MoreKnig.org

Страчаная спадчына: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ткачев Михаил, Габрусь Тамара, Кулагін Анатоль, Чантурия Юрий



Шрифт:

Першаасновай Менска быў дзядзінец XI ст., размешчаны, у адрозненне ад вышэйразгледжаных паселішчаў, не на ўзвышшы, а ў нізіне, у месцы ўпадзення ракі Нямігі ў Свіслач. У замках такога тыпу выкарыстоўваліся абарончыя ўласцівасці балоцістай, затапляемай мясцовасці. У першапачатковы перыяд на фармаванне планіровачнай структуры горада вялікі ўплыў зрабіла пераважная трасіроўка міжгарадскіх гандлёвых шляхоў з захаду і паўднёвага захаду (Горадня, Берасце) на паўночны ўсход (Віцебск, Смаленск). Цэнтрам Менска стаў замак і размешчаная паблізу гандлёвая плошча трохкутнай канфігурацыі (Ніжні рынак). Уздоўж ракі Нямігі, па Нямігскім пасадзе праз плошчу і далей, на левым беразе Свіслачы па Троіцкай гары праходзіла галоўная, найбольш старажытная вуліца. Пасля, у XVI ст., у выніку буйнамаштабнага горадабудаўнічага мерапрыемства на суседнім узгорку быў створаны новы грамадскі цэнтр, рэгулярна спланаваная ва ўласцівых эпосе Адраджэння традыцыях простакутная плошча (Верхні, альбо Высокі, рынак).

У XVII–XVIII стст. умацаванні горада ўключалі замак і паўкальцо земляных валоў і равоў з паўднёвага, найбольш слабага боку. Горад, кампактны ў плане, крыху перавышаў паўкруг і па характары вулічнай сеткі адносіўся да двухцэнтравага, радыяльна-паўкальцовага з простакутнымі элементамі тыпу. Цэнтрамі сыходжання вуліц радыяльнай накіраванасці былі замак з Ніжнім рынкам, а таксама Высокі рынак; у раёне апошняга планіровачная структура набліжалася да простакутнай.

Ансамбль забудовы Высокага рынку (пазней — Саборная плошча), які фармаваўся на працягу XVI — пачатку XX ст., - выдатная з'ява ў гісторыі дойлідства. На малой тэрыторыі канцэнтравалася вялікая колькасць дамінантаў, што абумовіла насычанасць архітэктурнай кампазіцыі. У прасторавай структуры ансамбля спалучаліся ўласцівасці сярэдневяковай і рэнесансна-барочнай горадабудаўнічых культур. Нерэгулярная планіроўка яго паўночна-ўсходняга ўчастка натуральна склалася ў позняе сярэдневякоўе. Асноўная ж частка ансамбля характарызавалася размяшчэннем будынкаў у артаганальнай сістэме ўзаемазвязаных планіровачных восяў, што тыпова для Новага часу. Пры гэтым вышынная кампазіцыя забудовы вызначалася складаным супрацьпастаўленнем архітэктурных мас, шматвежавым сілуэтам з рознымі па характары вертыкалямі, маляўнічай рознавышыннасцю аб'ёмаў. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. у стылёвым вырашэнні культавых будынкаў пераважала барока; іх аблічча дапаўнялася асобнымі дамінантамі ў формах рэнесансу (царква Святога Духа) і класіцызму (ратуша).

Асноўнымі збудаваннямі ансамбля з'яўляліся: ратуша, упамінанне аб якой сустракаецца ўпершыню ў канцы XV ст., адбудаваная ў XVI і XVII стст., 1744 г., канцы XVIII і першай палове XIX ст.; гасціны двор, згаданы ў XVI ст., які будаваўся да пачатку XX ст.; комплекс мужчынскага і жаночага базыльянскіх манастыроў першай паловы XVII ст. з царквой Святога Духа; езуіцкі калегіум другой паловы XVII–XVIII ст. з самым буйным у Менску храмам, асобнай званіцай і развітым комплексам іншых пабудоў; мужчынскі і жаночы бернардзінскія кляштары першай паловы XVII–XVIII ст. з барочнымі касцёламі; дамініканскі кляштар таго ж часу, які меў своеасаблівую браму перад галоўным фасадам храма; будынак гарадскога тэатра канца XVIII ст., рэканструяваны на працягу XIX і ў пачатку XX ст.; гасцініца пачатку XIX ст., перабудаваная ў 1884 г. і ў стылі мадэрн — у 1906–1908 гг., якая атрымала назву «Эўропа» і стала найбуйнейшым грамадзянскім будынкам Менска; сінагога XVIII ст.; жылыя дамы, у тым ліку ўзор гарадскога сядзібнага комплексу XVIII ст. з парадным дваром.

У параўнанні з большасцю гарадоў Усходняй Беларусі, напрыклад Віцебскам, рэканструкцыя і развіццё Менска ў перыяд рэгулярнай класіцыстычнай перапланіроўкі вызначалася вялікай ступенню пераемнасці былой структуры. У межах горада канца XVIII ст. захаваўся агульны характар гістарычнай планіроўкі і абрысы многіх вуліц. За яго межамі ў першай палове XIX ст. значная тэрыторыя атрымала новую простакутную планіровачную сістэму.

У XIX ст. разбураны ці перабудаваны асобныя выдатныя архітэктурныя збудаванні. У многім гэты працэс быў абумоўлены ўнутрыпалітычнай сітуацыяй, якая наступіла пасля разгрому паўстання 1830–1831 гг. У 1850-ых гг. ахвярай стала ратуша, у якой у першай палове XIX ст. апрача адміністрацыйных устаноў — суда, магістрата, гаўптвахты, архіва размяшчаліся музычная школа і гарадскі тэатр. Фармальнай прычынай для зносу служыла тое, што ратуша, «…займаючы сабой частку галоўнай плошчы, абмяжоўвае яе і закрывае краявід саборнай царквы і новаўзводзімых дзяржаўных устаноў…». Аднак, паводле ўспамінаў відавочцаў, будынак ратушы быў знішчаны з-за таго, што «…ён сваім існаваннем напамінаў жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра магдэбургскае права…». На рашэнні аб зносе ратушы стаяла ўласнаручная рэзалюцыя Мікалая I.

У 1795 г. вуніяцкая царква Святога Духа была пераўтворана ў праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор, а будынкі базыльянскіх манастыроў заняты духоўнай кансісторыяй і губернскай гімназіяй. Двойчы, у сярэдзіне і ў канцы XIX ст., былая царква Святога Духа — самабытны помнік рэнесансу з элементамі готыкі, перабудоўвалася ў псеўдарускім стылі, што з'яўлялася тыповым для гэтага перыяду праяўленнем архітэктурнага рэтраспектывізму. У сярэдзіне XIX ст. у формах позняга класіцызму адбылася рэканструкцыя корпуса былога мужчынскага базыльянскага манастыра. Таксама ў 1850-ых гг. грунтоўна перабудаваны архітэктурны комплекс езуіцкага калегіума, вежа-званіца набыла функцыю пажарнай каланчы, а будынак езуіцкай школы, які з канца XVIII ст. выкарыстоўваўся як дом губернатара, страціў першапачатковы дэкор.

У другой палове XIX — пачатку XX ст. на тэрыторыі горада феадальнай эпохі і, галоўным чынам, за яго межамі інтэнсіўна складвалася капітальная грамадская і жылая забудова, якая фармавала цэнтральную частку Менска, разнастайная па сваіх функцыянальных тыпах і мастацкіх асаблівасцях. Акрамя таго, у сувязі з тэрытарыяльным ростам горада ў перыяд бурнага развіцця капіталістычных адносін узніклі таксама і перыферыйныя жылыя і прамысловыя раёны, у тым ліку прадмесці з драўлянай сядзібнай забудовай.

Яшчэ ў 1920-1930-ых гг. цэнтр Менска ўяўляў сабой цэласнае і буйнамаштабнае гісторыка-горадабудаўнічае ўтварэнне, якое сінтэзавала ў сабе культурную спадчыну розных эпох, хаця і тады знішчаліся каштоўныя грамадскія будынкі. Напрыклад, пры ўзвядзенні ў 1939–1941 гг. будынка ЦК КПБ зруйнаваны дом краязнаўца, збіральніка беларускіх старажытнасцей М. Гаўсмана. Выкананы ў 1857 г. па праекце К. Хршчановіча манументальны будынак вылучаўся рамантычным архітэктурным абліччам з выкарыстаннем разнастайных форм готыкі, рэнесансу і класіцызму. У 1898–1899 гт. тут дзейнічала Менскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў.

У пасляваенныя дзесяцігоддзі архітэктурнай творчасці на шкале каштоўнасцей культурная спадчына апынулася на апошнім месцы. Прычыны таму — недаацэнка горадабудаўнічага значэння помнікаў дойлідства наогул і адмаўленне спадчыны капіталістычнага перыяду ў прыватнасці, ідэйная арыентацыя на стварэнне манументальнага і буйнамаштабнага новага асяроддзя сацыялістычнага горада пры нігілізме якасцей існаваўшых планіроўкі і забудовы сфармавалася грамадская ідэалогія, якая праявілася ў негатыўным стаўленні да культавага дойлідства і масавай гістарычнай забудовы.

Як і ў любым іншым горадзе, знос каштоўных будынкаў у многім абумовіўся адвольнымі, малаабгрунтаванымі адносінамі да агульнадзяржаўнага здабытку, адсутнасцю ў гэтых выпадках прыватнай уласнасці на гарадскую нерухомасць.

З вялікай колькасці культавых будынкаў, што існавалі ў XVIII — пачатку XX ст., да нашага часу захаваліся толькі адзінкі. У 1950 г. знесены дамініканскі кляштар з касцёлам, які размяшчаўся на паўночна-заходнім рагу Цэнтральнай плошчы. На месцы корпуса езуіцкага калегіума на плошчы Свабоды пабудаваны жылы дом, знесена барочная званіца, якая ўзвышалася побач. Не захаваліся царква Святога Духа (Петрапаўлаўскі сабор), узарваная ў 1936 г., кляштар бенедыкцінак на сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальнай, бенедыкцінскі касцёл па Рэвалюцыйнай вуліцы, кармеліцкі кляштар на Ракаўскай вуліцы, баніфратарскі касцёл, які знаходзіўся ў забудове Ніжняга рынку, францысканскі кляштар паблізу Верхняга рынку, які апынуўся пад праезнай часткай вуліцы Леніна, жаночы Троіцкі манастыр па вуліцы М. Багдановіча і інш. Зараз адрэстаўрыраваны езуіцкі касцёл, які яшчэ ў 1951 г. быў карэнным чынам перабудаваны пад спартыўную ўстанову.

Трэба адзначыць, што перадумовы разбурэння цэласнасці гістарычнага цэнтра Менска ў 1950- 1960-ых гг. былі закладзены на стадыі генеральнага плана. Планіровачныя дыяметры сталіцы — магістралі агульнагарадскога значэння вялікай шырыні праходзілі па тэрыторыі гістарычнага раёна, перасякаючы яго ў двух напрамках. Адзін з іх: Партызанскі праспект — вуліца Леніна — праспект Машэрава, цягнецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пад праёзнай часткай праспекта Машэрава апынуўся амаль увесь Менскі замак — помнік археалогіі XI–XVIII стст. На аснове яго мэтазгодна было б стварыць унікальны археалагічны і архітэктурна-ландшафтны музей пад адкрытым небам альбо ў выглядзе павільёнаў. аднавіць элементы старажытных умацаванняў.

Таксама страчана магчымасць рэстаўрацыі паўночна-заходняга фронту забудовы ансамбля плошчы Свабоды, перш за ўсё дома Гейдукевіча, дзе ў першай палове XIX ст. праходзілі тэатральныя прадстаўленні. Знесены шэраг гістарычных будынкаў, у тым ліку мячэць былой татарскай слабады ў раёне гасцініцы «Юбілейнай». Акрамя таго, для арганізацыі праезнай часткі выканана вялікая зрэзка грунту на плошчы, што парушыла вертыкальную планіроўку тэрыторыі ансамбля.

Другі напрамак: вуліца М. Багдановіча — вуліца Няміга — праспект Дзяржынскага прайшоў з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пад знос трапіў вялікі комплекс гістар�чнай забудовы вуліц Нямігі і Ракаўскай. Пры гэтым была знішчана планіровачная структура сярэдневяковага паходжання, нязначна змененая ў перыяд класіцызму, у тым ліку планіроўка і забудова трохкутнай плошчы Ніжняга рынку.

Разгляд гэтага рэканструкцыйнага працэсу выклікае пытанне: акрамя афіцыйных нігілістычных адносін да масавай гістарычнай забудовы ў тыя гады, недаацэнкі кіруючымі органамі рэспублікі і прафесійнай грамадскасцю яе культурных і патэнцыяльных эстэтычных якасцей, акрамя памылак генеральнага плана Менска, неразвітасці рэстаўрацыйнай будаўнічай базы і справы дзяржаўнай аховы помнікаў наогул ці не быў знос Нямігі яшчэ і вынікам эгаізму дойлідаў, што жадалі на абломках сярэдневяковага горада збудаваць уласныя архітэктурныя творы? Ці не было абумоўлена руйнаванне Нямігі яшчэ і жаданнем забяспечыць пэўныя сацыяльныя колы кватэрамі ў праектуемым тут буйным жылым комплексе ў самым цэнтры Менска, тады як пераважная частка насельніцтва сталіцы атрымлівала жылплошчу ў мікрараёнах? Цяпер, гледзячы на стракаты хаос зашклёных лоджый вышыннага будынка, на вясковыя верандачкі, што лунаюць на ўзроўні трынаццатага паверха, а таксама на велічызную, чужую для гістарычнага цэнтра пустую дваровую прастору перад заднім, непарадным фасадам жылога дома, і параўноўваючы гэта з суседняй гістарычнай забудовай вуліцы Ракаўскай і Траецкага прадмесця, становіцца асабліва відавочнай памылковасць горадабудаўнічага вырашэння.

Паблізу перакрыжавання гарадскіх планіровачных дыяметраў разбурана сінагога XVIII ст., адзін з двух сіметрычных Г-падобных у плане флігеляў гарадской сядзібы XVIII ст. У выніку ваенных разбурэнняў 1941–1944 гг. і пры арганізацыі разглядаемага горадабудаўнічага вузла ў наступныя дзесяцігоддзі знік найцікавейшы элемент гістарычнага раёна — комплекс забудовы вуліцы Дз. Беднага. Кароткая па працягласці вуліца складанай канфігурацыі служыла характэрнай камунікацыяй паміж двума гандлёва-грамадскімі цэнтрамі: сярэдневяковым, якім з'яўляўся Ніжні рынак разам з замкам, і эпохі Рэнесансу і барока — Верхнім рынкам. Такія тыповыя па сваёй структурнай ролі гісторыка-горадабудаўнічыя элементы, якія носяць назву Замкавай вуліцы, захаваліся, напрыклад, у Горадні і Наваградку. На вуліцы Дз. Беднага, якая яшчэ ў 1930-ых гг. мела шчыльную капітальную, старажытную ў сваёй аснове забудову, да нядаўняга часу захоўваўся апошні будынак, знесены для будаўніцтва станцыі метро.

Такім чынам, у зоне перасячэння планіровачных дыяметраў само сэрца горада перыядаў Полацкай Русі і станаўлення Вялікага Княства Літоўскага было ператворана ў транспартную развязку ў некалькіх узроўнях, як наземных, так і падземных, у сувязі з чым грунтоўна знішчана архітэктурная спадчына на паверхні зямлі і археалагічная — у культурным пласце.

Паколькі ў час Другой сусветнай вайны грамадская і жылая забудова Менска XVIII, XIX і першых дзесяцігоддзяў XX ст. зведала моцныя разбурэнні, яе ацалелыя элементы маюць асаблівую прывабнасць у горадабудаўнічым кантэксце сталічнага цэнтра. Калі стварэнне ў пасляваенны перыяд манументальнага архітэктурнага ансамбля праспекта Францішка Скарыны на аснове былога напрамку можна расцаніць як дасягненне горадабудаўнічага майстэрства, то знос ці перабудова ў наступныя дзесяцігоддзі асобных гістарычных грамадзянскіх будынкаў у большасці выпадкаў былі неабгрунтаваныя і вызначаліся суб'ектыўнымі прычынамі. Напрыклад, у 1958 г. перабудова закранула тэатр імя Янкі Купалы, які меў багата дэкарыраваныя ў формах псеўдабарока фасады і пасля аднаўлення набыў спрошчанае, невыразнае архітэктурнае аблічча. У 1968 г. праведзена карэнная рэканструкцыя з надбудовай двух паверхаў былога дома губернатара на плошчы Свабоды, што цалкам сказіла класіцыстычнае аблічча будынка. Разбурана гістарычная забудова паўночна-ўсходняга боку вуліцы Гандлёвай, знесены жылы дом XVIII ст. па вуліцы Інтэрнацыянальнай, другі будынак канца XVIII — першай паловы XX ст. у стылі класіцызму на той жа вуліцы. Унікальным горадабудаўнічым рашэннем было б узнаўленне дамініканскага кляштара пры рэканструкцыі Цэнтральнай плошчы і ўзвядзенні Палаца рэспублікі.

У 1984 г. узарваны будынак былога гарадскога тэатра, які меў вялікую гісторыка-мемарыяльную каштоўнасць і будаваўся на працягу XVIII, XIX і XX стст. На сцэне гэтага тэатра давалі прадстаўленні розныя тэатральныя трупы, працавалі таленавітыя рэжысёры і акцёры, а ў 1852 г. адбылася пастаноўка першай беларускай оперы «Ідылія» («Сялянка»), лібрэта для якой напісаў В. Дунін-Марцінкевіч, музыку — С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі.

Пры рэканструкцыі цэнтра Менска без дастатковай падставы знесены і іншыя капітальныя гістарычныя будынкі другой паловы XIX і пачатку XX ст., якія пры ўмове архітэктурнага майстэрства маглі быць гарманічна ўключаны ў сучаснае гарадское асяроддзе, узбагаціць яго сэнсавы і эстэтычны змест. Да іх адносяцца, напрыклад, група будынкаў па вуліцы Кірава на ўчастку паміж вуліцамі Энгельса і Чырвонаармейскай, два дамы па былой Ляхаўскай вуліцы, знесеныя ў канцы 1970-ых гг. пры рэканструкцыі тэрыторыі з усходняга боку ад стадыёна «Дынама», і інш. Відавочна, метады далейшай рэканструкцыі гістарычнага раёна Менска акрамя рэстаўрацыі і прыстасавання помнікаў пад розныя ўстановы, новага будаўніцтва і добраўпарадкавання павінны ўлічваць і неабходнасць дакументальнага, поўнага ўзнаўлення страчаных аб'ектаў. Гэта датычыцца не толькі такіх выдатных помнікаў, як ратуша і Святадухаўская царква ў Верхнім горадзе, але і радавых гістарычных будынкаў.

Акрамя Менска вялікія страты горадабудаўнічай спадчыны зведалі ў розныя перыяды часу малыя гарады Менскай вобласці. Напрыклад, у Нясвіжы з чатырох культавых і абарончых комплексаў, закладзеных у канцы XVI ст. на вуглах блізкага да квадрата гарадскога плана, у перабудаваным выглядзе захаваліся тры. Цалкам страчаны праваслаўны храм у заходнім куце, а таксама касцёл бернардзінскага кляштара на паўночным канцы гістарычнай часткі горада. У паўднёвай частцы карэнным чынам скажоны перабудовамі касцёл бенедыкцінскага кляштара. Не захаваліся земляныя валы і равы, якія ўтваралі стораны квадрата, брамы, праз якія ажыццяўляўся ўезд у горад — Клецкая і Віленская, а Замкавая захавалася часткова.

Рэшткі архітэктурнага ансамбля галоўнай, гандлёвай плошчы цяпер прадстаўлены ратушай, якая страціла большую частку калісьці высокай шмат'яруснай вежы, гандлёвымі радамі і домам рамесніка XVIII ст. Разбураны дамініканскі кляштар, аўстэрыя і гарадскі палац Радзівілаў, а таксама вуніяцкая царква і сінагогі паблізу плошчы, а месцы большасці помнікаў заняты новай забудовай. Тыпавы пяціпавярховы жылы дом перагарадзіў кароткую вуліцу, якая звязвала ратушную плошчу з плошчай перад былым езуіцкім калегіумам'і арыентаваную на яго касцёл. У цэлым новая забудова мае невыразнае архітэктурнае аблічча, завышаны маштаб, які не адпавядае гістарычнаму асяроддзю, агульную тэндэнцыю нетактоўнага ўмяшання ў прасторавую кампазіцыю і вобразны лад архітэктурных форм гэтага ўнікальнага помніка горадабудаўнічага мастацтва эпохі Рэнесансу і барока.

Берасце

У заходніх абласцях Беларусі — Берасцейскай, Гарадзенскай, частцы Менскай і Віцебскай захаванасць архітэктурнай спадчыны значна лепшая, чым ва ўсходнім рэгіёне. Аднак рэканструкцыя гарадскіх паселішчаў у 1960-1980-ых гг. выяўляе тыя ж устойлівыя заканамернасці адмаўлення гістарычнага архітэктурнага асяроддзя і яго асобных элементаў большай ці меншай ступені захаванасці.

Фармаванне Берасця са старажытнейшых часоў да сярэдзіны XIX ст. — дастаткова рэдкі прыклад разрыву пераемных сувязей, поўнага знішчэння ў 1830-ых гг. сярэдневяковага ў сваёй аснове горада, багатага архітэктурнымі каштоўнасцямі, з мэтай стварэння магутнай крэпасці на заходніх рубяжах Расейскай імперыі. Знос старажытнага Берасцейскага замка, вядомага гістарычнымі падзеямі, які служыў месцам правядзення соймаў, разбурэнне альбо перабудова для патрэб арміі шматлікіх культавых, а таксама грамадскіх і жылых будынкаў былі не толькі самадзяржаўным праўленнем горадабудаўнічага вандалізму, але палітычным і ідэалагічным актам.

Пасля падаўлення «рымска-каталіцкага мяцяжу» 1831 г., распачатых ганенняў на католікаў і вуніятаў, вялікую колькасць манастыроў чакала скасаванне: Берасце ў XVI ст. лічылася другім па значэнні горадам Вялікага Княства Літоўскага і адначасова з'яўлялася сімвалам прыняцця вуніі ў 1596 г., якую афіцыйнае праваслаўе ўспрымала як насілле над «рускай» царквою. У канцы XVIII ст. у Берасці існавала 10 каталіцкіх і вуніяцкіх храмаў.

Горад XII–XVIII стст. склаўся на астравах у вусці ракі Мухавец, якая ўпадае ў Буг. Картаграфічныя дакументы сведчаць, што велізарную ролю ў планіровачнай структуры і абліччы горада меў ландшафт — акваторыі рэк і іх шматлікіх пратокаў, якія ахоплівалі розныя раёны. Спецыфічна пры гэтым, што забудова высокай шчыльнасці, накшталт заходнеэўрапейскіх гарадоў, на працяглых участках размяшчалася на самай берагавой лініі.

Замак, першааснова паселішча, займаў трохкутны ў плане востраў. На суседнім востраве сфармавалася большая частка горада са структурай вуліц, вызначаемай дзвюма асноўнымі магістралямі, якія разыходзіліся ў міжгарадскія гандлёвыя шляхі. Па месцы размяшчэння да замка мела цягу шырокая, блізкая да простакутніка гандлёвая плошча з ратушай, крамамі, езуіцкім калегіумам, фарным касцёлам, аўгусцінскім кляштарам (у перабудаваным выглядзе храм часткова захаваўся да нашага часу), палацам князя Чартарыйскага і іншымі будынкамі.

Ужо ў пачатку XIX ст., паводле апісанняў відавочцаў, горад знаходзіўся ў стане заняпаду, выкліканага змяншэннем гандлю, частымі пажарамі, спусташэннем манастыроў. Пры будаўніцтве крэпасці ў XIX ст., а таксама ў наступнае стагоддзе аж да заканчэння другой сусветнай вайны акрамя вышэй пералічаных будынкаў знішчана таксама Мікалаеўская царква, у якой была прынята вунія, базыльянскі, дамініканскі, брыгіцкі, трынітарскі кляштары, мужчынскі бернардзінскі кляштар (захаваліся фрагменты), жаночы бернардзінскі кляштар (захаваліся руіны касцёла), Міхайлаўская царква, праваслаўны манастыр і драўляная царква, сінагога.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
На руинах прошлого
На руинах прошлого
[Современные любовные романы / Проза]
Они встретились слишком рано. Она была девочкой, которая верила в первую любовь. Он был тем, кто не позволил себе сделать шаг навстречу. Между ними всегда было слишком много «нельзя». Слишком
0
Хазарский ветер
Хазарский ветер
[Исторические приключения]
Две эпохи и две судьбы переплетаются вокруг тайны могущественного Хазарского царства, принявшего иудаизм в раннем Средневековье. В X веке юный посланник Исаак бен Элиэзер отправляется из Кордовы в
0
Любовь - Морковь и прочие неприятности
Любовь - Морковь и прочие неприятности
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Его по контракту
Его по контракту
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза / Роман]
Мой жених попросил меня лечь в постель с другим... * * * — Ты понимаешь, о чем меня просишь, Богдан? — испуганно смотрю на Богдана. — Соня, у меня нет другого выбора, — он отчаянно качает
1
Отель, которого нет
Отель, которого нет
[Городское фэнтези / Классическое фэнтези]
Ынхе просто хотела сбежать. От бесконечной работы. От семьи, в которой ее вечно сравнивают с младшей сестрой. И даже от самой себя. Так она нашла «Милую Грейс» – отель, где исполняются мечты! В
0
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
[Приключения: прочее / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть 58-летним олигархом в своем времени — обидно. Очнуться 20-летним белогвардейцем в промерзшем вагоне, который едет в Харбин — неожиданно. В кармане ни гроша, тело едва шевелится после тифа,
0
Росиндия: Дарованная Луной
Росиндия: Дарованная Луной
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Росиндия: Дарованная Луной автора Вероника Нил рассказывает о мире Росиндии, где Луна выбирает шестерых особых людей — росиндов, которым передаёт часть своей силы. Эти избранные несут ответственность
0
Прайм-тайм
Прайм-тайм
[Детективы / Ужасы / Триллер]
Миллионы зрителей в восемь вечера включают телевизор, но сегодня на крупнейшем французском телеканале они увидят не просто новости. Сегодня им предстоит прямой эфир, который они никогда не забудут.
0
Вахмистр
Вахмистр
[Боевое фэнтези / Технофэнтези / Книги про волшебников]
Русско-японская 1904 года в самом разгаре. Смесь магии и дизеля породила огромных механизированных чудовищ, способных проламывать линию фронта с наскоку, оставляя за собой лишь вмятую в землю колючую
1
Истинная ведьма
Истинная ведьма
[Русское фэнтези]
Жила-была ведьма Ярина. Людям помогала, от нечисти защищала. Да встретился ей на пути князь Вороней. Пожалела его на свою беду ведьма, спасла. А он за то знатно ее отблагодарил — сжег на костре. А
0
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Мне нужна спокойная женщина! — процедил сквозь зубы мой Коля. А где-то в другом мире: — Я устал от твоего бесконечного занудства, женщина! — сквозь те же самые зубы процедил некий Рикард.
1
Город уснувших жён
Город уснувших жён
[Старинная литература: прочее]
Алена уверена, что проблема в ней: слишком много слёз, криков и обид.Муж устал и тайно оплачивает для неё программу в элитном центре обещают вернуть домой идеальную жену.В этом месте женщин чинят по
0
Сделка равных
Сделка равных
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Англия, 1801 год. Время изысканных манер, шелеста шелка и... абсолютного женского бесправия. Очнуться в чужом теле, избитой и преданной самыми близкими. Если это и есть второй шанс, то он больше
3
"Фантастика 2026-67". Компиляция. Книги 1-24
[Боевая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
Очередной 67-й томик  серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание: ВЕК ПРОБУЖДЕНИЯ: 1.
0
Дети Нави. Банная невеста
Дети Нави. Банная невеста
[Любовная фантастика]
- Зачем пришел? - резко и недружелюбно спросила я, вставая во весь рост. - Как зачем? За детьми! - произнес чародей, глядя на меня оценивающим взглядом. - Видел, как ежики чихают? - спросила я,
2