MoreKnig.org

Выбранае: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Василь Быков



Шрифт:

Якраз набліжалася вясна, на пагорках ужо раставаў снег, хаця ў той нізінцы за пасёлкам яшчэ ляжаў тоўстым, зацвярдзелым пластом. Хведар гадзіну шкрабаў яго рыдлёўкай, пасля дзёўб кайлом мёрзлую глебу. Выкапаў неглыбока, можа, да паясніцы, не болей, але капаць далей не ставала сілы, а найбольш - не было часу, ён дужа баяўся спазніцца, не паспець да паўдня. Кінуўшы ўсё на могілках, пабег майстраваць якую-небудзь труну. Майстраваць ён збольшага ўмеў, рукі змалку былі прывучаны да няхітрага цяслярскага інструменту, але трэба былі дошкі. Загадчык гаспадаркі, да якога ён сунуўся ў прыбудоўку са сваёй патрэбай, корпаўся над паперамі ў доўга маўчаў; у парозе маўчаў Хведар, цярпліва чакаючы ягонага слова. Урэшце загадчык устаў, натаропка закурыў і з вялікаю неахвотай пасунуўся на задворкі, дзе былі складзены дошкі. Тут іх, прысыпаных снегам, ляжала багата штабялёў - тоўстых і тонкіх, дваццатак і сараковак, іншага пілавання таксама. Але гэты змрочны чалавек паказаў яму на канцы гарбылёў, што тырчэлі з-пад снегу, і сказаў праз зубы: «Во цягні. Пяць штук, не болей».

І Хведар пачаў выбіраць што-нішто лепшае з тых сырых, умерзлых у снег гарбылёў. Выцягнуў пяць штук, сукаватых і неашкораных, і, сашчапіўшы зубы, павалок іх да барака, дзе як-колечы збіў труну. Плакаць хацелася ад крыўды, зірнуўшы на тую труну, у якой наканаваў бог Ганульцы знайсці свой апошні спачын.

Хавалі ўдваіх з Банадысіхай, іншых браць з працы не дазвалялася. Удваіх паклалі цяжкую намёрзлую труну на вадавозныя сані, Банадысіха з Волечкай умасціліся абапал, а ён памалу павёў за аброць старую падслепаватую кабылу на ваколіцу. Лацвей, везці было недалёка. Банадысіха ззаду ціха бубніла малітву, а ён, спакутаваны і знясілены, думаў, што трэба і яму следам. Жыць так, як яны жылі тут, было нельга, лепей памерці. І, мусіць, памёр бы, калі б не Волечка. Дзяўчынцы ішоў дзесяты гадок, удалася яна не па-дзіцячы разумная, сур'ёзная, ніколі не ўсміхнецца, бывала, і ён думаў: мо хоць яна дажыве да чаго лепшага. Вельмі хацеў, каб яна дажыла. Ды не збылося тое і ў Волечкі...

Але што было рабіць далей, ён не мог даўмецца. Ён збіўся з панталыку ў гэты вечар на сваім котлішчы і стаяў, бы аглушаны, раптам страціўшы ўсе жаданні. Галоўнае - страціў мэту, якая вяла яго праз доўгія тыдні праз усе нягоды і пакуты сюды, на родныя гоні, у свой кут. Што яго чакае тут, ён, бадай, не думаў, усё былое стала для яго няважным. Нядаўна яшчэ галоўным было - дайсці, хоць дапаўзці, каб хоць адным вокам зірнуць і памерці. О, памерці тут, знайсці вечны прыстанак у родным кутку было б найвялікшым шчасцем, пра якое ён не адважваўся і марыць...

Але што рабіць, пакуль ён жывы, куды падацца? Пайсці да каго ў вёску ён не меў права, каб не наклікаць на людзей бяды ды і сябе не выдаць міліцыі. Пакуль яго ніхто з вёскі не згледзеў, ён мог разлічваць на нейкую тут волю, якая адна яго і натхняла, давала жыць. А калі ўбачаць, пазнаюць, мусіць, тады ўсё і скончыцца. Тады зноў тое, што горш за пагібель. Тады ўжо хай смерць. Але цяпер ужо ў сваім кутку. Ужо да смерці яго адгэтуль не вытураць.

Тым часам зусім сцямнелася, усчаўся настырны вецер, і Хведар стаў зябнуць, аж скаланацца ад сцюжы. Дзе было затуліцца ад ветру? Хоць бы пакінулі якую пуньку, паветку, хоць бы сабачую будку, дзе жыў іхні Лабацік, ласкавы малады сабачка, прыдбаны на хутар незадоўга да іх высылкі. Дык не, не пакінулі нічога. Спрэс пустка і разарэнне. Але і ісці яму адгэтуль не было куды, і ён не ішоў. Доўга непрыкаяна тупаў сюды-туды ў быльніку, азіраў цёмныя зараснікі дзядоўніку і крапівы. Узлез на печышча, пастаяў і сеў, бо стаяць ужо не ставала моцы, балелі ногі. Сядзеў, думаў. Пра былыя гады і былыя клопаты. Пра дурныя, няспраўджаныя надзеі. Пра жонку Ганульку. Як закладвалі зруб хаты, пад чырвоны вугол паклалі царскі рубель і повязь - яе і яго матузы. На багацце і каб жылі добра, не сварыліся і не разлучаліся. Яны і не разлучыліся да самай яе смерці. Добрая была жанчына: і працавітая і зважлівая. Хведар не памятаў нават, ці пасварыліся калі. А шчасця было так мала. Але ці па іхняй віне? Такое выдалася жыццё. Толькі дражнілася шчасцем, а ўволю надзяліла работай, турботамі і бядою. Думаў: хай, яны стрываюць усё, можа, хоць дзецям будзе лягчэй. Усё ж займелі зямлю, батракамі не будуць, як некалі батрачыў ён, Хведар. І праўда, сынок Міколка надта прыхільна памкнуўся да зямлі і гаспадаркі, рана пачаў рабіць плячо ў плячо з бацькам. Ажно люба было глядзець, як ён гнаў баразну новенькім сінім плугам ці на касьбе ішоў у радзе дарослых мужчын. Ды неўзнарок неяк улёг у навуку - спярша ў школе, затым - як уступіў у камсамол. І ўсё - сходы, мітынгі, спрэчкі. Стварылі ячэйку і прызначылі яго сакратаром. Стала не да гаспадаркі... Але бацька ўсё думаў: хай! Можа, выйдзе ў людзі, а ён ужо як-небудзь пераб'ецца і без памагатага. Ведама, лягчэй не стала. Асабліва калі той перабраўся ў раён і зусім забыўся на дарогу ў Нядолішча.

Міколка, вядома, хлопец разумны, адукаваны, не раўня бацьку. А тое, што ён адбіўся ад гаспадаркі, можа, і добра. У тым, напэўна, яго паратунак, інакш дзе б ён быў зараз? У Котласе ці яшчэ далей. А так начальнік у раёне. Нікому Хведар не пісаў з высылкі, а швагру Тамашу неяк паслаў ліст (яшчэ як была жывая Ганулька) і праз паўгода атрымаў адказ. Той не пісаў, як жыве, ні слова пра парадкі ў раёне, усё больш - пра здароўе і ў канцы паведаміў, можа, самую прыемную навіну: што Міколка вярнуўся з Чырвонай Арміі і цяпер вялікі начальнік у раёне. Ганулька, можа, першы раз за гады, шчасліва заўсміхалася, Волечка запляскала ў ладкі, а ён нахмурыўся - радуючыся і заклапочана адначасна. Жартачкі: сын раскулачанага - начальнік. А калі даведаюцца?

Пасля Хведар шмат начэй думаў пра тое, пра сына і ягоную начальніцкую пасаду, непакоіўся і перажываў. І ўсё стаяла ў думках, што сказаў Сталін: сын за бацьку не адказвае. Гэтыя словы ён чытаў у газеце, шмат разоў чуў ад людзей. Мусіць, і сапраўды так. Калі Міколку паставілі ў раёне начальнікам, дык, мусіць жа, ведалі, дзе бацька і маці і з якой сям'і ён паходзіць. А можа, даўмеліся ўрэшце, што раскулачылі няправільна, незаслужана, таму і сын ні пры чым. Тым болей што той даўно не жыў пры бацькавай гаспадарцы, рабіў у райкоме, затым служыў у Чырвонай Арміі, нават быў камандзірам.

І ўсё роўна Хведар не пісаў сыну, не мог у сабе адолець чагосьці, страху ці асцярогі, хоць і дужа прасіла жонка, аж заплакала аднойчы. Усё ж ён баяўся, не за сябе, канешне, - за сына. Думаў, калі можна, Мікалай парупіцца напісаць сам. Тамаш пісаў, што бачыўся з ім у раёне, значыцца, мог бы дазнацца бацькаў адрас. А калі не піша, дык, значыць...

І ўсё ж ён не хацеў думаць благое, ён спадзяваўся. І тады, як задумаў гэтыя ўцёкі, і яшчэ раней, да ўцёкаў. І ў жахлівай дарозе - на плытах, чыгуначных платформах сярод штабялёў бярвення, у доўгім бадзянні па лясах і прасёлках. Удзень і ўначы ён думаў, вагаўся і - так нічога і не ўдумаў. Ён не ведаў, як паставіцца яму да сына, а галоўнае - як сын паставіцца да яго.

Праўда, калі вялікі начальнік, дык, мабыць, што-нішто можа. Начальніку многае дазваляецца. Бывае, простаму чалавеку няможна, а начальству не забаронена. Гэта ўжо Хведар ведаў, нагледзеўся і за царскім часам, і ў войску, і пры новай уладзе таксама.

Наўкола ўжо добра ўсталявалася восеньская ноч, зводдаль прыціхла вёска, зусім патануўшы ў змроку. Спярша недзе бліскала пара агеньчыкаў у тым канцы вуліцы, ды згаслі і агеньчыкі. І Хведар устаў. Ён раптам наважыўся прайсці па начной вуліцы, зірнуць на знаёмыя хаты, клёны ля калгаснай канторы; дзе некалі стаяла шырокая арка з выцвілым лозунгам цераз дарогу. Тут спрэс жылі знаёмыя людзі - старыя і маладзейшыя, працавітыя і не вельмі, добрыя, злыя, абыякавыя, - яго колішнія аднавяскоўцы. Ён нікога не бачыў з іх ад таго сакавіцкага ранку, як выехаў на калёсах сядзібы і ўсё азіраўся аж да раўка, калі ўжо нічога не стала відаць. І на яго пазіралі і плакалі некаторыя - болей бабы, - пастаўшы пад старой пахілай вербінай ля Саўчыкавай хаты.

Даўняй дарожкі ад сядзібы да вуліцы, здаецца, ужо не было, зарасла травой, але пад нагамі намацвалася нейкая сцежачка, і ён пайшоў па ёй каля сажалкі. Сцежка вывела яго на дарогу. У звыклым колішнім месцы гразкаватай дарогі ён сышоў у раўчук з грукатлівым мастком. Як і пяць і дзесяць гадоў назад, той ледзьве трымаўся ад старасці і, бывала, дужа грукацеў пад коламі калёсаў і брык. Пахілая вербіна быццам усохла нават, але ўсё хілілася над дарогай, і за ёй чарнелася ў змроку старая Саўчыкава хата. Але ці жыў там Саўчык - Хведар не ведаў. За ўсе пяць гадоў ягонага Котлаўскага жыцця яму ніхто не пісаў з гэтай вёскі, ды і ён не пісаў нікому, нічога ні пра каго не ведаў. З Лёксам Саўчыкам некалі вучыліся ў адным класе царкоўнапрыходскай школы, пасля прызываліся разам на вайсковую службу. Быў ён спакойны, зважлівы мужчына, бедны і гаротны, як і ўсе тут, меў пяцёх дзяцей, і ўсе дзяўчынкі. Дзе ён цяпер? Ці жывы хоць?

Вуліца ляжала па-начному чорная і пустая, мяккая пасярэдзіне ад ператаптанага кароўімі капытамі долу, парослая ля парканаў сакоўнай бухматаю муравой. Хведар абмінуў кучу бярвення ля Аўдоццінага падворка (ці не думае будавацца ўдавіца?). Але што ж, што ўдавіца, мабыць жа, падраслі сыны, можа, ужо і ажаніўся каторы і будуецца. Ціхенька прайшоў каля гародчыка Зыркаша, пра якога цяпер не хацеў нават і думаць. Сапсаваў гэты Зыркаш яму ўсё жыццё (і, мабыць, не аднаму яму), быў чалавек зайздрослівы і нядобры: колісь напісаў скаргу на яго за малатарню, з якой усё і пачалося. Калі б не тая яго заява, можа б, усё і абышлося, і Хведар не туляўся б цяпер паначы, як злодзей, жыў бы разам з усімі, і не спазнаў бы тых пякучых няшчасцяў, якіх шчодра адмераў яму ягоны халерны лёс.

Затым ён спыніўся і пастаяў крыху, прыслухоўваючыся, ці не падасць дзе голас сабака. Але сабакі пакуль што маўчалі ці іх зусім не было ў вёсцы. Іх не было і раней, успомніў Хведар, хіба што на хутарах, у мястэчку. Вяскоўцы ж па сваёй беднасці лічылі за лепшае карміць лішняга свінёнка, чым трымаць сабаку. Мабыць, і цяпер так. Не забагацелі яго вяскоўцы. За рэдкім вішаннікам ля садка ўрасла ў зямлю нехуцавая будыніна з голымі рабрынамі крокваў - зусім без страхі. Відаць, тут ужо не жылі. Але дзе ж тады мнагадзетная сям'я Івана Пагарэльца, то ж была ягоная хата, падумаў Хведар. І яшчэ адну хату з чорным праваллем пустых вокнаў згледзеў ён за парканам, - напэўна, пакінутае жытло. Другая ж поруч утульнай завалінкай выпнулася на самую вуліцу, дзе колісь любілі пасядзець мужчыны, але цяпер пад яе скасабочанай сцяной пахіла тырчэў рад колляў-падпорак, каб не ўпала. Тут некалі жыў адзін самы гарласты актывіст камбеда, худы і вялізны, бы жардзіна, Зміцер Цыпрукоў. Ужо ён, напэўна, заслужыў лепшае хаты пры Савецкай уладзе, бо быў, мабыць, самы бедны ў вёсцы. Ды, мусіць, не заслужыў, калі дажыўся да такой во - коллем падпёртай хаціны.

Улезшы ў свежыя каровіны лепяхі, Хведар сышоў трохі ўбок, бліжэй да плота. Усё ж ён баяўся, каб з кім не сустрэцца, каб хто не пачуў яго тайную хаду злодзея. Але на начной вуліцы не было нікога, мусіць, вёска добра заснула. Толькі за сценамі бліжніх хлявоў часам уздыхалі-варушыліся сонныя каровы, ды раз у падворку на тым баку ціха стукнулі дзверы, - мусіць, нехта выходзіў па патрэбе. Ціхенька ступаючы па мяккай зямлі, Хведар мінуў знаёмую вуліцу і дайшоў да могілак.

Як і заўжды, тут панавалі ціш і спакой, хвоі сумна гулі ўгары. Зблізку бялелі свежыя крыжы ля дарогі - два большых і некалькі нізенькіх, дзіцячых. Ён трохі пастаяў ля штыкетнічка-агароджы і, знайшоўшы праход, не без хвалявання ступіў у гэтае паселішча мёртвых. Ведаў, ад праходу трэба падняцца на пагорачак, дзе хавалі даўней і дзе ён памятаў кожную магілку. Ад вуліцы ж (трохі відаць было ў змроку) магілкі занялі ўсю нізінку, далёка выйшаўшы з-пад хваёвых шатаў. Гэтых ён не ведаў ніводнай. А там, на выспачцы, колькі ён памятаў, стаялі чорныя дубовыя крыжы Шулякоў - бацькі і трох сыноў, род якіх быў, можа, самы стары ў Нялолішчы. Расказвалі некалі, што гэты сямы першы Шуляк, прыйшоў сюды з літоўскай зямлі і быў знакаміты сілаю. Праз тую сілу ён спаткаўся і з маладзенькай дзяўчынкаю, пакаёўкаю тутэйшай паненкі, да бацькі якой чагось прыязджаў той літоўскі пан, кучарам у якога служыў Шуляк. Аднаго разу, як ён запрагаў коней у брычку, з-за рога стайні выскачыў панскі бык, раззлаваны чырвонаю спаднічкаю пакаёўкі, і прыезджы фурман паказаў сваю сілу, скруціўшы таму быку рогі. Мабыць, тады ён і паклаў вока на маладую служанку. Яе паненка, адзіная панская дачушка, відаць, так даражыла ёю, што ўгаварыла бацьку аддаць тры прыгонныя сям'і за аднаго кучара, каб толькі не разлучацца з пакаёўкаю. Затым, пажаніўшыся, яны доўга жылі ў маёнтку, нажылі шэсць сыноў, тры з каторых ужо другое стагоддзе ляжалі цяпер поруч з бацькам пад смалянымі камлямі таўшчэзных хвояў. А насупраць ад іх трошкі ніжэй высіўся металічны буданчык з прыгожымі чыгуннымі слупкамі, павітымі таксама чыгунным лісцем вінаграду. Там ляжала мармуровая пліта на магіле маладога пана-паручніка, які, дужа паранены на вайне з германцамі, сканаў у сваім маёнтку. Цяпер, вядома, нікога з паноў не засталося, занядбаная магілка абрасла пустазеллем, а ў паржавелым буданчыку часам поркаліся пастушкі ці вясковыя падшыванцы, хаваліся ад дажджу прахожыя. Па другі бок ад яе, між дзвюма сукаватымі хвоямі, быў невялічкі пляц іхняга роду Роўбаў - і дзяды, і яго, Хведара, старыя, малодшая сястра Тэкля, двое малых, што яшчэ перад вайной памерлі ад дыфтэрыту. Крайняй была магілка ягонага брата Пракопкі, годам маладзейшага за Хведара, добрага, ласкавага мужчыны, які так і не ажаніўся і нікога не пакінуў пасля сябе. Сканаў у васемнаццатым ад тыфусу, калі Хведар буў у германскім палоне. Так і не пабачыліся браткі аж з чатырнаццатага, як абодвух узялі на вайну. Было б добра і яму прымасціцца побач, месца было, калі што, можна б трохі пацясніць суседнюю магілу, мабыць, той не пакрыўдзіцца. Гэта было б проста здорава! Можа, не заўжды прызнаючыся сабе, ён найбольш за тым і імкнуўся сюды - за тысячу кіламетраў, праз пяць гадоў выгнання.

Хведар нетаропка і амаль ужо не баючыся абышоў у цемры свае магілкі - чатыры радком і дзве трохі ніжэй на схіле, памацаў шурпатыя, замшэлыя крыжы. Баяўся, каб не неткнуцца на які новы, каго з ягонай радні. Але не, у гэтай мясціне новых магіл быццам не было зусім. Хаця, канешне, маглі быць і далей, дзе ў якім іншым месцы. Цяпер не тое што раней - хавалі дзе хочаш, і ў чужой зямлі. Як ягоную Ганульку. Ці Волечку. Каторы ўжо раз ён адчуў горкі дакор сабе, што так неахайна пахаваў дачушку - ні абгародкі не зрабіў, ні нават крыжа. Не было з чаго і надта спяшаўся, яго маглі чакаць плытагоны, і ён вёрст пяць берагам ракі даганяў плыты.

Ён пасядзеў на чыёйсьці старой, без крыжа, добра, аднак, абкладзенай камянямі магіле, слухаў шэпт старасвецкіх хваін угары, думаў. Дужа дапякала шматдзённая, застарэлая ўжо стома. Каб не даць сабе ўпасці ад знямогі, трэба было ўстаць і ісці. Але куды? У хату да каго не папросішся, тут жа заставацца не было як: на золку яго адразу ўбачаць. Значыць, зноў - у лес. Лес заўжды з міласэрнай гатоўнасцю прымаў яго, не тое што людзі. Тым болей знаёмы ад маленства вялікі Казённы лес, ужо ён дапаможа цяпер бяздомнаму чалавеку.

Мабыць, ён недалёка і адышоўся ад узлеску, але сярод дрэў і драбняку-падлеску стала нібы зацішней, нават цяплей быццам, ён узлез у нейкі лісцвяны гушчар і ўпаў у нетаптаную калючую папараць. Ужо не ставала сілы - ні ісці, ні паўзці. Перад тым як заснуць-забыцца, успомніў, што сёння за дзень пратупаў, мабыць, вёрст сорак - ад золку да ночы. Болей ён бы ўжо не прайшоў нават і сорак крокаў.

Прачнуўся ад сцюжы, увесь надта скалеў, здранцвелі да калень ногі, галава была цяжкая, нібы пасля гарэлкі. Не адразу зразумеў, дзе ён, спярша падалося - на тарфянішчы пад Котласам і што спазніўся на працу. Але, расплюшчыўшы вочы, сцяміў: Котлас далёка. Ён - дома. У світальным лесе, на сваёй радзіме. На радзіме ўсіх сваіх продкаў. Гэтая думка трохі падбадзёрыла Хведара, ён устаў на калені і пачаў неяк грэцца - унутраным намаганнем бораючы сцюжу, - як гэта рабіў ужо не першы раз, акалеўшы ўранні. Там, на Поўначы, калеў амаль кожнага ранку, праўда, там не было калі заўважаць тое, там ледзьве паспяваў сабрацца, каб не спазніцца на развод, у тайгу на лесапавал ці на земляныя работы, калі рабіў на тарфянішчы. Там былі строгія нарадчыкі, крыклівыя брыгадзіры, не дай бог было прыпазніцца - заставаўся галодны на ўвесь дзень. А то яшчэ быў і пабіты.

Цела памалу грэлася, а ногі па-ранейшаму як былі акалелыя, так і засталіся, але ногі, напэўна, сагрэюцца на хадзе. Трэба некуды ісці, тут яму сядзець не выпадала. Тут было зусім блізка да вёскі, мабыць, у лес прыгоняць пасвіцца статак, могуць заўважыць. Так, статак тут добра вытаптаў дол, падумаў Хведар, згледзеўшы сляды кароўіх капытоў, а неўзабаве пачуў і галасы, - мабыць, на ржышчы пад лесам гукалі пастухі. Каб не трапіць каму на вочы, ён ускочыў і ціха падаўся кустоўем.

Памалу рабілася цяплей, у лесе ўвогуле было зацішна. За пажаўцелымі верхавінамі бяроз, між бухматых лапаў ялін праглядвала хмарнае неба, і скрозь плыў, то цішэй, то мацней, нудны лесавы шум. Дужа хацелася есці, даўно ўжо надаедна-пуста бурчэла ў жываце. Яно і не дзіва: за ўчорашні дзень у роце не было ні крошкі, ён не меў часу паклапаціцца пра тое - так імкнуўся да роднага кута. Апошнюю скарынку хлеба, здабытую ў прахожай бабкі, зжаваў пазаўчора, бульбянога палетка на поплаве, вядома, не напаткаў, мусіць увесь дзень пасціцца. Учора, аднак, неяк трываў, - можа, ад хвалявання перад хуткім спатканнем не адчуваў і голаду. Але сёння з самага рання проста не меў сілы трываць. Толькі што тут і дзе можна было здабыць з'есці? Да пастухоў не падыдзеш, пастухі могуць пазнаць. На дарогу не паткнешся таксама - можа трапіцца знаёмы, тады ўсё прапала. З незнаёмымі было лягчэй, на выпадак сустрэчы з кім меў даведку, быццам ён - Зайцаў Андрэй Фаміч, ураджэнец Смаленскай вобласці і працуе на Тасьмінскім дрэваапрацоўчым камбінаце рознарабочым. Канешне, Смаленская вобласць зусім не ў гэтым баку, і дзе той Тасьмінскі ДАК, не ведаў і сам Хведар. Даведка, вядома, няблага гадзілася дзе-небудзь у Комі і не дужа - за тысячу вёрст ад яе. Але што было рабіць Хведару? Іншай паперыны ён не меў, а гэтая яму ўсё ж памагла два разы, і то добра.

Ціха, быццам крадком, ступаючы па апалым шархоткім лісці ў кустоўі, ён прайшоў наўкось да ўзлеску ля вёскі. Учора ён бачыў там старую грушыну, пад якой было чым пажывіцца, але тады яму было не да ежы. Сёння ж тыя грушы выклікалі ў яго нейкае нервовае нецярпенне, і ён неўзабаве ўбачыў праз голле прасцяг знаёмага поля пад лесам.

Ля грушыны не было нікога, мусіць, ад жывёлы яе аберагала блізкая азіміна, статак мінаў яе зводдаль ці глыбей у лесе. Хведар хутка назбіраў у кішэні світкі некалькі прыгаршчаў гнілабокіх грушак, смак якіх ён памятаў з дзяцінства, і тут жа з прагнасцю пачаў іх жаваць. Аднак, мусіць, трэба было чаго пашукаць да грушак, аднымі грушамі сыты не будзеш, гэта ён ужо ведаў. Значыць, трэба паглядзець дзе бульбы. Але тут было жытное, зелянела рунь, бульбу, мабыць, саджалі ў полі за лесам, калі толькі яшчэ не выбралі. Але не павінны выбраць, думаў Хведар. Да кастрычніка наўрад ці выберуць, а верасня яшчэ заставалася з тыдзень, не меней.

Тым часам у лесе ўжо добра развіднела, дужа шумелі елкі і плылі-ляцелі ўгары кудластыя хмары, але дажджу не было. Не было і расы на траве, трохі сохлі-грэліся на хадзе яго ногі ў растаптаных, раскарузлых пасталах. Гэтыя пасталы ўвогуле няблага яму служылі - якая б абутка вытрымала тую дарогу, што яму выпала. А пасталы хоць бы што. На мокрадзі змакрэюць, а не распаўзаюцца, у сухмень закарэюць, сціснуцца, стануць нібы жалезныя. Нязносныя пасталы! Дзякуй таму чыгуначніку, што трапіўся яму з касой ля пуцявой казармы. Спыніў, паглядзеў, адно: «Здалёку ідзеш?» - «Здалёку», - сказаў Хведар. І той буркнуў: «Чакай», а сам вярнуўся ў казарму і хутка вынес кавалак чэрствага хлеба з агурком і гэтыя во пасталы. «Абувайся, спрытней будзе». Хведар быў босы, крывяніў збіты палец на левай назе, і ён тут жа звыкла абуўся ў пасталы і няновыя, праўда, анучы, падзякаваў чалавеку. І праўда, стала куды спрытней, чым босаму, ён адтопаў у іх вёрст, можа, з дзвесце.

Навастрыўшы слых, увесь насцярожаны, Хведар памалу ішоў цераз знаёмы да кожнага дрэўца лес, і ціхае адчуванне шчасця лілося ў ягоную душу. То быў яго родны лес, тут ён пасвіў жывёлу, збіраў грыбы, пасля пілаваў дрэвы, калі вывозілі ў Данбас на рудстойку. Здаецца, нават ён пазнаваў колішні яго пошум. Там жа, на поўначы, лес быў інакшы і шумеў іначай: магутна, дзіка, пагрозліва. Гэты ж не, не дзіка, - мілагучна і таемна трапяталі парудзелыя бярозкі, угары ў задуменным пошуме марудна плылі кудысь вершаліны елак. Падлесак, аднак, парадзеў за той час, як Хведар не бачыў яго, ці, можа, драбналессе павырастала ў ладныя дрэўцы бярэзніку, ляшчыны, асінніку. І была ўжо восень - жоўтае і зрудзелае лісце пачало асыпацца долу, слалася па траве і шархацела пад ягонымі пасталамі. І ён усё апасаўся, каб яго тут хто не ўчуў. Аднак ён удала мінуў пагорачак з елкамі, лагчынкай выйшаў на даўнейшыя расцяробы - самы, можа, глухі куток іхняга лесу: былыя дзялянкі, на якіх густа браўся хмыз, алешнік, малады ельнік, ядловец. Тут жа пачынаўся доўгі роў з ручаём унізе, прайшоўшы па-над якім Хведар апынуўся на ўзлеску. Далей было поле.

Як ён і здагадаўся, поле было занята бульбяным палеткам, які пачынаўся ад самага ўзлеску. Бульбу на ім, аднак, ужо выбралі, разараныя барозны чарнелі раскіданым чэзлым бульбоўнікам, зямля была ператаптана людскімі і конскімі нагамі. Пастаяўшы на ўзлеску, Хведар спрабаваў разгарнуць канец баразёнкі і адразу знайшоў бульбіну, затым яшчэ дзве. «Э, дрэнь выбіраюць, - падумаў ён з раптам узноўленай гаспадарлівасцю. - Хіба як будуць пераворваць...» Але калі добра выбіраць, дык і пераворваць можна для прыліку, а тут, падобна, і выбіралі дзеля прыліку. Заскарузлымі пальцамі ён капаўся ў сухіх глыжах і натрапляў на бульбіны, піхаў іх у кішэні паддзёўкі. Хутка набраў дзве кішэні, класці ўжо не было куды, і ён са шкадаваннем выпрастаўся: такое багацце ў зямлі! Каб тое яму трапілася пад Котласам, дзе елі траву, кару з дрэў. Бульбіна там была смачней за яблык. Нават сырая.

З цяжкімі кішэнямі ён падаўся назад, у лес. Трэ было выбраць мясціну, раскласці цяпельца. Мабыць, гэта было самае небяспечнае - цяпельца. Дым маглі згледзець здалёк, убачыць ля яго чалавека. Мабыць, лепш за ўсё атабарыцца ў расцяробе, за ровам, туды, ведаў, у ранейшыя часы не надта патыкаліся. Хіба што бабы - па ягады, грыбы там не раслі. І яшчэ, людзі ведалі, некалі там пладзіліся ваўкі, бывала, у піліпаўку вылі на ўсе галасы. Малыя туды баяліся паткнуцца. Самы раз было туды зашыцца яму. Поруч з ваўчыцаю. Ведама ж, не з людзьмі, нявесела падумаў Хведар.

Ён доўга ішоў лесам, пакуль выбіўся на той узровак, улез у надта зарослы алешнікам ды ляшчынаю роў, трохі абмыў у ручаі свае заскарузлыя рукі. Вада была сцюдзёная і чысцюткая, бы сляза, і ён на запас напіўся з прыгаршчаў. Па слізкіх, зялёных ад водарасці камянях перайшоў на другі бок рова. Ускараскаўся не адразу, два разы адпачываючы, і падумаў, што аслабеў, аднак жа, завельмі. Як тою вясной на тарфянішчы, калі ўжо не мог сам вылезці з тарфяной ямы, а рыдлёўка здавалася цяжкаю, бы бервяно. Во што значыць жыццё! Ды і гады. Малады, бывала, у лесе адзін паднімаў камель хвоі на сані, жартуючы, бягом цягаў па ўсходцах мяхі збожжа на млыне. Аднаго разу, дурны, паспрачаўся з кусянкоўскімі мальцамі і падняў Іванаву жаробку. Слаўная была жаробачка, з лысінкай на мордзе. Пасля на ёй ездзіў міліцыянер Заўялаў... А цяпер ледзьве выбраўся з рова, які падлеткам перабягаў за адзін раз, без перадыху. Вот што зрабіў з Хведарам час і яго недарэчнае здзічэлае жыццё. Каб тое веданне, хіба так бы яго скіраваў? Але і як было яго скіраваць іначай? Ці ён ім кіраваў?

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Начальник 3. Или как наш завод перерос забор
Начальник 3. Или как наш завод перерос забор
[Фэнтези / Попаданцы / Технофэнтези]
Утро после свадьбы начальник встречает на драконьем насесте, на двадцати двух метрах, в одном ботинке. На левой руке у него строчка эльфийских букв, которую колол кто-то трезвый, и кривой дракон,
0
Мое рыжее счастье
Мое рыжее счастье
[Проза / Современная проза / Приключения / Домашние животные]
Никогда не верила в чудеса, но, тем не менее, они случаются. Теперь я это точно знаю. Все началось с того, что, получив в наследство домик в деревне, я отправилась его осмотреть, и в один миг вся
0
Узы доверия
Узы доверия
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Только мы решили, что битва окончена, как на горизонте замаячила новая война. Последнее сражение завершилось нашей победой — мы одолели одного из врагов. Но вместе с этим открыли дверь куда более
0
Тарзан. Сборник рассказов
Тарзан. Сборник рассказов
[Классическая проза]
По лесной тропе бесшумно двигался бронзовотелый человек-гигант, почти полностью обнаженный, если не считать набедренной повязки. Это был Тарзан, обходивший ранним бодряще-прохладным утром свои
0
Маг на районе. Карты, деньги, магия
Маг на районе. Карты, деньги, магия
[Триллер / Ужасы / Проза / Современная проза]
Я снова влип в неприятности. Трещина, которую я создал много лет назад, напоминает о себе всё настойчивее, старые друзья возвращаются, а прошлое, как водится, выставляет счёт именно мне. Видимо, мало
0
Последний маг воздуха
Последний маг воздуха
[Боевик / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Я добрался до этой мрази и наконец убил его. Пусть и ценой собственной жизни. На этом всё и должно было закончиться, но даже на том свете он нашёл лазейку и сумел сбежать. Пришлось отправиться
0
Моя любовь всегда с тобой
Моя любовь всегда с тобой
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Роман]
Марселя Де Ли - черноволосая девушка с твердым характером. С мечтой в душе и с ранами на сердце. Потеря отца. Предательство матери. Что ждет Марселю дальше. Прошло несколько лет, и вот несчастье
0
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
[Зарубежная фантастика]
Межпланетные опасности и невероятные приключения на красной планете ждут вас на страницах знаменитой трилогии научно-фантастических романов Эдгара Райса Берроуза! Берроуз недаром считается
0
Алтарь богини Руато -1
Алтарь богини Руато -1 "Объявлена вне закона"
[Приключения / Фэнтези / ЛитРПГ (LitRPG)]
Квест, по призыву богини Руато-наль-хо стартовал! И если ты решил стать спасителем израненной девушки, то будь готов разделить с нею и все трудности этого непростого задания!
0
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
[Любовная фантастика / Эротика, Секс]
«Иногда мне кажется, что всё было бы гораздо проще, если бы я не согласилась бесплатно принять душ в квартире сексуального инопланетянина». ☆ ДЖЕССИ Последние несколько лет моя жизнь летит к
0
Не иди за ним
Не иди за ним
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Мне тридцать два года, ни мужа ни детей, есть только своя ветеринарная клиника, квартира, машина. Бизнесвумен как ни как. Все же думаю что хочеться женского счастья. Банально даже думаю, о то чтобы
0
Похититель даров
Похититель даров
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
За шестьсот с лишним лет я успел повоевать, собрать сотни даров и привыкнуть к тому, что могу за себя постоять. А потом пришлось начинать заново. Теперь я Макар Соколов. Тело слабое, Источник
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
[Любовная фантастика / Юмористическая фантастика]
Мир Арильяна призвал меня после смерти. Дал новое прекрасное тело и надежду на счастье, которого я уже не ждала. Что мне может угрожать в новом мире? Мне просто нужно принять условия и применить свой
0
Год победы
Год победы
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Продолжение книг «Повторение пройденного», «Маршал северных направлений» «Январский гром», «Сумерки войны», «Под напором стали и огня», «Возмездие былого», «В трех шагах», «Право победителя», «На
4
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
[Личные финансы / Бизнес / Религиозная литература: прочее / Деловая литература: прочее]
90 % трейдеров теряют деньги из-за собственного эго. Излишняя уверенность в себе, импульсивность, упрямство – вот главные причины провалов на бирже. Как же изменить свое мышление, чтобы наконец
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
DooM: Эндшпиль
DooM: Эндшпиль
[Боевая фантастика]
Ради путешествия к звездам они оставили позади все, что было важно для них - друзей, любовь, свою страну. Вскоре морпехи Флинн Таггарт по прозвищу Флай и Арлин Сандерс достигли пути назначения -
0