MoreKnig.org

Праклятыя госці сталіцы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Бахарэвіч Альгерд



Шрифт:

Мастак чарговы раз памудрыў нешта над кнопкамі й задуменна падняў вочы. Дабрадушная пагарда, якая йшла ад Надзіманага, зьнікла як не было. Цяпер ягоныя зрэнкі выпраменьвалі распусту, прытарную, саладзейшую за шакалад з цукрам і пастылой. “Вазьмі мяне!” – палка заклікаў Надзіманы, як усходняя рабыня. Не, да заканчэньня было яшчэ далёка. У справу, як высьветлілася, ўмешваўся час: калі б Надзіманы мог пратрымацца ў гуморы хаця б суткі... Напрыклад, увечары перад запускам яго прывозяць на плошчу, а назаўтра а дванаццатай Мастаку было б ужо да аднаго месца, які выраз у гэтай пысы.

– Колькі гэта ў нас дзён засталося да прэм’еры? – спытаўся мастак у самога сябе, але чамусьці ўголас.

– Ня дзён, – рукі Майка абхапілі яго ззаду за жывот ды палезьлі, разыходзячыся бясконцымі аморфнымі шчупальцамі, уніз. – Ня дзён... Сэкундаў, батончык, сэкундаў...

– І праўда, – Мастак пацёр вочы й, пагладзіўшы прагныя пазногці, мармытнуў-пазяхнуў нешта ўдзячна-зморана-сьлепа-ружова-усьмешліва-неразборлівае...

99.

Гэта была надзвычай вольналюбівая музыка – прынамсі, такой яна задумвалася, рэцэпт яе прыгатаваньня заўжды месьціў у сабе пратэст супраць якога заўгодна таталітарызму, а таксама патоўчаную для лепшага засваеньня маладымі арганізмамі рамантыку й мілыя сэрцу любога падлетка цяжкія, як барановая нага, рыфы. Заўжды яна цуралася аднолькавасьці, гэтая музыка, такая прывабная сваёй небясьпечнасьцю гульня для прышчаватых і насупленых дзяцей... І вось жа паглядзіце вакол: колькі іх тут, чалавек восемдзесят, ладны двухполы статак (а колькі яшчэ сядзяць за сьценамі, спатольваючы сьверб аддаленым буханьнем бочкі й ціха стогнучы!), колькі іх тут, тых, хто выпрасіў у бацькоў пяць пралетарскіх рублёў на квіток – і ўсе аднолькавыя, як быццам вырабленыя канвэерным спосабам: скураная куртка-касуха, накінутая на кранальны, дзіцячы, яшчэ не да канца аформлены торс, высокія боты на шнуроўцы, што пры хадзьбе безнадзейна цягнуць іхнага ўладальніка ўніз, бо важкія, важкія, бы пара цаглінаў; над імі сьмешна тырчаць зашмальцаваныя віетнамскія джынсікі; чорны (інакш нельга!) гольфік, які мама гістэрычным голасам прасіла пакласьці ў карзіну для бруднай бялізны ажно пазаўчора... Гэта ж натуральная ўніформа. І чым, скажыце, валасатыя бунтары, якія цяпер круцяць тулавамі, седзячы на сьпінках крэслаў, адрозьніваюцца па сваёй сутнасьці ад тых жа піянэраў? Хіба што колерам. Зірнем вышэй вопраткі: вострыя кадыкі, за якімі хаваюцца ломкія хлапечыя галасы, першыя вусікі, рупліва ўзгадаваныя разам з рэдкай бародкай усьлед нейкаму мітычнаму дзядулю са швайкай, старанны змрок у вочках, дзявочыя пасмы хлопцаў і хлапечыя вожыкі дзяўчат – апошнія таксама яшчэ тыя экзэмпляры: такія былі б цукерачкі, такія б былі ведзьмачкі – ведзьмачкі, я сказаў, а ня гобліншы!...

Так думаў ён, хаця й быў хіба на пяток гадоў старэйшы. Ягоныя музыканты – не сінюгі й ня наркі, аматары прасунутых падвываньняў (бубнач нават ведаў ноты!), моўчкі сядзелі ў прыбіральні, наладжваючы інструмэнт – ён заходзіў туды нядаўна, і ледзь знайшоў іх сярод абкураных паўтрупаў. Усё гэта (улучна зь відавочнымі перавагамі, якія даваў такі некамэрцыйны занятак) надакучыла яму яшчэ пазалетась, і аднак ён паслухмяна езьдзіў на другі канец гораду на рэпэтыцыі – звыкнуўшыся з тым, што пад вокнамі вечна выстылай актавай залі іржэ ў затрамвайшчынскай цемры мясцовая гапата, што на сярэдзіне рэпэтыцыі, калі здаецца, музыка пачынае ўрэшце выдзяляць празрысты сок чараўніцтва, уваходзіць вахторка й загадвае “закругляцца” – і якую пачварную колькасьць часу ён траціў на здабываньне машыны, арэнду апарату, дазвол у выканкаме, размовы з дырэктарамі-рэктарамі: гектары пабітых выпадковай чалавечай непагадзьдзю нэрваў. І вось момант для сэйшну надыходзіў: апарат гатовы перапрацоўваць у вязкія запілы сухі струнны ляск, на сольнік нацягнуты новы плястык, у сябра стрыечнай сястры гукарэжысэра ансамбля “Жалейка” выпрашаны японскі мікрафон, ля засьнежанага ганку тоўхаюцца гл. вышэй – і тут на блакітным верталёце зьяўляецца намесьнік дырэктара, Понці Пілат у спадніцы, і абвяшчае, што канцэрт адменены.

Не, не любіў ён болей гэтай музыкі, а рабіў выгляд, што жыць безь яе ня можа. Крыўднае насамрэч становішча: чалавек, якому да спадобы перабудовачныя камэдыі, аўсянае печыва, гульні з малым пляменьнікам і вялікія геаграфічныя атлясы, вымушаны курчыць зь сябе агрэсіўнага дэбіла, у якога аднялі знойдзеную ў пакеце для сьмецьця цацку. Калі ён спрабаваў пратэставаць (усё ж музыка абавязвала!), яму хуценька затыкалі рот размовамі пра ягоную геніяльнасьць. Ну і што? ну хадзіў ён калісьці ў вакальную клясу музычнай школы, езьдзіў на конкурсы ў Арменію і Калінінградзкую вобласьць. А цяпер вось хрыпіць пра чорных анёлаў і вампайраў перад малодшымі братамі тых, хто калісьці падпільноўваў яго па дарозе з музыкалкі.

Сёньня яны зноў гралі усё тыя ж пяць кампазыцыяў, што й кожны раз, дзьве сваіх, адну таксыдэрмістаў і адну дзядзькі Найтмара, усё ж з нагоды юбілею сабраліся. Пры адных толькі першых гуках гэтых опусаў, якія, зрэшты, у гэты вечар толькі чакалі свайго выхаду на сцэну, яму заўсёды хацелася ванітаваць. Аднак Гары сказаў: мы будзем граць іх пакуль ад пальцаў ня будзе адскокваць. Паставіць нагу на калёнку, махаць хайрамі й цягнуць, імітуючы дыскант кагосьці з таксідэрмістаў: “Цемра і змрок, як паўбог, я раблю...” – і потым торгнуць драпежна (цьфу, цьфу!) носам, выставіць уверх падбародзьдзе і заенчыць як згвалтаваны камар: “...кро-о-о-ок!”. Яны ад гэтага кіпнем пісяюцца, хлопчыкі й дзяўчынкі. У гэтай залі ж народ будзе стаяць ушчыльную, хто-небудзь і бутэлькай пустой гвездануць можа, калі ня выцягну...

Андрэй, барадаты мужычок, вугальная майка якога была спрэс ушпіляная назвамі ўсіх двухсот сямідзесяці дзевяці найтмараўскіх альбомаў, нарэшце выкульгаў на сцэну і, выдаўшы на ўра бліскучае барабаннае сола, абвясьціў фэст адкрытым.

– Як ты знайшоў месца? – лянотна спытаў ён у Андрэя. Той, па сваёй звычцы падумаўшы трохі даўжэй, чым думае Тармазнуты Джо, разважліва й марудна патлумачыў, уладкоўваючыся за пультам:

– Нармальныя тут чалавекі працуюць. Ціпа, тэатралы. Ціпа, тэатр тут у іх. Ну я... Субарэнда. За капейкі. Праўда, народу сюды шмат ня ўцісьнеш.

Ён кіўнуў, насылаючы ў думках пранцы й трыпэр на першую каманду, нейкіх школьнікаў пад дурацкай шыльдай “Антаганіст”. Ягоны ансамбль выступаў апошнім – усё ж іх ведаў увесь горад, прынамсі той горад, які застаецца на стужцы дня пасьля праяўкі.

100.

На сцэне гот ішоў за готам, а яму чамусьці ўзгадаўся іхны выступ некалькі месяцаў таму ў маленькім правінцыйным гарадку. Тады яны таксама гралі апошнімі; той дзень прамінуў надта хутка, добра запомніліся пакрыты цьвільлю сьнегу пляц з абавязклвым ленінам, елачкамі, будынкам мясцовай адміністрацыі – Дом культуры, ці, па-мясцоваму, клюб, дзе яны ладзілі свае сярэднявечныя шабасы, знаходзіўся насупраць. Публіка вітала іх, сталічную банду, нечалавечым крыкам, ён бы ніколі й не падумаў, што ўсяго сто чалавек здольныя выпрацоўваць такую колькасьць дэцыбэлаў. Мясцовыя аматары цяжкай музыкі перад іхным выступам былі ўжо добра разагрэтыя сваімі землякамі, “Чорным фэльчарам”, ці як там іх, ды напоямі тутэйшай вытворчасьці (у мястэчку месьціўся завод пладовых вінаў), і жадала годнага працягу. І яны забясьпечылі правінцыялам працяг.

Дырэктар клюбу і шэратвары чыноўнік, што адказваў тут за культуру, спачатку спрабавалі ахоўваць парадак, аднак потым зразумелі марнасьць сваіх намаганьняў і пакорліва прыціснуліся да сьцяны. Мокры натоўп першабытных самцоў і самак, ваяўнічы, захоплены гарманальным вірам, не закранаў гэтых пажылых дзядзек толькі таму, што не заўважаў іх прысутнасьці. Ён дасьпяваў трэцюю рэч, лавіна пагудзела, дасягнуўшы дна, і сьціхла; яны амаль безь перапынку пачалі “Паўбога”, і тут ужо стартавала сапраўдная воргія.

Выпускаць зь сябе глупыя словы таннага гіта было прыемна й трохі млосна, быццам са скуры порцыя за порцыяй выходзіць гной. У вочы біў яркі бязьлітасны ліхтар, зь цемры залі раз-пораз выпадалі лямантуючыя паўголыя плечы, пяткі, вушы, мачалкі нямытых валасоў... “Кро-о-о-ок!” Гэтым падлеткам відавочна падабалася. Ён набраў паветра ў лёгкія, адкінуў з ілба пасмы і раптам зразумеў: загадай ён ім зараз ісьці забіваць, гвалціць, разбураць, тапіць сваіх сваякоў, прапануй ён ім спаліць нахрэн гэты райцэнтр – яны стрымгалоў кінуцца выконваць ягоную волю. Сто юных душаў былі падуладныя яму на кароткі час канцэрту, і з гэтым войскам ён мог бы ажыцьцявіць невялічкую рэвалюцыю – няважна, чым яна скончыцца і чым рэвалюцыя адрозьніваецца ад бунту, проста на некалькі гадзін ён мог стаць правадыром, дыктатарам...

Ён прапусьціў тады патрэбныя словы, і публіка прасьпявала іх за яго – дарма што была занятая нястрымнымі маладзёвымі забавамі... Пасьля гэтай кампазыцыі дырэктар, які, напэўна, адчуў няладнае, распарадзіўся вырубіць электрычнасьць. Вось тут і можна было запальваць сыгнальную ракету. Аднак ён быў разважлівым паўбогам – яны палаяліся са сцэны матам (па-ангельску), хуценька сабраліся й пайшлі да хлопцаў з “Чорнага мэдбрату” каштаваць мясцовае зельле.

101.

Канцэрт у былым кіно імя Жданава пераваліў за экватар. Ён сядзеў побач з Андрэем, піў піва й паглядваў зорнымі вачыма на васьміклясьніц, падобных да размаляваных мэдузаў.

– Ёсьць такая вясёлая забаўка: калі па тэлевізары круцяць які-небудзь канцэрт, узяць і выключыць гук. Як выдатна было б, калі б кожны выканаўца пасьля выступу паназіраў за сабой у запісе вось такім чынам. Толькі так можна ацаніць вартасьць таго, што робіш.

– Філёзаф, – зарагатаў Андрэй і пасадзіў сабе на калені вакалістку “Amanda Amazzo”.

Іх сустракалі цёпла – занадта цёпла, калі ўлічыць, як пагана яны адыгралі першую рэч. Не, народ і танчыў, і падпяваў, і нават па напаўзабытай традыцыі запальваў газавыя сьветлякі на “Люцыфэры з ускраіны”, аднак неяк вяла: нічога дзіўнага, яны чулі гэта тысячу разоў. І перад апошняй, найтмараўскай рэччу, якую іхны басіст уцяжарыў да максымуму, яму стала крыўдна. Ён атрымаў замала пакланеньня, не насыціўся іхнай энэргіяй, ня высмактаў сёньня сабе ўпэўненасьці на бліжэйшы тыдзень. І пры першых маршавых тактах “Kill you, baby” уздыхнуў, падумаў ды кінуўся на падлогу, як эпілептык. Лінзы перад выступам ён зазвычай здымаў, і таму не заўважыў антычных аскепкаў прыгожай бутэлькі, разьбітай кімсьці ля сцэны падчас папярэдняй песьні.

Ён падняўся на ногі, адкінуў з ілба валасы і ўмэнт стаў зноў чырвонаскурым кумірам охласу – акругліў вочы, намаганьнем волі запаліў у іх па-галівудзку вар’яцкі фанатызм і, падпарадкоўваючыся загадкаваму й найтрапнейшаму насланьню, выкінуў руку перад сабой. Некаторыя адразу ж паўтарылі гэты нескладаны рух, аднак ён меў на ўвазе іншае. Ягоны ўказальны палец выпрастаўся ў накірунку супрацьлеглай сьцяны, і публіка паверыла, лёгка і з задавальненьнем. Ён бачыў краем вока, як нават сівы вэтэран Андрэй абярнуўся й паглядзеў туды, на бялеючую ў цемнаце сьцяну – і, відаць, полымя ў вачах ягоных разгарэлася само сабой... Зьнічка ўпала на густыя дзіцячыя шэвелюры, і выступ быў уратаваны. Ён засьпяваў, не прыбіраючы свайго трывожнага пальца, паўтараў аўтаматычна словы, утаропіўшыся з цудоўна ўдаваным жахам у самы канец залі, і ўсё паказваў туды, паказваў, нібы там, за сьцяной, хаваўся прывід, здань, мроя, непатрэбнае закрэсьліць.

102.

Скаргаў Таварыш Грышук даслаў тры: адну ў адміністрацыю раёну, адну ў міліцыю і адну ў газэту №1. Апошняя была надрукваная ў разьдзеле чытацкіх лістоў, а астатнія засталіся без наступстваў. У міліцыі таварыша Грышука адправілі ў адміністрацыю, а ў адміністрацыі, паспачуваўшы, патлумачылі: канцэрт быў дазволены, меры бясьпекі прынятыя, скончыла “маладзёш” роўна а дзявятай – няма да чаго прыдрацца. Паабяцалі, праўда, што надалей арандатары такіх імпрэзаў ладзіць ня будуць, санстанцыя супраць. Дый заводзкі Палац культуры, які ўжо паўтары гады знаходзіўся на рамонце, мусіў адкрыцца акурат на сьвята.

Сёньня таварыш Грышук выправіўся па новы пінжак. Рэч у тым, што ўраньні яму патэлефанавала цудоўнае дзяўчо з прафкаму непрацуючых пэнсыянэраў матацыклетнага заводу й звонкім камсамольскім голасам запрасіла на першы заводзкі конкурс прыгажосьці. Яна ўжо зьбіралася класьці слухаўку, калі таварыш Грышук, трохі аглухлы ад яе траскатні, зьбянтэжана і радасна перапытаў:

– Дык а дзе будуць праводзіць, кажаце?...

– У памяшканьні кінатэатру імя Жданава, – адрапартавала дзяўчына.

– Дык няма ж ужо... – прамармытаў сарамліва таварыш Грышук.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Бартек-победитель
Бартек-победитель
[Классическая проза]
Новелла Действие происходит во второй половине ХIХ века. Главный герой, Бартек Соловей - простой крестьянин живет в той части Польши, которая после её раздела, относится к Пруссии. У него есть жена и
0
Чёрт из Чертаново. Том 5
Чёрт из Чертаново. Том 5
[Юмористическая фантастика]
После смерти моя жизнь стала заметно насыщеннее. В нижнем ящике кухонного гарнитура храпит дух леса страдающий алкоголизмом. Над ночными девятиэтажками скользят тени размером с автомобиль, а в
0
Пан Володыевский
Пан Володыевский
[Историческая проза]
Последняя часть исторической трилогии «Огнем и мечом» о событиях второй половины XVII века в Речи Посполитой.
0
Босс, снимайте полотенце!
Босс, снимайте полотенце!
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
— Давайте начнем! И без стеснений, я знаю, что за всё уплочено! — заявляю я огромному брюнету, на бедрах которого чудом держится полотенце. — Девушка, вы ошиблись дверью. Выйдите вон, — чеканит он
1
Дневник фамильяра ликвидатора
Дневник фамильяра ликвидатора
[Научная фантастика / Ужасы]
Автор задумывала эту книгу как серьезный психологический труд по ПТСР (посттравматическому стрессовому расстройству), анимал-терапии и реабилитации ветеранов..., а получилось глубокое концептуальное
0
Возвращение на перевал Дятлова
Возвращение на перевал Дятлова
[Ужасы]
В 1959 году девять российских студентов отправились в лыжную экспедицию по Уральским горам. Их изуродованные тела были обнаружены несколько недель спустя. Их странные и необъяснимые смерти - одна из
0
Сталь и хлопок
Сталь и хлопок
[Альтернативная история / Попаданцы]
Он умер сегодня. А очнулся — на сто пятьдесят лет раньше. На дворе 1859 год, он не знает устройства промежуточного патрона и не умеет ломать кирпичи голыми руками. Но он умеет управлять финансами.
0
Оскверненные души
Оскверненные души
[Ужасы]
Шон Хатсон и Мэтт Шоу представляют новый хоррор, действие которого разворачивается во времена коронавируса. Мир превратился в Ад. Вирус, казалось бы, появился неизвестно откуда, породив множество
0
Конфедерация. Том 1. Сталь и хлопок
Конфедерация. Том 1. Сталь и хлопок
[Повесть / Попаданцы / История / Альтернативная история / Самиздат]
Он умер сегодня. А очнулся — на сто пятьдесят лет раньше. На дворе 1859 год, он не знает устройства промежуточного патрона и не умеет ломать кирпичи голыми руками. Но он умеет управлять финансами.
0
Отцы.
Отцы.
[Повесть / Проза / Современная проза / История / Альтернативная история / Самиздат]
1953 год. История пошла по другому пути: вместо Хрущева у руля СССР встает Лаврентий Берия. Страна меняется на глазах, но великие эпохи строятся руками обычных людей. Перед вами история двух братьев
0
Дядя самых честных правил. Компиляция. Книги 1-12
Дядя самых честных правил. Компиляция. Книги 1-12
[Альтернативная история]
Мир, где дворяне гордятся магическим Талантом, князьям служат отряды опричников, а крепостные орки послушно отрабатывают барщину. Мир, где кареты тащат магомеханические лошади, пушки делают колдуны,
0
"Зарубежный детектив 2026-33". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
33
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
8
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
9
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
1
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
17

Прямо сейчас читают

Преподобный схиархимандрит Севастиан исповедник Карагандинский. Житие. Фотоальбом
Преподобный схиархимандрит Севастиан исповедник Карагандинский. Житие. Фотоальбом
[Православие / Христианство / Религия, эзотерика / Религиозная литература: прочее]
Перед вами фотоальбом, посвящённый житию преподобноисповедника Севастиана (Фомина) Карагандинского — одного из выдающихся подвижников Русской Православной Церкви XX века. Впервые его житие
1
Под прицелом бывшего
Под прицелом бывшего
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Пять лет назад он разбил мне сердце и исчез без объяснений. Я уехала в другую страну, с головой ушла в учёбу и убедила себя, что давно его забыла. У судьбы, как выяснилось, отвратительное чувство
0
Гибнущий мир
Гибнущий мир
[Боевое фэнтези / Героическая фантастика]
Континент Лифертус. Объятый пламенем Великой катастрофы, он был почти полностью уничтожен. Люди, обреченные на существование в выжженной пустоши, раздирают его на части неутихающими конфликтами.
0
Бывший. Разрешение на любовь
Бывший. Разрешение на любовь
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Что она делает у тебя на коленях, Роман? — спрашиваю я, глядя на его бывшую, которая даже не думает вставать. — А что делал мужчина, которого ты целовала сегодня днем? — он бросает на стол
0
Опороченная истинная Дракона. Заброшенное поместье попаданки
Опороченная истинная Дракона. Заброшенное поместье попаданки
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Ты ничтожество, — прошептал он. — Обманщица. Предательница. Как ты могла попрать нашу истинность, попрать законы нашего мира? Как ты могла??? Я не знала, что сказать. Была уверена, что Славия
1
Жизнь еврейского актера
Жизнь еврейского актера
[Биографии и Мемуары]
В издании приведен исторический обзор жизни еврейского театра, который представляет собой своеобразное соединение мемуаров автора, проработавшего свыше 30 лет в театре, и очерка по истории еврейского
0
Переигровка 1-11
Переигровка 1-11
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Сгорев в пламени ядерного инцидента 2026 года, герой воскресает в прошлом. В 1972 году. В себе — восемнадцатилетнем. Почему? Зачем? Получить от жизни то, что он по тем или иным причинам недополучил?
4
О моем перерождении в сына крестьянского 3
О моем перерождении в сына крестьянского 3
[Книги про волшебников / Самиздат]
Позади -- Лес Чудес и родной Гринней. А также род Ассуров, который удалось покинуть, не покидая. Впереди -- Империя с её Университетом Магии, новые открытия, новые уровни, новые чары, новые
0
Мелкий писец
Мелкий писец
[Самиздат / Попаданцы / Классическое фэнтези / Мистика]
Погрузитесь в мир Древнего Египта, взгляните на него глазами нашего современника, тонущего в древней ритуальной магии. P.S.: «Мелкий» - это дословный перевод слова «наджес» - простолюдин.
2
У жизни свой план. Самоподдержка в периоды тревоги и перемен
У жизни свой план. Самоподдержка в периоды тревоги и перемен
[Психология]
Мы привыкли думать, что все под контролем: у нас есть знания, опыт, планы. Кажется, что жизнь будет развиваться так, как мы задумали. Но иногда все рушится, ведь у жизни свой план. Так было и с
1
Киллер – песочные часы мира
Киллер – песочные часы мира
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Десятая книга
2
Следующая остановка – «Пионерская-стрит»
Следующая остановка – «Пионерская-стрит»
[Современная проза]
Арина Обух – писатель, художник, выпускница «Мухи имени Штиглица» и автор книги о ней, а ещё – о Петербурге: с Городом неразрывно связаны почти все её тексты. Её новая книга «Следующая остановка –
0