філфак, бел. аддзяленьне, 2 (закрэсьліў) 3 курс;
не, ужо скончыла тэхнікум, паступаць далей ня думае;
Захапленьні:
літаратура
гатаваць
Намеры адносна яго:
ніякіх;
а чаму б і не...
Далейшыя адносіны:
усё можа ў любы момант абарвацца...
адчапіцца ад яе будзе цяжка, тым болей – агульнае мейсца працы...
Такім чынам, нічога пра дзяўчат ён ня ведаў, а з прыдуманага ім вынікала адназначна хіба адное: прыярытэт для сябе ён вызначыў – Марыйка. Прынамсі, дабіцца яе, а тым болей пакінуць пры сабе, будзе цяжка, значна цяжэй. Між тым, як Сьвету ён ужо лічыў сваёй, даступнай.
Значыць, мужчына-паляўнічы (як добра ён пра сябе думае...) выбірае Марыйку... Та-а-ак... Сёньня варта пастарацца ўтрымаць яе, зацікавіць нечым, не пасварыцца... Чым яе ўтрымаць? Адзіны пакуль агульны інтарэс – літаратура. Калі ён не памыляецца. Тут – прасьцей... Але – утрымаць мала. Трэба яшчэ і сёе-тое выведаць... Даведацца між іншым, і не для гэтай паперкі. Ён склаў сьпісаны аркушык і акуратна разарваў яго, потым яшчэ і яшчэ раз – каб ні ў кога не зьявілася ахвоты складваць кавалачкі.
Зірнуў на гадзіньнік. Да сустрэчы са Сьветай засталося 40 хвілінаў. Калі зараз выйсьці, то можна і не спазьніцца. Ён апрануўся насьпех, не выбіраючы, у тое, што насіў звычайна, і пайшоў.
З “Дзёньніка” Аляксандра К.
“Горад, родны горад нейк прашоў міма мяне, хоць я і пражыў у ім ўсё жыцьцё. Не было тут у мяне сяброў – нават у двары, а тым болей – сябровак. Неяк не цікавілі яны мяне. Можа, таму, што з-за частых пераездаў бацькоў – а мы памянялі чатыры кватэры ў розных раёнах – мне давялося вучыцца ў чатырох розных школах, а значыць, прыходзіць навічком ва ўжо зьбіты клас.
Мая сарамлівасьць (і заіканьне) не спрыялі хуткаму зьяўленьню сяброў, а як толькі я звыкаўся і мяне пачыналі прымаць у свае кампаніі аднакласьнікі такога, які я ёсьць, мы зноў пераязджалі...
Па вяртаньні з вёскі, праўда, я шукаў працягу тых кантактаў, што былі ў мяне з Наташаю. Аднак зацягнуць дамоў аднакласьніцаў было цяжкавата. Дый неяк саромеўся я. Але калі мне было гадоў дзевяць патрапіў я да суседскай дзяўчынкі Алесі, якой было гадоў трынаццаць. Здаецца, мама мая пайшла ў тэатр і папрасіла яе паглядзець за мною.
Спачатку ўсё было чынна – мы прыглядаліся адно да аднаго, – потым раззнаёміліся, разгуляліся – у іх таксама дома не было нікога. Алеся распачала нейкую гульню – нешта не давала мне паглядзець, а я ў яе адбіраў. Яна ўпала на ложак, а я на яе і ў нейкі момант заўважыў, што яна не абараняецца, а мне і адбіраць тую рэч ня хочацца. Мы застылі ў такой паставе. Яна нам спадабалася. Нам было добра, але калі я хацеў устаць, зьбянтэжана, бо ведаў як бывае і як можа быць далей, Алеся мяне прытрымала (яна сораму таго яшчэ ня ведала, ёй проста было прыемна…) і мы яшчэ трохі пакоўзаліся.
І потым, калі заставаліся разам, адныя – мы наўмысна паўтаралі тую гульню: яна хавала нешта, а я ў яе адбіраў, але я так і не адважыўся паказаць ёй, што бывае далей і як бывае яшчэ прыемней гуляць, калі распрануцца…
Але аднойчы Алеся ўстала на ложку і пачала павольна-павольна распранацца… засталася зусім голай і я ўбачыў першыя нясьмелыя, кволыя яшчэ, рэдкія, але чорныя-чорненькія валосікі ў яе на лабку...
А потым… – не, гэта я пачынаю ўжо прыдумляць…
Паэт, блін…
На самой справе нічога не было… Даруй, даруй мне Алеся…
…Алеся даўно замужам – за Васькам з суседняга пад’езду, і я часам бачу іх на шпацыры вакол дому, з каляскай, у якой сядзіць двойня – два хлопчыкі…”
Як ён і думаў, Сьвета ўжо чакала яго. Стаяла ля ўваходу, ля адзіных расчыненых дзьвярэй, і кідала позіркі ўправа-ўлева нібыта баялася прапусьціць. Такой яна падабалася яму яшчэ менш. Ці, лепей сказаць, – зусім не падабалася. Ён нават падумаў, што з яе боку гэта выглядае не каханьнем, а нечым іншым. Разьлікам...
Пэўна, ён не памыліўся ў сваіх запісах-накідах: мажліва, тут спрацоўвае чыста жаночая (дзявоцкая? не – постсавецкая…) боязь застацца ўрэшце рэшт адной... “Калі так будзе баяцца, дык дакладна застанецца...” – падумаў ён. “Лічы, ужо засталася...” – дадаў сабе, бо яму дужа не хацелася да яе падыходзіць.
Аднак, пакуль ён пралічваў, што зрабіць, Сьвета ўбачыла яго і прыветна-радасна замахала рукою: “Тут я, ту-ут!” “Добра”, — буркнуў ён сам сабе і нібыта прысьпешыў крок, а на самой справе пасьля кароткага рыўка адразу ж пайшоў яшчэ павольней. Толькі цяпер, гледзячы на гэты шчасьлівы твар, ён падумаў, што на спатканьне звычайна купляюць кветкі, а ён ідзе як вахлак... Усьміхнуўся сам сабе – Сьвета падумала, што ёй – і расьцьвіла, як не растала. “Папаўся... Вадзі цяпер яе, выгульвай, ды яшчэ размовы разумныя размаўляй... І дзеля чаго?”
Не было ў яго адносна Сьветы цяпер ніякіх намераў. Ня стала. Абсалютна. Не хацелася нават зацягнуць у ложак. Не карцела і распытваць (дзеля “анкеты” як праверкі сябе) пра сям’ю і захапленьні. Адно жаданьне ўсплыло і зацьміла іншыя: як мага хутчэй разьвітацца...
Аднак ён ня змог зрабіць гэта адразу. З гадзіну яны блукалі па паркавых сьцежках. То моўчкі, то перакідваючыся дробнымі, нязначнымі словамі. Між, іншым, ён даведаўся, што ў Сьветы ёсьць сястра. Прынамсі, адна. Старэйшая. (Ці ёсьць малодшая і ці ёсьць увогуле яшчэ хто ў сям’і – брат да прыкладу – ён не спытаў: нецікава, непатрэбна гэта зусім). Сястра замужам. Муж яе пару разоў прыставаў да Сьветы, калі заставаліся дома адны, клаў на канапу, але... Ён ня бачыў, што расказваючы пра гэта – намякаючы на... – Сьвета дужа ўважліва сочыць за ім... Ён быў абсалютна абыякавы, ён быў рэч у сабе, ён амаль ня чуў Сьвету, ён хутчэй чуў пошум дрэваў, крокі іншых людзей, гуд паркавых атракцыёнаў... і голас Сьветы – толькі як працяг гэтага гулу...