MoreKnig.org

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Невядомы



Шрифт:

Сытуацыя пачатку стагодзьдзя ёсьць наўпрост сымбалічнай. Тры нулі пасьля двойкі можна чытаць як вяртаньне лічыльніка “стужкі культуры” на нулявую рыску. Культура, дубаль два. Але гульня зь лічбамі тут адно спосаб пазначыць абсалютна відавочную вычарпанасьць эўрыстычнага патэнцыялу таго, што мы ўспрымаем як культурныя вартасьці. “Усё больш паперы, усё менш рысу” — як прамовіў Восіп Бродзкі ў іншы час і з нагоды іншай культуры.

Па-за тым, якую лінію прасоўваньня ў прасторы сучаснай культуры мы выбіраем — паблажліва-адчужанай гульні з маскультам, захопленага засваеньня маргінальных адкрыцьцяў Гурджыева ды Кастанэды альбо безнадзейна-рамантычнага пошуку “страчанай духоўнасьці”,— сама магчымасьць рушэньня-зруху-ўцёкаў гаворыць пра распад звыклай гіерархіі культурных узораў.

Пісьмо магчымае альбо калі аркуш чысты, альбо калі ягоная актуальная запоўненасьць для нас ня мае сэнсу. Прасоўваньне ў культуры — палімпсэст, пісьмо паверх напісанага іншымі.

Культурныя каноны, паміраючы, застаюцца ў прасторы культуры як хлуд, сьмецьце, trash. Нулявы ўзровень культуры — пласт адчужаных культурных прадуктаў пры адсутнасьці іх сыстэмнай арганізацыі. Жыцьцё пад аскепкамі ідэялёгіяў, жыцьцё на сьметні. Напэўна, менавіта гэта завецца крызай. Неба маўчыць. Там таксама крыза.

Мы можам суцяшаць сябе, што ўвесь сьвет хворы, і цытаваць Джыма Морысана: “І woke up thіs mornіng and І’ve found myself dead...” Да нас зноў прыедуць эўрапейскія госьці й распавядуць, як трэба ратаваць духоўнасьць. Звыкла адмяжоўваючыся ад сьвету словамі, так лёгка забыць, што культурная крыза — гэта, перш за ўсё, распад устойлівых форм самаідэнтыфікацыі ў культуры. Крыза — гэта калі мы ня ведаем, што рабіць з культурай, і не разумеем, што яна робіць з намі.

Пералік ягоных асноўных складнікаў дастаткова відавочны:

1. Руйнаваньне натуральнага цыклю культурнай дынамікі, якое выяўляецца ў разрыве ранейшых сувязяў між практычным, вартасна-нарматыўным ды сьветаглядным узроўнямі культуры. Прасоўваньне новых ідэяў ад маргінальных экспэрымэнтаў да ўсталяваньня іх у якасьці культурных узораў у сфэры элітарнай культуры й далейшага пераўтварэньня (у спрошчаным варыянце) у канон масавай сьвядомасьці парушана, бо галоўнай задачай “вялікай” культуры стаецца самазахаваньне.

2. Прыпыненьне працэсу зьмены генэрацыяў культурнай эліты. Пашырэньне ўплываў эліты канфармістаў ды пэнсіянэраў.

3. Татальная міталягізацыя культурнага асяродзьдзя. Адсутнасьць прытоку сьвежых ідэяў і арыгінальных культурных тэкстаў кампэнсуецца інтэнсіўна-гістэрычнай апалягетыкай існага парадку альбо нагэтулькі ж эмацыйнай ягонай крытыкай. Адбываецца афармленьне “анамальнае знакавае прасторы”, што творыць скрыўленую, фантомную ўяву дуальнай рэальнасьці. Рух такой культуры ёсьць пашыраным самаўзнаўленьнем канкурэнтных мітаў.

4. Стыхійныя зрухі ў нізавай, “прафаннай” культуры, што паўстаюць як рэакцыя на параліч “вялікай” культуры. Спантанны пошук новых моваў культуры, новых форм быцьця-ў-культуры.

Крыза культуры існуе, калі мы з гэтым згодны. Праблемы паўстаюць, калі мы пераконваем сябе, што “сьмецьцевая культура” паталягічная. У гэткім выпадку інтэлектуальная праца непазьбежна набывае рысы гуманітарнай акцыі па выратаваньні згубленага раю. Але, ня ўсё так трагічна.

Паводле нашага разуменьня, тэрмін “сьмецьце культуры” альбо “сьмецьцевая культура” ня мае ў сабе нэгатыўнай ацэнкі тых альбо іншых культурных тэкстаў. Гаворка ідзе адно пра дзьве прынцыповыя асаблівасьці: незапатрабаванасьць масавым спажыўцом альбо выключанасьці са сфэры спажываньня, а таксама пра адсутнасьць дакладных прынцыпаў сыстэматызацыі дадзенага матэрыялу. Што, у выніку, прадугледжвае бясконцую колькасьць магчымых “сьмецьцевых” камбінацыяў. Таму тэрыторыя “сьмецьцевай культуры” ёсьць полем свабоднай гульні з аксыялягічна ачышчаным культурным матэрыялам. Можна без асаблівых высілкаў атрымаць доступ да набору “іншых” культурных стратэгіяў і жыцьцёвых практык разнастайных краін ды эпох: ад першабытнага шамана да лацінаамэрыканскага партызана, ад інсургэнта Каліноўскага да лёнданскага панка. “Сьмецьце” — апрычоны набор чыстых магчымасьцяў, палітра культуратворчасьці. Гэткі архіў стварае ўмовы для ролявых культурных экспэрымэнтаў, выбудовы ўласнага культурнага асяродзьдзя з пазычанага матэрыялу. Гэта — стратэгія старызьніка.

Але “сьмецьцевая культура” ня ёсьць сынонімам маскульту альбо “дзяшоўкі”. “Сьмецьце” заўсёды па-за межамі грамадзкае цікавасьці, маскульт жа, паводле вызначэньня, у цэнтры ўвагі “простага чалавека”. Тыражуючы пасрэдныя культурныя прадукты, сучасны рынак культуры закідвае нас хлудам, запаўняе нашае жыцьцё псэўда-істотнымі аб’ектамі. Ува ўзрослай агрэсіўнай плыні “шумоў культуры” (Ст.Лем) сьвядомасьць спажыўца пачынае працаваць у рэжыме пэйджэра, які пры атрыманьні пэўнай колькасьці паведамленьняў пачынае аўтаматычна сьціраць самыя першыя. Інтэнсіўнае засваеньне ўвесь час новых прадуктаў маскульту запускае ў дзеяньне мэханізмы выцясьненьня зь сьвядомасьці адрасата несумеснай альбо проста састарэлай інфармацыі. Такім чынам, рост захлуджанасьці культурнага асяродзьдзя спрыяе пераходу ўсё большай колькасьці культурных прадуктаў у стан “сьмецьця”. І тут паўстае прынцыповае адрозьненьне: хлуд ёсьць актуальнай псэўда-вартасьцю, “сьмецьце” — ужо адпрацаваны матэрыял, вынік спажывецкага цыклю. Ягоны статус маргінальны, бо сьмецьце адначасова і прысутнічае ў культуры, і знаходзіцца па-за межамі наяўнай сыстэмы вартасьцяў.

Пры гэтым зацемім, што жорсткі падзел “вартасьці — сьмецьце”, прапанаваны Барысам Гройсам у тэксьце “Стратэгіі інавацыі”, можа быць прыняты адно для прыватнага выпадку монакультуры аўтарытарнага тыпу. Узрослая “мазаічнасьць” глябальнай культуры постіндустрыйнага грамадзтва прадугледжвае прынцыповы плюралізм субкультурных супольнасьцяў, разнастайнасьць іхных каштоўнасных настановаў, і, як вынік, скрайнюю размытасьць і зьменлівасьць таго, што ў кожным канкрэтным выпадку можна назваць “сьмецьцем”. Таму варта ўдакладніць нашую трактоўку “культурнага сьмецьця”: “сьмецьцевы” статус у кожнай канкрэтнай сытуацыі атрымоўваюць культурныя аб’екты з цалкам згубленай аксыялягічнай значнасьцю, незалежна ад іхнага паходжаньня, зьместу й ступені складанасьці. Аднак дэвальваваныя культурныя вартасьці не зьнікаюць, гэтаксама як пустое сэнсавае прамаўленьне ня ёсьць маўчаньнем. “Сьмецьцевыя” культурныя праграмы па-ранейшаму працягваюць самаўзнаўляцца й ёсьць прысутнымі ў культуры як “шумавы фон” сацыяльна значных тэкстаў. Гэта значыць, што які-колечы адрасаваны нам mеssagе прарываецца да адрасата праз плынь “сьмецьцевых” псэўда-тэкстаў. Культура працуе ў рэжыме глушыльніка, і тым больш агрэсіўна, чым больш яркі ды арыгінальны голас аўтара. Чытаньне ў гэтым выпадку прадугледжвае працу дэшыфроўшчыка й рэстаўратара, паколькі сэнс пасланьня заўсёды перакручаны шумам культуры. Яно непазьбежна “заплямлена” іншымі. У скрайнім выпадку да нас даходзіць пустая капэрта з шмат разоў перапраўленай адрэсай. Так, савецкія школьнікі шасьцідзесятых пад партамі абменьваліся мутнымі фота даўгавалосых хлопцаў: “Ды што ты, гэта ж “Бітлз!”. Хаця гэта цалкам маглі быць “Кінкс” альбо нават “Пінк Флойд”.

Раней мы адзначылі, што ўсялякая навацыя ў культуры ёсьць пісьмом паверх чужых тэкстаў. Гэтаксама й адваротнае: нашыя ўласныя пісьмёны ўвесь час засыпае чужым сьмецьцем. Адзіны спосаб быць пачутым — увесь час мяняць хвалі перадачы ды фарсіраваць гук. Жыцьцё “іn trash” — гэта рок-н-рол.

Каб адчуць смак “сьмецьця”, дастаткова прачнуцца ў цягніку пад Алёну Апіну, безнадзейна пашукаць у менскім шапіку “Newsweek” альбо польскую “Роlіtуса”, а ў краме “На Нямізе” — дыск Джона Зорна альбо “Сьвяты вечар — 2000”. Каб адчуць “сьмецьцем” самога сябе, дастаткова пабачыць рэакцыю ў адказ. Альбо проста атрымаць дзяржзаробак.

Апарат адміністратыўна-бюракратычнага кіраваньня культурай застаўся практычна тым самым ад савецкіх часоў, працягваючы працаваць ад імя ды ў інтарэсах інэртнае большасьці насельніцтва.

Менавіта гэтым і вызначаецца сучасны стан беларускай культуры. Агрэгат афіцыйнай культуры працуе ў рэжыме “грукату”. Ягоныя высілкі нараджаюць не актуальныя сьветаглядныя канцэпты й прадуктыўныя мадэлі сацыяльнай актыўнасьці, а лакуны ў жыцьцядайнай прасторы грамадзтва. Гэта бег па коле, праца ў халастым рэжыме, Час Нуль.

Для дзяржаўнага мэханізму гэта азначае імітацыю “цывілізаванага” культурнага канвэера. Сытуацыя цалкам адпаведная стану справаў на “нармальным” беларускім заводзе: працуюць дрэнна, але звольніць нікога нельга, прадукцыя нікому не патрэбная, але выраб яе не перапыняецца. Вынік нікога не цікавіць, галоўнае — “абы ціха”. Без шоку й непапулярных крокаў.

Апаратчыкі ад культуры старанна працуюць, засвойваючы сродкі. Працэс як быццам рухаецца, але вынікі засмучаюць. Чакаем новых “Бітлз” — атрымліваем чарговы клон “Верасоў”, групку напышлівых дзетак зь невынішчальным саўковым акцэнтам. Гадуем літаратурныя таленты — атрымліваем прэзыдэнцкага стыпэндыята, які ашчасьлівіць сьвет опусам “Палёт над самадайкай”. Гэта пісьмо белым па белым замест тэксту — старанная тынкоўка халста, выдаленьне зь яго ўсіх іншых колераў. Хай сабе пустэльня, але затое спакой і адсутнасьць непажаданых асацыяцыяў.

Яшчэ адзін знак Часу Ноль — пыхлівая й навязьлівая імітацыя народнасьці. Шматлікія фальклёрныя вячоркі, актыўна растыражаваныя афіцыйнымі мэдыямі, прапануюць наіўнаму гледачу зусім ня скарбы народнай культуры. Адбываецца ўрачыстая дэманстрацыя дасягненьняў нішчымнай сьвядомасьці “савецкага сялянства”, звыклага жыць у загоне, палохацца кіраўніцтва, гучна рапартаваць і напівацца як бэйлям на дазволеных уладай баляваньнях. Дэкаратыўны фальклёрны “наватвор”, штучны й банальны, цалкам адпавядае патрэбам сыстэмы, калі ўзнаўляе ў сьвядомасьці наіўных гледачоў звыклыя ідэалы “чаркі й скваркі”.

Адваротны бок псэўда-народнасьці афіцыйнай культуры — экспансія чужога маскульту. З прычыны ўласнай нямогласьці беларуская адміністратыўна-дырэктыўная культура робіцца закладнікам суседніх “пасіянарыяў”: новага расейскага імпэрыялізму ці аб’яднанай Эўропы. Размытасьць культурных арыентыраў замінае пабудове яснай культурнай палітыкі. “Адказныя за культуру” дзейнічаюць баязьліва й няўклюдна, трывожна зазіраючы ў вочы свайму кіраўніцтву.

Час Нуль адначасова штучна ўзвышае й зьніжае рэальную значнасьць інтэлектуальнай працы. У зьменлівай культурнай сытуацыі наўмысна падтрымліваецца звыклы падзел функцыяў: чыноўнік — “гаспадар”, мастак — альбо “просьбіт” і “выканаўца заказу”, альбо “камэрсант” і “герой падпольля”. Хаця жыцьцё часта змушае працаваць і ў “зьмешанай тэхніцы”: для сьмецьцевага ляндшафту натуральная прысутнасьць значнай часткі інтэлектуалаў у якасьці “падвойных агентаў”, якія паралельна працуюць на дзяржаўныя й альтэрнатыўныя структуры. Рух у агульным полі, дзе ўлада й андэграўнд — браты-двайняты, стварае своеасаблівы рымэйк оруэлаўскага “двудуманьня”, шызафрэнію культурнай сьвядомасьці. Посьледам за Б.Г. (Барысам Грабеншчыковым) многія з нас могуць сказаць: “У мяне ёсьць дзьве фазы, мама...”, паколькі для беларускага інтэлектуальнага асяродку характэрны фантастычны сплаў кансэрватызму й радыкалізму, сэрвільнасьці й тэхнікі штодзённага змаганьня за жыцьцё. Для цэласнасьці малюнку сюды варта дадаць схільнасьць да ўнутраных канфліктаў і міжкланавую барацьбу — прыцэльны “адстрэл сваіх”.

Натуральная плата за празьмерную любоў да гукаў уласнага голасу — страта публікі. Навідавоку страта сувязяў з масай: яны ня ведаюць пра нас, мы — пра іх. “Прафаны” спажывец культурнага прадукту альбо загрузае ў банальны “шумавы” поп-асяродак, альбо насьледуе лякальнай модзе й звыклым карпаратыўным каштоўнасьцям, альбо аўтаномна й стыхійна намацвае сваю ўласную прастору.

Непазьбежная другаснасьць уласна беларускіх культурных прадуктаў — вынік культурнай залежнасьці, жыцьця й мысьленьня “наўздагон”, а з гэтага — заўсёды са спазьненьнем. Адстаем, бо даганяем. І ня трэба казаць, што нам патрапіўся “нягеглы” народ. Народ жыве не па ўладзе, а па інэрцыі.

Вынікі навідавоку: беларускі Час Нуль існуе адначасна ў двух канцэптах: “сучаснае як мінулае” (рэанімацыя й падтрымка “страчаных каштоўнасьцяў”) і “сучаснае як будучае” (звыклы мадэрновы рэвалюцыйна-радыкальны сцэнар). Рэальнасьць губляецца за праектамі й камэнтарамі.

Час Нуль вытворвае культурныя праекты з нулявой сацыяльнай эфэктыўнасьцю, паколькі бальшыня пралетароў разумовай працы задзейнічана ў павярхоўным “напыленьні” адцягненых канцэптаў ці дэкаратыўных псэўда-тэкстаў на архаічныя ўладныя мадэлі. “Хлуд” становіцца культурным стандартам.

Тое, што завецца “контркультуру”, пачынаецца як бунт “сьмецьця” супраць “хлуду”.

Контркультурны выбух немагчыма заплянаваць. Ён нараджаецца з натуральнае хады падзеяў. І галоўны архітэктар перабудовы “сьмецьця” ў альтэрнатыву — культура афіцыйная, якая сьлепа адкідвае “непрымальныя” формы пашырэньня сваёй прасторы.

Парадокс у тым, што аўтарытарная культура адначасова і збыт інфарматыўная (яна імкнецца запоўніць сабой усю даступную культурную прастору), і скрайне міталягічная, г.зн. пустая, “сьмецьцевая”. Чалавек “закрытага грамадзтва”, ейны вымушаны спажывец, скрайне далёкі ад разуменьня рэальных падзеяў і ў той жа час мае ілюзію поўнай інфармаванасьці. Ён існуе ў прасторы калектыўнай “ідэалягічна правільнай” галюцынацыі.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Бартек-победитель
Бартек-победитель
[Классическая проза]
Новелла Действие происходит во второй половине ХIХ века. Главный герой, Бартек Соловей - простой крестьянин живет в той части Польши, которая после её раздела, относится к Пруссии. У него есть жена и
0
Чёрт из Чертаново. Том 5
Чёрт из Чертаново. Том 5
[Юмористическая фантастика]
После смерти моя жизнь стала заметно насыщеннее. В нижнем ящике кухонного гарнитура храпит дух леса страдающий алкоголизмом. Над ночными девятиэтажками скользят тени размером с автомобиль, а в
0
Пан Володыевский
Пан Володыевский
[Историческая проза]
Последняя часть исторической трилогии «Огнем и мечом» о событиях второй половины XVII века в Речи Посполитой.
0
Босс, снимайте полотенце!
Босс, снимайте полотенце!
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
— Давайте начнем! И без стеснений, я знаю, что за всё уплочено! — заявляю я огромному брюнету, на бедрах которого чудом держится полотенце. — Девушка, вы ошиблись дверью. Выйдите вон, — чеканит он
1
Дневник фамильяра ликвидатора
Дневник фамильяра ликвидатора
[Научная фантастика / Ужасы]
Автор задумывала эту книгу как серьезный психологический труд по ПТСР (посттравматическому стрессовому расстройству), анимал-терапии и реабилитации ветеранов..., а получилось глубокое концептуальное
0
Возвращение на перевал Дятлова
Возвращение на перевал Дятлова
[Ужасы]
В 1959 году девять российских студентов отправились в лыжную экспедицию по Уральским горам. Их изуродованные тела были обнаружены несколько недель спустя. Их странные и необъяснимые смерти - одна из
0
Сталь и хлопок
Сталь и хлопок
[Альтернативная история / Попаданцы]
Он умер сегодня. А очнулся — на сто пятьдесят лет раньше. На дворе 1859 год, он не знает устройства промежуточного патрона и не умеет ломать кирпичи голыми руками. Но он умеет управлять финансами.
0
Оскверненные души
Оскверненные души
[Ужасы]
Шон Хатсон и Мэтт Шоу представляют новый хоррор, действие которого разворачивается во времена коронавируса. Мир превратился в Ад. Вирус, казалось бы, появился неизвестно откуда, породив множество
0
Конфедерация. Том 1. Сталь и хлопок
Конфедерация. Том 1. Сталь и хлопок
[Повесть / Попаданцы / История / Альтернативная история / Самиздат]
Он умер сегодня. А очнулся — на сто пятьдесят лет раньше. На дворе 1859 год, он не знает устройства промежуточного патрона и не умеет ломать кирпичи голыми руками. Но он умеет управлять финансами.
0
Отцы.
Отцы.
[Повесть / Проза / Современная проза / История / Альтернативная история / Самиздат]
1953 год. История пошла по другому пути: вместо Хрущева у руля СССР встает Лаврентий Берия. Страна меняется на глазах, но великие эпохи строятся руками обычных людей. Перед вами история двух братьев
0
Дядя самых честных правил. Компиляция. Книги 1-12
Дядя самых честных правил. Компиляция. Книги 1-12
[Альтернативная история]
Мир, где дворяне гордятся магическим Талантом, князьям служат отряды опричников, а крепостные орки послушно отрабатывают барщину. Мир, где кареты тащат магомеханические лошади, пушки делают колдуны,
0
"Зарубежный детектив 2026-33". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
33
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
8
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
9
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
1
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
17

Прямо сейчас читают

Преподобный схиархимандрит Севастиан исповедник Карагандинский. Житие. Фотоальбом
Преподобный схиархимандрит Севастиан исповедник Карагандинский. Житие. Фотоальбом
[Православие / Христианство / Религия, эзотерика / Религиозная литература: прочее]
Перед вами фотоальбом, посвящённый житию преподобноисповедника Севастиана (Фомина) Карагандинского — одного из выдающихся подвижников Русской Православной Церкви XX века. Впервые его житие
1
Под прицелом бывшего
Под прицелом бывшего
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Пять лет назад он разбил мне сердце и исчез без объяснений. Я уехала в другую страну, с головой ушла в учёбу и убедила себя, что давно его забыла. У судьбы, как выяснилось, отвратительное чувство
0
Наследник Тавриды
Наследник Тавриды
[Исторические приключения]
Беспокойное наследство досталось графу Михаилу Семеновичу Воронцову, наместнику Юга России. Волнения в Молдавии и Крыму, греки рвутся помогать восставшим соотечественникам. «Южное общество», собрав
0
Бывший. Разрешение на любовь
Бывший. Разрешение на любовь
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Что она делает у тебя на коленях, Роман? — спрашиваю я, глядя на его бывшую, которая даже не думает вставать. — А что делал мужчина, которого ты целовала сегодня днем? — он бросает на стол
0
Опороченная истинная Дракона. Заброшенное поместье попаданки
Опороченная истинная Дракона. Заброшенное поместье попаданки
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Ты ничтожество, — прошептал он. — Обманщица. Предательница. Как ты могла попрать нашу истинность, попрать законы нашего мира? Как ты могла??? Я не знала, что сказать. Была уверена, что Славия
1
Жизнь еврейского актера
Жизнь еврейского актера
[Биографии и Мемуары]
В издании приведен исторический обзор жизни еврейского театра, который представляет собой своеобразное соединение мемуаров автора, проработавшего свыше 30 лет в театре, и очерка по истории еврейского
0
Переигровка 1-11
Переигровка 1-11
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Сгорев в пламени ядерного инцидента 2026 года, герой воскресает в прошлом. В 1972 году. В себе — восемнадцатилетнем. Почему? Зачем? Получить от жизни то, что он по тем или иным причинам недополучил?
4
Метка Дальнего: Глухой Город
Метка Дальнего: Глухой Город
[Самиздат / Попаданцы / Классическое фэнтези]
В голове — хоровод пьяных медведей и голых балерин. От любого света норовит взорваться мозг, а запахи чувствуются так тонко, словно я парфюмер. И ни хрена не помню, как тут очутился. Но знаете,
0
О моем перерождении в сына крестьянского 3
О моем перерождении в сына крестьянского 3
[Книги про волшебников / Самиздат]
Позади -- Лес Чудес и родной Гринней. А также род Ассуров, который удалось покинуть, не покидая. Впереди -- Империя с её Университетом Магии, новые открытия, новые уровни, новые чары, новые
0
Брак по воле Стихий
Брак по воле Стихий
[Любовная фантастика]
Я вышла замуж по приказу, но не смирилась с этим. Думала, что успела узнать своего мужа, но ошиблась. А ещё теперь мне известно, что ради своих целей он способен на всё и задумал нечто безумное, но
1
Скрытый человек
Скрытый человек
[Шпионский детектив]