MoreKnig.org

Навелы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ман Томас, Цвэйг Штэфан



Шрифт:

— З вамі на параходзе рэдкі птах — Чэнтавіч.

Убачыўшы на маім твары, што прозвішча нічога мне не гаворыць, ён растлумачыў:

— Мірка Чэнтавіч — чэмпіён свету па шахматах. Ён толькі што разграміў на турнірах усіх шахматыстаў на ўсходзе і захадзе Амерыкі і цяпер едзе пажынаць лаўры ў Аргенціну.

Тут я ўспомніў не толькі імя маладога чэмпіёна свету, але і сякія-такія падрабязнасці яго маланкавай кар’еры; сябар, які сачыў за газетамі больш уважліва, чым я, папоўніў мае веды і расказаў у сувязі з гэтым некалькі анекдотаў. Прыкладна з год назад Чэнтавічу ўдалося адразу стаць на ўзровень з такімі прызнанымі шахматнымі карыфеямі, як Алёхін, Капабланка, Тартакавер, Ласкер, Багалюбаў. З моманту з’яўлення ў Ню-Ёрку на турніры 1922 года сямігадовага вундэркінда Рэшэўскага праслаўленая плеяда шахматыстаў не ведала ніводнага навічка, які ўварваўся б у іх асяроддзі з такім шумам і выклікаў такую ўсеагульную цікавасць. Разумовыя здольнасці Чэнтавіча зусім не прадвяшчалі яму такой бліскучай кар’еры. Хутка выявілася таямніца з яго прыватнага жыцця: чэмпіён свету ні на адной мове не мог напісаць без арфаграфічных памылак нават некалькіх слоў, і, як саркастычна адзначаў адзін зласлівы сапернік, «невуцтва яго ва ўсіх галінах было аднолькава ўніверсальнае». Ён быў сынам беднага югаслаўскага лодачніка, невялічкую лодку якога аднаго разу ўначы патапіў дунайскі грузавы параход. Дванаццацігадовага сірату ўзяў да сябе чуллівы святар з іх глухой вёсачкі. Добры айцец з усяе сілы намагаўся дадатковымі заняткамі дома нагнаць тое, чаго не мог вывучыць у школе тупаваты, негаваркі, шыракалобы хлопчык.

Але ўсе намаганні былі марныя. Соты раз няўцямна пазіраў Мірка на літары, але не мог іх ніяк запомніць. Яго непаваротлівы мозг не схопліваў самых простых рэчаў. У чатырнаццаць гадоў ён усё яшчэ лічыў на пальцах, і яму каштавала вялікіх намаганняў прачытаць два-тры словы з якой-небудзь кніжкі ці газеты. Але нельга сказаць, каб Мірка быў нядобрасумленны ці непаслухмяны. Ён выконваў усё, што яму загадвалі: насіў ваду, калоў дровы, працаваў у полі, прыбіраў на кухні, — адным словам, можна было быць упэўненым, што ён урэшце выканае любое даручэнне, хоць яго марудлівасць і выводзіла з цярпення. Але больш за ўсё засмучала добрага святара ва ўпартым падлетку яго абыякавасць да ўсяго на свеце. Ён ніколі нічога не рабіў без спецыяльнага загаду, ніколі ні ў кога нічога не пытаўся, ніколі не гуляў з другімі падлеткамі і ніколі не шукаў сабе сам якога-небудзь занятку, пакуль яму не казалі, што трэба рабіць. Пасля хатняй работы ён моўчкі сядзеў у пакоі, скіраваўшы адсутны позірк удалячынь, як авечка, што пасвіцца на лузе, не праяўляў ніякай цікаўнасці да таго, што адбывалася навокал. Вечарамі, калі святар, смокчучы доўгую сялянскую люльку, гуляў тры заўсёдныя партыі ў шахматы з жандарскім вахмістрам, светлавалосы хлапчук моўчкі масціўся побач і з-пад цяжкіх павекаў, як бы сонна і абыякава, глядзеў на клеткі дошкі.

Аднаго разу зімою ўвечары, калі абодва гульцы паглыбіліся ў чарговую партыю, за акном пачуўся звон бомаў. Па вуліцы да дома хуценька набліжаліся санкі. У пакой убег селянін у заснежанай шапцы і пачаў умольваць святара як мага хутчэй паехаць да паміраючай маці, каб паспець справіць над ёю сабораванне. Святар тут жа выправіўся з ім у дарогу. Вахмістр, які не дапіў свайго куфля піва, раскурыў на развітанне яшчэ раз люльку і ўжо сабраўся нацягнуць цяжкія боты, як раптам заўважыў, што Мірка неадрыўна глядзіць на шахматную дошку з незакончанай партыяй.

— Ну што, можа, хочаш давесці партыю да канца? — жартаўліва папытаўся вахмістр, перакананы, што вечна сонны хлапец не ведае нават, як перастаўляць фігуры. Хлопчык баязліва зірнуў на яго, але сцвярджальна кіўнуў галавою і сеў на святарова месца. На чатырнаццатым ходзе вахмістр пацярпеў паражэнне і мусіў прызнацца, што яго паражэнне зусім не было вынікам якога-небудзь выпадковага зяўка. Другая партыя скончылася гэтаксама.

— Валаамава асліца! — усклікнуў, вярнуўшыся, здзіўлены святар і растлумачыў вахмістру, не надта добра знаёмаму з Бібліяй, што дзве тысячы гадоў таму назад адбыўся такі самы цуд, калі бязмоўная дагэтуль жывёліна раптам загаварыла, і да таго ж вельмі разумна. Нягледзячы на позні час, святар не мог утрымацца ад спакусы самому згуляць са сваім паўпісьменным выхаванцам. Мірка гэтак жа лёгка абыграў і яго. Гуляў ён павольна, зацята, ні разу не падняў ад дошкі шыракалобай галавы, але гуляў з непахіснаю ўпэўненасцю. У наступныя дні ні святар, ні вахмістр не змаглі ні разу перамагчы яго. Святара, які лепей, чым другія, ведаў безнадзейную разумовую адсталасць свайго выхаванца, сур’ёзна зацікавіла, ці зможа гэты аднабокі незвычайны талент вытрымаць больш цяжкае выпрабаванне. З дапамогаю вясковага цырульніка Мірка прывялі ў больш-менш прыстойны выгляд, абрэзаўшы саламяныя валасы, і святар звёз яго на санях у бліжэйшае мястэчка, дзе ў кавярні на галоўнай плошчы збіраліся мясцовыя аматары шахмат, гульцы, як ён ведаў са свайго горкага вопыту, больш моцныя за яго. З’яўленне святара з русявым чырванашчокім падлеткам выклікала немалую цікаўнасць у наведнікаў кавярні. Пакуль яго не паклікалі да шахматнага століка, Мірка стаяў у кутку, нясмела ўтаропіўшы вочы ў падлогу, так і не зняўшы кажушка і высокіх цяжкіх ботаў. Ён прайграў у першай партыі, бо добры святар ніколі не гуляў сіцыліянскай абароны. Наступная партыя з лепшым шахматыстам горада скончылася ўнічыю. Але трэцюю, чацвёртую і ўсе наступныя партыі з рознымі гульцамі Мірка выйграў адну за другою.

У невялічкіх правінцыяльных мястэчках Югаславіі вельмі рэдка адбываюцца хвалюючыя падзеі. Таму першае выступленне вясковага чэмпіёна выклікала сярод паважаных грамадзян сапраўдную сенсацыю. Аднадушна вырашылі, што вундэркінд павінен застацца ў горадзе да заўтра, каб можна было склікаць усіх астатніх членаў шахматнага клуба; і асабліва каб паведаміць пра гэтую падзею старому графу Зімчыцу, заўзятаму аматару шахмат, які жыў у сваім замку. У душы святара змагаліся два пачуцці — гордасць за свайго выхаванца і доўг, які зваў яго назад у вёску на нядзельнае набажэнства. Пачуццё доўгу перамагло, але святар згадзіўся пакінуць Мірку ў горадзе, каб выпрабаваць яго яшчэ раз. Шахматысты змясцілі маладого Чэнтавіча ў гатэлі, дзе ён упершыню ў жыцці ўбачыў сучасную прыбіральню. У нядзелю пасля абеду шахматны пакой быў перапоўнены.

Чатыры гадзіны Мірка нерухома сядзеў за шахматнаю дошкаю, не гаварыў ні слова, не падымаў вачэй і разбіваў аднаго саперніка за другім. Нарэшце яму прапанавалі сеанс адначасовай гульні. Спатрэбілася нямала часу, каб растлумачыць недасведчанаму хлапцу, што яму трэба гуляць адразу супраць некалькіх гульцоў. Але як толькі ён уясніў сабе, чаго ад яго хочуць, ён тут жа ўзяўся за справу і пачаў хадзіць ад стала да стала, паволі перастаўляючы цяжкія скрыпучыя боты; нарэшце ён выйграў сем партый з васьмі.

Пасля гэтага пачалася сур’ёзная нарада. Строга кажучы, новы чэмпіён не быў жыхаром мястэчка, тым не менш мясцовы патрыятызм быў зачэплены за жывое. Можа, у малюсенькага мястэчка, якое наўрад ці было адзначана на карце, нарэшце-такі з’явіцца шанц назвацца радзімаю славутасці. Імпрэсарыа па прозвішчы Колер, які забяспечваў шансанеткамі і спявачкамі мясцовае афіцэрскае казіно, заявіў, што ён згодзен арганізаваць хлапцу на працягу года ўрокі ў свайго венскага знаёмага, неблагога знаўцы шахматнай гульні, калі знойдуцца грошы, каб заплаціць за навучанне. Грошы адразу ж згадзіўся даць граф Зімчыц — бо за шэсцьдзесят гадоў штодзённай гульні ў шахматы яму ні разу не даводзілася змагацца з такім надзвычайным сапернікам. З гэтага дня пачалася кар’ера сына дунайскага лодачніка.

Праз паўгода Мірка авалодаў усімі сакрэтамі шахматнай тэхнікі; праўда, адно яму не давалася — гэта пазней было заўважана спецыялістамі і часта выклікала іх насмешкі. Ніводнай партыі Чэнтавіч не мог запомніць, — кажучы на мове прафесіяналаў, не мог гуляць усляпую. Ён быў абсалютна няздольны ўзнавіць у сваім уяўленні шахматную дошку. Яму абавязкова трэба было мець перад вачамі сапраўдную дошку з шасцюдзесяццю чатырма чорнымі і белымі квадратамі і трыццаццю дзвюма фігурамі; нават калі ён зрабіўся сусветнаю славутасцю, ён нязменна насіў з сабою складаныя кішэнныя шахматы, каб мець магчымасць у любы момант наглядна ўзнавіць патрэбную яму класічную партыю ці рашыць цікавую задачу. Хоць сам па сабе гэты дэфект не быў асабліва важны, ён тым не менш сведчыў пра недахоп фантазіі і выклікаў ажыўленую гаворку ў колах дасведчаных людзей — такая гаворка ўзнікае, напрыклад, у асяроддзі музыкантаў, калі выяўляецца, што выдатны віртуоз або дырыжор не можа іграць ці дырыжыраваць па памяці, без нотаў. Але гэтая дзіўная ўласцівасць не перашкодзіла надзвычайнаму поспеху Міркі. У семнаццаць гадоў у яго ўжо было з дзесятак розных прызоў, у васемнаццаць ён стаў чэмпіёнам Венгрыі і, нарэшце, у дваццаць — чэмпіёнам свету. Самыя выдатныя шахматысты, якія, бясспрэчна, далёка перавышалі яго розумам, палётам фантазіі і смеласцю, не змаглі супрацьстаяць яго жалезнай, халоднай логіцы, як не мог Напалеон супрацьстаяць цяжкаму на пад’ём Кутузаву і Ганібал — Фабію Кунктатару, у якога, па сведчанні Лівія, рысы апатыі і прыдуркаватасці выразна выяўляліся ўжо ў раннім дзяцінстве. І таму атрымалася, што ў бліскучай плеядзе выдатных шахматыстаў, сярод якіх былі значныя прадстаўнікі ў самых розных галінах інтэлектуальнай працы — філосафы, матэматыкі, людзі з мастацкім чуццём, вынаходніцкімі здольнасцямі і нярэдка творчым талентам, — упершыню аказаўся абсалютны чужаніца — хмурны, маўклівы неразвіты вясковы хлапец. Самыя спрытныя журналісты не маглі выцягнуць з яго ні слова, якое можна было б скарыстаць для якога-небудзь артыкула. Калі Чэнтавіч быў вінен газетам вострыя словы, то замест іх ён даваў шчодрую спажыву мноству анекдотаў пра сябе. Варта яму было толькі ўстаць з-за шахматнай дошкі, дзе ён не ведаў сабе роўных, як ён адразу ж рабіўся забаўнаю, ледзь не камічнаю фігураю. Нягледзячы на бездакорны гарнітур, шыкарны гальштук і шпільку з занадта кідкаю жамчужынаю і старанна наманікюраныя ногці, ён заставаўся ў паводзінах і манерах такім жа, як і ранай — абмежаваным вясковым хлапцом, які яшчэ нядаўна падмятаў кухню ў святара. Выкарыстоўваючы свой талент і славу, ён стараўся зарабіць як мага болей грошай, праяўляў пры гэтым дробязную і нярэдка грубую прагнасць. Рабіў ён усё гэта з бессаромнаю адкрытасцю, якая выклікала раздражненне і пастаянныя насмешкі ў калег. Падарожнічаючы з горада ў горад, ён спыняўся ў самых танных гатэлях, згаджаўся гуляць у любым шахматным клубе, які гатовы быў заплаціць яму ганарар, прадаў фабрыканту мыла права змяшчаць свой партрэт на рэкламных аб’явах і, не звяртаючы ўвагі на пагардлівыя насмешкі сапернікаў, якія ведалі, што ён няздольны напісаць без памылак тры сказы, выдаў пад сваім імем кнігу «Філасофія шахматнай гульні» — напісаў яе бедны галіцыйскі студэнт па заказе аднаго прадпрымальнага выдаўца. Як звычайна бывае з людзьмі такога складу, Чэнтавіч цалкам быў пазбаўлены пачуцця гумару; стаўшы чэмпіёнам свету, ён пачаў лічыць сябе самым важным чалавекам на свеце. Усведамленне таго, што ён здолеў перамагчы ўсіх гэтых разумных і культурных людзей, бліскучых прамоўцаў і пісьменнікаў на іх уласным полі, і перш за ўсё той відавочны факт, што ён зарабляе больш за іх грошай, ператварылі яго ранейшую няўпэўненасць у халодную, адкрыта паказную ганарыстасць.

— Ці ж дзіўна, што лёгка здабытая слава закружыла вось такую пустую галаву, — скончыў мой сябар і прывёў некалькі класічных прыкладаў амаль дзіцячага славалюбства Чэнтавіча. — Чаму ж дваццаціаднагадоваму хлапцу з Баната не стаць звышпыхлівым, калі, рухаючы на дошцы фігуркі, ён можа за тыдзень зарабіць болей, чым уся яго вёска за цэлы год на лесапавале ці на якіх-небудзь іншых цяжкіх работах. І потым, шчыра кажучы, вельмі лёгка лічыць сябе вялікім чалавекам, калі ў тваёй галаве няма і следу думкі пра тое, што на свеце жылі калісьці Рэмбрант, Бетховен, Дантэ і Напалеон. Гэты хлапец ведае ў сваім абмежаваным мозгу толькі адно: ужо каторы месяц ён не прайграў ніводнай партыі. А не маючы аніякага ўяўлення пра тое, што на свеце існуюць іншыя вартасці, апроч шахмат і грошай, ён мае ўсе падставы быць у захапленні ад уласнае асобы.

Сябраў расказ, вядома, выклікаў у мяне вялікую цікавасць. Я ўсё жыццё цікавіўся рознымі відамі манаманаў — людзей ва ўладзе адной-адзінай ідэі, бо чым вужэй рамкі, якімі абмяжоўвае сябе чалавек, тым больш ён у пэўным сэнсе набліжаецца да бясконцасці. Якраз такія вонкава абыякавыя да ўсяго на свеце людзі ўпарта, як мурашкі, будуюць з нейкага асаблівага матэрыялу свой ні на што не падобны маленькі свет, які здаецца ім паменшаным адлюстраваннем сусвету. Таму я не схаваў ад сябра свайго намеру — пастарацца за час дванаццацідзённага падарожжа да Рыа бліжэй пазнаёміцца з гэтаю асобаю, надзеленаю такімі аднабаковымі здольнасцямі.

— Але наўрад ці гэта вам удасца, — папярэдзіў мяне сябар. — Наколькі я ведаю, яшчэ нікому не ўдалося вывудзіць з Чэнтавіча хоць крыху матэрыялу, прыдатнага на псіхалагічныя вывады. Пры ўсёй сваёй неверагоднай абмежаванасці гэты хітры селянін дастаткова разумны, каб не паказваць сваіх слабасцяў. Спосаб у яго просты: за выключэннем землякоў, дый то людзей свайго ўзроўню, з якімі ён сустракаецца ў танных гатэлях, Чэнтавіч пазбягае пачынаць з кім-небудзь размову. Адчуўшы, што перад ім адукаваны чалавек, ён адразу, як смоўж, хаваецца ў сваю ракавіну; таму ніхто не можа пахваліцца, што чуў ад яго нейкае глупства і здолеў ацаніць усю глыбіню яго невуцтва.

Мой сябар, здавалася, меў рацыю. Завязаць знаёмства з Чэнтавічам у першыя дні нашага падарожжа аказалася немагчыма — хіба толькі трэба было праявіць нахабства, — але я не прыхільнік такіх метадаў. Часам ён выходзіў на верхнюю палубу і гуляў там, заўсёды з рукамі за спінаю, паглыблены ў горды роздум, зусім як Напалеон на вядомым партрэце; але, гуляючы па палубе, ён заўсёды так спяшаўся, што мне, каб дасягнуць свае мэты, прыйшлося б бегчы за ім трушком. Ён ніколі не паказваўся ў гасцінай, у бары ці ў курыльным салоне; сцюард, ад якога я даведаўся пра гэта пад сакрэтам, сказаў мне, што большую частку дня ён праводзіць у сябе ў каюце за вялікаю шахматнаю дошкаю, разбірае згуляныя партыі ці рашае шахматныя задачы.

Праз тры дні я пачаў ужо сапраўды злавацца, што абарончая тактыка Чэнтавіча аказалася мацнейшай за маё жаданне як-небудзь да яго дабрацца. Дагэтуль мне не даводзілася сустракацца з выдатнымі шахматыстамі; і чым больш я стараўся зразумець гэты тып людзей, тым недаступнейшаю майму розуму здавалася праца чалавечага мозгу, якая цалкам сканцэнтравалася на невялічкай прасторы, раздзеленай на шэсцьдзесят чатыры чорныя і белыя квадраты.

З асабістага вопыту я быў знаёмы з таямнічаю чароўнасцю «каралеўскай гульні», адзінай з гульняў, прыдуманых чалавекам, якая не залежыць ад капрызу выпадку і ўвенчвае лаўрамі толькі розум, ці, дакладней, асобую форму разумовай адоранасці. Але ці ж не з’яўляецца вузкае азначэнне «гульня» абразаю шахматам? А можа, яны навука, нейкае мастацтва, нешта прамежкавае, што лунае паміж гэтымі двума паняццямі, як лунае паміж небам і зямлёю Магаметава труна; у гэтай гульні спалучаюцца самыя супярэчлівыя паняцці: яна і старажытная, і вечна новая; механічная ў сваёй аснове, але прыносіць поспех толькі таму, у каго ёсць фантазія; абмежаваная нерухомай геаметрычнай прасторай — і разам з тым бясконцая ў сваіх камбінацыях; яна няспынна развіваецца — і ўсё-такі зусім бясплодная; думка без вываду, матэматыка без выніку, мастацтва без твораў, архітэктура без камянёў. І тым не менш гэтая гульня вытрымала выпрабаванне часам лепей, чым усе кнігі і ўсё створанае людзьмі, гэта адзіная гульня, якая належыць усім народам і ўсім эпохам, і ніхто не ведае імя боства, якое прынесла яе на зямлю, каб развейваць нуду, удасканальваць розум, весяліць душу. Дзе пачатак яе і дзе канец? Яе простыя правілы можа вывучыць кожнае дзіця, у ёй спрабуе свае сілы любы аматар, і ў той жа час у яе нязменна цесных квадратах нараджаюцца зусім адметныя, ні з кім не параўнальныя майстры — людзі, адораныя выключна шахматнымі здольнасцямі; гэта асаблівыя геніі, якім палёт фантазіі, настойлівасць і майстэрства дакладнасці ўласцівыя не менш, чым матэматыкам, паэтам і кампазітарам — толькі ў іншым спалучэнні і з іншаю накіраванасцю. Раней, у час захаплення фізіянамічнымі даследаваннямі, які-небудзь Галь мусіў бы ў першую чаргу даследаваць галаўны мозг такіх геніяльных шахматыстаў, каб выявіць, ці няма ў шэрым рэчыве мозгу асаблівай звіліны, ці няма там якога-небудзь асаблівага шахматнага нерва або шахматнай шышкі. І якую цікаўнасць выклікаў бы ў фізіянаміста такі індывідуум, як Чэнтавіч, у каго гэтая асаблівая геніяльнасць угняздзілася ў мозгу, зусім некранутым і вялым, — як у глыбе пустой горнай пароды хаваецца адна-адзіная залатая жылка. У прынцыпе я разумеў, што такая па-свайму адзіная геніяльная гульня не магла не спараджаць і адпаведных славутасцей, і ўсё-такі мне было заўсёды цяжка, амаль немагчыма ўявіць сабе жыццё чалавека з дзейным розумам, які абмежаваў бы свой свет невялікаю бела-чорнаю прастораю і задаволіўся б толькі тым, што радасць у жыцці знаходзіў бы адно ў перасоўванні сюды і туды трыццаці дзвюх фігур. Я не мог зразумець псіхалогіі чалавека, які верыць у тое, што ход канём, а не пешкай у новым дэбюце можа прынесці яму славу і забяспечыць месцейка сярод бессмяротных, — хай толькі ў кароценькай заўвазе дзе-небудзь у настаўленні па шахматнай гульні, — чалавека, мыслячага чалавека, які, не будучы вар’ятам, на працягу дзесяці, дваццаці, трыццаці, сарака гадоў зноў і зноў аддае ўсю сілу свайго розуму бязглуздаму занятку — загнаць у вугал драўлянай дошкі драўлянага караля.

І вось нарэшце, упершыню ў жыцці, зусім блізка ад мяне, на адным караблі, усяго праз шэсць кают, апынуўся адзін з такіх феноменаў — выключны геній ці, можа, загадкавы дурань, а я, няшчасны чалавек, у якога жаданне пакапацца ў інтэлектуальных рэчах перарасло ў манію, ніяк не мог пазнаёміцца з ім. Я пачаў прыдумваць самыя хітрыя падыходы: то збіраўся сыграць на яго славалюбстве і папрасіць інтэрв’ю для ўплывовай газеты, то разлічваў на яго прагнасць і прапаноўваў яму прыняць удзел у выгадным турніры ў Шатландыі. Нарэшце мне прыйшоў у галаву выпрабаваны прыём паляўнічых, якія падзываюць глушцоў, імітуючы іх вабны кліч. Што, зрэшты, можа быць самым пераканаўчым, каб прыцягнуць да сябе ўвагу шахматнага маэстра, як не пачаць гуляць у шахматы самому?

Я ніколі не гуляў у шахматы сур’ёзна па той простай прычыне, што я заўсёды лічыў шахматы забаваю, і не болей; калі ж я і баўлю часам гадзіну за шахматнаю дошкаю, то зусім не дзеля таго, каб стамляць свой мозг, а наадварот, каб развеяцца пасля напружанай разумовай працы. Я ў поўным сэнсе гэтага слова «гуляю» ў шахматы, у той час як другія, сапраўдныя шахматысты, «сур’ёзняцца» ў іх, калі ўжываць незвычайнае, новае словаўтварэнне. Шахматы, як і каханне, патрабуюць партнёра, а я яшчэ нават не высветліў, ці ёсць на параходзе аматары гэтай гульні, акрамя мяне і Чэнтавіча. Каб выцягнуць іх з нор, я падрыхтаваў у курыльным салоне прымітыўную пастку: у якасці прынады за шахматны столік селі я і жонка, хоць яна гуляе яшчэ горш за мяне. І, канечне, варта нам было зрабіць некалькі хадоў, як каля нас ужо спыніўся адзін пасажыр, потым яшчэ адзін спытаўся дазволу паглядзець на гульню; а неўзабаве знайшоўся і жаданы партнёр, які прапанаваў мне згуляць з ім партыю. Звалі яго Мак Конар, ён быў горны інжынер з Шатландыі. Я даведаўся, што на нафтавых свідравінах у Каліфорніі ён сабраў вялікае багацце. Мак Конар быў здаравяк з квадратнымі сківіцамі і моцнымі зубамі. Чырвань на твары, несумненна, сведчыла аб празмерным ужыванні віскі, а вельмі шырокія плечы гэтага атлета сведчылі аб яго характары і даволі непрыемна ўздзейнічалі на нас пад час гульні. Бо містэр Мак Конар належаў да той катэгорыі самаўпэўненых, разбалаваных поспехам людзей, якія любое паражэнне, нават у самым бяскрыўдным спаборніцтве, успрымаюць не інакш, як удар па сваім самалюбстве. Гэтага вялізнага чалавека, які ўсім быў абавязаны толькі самому сабе, які прывык напралом прабівацца да мэты, настолькі перапаўняла пачуццё ўласнай перавагі, што любую перашкоду ён лічыў недапушчальным выклікам сабе, ледзь не знявагаю. Пасля пройгрышу ў першай партыі ён спахмурнеў і пачаў грунтоўна, дыктатарскім тонам растлумачваць, што гэтага не адбылося б, каб не выпадковая няўважлівасць. Адказнасць за пройгрыш трэцяй партыі ён усклаў на шум у блізкай гасцінай; ніводнай прайгранай партыі ён не жадаў пакідаць без рэваншу. Спачатку яго крыўдлівасць забаўляла мяне, але потым я ўспрыняў яе як непазбежную акалічнасць, звязаную з дасягненнем маёй уласнай мэты — прывабіць да стала чэмпіёна свету.

На трэці дзень мая задума здзейснілася, хоць і не поўнасцю. Можа, Чэнтавіч убачыў нас за шахматамі праз ілюмінатар, які выходзіў на верхнюю палубу, ці, можа, ён проста вырашыў ушанаваць сваёй прысутнасцю курыльны салон, — ва ўсякім разе, як толькі чэмпіён заўважыў, што ў сферу ягонага мастацтва асмеліліся ўварвацца непасвячоныя, ён міжвольна падышоў бліжэй і, трымаючыся на значнай адлегласці, кінуў дапытлівы позірк на дошку. Быў ход Мак Конара. Аднаго яго ходу аказалася дастаткова, каб Чэнтавіч адразу зразумеў, як мала цікавасці маюць для яго, маэстра, нашы аматарскія намаганні. З нядбайным жэстам, якім звычайна адмахваюцца ад прапанаванага ў кніжнай краме дрэннага дэтэктыўнага рамана, нават не пагартаўшы яго, чэмпіён адвярнуўся і выйшаў з салона.

«Паглядзеў і адразу ўбачыў, што няма на што глядзець», — падумаў я, крыху ўколаты яго халодным, пагардлівым позіркам. Мне захацелася спагнаць на кім-небудзь сваё раздражненне, і я звярнуўся да Мак Конара:

— Здаецца, ваш ход не зрабіў вялікага ўражання на чэмпіёна.

— Якога чэмпіёна?

Я растлумачыў яму, што чалавек, які толькі што прайшоў міма нас і так пагардліва паглядзеў на нашу гульню, быў Чэнтавіч, чэмпіён свету па шахматах. Я дадаў, што не варта засмучацца з-за яго ганарыстасці: для беднякоў гордасць — недапушчальная раскоша. На маё здзіўленне, гэтыя выпадкова сказаныя словы мелі на Мак Конара зусім нечаканае ўздзеянне. Ён адразу моцна расхваляваўся і забыўся пра нашу гульню. У яго ўзніклі славалюбівыя намеры. Ён нават і не падазраваў, што Чэнтавіч тут, на параходзе. Чэнтавіч абавязкова павінен згуляць з ім. Ён ніколі не гуляў з чэмпіёнам свету, за выключэннем аднаго разу, калі ўдзельнічаў у сеансе адначасовай гульні на сарака дошках; але нават гэта было вельмі захапляюча, ён тады ледзь не выйграў. Ці знаёмы я асабіста з чэмпіёнам? Не, не знаёмы. Ці не магу я папрасіць яго падысці да нас? Я адмовіўся і спаслаўся на тое, што Чэнтавіч, наколькі мне вядома, пазбягае новых знаёмстваў. Акрамя таго, якую цікавасць можа мець для чэмпіёна свету гульня з намі, трэцеразраднымі шахматыстамі?

Заўвага аб трэцеразрадных шахматыстах была для такога самалюбівага чалавека, як Мак Конар, бадай што залішняя. Ён сярдзіта адкінуўся назад у крэсле і гарачліва заявіў, што не ўяўляе сабе, каб Чэнтавіч мог адхіліць ветлівае запрашэнне джэнтльмена. Пра гэта паклапоціцца ён сам. Па яго просьбе я коратка апісаў знешні выгляд чэмпіёна, і Мак Конар, поўны нецярпення, пакінуў на волю лёсу незакончаную партыю і падаўся шукаць Чэнтавіча на верхняй палубе. Тут я зноў адчуў, што ўтрымаць чалавека з такімі магутнымі плячамі, калі ён убіў сабе што-небудзь у галаву, рэч зусім безнадзейная.

Я напружана чакаў, што будзе. Праз дзесяць хвілін Мак Конар вярнуўся, як мне здалося, не ў гуморы.

— Ну як? — спытаўся я.

— Вы мелі рацыю, — адказаў з прыкрасцю Мак Конар, — не вельмі прыемны пан. Я прывітаўся і назваў сябе, але ён нават мне рукі не падаў. Я паспрабаваў растлумачыць яму, якія мы ўсе, пасажыры, будзем гордыя і шчаслівыя, калі ён згодзіцца ўдастоіць нас сеансам адначасовай гульні. Але ён паводзіў сябе страшэнна афіцыйна і сказаў, што, на жаль, кантракт з імпрэсарыа, арганізатарам турнэ, абавязвае яго гуляць у час падарожжа толькі за ўзнагароду і што мінімальны ганарар складае дзвесце пяцьдзесят даляраў за партыю.

Я засмяяўся.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Империя искр
Империя искр
[Альтернативная история / Попаданцы / Книги про волшебников / Любовное фэнтези / Самиздат]
Как упоительны в России вечера! Начало ХХ века, Российская империя, бал дебютанток... На первый взгляд я удачно попала - в тело младшей дочери княгини Вяземской. Титул, юность, красота, и главное
0
Ты не должен был возвращаться
Ты не должен был возвращаться
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
— Мам. Где Алина? Она медленно ставит на плиту сковородку и садится. — Зачем тебе? — Я спросил, где она. — Андрей, шесть лет прошло. — Я умею считать. — Я с ней не здороваюсь с
0
Оригами из протоколов
Оригами из протоколов
[Детективы / Проза / Современная проза]
Убийство военврача в маленьком районном городке Акшинске по горячим следам не раскрылось. В уголовном деле, переданном следователю Анне Чернышовой, нет ни подозреваемых, ни мотивов, ни перспективных
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Некромант для эльфийки
Некромант для эльфийки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Эльфийская принцесса учится в Академии Магии из-за предсказания оракула, что именно там она найдет своего единственного, того, кто предназначен ей судьбой. И она действительно встречает его, но в
0
В разводе
В разводе
[Современные любовные романы]
Его обвиняли в покушении на моего отца, но он чудом избежал наказания, вовремя сбежав из страны со своей любовницей. Похороны отца, разваливающаяся корпорация и внезапная беременность — все это
0
Открывая двери
Открывая двери
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Они нами пользовались, как хотели. Один меня шантажирует, второй заставил тебя подписать идиотский контракт. Нам нужно, как минимум поиздеваться над ними. Отомстить! — сжимаю ладонь в кулак и
0
Наследница для миллиардера
Наследница для миллиардера
[Современные любовные романы / Самиздат]
Меня зовут Виктория, мне тридцать лет, и я очень хотела стать мамой. Мой муж оказался бесплоден, и мы вместе решились на серьезный шаг. Так на свет появилась долгожданная дочка. Но, как только
0
Воля Неба и судьба человека. Труды и переводы
Воля Неба и судьба человека. Труды и переводы
[Философия / Научная литература: прочее]
Серия «Российское китаеведение: избранное» продолжает ранее выходившую серию «Corpus sericum», в которой публикуются избранные труды, статьи и переводы известных отечественных ученых-синологов.
0
После измены счастье есть
После измены счастье есть
[Современные любовные романы / Самиздат]
– Умеешь ты трагедию из ерунды сделать, – бросает муж. – Измена законной супруге и секс с замужней женщиной, по-твоему, это ерунда? – Ну что ты в бутылку лезешь? Что изменилось со вчерашнего
2
Госпожа Бовари
Госпожа Бовари
[Классическая проза / Старинная литература: прочее]
Роман Флобера «Госпожа Бовари» (1856) – одно из ключевых произведений литературы реализма и безоговорочный шедевр европейской литературы. Лаконичный, простой, но трагичный сюжет супружеской жизни
0
Великий посад Москвы. Подлинная история Китай-города
Великий посад Москвы. Подлинная история Китай-города
[Архитектура / Культурология]
Китай-город – это второй по значимости и по возрасту исторический центр Москвы. В XVII веке, во время своего расцвета, он обустраивался величественными храмами и великолепными каменными особняками,
0
Славянский мир
Славянский мир
[История]
В книге публикуется главное произведение выдающегося русского мыслителя, этнографа, картографа Александра Федоровича Риттиха «Славянский мир», ставшее своего рода манифестом славянского движения. В
0
Понтий Пилат
Понтий Пилат
[Исторические приключения / Биографии и Мемуары / Современная проза / Историческая проза]
Что значит быть человеком, на плечах которого лежит судьба истории? Понтий Пилат, прокуратор Иудеи, вынесший смертельный приговор Иисусу Христу, знал это как никто другой. Его образ нашел
0
Общества Обмен Личность. Труды по социальной антропологии
Общества Обмен Личность. Труды по социальной антропологии
[Обществознание]
Избранные труды выдающегося представителя Французской социологической школы, получившие мировое научное признание и имеющие важное значение для развития социологии, социальной антропологии и
0
Клятва на крови
Клятва на крови
[О любви / Современные любовные романы]
Он — наследник мафиозного клана. Она — разменная пешка в сделке между семьями. Но никто не ожидал, что пешка научится делать ходы. Алиса отправлена в Сицилию по приказу отца — как часть договора с
0