MoreKnig.org

Страчаная спадчына: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ткачев Михаил, Габрусь Тамара, Кулагін Анатоль, Чантурия Юрий



Шрифт:

У 1830-1840-ых гг. па праекце расейскіх ваенных інжынераў — генералаў К.І.Опермана і Малецкэга, палкоўніка А.І.Фельдмана будуецца магутны комплекс фартыфікацыйных збудаванняў. У плане крэпасць набліжалася да круга. Яе ядром была цытадэль на востраве, дзе раней змяшчалася асноўная частка сярэдневяковага горада. Кобрынскае ўмацаванне ў паўночным раёне крэпасці, Валынскае — у паўднёвым і Цярэспальскае — у заходнім уяўлялі сабой сістэму земляных валаў з бастыёнамі і равоў. На працягу XIX і пачатку XX ст. абарончы комплекс рэканструяваўся і дабудоўваўся. У 1911–1914 гг. узведзена вонкавая сістэма фартоў, якія стаялі асобна на адлегласці да 7 км ад крэпасці. У сярэдзіне XIX ст. на паўночным усходзе ад яе закладзены новы жылы раён — Кобрынскі фарштат — у выглядзе ўчастка кальца, які суседнічаў з крэпасцю, а цяпер з'яўляецца гістарычным цэнтрам Берасця. Забудова фарштата як цэласнага, узведзенага за адносна кароткі прамежак часу горадабудаўнічага ўтварэння ўяўляе гісторыка-культурную каштоўнасць.

Усведамляючы незаменныя страты манументальнай забудовы Берасця эпохі феадалізму, трэба, аднак, высока ацаніць дасягненні фартыфікацыйнага майстэрства, вопыт стварэння буйнейшага для свайго часу і ўнікальнага ў рэгіёне абарончага комплексу (аналагічнае шырокамаштабнае будаўніцтва крэпасці і новага горада пры ёй вядома на тэрыторыі Беларусі толькі ў Бабруйску). У сувязі з гэтым у працэсе развіцця горада асаблівае значэнне набывае захаванне цэласнасці горадабудаўнічай сістэмы: абарончы комплекс — Кобрынскі фарштат, і аднаўленне яе асобных элементаў.

У Берасці, як і ў іншых гарадах, праяўляецца тэндэнцыя замены гістарычнай забудовы новымі ўтварэннямі. У 1970-ых гг. на былой галоўнай гандлёвай плошчы па вуліцы Маскоўскай знесены будынак гандлёвых радоў — рэдкі помнік грамадзянскай архітэктуры сярэдзіны XIX ст., а на яго месцы пабудаваны сучасны грамадска-гандлёвы комплекс. Пры рэканструкцыі вуліцы Савецкай у адзінае па архітэктурным маштабе малапавярховае гарадское асяроддзе XIX — першых дзесяцігоддзяў XX ст. уключаны буйныя аб'ёмы жылых дамоў, кінатэатра, гасцініцы, кампазіцыйна не звязаных з гістарычным наваколлем. Страта каштоўных будынкаў прасочваецца і на іншай тэрыторыі былога Кобрынскага фарштата.

Пінск

Разгледзім другі горад Берасцейскай вобласці — Пінск, дзе за апошнія 30–35 гадоў у працэсе праводзімай рэканструкцыі была разбурана цэласнасць унікальнай прасторавай структуры. Пачатак фармаванню горада паклаў дзядзінец на беразе ракі Піны, у месцы зліцця яе з Прыпяццю. У XI–XIII стст. вакол яго склаўся ўмацаваны валам і ровам навакольны горад. Дзядзінец размяшчаўся ў межах сучасных вуліц Чайкоўскага і заходняй часткі плошчы Леніна, навакольны горад — вуліцы Горкага і ўсходняга боку плошчы. У XIV ст. навакольны горад пашырыўся на ўсход, яго мяжа прайшла па сучаснай вуліцы В. Харужай. Тут у сістэме ўмацаванняў мясціўся францысканскі кляштар, заснаваны ў 1396 г. Археалагічныя раскопкі сведчаць пра радыяльна-паўкальцавую планіроўку вакольнага горада. Напрамкі вуліц XIII і XIV стст. захоўваліся да канца XVIII ст.

У XVI ст. у Пінску існавалі замак, 14 цэркваў, францысканскі і праваслаўны Варварынскі манастыры, уязныя брамы, Троіцкі мост цераз Піну і 25 вуліц. У замку знаходзіўся княжацкі, пасля старасцінскі палац, будынкі гарадской адміністрацыі, мураваны сабор святога Дзмітрыя, царква святога Фёдара, дамы гараджан. Побач з замкам сфармавалася гандлёвая плошча, у забудову якой уваходзіла ратуша 1628 г., гандлёвыя рады, езуіцкі калегіум з касцёлам 1631–1635 гг., вуніяцкая царква. Паблізу плошчы ў 1506 г. заснавана сінагога. У 1666 г. закладзены драўляны кляштар дамініканцаў, у 1770 г. узведзены мураваны. Да 1510 г. адносіцца закладка мураванага францысканскага касцёла, да 1712–1730 гг. — карэнная рэканструкцыя ўсяго манастыра, а да 1817 г. — будаўніцтва ў ім званіцы.

У XVI і XVII стст. Пінск меў тры паясы абарончых збудаванняў: замак, паўкальцо ўмацаванняў прыкладна па трасе сучасных вуліц Горкага і В. Харужай, паўкальцо ўмацаванняў па трасе вуліц Завальнай і Равецкай. Пінск гэтага часу апісаў у пачатку XX ст. вядомы гісторык А. С. Грушэўскі. Частка горада, што прымыкала да замка і была абмежавана другім поясам умацаванняў, называлася «паркан» і ўключала найбольш самавітую забудову. Тут знаходзіліся цэрквы: Мікалаеўская і Троіцкая мураваныя, Міхайлаўская і іншыя. Троіцкая царква стаяла ля Троіцкага моста і ўваходзіла ў агульную сістэму абароны. Відаць, тэрыторыя «паркана» адпавядала навакольнаму гораду XIII–XIV стст. Тэрыторыя паміж другім і трэцім, вонкавым паясамі ўмацаванняў называлася «мяста». Кварталы тут адрозніваліся больш рэдкай забудовай, якая чаргавалася з сельскагаспадарчымі ўгоддзямі.

У 1553–1555 і 1565 гг. праводзіліся так званыя памеры горада. Мэта памераў заключалася ў размежаванні і апісанні дзяржаўных маёнткаў, што было неабходна пры паўсюднай цераспалосіцы земляў. Калі землі прыватных уласнікаў уразаліся ў тэрыторыю дзяржаўных маёнткаў, праводзілася спрашчэнне межаў, экспрапрыяцыя некаторых прыватнаўласніцкіх маёнткаў з надзяленнем зямлёй у іншым месцы.

За перыяд паміж першай і другой «памерамі» Пінск вырас у 1,3 раза. Яго пашырэнне адбывалася за кошт павелічэння колькасці ўчасткаў домаўладанняў і суправаджалася пракладкай новых вуліц і падаўжэннем старых. У той жа час рост насельніцтва выклікаў драбленне ўчасткаў, якія ў цэнтры зменшыліся ў 2–1,6 раза; на ўскраінах іх памеры павялічваліся. Пры гэтым новыя ўчасткі на перыферыі былі меншыя за старыя ў цэнтры, што прывяло да змяншэння ў сярэднім сядзібных надзелаў.

Трэба адзначыць, што, як і многія гарады, у XVII–XVIII стст. Пінск неаднойчы разбураўся ў час ваенных дзеянняў. Замак і іншыя раёны спалены ў час антыфеадальнай вайны 1648–1651 гг. у Беларусі, моцна пацярпелі ў вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг., а таксама ў Паўночную вайну 1700–1721 гг., калі горад разрабавалі войскі Карла XII.

Уяўленне аб няправільнай радыяльна-паўкальцавой планіровачнай сетцы і размяшчэнні асноўных будынкаў дае «План Менскай губерні павятовага горада Пінска» канца XVIII ст. Замак і гандлёвая плошча служылі месцам сыходжання вуліц. Аднак невялікі замак адыгрываў у плане горада меншую ролю, чым, напрыклад, у Полацку. Вылучаліся дзве асноўныя паўкальцавыя магістралі: адна разгаліноўвалася каля дамініканскага кляштара, другая, якая адпавядала сучаснай Завальнай вуліцы, абмяжоўвала горад на поўначы і захадзе. Пад канец XVIII ст. ужо не існаваў другі пояс абарончых збудаванняў, аднак замак і ўсю тэрыторыю Пінска яшчэ абкружалі равы. Гарадскія вуліцы былі пераменнай шырыні, кварталы разнастайных, няправільных абрысаў.

Усходнюю частку горада займала прадмесце Каралін, якое забудоўвалася з канца XVII ст. Яго кварталы мелі простакутную канфігурацыю (у межах сучасных вуліц Савецкай, Кірава, Насырава, Дняпроўскай флатыліі). У 1701 г. князем М.Вішнявецкім паблізу жылой забудовы прадмесця пачата ўзвядзенне палаца з землянымі ўмацаваннямі — чатырма вуглавымі бастыёнамі і курцінамі, аднак у 1706 г. падчас Паўночнай вайны ён быў разбураны дашчэнту.

У першай палове XIX ст. складзены праект рэгулярнай перапланіроўкі Пінска. Яго развіццё ў параўнанні з канцом XVIII ст. добра ілюструе план 1856 г. Пры значнай трансфармацыі вулічнай сеткі захавалася радыяльна-паўкальцавая схема. Узбуйненыя кварталы атрымалі правільныя абрысы, вуліцы — раўнамерную шырыню. Цалкам засталася траса галоўнай вуліцы, што выклікана наяўнасцю капітальнай забудовы (Вялікая Францысканская, у пачатку XX ст. — Вялікая Кіеўская, у 1920-1930-ых гг. — Касцюшкі, пазней Леніна). Іншыя радыяльныя вуліцы — Берасцейская, Ганчарская (З. Касмадзям'янскай), Пецярбургская (Першамайская), Папярочная Школьная (Бялова) — замянілі няправільныя, свабодна сфармаваныя радыяльныя напрамкі. Пераемнасць прасочвалася і ў рэканструкцыі Караліна, вуліцы якога толькі нязначна змянілі сваю канфігурацыю.

Сучасная вулічная сетка з'яўляецца вынікам рэгулярнай перапланіроўкі. Пры гэтым усе вуліцы можна падзяліць на тры тыпы. Да першага тыпу адносяцца тыя, сённяшнія абрысы якіх склаліся яшчэ да перапланіроўкі: вуліца Леніна і большасць трас прадмесця Каралін. Другі тып — вуліцы, якія ў працэсе рэканструкцыі змяніліся нязначна: выраўнаваны адзін альбо абодва іх бакі пры ранейшых напрамку і агульных абрысах. Трэці тып — вуліцы, пракладзеныя нанова, але з улікам напрамкаў вуліц і тупікоў, якія існавалі раней.

Пры перапланіроўцы пашырылася галоўная плошча, яе бакі сталі прамалінейнымі. Захаваліся асноўныя будынкі, за выключэннем ратушы, якая да сярэдзіны XIX ст. ужо не існавала. На месцы драўляных карпусоў гандлёвых радоў пабудаваны два мураваныя, якія ў плане прыкладна паўтарылі абрысы старых, што сведчыць аб прынцыпе традыцыйнасці ў фармаванні плошчы. Для паляпшэння функцыянавання перад імі дадаткова былі створаны адкрытыя прасторы. Не ажыццявілася рэканструкцыя заняпалага замка, якая меркавалася ў праекце.

Пінск шпарка развіваецца ў перыяд капіталізму, калі будуецца большая частка наяўных цяпер будынкаў гістарычнага раёна. Горад гэтага часу характарызуе план 1906 г. Сістэма вуліц эпохі класіцызму з'явлілася асновай для далейшага развіцця горада і да пачатку XX ст. не змянілася. У цэнтры дазвалялася толькі мураванае будаўніцтва. Тэрыторыя рэгламентаванай забудовы цягнулася ўздоўж сучасных вуліц Берасцейскай, Першамайскай, плошчы Леніна, уключала кварталы паміж набярэжнай і вуліцамі Каржа (Прадольнай Школьнай), Заслонава (Плеўскай), Кірава (Купецкай, альбо Вялікай Альбрэхтаўскай) і Насырава (завулкам Прадольным Замкавым).

У 1920-1930-ых гг., калі Пінск уваходзіў у склад Польшчы, у вялікіх аб'ёмах ажыццяўлялася выбарачнае будаўніцтва, якое не ўнесла значных змен у прасторавую структуру цэнтральнай часткі горада. Новыя будынкі служылі гарманічнымі дапаўненнямі існуючай забудовы. Гэты кароткачасовы перыяд, як і папярэднія эпохі, вызначаецца архітэктурнай стылістыкай — самастойнай культурнай з'явай у гісторыі развіцця гарадскога асяроддзя.

У адрозненне ад многіх іншых населеных месцаў, разбурэнні Пінска ў час Другой сусветнай вайны былі невялікія. У першыя пасляваенныя гады пашкоджаныя жылыя і грамадскія старыя збудаванні рэканструяваліся, новыя будынкі дапаўнялі традыцыйную кампазіцыю горада. Іх маштаб і стылявое вырашэнне, будаўнічыя матэрыялы адпавядалі асаблівасцям гістарычнага раёна. Такое становішча ў разглядаемы перыяд было выклікана не столькі пазітыўнымі адносінамі да горадабудаўнічай спадчыны, якое заставалася сімвалам аджыўшага буржуазнага грамадства, колькі сціплымі дзяржаўнымі матэрыяльнымі магчымасцямі тых гадоў.

У 1960-ых гг. праявілася тэндэнцыя актыўнага ўварвання ў гістарычнае гарадское асяроддзе. Знішчаны выдатны помнік барока, асноўная архітэктурная славутасць Пінска, — былы езуіцкі касцёл, які ацалеў у час вайны. Страчаны цікавая двух'ярусная аркада, што прымыкала да галоўнага фасада храма, а таксама будынак езуіцкай аптэкі, пасля зімовай царквы, манастырская агароджа з брамамі і інш. Езуіцкі касцёл (з 1787 г. — вуніяцкая царква, з 1800 г. — праваслаўны Богаяўленскі сабор) быў галоўным вышынным збудаваннем Пінска, бачным з многіх раёнаў горада і за яго межамі. Ён завяршаў відавыя перспектывы вуліц Берасцейскай, Леніна, Іркуцка-Пінскай дывізіі і іншых, а таксама, у мінулым, від уздоўж пратокі ракі Прыпяці, якая ўпадала ў Піну каля галоўнай плошчы. Разам з францысканскім кляштарам касцёл фармаваў велічную панараму горада з шырокіх пойменных тэрыторый правабярэжжа Піны. Зруйнаванне помніка з'явілася вынікам праводзімай у тыя гады ў краіне шырокай барацьбы з рэлігіяй, у прыватнасці каталіцызмам, праяўленнем незразумелай сёння абыякавасці да культурнага набытка продкаў.

Цяпер становіцца зразумелым, што так званая «рэканструкцыя» гісторыка-архітэктурнага ансамбля галоўнай плошчы Пінска, праведзеная ў 1960-ых гг., - адзін з найбольш трагічных узораў шырокамаштабнага знішчэння спадчыны. Яна служыць яскравым праяўленнем адначасова агульнадзяржаўнай палітыкі разбурэння культавых помнікаў, пагарды і раўнадушша да помнікаў археалогіі і культурных каштоўнасцей наогул дзеля будаўніцтва комплексу жылых і грамадскіх дамоў на цэнтральнай гарадской плошчы. Гэта прыклад невысокіх эстэтычных якасцей архітэктуры 1960-ых гг., неразвітасці горадабудаўнічай тэорыі і практыкі, недастатковай культурна-гістарычнай і прафесійнай адукацыі асоб, адказных за ажыццяўленне рэканструкцыі.

«Пераўладкаванне» ансамбля не абмежавалася ліквідацыяй усіх збудаванняў езуіцкага калегіума, за выключэннем трохпавярховага жылога корпуса і двух гаспадарчых будынкаў каля ракі. Дзеля расшырэння прасторы плошчы знесены карпусы гандлёвых радоў — традыцыйны і характэрны элемент ансамбля, не засталося і гістарычнай жылой і грамадскай забудовы паўночнага боку. Паблізу ансамбля замест рэстаўрацыі знесены рэшткі манументальнай сінагогі, рэдкага па сваёй тыпалогіі помніка, закладзенага яшчэ ў пачатку XVI ст.

Сур'ёзнай горадабудаўнічай памылкай стала ліквідацыя часткі гарадзішча, культурны пласт якога быў парушаны яшчэ ў 1926–1928 гг., і будаўніцтва тут па вуліцы Берасцейскай і на заходнім баку плошчы групм пяціпавярховых тыпавых жылых дамоў сумніцельных мастацкіх вартасцей, якія перасеклі ўпоперак тэрыторыю археалагічнага помніка. Дзіўна, што ўзвядзенне такіх жа спрошчаных па архітэктуры тыпавых будынкаў на паўночным баку звузіла плошчу на 30 м у параўнанні з яе шырынёй у XIX ст. Пасля на рагу плошчы і вуліцы Леніна знесены будынак другой паловы XIX — першых дзесяцігоддзяў XX ст., а на перакрыжаванні з вуліцай Першамайскай і па яе заходнім баку — некалькі гістарычных пабудоў, сярод якіх, паводле дадзеных плана горада 1856 г., знаходзілася прыходскае вучылішча.

Паводле звестак П. Ф. Лысенкі, што прыводзяцца ў кнізе «Гарады Тураўскай зямлі», яшчэ ў канцы 1950-ых гг. у рэльефе мясцовасці ў межах вуліцы Горкага прасочваліся сляды вакольнага горада. Паверхня зямлі ў яго заходняй і паўночнай частках узвышалася над акаляючай тэрыторыяй на 3–6 м. Няцяжка ўявіць, што захаванне гэтай гісторыка-ландшафтнай асаблівасці гарадскога асяроддзя не толькі садзейнічала б ахове археалагічнага помніка, але і значна ўзбагаціла б цэнтр горада ў інфармацыйна-сэнсавых і эстэтычных адносінах.

Да нашага часу страчаны існаваўшы яшчэ ў 1950-ых гг. на перакрыжаванні вуліц Горкага і Першамайскай дамініканскі касцёл (з 1857 г. — саборная Праабражэнская, пазней Феадароўская царква), які дамінаваў над большасцю збудаванняў горада. Разбураны таксама яго вялікі кляштарны корпус з унутраным дваром.

Фабрыка, размешчаная паблізу францысканскага кляштара, пагоршыла экалагічны стан цэнтра горада і ўмовы ўспрыняцця помніка. З неразуменнем гісторыка-горадабудаўнічых традыцый звязана ўзвядзенне ў 1960-ых гг. гасцініцы на набярэжнай, якая функцыянальна і прасторава аддзяліла ад ракі былы палац Бутрымовіча — помнік барока і класіцызму 1794 г. Гэты рэдкі ўзор гарадскога палаца, існуючага і зараз, паўднёвым фасадам з курданёрам быў павернуты да ракі і зарэчных тэрыторый, меў перад сабой сад і дзве рэгулярнай канфігурацыі гавані для суднаў. Гасцініца назаўсёды пазбавіла магчымасці ўзнаўлення ландшафтнага наваколля і малых архітэктурных форм сядзібнага ансамбля. Аднак неабдуманасць дадзенага рашэння яшчэ малазначная памылка ў параўнанні з наступным рэканструкцыйным крокам — прыбудовай у 1980-ых гг. да старой 3-павярховай гасцініцы новага 9-павярховага вежавага корпуса, які сваім маштабам непапраўна сказіў гарадское асяроддзе гэтага раёна. Акрамя таго, для яго будаўніцтва спатрэбілася знесці два каштоўныя старыя будынкі, якія фармавалі ўчастак забудовы вуліцы Леніна — галоўнага гісторыка-архітэктурнага ансамбля Пінска.

Трэба адзначыць, што, нягледзячы на істотныя страты, у пачатку 1970-ых гг. гісТарычны раён Пінска яшчэ захоўваў цэласнасць у адносінах свайго сілуэта, прасторавай арганізацыі шматлікіх гарадскіх вуліц, маштаба мала- і сярэднепавярховай забудовы, архітэктуры фасадаў будынкаў. Вобраз гарадскога асяроддзя вызначаўся барочнымі дамінантамі, масавай забудовай XIX — пачатку XX ст. эпохі Расейскай імперыі, помнікамі будаўнічай культуры польскага перыяду. Рэканструкцыйныя дзеянні 1970, 1980 і пачатку 1990-ых гг. моцна парушылі цэласнасць старажытнага раёна.

Амаль цалкам разбурана прадмесце Каралін, якое было вельмі рэдкім у Беларусі прыкладам сядзібнай забудовы вялікай тэрыторыі капітальнымі будынкамі канца XIX — пачатку XX ст. Адна-, двухпавярховыя дамы, унрыгожаныя арнаментальнай цаглянай муроўкай, спалучалі розныя будаўнічыя матэрыялы ў апрацоўцы фасадаў, размяшчаліся ў густой зеляніне садоў і фармавалі спецыфічнае аблічча прадмесця, якое адрознівалася ад іншых раёнаў Пінска. Цяпер большая частка гэтай тэрыторыі, як і ўчастак палаца М.Вішнявецкага, занята буйнамаштабнай, шматпавярховай жылой і грамадскай забудовай. Касцёл Карла Барамея (1770–1782) у стылі барока аббудаваны 9-павярховымі вежавымі жылымі дамамі з выкарыстаннем няўдалага вопыту сучаснай архітэктуры, што прасторава ізалявала помнік, зрокава паменшыла маштаб храма і знізіла яго візуальны ўплыў. Трэба адзначыць, што, паводле дадзеных гістарычных крыніц, яшчэ ў 1909 г. ва ўсходняй частцы Караліна на сядзібных участках прасочваліся рэшткі крапасных сцен замка Вішнявецкага, складзеных з цэглы вялікага памеру, а паводле звестак відавочцаў, яны заставаліся прыкметнымі яшчэ ў 1950-ых гг.

Нанесены ўрон ансамблю францысканскага кляштара — знесены будынак на набярэжнай, паказаны на плане 1856 г., які меў выразнае архітэктурнае аблічча, а таксама манастырская сцяна з боку вуліцы В. Харужай. На перасячэнні набярэжнай і вуліцы Заслонава знішчаны два жылыя дамы канца XIX ст. — 1920-ых гг., якія неабходна было захаваць і ўлічыць у архітэктурна-планіровачным рашэнні ўчастка перад узведзеным будынкам гарвыканкама. Побач, па вуліцы Някрасава, зруйнаваны прыкметны па архітэктуры жылы дом пачатку XX ст. з мезанінам і мансардай. Сам жа будынак гарвыканкама па аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі не звязаны з гарадскім гістарычным асяроддзем Пінска.

Да найбольш буйных памылак фармавання цэнтра адносіцца будаўніцтва працяглых шматпавярховых дамоў па вуліцах Чарняхоўскага і Завальнай, у прыватнасці, узвядзенне магутнай, прасторава развітай 9-павярховай жылой структуры ў межах вуліц Берасцейскай, З. Касмадзям'янскай, Завальнай. Асобна ўзяты, гэты комплекс цікавы па архітэктурным рашэнні, але ва ўмовах цэнтра горада з'яўляецца рэзка дысгармануючым элементам, які карэнным чынам парушае гістарычныя маштабныя сувязі. Для таго каб размясціць комплекс, каля дзесятка каштоўных у культурных адносінах будынкаў пайшлі пад знос. Якасці гістарычнай кампазіцыі, напрыклад, перыметральная забудова закладзеных у эпоху класіцызму кварталаў, не ўзяты пад увагу пры будаўніцтве жылога дома на рагу вуліц Заслонава і Равецкай. Асабліва востра маштаб гарадскога асяроддзя скажае велізарны будынак тэлефоннай станцыі, прыбудаваны да паштамта па вуліцы Заслонава.

Няведанне гісторыка-горадабудаўнічых традыцый, нежаданне ўлічыць характэрныя для канкрэтнага горада асаблівасці развіцця планіровачнай структуры і прасторавай кампазіцыі былі адной з прычын рашэнняў, якія нанеслі сур'ёзную шкоду спадчыне і ў іншых гарадах Берасцейскай вобласці. Сведчаннем гэтага служыць, напрыклад, будаўніцтва ў 1960-ых гг. у Кобрыне швейнай фабрыкі на былой галоўнай, рыначнай плошчы. Замест творчага выкарыстання складанай кампазіцыі гэтага адметнага ансамбля, які ў XVIII — пачатку XX ст. фармаваўся ратушай, гандлёвымі радамі, культавымі і жылымі будынкамі, замест рэстаўрацыі і ўзнаўлення помнікаў альбо развіцця іх якасцей сродкамі сучаснай архітэктуры ў цэнтры плошчы быў узведзены тыповы прамысловы будынак з сілікатнай цэглы. Ён стаў аб'ектам прыцягнення грузавога транспарту, ператварыў прастору плошчы ў некалькі адрэзкаў вуліц. Пасля на тэрыторыі плошчы, на рагу вуліц Леніна і Першамайскай, знесена адна з гістарычных пабудоў, якая займала важны ў кампазіцыйных адносінах участак.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
На руинах прошлого
На руинах прошлого
[Современные любовные романы / Проза]
Они встретились слишком рано. Она была девочкой, которая верила в первую любовь. Он был тем, кто не позволил себе сделать шаг навстречу. Между ними всегда было слишком много «нельзя». Слишком
0
Хазарский ветер
Хазарский ветер
[Исторические приключения]
Две эпохи и две судьбы переплетаются вокруг тайны могущественного Хазарского царства, принявшего иудаизм в раннем Средневековье. В X веке юный посланник Исаак бен Элиэзер отправляется из Кордовы в
0
Любовь - Морковь и прочие неприятности
Любовь - Морковь и прочие неприятности
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Его по контракту
Его по контракту
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза / Роман]
Мой жених попросил меня лечь в постель с другим... * * * — Ты понимаешь, о чем меня просишь, Богдан? — испуганно смотрю на Богдана. — Соня, у меня нет другого выбора, — он отчаянно качает
1
Отель, которого нет
Отель, которого нет
[Городское фэнтези / Классическое фэнтези]
Ынхе просто хотела сбежать. От бесконечной работы. От семьи, в которой ее вечно сравнивают с младшей сестрой. И даже от самой себя. Так она нашла «Милую Грейс» – отель, где исполняются мечты! В
0
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
[Приключения: прочее / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть 58-летним олигархом в своем времени — обидно. Очнуться 20-летним белогвардейцем в промерзшем вагоне, который едет в Харбин — неожиданно. В кармане ни гроша, тело едва шевелится после тифа,
0
Росиндия: Дарованная Луной
Росиндия: Дарованная Луной
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Росиндия: Дарованная Луной автора Вероника Нил рассказывает о мире Росиндии, где Луна выбирает шестерых особых людей — росиндов, которым передаёт часть своей силы. Эти избранные несут ответственность
0
Прайм-тайм
Прайм-тайм
[Детективы / Ужасы / Триллер]
Миллионы зрителей в восемь вечера включают телевизор, но сегодня на крупнейшем французском телеканале они увидят не просто новости. Сегодня им предстоит прямой эфир, который они никогда не забудут.
0
Вахмистр
Вахмистр
[Боевое фэнтези / Технофэнтези / Книги про волшебников]
Русско-японская 1904 года в самом разгаре. Смесь магии и дизеля породила огромных механизированных чудовищ, способных проламывать линию фронта с наскоку, оставляя за собой лишь вмятую в землю колючую
1
Истинная ведьма
Истинная ведьма
[Русское фэнтези]
Жила-была ведьма Ярина. Людям помогала, от нечисти защищала. Да встретился ей на пути князь Вороней. Пожалела его на свою беду ведьма, спасла. А он за то знатно ее отблагодарил — сжег на костре. А
0
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Мне нужна спокойная женщина! — процедил сквозь зубы мой Коля. А где-то в другом мире: — Я устал от твоего бесконечного занудства, женщина! — сквозь те же самые зубы процедил некий Рикард.
1
Город уснувших жён
Город уснувших жён
[Старинная литература: прочее]
Алена уверена, что проблема в ней: слишком много слёз, криков и обид.Муж устал и тайно оплачивает для неё программу в элитном центре обещают вернуть домой идеальную жену.В этом месте женщин чинят по
0
Сделка равных
Сделка равных
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Англия, 1801 год. Время изысканных манер, шелеста шелка и... абсолютного женского бесправия. Очнуться в чужом теле, избитой и преданной самыми близкими. Если это и есть второй шанс, то он больше
3
"Фантастика 2026-67". Компиляция. Книги 1-24
[Боевая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
Очередной 67-й томик  серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание: ВЕК ПРОБУЖДЕНИЯ: 1.
0
Дети Нави. Банная невеста
Дети Нави. Банная невеста
[Любовная фантастика]
- Зачем пришел? - резко и недружелюбно спросила я, вставая во весь рост. - Как зачем? За детьми! - произнес чародей, глядя на меня оценивающим взглядом. - Видел, как ежики чихают? - спросила я,
2