Яна шукае іншае дарогі.
Рунь не баіцца гострага кап'я,
Моц Перуна яе містычна экзальтуе.
Няхай даглядчык лямантуе,
Што небясьпечная з вагнём гульня.
Рунь падсьвядома адчувае, -
Патрэбны, як паветра, рызыкоўны чын,
Інакш ня будзе ўраджаю,
Інакш навошта далячынь.
* * *
Разьбіць вакно і разглядзець сусьвет,
Які ад грошай не залежыць,
Які ня мае пэўных межаў,
Які адразу немаўля і дзед.
Хаос здаецца ў сьвеце тым:
Статут ў мінюсьце не глядзелі,
І не зацьверджвалі ў аддзеле,
І вокладкі няма зь цісьненьнем залатым.
Сусьвет, як вецер, як аблокаў рух,
Я не стамляюся за ім імкнуцца,
І часу не хапае азірнуцца,
І я ня ведаю: ці ёсьць пастух.
НАПЯРЭДАДНІ САМАСТОЙНАЙ ВАНДРОЎКІ
Навошта срэбрам спакушаеш,
Падманным месячным сяйвом?
Пагрызена мараль мышамі,
Закон адолены рабом.
Рабом, які супроць культуры,
Які адмовіў кампраміс.
Дзе каліва знайсьці мікстуры