MoreKnig.org

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Невядомы



Шрифт:

Як сведчаць сацыялагічныя даследаванні, новыя багатыя (сапраўды багатыя) амаль на 100% мужчыны, добра адукаваныя і маюць добрыя сувязі (“сацыяльны капітал”). Эрык Шыраеў у артыкуле пра маёмасную няроўнасць (у новай Расіі) піша, что “большасць маладых прадпрымальнікаў, банкіраў і гандляроў нерухомасцю… стартавалі ўнутры старога савецкага грамадскага і палітычнага істэблішманта”, г.зн. належалі да савецкай, партыйнай альбо камсамольскай наменклатуры (у гэтай групе было вельмі мала жанчын)[29].

Калі савецкая эліта і наменклатура пачалі адчуваць, што (для іх) сацыялістычная сістэма размеркавання рэсурсаў стала цеснай? Якраз тады, калі сталася відавочна, што ўлада і рэсурсы (сацыяльны капітал), да якіх яны мелі доступ, былі наступствам іх паліттычнага, а не маёмаснага статусу (яны не “валодалі” нічым). Да таго ж, гэты статус не мог быць перададзены дзецям. З гэтага ўсведамлення і пачалося нараджэнне новай класавай стратыфікацыі замест старой, савецкай наменклатурнай падзеленасці грамадства. Балгарскі сацыёлаг Дзімітрына Петрава яшчэ ў 1994 г. адзначыла, што ў 1991 г. адбылася не дэмакратызацыя, а вызваленне класу[30] (сфармаванага з савецкай эліты). Для новага класу багатых мужчын сацыяльную справядлівасць (і ліберальную дэмакратыю як яе частку) сімвалізуе рынак. Мафіёзнае партрэтаванне новага класу насамрэч толькі “сімвалічна вылучае іх з радоў тых, каго лічаць адукаванымі, якімі б ні былі іх сапраўдныя культурніцкія дасягненні”[31].

Нават калі гэтыя “новыя” мужчыны і не з’яўляюцца фізічна моцнымі, мужчынскасці ў іх не бракуе. Іх маскулінасць, якая базуецца на валоданні рэсурсамі і іх кантролі, непазбежна ўлучае ў сябе і “кантроль жанчын”: з аднаго боку, інтэнсіўнае (паказное) сексуальнае спажыванне жанчын, а з другога, іх абарону, “адамашніванне” жанчын і іх перамяшчэнне ў прыватную сферу. Гэтыя тэндэнцыі могуць падацца ўзаемавылучальнымі, але на самой справе яны паказваюць адзін і той жа працэс, дзве часткі якога выяўляюцца ў розных сітуацыях і адносна розных груп жанчын.

“Выстаўленне на паказ” сексуальнай моцы ёсць дэкларатыўным спосабам артыкуляваць сваю класавую прыналежнасць. Гэта для багатых друкуюць класнае (не таннае) порна, новыя мужчынскія часопісы, гэта для іх паўстала індустрыя высакаякасных секс-паслуг[32]. Папулярная тэндэнцыя — замена “старых” жонак на маладых (якіх можна мяняць часта) — дае магчымасць публічна дэманстраваць свой новы статус[33]. “Заможныя” спажываюць жанчын гэтак жа сама, як і адзенне:

“Но гораздо лучше, когда тебе все это надоело, бросить в чемодан клубный пиджак, несколько рубашек, пяток разноцветных маек, свитер и пару светлых брюк, взять лучшую девушку в городе и улететь на далекий остров Барбадос”[34].

Валоданне жанчынамі і спажыванне іх сталася (у якасці маркера класавай пазыцыі) важным спосабам умацавання той формы мужчынскасці, якая звязана з фармаваннем сярэдняга класу “заходняга тыпу” і адпаведнымі спосабамі атрымання даходаў і валодання рэсурсамі. Карацей кажучы, “ты мужчына, таму што можаш дазволіць сабе жанчыну”; і ў гэтым працэсе адбываецца “апрадмечванне жанчын”. Абмежаванне доступу жанчын да рэсурсаў і ўвогуле рэпрэзентацыя іх як “невытворчых” і “прадметаў абмену” ёсць часткай працэсу фармавання новай класавай структуры.

Хаця працэс “адамашнівання” жанчын у канчатковым выпадку і ажыццяўляецца праз эканамічныя працэсы, а не праз нацыяналізм (які, у еўрапейскіх культурах, не мае для гэтага адпаведнага механізму), нацыяналізм усё ж хавае ў сабе, у якасці сапраўднай мэты паўставанне такой (будучай) сістэмы сацыяльнай іерархіі, пры якой жанчыны непазбежна маргіналізуюцца.

Але разам з новымі багатымі постсацыялістычная стратыфікацыя нарадзіла і іншыя групы. У руху ад статуса да класу значная частка інтэлігенцыі аказалася “наводшыбе”: пры савецкім рэжыме яна мела пэўныя прывілеі і вялікую сімвалічную ўладу. У прыгожым новым свеце яны ўжо не маюць ані сімвалічнага статусу (паэт і пісьменнік больш на з’яўляюцца аракуламі нацыі), ані рэсурсаў (не ўваходзяць у групу багатых). Эмацыйная нацыяналістычная рыторыка прадстаўнікоў гэтай групы выяўляецца не болей, як спробай вярнуць сваёй групе трошкі “былой славы” і ўтрымаць пачуццё важнасці статусу.

Для новых сацыяльных груп і для інтэлектуалаў нацыянальныя праекты — аснова легітымізацыі іх карпаратыўных (класавых) інтарэсаў: “Беларуская маладзёвая арганізацыя, у ідэале, павінна сфармаваць будучую беларускую эліту, каб менавіта гэтыя людзі, сябры гэтай арганізацыі сталі дэпутатамі, міністрамі, начальнікамі прадпрыемстваў, дырэктарамі школ і ўнівэрсытэтаў”[35].

Гэтая чыста эканамічная мэта прыкрываецца дыскурсіўным канструяваннем патрэбы ў новай маскулінасці. Інтэлектуалы артыкулююць нацыю праз “мару пра сваіх жанчын”, каб надзяліць сябе сімвалічнай “класавай” маскулінасцю, якой у іх бракуе пры іншых раскладах.

Шмат даследчыкаў лічыць, што ва Ўсходняй Еўропе антыкамуністычны нацыяналізм быў часткай барацьбы за дэмакратыю, “усенароднай справай” і крыніцай салідарнасці супраць таталітарызму[36]. Палітыка шматлікіх заходніх фондаў, што праз свае праграмы падтрымліваюць нацыянальныя рухі, заснавана на ўяўленні аб “нацыянальных пачуццях” як нейкім інструменце паўставання дэмакратыі.

І, сапраўды, у большасці былых сацыялістычных краін урады, што прыйшлі да ўлады, былі дэмакратычныя, былі абраныя народам і імкнуліся да ліберальных каштоўнасцяў. І ўсё ж посткамуністычнае нацыянальнае будаванне ёсць класавым праектам, галоўная мэта якога — у перамене не столькі формы валодання, колькі сістэмы кантролю за размеркаваннем рэсурсаў. Паўсюдна барацьбу за “незалежнасць” распачалі інтэлектуалы, для якіх, як піша Майкл Кенадзі, стан нацыі ніколі не бывае такім, які іх задавальняў бы, а таму гэты стан патрабуе паляпшэння[37]. Інакш кажучы, стан нацыі патрабуе іншай сацыяльнай іерархіі, фармаваннем якой і заканчваецца барацьба за свабоду. І адбылося такім чынам, што ў працэсе фармавання новай класавай структуры былыя эліты атрымалі больш за тых, хто выходзіў на вуліцы ўсходнееўрапейскіх сталіцаў напрыканцы 1980-х.

Падчас падрыхтоўкі гэтага артыкулу я “згубіла сябра” (у метафарычным сэнсе). Яго даследаванне тычыцца польскай “Салідарнасці”, і ён лічыць, што рабочым, якія пачыналі першыя страйкі, потым здрадзілі інтэлектуалы, што атрымалі ўладу. Калі я расказала яму сваю версію посткамуністычнай трансфармацыі, ён быў шчыра абражаны. “Як ты магла падумаць — сказаў ён мне,— што тыя першыя тры сотні рабочых з гданьскай верфі, што ў 1980 паўсталі супраць велізарнай савецкай машыны, дбалі пра прыватную выгаду?” Я так не думаю ані ў якім разе. Я ведаю, што тыя смелыя мужчыны і жанчыны паўсталі за свабоду. За новую Польшчу. За чалавечую годнасць. За лепшы заробак. І, як выявілася, за прыватную ўласнасць — бо няма больш нічога, вакол чаго можна будаваць дэмакратыю, як мы яе ведаем. Але ж толькі тады і ўбачылі, што ў новым урадзе, які быў сфармаваны, не аказалася ніводнай жанчыны.

Частка артыкулу “On Natіon, Gender and Class Formatіon іn Belarus… and Elsewhere іn the Post-Sovіet World”, надрукаванага ў часопісе Natіona­lіtіes Papers, v. 30, # 4 (December 2002).

2002 г.

Топас

Каардынаты паўсталага

Прамэтэеўская постаць Ф.Скарыны, надзвычай папулярная ў адраджэнскіх 80-х, на пераломе стагодзьдзяў, выглядае задужа рэнэсансна. А таму разам з заняпадам адраджэнскага праекту Беларусі й “наш Скарына” ўсё болей аддаляецца ад нас па часе. Новыя кантэксты актуалізуюць новых гістарычных герояў. Адным зь іх паўстае Сімяон Полацкі, хаця б таму, што мы занадта хутка прызвычаіліся глядзець толькі ў адным кірунку.

Як і Ф.Скарына, гэты палкі патрыёт палічыў для сябе мэтазгодным любіць Бацькаўшчыну з-за мяжы. Думаецца, С.Полацкі (1629—1680) зьяжджае з радзімы не за фаўстаўскай праўдай, а кіруючыся праектам рацыяналізацыі сьвету. Апошняе прыпушчэньне ў дачыненьні лёсу С.Полацкага не выглядае надмернай мадэрнізацыяй. Калі традыцыйныя культурныя стасункі разбураюцца, чалавек апынаецца сам-насам з ірацыянальнасьцю часу, што з кожным новым чалавечым лёсам вымагае спарадкаваньня ў індывідуальным пляне й не прызнае дзедаўскіх рэцэптаў. Героі традыцыйных грамадзтваў таму лёгка ідуць на сьмерць, што яны несьмяротныя ў цыклічным часе мітаў свайго роду. У гістарычным вымеры наадварот — ня род гарантуе неўміручасьць індывіду, а індывід унесьмярочвае род.

Ф.Скарына вучыцца й пытаецца, С.Полацкі вучыць і адказвае. Апошняе — прыкмета часу: чым няпэўней навакольныя абставіны, тым катэгарычней дыдактыка. Францыск застанецца ў падсьвядомасьці беларускай культуры ейным паветрам і “кніжнікам кніжнікаў”.

Ф.Скарына шукаў на Захадзе, С.Полацкі знайшоў сабе на Ўсходзе — Імя. Досьведы Ф.Скарыны й С.Полацкага сфармавалі мадэль культурнага пасярэдніцтва, якая й умажлівіла ідэю Беларусі. Ф.Скарына й С.Полацкі — два роўнавялікія архетыпы, два ўзоры прэтэнзіяў для беларускіх культурнікаў. Без Ф.Скарыны, а дакладней — імпартаваных з Захаду тэхналёгіяў, не было б “кідку на Ўсход” С.Полацкага. Без С.Полацкага ня ўзьнікла б Беларусі ў ейным іншым вымярэньні — як гістарычнай пераемніцы Полаччыны, як краіны культуртрэгераў і асьветнікаў —масту паміж Захадам і Ўсходам.

Імя “Беларусь” упершыню пасьлядоўна пачало ўжывацца ў дачыненьні да сучаснай беларускай тэрыторыі менавіта пры маскоўскім двары. Захад шукаў місіянэраў, якія не выклікалі б адпрэчаньня ў артадаксальнага Ўсходу. На ролю такіх пасярэднікаў прэтэндавалі розныя тэрыторыі й этнічныя групы, але ў тым, што гэтая місія-назва “Беларусь” замацавалася менавіта за цяперашняй беларускай тэрыторыяй, пэўную заслугу мае й С.Полацкі, вучань віленскіх езуітаў, настаўнік маскоўскіх цароў. “Беларусь” на доўгія часы, да пацешных пятроўскіх палкоў і слабодаў, сталася адзіна прымальным для Расеі ўзорам заходняй цывілізацыі, з рук якой Масковія толькі й згаджалася браць рымскую вучонасьць.

Нацыю фармуюць ня толькі агульнасьць мовы ды гісторыі, але й місія — геапалітычная каньюнктура. Эліты могуць спраектаваць прэстыжную нацыянальную ідэю, але, каб зрабіцца “этнічнай культурнай тэмай”, яна мусіць улічыць геапалітычную прагматыку. Сьвятое месца не пустуе. Спачатку “Беларусь” зьявілася не ў зусім пісьменных — што зробіш — допісах маскоўскіх дыпляматаў і толькі пасьля — на палітычнай мапе. Каб апошняе адбылося, яе “вызвалялі” — гэта было актам ня толькі вайсковым, але й сэмантычным. “Вызвалялася” ня проста тэрыторыя, але й сэнс, ідэя, місія для гэтай тэрыторыі, уканаваная й закладзеная ў тэрміне “Беларусь”. Замала мець нацыянальную ідэю й нацыянальную мітаграфію — трэба, каб тваю ідэнтычнасьць прымаў на веру яшчэ нехта збочны. Нацыя — гэта тое, што адбіваецца й адбываецца вонкі.

Урэшце, Захад і Ўсход могуць анічога ня ведаць пра існаваньне Беларусі й нават не здагадвацца пра ейную апрычоную культурную ролю. Падобны трагікамічны момант ня ставіць пад пытаньне самое місіі Беларусі, бо міжкультурны дыялёг адбываецца, насамрэч, ня толькі й ня столькі на дзяржаўным узроўні, узроўні інстытуцыяў або дыскурсаў, колькі ў штодзённым побыце, на ўзроўні індывідуальных лёсаў.

Быць беларусам азначае браць удзел у гэтым дыялягічным праекце. Беларускасьць — гэта форум, экспэртыза, палеміка. Беларусы ў Маскве рабіліся агентамі гісторыі, правакатарамі перамен. Такой была роля братоў Зізаніяў, П.Мсьціслаўца, Ф.Скарыны, М.Сматрыцкага, І.Хведаровіча й, безумоўна, С.Полацкага, уніята й палачаніна. Аслабленьне нацыянальнага імунітэту Беларусі прыпадала на пэрыяды лібэралізацыі маскоўскай дзяржавы. Беларусь рабілася прарасейскай у той ступені, у якой Расея “зьбеларушчвалася”, пераймаючыся гэтай дыскусіяй. Пецярбург Пятра І стаўся магчымым тады, калі з прычыны бясконцых войнаў немагчымай зрабілася “полацкасьць” — камунікацыя эўразійскіх абшараў праз Балтыку з заходнім сьветам. У той ступені, у якой Беларусь прыдумвалася ў Расеі, Расея прадумвалася ў Беларусі.

Народжаны ў інтэлектуальных колах ВКЛ стэрэатып Масковіі (М.Літвін, А.Пасевін, Г.Пельгрымоўскі й інш.) быў успрыняты ў Заходняй Эўропе. І пазьней ужо новая эліта пасьляпятроўскай Расеі прызнала сябе ў гэтым стэрэатыпе й культывавала яго як у творчасьці “заходнікаў”, гэтак і “славянафілаў”. Пазнаньне чужога — найперш самапазнаньне. Француз Дэ Кюстын, пішучы пра Расею, адкрываў Эўропу, дапамагаючы вызначыцца эўрапейскім ідэалам і каштоўнасьцям. Беларусь была такім месцам, дзе выяўляла й адкрывала сябе як Расея, гэтак і Эўропа.

Бясконцыя войны ВКЛ з Масковіяй зьмянілі ня ў лепшы бок ня толькі эканамічнае ды дэмаграфічнае становішча Полаччыны XVІІ ст., але й адбіліся анамальным чынам на культурным пакліканьні гораду. Эліты Полацку, якія далі літоўскім абшарам заканадаўства, распрацаваную пісьмовую мову, падмуркі дзяржаўнай і царкоўнай арганізацыі, былі ўрэшце зьведзены да стану памежнай варты, што з пэрыядычнасьцю ў дваццаць гадоў сыстэматычна вынішчалася падчас маскоўска-літоўскіх войнаў. Полацаку як месцу, заслужыламу на ўласную гістарычную рацыю, як прагматычнаму геапалітычнаму праекту, паўсталаму цэнтрам гандлю й культурных камунікацыяў, была неабходна мірная мяжа з Масковіяй. Менавіта таму Кацярынінскае XVІІІ ст., што зьліквідавала паўночна-ўсходнюю мяжу літоўскай “хімэры”, сталася часам росквіту Полацку. XVІІІ стагодзьдзе можна ўважаць ці ня самым бліскучым у новай полацкай гісторыі. Але аблудай было б казаць, што эканамічныя свабоды сталіся для палачан больш важнымі за свабоду сумленьня. Полаччына, як пісаў прарасейскі гісторык уніі М.Каяловіч, па-ранейшаму вызначалась “множеством ревнителей, выступавших под знаменем Кунцевича”.

Вобраз Сімяона Полацкага слаба акцэптаваны ў сучаснай беларускай мітаграфіі, але ягоная прысутнасьць у айчыннай гісторыі не падлягае рэдукцыям. Ф.Скарына — больш плястычная й спадручная постаць для канструктараў мітаў, ягоны вобраз падпадае рэдагаваньню і кіраваньню палітычнай каньюнктуры. У залежнасьці ад панавальнай ідэалягічнай моды, у яго зьмяняецца нават імя: Георгі на Францыск — і наадварот. У дадзеным пляне С.Полацкі рэзыстэнтны. Складваецца ўражаньне, што гэты выхаванец езуітаў на службе маскоўскага валадара сам вызначыў парамэтры сваёй прысутнасьці ў гісторыі. Урэшце, гэта й было ягонай прафэсіяй — ён карыстаў маскоўскі двор як ідэоляг “палітыкі велічы”, забясьпечваючы гістарыясофскую падтрымку маскоўскім унівэрсалісцкім памкненьням.

Здатнасьць ставіць і вырашаць гістарычныя задачы залежыць ад адпаведнага ўяўленьня пра час і каштоўнасныя арыентацыі, зь імі зьвязаныя. Кар’ера С.Полацкага як прагматычны праект, унутрана каштоўны й этычна апраўданы, магла скласьціся толькі ў выніку адпаведных адносінаў да гісторыі і рэлігійных установак. Як і іншых паэтаў барока, С.Полацкага ўражвае дэструктыўны аспэкт часу. У сытуацыі міжчасься, міждзяржаўя й міжвер’я С.Полацкі шукае аптымальнае для свайго індывідуальнага лёсу выйсьце. Урэшце, гэтае выйсьце станецца аптымальным для ўсяго тубыльнага постсармацкага дыскурсу — “усходні” вэктар сфармуе беларускую ідэю-місію вяртаньня праваслаўнай цывілізацыі ў агульнаэўрапейскі кантэкст. Беларускі “славянафіл” у маскоўскім эквіваленце — гэта “заходнік”. У паводзінах С.Полацкага аблудна было б шукаць прыкметы нейкае вылучна беларускай схільнасьці да канфармізму. Праз стагодзьдзе, пасьля разбору Рэчы Паспалітай, полацкія езуіты будуць датрымлівацца ў дачыненьні з кацярыненскай Расеяй той жа лініі. Гэта выбар сацыяльна-актыўных людзей, якія вырашылі працаваць тут і цяпер. Падобная пазыцыя будзе даваць плён, пакуль у выніку імпэрскай рэакцыі на шэраг шляхоцкіх забурэньняў 1812, 1831 і 1863 гг. у краі ня будзе падарвана сацыяльна-эканамічная база эвалюцыйнага развою, створаная нацыянал-прагматыкамі. Тэзу “абеларушчваньня” Расеі забудуць на стагодзьдзе.

Жыцьцё на памежжы — існаваньне ў сытуацыі пэрманэнтнага культурнага шоку ад сутыкненьня з “чужым”, ад немагчымасьці, урэшце, напоўніцу атаясамляць сябе са “сваімі”. Гэтая сытуацыя спараджае своеасаблівы рэлятыўны фундамэнталізм. Мусіць, існуе пэўная лёгіка ў тым, што правінцыйны гішпанскі шляхціц Лаёла стаецца заснавальнікам аднаго з найбольш амбітных інстытутаў эўрапейскай экспансіі, вучань езуітаў С.Полацкі едзе вучыць маскоўскіх цароў, а сталіцай Таварыства Ісуса робіцца Полацак, незабавам інкарпаваны ў склад Расеі.

[29] Eric Shiraev,“The New Nomenclature and Increasing Income Inequality,” in Betty Glad and Shiraev, eds.,The Russian Transformation. Political, Sociological and Psychological Aspects (New York: St. Martin’s Press, 1999), p. 110.

[30] Demitrina Petrova, “What Can Women Do to Change the Totalitarian Cultural Context?” Women’s Studies International Forum, Vol. 17, Nos. 2-3, 1994, pp. 267—269.

[31] George Faraday, Revolt of the Filmmakers (University Park: Pennsylvania State University Press, 2000), p. 153.

[32] Eliot Borenstein, “About That: Deploying and Deploring Sex in Postsoviet Russia,” Studies in XX Century Literature, Winter 2000.

[33] Алексей Юрчак, “Мужская экономіка: не до глупостей, когда карьеру куешь” в “О муже(N)ственности” (С. Ушакин ред), Москва: НЛО, 2002).

[34] “На отдыхе,” GQ, April 2002, с. 151

[35] Наша ніва, 26 чэрвеня 2000.

[36] Ghia Nodia, “Nationalism and Democracy,” in Larry Diamond and Marc F. Plattner, eds, Nationalism, Ethnic Conflict and Democracy (Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1994), p. 15.

[37] Michael Kennedy, “The Liabilities of Liberalism and Nationalism After Communism: Polish Businessman in the Articulation of the Nation,” Working Papers, Center for Research on Social Organization, University of Michigan, No. 561, 1998.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Твой первый. Будет больно, но тебе понравится
Твой первый. Будет больно, но тебе понравится
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Ты все равно будешь моей! — Скорее выйду за первого встречного, чем за тебя! В день рождения звездная девочка, папина дочка и просто красавица Алия Гаджиева узнаёт, что парень, которого она
0
Сладкая пышка для двух драконов
Сладкая пышка для двух драконов
[Эротика, Секс / Попаданцы / Юмористическая фантастика]
Я только что несла по кухне своей московской кондитерской трёхъярусный малиновый торт, как вдруг оказалась на мраморном алтаре императорского отбора невест среди крылатых ящеров! Золотоволосые
0
Слишком сочная для мужа
Слишком сочная для мужа
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
В день, когда брак официально расторгли, экс-супруг выбрал момент унизить меня на людях. На закрытой тусовке высшего света он заявил: с моим 52-м размером и слабостью к пирожным мне нечего делать
0
Тайна пропавшей невесты
Тайна пропавшей невесты
[Иронический детектив / Триллер]
Анна — частный сыщик по призванию. За её собранностью прячется давняя душевная рана: мать и отец исчезли при жутких обстоятельствах, когда она была ребёнком, и с той поры она мечтает лишь об одном —
0
Заветный камень для Зои
Заветный камень для Зои
[Иронический детектив / Триллер]
Зоя и представить не могла, что обычная встреча со старым знакомым, профессором Петром Григорьевичем, станет началом её личного ада. Утром его находят мёртвым — выстрел в упор, — а из коллекции
0
Жених моей сестры. Запретная связь
Жених моей сестры. Запретная связь
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
— Лерочка, познакомься, это Артур, мой будущий муж! — радостный щебет Сони бьёт наотмашь. Я поднимаю глаза и забываю, как дышать. Рядом с сестрой стоит тот, кого я надеялась больше не встретить.
0
Зоя в поисках справедливости
Зоя в поисках справедливости
[Иронический детектив / Триллер]
Обвинение в убийстве того, кого ты любишь больше жизни, бьёт наотмашь, как гром посреди ясного неба. Привычная реальность рассыпается в один миг, и дышать становится нечем. Первая реакция —
0
Истинные. Её дикий волк
Истинные. Её дикий волк
[Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Дарина искала свою пару десять лет. Она перечитала все архивы старейшин, изъездила вдоль и поперёк известные стаи, но каждый раз возвращалась с пустыми руками. Амулет, который годами держал её
0
Прочее
Прочее
[Проза / Современная проза / Фэнтези]
Все, что не вошло в другие сборники, как оригиналы, так и фанфики Автор обложки - Софи Все права принадлежат авторам мои пробы - лишь "по мотивам"
0
Развод в годовщину. Свою долю я не отдам
Развод в годовщину. Свою долю я не отдам
[Детективы / Триллер / Секс и семейная психология / Современная проза]
— Двадцать два года брака, Лен. Ты погасла, а я ещё хочу жить. Подпиши отказ от доли в фирме, и я оставлю тебе дачу. Всё равно ты ничего не понимаешь в бизнесе. В день нашей годовщины муж пришёл в
0
Сияние дикой луны
Сияние дикой луны
[Любовное фэнтези / Эротика, Секс / Фэнтези]
Ситуация пугает меня до дрожи. Дикое притяжение обоих братьев ко мне, невозможность сопротивляться — мое тело буквально поддается этим ощущениям и отказывается бороться. Но что пугает больше всего,
0
Атлас и сталь
Атлас и сталь
[Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
Она — балерина. Он — убийца. Их встреча не должна была случиться. Но случилась. Анна танцует, чтобы выжить. Демид убивает, чтобы править. Он увидел её на сцене — и больше не смог забыть. Теперь он
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Картина смерти
Картина смерти
[Триллер / Детективная фантастика / Любовное фэнтези / Ужасы]
Искусство может убить, извратить и забрать твою душу. Женя Кац знает об этом не понаслышке. Она приезжает в Санкт-Петербург ради мечты – поступить в Академию художеств, а также чтобы помириться со
0
Лилит: Клятва на крови [Гарри Поттер]
Лилит: Клятва на крови [Гарри Поттер]
[Фанфик / Повесть / О любви / Классическое фэнтези]
Орден Феникса готовится к войне, собирая силы в мрачном доме на площади Гриммо. Для профессора Дамблдора Лилит — ценный актив, прибывший с сурового Севера. Но за маской идеальной дисциплины
1
И забрезжил рассвет
И забрезжил рассвет
[Книги про вампиров]
История «идеальной женщины эпохи» продолжается! Своенравная Люси Вестенра, героиня знаменитого романа Брэма Стокера, встречает загадочного графа по имени Влад. Перед его обаянием устоять невозможно,
0
Измена не худышки. Отпусти меня, босс!
Измена не худышки. Отпусти меня, босс!
[Современные любовные романы]
Я — кадровик. Вижу все анкеты, все больничные, все измены сотрудников. А свою пропустила. Он сказал: «Ты просто перестала быть женщиной». И я поверила. Потому что кто посмотрит на пышку в балахоне?
0
Личная помощница для монстра
Личная помощница для монстра
[Любовная фантастика]
Радислав Дорф — известный хирург-травматолог и глава клиники. Характер у него тяжелый, взгляд — едва выносимый, а высокомерия столько, что на все отделение бы хватило. Но у меня нет выбора, кроме
0
Тюремна цілителька. Книга 1
Тюремна цілителька. Книга 1
[Любовная фантастика]
Перша частина трилогії розгортає перед читачем світ похмурої тюрми Заліндов, де в’язні мають дуже мало прав, живуть у нестерпних умовах, проте все ж намагаються лишатися людьми. Ківа Мерідан
2
Царский талант
Царский талант
[Иронический детектив]
Даша, раньше времени вернувшись в Питер от матери, обнаружила свою квартиру ограбленной. Неужели воры успели так все разгромить за те полчаса, что ее мужа Игоря не было дома? Он уходил на работу в
0
Девушка по вызову
Девушка по вызову
[Детективы]
«Сладкое мясо» – так называл этот безжалостный сутенер своих молоденьких рабынь. Но жизнь их была далеко не сладкой, хотя тщательно подобранный контингент престарелых клиентов приносил Перову
0
Вечные Пески. Том 8
Вечные Пески. Том 8
[Книги про волшебников / Попаданцы]
Опасность из глубины Вечных Песков не уйдёт никогда. Над бескрайними просторами песка, над каменистыми равнинами и голыми скалами звучит Дикий Шёпот. Он - суть начала и конца, он - хранитель древних
1
Четыре шага в бреду
Четыре шага в бреду
[Шпионский детектив / Боевик]
2002 год. Жизнь добропорядочного отельера и разведчика-нелегала Алекса Копылова идет хорошо отлаженным порядком. Однако кипучей натуре Алекса этого мало, и постоянно не дает покоя мысль, как бы еще
0
Русская Америка. Голливуд. Том 2
Русская Америка. Голливуд. Том 2
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Борьба за лидерство в звуковом кино продолжается! Иван Бережной попадает в водоворот подпольных интриг Лос-Анджелеса. На кону жизнь, влияние и огромные деньги. Мэр, мафия, изобретатели, медиамагнаты,
1
Черновик для Эффы
Черновик для Эффы
[Альтернативная история / Приключения: прочее / Юмористическая фантастика / Самиздат]
В некой параллельной Земле пытается жить спокойной жизнью обычный студент. Делает он это по поддельным документам - так уж вышло, что родной мир оказался мертв, а случайная настройка портала
2