152
Багіні Мацеры. — Міф пра Мацярэй створаны самім Гётэ. Мацеры мысляцца паэтам як праформы, правобразы ўсіх істот і рэчаў.
153
Як містагог гаворыш ты, нібыта/Табе дурыць патрэбна неафіта. — Містагог — жрэц, які ўводзіў навічка (навіцыя) ў містэрыі, таемнасці культур. Неафіт — чалавек, які ўведзены ў культ.
154
Селена і Эндыміён. — Селена (Дыяна, Лýна, Геката) — багіня Месяца і палявання. Эндыміён — яе каханак, малады прыгожы паляўнічы, сын Зеўса.
155
Напісаны ў 1826–1830 гг.
156
Заходзьце, дружа Нікадэмус!/…Oremus! — Нікадэмус (Нікадзім) — імя фарысея з Евангелля паводле Іаана. Oremus (лац.) — памолімся!
157
Мой пан, калі патокі мутнай Леты… — Лета — адна з рэк міфічнага Аіда, падземнага царства. Выпіўшы вады з Леты, душа чалавека забывае пра зямное жыццё.
158
Гамункул (лац. homunculus — чалавек, чалавечак) — штучная чалавекападобная істота. Алхімікі лічылі магчымым ствараць жывыя істоты падборам патрэбных элементаў у пэўнай прапорцыі.
159
«Пастаўлю кропачку над „і“». — Маецца на ўвазе чалавечы цялесны вобраз, які Гамункул імкнецца набыць.
160
Ad spectatores (лац.) — да гледачоў.
161
Фарсальскія лугі — раўніна ў Фесаліі.
162
Эрыхта — фесалійская чараўніца, якая нібыта прадказала рымскаму палкаводцу Пампею (107—48 да н. э.) паражэнне ў барацьбе за ўладу ад Юлія Цэзара (100—44 да н. э.).
163
Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю. — Антэй — сын зямлі (Геі) і мора (Пасейдона), які чэрпаў сілу, дакрануўшыся да зямлі.
164
А сфінксы й грыфы — не па нас… — Сфінксы — казачныя істоты з лапамі льва, тулавам сабакі, галавою і грудзьмі жанчыны. Грыфы — міфічныя звяры з арлінымі крыламі і галавою, з тулавам льва; ахоўнікі скарбаў.
165
Мурашкі-волаты — міфічныя золаташукальнікі, будавалі з золата падземныя палацы. Упамінаюцца ў Герадота (485–425 да н. э.).
166
Ды арымаспы ж высачылі нас. — Арымаспы — легендарныя аднавокія людзі скіфскага племені, яны нібыта выкрадалі назапашанае грыфамі золата.