Яростные сердца
Яростные сердца
[Самиздат / Попаданцы / Классическое фэнтези]
[Ярость + 3 000] Система отняла у меня мать и отца, разделила с сестрой и приказала убить кровавого безумца, тысячу лет сидящего на троне мёртвого королевства. Монстры и поехавшие психопаты,
0
Дочь лорда 7. В змеином кубле
Дочь лорда 7. В змеином кубле
[Историческое фэнтези / Самиздат]
Когда безумны короли и императоры, а из прошлого возвращаются древние боги и демоны, что остается простым людям? Спасать своих близких и свою страну. Или не только свою. И оставаться людьми.
0
Блистательный. Том 1
Блистательный. Том 1
[Самиздат / Попаданцы / Боевая фантастика]
Я был великим магом и всего лишь хотел расправиться с заклятым врагом — а в результате попал в тело какого-то юнца, которого пытаются ограбить три мажора-гопника. Вокруг Российская Империя,
0
"Фантастика 2024-157". Компиляция. Книги 1-21
[Боевая фантастика / Попаданцы]
Очередной, 157-й томик "Фантастика 2024", содержит в себе законченные и полные циклы фантастических романов российских авторов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание: Э(П)РОН: 1.
1
И тысячу лет спустя. Ладожская княжна
И тысячу лет спустя. Ладожская княжна
[Детективная фантастика / Попаданцы / Самиздат]
  Марк Аристов отправляется в Ирландию, чтобы найти Марину, но находит куда более страшные тайны. Тем временем Марна пытается развязать петлю и, наконец, вернуться к той жизни, которая ей всегда
0