MoreKnig.org

Навелы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ман Томас, Цвэйг Штэфан



Шрифт:

Гэта дабіла мяне канчаткова: не паспела яна паварушыцца, апамятацца, як я кінулася прэч з залы; у мяне хапіла сілы дабегчы да лаўкі, да той самай лаўкі, на якую зваліўся без сіл учора гэты вар’ят. І гэтак жа, як ён, я ўпала на цвёрдае, бязлітаснае сядзенне без сіл, без волі, без думак.

З таго часу прайшло дваццаць чатыры гады, і ўсё-такі, калі я ўспамінаю, як я стаяла там, абражаная, утаптаная ў бруд яго знявагаю, перад натоўпам чужых людзей, кроў стыне ў мяне ў жылах. І я са страхам зноў думаю, якое слабае, нікчэмнае і нязначнае тое, што мы напышліва завём душою, духам, пачуццё, што мы завём пакутаю, калі ўсё гэта не можа разбурыць пакутную плоць, змучанае цела, калі можна перажыць такія гадзіны і пасля гэтага яшчэ дыхаць, замест таго каб памерці, зваліцца, як дрэва, у якое ўдарыла маланка. Бо боль, які пранізаў мяне ўсю, мог толькі на кароткае імгненне кінуць мяне на лаўку, дзе я замерла і не дыхала, нічога не ўсведамляла, акрамя прадчування жаданай смерці. Але я ўжо сказала — усякі боль баязлівы, ён адступае перад магутным клічам жыцця, чыя ўлада над нашаю плоццю мацней, чым над духам усе спакусы смерці. Мне самой было незразумела, як я магла ўстаць пасля такога ўзрушэння; але ўсё ж я ўстала, праўда, не ведаючы, што ж мне цяпер рабіць. Раптам я ўспомніла, што мае чамаданы ўжо на вакзале, і адразу прамільгнула думка: прэч, прэч, хутчэй прэч адсюль, з гэтага праклятага месца. Не гледзячы па баках, я пабегла да вакзала, спыталася, калі ідзе наступны цягнік у Парыж; а дзесятай гадзіне, адказаў мне служыцель, і я адразу ж здала свае рэчы ў багаж. А дзесятай гадзіне — значыцца, пройдзе роўна дваццаць чатыры гадзіны пасля той фатальнай сустрэчы, дваццаць чатыры гадзіны, якія былі так насычаны бурнымі супярэчлівымі пачуццямі, што мой унутраны свет быў навекі разбураны. Але спачатку я нічога не ўсведамляла, акрамя аднаго слова, якое нязмоўкла стукала ў скронях, упівалася ў мозг, быццам клін, які ўбіваюць: прэч! прэч! Прэч з гэтага горада, прэч ад самой сябе, дадому, да сваіх блізкіх, да ранейшага, да свайго жыцця! Раніцаю я прыехала ў Парыж, там — з аднаго вакзала на другі і ў Булонь, з Булоні — у Дуўр, з Дуўра — у Лондан, з Лондана — да сына, — усё як бы ў адзіным хуткім палёце, без прыпынкаў, не разважаючы і не думаючы: сорак восем гадзін без сну, без слоў, без яды, сорак восем гадзін, на працягу якіх колы выстуквалі ўсё тое ж слова: прэч! прэч! прэч! Калі я нарэшце неспадзявана для ўсіх увайшла ў сынаў загарадны дом, усе спалохаліся: мусіць, ва ўсім маім абліччы, у маім позірку было нешта, што выдавала мяне. Сын хацеў абняць і пацалаваць мяне. Я адхіснулася: думка, што ён дакранецца да вуснаў, якія я лічыла апаганенымі, была нязноснаю. Я ўхілілася ад роспытаў, папрасіла толькі прыгатаваць ванну, бо я адчувала патрэбу разам з дарожным пылам змыць са свайго цела апошнія ўспаміны аб пачуцці гэтага апантанага, нявартага павагі чалавека. Потым я з цяжкасцю паднялася ў свой пакой і праспала дванаццаць-чатырнаццаць гадзін глухім, мёртвым сном, якім ніколі ў жыцці не спала, такім сном, пасля якога я зразумела, што значыць нежывою ляжаць у труне. Сваякі даглядалі мяне, як хворую, але іх ласка прыносіла мне адно боль; я саромелася іхняй пачцівасці, іхняй павагі, і мне прыходзілася ўвесь час стрымлівацца, каб раптам не выкрыкнуць ім у твар, што я ўсім здрадзіла, пра ўсіх забылася, ледзь не пакінула іх дзеля безразважнага згубнага пачуцця.

Потым я бязмэтна паехала ў маленькае французскае мястэчка, дзе нікога не ведала, бо мне не давала спакою неадчэпная думка, што кожны чалавек з першага позірку можа ўбачыць маю ганьбу, перамену ўва мне — настолькі адчувала я сябе зганьбаванаю і зняслаўленаю. Часам, калі я прачыналася раніцаю ў сваім ложку, мною авалодваў халодны жах, я баялася расплюшчыць вочы. Зноў прыходзіў успамін аб той ночы, калі я раптам прачнулася побач з чужым, паўголым чалавекам, і кожны раз, як і ў тую хвіліну, у мяне было адно жаданне — памерці.

Але, зрэшты, час мае вялікую сілу, а ў старасці душэўны пыл меншае. Адчуваецца блізкасць смерці, яе чорны цень падае на дарогу, усё здаецца не такім яркім і ўжо не закранае гэтак глыбока, і меншая небяспека падпільноўвае цябе. Паступова я адышла ад шоку, і калі шмат гадоў пазней мяне пазнаёмілі з маладым палякам, аташэ аўстрыйскага пасольства, я папыталася ў яго пра тую сям’ю; ён расказаў, што сын яго сваяка дзесяць гадоў таму назад застрэліўся ў Монтэ-Карла, — я нават не ўздрыгнула. Мне амаль не было балюча: можа, — чаго хаваць свой эгаізм? — я была нават радая, бо цяпер мне не трэба было баяцца, што я калі-небудзь з ім сустрэнуся, ніхто ўжо не мог сведчыць супраць мяне, акрамя ўласнай памяці. З таго часу я паспакайнела. Састарыцца — гэта як перастаць баяцца мінулага.

І цяпер вы зразумееце, чаму я раптам вырашыла загаварыць з вамі пра сябе, пра гэты выпадак з майго жыцця. Калі вы так горача абаранялі мадам Анрыэт і сцвярджалі, што дваццаць чатыры гадзіны могуць поўнасцю перайначыць лёс жанчыны, мне здалося, што гаворка ідзе пра мяне; я была вам удзячная, бо ўпершыню адчула сябе як бы апраўданаю. І я падумала: хоць раз выкажу, што на душы, — можа, тады здымецца праклён з маіх успамінаў і я змагу заўтра ж пайсці туды, пераступіць парог той самай залы, дзе калісьці мяне падпільноўваў лёс, і не адчуваць нянавісці ні да яго, ні да сябе самой. Тады камень зваліцца з маёй душы, ляжа ўсім сваім цяжарам на мінулае, і яно ўжо ніколі не ўваскрэсне. Добра, што я змагла ўсё гэта вам расказаць, цяпер мне лёгка і крыху радасна… Дзякуй вам за гэта.

Сказаўшы гэтыя словы, місіс К. устала з месца, і я адчуў, што расказ скончаны. Крыху збянтэжаны, я шукаў і не знаходзіў падыходзячых слоў. Мусіць, яна зразумела гэта і хуценька сказала:

— Не, прашу вас, не трэба… я не хацела б, каб вы адказвалі або гаварылі што-небудзь… Дзякуй вам за тое, што вы мяне выслухалі, і жадаю вам шчаслівай дарогі.

Яна працягнула мне на развітанне руку. Міжволі я падняў вочы, і любым, прыгожым здаўся мне твар гэтай старой жанчыны, якая прыветліва і трошкі збянтэжана глядзела на мяне. Ці то водбліск мінулага згубнага пачуцця, ці то збянтэжанасць заліла чырванню яе твар да самых каранёў сівых валасоў, — зусім як маладая дзяўчына стаяла яна перада мною, усхваляваная ўспамінамі, і саромелася свайго прызнання. Мною міжволі авалодала ўзрушэнне, я хацеў выказаць ёй сваю павагу, але штосьці сціснула мне горла. Тады я нізка схіліўся і пачціва пацалаваў яе ў пабляклую руку, якая лёгенька дрыжала, як асенні ліст.

Лепарэла

Яе імя — Крэсчэнца Ганна Алаіза Фінкенгубер, узрост — трыццаць дзевяць гадоў, нарадзілася без шлюбу ў горнай вёсачцы ў Цылерталі. У графе «асобыя прыкметы» ў яе кніжцы хатняй служанкі стаяў прочырк, які азначаў «няма»; але калі б чыноўнікі былі абавязаны адзначаць характэрныя асаблівасці вонкавага выгляду, ім хапіла б аднаго позірку, каб напісаць там: ёсць падабенства з шырокім у касцях, худым, загнаным канём. Бо, бясспрэчна, было штосьці конскае ў гэтым смуглым, падоўжаным і разам з тым скуластым твары з адвіслаю ніжняю губою, у цьмяных вачах, амаль без павекаў, і перш за ўсё ў жорсткіх, нібы лямец, валасах, тлустымі пасмамі прыліплых да лба. І хадою яна нагадвала наравістага, упартага, як мул, альпійскага горнага каня, які зімою і ўлетку панура цягае вязанкі дроў угору і ўніз па дрогкіх камяністых горных сцежках. Калі Крэсчэнца адпачывала пасля працы, яна драмала, адставіўшы локці і склаўшы на каленях вузлаватыя рукі, абыякавыя да ўсяго, нібы стомленая кляча ў хляве, якую пасля работы ўжо нішто не цікавіць. Усё ў ёй было цвёрдае, нязграбнае, цяжкае. Думала яна павольна, улоўлівала сэнс не адразу: кожная новая думка ледзь-ледзь, як праз густое сіта, прасочвалася ў яе свядомасць; але калі штосьці новае нарэшце даходзіла да яе, яна трымалася за яго ўчэпіста і прагна. Яна ніколі не чытала — ні газет, ні малітоўніка, — ледзь умела пісаць, і нязграбныя крамзолі ў сшытку кухонных расходаў неяк дзіўна былі падобны на яе непаваротлівую, вуглаватую фігуру без намёку на жаноцкую круглявасць форм. Такі самы жорсткі, як лоб, рукі, клубы, увесь касцяк, быў і голас; нягледзячы на сакавітую гартанную цірольскую гаворку, ён скрыпеў, нібы ржавае жалеза, і гэта, зрэшты, не выклікала ніякага здзіўлення, бо ’ Крэсчэнца ніколі не гаварыла лішняга слова і таму рэдка карысталася ім. І ніхто ніколі не чуў яе смеху; гэта таксама збліжала яе з жывёламі, бо неразумным боскім стварэнням, разам з дарам мовы, бязлітасна адмоўлена ў не меншым дабры — у здольнасці выказваць свае пачуцці вольным і нястрымным смехам.

Як няшлюбнае дзіця, яе выхавалі на сродкі абшчыны; ужо ў дванаццаць гадоў яна нанялася ў хатнія служанкі, потым стала пасудніцай на рамізніцкім заезным двары, дзе звярнула на сябе ўвагу шалёнаю працавітасцю; гэта дазволіла ёй узняцца нарэшце да кухаркі ў салідным турысцкім гатэлі. Дзень пры дні Крэсчэнца ўставала ў пяць гадзін раніцы і да позняй ночы скрэбла, падмятала, шаравала, паліла ў грубцы, чысціла шчоткаю, прыбірала, гатавала абед, мясіла, качала і прасавала бялізну, мыла і бразгала посудам. Ніколі не брала выхаднога дня, нікуды не хадзіла, акрамя царквы; сонца замяняў ёй агнявы круг фаеркі, а лес — тысячы і тысячы паленаў, наколатых ёю за доўгія гады.

Мужчыны не дакучалі ёй — ці таму, што чвэрць стагоддзя цяжкай працы вытруцілі з яе ўсё жаноцкае, ці таму, што яна сама рэзка і коратка клала канец усім спробам збліжэння. Яе адзінаю радасцю былі наяўныя грошы, якія яна збірала з прагнаю настойлівасцю сялянкі і фанатызмам адзінокай жанчыны, якая не жадае на старасці зноў давіцца горкім хлебам грамадскага апекавання ў якой-небудзь багадзельні. Толькі за грошы гэтая істота з прытупленымі пачуццямі ў трыццаць сем гадоў упершыню адважылася пакінуць сваю цірольскую радзіму. Прафесійная пасрэдніца па найме служанак, якая праводзіла летні адпачынак у тых мясцінах і бачыла, як Крэсчэнца з раніцы да вечара надрывалася на кухні і ў пакоях, перацягнула яе ў Вену, паабяцаўшы двайное жалаванне. Ехалі чыгункаю, за ўсю дарогу Крэсчэнца не сказала ні слова; цяжкі кош са сваім дабром яна трымала на каленях і, хоць ногі моцна нылі, адхіляла ўсе прапановы суседзяў прыладзіць яе на багажнай сетцы, бо крадзеж і падман былі адзінымі ўяўленнямі, якія ў яе непаваротлівым сялянскім розуме звязваліся з думкаю аб сталічным горадзе. У Вене, у першыя дні, яе прыходзілася вадзіць на рынак, бо яна баялася экіпажаў, як карова баіцца аўтамабіля. Але калі яна прывыкла да чатырох вуліц, што вялі да рынка, яна стала выдатна абыходзіцца без чужой дапамогі; утаропіўшы вочы ў зямлю, трухала з кашом ад дзвярэй да рынку і зноў прыбірала, паліла ў грубцы, поркалася гэтаксама каля новай пліты, як і раней каля старой, не заўважаючы ніякай перамены. У дзевяць гадзін вечара, па вясковай завядзёнцы, яна клалася спаць, спала, як жывёліна, з адкрытым ротам, да самай раніцы і прачыналася толькі ад гучнага звону будзільніка. Ніхто не ведаў, ці задаволена Крэсчэнца новым месцам, а можа, і яна сама гэтага не ведала; яна ні з кім не зблізілася, у адказ на распараджэнні толькі няясна бурчала «добра, добра» ці, калі была не згодная, наравіста пацепвала плячамі. На суседзяў і другіх служанак яна проста не звяртала ўвагі; насмешлівыя позіркі яе болей легкадумных таварышак скочваліся з яе абыякавасці, як вада з дублёнай скуры. Толькі неяк, калі адна служанка пачала перадражніваць яе цірольскую гаворку і, нягледзячы на ўпартае маўчанне Крэсчэнцы, доўга не адставала ад яе, яна раптам выхапіла з топкі гарачую галавешку і кінулася на дзяўчыну, якая адчайна закрычала ад страху. З той пары ўсе сцерагліся яе гневу, і ніхто болей не асмельваўся насміхацца з яе.

Кожную нядзелю раніцаю Крэсчэнца надзявала шырокую, з хвандамі, спадніцу, якая тапырылася на ёй, і пляскаты вясковы каптур і ішла ў царкву. І адзін толькі раз, у свой першы вольны дзень у Вене, яна пайшла на прагулку. Але ў трамвай яна не села, а пайшла асцярожна пешшу па мітуслівых ажыўленых вуліцах. Яна па дарозе не бачыла нічога, акрамя мураваных сцен, і таму дабралася толькі да Дунайскага канала; тут яна пастаяла крыху, паглядзела, як на нешта даўно знаёмае, на імклівую плынь, потым павярнулася і пайшла той самай дарогаю назад, трымаючыся бліжэй да дамоў і з апаскаю пазбягаючы праезнай дарогі. Гэтая першая і адзіная прагулка, відаць, расчаравала яе, бо з таго часу яна ў нядзелю ніколі болей не выходзіла з дому, а лічыла за лепшае сядзець каля акна і шыць або, склаўшы рукі, проста глядзець на вуліцу. І таму сталіца не ўнесла ў яе жыццё ніякіх змен; даўно заведзенае кола круцілася па-ранейшаму, з тою толькі розніцаю, што цяпер у канцы месяца замест дзвюх сініх паперак у яе агрубелых, патрэсканых ад працы за плітою руках было чатыры. Гэтыя крэдыткі яна кожны раз разглядала доўга і недаверліва, старанна разгортвала іх, потым амаль пяшчотна разгладжвала і нарэшце хавала ў жоўтую разную шкатулку, прывезеную з вёскі. Гэтая нязграбная драўляная скрыначка была яе галоўнаю таямніцаю, сэнсам усяго жыцця. Ключ ад шкатулкі яна клала ўночы пад падушку. Куды яна хавала яго ўдзень, ніхто ў доме не ведаў.

Такою была гэтая дзіўная чалавечая істота (назавём яе так, хоць менавіта чалавечыя рысы толькі цьмяна і прыглушана акрэсліваліся ў яе паводзінах), але, мабыць, толькі засланіўшыся шорамі і шчыльна замкнуўшы ўсе пачуцці, можна было вытрываць службу ў не менш дзіўным доме маладога барона Ф. Звычайна слугі вытрымлівалі напружаную атмасферу ў ім не даўжэй тэрміну, які належала працаваць па законе — ад заняцця пасады да звальнення пасля заканчэння вызначанага часу. Раздражнёны, узрушаны да істэрыкі тон задавала гаспадыня. Гэтая пераспелая дачка багатага эсэнскага фабрыканта, якая пазнаёмілася на курорце з прыгожым маладым баронам (не вельмі радавітым і з пустою кішэняю), спешна ажаніла на сабе шмат малодшага за яе абаяльнага выглянцаванага шалапута-арыстакрата. Але ледзь мінуў мядовы месяц, як маладая ўжо мусіла прызнацца сабе, што мелі рацыю яе бацькі, якія хутчэй аддалі б перавагу больш саліднаму і дзелавому зяцю і таму былі супраць паспешнага шлюбу. Бо, не кажучы ўжо пра ўтоеныя даўгі, вельмі скора высветлілася, што муж хутка астыў і куды болей увагі звяртае на свае халасцяцкія забавы, чым на шлюбныя абавязкі; зусім нязлосны, нават дабрадушны, як і ўсе легкадумныя людзі, барон, аднак, не абцяжарваў сябе правіламі маралі, а да ўсякага разумнага змяшчэння капіталу гэты паўарыстакрат ставіўся з пагардаю, як да сведчання плебейскай вузкасці і скнарлівасці. Ён шукаў лёгкага жыцця, яна — трывалай, саліднай хатняй утульнасці, як у рэйнскіх мяшчан. Гэта абурала барона, а калі высветлілася, што, нягледзячы на яе багацце, любую больш-менш значную суму трэба выкленчваць у ашчаднай жонкі і да таго ж яна адмовілася выканаць яго самае моцнае жаданне — завесці скакавую канюшню, ён ужо не бачыў ніякіх падстаў лічыць сябе мужам гэтай нязграбнай касцістай жыхаркі паўночнай Германіі, чый гучны катэгарычны голас непрыемна рэзаў слых. Ён проста, як кажуць, даў ёй адстаўку і без грубасці, але вельмі рашуча аддаліў ад сябе абражаную жанчыну. Калі яна спрабавала папракаць яго, ён ветліва і, здавалася, нават спагадліва выслухоўваў яе, але варта было ёй скончыць сваю казань, як ён адмахваўся ад яе горкіх папрокаў, як ад цыгарэтнага дыму, і рабіў што хацеў. Гэтая бездакорная, амаль афіцыйная ветлівасць злавала расчараваную жанчыну болей, чым адкрытае супраціўленне. Супраць яго нязменна далікатнай, ніколі грубай, проста-такі вытанчанай ласкавасці яна была бяссільная і таму спаганяла назапашаны гнеў на другіх: усю сваю — зрэшты, зусім зразумелую — злосць на бязвіннай чэлядзі. Вынікі не прымусілі сябе чакаць: за два гады ў яе змянілася цэлых шаснаццаць служанак, прычым змене адной з іх папярэднічала знявага дзеяннем, і толькі з дапамогаю вельмі значнай кампенсацыі ўдалося ўладзіць непрыемную справу.

У гэтай сямейнай буры толькі адна Крэсчэнца, як рамізніцкі конь пад праліўным дажджом, захоўвала несакрушальны спакой. Яна ніколі не станавілася на чый-небудзь бок, не цікавілася ніякімі зменамі вакол сябе і, мусіць, не заўважала, што ў чужых істот, з якімі яна дзяліла чалядню, раз-пораз мяняліся імёны, колер валасоў, пах цела і звычкі. Сама яна ні з кім не гаварыла і не звяртала ніякай увагі на сярдзітае груканне дзвярамі, на перарваныя абеды, істэрычныя прыпадкі і непрытомнасць. Яна дзелавіта і раўнадушна хадзіла з кухні на рынак і з рынку назад на кухню; тое, што адбывалася па-за гэтым трывала абгароджаным колам, не цікавіла яе. Быццам мерныя ўзмахі нястомнага цэпа, адзін за другім бясконцаю чарадою праходзілі яе дні; так пражыла яна два гады ў вялікім горадзе, без ніякіх прыгод, і нічога не змянілася ў яе маленькім унутраным свеце, толькі пачак сініх крэдытак у скрыначцы патаўшчэў на цэлую цалю, і калі Крэсчэнца пад канец года, паслініўшы палец, пералічвала паперкі, яна бачыла, што ўжо недалёка да запаветнай тысячы крон.

Але выпадак карыстаецца дыяментавым свердзелам, а лёс ведае мноства хітрасцей і нярэдка з самага неспадзяванага боку падступаецца да цвёрдакаменных, здавалася б, натур і трасе іх дашчэнту. Вонкавай зачэпкай для гэтай у жыцці Крэсчэнцы паслужыла акалічнасць, амаль гэтак жа прыкметная, як і яна сама: пасля дзесяцігадовага прамежку ўлады разважылі, што зноў прыйшоў час правесці перапіс насельніцтва, і ва ўсе дамы разаслалі вельмі доўгія і складаныя анкеты, каб атрымаць дакладныя звесткі аб жыхарах. Не разлічваючы на чытэльнасць почырку і веданне арфаграфіі сваіх слуг, барон палічыў за лепшае асабіста запоўніць усе графы і таму паклікаў у свой кабінет і Крэсчэнцу. І вось калі яна, адказваючы на баронавы пытанні, назвала сваё імя, узрост і месца нараджэння, выявілася, што ён, заўзяты паляўнічы і сябар тамашняга памешчыка, часта біў казуль у гэтым глухім альпійскім кутку, і аднаго разу яго суправаджаў на паляванні цэлых два тыдні праваднік з яе роднае вёскі. А калі ў дадатак выявілася, што гэты самы праваднік даводзіцца Крэсчэнцы дзядзькам, а барон быў у дабрадушным настроі, то паміж імі з гэтай выпадковай нагоды завязалася доўгая размова, падчас якой яны зрабілі яшчэ адно дзіўнае адкрыццё, менавіта: у тым самым гатэлі, дзе Крэсчэнца працавала кухаркаю, барону аднаго разу падалі выдатна прыгатаваную аленіну; усё гэта, канечне, была драбяза, хоць і незвычайная з-за яе выпадковасці, але Крэсчэнцы, якая ўпершыню ўбачыла ў горадзе чалавека, знаёмага крыху з яе радзімаю, яна здалася проста цудам. Яна стаяла перад баронам уся чырвоная, усхвалявана-зацікаўленая, няўклюдна і задаволена адварочвалася, калі ён жартаваў з ёю і, пераймаючы цірольскую гаворку, пытаўся, ці ўмее яна спяваць з пералівамі, як у Ціролі, і да таго падобнае. Нарэшце ён развесяліўся ад сваіх забавак і, па вясковай звычцы, шлёпнуў яе па цвёрдым азадку і з усмешкаю сказаў на развітанне:

— Ну, ідзі, слаўная Чэнці, і вось табе яшчэ дзве кроны за тое, што ты з Цылерталя.

Зразумела, гэтае здарэнне само па сабе не было ні рамантычным, ні значным. Але на прытупленыя, быццам дрымотныя на дне душы пачуцці Крэсчэнцы пяціхвілінная размова з баронам уздзейнічала як камень, кінуты ў балота: толькі паволі, ляніва ўзнікалі кругі на паверхні, павольна, вельмі павольна і цяжка разыходзіліся яны, пакуль не дакрануліся да краю свядомасці. Упершыню за апошнія гады маўчання Крэсчэнца зноў пагаварыла шчыра з чалавекам, і звышнатуральным здаўся ёй збег акалічнасцей, што гэты першы чалавек, з якім яна пагаварыла, жыве вось тут у мураваным хаосе і ведае яе горы і нават аднаго разу пакаштаваў прыгатаваную ёю аленіну. Да таго ж гэты бесцырымонны пляскач па азадку, які, згодна з правіламі вясковага абыходжання, абазначае нешта накшталт лаканічнага запытання-заляцання да дзяўчыны. І хоць дзёрзкая думка, што гэты элегантны знатны пан папраўдзе можа звярнуцца да яе з падобным запытаннем, і не прыходзіла ёй у галаву, але яго фамільярны жэст разбудзіў у ёй нейкія цьмяныя летуценні.

І вось гэтая выпадковая размова паслужыла штуршком да таго, што ў глыбіні душы ў Крэсчэнцы пачаўся рух, які паступова, пласт за пластом, захапіў яе ўсю і нарэшце спачатку ледзь прыкметна, а потым усё выразней выклікаў новае нязведанае пачуццё — так бяздомны сабака раптам інстынктыўна з усіх двухногіх стварэнняў, што мітусяцца вакол яго, выбірае адно і прызнае яго сваім гаспадаром; з гэтага часу ён бегае за тым, каго над ім паставіў лёс, добраахвотна падпарадкоўваецца яму, сустракае яго гучным брэхам, віляючы хвастом, і паслухмяна ходзіць за ім усюды па пятах. Тое ж адбылося і з Крэсчэнцай: у яе ўнутраны свет, надзейна абмежаваны дагэтуль толькі пяццю прывычнымі паняццямі — грошы, рынак, кухонная пліта, царква і ложак, — раптам уварвалася нешта новае, што ўладарна патрабавала сабе месца, а ўсё старое гвалтоўна адсоўвала ўбок. І як сяляне не любяць расставацца з дабром, якое аднаго разу папала ў іх цвёрдыя рукі, так і Крэсчэнца прагна ўхапілася за гэтае новае пачуццё і глыбока схавала яго на дне сваёй дрымотнай свядомасці. Між іншым, гэтае пераўтварэнне выявілася не адразу, дый першыя адзнакі былі мала прыкметныя; напрыклад, яна чысціла вопратку і абутак барона з нейкім асаблівым, фанатычным стараннем, па-ранейшаму пакідаючы вопратку і абутак баранесы пад нагляд пакаёўкі; яе часта бачылі ў калідоры і панскіх пакоях; пачуўшы шчоўканне замка ў дзвярах, яна хуценька падавалася ў пярэднюю — узяць у барона паліто і палку. З падвоеным стараннем завіхалася яна на кухні і нават, з вялікімі намаганнямі, пытаючы невядомай ёй дарогі ў прахожых, дабралася да галоўнага рынку, каб дастаць на смажаніну кавалак аленіны. І яшчэ яна пачала ўважлівей сачыць за сваім вонкавым выглядам.

Прайшло каля двух тыдняў, перш чым паказаліся першыя расткі, якія пусціла ў яе ўнутраным свеце новае пачуццё. І патрабаваўся не адзін тыдзень на тое, каб поруч з ім вырасла яшчэ адно пачуццё, якое неўзабаве набыло выразную форму і афарбоўку. Гэтым другім пачуццём, якое служыла як бы дапаўненнем да першага, была спачатку падсвядомая, а потым паступова непрыкрытая, гарачая нянавісць да баронавай жонкі, да жанчыны, якая мела права жыць у яго доме, спаць і размаўляць з ім і тым не менш не плаціла яму за гэта такою адданаю пашанаю, якую адчувала да яго сама Крэсчэнца. Ці таму, што яна міжвольна пачала прыглядвацца да сваіх гаспадароў і стала аднаго разу сведкам сямейнай сцэны, у час якой яе кумір быў агідна зняважаны жонкаю, ці таму, што пагардліва-халоднае абыходжанне са слугамі надзьмутай паўночніцы было ўдвая нязносна Крэсчэнцы ў параўнанні з жартаўліваю фамільярнасцю барона, — так ці інакш, але гаспадыня, якая нічога не падазравала, пастаянна натыкалася на нейкае ўпартае процідзеянне Крэсчэнцы, на яе калючую, дрэнна прыхаваную варожасць. Так, баранесе прыходзілася сама мала два разы званіць, перш чым Крэсчэнца з наўмыснаю маруднасцю і яўнаю неахвотаю з’яўлялася па выкліку, пры гэтым яе энергічна прыўзнятыя плечы недвухсэнсава сведчылі аб гатоўнасці да рашучага адпору. Даручэнні і загады гаспадыні яна выслухоўвала ў панурым маўчанні, і баранеса ніколі не ведала, ці правільна Крэсчэнца зразумела яе; калі ж яна, на ўсякі выпадак, паўтарала свае словы, тая ў адказ толькі сярдзіта ківала галавою або пагардліва кідала: «Ды ўжо чула!» Або калі трэба было ўжо ісці ў тэатр і баранеса нервова насілася па пакоях, раптам прападаў патрэбны ключ, а праз паўгадзіны яго нечакана знаходзілі ў якім-небудзь кутку. Калі баранесе прасілі што-небудзь перадаць ці званілі па тэлефоне, Крэсчэнца заўсёды забывала паведаміць пра гэта; на роспыты і папрокі яна, не выказваючы ніякага шкадавання, толькі адказвала са злосцю: «А я забылася!» У вочы гаспадыні Крэсчэнца ніколі не глядзела — можа, баялася выдаць сваю нянавісць.

Між тым сямейныя сваркі не спыняліся, і паміж мужам і жонкаю разыгрываліся ўсё болей цяжкія сцэны; магчыма, незразумелая злосць Крэсчэнцы часткова была прычынаю раздражняльнасці баранесы, якая расла дзень у дзень. Занадта працяглае дзявоцтва, якое разладзіла яе нервы, горыч ад халоднасці да яе барона, задзірлівыя варожыя паводзіны слуг — усё гэта прывяло да таго, што разнерваваная ўсё болей траціла кантроль над сабою. Дарэмна яе шпігавалі бромам і вераналам; штучна стрыманае ўзбуджэнне з падвоенаю сілаю прарывалася ў час сутычак, і ўсё заканчвалася істэрычнымі прыпадкамі і плачам, прычым ніхто не спагадаў ёй і нават не спрабаваў паказаць, што шчыра хоча ёй дапамагчы. Нарэшце доктар, да якога звярнуліся за парадаю, параіў ёй паехаць на два месяцы ў санаторый. Звычайна вельмі няўважлівы муж з такою раптоўнаю заклапочанасцю адобрыў гэтую прапанову, што баранеса, якою зноў авалодаў недавер, спачатку не згадзілася ехаць. Але ўрэшце яе ўсё-такі пераканалі; было вырашана, што пакаёўка паедзе з гаспадыняю, а Крэсчэнца застанецца адна на ўсю вялікую кватэру абслугоўваць барона.

Вестка, што клопаты пра гаспадара будуць давераны ёй адной, уздзейнічала на непаваротлівы розум Крэсчэнцы як моцны ўзбуджальны сродак. Быццам усе жыццёвыя сокі гэтай жанчыны дагэтуль былі змешчаны ў чарадзейнай бутэлечцы, і цяпер, калі яе моцна страсянулі, з самых глыбінь яе істоты, з самага дна, паднялася затоеная страснасць і цалкам перайначыла яе. Ранейшую няўклюднасць як рукою зняло; ледзяны панцыр, які быццам скаваў яе, растаў, і рухі, хада ў яе сталі лёгкія і энергічныя. Наэлектрызаваная радаснаю весткаю, яна насілася па пакоях, бегала ўгору і ўніз па лесвіцы; не чакаючы распараджэнняў, памагала рыхтавацца да ад’езду, сама адна спакаваля ўсе чамаданы і занесла іх у карэту. А ўвечары, калі барон вярнуўся з вакзала і, аддаючы Крэсчэнцы палку і паліто, з уздыхам палёгкі сказаў: «Шчасліва выправадзіў!», адбылося нешта небывалае. Раптам вакол шчыльна сціснутых губ Крэсчэнцы, якія дагэтуль, як у жывёл, ніколі не смяяліся, пачалося нейкае дзіўнае пацепванне, рот скрывіўся, расцягнуўся, і нечакана яе твар асвяціўся такою дурнаватаю, радаснаю, жывёльна адкрытаю ўсмешкаю, што барона гэта непрыемна ўразіла, і ён моўчкі, саромеючыся сваёй недарэчнай фамільярнасці, пайшоў да сябе ў пакой.

Але гэтая мімалётная збянтэжанасць хутка знікла, і ўжо ў бліжэйшыя дні абодва, гаспадар і служанка, аднадушна цешыліся чароўным адчуваннем спакою і прыемнай свабоды. Ад’езд баранесы як бы разагнаў навіслыя над домам навальнічныя хмары; вольны муж, шчасліва збаўлены ад пастаяннага абавязку даваць справаздачу пра ўсе свае ўчынкі, ужо ў першы вечар прыйшоў дадому вельмі позна, і маўклівая паслужлівасць Крэсчэнцы незвычайна кантраставала з вельмі ўжо шматслоўным прыёмам, які звычайна аказвала яму жонка. Крэсчэнца ў сваю чаргу з вялікім стараннем завіхалася ў гаспадарцы: уставала на досвітку, да бляску начышчала ручкі і клямкі, як заведзеная, скрэбла і мыла, прыдумвала надзвычайна смачныя стравы, і ўжо ў першы дзень, за абедам, барон са здзіўленнем убачыў, што дзеля яго аднаго пастаўлены каштоўны сервіз са срэбра, які бралі з буфета толькі ў асабліва ўрачыстых выпадках. Барон наогул не вызначаўся ўважлівымі адносінамі да свайго атачэння, але і ён не мог не заўважыць клапатлівай, амаль пяшчотнай паслужлівасці гэтай дзіўнай істоты; а таму што з характару ён быў чалавек дабрадушны, то і не скупіўся на пахвалу. Ён хваліў прыгатаваныя ёю стравы, час ад часу звяртаўся да яе з прыветлівымі словамі, а калі аднаго разу раніцаю ў дзень баронавых імянін на стале з’явіўся цудоўны торт з яго ініцыяламі і гербам, высыпаным цукрам, ён весела засмяяўся і сказаў:

— Ты ж мяне зусім збалуеш, Чэнці! А што я буду рабіць, калі, не дай бог, зноў вернецца мая жонка?

Аднак барон яшчэ некалькі дзён стрымліваўся і не даваў сабе поўнай волі. Але потым ён па многіх прызнаках пераканаўся, што Крэсчэнца яго не выдасць, і завёў у доме дашлюбныя халасцяцкія парадкі. На чацвёрты дзень свайго саламянага ўдаўства ён паклікаў да сябе Крэсчэнцу і без доўгіх тлумачэнняў абыякавым тонам распарадзіўся, каб яна ўвечары падрыхтавала халодную вячэру на дзве асобы, а сама ішла спаць, — астатняе ён усё зробіць без яе. Крэсчэнца выслухала яго моўчкі, не маргнуўшы вокам; нельга было вызначыць, што яна зразумела сэнс яго слоў, што ён дайшоў да яе нізкага лба. Аднак вельмі хутка барон з вясёлым здзіўленнем пераканаўся, што Крэсчэнца добра ведала, што меў на ўвазе яе гаспадар, бо калі ён позна ўвечары вярнуўся з тэатра дадому з маладзенькай вучаніцай опернай студыі, то не толькі стол быў вытанчана сервіраваны і ўпрыгожаны кветкамі, але і ў спальні побач з яго ложкам быў падрыхтаваны нанач яшчэ адзін і госцю чакалі пантофлі і шаўковы шлафрок баранесы. Муж, які вырваўся на волю, мусіў міжвольна ўсміхнуцца, пабачыўшы такую выключную стараннасць служанкі. Усякая сарамлівасць перад гэтай вернай саўдзельніцай знікла сама па сабе, і ўжо раніцай ён паклікаў яе званком, каб яна памагла адзецца даме яго сэрца; гэта канчаткова замацавала іх маўклівую згоду.

Тады ж Крэсчэнца атрымала новае імя. Вясёлая баронава сяброўка, якая якраз у тыя дні развучвала партыю Эльвіры і жартам называла свайго палюбоўніка Дон Жуанам, аднаго разу з усмешкаю сказала яму: «Пакліч сюды сваю Лепарэлу!» Гэтае імя насмяшыла барона — бо яно ніяк не пасавала да сухарлявай ціролькі, — і з гэтага часу ён інакш не зваў яе, як Лепарэла. Крэсчэнца, упершыню пачуўшы непрывычнае слова, неўразумела падняла вочы, але, захопленая мілагучнасцю гэтага, хоць і незразумелага ёй імя, успрыняла перайменаванне з гордасцю, быццам ёй надалі ганаровае званне: кожны раз, калі барон весела клікаў яе новым імем, яе вузкія губы рассоўваліся, адкрываючы жоўтыя конскія зубы, і яна лісліва, быццам сабака, падыходзіла да свайго літасцівага ўладара, каб выслухаць яго загады.

Імя далі жартам, але будучая прымадона і не падазравала, як беспамылкова трапна яна ахрысціла баронаву служанку і як надзвычай дакладна гэтае імя вызначала дзіўную істоту, бо высахлая векавуха, якая не знала кахання, — падобна супольніку Дон Жуана Дапонтэ[66], знаходзіла нейкую незразумелую радасць у прыгодах свайго гаспадара.

Ці радавалася яна, што кожнае раніцы бачыла ложак ненавіснай гаспадыні раскінуты і зганьбаваны то адным, то другім маладым целам, ці ў ёй самой абуджаліся таемныя жаданні, але гэтая набожная, непрыступная старая векавуха з нейкаю шалёнаю гатоўнасцю памагала барону ў яго любоўных прыгодах. Сама яна, змардаваная дзесяцігоддзямі цяжкай працы, даўно стала істотаю бясполаю і цяпер грэлася каля чужога агню, з пажадлівасцю зводніцы праводзячы позіркам да дзвярэй спальні спачатку першую, потым другую, а потым і трэцюю госцю: нібы пратрава, уздзейнічала на яе дрымотную свядомасць гэтая ўзбуджальная вострая атмасфера, гэтае далучэнне да баронавых любоўных уцех. Крэсчэнца сапраўды ператварылася ў Лепарэлу і стала такою ж разбітною, жваваю і кемліваю, як і яе жыццярадасны цёзка; у яе з’явіліся зусім новыя, нечаканыя рысы, як быццам яны выраслі ў гарачай атмасферы руплівага саўдзельніцтва, — мноства маленькіх хітрыкаў, знаходлівасць, нешта пранырлівае, цікаўнае, насцярожанае і дзёрзкае. Яна падслухоўвала каля дзвярэй, заглядвала ў замочную шчыліну, абшнарвала пакоі і ложкі; учуўшы новую дзічыну, падштурхнутая дзіўным узбуджэннем, яна насілася ўгору і ўніз па лесвіцы, і мала-памалу гэтая вострая цікаўнасць, гэтае прагнае саўдзельніцтва ператварылі неадчувальную статую, якою яна здавалася дагэтуль, у нешта накшталт жывога чалавека. На здзіўленне ўсім суседзям, Крэсчэнца раптам зрабілася гаваркою: яна балбатала з пакаёўкамі, няўклюдна жартавала з паштальёнам, на рынку ўступала ў размову з гандляркамі, а аднаго разу ўвечары, калі на дварэ ўжо патухлі ліхтары, служанкі ў доме насупраць пачулі дзіўнае мурлыканне, якое даносілася са звычайна маўклівага акна: няўмела, скрыпучым голасам Крэсчэнца напявала адну з тых песенек, якія ўвечары спяваюць цірольскія пастушкі на альпійскіх пашах; нязладжана, цяжка, быццам спатыкаючыся, вырывалася няхітрая мелодыя з неспрактыкаваных вуснаў, і ўсё-такі ў ёй чуваць было нешта замілаванае і далёкае. Упершыню з часу дзяцінства Крэсчэнца спрабавала спяваць, і гэтыя няўпэўненыя гукі, якія з цяжкасцю прабіваліся на святло з цемры страчаных гадоў, міжвольна бралі за сэрца. Менш за ўсіх заўважаў перамену ў Крэсчэнцы барон — ненаўмысны віноўнік гэтага дзівоснага пераўтварэння, бо хто ж аглядваецца на свой цень? Ведаеш, што ён увесь час бясшумна ідзе за табою па пятах, калі-нікалі забягае наперад, быццам яшчэ неўсвядомленае жаданне, але як рэдка чалавек прыглядаецца да яго і спрабуе пазнаць самога сябе ў гэтым недарэчна перакручаным абліччы! Барон нічога не бачыў у Крэсчэнцы, акрамя таго, што яна заўсёды была гатовая да паслуг, маўклівая, надзейная і самазабыўна адданая. Ён асабліва цаніў якраз гэтую маўклівую заўсёдную пачцівасць у самых рызыкоўных сітуацыях; часам спагадліва, быццам гладзіў сабаку, кідаў прыветлівае слова, іншы раз дазваляў сабе пажартаваць з ёю, нават гулліва тузаў за вуха, а то і дарыў крэдытку ці білет у тэатр — яму драбяза, якую ён, не раздумваючы, выцягваў з кішэні камізэлькі, а ёй — рэліквіі, якія яна свята захоўвала ў сваёй скрыначцы. Паступова ён прывык думаць услых пры Крэсчэнцы, даваў ёй усё больш складаныя даручэнні; і чым больш ён давяраў ёй, тым больш старанна і ўдзячна яна служыла яму. У яе ўсё мацней развіваўся нейкі дзіўны інстынкт, нешта падобнае на нюх ганчака — яна ўвесь час вынюхвала, высочвала і вышуквала самыя нязначныя баронавы жаданні і не толькі выконвала, але нават і папярэджвала іх; усё яе жыццё, уласныя планы і надзеі быццам перайшлі ў барона; яна на ўсё глядзела яго вачамі, слухала яго вушамі, дзяліла яго прыгоды і радасці ў нейкім амаль ненармальным натхненні. Яна ўся ззяла, калі гаспадар прыводзіў яшчэ адну новую жанчыну, і з яўным расчараваннем, амаль з крыўдаю ад няспраўджаных надзей сустракала яго, калі ён вяртаўся дадому без каханкі — яе калісьці сонны розум працаваў цяпер гэтак жа спрытна і імкліва, як раней працавалі толькі рукі, а ў вачах гарэў жывы, дапытлівы агеньчык. У загнанай, змардаванай цяжкаю працаю клячы абудзіўся чалавек, але чалавек цёмны, скрытны, хітры і небяспечны, поўны каварных намераў і гатовы на любыя інтрыгі.

Аднаго разу барон вярнуўся дадому раней звычайнага і са здзіўленнем спыніўся ў пярэдняй: што ён чуе? З кухні, дзе звычайна заўсёды панавала мёртвая цішыня, даносіліся цяпер дзіўныя галасы і смех. І вось ужо ў прачыненых дзвярах паказалася Лепарэла, збянтэжана і разам з тым задзірліва перабіраючы фартух.

— Прабачце, паночку, — сказала яна, утаропіўшы вочы ў падлогу, — у мяне тут сядзіць кандытарава дачка, прыгожая дзяўчына… яна так хоча з вамі пазнаёміцца.

[66] Аўтар лібрэта оперы «Дон Жуан» Моцарта.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Империя искр
Империя искр
[Альтернативная история / Попаданцы / Книги про волшебников / Любовное фэнтези / Самиздат]
Как упоительны в России вечера! Начало ХХ века, Российская империя, бал дебютанток... На первый взгляд я удачно попала - в тело младшей дочери княгини Вяземской. Титул, юность, красота, и главное
0
Ты не должен был возвращаться
Ты не должен был возвращаться
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
— Мам. Где Алина? Она медленно ставит на плиту сковородку и садится. — Зачем тебе? — Я спросил, где она. — Андрей, шесть лет прошло. — Я умею считать. — Я с ней не здороваюсь с
0
Оригами из протоколов
Оригами из протоколов
[Детективы / Проза / Современная проза]
Убийство военврача в маленьком районном городке Акшинске по горячим следам не раскрылось. В уголовном деле, переданном следователю Анне Чернышовой, нет ни подозреваемых, ни мотивов, ни перспективных
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Некромант для эльфийки
Некромант для эльфийки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Эльфийская принцесса учится в Академии Магии из-за предсказания оракула, что именно там она найдет своего единственного, того, кто предназначен ей судьбой. И она действительно встречает его, но в
0
В разводе
В разводе
[Современные любовные романы]
Его обвиняли в покушении на моего отца, но он чудом избежал наказания, вовремя сбежав из страны со своей любовницей. Похороны отца, разваливающаяся корпорация и внезапная беременность — все это
0
Открывая двери
Открывая двери
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Они нами пользовались, как хотели. Один меня шантажирует, второй заставил тебя подписать идиотский контракт. Нам нужно, как минимум поиздеваться над ними. Отомстить! — сжимаю ладонь в кулак и
0
Наследница для миллиардера
Наследница для миллиардера
[Современные любовные романы / Самиздат]
Меня зовут Виктория, мне тридцать лет, и я очень хотела стать мамой. Мой муж оказался бесплоден, и мы вместе решились на серьезный шаг. Так на свет появилась долгожданная дочка. Но, как только
0
Воля Неба и судьба человека. Труды и переводы
Воля Неба и судьба человека. Труды и переводы
[Философия / Научная литература: прочее]
Серия «Российское китаеведение: избранное» продолжает ранее выходившую серию «Corpus sericum», в которой публикуются избранные труды, статьи и переводы известных отечественных ученых-синологов.
0
После измены счастье есть
После измены счастье есть
[Современные любовные романы / Самиздат]
– Умеешь ты трагедию из ерунды сделать, – бросает муж. – Измена законной супруге и секс с замужней женщиной, по-твоему, это ерунда? – Ну что ты в бутылку лезешь? Что изменилось со вчерашнего
2
Госпожа Бовари
Госпожа Бовари
[Классическая проза / Старинная литература: прочее]
Роман Флобера «Госпожа Бовари» (1856) – одно из ключевых произведений литературы реализма и безоговорочный шедевр европейской литературы. Лаконичный, простой, но трагичный сюжет супружеской жизни
0
Великий посад Москвы. Подлинная история Китай-города
Великий посад Москвы. Подлинная история Китай-города
[Архитектура / Культурология]
Китай-город – это второй по значимости и по возрасту исторический центр Москвы. В XVII веке, во время своего расцвета, он обустраивался величественными храмами и великолепными каменными особняками,
0
Славянский мир
Славянский мир
[История]
В книге публикуется главное произведение выдающегося русского мыслителя, этнографа, картографа Александра Федоровича Риттиха «Славянский мир», ставшее своего рода манифестом славянского движения. В
0
Понтий Пилат
Понтий Пилат
[Исторические приключения / Биографии и Мемуары / Современная проза / Историческая проза]
Что значит быть человеком, на плечах которого лежит судьба истории? Понтий Пилат, прокуратор Иудеи, вынесший смертельный приговор Иисусу Христу, знал это как никто другой. Его образ нашел
0
Общества Обмен Личность. Труды по социальной антропологии
Общества Обмен Личность. Труды по социальной антропологии
[Обществознание]
Избранные труды выдающегося представителя Французской социологической школы, получившие мировое научное признание и имеющие важное значение для развития социологии, социальной антропологии и
0
Клятва на крови
Клятва на крови
[О любви / Современные любовные романы]
Он — наследник мафиозного клана. Она — разменная пешка в сделке между семьями. Но никто не ожидал, что пешка научится делать ходы. Алиса отправлена в Сицилию по приказу отца — как часть договора с
0