Дастае з скрынкі вопратку і выходзіць. Колькі хвілін Янка і Наста застаюцца на сцэне моўчкі, не ведаючы, што з сабой рабіць.
М і к і т а. (уваходзщь пераадзеты ў сваю чыноунцкую форму з усімі адзнакамі, акручваючыся на пяце). Ну, як, шаноўныя, меджду протчым, мамзэлі і мусьі? Той самы, ды не той самы! Ці ж не мэтаморфоза?
Н а с т а. Я захоплена вашай, мусье Нікіці, мэтаморфозай!
Я н к а. Перакуліцца з нічога ў нішто — не вялікая мэтаморфоза.
М і к і т а. (як бы не пачуушы, да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, трэба хутчэй залю прывесці да чалавечага падабенства. Выносьце першым чынам начоўкі з бялізнай, а я, меджду протчым, вытарабаню каламажку. Ага! Кідайце сюды ў павозку бялізну, а наверх стаўляйце начоўкі — гэтак за адным замахам усе выцягнем.
Паклаўшы бялізну і начоўкі з вадой на каламажку, вывозяць: Гануля цягне, а Мікіта падпіхае. Праз хвілю варочаюцца.
М і к і т а. А цяпер займемся адсабураваць сценкі. Вы, меджду протчым, мамаша, прышпільвайце чым-небудзь адвіснутыя матузы ад шпалераў, а я адкулю на добры бок абразы.
Гануля падшпільвае шпалеры, Мікіта пераварачвае абразы, Наста ім памагае. Праз нейкую хвіліну ўваходзяць: Дама, Поп, Спраўнік, Пан.
З'ява X
П о п. Мір очагу сему!
М і к і т а. (усцешыушыся, вітаецца). Ах! Каго я, меджду протчым, бачу? Мадам-сіньёра! — цалую ручкі. Ацец духоўны! — даўно чакаю вашага благаслаулення. Вашаму родзію пакорны прывет і падчыненне! Ясне пану грабю нізка кланяюся! Ах! Якімі такімі шляхамі пазволілі сабе прыбыць сюды, меджду протчым, доўгачаканыя госці?
С п р а ў н і к. Разам з новай окупацыйнай уладай прымашыравалі ў Менск.
Д а м а. I лічылі сваім абавязкам, мусье рэгістратар, злажыць вам першаму сваю першую па прыездзе сюды візыту.
П а н. Ваша гасціннасць у тыя, цяжкія для нашага стану, часы абавязвала мяне як найхутчэй прывітаць вас ад сябе і ад маіх…
П о п. Душа мая возрадавалася пры созерцаніі, како агнцы сіі возврацяшэся в стадо свое. I прышэд я с німі, дабы однім веселіем возвеселіціся з вамі, чадо мое, рэпстратор!
М і к і т а. Бяда мая! чым жа я буду гасцей высока-дастойных прымаць? Меджду протчым, мамаша, ці там не знойдзецца чаго пайковага закусіць?
Га л а с ы. Не трэба! Не трэба! Дзякуем!
С п р а ў н і к. Мы ўжо паспелі не толькі закусіць, але и выпіць крыху. Ацец духоўны таксама паспеў пагасціць у нас.
П о п. Трапеза была обільная, яствы упітацельныя: амэрыканскае сала…
С п р а ў н і к. Амерыканскі кумпяк…
П а н. Амэрыканская булка…
Д а м а. Амэрыканскае какао…
Я н к а. (набок). Амэрыканскія фігі.
М і к і т а. Мінуўшая політычная, меджду протчым, сытуацыя нічога падобнага нам у пайкох не давала.
С п р а ў н і к. Затое цяперашняя ўсё дасць.
Я н к а. (набок). Нават узяткі.
М і к і т а. Але пакуль што якое, мне ад сэрца, меджду протчым, хацелася б дастойна пачаставаць і павесяліць высокіх пэрсон.
Д а м а. А ведаеце, мусье Зносілов, — бяду гэту можна легка паправіць. У мяне з'явілася цудоўная ідэя: той вечар у вас на імянінах, перад выхадам немцаў, такое мілае ўражанне пакінуў, што я вельмі была б шчаслівай, каб сягоння яго паўтарыць.