MoreKnig.org

Сцюдзёны вырай: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Марціновіч Віктар



Шрифт:

І нават гэтымі норыцамі, міндоўгамі ды баравікамі не вычэрпвалася ўсё тое, што я адчуваў побач з Беларуссю. Яе «распаведзенасць», наяўнасць выключна ў выглядзе нечых успамінаў, урыўкавых разваг пра тое, што такое «радзіма» і што такое «Беларусь», надзялялі краіну неспалучальнымі рысамі, рабілі, напрыклад, той жа чыгуначны вакзал ці Нацыянальную бібліятэку самымі безгустоўнымі, але і самымі прыгожымі будынкамі чалавецтва. Бібліятэка? Ну як жа, помнік безгустоўнасці, помнік адсутнасці ўяўленняў аб прыгожым як такім — чуў я. Бібліятэка? Адзінае вартае захаплення ў архітэкурным абрысе гораду, чый гістарычны цэнтр зруйнаваны камуністамі, каб было, дзе паўстаць сталінскаму ампіру. Нічога пачварнага ў ёй няма ды і не можа быць, а што ёсць, дык гэта захапляльны выклік натуральнасці, законам прыроды: ўяві сабе надзвычайных, спелеалагічных памераў крышталь, які нарос пасярод роўнай, як талерка, паверхні, крышталь, бакі якога ўзімку ўпрыгожваюць снегавыя нарасты, нібы гэта не будынак, а Манблан. Уяві гэты цуд марозным днём, калі паветра празрыстае, як дыямент, і адчуеш падсвядомы пазыў спусціцца па ім на лыжах… Адно што калі па ім вечарамі запускаюць рэкламу аўтаномнага пажарнага верашчальніку, дык гэта і ёсць сучасная Беларусь.

Хтосьці, скаланаючыся ад нянавісці, распавядаў мне пра неверагодную чысціню на вуліцах, пра тое, што гэта нежывая чысціня, але ж чысціня хірургічнага пакою, другі праз дзень казаў, што адзінае, па чым баліць ягоная душа — гэта тая прыбранасць на вуліцах, тыя пабеленыя бардзюры ды пафарбаваныя камяні на ўскрайках лясоў. Адзін казаў, што ніколі-ніколі не вернецца, і назаўтра з’язджаў, і сувязь з ім, як заўсёды, знікала, і мы, па завядзёнцы, збіраліся ў доме міласэрнасці ды ўздымалі кілішкі грамадой. Другі ўсё ехаў, ужо заўтра, менавіта заўтра, на ранішнім цягніку, бо калі ў шэсць сорак на цягнік, ужо ў адзінаццаць будзеш у Менску («хто ж цябе да Менску пусціць! На мяжы здымуць», —падказвалі побач), а яму хаця б пабачыць адзін раз тыя вежы на прывакзальнай, адным вокам, ну хай сабе здымуць, але ўсё роўна потым этапуюць у Менск, праз чыгунку, а там размеркавальнік побач, маленькі непрыкметны будынак на Дружнай, а адтуль вежы бачныя, і яшчэ кілішак, за вежы, і яшчэ, вежы, вежы, ажно да самага наступлення Менску тут, пасярод дому міласэрнасці, і калі яго выносяць, ён шэпча пра Менск. Як пасля гэтага не ўзрушыцца? Як не памкнуцца туды, нават калі ўсё, што там ёсць — касы будынак размеркавання ЗК?

Я не ведаю, ці сапраўды ўсё было настолькі непазбежна, што іх забіралі на мяжы. Камунікацыйнае знікненне тых, хто вяртаўся, магло быць абумоўлена зразумелым жаданнем абрубіць усе сувязі з віленскім асяродкам, выкрасліць эміграцыю з жыцця. Трэба ж разумець, што тыя, хто жыў тут, штодня блыталіся ў путах уласных страхаў, выдуманых ды невыдуманых жудасцяў, прымалі ўласныя начныя летуценні за рэальнасць: у большасці выпадкаў яны збеглі з краіны пасля нават не допыту, але ўласнага дапушчэння, што на допыт могуць выклікаць. Неасцярожнае інтэрв’ю, занадта смелы допіс у блогах — усё астатняе рабіла іх уласная падсвядомасць, якая выдумляла дэманаў, што жэрлі іх душы. Аднак жа было і іншае… Той, што да сутаргаў заікаўся. Ці той, што распавёў, як пасля затрымання ў тую самую ноч, калі было шмат чырвонага на белым снезе, яго і іншых распранулі ў закрацці, паставілі басанож на зледзянелы бетон ды доўга здымалі на відэа, і ніхто не ведае, што далей сталася з тым відэа, але сам факт яго існавання турбуе гэтаксама, як той сонечны сюжэт пра зверагадоўлю, турбуе на ўзроўні канфлікту з чалавечнасцю, вычварэння, якое робіцца нейкім маніякальным пачаткам суб’екта, які недзе побач пакладзены ў аснову існавання дзяржавы.

Аднак праз гэты смурод ды чарнату праглядала чысцюткае, незапэцканае жудасцю, некранутае дэманамі, і яно вабіла тым больш, чым больш страшныя расповеды я чуў: напрыклад, тая частка Менску ля праспекту Пераможцаў, тое ўзбярэжжа, якое ператварылася ў мой уласны вырай, да якога імкнулася птушка ўва мне падчас душэўных халадоў. Першапачаткова я пабачыў гэтае ўзбярэжжа з белым будынкам басейна на паштоўках савецкіх часоў, якія ўвалаклі з сабой эмігранты хвалі 1990-х: з тае пары нішто істотнае, вартае любові, там не змянілася. Перш за ўсё я кажу пра від на Траецкае, які адкрываўся з боку Свіслачы. Я не вельмі дакладна ўяўляю сабе, якога адценню там вада, я дамысліваю асветленасць і вецер, пах і гукі гораду, я ўяўляю сабе нават стамбульскіх чаек тут (не ведаю, ці ёсць яны ў Менску насамрэч). Але ж па начах мне сняцца сны, у якіх я іду ўздоўж узбярэжжа, там, дзе пад нагамі — загнаная ў трубы Няміга, і ў маёй далоні — яе палаючая далонь. Вядома ж, я падаў на візу і, вядома ж, атрымаў адмову, бо пашпарт у мяне амерыканскі.

Я шукаў яе, ах, як жа я шукаў яе! Яна патрэбная была мне не проста таму, што чалавек не можа адзін, чалавек існуе толькі тады, калі яму ёсць, каму сказаць пра сябе, і тым адрозніваецца ад жывёлы. Але тут было іншае: у пэўны момант Наста для мяне стала ўвасабленнем маёй новай існасці. Я выракся сваёй краіны, сваёй (ангельскай) мовы, я адмовіўся ад гісторыі, у якой Поўнач ваявала з Поўднем у імя гісторыі, у якой п’яны Пётр забіваў базільянскіх святароў у полацкай Святой Сафіі. Там у мяне ўжо не было каранёў, тут маёй сувяззю з каранямі была нават не мова, а Наста. Мова ж дапамагала выключна паразумецца з Настай, калі я яе знайду. Калі я яе знайду… Без Насты я быў чалавекам без краіны, без дома, без мовы, без мінулага, напаўбамжом. Без Насты было так пуста, як не было ніколі, і з гэтай пустатой суіснаваць было немагчыма.

Спачатку, калі я ўсё яшчэ верыў у моц супадзенняў, у тое, што Наста дзесьці зусім побач, у суседняй кавярні, на паралельнай вулачцы, і трэба толькі ў патрэбны момант павярнуць у вырашальным напрамку, каб яе напаткаць, я хадзіў дзённа і ночна. Пешшу я вывучыў усе раёны Вільні, ногі ператварыліся ў мае вочы, я мог пазнаць, дзе я — закрыўшы твар далонямі ды заціснуўшы вушы вялікімі пальцамі, проста па характары ўхілу паверхні. Я мог такім чынам адрозніць кульгавую Таўра ад роўнага, як прасавальная дошка, Гедымінаса. Час ад часу я знаходзіў яе. І паскараўся да бега, наганяючы чарговую спіну, і крычаў: «Наста!». Але адгукалася не Наста, а Расутэ, Даля, Ангеле ці Ірэна. І я зноў ішоў — ішоў пад дажджом, пад снегам, у сцюжу ды пекла — ішоў туды, куды дарэмнай надзеяй вабіла мяне сэрца, тое сэрца, якое падскоквала ў грудзях, калі ў павольным спакойным, як кіт, тралейбусе мільгаў падобны сілуэт, і я зноў бег ды не паспяваў на прыпынак, браў таксоўку, ехаў за ім, ускокваў туды, а там ужо не было таго сілуэта, таго крэмавага плашча ды знаёмага — да знямення, да здранцвення, профіля. Я ўпэўнены — дагэтуль упэўнены — і не пераконвайце мяне, не трэба! — я ўпэўнены ў тым, што бачыў яе аднойчы. Нюх, інтуіцыя — штосьці звышнатуральнае падштурхнула мяне паснедаць у Gusto на чыгуначным вакзале, месца, пагадзіцеся, даволі дзіўнае для таго, хто не плануе праз паўгадзіны з’ехаць некуды дастаткова далёка для таго, каб гэтая далечыня, у сукупнасці з немагчымасцю знайсці нармалёвую ежу ў цягніку, вымусіла есці менавіта тут. Я калупаў відэльцам мёртвы блін з вывернутымі вантробамі, праз раненні якога выцякала сунічная кроў, і ў гэты момант — хуценькая постаць прамільгнула побач, праз шкло, і прынцыповай была яе наўмысная пахіласць, чалавек, бы наўмысна, скажаў свой рост, валасы і значная частка твару былі схаваныя пад паркай. І тое, што яна скокнула ў вагон акурат у той момант, калі цягнік варухнуўся, скрыгочучы так, нібы стаяў без руху з моманту вынаходніцтва дызельнага рухавіка, толькі запэўнівала ў тым, што — яна, яна, бо каму яшчэ так хавацца? Я пабег — я за гэты час вывучыўся паскарацца, як спартовы аўтамабіль на светлафоры, нейкі час бегаў кожны вечар перад тым, як пайсці да сну, таму старт быў эфектны, з непрытомным крэслам, якое пачынала сваё чатырохногае падзенне, калі я яшчэ быў побач, а гарматна грукнула, калі ад грукату было чутно хіба што рэха. Дзеля таго, каб выціснуцца з гэтага невыносна доўгага, як няспраўны лімузін, Gusto на перон, патрэбна было праляцець праз усё правае крыло будынку, паднырнуць пад лесвіцу, прабегчы спачатку ўніз, потым — праз «Максіму» (зніжкі на арахіс ад трох да двух з паловай літаў), потым, распіхваючы «макісмалістаў», якія набралі арахісу сабе ў клункі, — наверх, праз хол, праз макет Вільні, праз эскалатар, праз прыціснутыя да сценак шкляныя дзверы, — каб пабачыць чырвоныя ліхтарыкі ззаду гэтага ліхаманца, што ўпёр яе ад мяне… Цягнік на Берлін, наступны прыпынак — у Польшчы, у Бзднах, самалет на Варшаву ў васемнаццаць, калі цягнік Бздны ўжо тры гадзіны як праедзе. Калі яна была тут, значыць, сюды і вернецца.

Я зноў праводзіў гадзіны, бадзяючыся на поўначы ад вакзалу — у месцах, дзе панавалі рускамоўныя падлеткі на старых, як парэшткі Савецкага Саюзу, БМВ і дзе толькі мой рашучы выгляд захаваў мне жыццё ды здароўе, бо за палову грошай, што былі ў мяне ў кішэні, тут не маглі, а павінны былі забіць. Я вывучаў населеныя кудлатымі, але вельмі прыязнымі нефармаламі сквоты і нават пераначаваў у адным, — тым, што знаходзіцца каля парка, над Акадэміяй мастацтваў. Мы палілі вогнішча, пелі Боба Марлі ды елі тушонку.

Я хадзіў па віленскіх прадмесцях і шукаў яе ў драўляных хатах літоўскіх сялян. Потым мяне працяла геніяльная, як мне падалося, думка аб тым, што Наста павінна была асесці на мяжы з Беларуссю, літаральна на мяжы, каб усё было тое ж, з розніцай у якіх сто метраў. Я вандраваў па дзіўных вёсках, рассечаных надвое памежжам, вёсках, у якіх быў толькі адзін касцёл, з літоўскага боку, у дзесяці кроках ад загароды. Падчас службы сяляне-беларусы збіраліся ля плоту пад вартай аўтаматчыкаў (каб не далі ўцёкаў!) ды старанна выводзілі польскія псалмы пад гукі літоўскага аргана. «Вітаю вас!» — крычаў я землякам. «Вітаем, хлопча», — адгукаліся адзінкі са здзіўленнем. Землякі былі шчарбатыя, у картузах ды ботах. Потым уступалі памежнікі, якія хуценька тлумачылі, што камунікацыя праз мяжу недапушчальная.

Я зразумеў, што выпадак не здольны злучыць нас. Даваць веру выпадку азначала ў той ці іншай ступені дапускаць, што і першы раз мы сустрэліся выпадкова, а не па наканаванасці (як лічыў я). І я распрацаваў спецаперацыю па яе пошуках. Склаў мапу з усіх прыдатных да жыцця гарадкоў Літвы і стаў выходныя за выходнымі правяраць іх па чарзе: мне пашанцавала, краіна была маленькая. Нічога. І тады я не адчуў, але зразумеў (адчуў я гэта, бадай, у першы год жыцця тут), што яе няма тут. Ні ў Вільні, ні ў Клайпедзе, ні ў Каўнасе. Яна не ў гэтай краіне. А дзе — невядома. Можа, у тым Берліне, а можа, — у тузіне гарадоў, што паселі на той сімвалічнай жэрдцы, якая вядзе з Вільні ў Берлін. Яна магла быць ва Украіне, у Польшчы, у Расеі, не, у Расеі дакладна не. Няма ніякай магчымасці даведацца пра яе месцазнаходжанне. А таму немагчыма, каб мы сустрэліся. Немагчыма. І тады я вырашыў забыцца, выкрасліць з сэрца, вымусіць пайсці з мяне. Псіхалагічна гэта было падобна да спарону. Я прыпыніў яе жыццё ўва мне і, здаецца, прыпыніў і сваё ўласнае жыццё, бо адразу зрабілася незразумела, дзеля чаго, у імя чаго…

З Астай я сустрэўся, калі замаўляў вячэру ў сваёй улюбёнай кавярнякнігарні: там не разумелі па-беларуску, і я карыстаўся ангельскай (ці гэта не цуд: карыстацца ангельскай мовай?). Толькі беларуская надавала майму роднаму маўленню анёльнасць, нябёснасць. Нідзе больш у Інгліша не было такіх узнёслых арфаэпічных канатацыяў!). Я сціскаў у далонях «Чорную кнігу» Памука: Памук апынуўся неблагім пісьменнікам, а чытанне апынулася неблагім заняткам для катавання часу (менавіта так: мае налітыя адзінотай вечары больш нагадвалі катаванне часу, чым забойства!). «Чорная кніга» вабіла мяне тэмай пошукаў каханай, і я не хачу чуць пра тое, чым скончыліся гэтыя пошукі: літаратура тым і адрозніваецца ад жыцця (і ад фільмаў), што ў ёй зрэдку здараюцца хэпі-энды, яны тут кшталту праявы дрэннага густу. Сукупнасць англамоўнага Памука ў маіх далонях ды англамоўнай замовы вячэры падштурхнула Асту да спробы англамоўнай камунікацыі, яна спытала, ду ай спік інгліш і, пачуўшы станоўчы адказ, падсекла: «Does you will to teach me better English?». Я — выключна дзеля праверкі яе моўных здольнасцяў — запытаўся, як яе завуць. Я чакаў пачуць імя, адрэагаваць ветлівай заўвагай, што яе мова і так дасканалая, і такой сцежкай вярнуцца да свайго Памука, што паспеў ужо астыць. Але яна назвалася, і я забыўся пра «Чорную кнігу». «Аста, — перапытаў я. — А хіба ёсць такое імя?». Яна пакрыўджана растлумачыла, што гэтае імя вельмі распаўсюджанае сярод скандынаваў і з’яўляецца грэцкім па паходжанні, а пра падобныя імёны ніколі не чула. Мяне не цікавіла, што яно сігніфікуе, я чуў толькі тое, што адна адзіная літара адрознівае яе ад «Насты», гэта была Наста без «Н». Яна задала некалькі моўных пытанняў, якія толькі ўскосна маглі азначаць яе цікаўнасць да граматыкі і хутчэй сведчылі пра намер гаварыць на ангельскай як такой. Запытала: «How much years has you?» («у якім я ўзросце» і нават не так: «якая колькасць гадоў мяне мае»!), я адказаў, потым былі пытанні, як мяне завуць («told me your name?») і ці ёсць у мяне дзяўчына (you have a women for a sex?). Я падзякаваў за прадэманстраваны ўзровень і пачаў расповед пра яе тыповыя памылкі, у прыватнасці, голасам ды інтанацыяй бывалага лектара падаў уводзіны ў пастаноўку пытанняў. «We go to you?» — хутка прапанавала яна, і я не адразу зразумеў, што гэта ўжо не адпрацоўка пытанняў, а даволі канкрэтная прапанова, мабыць, яна пачувалася няёмка, дэманструючы сваю скалечанную ангельскую ў публічнай прасторы. Пад акампанемент маіх тлумачэнняў таго, якія памылкі былі зробленыя ў яе запрашэнні перамясціцца да мяне, мы апынуліся на шумным праспекце ды ўпёрліся ў бясконцы аўтамабільны корак, што нагадваў шкілет дагістарычнага змея, усе косткі якога (рознакаляровыя, модныя, але падпарадкаваныя адной логіцы руху ды стаяння), цягнуліся прэч ад цэнтру, пакідаючы паміж сабой столькі міжхрыбетнай прасторы, каб яе хапіла хіба на тое, каб праскочыць аднаму чалавеку. Трэба было праходзіць пільна, бо як толькі ў галаве змея, схаванай за рогам цьмянай вулачкі ўдалечыні, пачыналіся зрухі, яны хутка распаўсюджваліся на хрыбетнік: патрэба ірваць далей перанімалася вось гэтай канкрэтна «Хондай» касцянога колеру, якая адразу ж кідалася наперад, не зважаючы на твае ногі, зневажаючы іх. Мы пераправіліся на другі бераг захопленай зміем ракі, і ў першы раз у гэтым тэксце «мы» азначала нешта іншае, акрамя нас з Настай.

«No there! We not go there!» — перапыніла яна, калі я паспрабаваў пацягнуць яе праз запруджаную людзьмі пешаходную вулачку — найкарацейшы шлях да майго жытла. «Чаму не?» — здзівіўся я, але ў яе не было словаў, каб патлумачыць. Гэтыя зносіны вымагалі словаў, іх хранічна не хапала, а тыя, што былі, не разумеліся, а тыя, што разумеліся — разумеліся не так. Як, напрыклад, можна было зразумець яе тлумачэнне «we can be seen»? Хто нас мог пабачыць, і чаму яна гэтага баялася? Я заўважыў, як нервова яна пазяхае — прыкмета хвалявання яшчэ больш відавочная, чым чырваненне шчок ці бурчанне ў страўніку. Да таго ж, раз-пораз яна аглядалася, рухаючыся хуценька побач са мной, але не шчыльна побач, на адлегласці аднаго-двух крокаў, з перавышэннем дыстанцыі камфортнай знаёмасці да дыстанцыі «я яго не ведаю, вось толькі што сустрэла, паказваю, як прайсці ў бібліятэку». Усе гэтыя дзівацтвы вабілі, як вабіць таямніца, замкнёная скарбонка, выпадкова ды бясследна выдалены з пошты мэйл, у якім, канечне ж, былі самыя важныя ў тваім жыцці словы.

Яна зацягнула мяне ў неасветлены правулак шырынёй з бальнічны калідор. «Adress», —запытала яна з націскам не першы склад: я назваў, і яна пацягнула мяне праз тую Вільню, якой я яшчэ не бачыў. Гэтая Вільня была падобнай да Стамбулу, праз які аднойчы правалакла мяне Наста: завулкі, падворкі, занадта інтымныя, каб на іх можна было ўявіць турыста: бялізна на лінах, падлеткі, якія, згурбіўшыся, слухаюць «Рамштайн» з мабілаў, пакінутыя канапы, backstage рэальнасці. Я патаемна пазіраў на яе — пазнавальнай была яе мэтанакіраванасць, лёгкасць, нават рост ды постаць, але ж бракавала Настынай моцы ды энергіі ў кожным руху. Кажу ж, Наста без адной (можа — самай галоўнай, а можа — не!) літары.

Мы выпархнулі на адну з пешаходных магістраляў, і яна адыйшла ўбок, дазволіўшы чалавечай плыні рассекчы нашае «мы» на «м» і «ы», дзве незнаёмыя літары, праз нас ішлі людзі, гэта былі пераважна замежнікі, «z», «x», «l» паміж нашым «мы» («мzы» — дзіўная фігура маўлення), але вось і дом з імбрыкамі на Піліес, вось і бясконцая сцяна, вось і анёл, мой анёл — мы прашмыгнулі ў вароты, як два прусакі, узляцелі па сходах, і я замкнуў дзверы. «We with nobody?» — удакладніла яна і, пачуўшы станоўчы адказ, пазбаўляючы дыхання, хутка, прагна, неверагодна, немагчыма, клапатліва, не, як гэта? як можа? як можна? схапіла вуснамі, сваімі вуснамі, вуснамі, мае вусны ды пяшчотна абхапіла патыліцу, сплялася пальцамі ў валасах, трымаючы, трымаючы… Усё, што было далей… Як мы апынуліся ў гасцёўні, як пад намі ўтварылася канапа, як… Тут мне трохі не хапае маёй беларускай, я проста не ведаю выразаў, якія б стылістычна дакладна перадавалі б сітуацыю — у ангельскай ёсць файная форма I found myself: I found myself with her naked, found myself kissing her as we were kissing last time before the dead of the sun, яе скаланала ад дрыжыкаў, яе далоні былі халоднымі ды вільготнымі, яны разгублена вандравалі па маёй спіне, як быццам бы заблукаўшы, ці, можа, у пошуках выратавання, нейкай кнопкі, якая б усё зрабіла меней недарэчным — ператварыла яе ў Насту, а мяне — я не ведаю, каго яна бачыла ці жадала б пабачыць у маім абліччы. Неяк так атрымалася, што на мне ўжо не было сподняга, а яе ногі — ледзяныя, дрыготкія, трымцелі ад нервовага напружання, а паміж іх было пякуча ды вільготна (вільгаць непажаданага пацалунка), мы ж не ведалі адно аднога, не ведалі, што далей, і не жадалі (прынамсі — я), каб гэтае «далей» было, але «далей» наставала, як настае дзень пасля бяссонай ночы, як развідняе тады, калі ты, зняможаны, яшчэ спадзяешся на цемру, на тое, што яна дапаможа забыцца, і вось развіднела, і трэба жыць да вечара, жыць паловай сябе, паловай сваёй сутнасці — жыць, нягледзячы на тое, што быць у прытомнасці няма ніякай моцы, нягледзячы на тое, што кожная клетачка мозгу патрабуе сну, я разумеў, што гэта — не трэба, што так — не трэба, але ж што разуменне патрэбы можа зрабіць з астраноміяй дня і ночы, іх узаемнага чаргавання, і я не ведаў, што наставала — дзень ці ноч, бясконцая, бяссонная, непазбыўная ноч, і вось, калі я ў ачмурэнні хапаў дурнымі вуснамі ейныя смочкі, з сумессю гідлівасці ды жадання, вось у гэты немагчымы, вар’яцкі момант у дзверы пагрукалі. Яна выслізнула з-пад мяне ды па-змяінаму сыкнула: «Хто?». А я не ведаў, хто, я шукаў гузікі на маіх такіх доўгіх, немагчыма доўгіх, значна, здаецца, даўжэйшых за мае анучныя ногі, штанах, я зашпільваўся, я бег да дзвярэй, гатовы да таго, каб пабачыць там, у прывідзе вітальні, якая зрабілася непазнавальнай, Мікі Маўса ці Мобі ў касцюме касманаўта (кліп We all made of stars), я цягнуў на сябе дзверы, цягнуў, падрыхтаваны да ўсяго, але там стаяў толькі Іваноў, зухаваты дзядок Іваноў, акуляры якога цяпер былі падобныя да нейкай вычварнай прылады з фільму жахаў з удзелам Джоні Дэпа.

— Дзень добры, — бадзёра пачаў ён. — У цябе зараз дзяўчына.

Ён не запытваўся, ён сцвярджаў, і гэтае сцвярджэнне збольшага адпавядала рэчаіснасці, пры ўсёй яго немагчымасці, і я пацвердзіў, так, дзяўчына…

— Мы ж дамовіліся, сусед. Дамова ж была. Калі да цябе прыйдзе твая сяброўка, ты мяне пазнаёміш.

Я ліхаманкава ўспамінаў дамову.

— Я ж стары, — блазнаваў Іваноў. — Мне ж трэба з моладдзю абшчацца. Няўжо ў цябе няма павагі да старых?

Ён зрабіў крок у кватэру.

— Аднак мы зараз… — пачаў я.

— Ты абяцаў мне, Джон, — прысарамаціў ён мяне і зрабіў яшчэ адзін крок у пакой. — Як яе завуць?

Я паспрабаваў успомніць, як жа яе завуць, як завуць гэтыя ледзяныя рукі, гэтую плоскую спіну, пакрытую халодным потам жывёльнага жадання, спіну, якую я толькі што трымаў, як паднос, калі мае вусны… як жа, як, там была сувязь з тым, сувязь без літары…

— Джон, так суседзі не робяць, — ён паспрабаваў зрабіць яшчэ адзін крок і яшчэ, каб трапіць у пакой, але ж нейкі інстынкт, нейкая падсвядомая асцярожнасць, выхаваная размовамі з беларусамі, бараніла, змусіла спыніць яго, стаць на шляху: раптам, я ўзгадаў, як баязліва яна шарахалася ад мяне, як цягнула ў падваротні, прэч ад чужых вачэй. Было штосьці ў гэтай дзяўчыне-таямніцы, што не прадугледжвала магчымасці трэцяга ў нашым крымінальным дуэце, не, не, нельга было пускаць, да таго ж, нельга было быць упэўненым, што яна апранулася, не, не…

— Прабачце, Іваноў, я… Мы…

— Джон! — дакорліва грымнуў ён, і я зразумеў, што мяне здзіўляе і нават пужае: небарака быў занадта ж рацыянальным для таго дзівака, якім ён паўстаў перада мной у нашае знаёмства: да таго ж, я не мог згадаць, калі, чорт! Калі і як! Ён паспеў дазнацца, што недзе, у нейкай далёкай краіне, у нейкім не маім мінулым, мяне завуць ці звалі Джон — я ж яму казаў: «Ян»!

– Іваноў, я не магу вас пакуль што пазнаёміць. Ну ніяк. Немагчыма. Прабачце. Дзяўчына стамілася, — ён хмыкнуў, як быццам ведаў больш, чым мне б таго хацелася, і я пачаў выціскаць, выціскаць яго прэч, ступаючы з ветлівай усмешкай, наступаючы, замыкаючы дзверы, не зважаючы на апошнія словы (што ён там сказаў? «Хаця б адным вокам»?).

Дзверы былі зашчэпленыя — шчыльна ды надзейна, куды шчыльней ды надзейней за мае штаны, за маю кашулю, якая… Я йшоў да яе, яна сядзела, як школьніца перад экзаменатарам: акуратненькая, цнатлівая, з чырванню на шчаках і —пабачыўшы, што я адзін — хуценька выняла далоньку з-пад попкі, а ў далоньцы апынуліся скамячаныя майтачкі, чырвоненькія, нібы зробленыя з крывавага павуціння, выняла ды кінула побач, кінула побач, а не апранула — я, дарэчы, не магу ўявіць, як яна іх магла апрануць: гэтае апрананне з прадзяваннем ног, такіх раптоўна аголеных пад спадніцай, разбурыла б мае ўяўленні пра магчымае нават мацней, чым вось гэтая кароткая сцэнка з далонькай з-пад попкі і з апошнім бар’ерам, скамячаным у далоньцы… Тое, як яна нядбайна кінула майтачкі, азначала адно: яны нам яшчэ нейкі час не будуць патрэбныя, і што мы яшчэ вернемся да таго, што апаляе яе там, аб чым нават думаць… І я не мог зразумець, як можна — вось гэтага незнаёмага мне чалавека, як мы… Зрывістым голасам яна спытала, хто гэта быў, і я адказаў, што сусед, што за сусед, ну дзівак, ён тут побач, як завуць? Іваноў… Так, ён жыве тут, а чаго хацеў — пазнаёміцца (турбота, турбота на твары) — а што, ён яе ведае? Не, не ведае, і адразу ж пасля «не ведае» — зноў вусны, поўны рот вуснаў, скалананні, язык, які тыкаецца ў маё нёба і вось, калі так, шчыльна, амаль што нармальна, усё згодна з логікай наступлення ночы і, вядома ж, нецывілізавана быць у штанах, калі яе полымя ўжо ўпіраецца мне ў жывот, калі…

З таго, што здарылася далей у свядомасці засталіся яе хрыпаватыя пастагныванні ды яе недарэчнае хіхіканне, калі я… Калі… Яе далоні, якія страчвалі далікатнасць, спужанасць і вось ужо разлягліся на маіх ягадзіцах, абхапілі іх, па-гаспадарску драпалі ды настойліва цягнулі на сябе, углыб, заахвочваючы не шкадаваць, ёй не балюча, ёй прыемна, давай, глыбей, лютуй, запрашаю. Засталося тое, што калені яе ўзняліся над нашай бойкай, паўсталі вельмі пругка ды не паддаваліся, калі я налягаў, спрабуючы прыладзіцца пакамфортней — яны вымагалі нейкай дзіўнай выгнутасці, яна выпроствалася, вілася пада мной, а сагнутыя ногі трымаліся як апора, на якую… Засталося тое, як хутка яна знайшла патрэбныя словы ў ангельскай: мы не здолелі пазнаёміцца з дапамогай мовы, а вось тых ста словаў, якія нас аб’ядноўвалі, было дастаткова, каб рабіць тое, што рабілі. Словаў, якія дазваляюць фізічна наблізіцца — тузін: «ты», «я», «хутчэй», «павольней», «глыбей», «добра», «вельмі добра», «спыніся», «не спяшайся», «сюды», «туды», «прыемна», «давай», «набліжаюся», «ён!».

Потым было некалькі глыбокіх уздыхаў і зрабілася вельмі ціха. Мы зноў былі на адлегласці колькіх крокаў адно ад аднога, прыкрытыя фірмовым літоўскім пледам, пра вытворчасць, кошт, малюнак ды якасці якога я магу распавесці нашмат больш, чым пра тое, што адбылося той ноччу паміж дзвюма спужанымі істотамі. Мы маўчалі, трымаючыся за рукі, іх трэба было выцягваць, бо кожны з нас не жадаў аскандаліцца выпадковым крананнем другога сваёй запэцканай сокамі скурай. Яна запыталася, ці знойдзецца ў мяне шампанскае («have shampaign you»? — нешта ў яе засталося пра інверсію). Шампанскае знайшлося, постсесійны падарунак студэнтак, якія, мабыць, употай марылі пакаштаваць яго разам са мной і, не выключаю, прыкладна ў той жа сітуацыі, у якой мы цяпер церушылі фальгу ў чатыры рукі — тыя самыя рукі, якім больш не трэба было рабіць выгляд, нібы яны трымаюцца адна за адну з-за пяшчоты, якім знайшлася справа павесялей. Я стрэліў вечкай у столю, на ложак пырснула пеністая вадкасць, прыйшлося падхопліваць яе абкусанымі вуснамі, віно бясследна растала ў роце, ператварыўшыся ў шапаценне бурбалак, а яна запратэставала — не, так не можна, гэта ж шампэйн, патрэбныя келіхі, і прыйшлося, абкруціўшыся прасцінай, бегчы шукаць келіхі. Патрэбных не было: я знайшоў кантаваныя шклянкі пад віскі (яна зарагатала), простыя высокія сёрбалкі для «Кока-колы» (зноў рогат, але без пагарды: падобна да таго, што мы гулялі ў нейкую дзіцячую гульню, аднак я не разумеў правілаў, мне здавалася, што гэта — не тое, чаго вымагае момант…) ды два парцалянавая кубачкі з выявамі коцікаў. Урэшце, яна міласэрна пагадзілася на тыя першыя кантаваныя шклянкі з тоўстага шкла, сербанула пенных аблокаў ды паказала вялікі палец: «клас!». Я так і не зразумеў, ці то яна так ўхваляла шампанскае, ці то здзеквалася з формы шклянкі.

Я пільна разглядаў яе, літаральна жор вачамі, бо трэба ж было ведаць, з кім дайшоў да найвышэйшай блізкасці, і Аста была прыгожай, вельмі прыгожай. Выпешчаны твар, нос, формы ды прапорцыі якога былі падобныя да тых па-гогалеўску агромністых гіпсавых макетаў, якія мы малявалі ў каледжы на занятках па анатоміі. Вочы, якія нябесны скульптар выканаў у строгай адпаведнасці з рымскім канонам, вочы, у якіх на самым донцы плёскалася распаляючая, спакуслівая смарагдавая шалёнасць. Вейкі, якія хочацца называць словам з лексікону Караткевіча: «веі», «яе веі» — ці гэта не музыка? Шыя, даўжыня якой утварала разам з абрысамі плячэй па-рэнесанснаму прыгожы геаметрычны трохкутнік, далей — напамін пра лагчыну, якая ў сваю чаргу нагадвае пра пагоркі грудзей, пра якія можна толькі здагадвацца, марыць і ўспамінаць, бо ўсё, што ніжэй за ямку ў цяністага падножжа шыі, было надзейна схаванае пад коўдрай, якой яна ахінула сваю духмяную скуру, коўдрай, якая яшчэ колькі дзён будзе ўтрымліваць яе пах… Я прасякаўся пяшчотай да яе, пяшчотай ды ўзрушанасцю — пасля таго ўжо, як усё, што магло гэтую пяшчоту замацаваць на ўзроўні рухаў, на ўзроўні танца ўзаемадзеянняў, ужо адбылося і скончылася, я хацеў чытаць ёй санеты Шэкспіра — тыя, у якіх распавядаецца пра ружы так, што гэта яшчэ не выглядае кітчам, але ж яна згасіла мой пафас, заўважыўшы, што «любіць шампанскае» пасля «гэтага». І адразу ж віхурай закарагодзіліся думкі пра гэтае «гэтае», пра тое, калі, напрыклад, яна пакаштавала шампанскае ўпершыню і хто быў аўтарам гэтай напаўвампірскай па сваёй патаемнай сутнасці ініцыяцыі: гэта была яшчэ не рэўнасць, але ўжо і не спакой.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Достижения в СССР. Хроники великой цивилизации
Достижения в СССР. Хроники великой цивилизации
[История]
СССР – большое и сильное государство, разместившееся на 1/6 части суши – был настоящей фабрикой достижений. В любой отрасли, будь то наука, оборона, культура или спорт, в Советском Союзе было кем и
0
Сталин. Поднявший Россию с колен
Сталин. Поднявший Россию с колен
[Биографии и Мемуары]
Авторы этой книги — ближайшие соратники И. В. Сталина. Л. П. Берия был Генеральным комиссаром госбезопасности СССР; В. М. Молотов — Председателем Совета народных комиссаров СССР, народным комиссаром
0
Сталин. Миссия НКВД
Сталин. Миссия НКВД
[Документалистика / Государство и право]
Лаврентий Павлович Берия многие годы возглавлял службу государственной безопасности при И.В. Сталине. С августа 1938 года он стал начальником Главного управления государственной безопасности, с
0
Для мира на земле
Для мира на земле
[Попаданцы / Магический реализм]
Продолжение истории Риана из Беззвёздного Неба. Юный воин-чародей вылез из теней андердарка обратно под свет солнца, но жизнь легче как будто бы и не стала. Не все предатели получили по заслугам,
1
Один год дочери Сталина
Один год дочери Сталина
[Биографии и Мемуары]
Книга дочери Сталина – Светланы Аллилуевой «Только один год», была написана в эмиграции и издана в США по-русски и в английском переводе в 1970 г. В центре мемуаров стоят политические проблемы и
0
Борьба Сталина за власть. Воспоминания бывшего секретаря Сталина
Борьба Сталина за власть. Воспоминания бывшего секретаря Сталина
[Биографии и Мемуары / История]
Воспоминания Бориса Бажанова — одна из первых мемуарных книг, характеризующих Сталина как диктатора и его окружение изнутри. Особая ценность этой книги, изданной впервые за рубежом, заключается в её
0
Далекая музыка дочери Сталина
Далекая музыка дочери Сталина
[Биографии и Мемуары]
Эта книга – повествование Светланы Аллилуевой о пятнадцати годах ее жизни в США, история женщины, порвавшей с родиной своего отца Иосифа Сталина, поисков и обретения после многих лет одиночества и
0
Путь писателя 1 том
Путь писателя 1 том
[Ужасы / Проза / Современная проза]
Неудачливый писатель погибает и попадает в собственную книгу. Теперь ему предстоит избежать смерти в теле второстепенного персонажа, которого он сам же и убил. Он знакомится со своими персонажами,
0
В поисках алмаза. Приключение робота Бинома в Петербурге
В поисках алмаза. Приключение робота Бинома в Петербурге
[Детские приключения / Детские остросюжетные / Детская литература: прочее]
Бином берётся за самое загадочное дело в Петербурге! После успешного расследования в Москве робот-корги Бином получает новое задание: отправиться в Санкт-Петербург 21-го века и найти уникальный
0
Новогодний трактир
Новогодний трактир
[Самиздат / Классическое фэнтези]
Оригинальная новогодняя история по миру Марэлл. Она: Я — неудачница! Родиться в семье сильных магов и иметь спящий дар — что может быть хуже? Когда эта семья — королевская. Ещё и женихи один
0
(Не) удачная покупка леди Эвелин
(Не) удачная покупка леди Эвелин
[Любовная фантастика]
Как избежать навязанного брака? Правильно – выйти замуж! И нет, я не сошла с ума. Просто пытаюсь спасти своё наследство от загребущих рук дальних родственничков, решивших отнять у меня не только
0
Бегущий по лезвию бритвы
Бегущий по лезвию бритвы
[Научная фантастика]
После ядерной войны Земля превратилась в выжженную, умирающую пустыню. Вымерли почти все животные. Большинство людей давно перебрались на другие колонизированные планеты Солнечной системы. Те же, кто
0

Самые популярные книги

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Солдат Отечества 6
Солдат Отечества 6
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
«Мы долго молча отступали…» Для него это были строки из стихотворения. Теперь — его реальность, его война. Офицер из 2026 года приходит в себя летом 1812-го в теле солдата Платона Белавина. Он
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Неуклюжая Love Story
Неуклюжая Love Story
[Современные любовные романы / Проза / Юмор]
Пять подруг. Случайный билет на поезд. Абсурдное пари, такие же условия. Что из этого выйдет? Кто знает. Но говорят, в поездах случаются чудеса! " – Собираешься выходить? Николь вздрогнула, так
0
Норфервілль
Норфервілль
[Старинная литература: прочее]
Одного дня Тедді Шаффран, кримінолог-профайлер з Ліона, дізнається, що тіло його дочки знайшли у відрізаному від світу гірничому містечку Норфервілль на Далекій Півночі Квебеку. Морґану по-звірячому
0
Покориться синему дракону
Покориться синему дракону
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Меня зовут Мия Воронцова, и я случайно спасла драконью империю. Теперь я, когда-то обычная адептка факультета попаданцев, – цель опасных двуликих мастеров проклятий. У меня редкий дар, но, кажется,
0
Сон Разума
Сон Разума
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Юрий отбросил страх, отбросил осторожность, и закусил удила. Он больше не боится своей силы, он не боится и применять свою силу. Он шагает вперёд широко. Сметает на своём пути любые препятствия.
1
Кумир на мою голову
Кумир на мою голову
[Современные любовные романы]
Окончив университет, я и не предполагала, что в будущем стану работать с одним из самых известных певцов нашей страны, однако судьба действительно преподнесла мне подарок. Я получила работу мечты и
0
Измена. Цена твоей слабости
Измена. Цена твоей слабости
[Современные любовные романы]
Книга Измена. Цена твоей слабости автора Оксаны Алексаевой рассказывает о семье, в которой происходят серьезные испытания из-за измены мужа. Главная героиня Дарья — жена и мать пятерых детей, которая
0
Тайная мистерия для золотой бабочки
Тайная мистерия для золотой бабочки
[Самиздат / Любовное фэнтези]
Последние тайны древнего пророчества спешат обратиться в быль. Как выжить в череде невероятных событий? Тем более, когда на твоих плечах лежит задача по защите кронпринца на отборе невест… Де Шаларгу
1
Чародей выходит на охоту
Чародей выходит на охоту
[Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Приключения Антона Ковалева, единственного мага Жизни, Смерти и Разума продолжаются. Он опять сталкивается с происками английской разведки, его стараются взять на короткий поводок родной КГБ в лице
5
Закон Джунглей
Закон Джунглей
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников]
В мире, где сильный пожирает слабого, Мин родился слабым. Талант определяет судьбу, и тот, кому не хватило дара, становится прислугой для тех, кому хватило. Мин и есть такая прислуга. Подмастерье,
3
Прошка-Паровоз 2
Прошка-Паровоз 2
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Опытный рабочий, всю жизнь проведший за станком, приходит в себя в теле худого мальчишки Прошки — бесправного работника паровозного завода. Калуга. 1887 год. Грязный цех, ременные передачи, грубый
2
Альфы и дирижабли
Альфы и дирижабли
[Любовная фантастика]
Когда Львиное Сердце становится новым альфой, на улицах Лондона воцаряется спокойствие. Но над Королевством назревает беда. Воздушные пираты — извечная проблема королевства, но дирижабль «Фенрир»
0
Отшельник. Жизнь сначала. Просто не будет
Отшельник. Жизнь сначала. Просто не будет
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Илька собралась еще раз нажать на звонок, как неожиданно услышала совсем недружелюбное и даже грубое: — Ты кто? — Я от Анжелы! — Нет. — Нет? — девушка опешила. — Нет — на все твои вопросы. Нет — мне
0