— Дзе хазяйка?
А цётка кажа:
— Гэта ў мяне дзве дочкі, і яшчэ пляменнік з жонкай жыве, а ў іх сын.
— А гэтыя хто дзве?
Яна кажа, што гэта людзі з Пясочнага.
— А чаго яны тут у вас?
Яна кажа:
— Тут мае дзяўчаты, і яны прыехалі, скудзельніцамі. Што ж іначай гаварыць?
Яны ка мне:
— Дзе муж?
Ім мужчыны трэба былі.
Я кажу:
— Малоцяць там у гумне.
— Пайдзі пазаві.
Я пайшла пазвала.
— Партызан? — пытаецца. Аёнкажа:
— Пан, які ж я партызан? Вось спытайцеся ў хазяйкі, мы сумесна жывём.
А былі і немцы, і былі паліцаі.
— А гэта хто? Ён кажа:
— Гэта з Пясочнага. Вот у цёткі дочкі, яны падругі, дык яны прышлі да яе.
I немцы ў мужа спрашываюць:
— А калі яны прышлі?
Ён кажа:
— Сёння.
А тыя кажуць:
— А мы тут цэлую нядзелю жывём.
Ужо не ў адно пайшло. Ім вераць, а яму не. А бярозавая палка добрая, лепшая, як у мяне во, ды з балдавешкай. I давай яны яго біць… I настолькі білі, што прама ён чорны ўвесь быў. А той палку ў сторану адставіў і на другога кажа:
— Застрэліць.
Бачу я, што бяда, давай прасіцца:
— Пан, гэта няверна, яны сёння прышлі. Пайдзіце вы паглядзіце: яны з Пясочнага, да ўсіх наехалі, не толькі да нас. Унекаторых хатах па дваццаць чалавек, па пятнаццаць, і коні стаяць пазапраганыя, і ў гумне многа…