— Што, зноў баліць?
— Так. Я і аналізы ўсе прайшла і рэнтген і «узі» — кажуць, усё ў норме, а мне сёння з раніцы зусім хранавата.
— А мы з табой па чарцы, а потым пагрэемся, — гулліва ўсміхнулася Святлана, — усё і пройдзе.
— У-ух, дай я цябе ўкушу, гарэзніца!
— А што, калі ён, ну, шызік твой, раптам вернецца? -хіхікнула Святлана, праходзячы ў пакой, і не стрымала радаснага задавальнення. — Ай, і стол накрыты!
— Вернецца — зноў назад скіруем.
На стале стаялі ваза з садавіной, апельсіны, закуска, бутэлька чырвонага віна і каньяк.
— Вінцо тваё любімае, — сказала Валянціна, — ну, а я каньячку вып'ю. Можа, палепшае. Кожнаму сваё, — яна падміргнула сяброўцы.
Святлана села ў крэсла, закінула нагу за нагу і выцягнула з сумачкі цыгарэту.
— Запаліць ці не варта? — завагалася яна і раптам запытала: — А ты мне грошай падкінеш, Валянціначка?
— А дам грошы — будзеш харошая?
— Буду, буду, толькі ты не гані, давай спярша вып'ем, я паесці не супраць, потым у ванну скокну, я ж прама з інтэрната зараз, сама разумееш...
Валянціна разліла ў кубачкі, напаўлягла на канапу, пацягнулася мажным, дагледжаным целам, халат пры гэтым расхінуўся, і грудзі выпнуліся двума белымі паўшар'ямі, і раптам схапілася за жывот:
— Ну, быццам зноў варухнулася там. Баліць.
— Мо ты раджаць збіраешся, Валь? Вальтануты твой хіба пастараўся...
— Кінь ты, дурнічка.
— Ну было ж хоць раз, га? — хіхікнула Святлана.
— Давялося пацярпець. Не скажу ж яму, што я дзеваў люблю. Праўда, слова сексуальнае — дзева? Дзеўка, дзяўчына — не тое.
— Угу.
Святлана выпіла віна і пачала есці, потым амаль адразу наліла сабе яшчэ, прамармытала толькі: «На галодны страўнік прыход больш кайфовы...» і дадала:
— Я цябе неяк з мужыком бачыла. Здзівілася. Малады такі, смуглявы. Ён цыган?
Валянціна зноў наліла сабе каньяку і залпам выпіла. Потым узяла частачку лімона і пажавала. Шырокі твар яе зморшчыўся, а ярка-чырвоныя ад памады вусны выцягнуліся ў адну вузкую стужку.
— Ты, Свецік, тое, што не трэба, не пераніцоўвай.
— Маўчу. А колькі грошай ты мне не пашкадуеш, Валь?
— Яшчэ ж не зарабіла. Ай, блін, зноў баліць!
— Мо я пайду, Валь?
— А мне што, можа, адной тут мастурбіраваць?
— Хо-хо. Разам лепш, канешне...
— Ідзі да мяне на кватэру. Магчыма, я яе хутка прадам, але пакуль пажывеш... Мядовы месяц справім...
— Ты ж мне спаць зусім не дасі. І потым, ты як завядзешся, мне балюча іншы раз робіш, а я істота пяшчотная, ха-ха... А потым, дзед твой? Яго ж, пэўна, хутка вылечаць. Ён сюды зноў камення нацягае. Ён што ў цябе — дзеля шырмы?