MoreKnig.org

Кар'ер: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Быкаў Васіль



Шрифт:

— Труднае было жыццё?

— У наш час лёгкага наогул не было. І не магло быць. Але нам дасталося асабліва катаржнае. І цяпер вось… Быў адзін сын, усё маё спадзяванне, здавалася, жыву для яго толькі, ды во і яго не засталося. Адна! Вось думаю: навошта жыла? Які сэнс жыць далей? Ды яшчэ ў такую вайну. Усё страшна, трудна, скалечана. Думаю часам: можа, дзе няўдала зрабіла выбар, памылілася ў чым? Не, быццам нідзе. Заўжды імкнулася жыць у згодзе з сумленнем, з дабром, нават з перадавымі ідэямі веку. Але, як назло, менавіта мяне век і не прыняў. Можа быць, запозна ці рана ў яго з'явілася, у гэты шалёны наш век. Сяброўка ў мяне была, Любачка Чарнова, слаўная дзяўчынка, разам музыкай займаліся, талент у яе не бог ведае які, але кансерваторыю скончыла, у Маскве някепска прыжылася, выйшла замуж за саўработніка. А мне музыкі было мала — я рвалася ў народ, каб несці яму разумнае, добрае, вечнае, аблегчыць ягоны лёс, прасвяціць, адкрыць светлы шлях ведаў. Бацька мой не адабраў усё гэта, ён шмат што з таго, што тады лунала ў паветры веку, не адабраў, меў старыя погляды, быў падазроны да новага чыноўнік. Але мая мама, мілая наіўная мамачка, яна горача падтрымала мой выбар прафесіі народнай настаўніцы, яна сама ўсё жыццё прагнула вучыць, прасвяшчаць: да прыслугі ставілася заўжды як да мілых родзічаў, заўжды песціла і задарвала яе на кожнае свята. Толку ад таго было няшмат, яны толькі грубелі, гэтыя Фрузы, Архіпкі, Ганкі, ляніліся, апускаліся, а пры выпадку маглі і ўкрасці, што дрэнна ляжала. Але ў мацеры гэта не лічылася хібам, яна ўсё тлумачыла іх цемнатой, неадукаванасцю, і яна іх прасвяшчала, чытала ўвечары на кухні Талстога, Някрасава, вучыла грамаце. Скончыўшы вучылішча, і я пайшла вучыць грамаце вясковых хлопчыкаў у глухім павеце Віцебскай губерні. Не скажу, што тыя гады былі самыя горшыя ў маім жыцці, можа, наадварот: хлопчыкі мяне любілі, ды і я прывязалася да іх — нічога не шкадавала, ні сілы, ні працы, далучала да культуры і элементарных ведаў, сама перабівалася з хлеба на квас, наймала куткі ў местачковых яўрэяў. Але ў тым я бачыла свой абавязак перад народам і выконвала яго з захапленнем. Самі разумееце, у маладыя гады гэтага захаплення бывае праз меру.

— І вы тут, у мястэчку, работалі? — запытаўся Агееў.

— Не, не тут, у розных месцах. Але больш за ўсё ў Дрысенскім павеце. Адзін год пад Дзвінскам, за дзесяць кіламетраў ад горада. Там і сустрэлася з айцом Кірылам.

— А ён што — ужо і тады быў свяшчэннікам?

— Толькі што канчаў духоўную семінарыю, збіраўся атрымаць прыход, можа, не самы горшы ў епархіі. Але, ведама, народ, як і ўсюды, быў бедны, жыў у цемры і невуцтве, і айцец Кірыл з не меншым імпэтам, чым я, узяўся за яго духоўнае выхаванне. Гэта цяпер так кажуць, што рэлігія — опіум для народа, а тады так не думалі, большасць лічыла наадварот, што вера ўзвышае, далучае да ісціны і святла. Праўда, і тады былі атэісты, такія, што лічылі яе далёка не самым важным у жыцці грамадства, на першае месца ставілі асвету, патрэбу ў ведах. Я таксама належала да гэтых апошніх.

— Як жа вы тады замуж выйшлі? За папа? — усміхнуўшыся ў цемры, запытаўся Агееў.

Неяк наперакор настрою ён слухаў Бараноўскую з усё большай для сябе цікавасцю, спакваля адкрываючы ў гаспадыні зусім іншага чалавека, чым той, які яму здаўся ўпачатку. Гэта было нечакана і нават здзіўляла. А ён яе прыняў за звычайную вясковую кабету, гэтую выпускніцу віленскага Марыінскага вучылішча, жонку прыходскага свяшчэнніка.

— У тым і справа, і я збіралася расказаць вам, як гэта сталася ў маім жыцці — усё насуперак перакананням, схільнасцям. Розныя мы мелі перакананні, а вось палюбіліся, не ведаю нават — чаму. Хаця закахацца ў айца Кірыла было няцяжка, ён быў такі відны, высокі, з русявай бародкай, вочы сінія-сінія, пагляд быцца наіўны, змройлівы, а голас… З голасу ўсё і пачалося. Першы раз пачула яго ў царкве, зайшла другі раз, а пасля сустрэліся з ім у іспраўніка на каляды, а на масленую ён ужо прасіў маёй рукі. Бацькі былі побач, у Полацку, але я ўсё рашыла сама, і павянчаліся ў той жа ягонай царкве. Бацька мой, даведаўшыся, нічога не сказаў, а мамаша закаціла істэрыку — такога яна не чакала. Але гнеў яе хутка мінуў: варта было ёй пабачыць майго сінявокага свяшчэнніка, як гнеў змяніўся на міласць — Кірыл чараваў кожнага перш за ўсё сваім пакорлівым выглядам, пасля асанкай, ну, і розумам, канечне. Апроч святых канонаў ён някепска ведаў літаратуру, разбіраўся ў мастацтве — сучасным, заходнім і візантыйскім, ды і да праваслаўнай царквы адносіўся ўмерана крытычна, бачыў у ёй не толькі плюсы, але і рад мінусаў. Аднак ён не хацеў асабліва ганьбіць руку, «хлеб дающую», і абавязкі свае выконваў старанна.

У пятнаццатым годзе ў нас нарадзіўся Алежка. Я жыла тады ў бацькоў у Полацку, Кірыл быў на фронце, ён служыў палкавым свяшчэннікам у Галіцыі, часта пісаў пра пакуты рускага салдата-акопніка ў той вайне. Праз год улетку прыехаў на пабыўку, падарыў на кароценькае шчасце і паехаў. І тут я, ведаеце, неяк бы падрасла ці пасталела, можа, пад ягоным уплывам ці таму, што стала маці, але менавіта з таго лета ў мяне мала што засталося ад дэмакратызму маёй маладосці і ўпершыню прыадкрылася вялікая таямніца бога. А можа, таму, што час перамяніўся — насталі доўгія гады разрухі ў тыле, няўдач на фронце, людскіх трагедый. Якраз улетку таго года загінуў у баі пад Рыгай мой стрыечны брат Юра, каторага я так любіла. Слаўны быў, чысты хлопчык, пайшоў з патрыятычных перакананняў вольнаапрадзяляюшчымся ў артылерыю, але паступова расчараваўся ў вайне, незадоўга да пагібелі пісаў поўныя ўпадку пісьмы і загінуў, ратуючы батарэю ад непрыяцеля. Помню, мяне тады ўразіла гэта — зненавідзеў вайну, франтавыя парадкі, начальства, а калі настаў час — праявіў геройства і загінуў, да канца выканаўшы свой абавязак. І я думала: што гэта — вышэйшая доблесць ці хлапечае глупства? Я ўсё прымервалася да характару брата і не магла зразумець, ці здольна я на такое…

— Ну, а вам нашто было прымервацца? Вы ж жанчына. Ды яшчэ маладая мамаша, — сказаў Агееў.

— Напэўна, у тым і ўся справа, што стала маці. Гэта, ці ведаеце, заўжды мяняе псіхалогію жанчыны, асабліва ў трудны час, прывязвае да дзіцяці, ведаеце, да мужа таксама. Я гэта зразумела, калі дачакалася нарэшце Кірыла — прыйшоў неяк пад восень у семнаццатым, змораны, абвашыўлены, душэўна надламаны. Кастрычніцкі пераварот ён сустрэў спакойна, без асаблівай радасці, але і без гора — сам ён паходзіў з сялян, ведаў жыццё бяднейшых класаў, блізка прымаў іх інтарэсы і клопаты. Многае ў старым рушылася, бурылася, перайначвалася, але, здавалася, усё гэта рабілася дзеля выгады працоўных мас, для карысці народа. А калі для народа, дык якія маглі быць сумненні — народ мы паважалі з дзён нашай маладосці, для народа мы гатовы былі на ўсё. І калі ў нас разбурылі маёнтак Бротберга, спалілі бібліятэку, паламалі дарагую мэблю, скульптуру, Кірыл абурыўся — усё гэта дужа б спатрэбілася для новай народнай улады. Але маёнтак няхай, маёнтак, урэшце, дзела нажыўное, а вось тое, што расстралялі дырэктара народнага вучылішча, які ўсім сэрцам і справамі служыў менавіта народу, гэта ўжо было чорт ведае што! А расстралялі толькі таму, што той спрабаваў не даць рабаваць маёнтак, маючы на ўвазе перанесці туды вучылішча, дык яго расстралялі як абаронцу буржуазіі, а маёнтак спалілі. І хто? Тыя самыя цёмныя, паднявольныя мужыкі, дзеці якіх вучыліся ў народным вучылішчы ў гэтага самага дырэктара Івана Іванавіча Посных. Можа быць, гэты выпадак упершыню, а пасля і многія да яго падобныя вымусілі мяне зразумець, што людзі дзеляцца не па саслоўнай ці класавай прыналежнасці, не па прафесія і пасадах, а на добрых і злосных і што на аднаго добрага ў жыцці трапляе дзесяць злосных. І што дабрата немагчымая без бога, а са злом у чалавеку абавязкова пасяляецца д'ябал, якому ўжо ніхто не дасць рады.

Пасля грамадзянскай вайны Кірыл атрымаў прыход у родным мястэчку. Да нас тут доўгія гады раскашаваў айцец Піліп Заяц, гэта, я вам скажу, быў далёка не лепшы са служак боскіх, ды і з сыноў чалавечых таксама. Тыповы поп-абірала, абібок і п'яніца, якіх тады нямала развялося ў правінцыі. Гэты ўмеў прыладзіць рэлігію да свае асобы, ды так спрытна, нібы яна была для яго і створана богам. Пападдзя таксама папалася ў пару да бацюшкі, такая ж прагная і карыслівая, зрэшты, яна і кіравала папом і прыходам — цёмная, злосная баба. Да рэвалюцыі прыхаджане штогод падавалі скаргі, ездзілі ў сінод нават, але Заяц, дзе трэба, умеў прыкінуцца ягнём, а тым, хто паскардзіўся, пасля люта помсціў. Апошні раз скаргу на яго склала маладая фельчарка, дык ён давёў яе да самагубства — атруцілася морфіем. І мёртвай яшчэ помсціў — не даў пахаваць на могілках, закапалі за плотам каля дарогі. Але ўсё ж не скаргай, дык смерцю сваёй яна дамаглася, што Зайца знялі з прыхода, замест прызначылі айца Кірыла. Пераехалі мы ў гэтую во хату. Некалі тут мінула дзяцінства мужа, пасля прайшло дзяцінства нашага Алежкі. Я ў школе ўжо не рабіла, была простай хатняй гаспадыняй, пападдзёй, жылі мы пераважна з гарода ды з таго нямногага, што ахвяравалі прыхаджане. Трудна жылося. Але тады ўсім трудна жылося. Я палюбіла гэты дворык, і дом, і суседзяў на вуліцы — усе яны былі працавітыя, бясхітрасныя людзі. Я старалася з усімі жыць у міры і згодзе, чым магла памагала мнагадзетным, вулічным рабятам, у нас паявіліся сябры з простанароддзя. Інтэлігенцыя — настаўнікі, саўработнікі неяк з намі не надта вадзіліся, але бог і імі, я іх разумела. Пасля стала горш, айцец Кірыл захварэў, стаў кепска спаць, часта нерваваўся, хаця спраўна адбываў службу, ездзіў на трэбы, сумленна рабіў усё, што належала рабіць прыходскаму свяшчэнніку. Але разгортвалася барацьба з рэлігіяй, і, як гэта нярэдка бывае, гэтая барацьба стала персаніфікавацца, набываць канкрэтны характар. Панятна, што айцец Кірыл стаў першым аб'ектам гэтай барацьбы. Часта сталі парушаць парадкі абедні — то выкрыкі, то п'яная свара. Пасля сталі яго выклікаць — пераважна ноччу — у ГПУ, у сельсавет, а то на дыспуты з народам. Ён не працівіўся, паслухмяна хадзіў, удзельнічаў у дыспутах, дзе, канечне ж, верх браў не ён. Верх заўжды быў за Коськам Брытым — не ведаю дагэтуль, дзе тут ад мянушкі, а дзе ад прозвішча. Але аднойчы, калі айцец Кірыл расказваў аб паходжанні святога Евангелля, гэты Коська Брыты сразіў яго воклічам: «А ты сам бога бачыў?» Айцец Кірыл узяўся тлумачыць, што бога немагчыма ўбачыць, што гэта хутчэй нраўственнае паняцце, чым персона, але гэты Брыты дабіў яго рэплікай аб тым, што «нраўственнасць ці наравітасць — гэта ад кабылы, якая не хоча ісці ў аглоблі, а мы, маўляў, людзі свабодныя, цяпер нам воля, і пляваць мы хацелі на бога».

Усё гэта было даволі прымітыўна, груба і абурала, але Кірыл умеў сцішваць свой гнеў і яшчэ спрабаваў растлумачыць нешта, можа быць, больш папулярна, пакуль двое сябрукоў гэтага Брытага не ўзлезлі на сцэну і не насунулі на вочы свяшчэнніку шапку, тым закрываючы дыспут. Пасля было шмат рознага, болей кепскага: зламалі веснічкі ў царкоўнай агароджы, гадзілі на паперці, мазалі гноем вароты нашай сядзібы. А пра выкрыкі, крыўдныя рэплікі на вуліцы, у крамах за спіной айца Кірыла і за мной я ўжо не кажу, я да іх прывыкла і старалася не заўважаць. Горш стала, калі малы Алежка пачаў прыходзіць з вуліцы са скаргамі на таварышаў — то абазвалі, то пакрыўдзілі, а то і пабілі. Памучыліся мы, пагаварылі, ды і адвезла я сына да бабкі ў Полацк. Там ён быў проста Алег Бараноўскі, пайшоў у школу, вучыўся, як усе, і толькі ўлетку прыязджаў на некалькі тыдняў да маці з бацькам. Што тады рабілася ў маёй душы, гэтага не зразумець нікому. Нават муж не ведаў пра ўсе мае пакуты, тым болей што яму хапала сваіх…

Бараноўская гаварыла з набалеласцю ў голасе, часта спынялася, быццам прыслухоўваючыся між думак да невыразнага водгулля пражытых гадоў, і Агееў зразумеў, што гэта — не проста расказ, гэта споведзь спакутаванага чалавека, рэквіем па жыцці. І ён уважліва слухаў, стараючыся зразумець у многім загадкавы сэнс чужога лёсу. Ніякіх асабістых адносін да гэтага лёсу ў яго спярша не было, як не было ні спачування, ні асуджэння, была толькі ціхая чалавечая цікаўнасць. Сам ён належаў да іншага часу і ішоў зусім іншай сцяжынай жыцця. Часам слухаючы яе голас, ён пераставаў бачыць яе цяперашнюю і ўяўляў у цьмяным абліччы мінулага — то дарэвалюцыйнага, то настаўніцкага, пасля местачковага, папоўскага быту. Хацелася ведаць, як усё было далей і што сталася з яе сінявокім свяшчэннікам.

— Айцу Кірылу зусім кепска стала, калі ў начальства над мястэчкам выбіўся гэты Коська Брыты. Ужо як толькі ён не здзекаваўся з нас! Ніводнага сходу, пасяджэння або спектакля ў нардоме не праходзіла, каб ён не аблаяў бога, царкву і свяшчэнніка айца Кірыла. І мяне нямала здзіўляла цярпенне айца Кірыла, ён не азлобіўся, ні разу не закрычаў нават, трываў усё, часам уступаў у дыспут, а часцей маўчаў, бо размаўляць з Брытым сур'ёзна было немагчыма, ён толькі пагражаў і лаяўся. І вось справа скончылася тым, што неяк вясной царкву закрылі — якраз перад вялікаднем. Канечне, гэта выклікала крыўду сялян, некаторыя пісалі скаргі нават Калініну. Але ўсе скаргі вярталіся для разбору ўсё таму ж Коську Брытаму, які пасля гэтага лютаваў яшчэ болей. Аднойчы, калі ўжо арганізавалася МТС, ён падагнаў да царквы два трактары, наш верхалаз у прамым і пераносным сэнсе Лёкса Семашонак узлез на купалы, зачапіў за крыжы канаты. Напэўна, сабралася паўмястэчка паглядзець, як трактары, тузаючыся, выламалі з купалоў крыжы і сцягнулі іх з даху. У непагадзь царкву пачало заліваць дажджом, убранства стала псавацца, так прадаўжалася з год, пакуль аднойчы камісія сельсавета не рэквізавала царкоўную маёмасць. Кнігі пацягалі хлапчукі і доўга яшчэ з рукапісных пергаментаў рабілі змеяў, пускалі з пагорка на вецер. А з папоўскіх рыз прамарцель шыла цюбецейкі, і ўвесь раён шмат гадоў хадзіў улетку ў гэтых шытых золатам і срэбрам мусульманскіх уборах.

Айцец Кірыл ледзьве перажаў закрыццё царквы, аднойчы зусім заняпаў душой. Ніякай іншай работы ён не меў, ды ніякай яму і не давалі, і тады ён надумаў: папрасіў родзіча з Ленінграда прыслаць яму шавецкі інструмент, ну, там розныя калодкі, абцугі, малаткі, і пачаў рамантаваць абутак. Неяк трэба было жыць, сродкаў жа ў нас не было ніякіх. Канечне, шавец з яго атрымаўся няўмелы, зарабляў калі пяць яек у дзень, калі вядро бульбы ці капеек пяцьдзесят грашыма. З таго і жылі. Але і тое працягвалася нядоўга, рамеснікаў-адзіночак абкладвалі вялікімі падаткамі, нельга было займацца прыватным прадпрымальніцтвам. А ў шавецкую арцель яго не прымалі — шкодзіла сацпаходжанне. Што мы маглі зрабіць.

Бараноўская сціхла, перажываючы штось недасказанае ці недадуманае, можа, і Агееў запытаўся, імкнучыся, каб цішэй і далікатней:

— Ну, а як жа вы жылі?

— Дрэнна жылі, што і казаць. Парой здавалася, лёс замкнуў на нас сваю пастку, з якой не было выйсця. Рознае думалася, болей кепскае. Але людскі гонар і вера ўтрымлівалі нас ад апошняга кроку, а галоўнае — трымаў у жыцці Алег. Калі аднойчы ноччу не стала бацькі, а хутка зламаў сабе галаву і наш мучыцель Коська Брыты, у мястэчка прыехаў Антон Сцяпанавіч.

— Гэты самы Волкаў?

— Гэты самы. Несумненна, ён паходзіў з добрых людзей, як бы ні называўся і чым бы ні займаўся на свеце. Алег скончыў школу, але, самі ведаеце, куды было яму падацца з такімі яго бацькамі? І вось я аднойчы пайшла ў райком, расказала Антону Сцяпанавічу пра ўсё, па шчырасці, як во цяпер вам. Ён выслухаў, не варухнуўшыся за сваім сталом, не перапытаўшы ні разу, і сказаў: «Я вам памагу». І, ведаеце, ён даў такую паперу, што Бараноўскі Алег, будучы паходжаннем з сям'і свяшчэнніка, парваў з бацькамі, адмовіўся ад рэпрэсіраванага бацькі і сумленна жадае будаваць бяскласавае сацыялістычнае грамадства. Прызнацца, прачытаўшы такую паперу з пячаткай, я заплакала, а ён кажа: «Не плачце, так трэба. Для вас гэта самае прыдатнае выйсце». І праўда, аказалася прыдатным тое выйсце — Кірыл прапаў, а Алег паступіў у інстытут, скончыў яго і стаў спецыялістам. З'явілася ўжо надзея, што для яго пачынаецца новае жыццё, не тое, што пражылі мы, — але во ўсё рухнула.

Здаецца, яна ўрэшце паспавядалася і змоўкла, можа, трохі заплакала, і Агееў неспакойна заварушыўся на тапчане.

— Да-а… Аднак… — не мог ён зразумець чагосьці. Драматычны сэнс гэтага лёсу не адразу, паступова, нібы штуршкамі, з перашкодамі даходзіў да ягонай свядомасці. — Рэлігія, яна, канечне, таго… Несумясціма…

— Справа не ў рэлігіі, — перапыніла яго Бараноўская. — Справа ў сумленні, якое далёка не з усім у нашым жыцці сумясціць можна было.

— Ведаеце, калі ішла класавая барацьба…

— Вось вы кажаце: барацьба! Але барацьба, калі двое адзін з адным боруцца. А мы хіба бароліся? Мы ж прынялі яе, новую ўладу. А вось яна нас не прыняла. Змагаліся з намі. І гэта хіба не крыўдна?

Чорт ведае, як было адказаць гэтай былой пападдзі: усё, што адбывалася тады ў краіне, было яму добра знаёма і тэарэтычна някепска абгрунтавана ў друку — канечне, калі глядзець збоку. Але варта было вось хоць краем вока зазірнуць у душы гэтых дваіх служыцеляў культу, як рабілася незразумела і крыўдна, гэта ён адчуў пэўна.

Бараноўская тым часам сказала:

— Ведаеце, мы былі абдзелены ў нашым жыцці дабрынёй, можа быць, таму так даражылі яе малаю рэштай, якая нам дасталася. І якой мы стараліся надзяліць іншых. Што ж яшчэ магло быць даражэй? Золата? Багацце? Іх у нас не было ніколі, а дабрыня была, да яе мяне далучыў муж, вечная яму памяць за гэта. Для сябе ўжо не трэба, мне што… Для іншых. Тым больш для харошых людзей. Каторым яна патрэбна.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Измена. Что в этом такого?
Измена. Что в этом такого?
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
— Я не домашний котик, Алин. Меня нельзя кастрировать и ждать, что я буду мурчать у тебя в ногах. Мне тридцать шесть лет. Я здоровый мужик. У меня есть потребности. Нормальные, человеческие
0
Он мой
Он мой
[Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
ОН МОЙ Аделин всегда верила, что у неё есть всё, о чём можно мечтать: любимый мужчина, близкий человек рядом и сестра, которой она доверяет больше всех. Леон был её первым настоящим чувством. Тем
0
Зайка для Хозяйки
Зайка для Хозяйки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Современная проза]
НОВИНКА для тех, кто любит, горячо и медленно. Представьте: осень, дождь, пустая квартира. Вам сорок. Вы устали. И тут подруга подсовывает визитку странного агентства. «Купи долги и пользуйся».
0
Попутный груз
Попутный груз
[Проза / Современная проза / Приключения / Космическая фантастика]
Создано с помощью нейросети. *** Ивану Тобольскому девятнадцать. Он наследник миллиардного клана, правнук Патриарха — тысячелетнего ИИ. На собственном совершеннолетии он слышит при всех: «Твоё
0
Теневой ангел
Теневой ангел
[Триллер / Боевик / Ужасы]
Тейтум Пауэрс ведет обычную жизнь и работает официанткой на Манхэттене, пока не обнаруживает, что способна видеть сверхъестественных существ. Девушка узнает о существовании Наблюдателей — тайного
0
Проект „Трайген“
Проект „Трайген“
[Боевик / Военное дело, спецслужбы / Фантастика / Научная фантастика]
Джек Карвер — наемник, который привык, что за деньги можно решить любые проблемы. Но когда ракета взрывает его катер, а сам он оказывается в ловушке на тропическом архипелаге, правила меняются.
0
Изумрудная вера
Изумрудная вера
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения / Фэнтези]
Вторая книга серии продолжает рассказ о женщинах, попавших в Драконьи горы. Судьба была не слишком добра к маленькой дочери барона, отобрав у неё всё самое дорогое, кроме маленькой сестрички, дара
0
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
Развод без права на память. Я помню, кто меня предал
[Детективы / Триллер / Боевик / Современная проза]
— Если бы она улетела в овраг, мы бы уже делили полмиллиарда, — смеётся моя лучшая подруга за дверью палаты. — Потерпи, — шепчет мой муж. — Через три недели её признают недееспособной. Отели
0
Пришествие Спасителя
Пришествие Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Сабиху, сыну Сайяра, было семь лет, когда к Мекке пришёл царь со слоном. В ту ночь над холмами встал свет, и к мальчику сошли те, кого он назвал Светлыми: они сказали ему, что птиц над долиной
0
Падение Спасителя
Падение Спасителя
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Последнюю ночь Сабих, которого звали Спасителем, проводит у домов, высеченных в скале. К его огню садится тот, кто однажды уже стоял у него на пути, и Сабих рассказывает ему, как проводник,
0
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
Главврач под ёлку. Я такого не заказывала!
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
Отправить подруге голосовое сообщение с обсуждением шикарной задницы нового главврача? Легко! Случайно отправить его самому главврачу? Умею, практикую! Теперь вместо спокойной подготовки к
0
Фиктивная невеста для босса
Фиктивная невеста для босса
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
— Познакомьтесь, это моя невеста, — громко объявляет мой босс на светском рауте, прижимая меня к своему боку так, что у меня искры из глаз летят. — Кто-кто?! — шепчу я, пытаясь незаметно наступить
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Книжная кондитерская во Франции. Настоящее счастье пахнет ванилью и корицей
Книжная кондитерская во Франции. Настоящее счастье пахнет ванилью и корицей
[Современная проза]
Две женщины, сломленные горем, решаются начать новую жизнь в маленькой французской деревушке. Известная писательница Кандис, потерявшая мужа, и ее дочь Матильда, талантливый кондитер, покупают старую
0
Падение династии Габсбургов. Противостояние национальных провинций имперскому центру Австрийской монархии
Падение династии Габсбургов. Противостояние национальных провинций имперскому центру Австрийской монархии
[Исторические приключения / История / Документалистика]
Падение власти Габсбургов было не просто концом великой и могущественной династии. Оно означало разрушение старого европейского порядка и стало поворотным моментом в мировой истории. Книга Эдварда
0
Демон в теле Наследника
Демон в теле Наследника
[Городское фэнтези / Книги про волшебников]
Я погиб, прикрывая отступление легионов Повелителя Ада. Для Архидемона смерть это не конец,а всего лишь очередной виток к новому, более совершенному возрождению. Но что-то пошло не так.
1
Ведьма не для змея
Ведьма не для змея
[Любовная фантастика]
Я ведьма одного из древнейших кланов. Он правитель и наследник земель. Мы слепо и наивно полюбили друг друга, но наша радость длилась не долго. Меня обманули и оговорили. Он поверил и бросил меня в
0
100 дней после развода
100 дней после развода
[Современные любовные романы / Самиздат]
— Ты спал с учительницей нашей дочери, — выдохнула я. — Ты меня сейчас обвиняешь? — усмехнулся муж, складывая руки на груди. — У нас трое детей. Фарфоровая свадьба…— затрясло меня от боли. — Ну
1
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Размышления о гуманной педагогике
Размышления о гуманной педагогике
[Педагогика]
Известный Учитель, почетный член Российской Академии образования Ш.А. Амонашвили, опираясь на научные факты, данные экспериментов, используя богатый личный опыт, анализирует суть
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
[Религиозная литература: прочее]
Учение изначального буддизма «Трипитака» («Три корзины») содержит Сутру – поучения Будды, Винаю – дисциплинарные правила для монахов и Абхидхарму – теорию пути Пробуждения. В 5 веке н.э.
0
Среди гроз и теней
Среди гроз и теней
[Любовное фэнтези]
Короли и маги, люди и тролли плетут интриги, борются за власть, любят, но всё больше предают. Законы магии пошатнулись. Мальта продолжает видеть, что творится в королевстве туманов и землях людей, но
3