MoreKnig.org

Творы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Абуховіч Альгерд



Шрифт:

З геральдычнага боку кожны, хто «Корыбут», можна выводзіць род свой ад вялікіх князёў літоўскіх і беларускіх. Остафій Дашкевіч, пратопляста нашых Дашкевічаў, гэта герой Запарожжа, быў нешта як бы тварцом Казаччыны за караля Стэфана Баторага[31], па ім род гэты красуе буйна, хоць неказіста (фамілія Дашкевічаў замешана была ў мужыцкія бунты за Небабы[32]) па вясковых закутках. Пад канец быту Рэчы Паспалітай выдзяляецца Ігнат (калі не памыляюся) Корыбут — Дашкевіч, каштэлян мсціслаўскі, выдатны праўнік. За цара Паўла ён быў замешан у справе Хамінскага і ўцярпеў разам з ім (іх мучылі ў сакрэтнай канцылярыі). Брат каштэляна, Падстолі Мінскі, быў чалавекам нікчэмным, сын Падстоляга, маршалак бабруйскі, у публічных справах быў цвёрды, але дома гвалтоўнік і авантурнік, як і яго два сыны Гектар і Тытус (сын гэтага апошняга — цяпер жывы — пан Ігнат). Цвёрдая школа, якую пан Ігнат адбыў пры бацьку, пакінула назаўсёды на ім глыбокі след, але такт жонкі і маетнасць ды дастаткі ўтварылі з пана Ігната чалавека, якіх дай нам Божа.

Успамянуўшы дзеі мяча, пераходжу да кудзелі.

Блізка сто гадоў таму былі на Падолі дзве паненкі каштэлянкі Снарскія. Адна з іх выйшла за багатага прамыслоўца барона фон Мерэс, а другую выкраў, бо яму яе не аддавалі, малады, прыгожы, але голы, як Ніоб, граф Вітгенштэйн фон Борлебург (пазней князь, фельдмаршалак), дзед шанаванага ў нашы часы князя Пятра Вітгенштэйна. Сорак гадоў таму сустрачаем Мерэсоў у Случчыне. Былі яны на другім плане. Сам стары эксспраўнік дзяржаўца Гаўрыльчыц, быў неяк у старане, рэй вяла сама пані Ружа з Тольвінскіх і жыўшы разам з імі кузын, ці, можа, і не кузын, Чапскі, палкоўнік быўшых войск польскіх (легіяніст). Чалавек, як кажуць, незвычайна мілы ў кампаніі. Розна аб гэтым стасунку палкоўніка гаварылі людзі, але п. п. фон Мерэсы і так званы дзядуня Чапскі тварылі нераздзельную тройцу. Чысленае свае пакаленне п. Ружа дужа добра пакіравала, усім дала стараннае выхаванне і зашчапіла сямейную любоў. Старушку паню Ружу фон Мерэс пазнаў я пад канец яе жыцця. Акружана была пашанай патомства, дастаткам і чулай апекай. Родам была з Віцебшчыны.

На даканчэпне магу дадаць, што матка п. Ігната, Адэля з Грыневічаў, была дачкой падкаморага[33] Грынкевіча, вядомага сілача і авантурніка, а сястрой Тамаша, гэтаксама сілача, забітага ў 1863 г.

X. Літаратурнае апраўданне

 Праглядаючы мае вершы, Франціш Багушэвіч зрабіў увагу, што ў мяне не ўсюды бываюць уласцівыя беларускай мове акцэнты. На гэта я яму адпісаў:

У гаворцы ёсць ружніца

Між маею і Тваей:

Маей — пушчы, Птыч[34] граніца,

Ты — Панарскі салавей!..

Гэта значыць: у Беларусі ёсць многа асобных дыялектаў-гутарак, і ў гаворцы між Магілева над Днеправым Мозырам і Гродняй бывае вялікая розніца не толькі ў акцэнтах, але ёсць і многа цікавых правінцыяналізмаў. От, напрыклад, некалькі нашых палеска-беларускіх правінцыяналізмаў,— ручаюся, што іх у віленска-гродзенскай беларускай мове або саўсім не ўжываюць, або ўжываюць рэдка. «Нашчадзь» — патомства, будучае пакаленне; «нішком» — ціхачом, пакрыёму, хаваючыся; «плён» — расток, малады белы карэньчык пры зярне і шмат іншых.

 Мне перш за ўсё ідзе аб тое, каб выказаць, што я хачу, каб пачулі мысль маю і каб словы карэнныя беларускія пры помачы нашай літаратуры атрымалі як найшырэйшае абывацельства. I дзеля гэтага я не сцясняю свайго дыялекту, ужываючы словы і звароты агульнабеларускія. Гэтак паступаючы, я кладу ў літаратуру свой прыродны дыялект беларускай мовы, даючы найлепшае з яго. У канцы невядомай яшчэ, каторы дыялект беларускі пераможа. У Францыі — спярша дыялект правінцыі Lanque d’Ос меў перавагу ў французскай літаратуры, а пазней Lanque d’Оui — цяперашняя французчына. Гэта трэба памятаць і нашым літаратарам і пурытанізмам не забаўляцца!

XI. Спас 20/VII 1904

 «Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілля — апала два; прыйшоў Спас — усяму час».

 Сягонняшні дзень умацаваўся ў маёй памяці: першы раз пачуў я, як да мяне сказана: «Дзеду, дзедку!» Было гэткае здарэнне: пад вечар зайшоў я да майго даўнага суседа, п. Сымона Легатовіча, і трапіў там на дажынкі. П. Сымон, маючы добрую грамаду работнікаў да аплаты і пачастунку, саваў каждаму ў рукі квіток на заробленыя грошы і, нічога не кажучы, ішоў далей. Пісьменнага ў гэтай грамадзе нікога не было, а я апынуўся між сялянамі, дык пачалі спярша па аднаму, пасля грамадой звяртацца да мяне: «Дзеду, дзедку,— прачытайце!» Старасць міла з гэтым павітаннем мне ўсміхнулася; збудзіўся добры гумар... Пайшоў шукаць я гожую паненку Маню Легатовічанку, каб «дзеўкі краснай ручкі белы» ўрачылі мой свежа атрыманы патэнт на старэчую павагу «Дзеда». Sclavus saltans[35], а аднак неяк міла,— чую ў сабе славяніна. Народ рабочы заўзята танцаваў у слаўнай залі Зарэцкага палацу, брала ахвота і мне патанцаваць, але ўражанні былі іншага зместу.

 Зарэчча памятаю з тых часоў, калі я быў такі маленькі, што прысмакі мне на крэсле, а не на стале стаўлялі. Пасля не быў там лет колькі-наццаць... Зарэчча — гэта толькі частка Глускага графства; атрымаў яго п. Кароль Нерэзыуш за дакананне вельмі цікавай справы, так званай эксдывізіі Глускай. Але, дзеля ўдзячнасці і пашаны да п. Кароля, раскажу аб ім асобна.

 Герб Нерэзыушоў — гэта крыж і месяц маладзік — здаецца Сzоrуjа. Апошняя з гэтага дому Станіслава Легатовіч пыталася ў мяне, ці не ведаю чаго аб яе родзе. От жа: паводле апавядання самога Кароля Нерэзыуша, быў ён рэгентам пры Новагрудскім судзе, пасля нейкі час працаваў у натарыуса і ўзяў пасля смерці дзеда майго, Юзефа Абуховіча, справы і маетнасць. Дзед мой сардэчна яго палюбіў, а св. памяці бабка мая цярпець яго не магла. Было гэта каля 1825 года, часы былі добрыя, і п.Кароль, «Нарулёнкам» празываны ад дзеда майго, добра ўладзіўшы свае маёнткавыя справы, хацеў выкупіць ад маршалка Філіпа Абуховіча Капцэвічы, адвечную Абуховічаўскую маетнасць, каб толькі дзед мой гэту маетнасць ад яго прыняў і прыпаручыў яму справу належачага нам Стальянскага спадку[36] па Бандзінеліх і зацверджанне графскага тытулу. Тут нахлынулі важнейшыя здарэнні: выбухла паўстанне. На Беларусі азбраіваліся і ла дварох муштраваліся (муштры адбываліся ў Маложэве, гэтая мясцовасць у хронікароў называецца Акунёўкай,— там Вітаўт[37] пабіў татараў, цяпер Акунёўка — ручаёк, аддзяляючы ўрочышча Маложэва ад вёскі Акунёўкі). Нехта непатрэбны падгледзіў гэтыя прыгатаўленні і даў данос. Падазравалі ў даносе чыноўніка п. Міткевіча і генерала Гатоўскага, але гэты апошні быў чалавек шанаваны, хоць маскаль, і адкрыта агрызаўся з дзедам маім. Міткевіч такжа меў добрую славу, дык, мабыць, нехта трэці паспяшаўся асцерагчы ўласці. Пасля гэтага даносу прыказана было капітану Бехамо арыштаваць майго дзеда, што прыйшлося рабіць аружнай рукой, бо люднасць сялянская стала адпорна, забарыкадавалася ў дварэ, з прыроды даволі недаступным, і пачалася страляніна. Забітых не было, але з абодвух старон некалькі душ ранена. П. Кароль скланіў тады дзеда да капітуляцыі, бо ўтрымацца доўга нельга было, а з глаўнага плацу падышлі непамысныя весткі. Забралі тады старычка падкаморчыца, і хоць жыў яшчэ гады чатыры, але свабоды ўжо не бачыў.

 Роля парламентара не прайшла п. Каролю насуха: казак, не пазнаўшыся на яго тагды святым і недатыкальным характары, сперазаў яго чатыры разы нагайкай, за што казака высеклі, а п. Каролю так з’яднала гэта маскоўскую старшызну, што яго прызналі адміністратарам ад правіцельства над маетнасцямі майго дзеда. З апякунства п. Нерэзыуш вывязаўся як найсумленней. Дзед мой вызнае гэта ў тэстаменце[38] і запісвае свайму «Нарулёнку» тысячу дукатаў.

 У гэтым часе сталася нейкая таемная справа, аб пачатках каторай магу толькі дадумвацца і дзеля гэтага буду гаварыць толькі аб скутках[39] яе.

 Быў нейкі чалавек, бацька мой з нейкай трывогай называў яго «Пёровіч», а Нерэзыуш — «Пёрка, каторага я здаў у рэкруты», але гэнае пёрка, відаць, было ўстрэмлена ў нейкае балючае месца, бо п. Кароль не будаваў свайго палацу ў Зарэччы датуль, пакуль не даведаўся, што Пёркі ўжо няма на свеце. Сяляне яго вельмі ждалі, нейкія надзеі загараліся ў іх пры ўспамінах аб ім, але ўсё гэта пакрыта было таемнасцю. Пёровіч, уцёкшы з салдатаў, укрываўся; — начамі ён часам прыходзіў да майго бацькі, што зазвычай было прычынай вялікага перапалоху. Казаў заўсёды, што памсціцца на панох. Каля Солетнік часцей паяўляўся і там ён загінуў. Расказваюць: утапілі яго па загаду майго дзядзькі. Быў гэта, мабыць, чалавек незвычайны, калі, будучы банітам, вынятым з-пад права, праз 20 гадоў трымаў у гразе амаль цэлы павет. I хоць паходзіў з сялян, але быў чалавекам вельмі адукаваным, уроды гожай, мілы і красамоўны. Захаванне між сялянамі меў незвычайнае. Насіўся з нейкімі рэфарматарскімі планамі і для сваёй справы еднаў прыхільнікаў між сялянамі толькі. Па смерці Пёровіча яго рэфарматарскімі планамі зацікавілася жандармерыя, было следства. Сяляне адчапіліся нічога не веданнем, шляхта не рада ішла на гутаркі аб сваім ворагу. Следства скончылася зданнем ў салдаты двох нічым нявінных сялян. Расказвалі сяляне ў вялікай тайніцы аб нейкіх «граматах», недзе пераховываных у вучнёў Пёровіча. За год 10—15 справа гэта саўсім заглохла.

 Па дойсцю да поўналетнасці бацькі майго п. Нерэзыуш злажыў з сябе павіннасць апекуна над Абуховічаўскімі маетнасцямі і прыняў інтарэсы маршалка Рудзееўскага (гэтага роду не трэба мяшаць з Радзееўскімі). П. Кароль ажаніўся з Ідаліей Юдыцкай, апошняй дзедзічкай[40] Глуска. Ключ Глускі быў Юдыцкімі вельмі абдоўжан і перайшоў ужо некалькі эксдывізій, але п. Кароль дагледзіў, што першая з гэтых эксдывізій, на каторай апіраліся ўсе пазнейшыя, мела нейкія нефармальнасці і не была зацверджана. Ён падняў гэтае пытанне і даў довад да ўтварэння эксдывізіі папраўчай Глускай. Учасце ў ёй прынялі людзі вельмі часамі падозрэнай славы, як Юзеф Свіда, Ігнат Тукало (цётачна-Зродны брат маей бабкі Альжбеты з Венцлавовічаў Естковай. Естко — экслегіяніст, каторы здабыў на вайне разам з лаўрамі Напалеонскімі грамадную суму наполеондараў) — і іншыя, а найгоршым быў маршалак Бжозоўскі, банкарт аднаго з Юдыцкіх, каторы адпрысягнуў праўнасць скрыптаў[41] натуральнага свайго бацькі, выданых ахмістрыні Бжозоўскай, гэта значыць, сваёй матцы, аб каторых агульнавядома, што былі фікцыйныя. Гэты Бжозоўскі быў бацькам знанага за нашых часоў Міхаіла Бжозоўскага (рожд. са Здзехоўскай), каторы слыў з бясчэльнасці і досціпу. Хацеў яго адзін раз дакарыць п. Юзеф Свіда і, папярэдзіўшы аб гэтым чысленую кампанію, кажа да ўхадзячага Бжозоўскага: «Як маешся, пане Юдыцкі?» — «Здароў, гадуюся, пане Ванковіч!» — адказаў Бжозоўскі. Мне здаецца, што лепей зрэзаць не можна! Прыпамінае мне гэта анекдотку, чутую ў Францыі: кароль Генрых IV сустрэў нейкага шляхціца, саўсім да сябе падобнага, дык, стукаючы яго па плячу, пытаецца: «Скажы, васпан, ці твая матка была пры дварэ майго бацькі?» Шляхціц адказвае: «Не, найяснейшы каралю, мой бацька быў лёкаем пры яе міласці каралеве, матцы вашай міласці».

 Але, вяртаючыся да Нерэзыуша і эксдывізіі, скажу, што п. Кароль з гэнай мутнай вады ёмкую рыбу вылавіў: суд абмінуў крэдытароў Юдыцкіх, Фастовічы выдзеліў Бжозоўскаму, а Зарэчча асталося для п. Рудзееўскай і перайшло да Нерэзыуша невядомым нейкім парадкам,— кажу невядомым, бо памятаю гэткую справу.

 Зімою 1847 года адбывалася вельмі пышнае вяселле панны Анелі Естко, дачкі Якуба. Была гэта багатая едыначка, свецка адукаваная, саўсім прыстойная. Я спадзяваўся для яе бліскучай партыі, тым часам яна выйшла за Оттона Ёдку; чалавек ён быў не быстры, але добры. Пан Якуб Естко быў гэта чалавек багаты, паважаны і з шырокімі стасункамі, меў нейкі вышэйшы ўрад ад выбараў і быў пры гэтым адным з глаўных мецэнатаў Едноты Кальвінскай; меў сваякоў, прыяцелеў і знаёмых даволі, дык і паклікаў усіх на вяселле сваёй едыначкі. Сярод марозаў і бур вельмі вострай зімы 47-га года тры, нават чатыры губерні Беларускія рушылі на вяселле ў Турына, у Ігуменскі павет. Біскуп номінат мінскі кс. Рава прыехаў даваць шлюб. Між іншым быў гэта адзін з найбольш агранічаных ксяндзоў у Мінскай дыццезіі[42]. Цар Мікалай хацеў яго канечна зрабіць біскупам і тры разы прадстаўляў Сталіцы Апостальскай, але дармо. На шлюбе кс. Рава меў мову, пачынаючуюся ад слоў: «Рука руку мые, а якая ж міласць ёсць між рукамі? Нага нагу падпірае, а якая ж міласць паміж нагамі?» і г. д.

 Дык вяселле Турынскае было вельмі гучнае. Паўтараста асоб з розных старон сабралася, і цэлы тыдзень банкетавалі, да нядаўна яшчэ можна было чуць розныя аб ім успаміны. Само сабой, калі далей буду спісываць свае ўспаміны, то яшчэ калісь нешта аб гэтым вяселлі напішу, бо мела яно шмат чаго цікавага з абычаёў вясельных даўных, што цяпер ужо пазабыты. На вяселлі былі і бацькі мае. Была такжа і грабіна[43] Юдыцкая з дачкой сваёй, паняй Рудзееўскай. Так мая матка, як і пані Юдыцкая, былі Есткоўны з дому і сустрэліся ў Турыне па доўгім часе разлукі з сабой. Вяртаючыся з вяселля, заехаліся яны ў Калатычы і тут найнеспадзяванне для сябе даведаліся, што Зарэчча не іх уласнасць, а што яно належыць да Нерэзыуша.

XII. Дзяды

 Увосені народ наш святкуе паганскае яшчэ свята Дзядоў. Хрысціянізм заўсёды шанаваў гэтае свята, каторае ўлівала народу веру ў бяссмерце душы. Вёскі, не зважаючы на непагадзь, пануючую ў гэтым часе, маюць святочны выгляд. Сцены ў гасподах вымыты да бела, каб душы дзядоў маглі з уцехай прыбліжацца да вокан і ўглядацца радасна на бяседуючых сваіх нашчадкаў. Мыслі кружацца і налятаюць, як чалавек аб гэтым падумае: можа гэтаксама налятаюць і кружацца наўкол духі дарагіх нашых нябожчыкаў? Dе Сhаtеаubriand[44] заклінае цені каралёў французскіх, каб не падходзілі да занечышчанай магілы ў S-t Dеnіs і каб не заглядалі ў змарнаваную бацькаўшчыну. Загадвае каралю засягаць муравы вясковых магілак.

 Сягнуўшы мыслю, сколькі ж гэта бачыцца сяліб сягоння апаганеных, сколькі ж гэта дзядоў не мае па што заглядаць у дамовыя вогнішчы?! Сколькі ж гэта дзядоў не пазнала б сваёй нашчадзі на тэй зямлі, дзе спачываюць іх косці! Я, дзеля пашанавання сягонняшняга вечару дзядоў, выйшаў на мост, каб падумаць аб памёршай радзіне і прыяцелях. Я саўсім спакоен, нішто маіх думак не трывожыць. Няхай жа думкі мае будуць трызнай хаўтурнай дзедаўскай, маім антэнатам[45].

 Прыпамінаецца мне адно здарэнне з далёкай маей мінуўшчыны. Было гэта ў Францыі, з паміж маладзёжы я адзін быў з Беларусі, дык злажыўся праект, што я павінен уладзіць трызну Дзядоў. Ахвоча на гэта прыстаў я і выступіў з пачастункам. Былі пячоныя гусі з грыбкамі, а замест крупніку — добра запраўленае lе vin сhaud[46]. Гэта апошняе так гумар успасобіла, а часы былі поўны ясных надзей, што пастанавілі мы зрабіць ваенную муштру, і то не пяхоты, а кавалерыі. Каждае крэсла сталася жэрабцом, капітан Ільдэфонс Коссілоўскі (эмігрант) прыняў каманду, а Валер’ян Калінка, пазнейшы ксёндз і гісторык, гарцаваў наперадзе нас. Суседкі мае думалі, што дом зваліцца, а было гэта на чацвёртым паверсе. Назаўтра меў я візыту паліцыі, але я ўвесь гэты гармідар вытлумачыў як рэч абрадавую, патрыятычную, і на гэтым вышло ўсё.

ТОДАР КУЛЕША

Пісьменнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч

[31] Стэфан Баторы (1533—1586) — польскі кароль (1576—1586).

[32] Небаба — Нябаба Антон (г. н. невядомы — памёр у 1648 г.) — кіраўнік казацка-сялянскага атрада, на Беларусі ў вызваленчую вайну ўкраінскага і беларускага народаў 1648—1654 гг.

[33] Падкаморы (польск.) — саноўнік.

[34] Птыч — Пціч, левы лрыток Прыпяці.

[35] Sclavus saltans (лац.) — нявольнік, які танцуе.

[36] Спадак — спадчына.

[37] Вітаўт (1350—1430) — вялікі князь літоўскі з 1392 г.

[38] Тэстамент — завяшчанне.

[39] Аб скутках — аб выніках.

[40] Дзедзічка — наследніца маёнтка.

[41] Скрыпты (лац.) — дакументы.

[42] Дыццезія (польск.) — дысцэзія, біскупства.

[43] Грабіна (польск.) — графіня.

[44] Dе Сhаtеаubriand — Шатабрыян дэ Франсуа Рэнэ (1768—1848) — французскі пісьменнік і палітычны дзеяч, прадстаўнік рэакцыйнага дваранскага рамантызму.

[45] Антэнат (польск.) — продак, прашчур.

[46] Lе vin сhaud (фр.) — цёплае віно.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Сгущающаяся тьма
Сгущающаяся тьма
[Ужасы / Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Некоторые узы предначертаны судьбой. Другие выкованы во тьме и крови. Жизнь Зоры Хайнар должна была закончиться в ту ночь, когда она умерла. Но смерть не стала концом. Вместо этого Зора очнулась
0
Изолированные
Изолированные
[Любовные романы / Современная проза / Приключения / Постапокалипсис]
Им стоило знать: передышка не продлится долго. Община Нуэва-Эсперанса даёт им приют в Соноре. Но в мире, где по-прежнему правит страх, никакое убежище не спасёт надолго от тех, кто когда-то считал
0
Маг и Погибель
Маг и Погибель
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Юмор]
Повелитель нежити хочет вернуть мою душу, чтобы узнать тайну? Ладно, помогу ему найти всё для зелья. Что?! Ну и ингредиенты нужны... перо химеры, кровь дракона, ещё и череп первого короля! Уж кровь
0
Дух Серебрянки
Дух Серебрянки
[Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Зимняя история про обычную девушку, которая случайно встретила духа маленькой речки. Написано в рамках новогоднего адвента, в котором рассказы были посвящены городу Пушкино, Московская область.
0
Персонаж с демоном 2
Персонаж с демоном 2
[Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Боевое фэнтези / Самиздат]
Лёша с демоном Настей пишут новые главы волшебной книги «Вих, дорога домой». Путь лежит через Озгир, мир магии, где борются предвечные силы Тьмы, Света, Хаоса, Жизни и Смерти. Среди них нет плохих
0
Внутри игры
Внутри игры
[Ужасы / Любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Еся была на седьмом небе от счастья, когда нашла работу в уютном книжном магазине с кофейней. Тишина, книги, ароматный латте... Идиллия рухнула в тот момент, когда на порог вошел Малинин — её
0
Шагнувшие в вечность
Шагнувшие в вечность
[О войне / Публицистика]
«Шагнувшие в вечность» — это книга, от которой невозможно отстраниться. В ней нет выдуманных героев. Здесь — живые люди: бойцы, врачи, полицейские, волонтеры, священники, спасатели, строители,
0
Было ли падение Римской империи
Было ли падение Римской империи
[Документалистика / Научпоп]
Все мы знакомы с популярным изложением мифа о падении Римской империи. «Падение нравов», «коррупция», «вторжение варваров»… Эти клише знакомы каждому. Однако советский историк Елена Штаерман
0
Происхождение украинского сепаратизма
Происхождение украинского сепаратизма
[Культурология / Государство и право / Научпоп]
Н. Ульянов рассматривает украинский сепаратизм как искусственный и надуманный. Казачество подсказало этому движению аргумент от истории, сочинив самостийническую схему украинского прошлого,
0
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
[Государство и право / Публицистика / Научпоп]
Много лет подряд посетители oper.ru задавали вопросы Гоблину, а Дмитрий Юрьевич на них отвечал. Вопросов было много, в том числе самых экзотических и зверски смешных. Ответов было не меньше,
0
Хороший остров 4
Хороший остров 4
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Первое правило выживания: не паникуй. Второе: найди воду и укрытие до темноты. Третье: если местные суслики притворяются булыжниками, а чаща орет на тебя дурным голосом — просто смирись, что
0
Система кота-симулянта IV
Система кота-симулянта IV
[Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Был человеком, а стал котом? Не беда! Попал в мир культиваторов? Бывает! В голове появилась система? Отлично! Проблема всего одна. Как оставаться человеком, если в мире царит закон джунглей, а у тебя
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
[Путешествия и география / Путеводители / Хобби и ремесла]
Ангкор – древний город цивилизации Кхмеров с 9 по 15 в. Здесь находится тот самый «Angkor Wat» и красивые корни деревьев из к/ф «Лара Крофт: Расхитительница гробниц». Комплекс находится под охраной
0
Пропавшая планета
Пропавшая планета
[Детские приключения / Детская фантастика]
Если тёмной-тёмной ночью в заброшенном яблоневом саду вам повстречался инопланетянин с пылесосом, будьте готовы вылететь в другую галактику по супернеотложному делу вселенской важности!
0
Друзья кругом враги
Друзья кругом враги
[Современная проза]
Этот год должен был стать для Джессики, девушки из небольшого городка па тихоокеанском побережье Калифорнии, самым чудесным: выпускной класс, отношения с нежным романтиком Джейком, последний бал, а
0
Хьярта. Мелодия с секретом
Хьярта. Мелодия с секретом
[Любовная фантастика]
Её концерты собирали полные залы, а мелодии завораживали сердца, но никто не знал, какие демоны преследуют прекрасную Кайлани. Зарк Стром привык решать самые сложные задачи в сфере безопасности.
1
Выбор Скарлетт Блэр
Выбор Скарлетт Блэр
[Любовная фантастика / Самиздат]
Вернуться в прошлое, чтобы исправить ошибки. Сделать правильный выбор и, не отступая от намеченной цели, исполнить мечту. Вот только, что делать, если это не твое прошлое, не твои ошибки, не твой
4