Тры волаты падміргваюць мне
Я па звычцы зірнуў паўзверх галавы дырэктара, туды, дзе на сцяне яе ккабінета віселі “Тры волаты”. Але волатаў, канешне, там не было. Таму што мы размаўлялі на свежым паветры.
— Я знайшоў пакет, яшчэ ўчора знайшоў, - сказаў я.
— Вось і цудоўна. Значыць, шосты… э-э… у якім ты цяпер класе. у “Б”? Значыць, 6 “Б” заняў першае месца ў дружыне.
Я маўчаў.
— Чакай, але чаму, у такім разе, усе пайшлі на пошукі пакета? — здзівілася Кацярына Майсееўна.
— Я не ведаю, каму яго аддаць. — Я апусціў галаву.
— Ах, вось яно што, — на лбе дырэктаркі сышліся зморшчынкі, яна раздумвала.
Яшчэ б — такая важная праблема. Я над ёй усю ноч прамучыўся.
— Прыдумала! — ад радасці Кацярына Майсееўна ляпнула мяне па плячы. — Мы зробім вось як. Я спытаю ў дзяцей, які клас захоча ўзяць цябе ў будучым вучэбным годзе да сябе. Ясна?
— Ага, — сказаў я.
Хораша прыдумала дырэктарка. Проста цудоўна. Каб я ўсё-ткі што- небудзь прыдумаў мінулай ноччу, то, мне здаецца, я прыдумаў бы тое ж самае. Абодва класы хацелі ад мяне пазбавіцца, а што яны цяпер скажуць? Бо ніхто не ведае, што я знайшоў пакет. Нават Сёмку я нічога не сказаў.
Неўзабаве вярнуліся з лесу таварышы. Яны абступілі Кацярыну Майсееўну, закідалі яе пытаннямі. А дырэктар вымала з валізы лісты для іх, распавядла, што новага ў школе.
Пасля абеду мы расцягнуліся ў цені пад хвоямі, слухаючы, як набягаюць на бераг хвалі возера.
І тут Кацярына Майсееўна сказала:
— Я бачу, сябры, што пакет з пяццю сургучнымі пячаткамі вы не знайшлі.
— Не яшчэ! — закрычалі таварышы.
— Але мы знойдзем!
— Абавязкова!
— Нам тут падабаецца!
— Сапраўды? — усміхнулася дырэктар. — Ну што ж, харчоў я вам прывезла, шукайце хоць два дні яшчэ.
— Ура! — закрычалі таварышы.
— А цяпер вось аб чым я вас хачу папрасіць. — Кацярына Майсееўна закусіла губу. — Валерый Карабухін пачынаў прамінулы вучэбны год у 6 “А” класе. Нашкодзіў, і таварышы адмовііся ад яго. Я перавяла Валерыя ў 6 “Б”. Там ён зноў не ўжыўся. І вось я хачу спытаць у вас, сябры, у якім класе пачне вучыцца Валерый з першага верасня?
— У нашым! — ускочыў Сёмка. — Толькі ў нашым, у якім жа яшчэ?
Лёнька Аляксандраў пацягнуў яго за калашышу, і сёмка сеў на зямлю.
— Не трэба нам Карабухіна, — сказаў Лёнька, — мы з ім цэлы год важдаліся. Досыць з нас.
Нетаропка падняўся Толька Дашкевіч і сказаў спакойна, заглушаючы ўсе крыкі:
— Я думаю, што Валерку лепш за ўсё ў наш клас ісці. Мы былі да яго часам несправядлівыя, але ўсё-ткі лепшага крайняга ў нашай камандзе яшчэ не было. І ўвогуле, ён добры хлопец.
— Добры? — ускінуўся Мішка Зайцаў. — Называць добрым чалавека, які ўсім на робіць брыдоту. Ты вельмі цікава гаворыш, Толька! Я згодны — у футбол ён гуляе няблага, але менавіта з-за яго мы не атрымалі першага месца ў школе.
На дапамогу Мішку вылез і Віцька Мелюх.