MoreKnig.org

Творы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Абуховіч Альгерд



Шрифт:

То ж стог сена цалюсенькі.

Еж, як хочаш,— не шкадую,

Хоць апошнім, ды частую!

— Дзякуй, дзякуй! — сказаў шэры

I пацягся без вячэры.

ДУМА А КАРАЛЮ XII

З ПАПЕРАЎ АЛЬГЕРДА АБУХОВІЧА

І. Успаміны Кіева

 Радзіўся я, 25 ліпеня (дзень св. Якуба) 1840 года. Прынялі мяне з жалем і абразай: быў я калекі. Думалі, што або зара памру, як брат майго бацькі, каторы меў гэтае самае калецтва, або буду ідыётам, як Генрык Быкоўскі з Русаковіч, таксама трывусны. Тым часам я гадаваўся, і пастанавілі аддаць мяне ў гімназію ў Слуцак. Але і мне самому не хацелася і бацькам маім таксама не хацелася аддаваць калекага хлопца на кпінкі і здзекі равеснікаў; трэба было зрабіць спярша аперацыю, каторай тагачасныя дактары на Беларусі неяк баяліся. Слылі тады як аператары: Пірагоў, Кажанеўскі і Караваеў. Гэты апошні быў прафесарам Кіеўскага універсітэта, а да Кіева было і найбліжэй і найлягчэй дабрацца. Пачалі выбірацца ў Кіеў да Караваева, а ў гэтым часе разышлася чутка, што царыца, жонка Мікалая I, занядужыла на вочы, што маюць рабіць ёй аперацыю і што Караваева на вясну паклікалі ў Пецярбург. Дык едзем перад вясною, але ўжо коламі, па чарнігаўскіх растопах. Дарога ішла на Лоеў і Чарнігаў. Запрагалі ў адну карэту шэсцера каней, а пад фарысія[2] — трое або чацвера, у каламажку, што ішла ззаду з нашай службай, запрэжана было пяцёра каней. Мы нідзе не загразлі, але бачылі карэты, цягнутыя некалькімі парамі валоў, і то на паштовым тракце (шосы яшчэ не было). На Дзесні, пад Чарнігавам разлітай на 10 вёрст, сарвалася бура, і паром наш занесла на нейкі бязлюдны груд[3], дзе і прыйшлося нам начаваць. У Браварох уз’ехалі мы на шосу і пасля станулі над разлітым Дняпром. Мост тады яшчэ будаваўся: перабіраліся паромам.

 Нестае ў мяне агня, каб апісаць мае тагочасныя дзіцячыя ўражанні, калі я ўбачыў Кіеў, а памятаю ўсё: і нейкага ваеннага старца, які раіў матцы маей,— думаючы, што яна сама едзе лячыцца,— не звяртацца да дактароў, але піць ваду з Днепра, бо святая; і аднаго з нашых фурманоў, вельмі харошага маладога русавалосага хлопца, каторы выказываў мне спачуццё, што мяне будуць «рэзаць»,— сягоння бы паказаў яго, каб ён быў гэткі малады і гожы, як перад 40 з гарой гадамі (было гэта ў 1852 г.). У канцы канцоў прыехалі на Ліпкі, там, дзе сягоння палац, а тады былі нейкія быццам «мінеральныя воды» і гасцініца. Доўга праглядалі нашы пашпарты, перш чым упусцілі нас у некалькі саўсім не элеганцкіх святлічак.

 Назаўтра паехаў я з маім вучыцелем, п. Прыборам, да Караваева, каторы прыняў нас у універсітэце (затым прызнаеце мне, што я быў у Кіеўскім універсітэце!). Караваеў агледзіў мяне і аперацыю назначыў на другі дзень, у панядзелак. А панядзелак гэты прыпадаў у вялікім тыдні, 13 красавіка. Панядзелак і трынаццатае! Караваеў сказаў матцы, што хларафармаваць не будзе, «а хлопчык будзе крычаць». Я сказаў, што крычаць не буду. Здаецца, што Караваеў узяў за аперацыю 150 руб., Цэцурын — 50, а Кучэўскі — 25,— здаецца, што не болей. Надышоў панядзелак. А 10 гадзіне раніцай прыехаў Караваеў з Цэцурыным і студэнтам-медыкам п. Кучэўскім. Вынялі інструменты і зажадалі лаёвай свечкі, каб пацягнуць аб яе нажы. Я пачуў такое дакучлівае дрыжанне на ўсім целе, што выбег адліць ваду. Гэтага адразу ніхто не ўгледзіў, але скора агледзеліся, што мяне няма, і думалі, што я ўцёк, так што я, вяртаючыся, сустрэціў усіх аператараў, каторыя хацелі выходзіць. Вярнуў іх, сеў у крэсле з поручамі; мяне абвязалі сурвэткай, як да снедання. Аперацыя цягнулася 8 мінут. Ніхто мяне не трымаў, я сам рукі прыціскаў да поручаў крэсла. Мая матка сядзела ў суседнім пакоі і казала, што чула незвычайны шум у вушах і толькі пад канец пачула, як некалькі разоў нешта прыкра скрыгнула: мабыць, было гэта абрэзанне шпілек, удзетых у вусны. Як скончылася аперацыя, пачалі мяне хваліць за маю цярплівасць. Караваеў расказваў аб гэтым у клініцы. Прайшло пара дзён, і раптам уначы палілася з артэрыі кроў, падняўся перапалох. Мой вучыцель, п. Прыбора, павіпен быў ісці да доктара, але гэта даслоўна ісці, бо калі не памыляюся, то ў Кіеве было тады ўсяго панства — тры рамізу, а ў тых, што хадзілі ноччу, пыталіся пашпартоў, і хто не меў прыпадкам пры сабе пашпарту, садзілі ў халодную. Аб ліхтарнях на вуліцах яшчэ там ніхто не чуваў. Кроў лілася, а Прыбору не пускалі да Караваева, каторы жыў блізка каля універсітэту, здаецца, ў старане батанічнага саду. Па чатырох гадзінах кроў заматавалі. У два дні пазней, дужа рана, ізноў бухнула кроў; гэтым разам п. Прыбора знайшоў рэмізу, але Караваеў «уехал говеть». У каторую цэркву? — «Не могу знать». Аднак жа хутчэй, чым першы раз, прыбыла помач.

У Кіеве пазнаў я сваіх стрыечных дзвёх сясцёр, незвычайна гожых, падрастаючых ужо дзяўчынак, ды брата Яраслава, крыху старшага за мяне, і маленькага Багдана. Дзядзькі мае жылі ў Кіеве дзеля выхавання дзяцей; ім зайздросцілі, што маюць лёгкую дарогу ў Кіеў: калі перавазіліся туды, то дзядзька мой загадаў пабудаваць байдак[4], на каторы паставілі 4 каней, гэтулькі сама кароў і ў прапорцыі рознай іншай гаспадаркі, з патрэбнай мерай корму, а ў каюты памясцілі паноў і слуг, ну і паплылі, як у каўчэзе Ноя (гэта тады называлася, што падарожжа нічога не каштуе!). Дом у Кіеве яны мелі свой, дужа блізка ад універсітэту, здаецца, што на Володзімерскай вуліцы. Праходзіць трэба было міма самаго універсітэту і ісці далей; было пара дамоў мураваных, пасля вялікі драўляны дом Оскеркаў, а побач гэткі ж, толькі крыху менш, дом майго дзядзькі з вялікім пустым пляцам, каторы злучаўся ужо з полем. Поле не было засеяна і выглядала, як нейкі гарадскі выган. Цешыліся, што жывуць быццам у вёсцы, а было гэта ад універсітэту, як ад камітэту да Бернадынскага касцёлу ў нашым Слуцку, не далей. У гасцініцы «Мінеральных вод» менш было шыку, чым цяпер у Лейбіхі ў Слуцку, толькі гасцініца прытыкала да царскага саду, у каторым дзіўныя алеі вялі на бераг Днепра. Відокі там так дзіўныя, што хоць пасля я бачыў свету, адначэ відокі Кіева і яго хараство назаўсёды асталіся ў мяне ў памяці. Першы раз бачыў я там тэатр. Быў ён на Падолі мураваны, брудны, цесны і цёмны. Ігралі дзве нейкія штукі: польскую і расійскую, здаецца, што ў абодвых было мардабойства, і памятаю, што ў расійскай былі нейкія брыдкія словы. Рух на Крашчаціку, сколькі памятаю, не быў большы, як у Слуцку на Мастовай[5] вуліцы ў тарговы дзень. У царскім садзе публікі збіралася многа, пагода служыла, ды і вясна там пачынаецца раней, як у нас. Усе ведалі аба мне і звярталі ўвагу. Я быў героем дня, што дужа патурала маёй амбіцыі. Хоць у тэатры ігралі штукі па-польску, але на вуліцах мовы польскай, даслоўна, не чуў, і ў гэтым, як і ў многа чым іншым, знайшоў я вялікую перамену, будучы ў Кіеве ў 1878 годзе.

 Міла было б спамінаць тыя патрыярхальныя часы праўдзівага дастатку і на свой спосаб выгоды, каб не дзве асобнасці тых часоў: прагавітая, падозрывая ўласць (паліцыя, жандармерыя) і пастаянны на ўсе бакі свіст розаг. Нават з успамінамі гэтай падарожжы лучацца розгі: на тры дні перад выездам зрабіўся ў нас «судны дзень», выйшлі на яў нейкія плёткі. Некалькі асоб высеклі, між іншым таварыша падарожжы, маладога лёкая Яся. Дастаў ён каля 30 розаг, хоць я дужа яго жалеў, але не важыўся дапытвацца, за што, бо і сам у страшнай гразе быў трыманы. Людзі, аднак жа, з гэтым асвоіліся так, што гэта было тэмай кпінак і прыпінак. Ясь, напрыклад, казаў, што яму «мух ганялі», а сляды таго «ганяння мух» прывёз нават дамоў з Кіева, і кіеўскі «незабуд» трываў цэлы месяц. Расказваў ён, што зараз па экзекуцыі загадалі яму трымаць за ногі Магдалену, каторая ўвесь час, як яе білі, плакала, паказываючы яму ўсе свае «сакрэты». Што да Магдалены гэтай, то я пэвен, што там яе віны ніякай не было, але была гэткая прычына: жыў у нашым баку п. Пушчык, абывацель, расіец, эксдзекабрыст, скінуты з палкоўніка гвардыі ў салдаты (знача мучанік ідэі, сын свабоды). Гэты Пушчык[6] расказваў апасля ў салоне вось як аб гэтай экзекуцыі: «Дагледзіў я, што з нейкага часу да кавы даюць мне заместа смятанкі — малако, і то штораз радзейшае. Доўгі час не прыбраўся я сказаць аб гэтым, але раз уначы не мог я спаць: боль раны (з тых часоў, як быў салдатам) страшэнна мне дакучала, а раніцай заместа смятанкі дастаю сівое малачко. Гэта мяне зазлавала. Дык, нічога не кажучы, кажу лёкаём (нават і імёны памятаю: Александру і Антону) склікаць усю бабскую службу ў кантору — кантора побач стайні, дзяўчаты на зазыў хлапцоў вясёла папрыбягалі, і тут пачалася расправа. Фурманы Сцёпка і Тодар як адлічылі кожнай па 50, то ўсё наладзілася, хоць, можа, азадкі схудлі, але малако патлусцела». Пан Пушчык расказаў з гумарам, і гэта ў той час трапляла ўсім да пераконання. Гэткія парадкі трывалі ў нас яшчэ цэлы год пасля нашай падарожжы ў Кіеў, а перамена на лепшае, якая пасля сталася, варта таго, каб яе апісаць у асобным раздзеле.

ІІ. Палажэнне сялян

 Святой сваёй павіннасцю лічу апісаць палажэпне сялян, каторае ў першым раздзеле зачапіў нават неспадзявана для сябе.

 Пасля таго як мы вярнуліся з Кіева, да канца лета былі мы яшчэ дома, гэта значыць у Калатычах. Перад пачаткам школьнага году пераехала мая матка разам са мной у Слуцак на пастаяннае жыццё, а бацька паехаў у ўлюблёнае сваё Грабова[7] ў Мозырскі павет. Стасункі з воласцю былі ўжо напярэдадні волі лепшыя; лагоднымі іх назваць няможна (за цара Мікалая лагоднасці не было), а толькі былі быццам патрыярхальныя. У Грабове было некалькі сялян-гаспадароў, людзей шанаваных і справядлівых, каторыя былі ў зажыласці з самім панам[8],— то гэтым стрымлівалася крыху страшэнная самаволя намеснікаў. У Калатычах жа астаўся неагранічаным уладаром Кароль Булгак, казалі, банкарт[9] «слаўнага» (?) Булгарына, з мясцовых сялян, чалавек малады, але злога характару,— і бяздольнікі завылі.

Пад канец зімы з’яўляюцца пасланцы ад калатыцкіх сялян, молючы ў маткі маей ратунку. Першай прыбьіла маладая, гожая дзяўчына, Куліна, каторую розгамі прымушалі да любові; ёй пазволілі астацца ў Слуцку і зара найшлі службу, а другія дасталі на рукі нешта кшталтам «жалезных лістоў», каб ніхто не смеў і пальцам крануць аж да прыезду пані. Апрача гэтага, нарочны пасланец завёз ліст да майго бацькі, у каторым паведамлялася, што на Вялікдзень прыедзем у Калатычы.

 Тут скажу, што я першы раз бачыў уплыў духу надыходзячай волі: заместа адпору са стараны бацькі наступіла яго поўная згода парабіць уступкі сялянам. Запрасілі на нараду мясцовага пароха[10], уніяцкага ксяндза Андрэеўскага, улажылі нешта кшталтам канстытуцыі, і з гэтага часу быт нашых падданых на вачах пачаў папраўляцца. Бог даў падрад некалькі ўраджайных гадоў, так што даходы ўтрое павялічыліся, новую прыкупілі вёску (Заполле), і тысяча «душ» людзей мелі працаваць на хлеб для маладога Ольдзі, каторы сягоння, пішучы гэтыя ўспаміны, павінен прызнацца, што не мае ані «буднага хлеба», ані страхі над галавой, ані нічога, апрача колькіх сваіх прыяцелёў: talis est mutatiuo retum[11]!

 Услед пасля гэтага бацька мой пробаваў ачыншаваць[12] сваю вёску Бубноўку (сягоння ўласнасць Фелькі Чарноцкага); хаця гэта спярша не аказалася практычным, бо было перадчасным, але сягонняшнія ўспаміны Бубноўскай чыняць славу памяці даўнейшага іхнага пана.

 Растучы, я развіваўся, а перада мною штораз харашэй рассцілаўся свет: на царскім троне сеў, слаўнай памяці, Аляксандр II, насталі часы, аб каторых можна сказаць, што людзей нікчэмных яны не бачылі. Не стала бы паветра для подлых інстынктаў. Няхай цяперашняе пакаленне зайздросціць, што я на гэта глядзеў сваімі вачамі. Чэсць тагачаснай кіеўскай маладзёжы, каторая была дэмакратычнай і «хлопаманскай».

ІІІ. Мая кніжка

 За найлепшых, якія памятаю, часоў жыў я ў Жэневе. Як вядома, гэта цэнтр пратэстантызму (Жэневу называюць кальвінскім Рымам, народ скрозь там кальвінскі[13]). Акружоны я быў вернымі самых разнародных сект, а калегі мае і прыяцелі былі найбольш масоны[14]. З каталікоў знаў толькі тамачнаго пароха кс. Меrmilad, пазнейшага кардынала, Антоняга Патка (паляк-эмігрант, слаўны зегармайстар, чалавек светлы, але пільнуючы перш за ўсё свайго рэмясла) і дзвёх старых паненак dе Sillonge, зродныя сёстры графа Кавура[15], п’емонцкага міністра і пазнейшага тварца Італьянскай еднасці. Патэк быў у старане пры рэлігійных спорах, хоць нават ад папежа Піўса IX дастаў тытул графа; кс. Меrmilad і сёстры dе Sillonge былі з сабой здалёку, бо тады справа свецкай улады была sur lе tаріs[16] і ксяндзу не ў спадобу былі зносіны яго парахвіянак з верхаводам італьянскай свабоды. Кавур бываў гэтаксама ў Жэневе, але інкогніта, як і ўсе, што там засталіся. Быў нават і [звер] Бобікаў, б. начальнік Кіеўскага округу, і, як звычайны старэнькі чалавечык, аціраўся аб іншых смяротнікаў. Візіты Кавура тлумачылі сабе масонскімі цэлямі, а мне здавалася, што там былі фінансавыя прычыны, зрэшты, я быў тады яшчэ мала што не рабёнкам. Кавур быў заўсёды вельмі заняты і акружэны людзьмі паважнымі, і раз толькі звярнуў на мяне ўвагу. Кс. Меrmilad слушна ці не слушна ў візітах Кавура бачыў нейкую проціпапежскую інтрыгу.

 Я жыў у старой кальвінкі пані Fоmіо dе КоІіgnу, дзе таксама наймала кватэру і англічанка метадыстка n. Roberts; яна-то і падарыла мне кніжку, каторая 40 блізка гадоў заўсёды знаходзіцца пры мне. Кніжка гэта — «Аб наследаванні Хрыста». Дзівіць мяне крыху, чаму гарачая апосталка метадыстаў, якой была mis Roberts, выбрала для мяне якраз гэтае выданне «Наследавання», дзе на канцы памешчана каталіцкае набажэнства; ці яна хацела гэтым выказаць перад каталікамі сваю бесстароннасць, ці, можа, сваю пашану для перакладача кс. Lammenjer, каторы разам з dе Моntalenbertam, нашым шырока вядомым прыяцелем, былі ў сварцы з Апостальскай Сталіцай, як лішне вольнадумныя людзі. Канец канцом удзячан я вельмі mis Roberts за тое, што яна мне дала гэту кніжачку. Агульна прызнаю яе архітворам мыслі і літаратуры: я ў ёй знайшоў многа думак, каторыя ўмацовывалі мяне ў цяжкіх момантах майго жыцця, якіх было шмат на маей жыццёвай дарозе. Аўтар яе, напэўна, невядомы: адны думаюць, што св. Таmas а Кеmріs, а навейшая навука даводзіць, што напісаў яе нейкі ісландскі мніх невядомага імені.

 Сколькі ж гэта архітвораў не можа назваць сваіх тварцоў?!

IV. Мой дзед

Дзед мой бачыў Робесп’ера[17]

Адвакатам і акторам,

Ды не думаў, што кар’ера

Яго зробіць дыктаторам.

Дзед мой Юзеф Абуховіч граф Бандзінелі, мабыць, ніколі не бачыў Рабесп’ера; калі быў у Парыжы і Версалі як шамбеляна[18] польскага двара, то гэта будучая знамянітасць сядзела недзе яшчэ ў Аррас. Калі ж закіпела рэвалюцыя і Робесп’ер выплыў наверх, то дзед мой быў на іншым становішчы: спярша быў жаўнерам пад Касцюшкам[19], а пасля, як баніта[20], выняты з-пад права, пад прыдуманым прозвішчам тры гады быў фурманам у ваяводзіхі Хадкевічыхі на Падолі: «talis est mutatiorerum». Мабыць, з тых часоў ці, можа, і раней завязаліся нейкія асаблівыя стасункі з Пулавамі і сям’ёй князёў Чартарыйскіх. Дзед-нябожчык аб сваёй мінуўшчыне ніколі нам не расказваў — тое, што мы ведалі аб ім, то толькі недзе са стараны,— але ведаю, што ён старасвецкія сямейныя памятнікі адаслаў у Пулавы, з Пулаў атрымліваў і розныя весткі. Калі я ў 1860 гаду быў прадстаўлены кн. Адаму Чартарыйскаму, то ён, 90-летні старац, пачуўшы маю фамілію, быццам ажывіўся і спытаў: «Сын шамбеляна?» — «Унук, міласцівы князю».— «Так, Юзеф Абуховіч, мусі, даўно ўжо не жыве, ён старэйшы быў за мяне»,— і з гэтымі словамі быццам ізноў асунуўся. Каб гэта і не быў князь Адам, то ўсё ж такі з такім паважным старым чалавекам нельга было адважыцца нахрапам распытывацца аб падробніцах з мінуўшага; дык захаваў я сваю цікавасць да якой-колечы шчаслівейшай зручнасці, каторая ўжо не надарылася, хаця пасля не раз, нават часта, бачыў я старога князя. Калінка мне казаў, што, яшчэ мяне не знаючы, чуў разгаварываючага князя Адама з сваёй сястрой княгіняй Віртэмберскай (аўтаркай «Ріеlgrzymек z Dоbrоmila»[21], як маю фамілію яны ўспаміналі ў нейкай вясёлай гутарцы, але аб што ішло — не памятаў, а калі я быў у Парыжы — княгіня ўжо не жыла. Можа, нейкія дагэтуль нязнаныя памятнікі кінуць святло з таго кавалка жыцця і паступкаў майго дзеда.

[2] Фарысія — памочнік кучара.

[3] Груд — тут у сэнсе ўзгорак або невялікі астравок.

[4] Байдак — барка.

[5] Цяпер вуліца імя У. I. Леніна.

[6] Пушчык — Пушчын Міхаіл Іванавіч (1800—1869) — капітан лейб-гвардыі, удзельнік паўстання дзекабрыстаў.

[7] Грабовы ёсць два ў Мозырскім павеце: «Вялікае» — калісь Абуховічаў і «Малое» — калісь Радзівілаў. Водка — старка, каторую прадаюць Карказовічы, паходзіць з Радзівілаўскага Грабова. (Прыпіс аўтара.)

[8] Былі ў зажыласці з самім панам — г. зн. жылі з панам у добрых адносінах.

[9] Банкарт — незаконнанароджаны.

[10] Парох (польск.) — духоўны кіраўнік парафіі, г. зн. царкоўнага прыхода.

[11] Talis est mutatiuo retum (лац.) — так змяняюцца рэчы.

[12] Ачыншаваць вёску — з баршчыны перавесці на чынш (узнос, які плацяць уладальніку зямлі ў тым выпадку, калі зямля перадаецца арандатару ў бестэрміновае снадчыннае валоданне).

[13] Кальвінізм — пратэстанцкае веравучэнне, якое ўзнікла ў XVI ст. у выніку Рэфармацыі.

[14] Масоны — ад фр. frans mасоn (вольны каменшчык) — прыхільнікі рэлігійна-этычнай плыні, якая ўзнікла ў Англіі ў пачатку XVIII ст.

[15] Кавур, Камілло Бензо (1810—1861) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат П’емонта (Сардзінскага каралеўства) і Італіі перыяду яе нацыянальнага аб’яднання, ідэолаг і лідэр ліберальна-манархічнай буржуазіі і ліберальнага дваранства, якое ішло за буржуазіяй.

[16] Sur lе tаріs (фр.) — тут у сэнсе прадмет усеагульнага абмеркавання або размоў.

[17] Робесп’ер — Рабесп’ер Максімільен Мары Ізідор (1758—1794) — дзеяч Вялікай французскай рэвалюцыі канца XVIII ст.

[18] Шамбелян — камергер.

[19] Касцюшка, Тадэвуш (1746—1817) — кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, на Беларусі і Літве.

[20] Баніта — выгнаннік.

[21] Ріеlgrzymек z Dоbrоmila (польск.) — Пілігрым з Доброміля.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Сгущающаяся тьма
Сгущающаяся тьма
[Ужасы / Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Некоторые узы предначертаны судьбой. Другие выкованы во тьме и крови. Жизнь Зоры Хайнар должна была закончиться в ту ночь, когда она умерла. Но смерть не стала концом. Вместо этого Зора очнулась
0
Изолированные
Изолированные
[Любовные романы / Современная проза / Приключения / Постапокалипсис]
Им стоило знать: передышка не продлится долго. Община Нуэва-Эсперанса даёт им приют в Соноре. Но в мире, где по-прежнему правит страх, никакое убежище не спасёт надолго от тех, кто когда-то считал
0
Маг и Погибель
Маг и Погибель
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Юмор]
Повелитель нежити хочет вернуть мою душу, чтобы узнать тайну? Ладно, помогу ему найти всё для зелья. Что?! Ну и ингредиенты нужны... перо химеры, кровь дракона, ещё и череп первого короля! Уж кровь
0
Дух Серебрянки
Дух Серебрянки
[Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Зимняя история про обычную девушку, которая случайно встретила духа маленькой речки. Написано в рамках новогоднего адвента, в котором рассказы были посвящены городу Пушкино, Московская область.
0
Персонаж с демоном 2
Персонаж с демоном 2
[Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Боевое фэнтези / Самиздат]
Лёша с демоном Настей пишут новые главы волшебной книги «Вих, дорога домой». Путь лежит через Озгир, мир магии, где борются предвечные силы Тьмы, Света, Хаоса, Жизни и Смерти. Среди них нет плохих
0
Внутри игры
Внутри игры
[Ужасы / Любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Еся была на седьмом небе от счастья, когда нашла работу в уютном книжном магазине с кофейней. Тишина, книги, ароматный латте... Идиллия рухнула в тот момент, когда на порог вошел Малинин — её
0
Шагнувшие в вечность
Шагнувшие в вечность
[О войне / Публицистика]
«Шагнувшие в вечность» — это книга, от которой невозможно отстраниться. В ней нет выдуманных героев. Здесь — живые люди: бойцы, врачи, полицейские, волонтеры, священники, спасатели, строители,
0
Было ли падение Римской империи
Было ли падение Римской империи
[Документалистика / Научпоп]
Все мы знакомы с популярным изложением мифа о падении Римской империи. «Падение нравов», «коррупция», «вторжение варваров»… Эти клише знакомы каждому. Однако советский историк Елена Штаерман
0
Происхождение украинского сепаратизма
Происхождение украинского сепаратизма
[Культурология / Государство и право / Научпоп]
Н. Ульянов рассматривает украинский сепаратизм как искусственный и надуманный. Казачество подсказало этому движению аргумент от истории, сочинив самостийническую схему украинского прошлого,
0
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
[Государство и право / Публицистика / Научпоп]
Много лет подряд посетители oper.ru задавали вопросы Гоблину, а Дмитрий Юрьевич на них отвечал. Вопросов было много, в том числе самых экзотических и зверски смешных. Ответов было не меньше,
0
Хороший остров 4
Хороший остров 4
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Первое правило выживания: не паникуй. Второе: найди воду и укрытие до темноты. Третье: если местные суслики притворяются булыжниками, а чаща орет на тебя дурным голосом — просто смирись, что
0
Система кота-симулянта IV
Система кота-симулянта IV
[Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Был человеком, а стал котом? Не беда! Попал в мир культиваторов? Бывает! В голове появилась система? Отлично! Проблема всего одна. Как оставаться человеком, если в мире царит закон джунглей, а у тебя
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
[Путешествия и география / Путеводители / Хобби и ремесла]
Ангкор – древний город цивилизации Кхмеров с 9 по 15 в. Здесь находится тот самый «Angkor Wat» и красивые корни деревьев из к/ф «Лара Крофт: Расхитительница гробниц». Комплекс находится под охраной
0
Пропавшая планета
Пропавшая планета
[Детские приключения / Детская фантастика]
Если тёмной-тёмной ночью в заброшенном яблоневом саду вам повстречался инопланетянин с пылесосом, будьте готовы вылететь в другую галактику по супернеотложному делу вселенской важности!
0
Друзья кругом враги
Друзья кругом враги
[Современная проза]
Этот год должен был стать для Джессики, девушки из небольшого городка па тихоокеанском побережье Калифорнии, самым чудесным: выпускной класс, отношения с нежным романтиком Джейком, последний бал, а
0
Хьярта. Мелодия с секретом
Хьярта. Мелодия с секретом
[Любовная фантастика]
Её концерты собирали полные залы, а мелодии завораживали сердца, но никто не знал, какие демоны преследуют прекрасную Кайлани. Зарк Стром привык решать самые сложные задачи в сфере безопасности.
1
Выбор Скарлетт Блэр
Выбор Скарлетт Блэр
[Любовная фантастика / Самиздат]
Вернуться в прошлое, чтобы исправить ошибки. Сделать правильный выбор и, не отступая от намеченной цели, исполнить мечту. Вот только, что делать, если это не твое прошлое, не твои ошибки, не твой
4