MoreKnig.org

Навелы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ман Томас, Цвэйг Штэфан



Шрифт:

Міжвольна, сам таго не заўважаючы, я абняў яго, чужога чалавека, за плечы і павёў, як вядуць хворага. Ён паглядзеў на мяне здзіўленым і бясконца ўдзячным позіркам… ужо ў гэты момант паміж намі ўзнікла адчуванне нейкай агульнасці. Мы падышлі да нябожчыцы… Яна ляжала, белая на белых прасцінах — я адчуў, што мая прысутнасць усё яшчэ гняце яго, і таму адышоў убок, каб пакінуць яго сам-насам з ёю. Ён паволі наблізіўся да ложка… няўпэўнена, ён валачыў ногі… па тым, як уздрыгвалі плечы, я бачыў, які боль ірве яго сэрца… ён ішоў… як ідзе чалавек насустрач жахлівай буры… І раптам ён укленчыў перад ложкам… гэтак жа, як раней укленчыў я.

Я падскочыў да яго, памог падняцца і пасадзіў у крэсла. Ён болей не саромеўся і заплакаў уголас. Я не мог вымавіць ні слова і толькі неўсвядомлена гладзіў рукою па яго светлых, мяккіх, як у дзіцяці, валасах. Ён схапіў мяне за руку… ласкава і разам з тым неяк боязна… і раптам я адчуў на сабе яго пільны позірк…

— Скажыце мне праўду, доктар, — выціснуў ён з сябе, — яна наклала на сябе рукі?

— Не, — адказаў я.

— А… хто-небудзь… вінаваты ў яе смерці?

— Не, — паўтарыў я, хоць у мяне ўжо гатовы быў вырвацца крык: «Я! Я! Я!.. І ты!.. Мы абодва! І яе ўпартасць, яе няшчасная ўпартасць!» Але я стрымаўся і паўтарыў яшчэ раз:

— Не… ніхто не вінаваты… гэта лёс!

— Проста не верыцца, — прастагнаў ён, — не верыцца. Пазаўчора яна была на балі, усміхалася, кіўнула мне. Няўжо такое ўвогуле магчыма? Як гэта магло здарыцца?

Я пачаў расказваць яму доўгую фальшывую гісторыю. Нават яму я не выдаў нябожчыцынай таямніцы. Усе гэтыя дні мы былі нібы два браты, быццам асветленыя пачуццём, якое звязвала нас абодвух… Мы не давяралі яго адзін аднаму, але абодва ведалі, што ўсё наша жыццё належала гэтай жанчыне… Часам словы так і прасіліся з вуснаў, але я сціскаў зубы — і ён не даведаўся, што яна насіла пад сэрцам яго дзіця… што яна хацела, каб я забіў гэтае дзіця, яго дзіця, і што яна ўзяла яго з сабою ў бяздонне. І ўсё ж мы гаварылі толькі пра яе ў гэтыя дні, пакуль я хаваўся ў яго… бо — я забыўся вам сказаць — мяне шукалі… Яе муж прыехаў, калі труну ўжо зачынілі… ён не хацеў верыць афіцыйнай версіі… людзі гаварылі рознае… і ён шукаў мяне… Але я не мог адважыцца сустрэцца з ім… убачыць яго, чалавека, з якім, як я ведаў, яна пакутавала… Я хаваўся… чатыры дні не выходзіў на вуліцу, чатыры дні мы абодва не пакідалі кватэры… Яе каханы купіў мне на чужое прозвішча месца на параходзе, каб я мог уцячы… Нібы злодзей, пракраўся я ноччу на палубу, каб ніхто мяне не пазнаў… Я пакінуў там усё, што ў мяне было… дом і работу, якая забрала сем гадоў жыцця. Усё маё дабро пакінута на волю лёсу, кожны можа ўзяць што хоча… і начальства, мусіць, ужо звольніла мяне са службы, бо я без дазволу пакінуў свой пост… Але я болей не мог жыць у гэтым доме, у гэтым горадзе… у гэтым свеце, дзе ўсё нагадвала мне яе…

Як злодзей, уцёк я ноччу… толькі каб пазбавіцца ад яе… забыць…

Але… калі я падняўся на борт… ноччу… апоўначы… мой сябар быў са мною… тады… тады… якраз падымалі нешта кранам… штосьці прадаўгаватае… чорнае… гэта была яе труна… вы чуеце: яе труна… Яна праследавала мяне, як раней я праследаваў яе… і я мусіў стаяць побач, з абыякавым выглядам, бо ён, яе муж, таксама быў тут… ён вязе цела ў Ангельшчыну… можа, ён хоча анатаміраваць яго… Ён авалодаў ёю… цяпер яна зноў належыць яму… ужо не нам… нам абодвум… Але я яшчэ тут… Я пайду за ёю да канца… ён не даведаецца, не павінен ніколі даведацца… я здолею абараніць яе таямніцу ад любога замаху… ад гэтага нягодніка, з-за якога яна пайшла на смерць… Нічога, нічога ён не даведаецца… яе таямніца належыць мне, толькі мне аднаму…

Разумееце цяпер… разумееце цяпер… чаму я не магу бачыць людзей… не выношу іх смеху… калі яны фліртуюць і прагнуць збліжэння… Бо там, унізе… унізе, у труме, паміж цюкамі з чаем і паўднёвымі арэхамі, стаіць яе труна… Я не магу прабрацца туды, трум замкнёны… але я адчуваю гэта ўсёю сваёю істотаю, адчуваю кожную секунду… і тады, калі тут іграюць вальсы або танга… Гэта, вядома, глупства, бо на дне мора ляжаць мільёны мерцвякоў, пад кожнаю пядзяю зямлі, на якую мы ступаем нагою, гніе труп… і ўсё-такі я не магу, не магу вынесці, калі наладжваюць тут маскарады і гэтак пажадліва смяюцца. Я адчуваю, што нябожчыца тут, тут яна, і ведаю, чаго яна ад мяне хоча… я ведаю, на мне яшчэ ляжыць абавязак… яшчэ не канец… яе таямніца яшчэ не схавана канчаткова… Нябожчыца яшчэ не адпусціла мяне…

На сярэдняй палубе зашоргалі крокі, зашлёпалі мокрыя швабры — матросы пачалі сваю ранішнюю прыборку. Ён здрыгануўся, як чалавек, якога злавілі на месцы злачынства; на яго змучаным твары адлюстраваўся спалох. Ён падняўся і прамармытаў:

— Пайду… пайду ўжо.

Цяжка было глядзець на яго — вельмі непрыглядны быў позірк апухлых пустых вачэй, пачырванелых ад віскі ці ад слёз. Яго бянтэжыла маё спачуванне, я адчуваў ва ўсёй яго згорбленай фігуры сорам, пакутлівы сорам за шчырасць са мною ў гэтую доўгую ноч. Міжволі я сказаў:

— Можа, вы дазволіце мне зайсці ўдзень да вас у каюту?

Ён паглядзеў на мяне, — жорсткая, здзеклівая, цынічная ўсмешка скрывіла яго губы, з нейкаю злосцю выціскаў ён з сябе кожнае слова.

— Ага… ваш славуты абавязак дапамагаць… ага… Гэтым самым слоўцам вы і спакусілі мяне, прымусілі развязаць язык. Ну не, паночку, дзякуй. Не думайце, што мне цяпер лягчэй, пасля таго як я перад вамі вывернуў наверх усе свае вантробы, аж да самых кішак. Жыццё сваё я скалечыў, і ніхто мне яго не паправіць… выйшла гэтак, што служба шаноўнаму галандскаму ўраду мне нічога не дала… Пенсія — цю-цю, як бяздомны сабака вяртаюся я ў Эўропу… Скуголю, як сабака, што ідзе за труною… Беспакарана нядоўга бягуць тыя, каго гоніць амок: рана ці позна іх збіваюць з ног, і я спадзяюся, што канец ужо не за гарамі… Не, дзякуй, паночку, за ласкавае жаданне мяне наведаць… У мяне ўжо ёсць у каюце сябрукі… некалькі пляшак добрага старога віскі, яны мяне часам суцяшаюць, а потым яшчэ — мой даўні сябар, да якога я, на жаль, своечасова не звярнуўся, — мой слаўны браўнінг… ён, зрэшты, паможа лепей, чым усялякая балбатня… Прашу вас, не турбуйцеся… у чалавека заўсёды застаецца адзінае права — здохнуць, як яму хочацца… і без няпрошанай дапамогі.

Ён яшчэ раз насмешліва… нават задзірліва паглядзеў на мяне, але я адчуваў — гэта гаварыў адно сорам, бясконцы сорам. Потым ён уцягнуў галаву ў плечы, павярнуўся і, не развітваючыся, пайшоў неяк крыва, цягнучы ногі, па ўжо светлай палубе да кают. Болей я яго не бачыў. Дарэмна шукаў я яго ў наступныя дзве ночы на звычайным месцы. Ён знік, і я мог бы падумаць, што ўсё гэта сон ці галюцынацыя, каб маю ўвагу не прыцягнуў пасажыр з жалобнаю павязкаю на рукаве. Гэта быў багаты галандскі камерсант, і мне расказалі, што ён толькі што страціў жонку, якая памерла ад нейкай трапічнай хваробы. Я бачыў, як ён хадзіў узад і ўперад па палубе ў баку ад другіх, бачыў замкнёны, засмучаны выраз яго твару, і думка пра тое, што я ведаю яго патаемныя думкі, бянтэжыла мяне; я заўсёды збочваў з дарогі, калі сустракаўся з ім, бо нават позіркам баяўся выдаць, што ведаю пра яго лёс болей, чым ён сам.

У неапальскім порце здарыўся потым той загадкавы няшчасны выпадак, тлумачэнне якому трэба, мне здаецца, шукаць у апавяданні незнаёмага. Большасць пасажыраў вечарам з’ехала на бераг — я сам падаўся ў оперу, а адтуль у залітую святлом кавярню на Віа Рома. Калі мы ў шлюпцы вярталіся на параход, мне кінулася ў вочы, што некалькі лодак з паходнямі і ацэтыленавымі ліхтарамі кружылі ў пошуках чагосьці вакол карабля, а наверсе ў цемры неяк таямніча расхаджвалі карабінеры і жандары. Я спытаўся ў аднаго з матросаў, што здарылася. Ён ухіліўся ад адказу, і было ясна, што камандзе загадана маўчаць; на другі дзень, калі параход спакойна і без ніякіх здарэнняў пайшоў далей, у Геную, на борце па-ранейшаму нічога нельга было даведацца, і толькі ў італійскіх газетах я пазней прачытаў рамантычна ўпрыгожанае паведамленне пра тое, што здарылася ў Неапалі. У тую ноч, пісалі газеты, у позні час, каб не турбаваць сумным відовішчам пасажыраў, з борта парахода спускалі ў лодку труну з астанкамі знатнай дамы з галандскіх калоній. Матросы, у прысутнасці мужа, спускалі труну па вераўчанай лесвіцы ўніз. У гэты момант нешта цяжкае ўпала з верхняй палубы і пацягнула з сабою ў ваду і труну, і матросаў, і нябожчыцынага мужа, які дапамагаў ім. Адна з газет сцвярджала, што гэта быў нейкі вар’ят, які кінуўся зверху на вераўчаную лесвіцу. Другая газета пераконвала, што лесвіца абарвалася сама ад празмернага цяжару; як бы там ні было, параходная кампанія прыняла, відавочна, усе захады, каб утоіць праўду. Спусцілі лодкі і з вялікаю цяжкасцю выратавалі матросаў і нябожчыцынага мужа, але свінцовая труна адразу ж пайшла на дно, і яе не знайшлі. Кароткая нататка, што ў порце прыбіла да берага труп невядомага мужчыны ва ўзросце каля сарака гадоў, якая ў гэты час з’явілася ў газетах, не прыцягнула да сябе ўвагі грамадскасці, бо, відаць, яна не мела дачынення да рамантычна апісанага здарэння; але перада мною, ледзь толькі я прачытаў гэтыя кароткія радкі, яшчэ раз, як прывід, выступіў з-за газетнага ліста сінявата-бледны твар з бліскучымі шкельцамі акуляраў.

Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны

За дзесяць гадоў да вайны я адпачываў на Рыўеры, у невялічкім пансіёне, і вось там аднаго разу за сталом выбухнула гарачая спрэчка, якая пагражала скончыцца сапраўднай сваркай са злоснымі выпадамі і нават абразаю. Большасць людзей не вызначаецца багатай фантазіяй. Тое, што адбываецца дзесьці далёка, непасрэдна не тычыцца іх, не кранае і іх пачуццяў; але варта нават нязначнаму здарэнню адбыцца ў іх на вачах, адчувальна блізка, як імі авалодвае азарт. У такіх выпадках людзі як бы кампенсуюць звычайную сваю абыякавасць неадпаведнай і празмернай гарачнасцю.

Гэтак было і ў нашай добрапрыстойнай кампаніі; за абедам мы вялі small talk[53], мірна перакідваліся лёгкімі жартамі, устаўшы з-за стала, адразу ж разыходзіліся ў розныя бакі: нямецкая пара выпраўлялася з фотаапаратам на прагулку, дабрадушны датчанін — да сваіх нудных вудачак, ангельская лэдзі — да сваіх кніжак, муж і жонка італійцы падаваліся ў Монтэ-Карла, а я гультаяваў, разлёгшыся ў плеценым крэсле, або садзіўся за работу.

Але на гэты раз мы счапіліся ў бурнай перапалцы, і калі хто-небудзь раптам ускокваў з месца, то не дзеля таго, каб ветліва развітацца, а ў гарачцы спрэчкі, якая, як я ўжо сказаў, стала пад канец вельмі бурнаю.

Падзея, што гэтак разварушыла наш маленькі застольны гурток, сапраўды была надзвычайная. Пансіён, дзе жылі мы ўсемярых, рабіў уражанне прыватнай вілы — ах, які ж цудоўны від адкрываўся з нашых вокнаў на прыбярэжныя скалы! Але на самай жа справе ён быў толькі таннаю па цане часткаю вялікага «Палас-гатэля» і непасрэдна злучаўся з ім садам, і таму мы, хоць і жылі асобна, былі ў пастаянных зносінах з насельнікамі гатэля. Дык вось у гэтым гатэлі напярэдадні разыграўся вялікі скандал. На дзённым цягніку ў дванаццаць дваццаць (трэба дакладна вызначыць час, бо ён важны ў гэтым выпадку і іграе ролю ў нашай гарачай спрэчцы) прыехаў малады француз і заняў пакой з відам на мора; ужо адно гэта сведчыла пра тое, што ён чалавек са сродкамі. Ён звярнуў на сябе ўвагу не толькі сваёю элегантнасцю, але перш за ўсё незвычайна прывабным абліччам; падоўжаны жаноцкі твар, шаўкавістыя светлыя вусы над пажадлівымі вуснамі, мяккія хвалістыя каштанавыя валасы з кучаравай пасмай, якая звісала на белы лоб, мяккі ласкавы позірк — усё ў ім было прыгожае нейкай мяккай ліслівай прыгажосцю; паводзіў ён сябе далікатна, але без усякай удаванасці і манернасці. Калі ён і нагадваў з першага позірку размаляваных васковых манекенаў, якія, з франтаватаю палкаю ў руцэ, горда красуюцца ў вітрынах модных крамаў, увасабляючы ідэал мужчынскай прыгажосці, то блізка ўражанне фатаватасці рассейвалася, бо яго нязменна ветлівая ласкавасць (вельмі рэдкая з’ява!) была натуральная і як бы прыроджаная. Сціпла і сардэчна вітаў ён кожнага, і было прыемна глядзець, як на кожным кроку проста і натуральна выяўляліся яго незвычайная элегантнасць і добрае выхаванне. Ён спяшаўся падаць паліто даме, якая ішла да гардэроба, кожнаму дзіцяці знаходзіўся ў яго ласкавы позірк або жарт, быў ён далікатны ў абыходжанні, але без ніякай развязнасці; карацей кажучы, гэта быў, мусіць, адзін з тых шчасліўцаў, якім упэўненасць, што ўсіх зачароўвае іх ясны твар і юнацкае абаянне, надае яшчэ большую прывабнасць. На людзей у гадах і хваравітых — а іх тут была большасць — яго прысутнасць уздзейнічала дабратворна; сваёю свежасцю, жыццярадаснасцю, пераможнай юначай усмешкай, якая ўласціва надзвычайна прывабным людзям, ён адразу ж заваяваў агульную сімпатыю. Праз дзве гадзіны пасля прыезду ён ужо гуляў у тэніс з дочкамі тоўстага дабрадушнага фабрыканта з Ліёна — дванаццацігадовай Анет і трынаццацігадовай Бланш, а іх маці, кволая, элегантная, стрыманая мадам Анрыэт, з лёгкаю ўсмешкаю пазірала, як яе дочкі-галапупкі несвядома какетнічаюць з маладым незнаёмцам. Увечары ён з гадзіну глядзеў, як мы гулялі ў шахматы, расказаў некалькі забаўных анекдотаў, доўга прагульваўся па тэрасе з мадам Анрыэт — муж яе, як заўсёды, гуляў у даміно са сваім сябрам, фабрыкантам з Намюра, — а позна ўвечары я застаў яго ў паўцёмнай канторы гатэля за падазрона інтымнай гутаркай з сакратаркай. Назаўтра раніцаю ён суправаджаў датчаніна на рыбную лоўлю і выказаў пры гэтым надзвычайныя веды, потым доўга гутарыў з ліёнскім фабрыкантам аб палітыцы і, пэўна, таксама паказаў сябе цікавым субяседнікам, бо праз шум прыбою чуваць быў раскацісты рогат таўстуна фабрыканта. Пасля абеду — я наўмысна, дзеля яснасці, падрабязна расказваю, як ён бавіць час, — ён зноў праседзеў каля гадзіны з мадам Анрыэт у садзе, за чорнай кавай, а потым гуляў у тэніс з яе дочкамі, гутарыў у вестыбюлі гатэля з нямецкай парай. А шостай гадзіне я пайшоў на вакзал адправіць ліст і там убачыў яго. Ён паспяшаўся мне насустрач і, як бы выбачліва, сказаў, што яго нечакана выклікалі, але праз два дні ён вернецца. За вячэраю яго папраўдзе не было, але толькі фізічна, бо за ўсімі столікамі толькі і гаварылі, што пра яго, і ўсе расхвальвалі яго прыемную вясёлую натуру.

Увечары, дзесьці каля адзінаццаці гадзін — я сядзеў у сябе ў пакоі і дачытваў кнігу — у расчыненае акно, якое выходзіла ў сад, раптам данесліся крыкі, усхваляваныя воклічы, і ў гатэлі ўзнялася нейкая мітусня. Хутчэй занепакоены, чым зацікаўлены, я адразу ж спусціўся ў сад і прайшоў пяцьдзесят крокаў, якія аддзялялі нашу вілу ад гатэля; там я застаў гасцей і персанал незвычайна ўсхваляваных. Мадам Анрыэт не вярнулася з прагулкі па беразе, якую яна рабіла кожны вечар, пакуль яе муж, па завядзёнцы, гуляў у даміно са сваім сябрам, і цяпер баяліся, што здарыўся няшчасны выпадак. Як буйвал, кідаўся па беразе гэты звычайна марудлівы, грузны чалавек, і калі ён крычаў у змрок: «Анрыэт! Анрыэт!» — у яго зрывістым ад хвалявання голасе было нешта першабытнае і страшнае, што нагадвала рык смяротна параненага вялізнага звера. Кельнеры і хлопчыкі-боі насіліся ўверх і ўніз па лесвіцы; разбудзілі ўсіх насельнікаў гатэля, пазванілі ў паліцыю. А таўстун у расшпіленай камізэльцы кідаўся ва ўсе бакі і няўцямна, ледзь не з плачам гукаў у цемру: «Анрыэт! Анрыэт!» Тым часам прачнуліся дзяўчаткі, падбеглі ў начных кашулях да акна і сталі клікаць маці; бацька паспяшаўся наверх, каб супакоіць іх.

І тут адбылося нешта жахлівае, што амаль не паддаецца апісанню, бо ў момант празмернага душэўнага напружання ва ўсім абліччы чалавека столькі трагізму, што яго не перадаць з такой хуткасцю і моцаю ні пяром, ні пэндзалем. Таўстун неўзабаве спусціўся па скрыпучых пад яго цяжарам прыступках уніз. Ён прыкметна змяніўся з твару, які выглядаў цяпер бясконца стомленым і разам з тым гнеўным. У руцэ ён трымаў ліст.

— Вярніце ўсіх, — сказаў ён кіраўніку персаналу ледзь чутным голасам. — Вярніце людзей, нічога не трэба. Жонка пакінула мяне.

У гэтага смяротна параненага чалавека хапіла вытрымкі, нечалавечай вытрымкі, каб не паказаць свайго гора перад натоўпам людзей, якія з цікаўнасцю ўтаропіліся на яго, а потым, спалоханыя, збянтэжаныя, засаромленыя, адвярнуліся ўбок. Ён захаваў яшчэ толькі сілы, каб прайсці, ні на кога не гледзячы, у чытальню і патушыць там святло; потым мы пачулі, як тоўстае, грузнае цела з глухім стукам апусцілася ў крэсла, і да нас данесліся гучныя, роспачныя рыданні, — так мог плакаць толькі чалавек, які дагэтуль у жыцці ніколі не плакаў. І гэтае стыхійнае гора ўзрушыла ўсіх, нават самага нязначнага з нас. Ніводзін кельнер, ніхто з прыцягнутых цікаўнасцю гасцей не асмеліўся ўсміхнуцца або сказаць спачувальнае слова. Моўчкі, адзін за адным, быццам засаромленыя гэтым знішчальным выбухам пачуццяў, пракраліся мы ў свае пакоі, а там, у цёмнай чытальні, сам-насам з сабою, усхліпваў прыбіты горам чалавек, пакуль адзін за адным тухлі агні ў доме, поўным шэптаў, шоргатаў і ўздыхаў.

Зразумела, што такая падзея, якая прагрымела ў нас на вачах, моцна ўзрушыла людзей, прывыклых аднастайна і бесклапотна бавіць час. Але хоць прычынаю тых бязлітасных сутыкненняў, якія ўзніклі за нашым сталом і ледзь не прывялі да ўзаемнай фізічнай абразы, і з’явіўся гэты дзіўны выпадак, сутнасць спрэчкі была ў глыбокіх рознагалоссях, у сутыкненні процілеглых поглядаў на жыццё. З-за нясціпласці пакаёўкі, якая прачытала ліст, скамячаны і кінуты ўсхваляваным мужам у бяссільным гневе на падлогу, стала вядома, што мадам Анрыэт паехала не адна, а па дамоўленасці разам з маладым французам (сімпатыі да якога ў большасці цяпер хутка меншалі). На першы погляд не было нічога дзіўнага ў тым, што гэтая другая маленькая мадам Бавары пакінула свайго тоўстага правінцыяла-мужа дзеля элегантнага маладога прыгажуна. Але ўсе ў доме былі збіты з панталыку і абураны весткаю, што ні фабрыкант, ні яго дочкі, ні нават сама мадам Анрыэт ніколі раней не бачылі гэтага лавеласа, і, выходзіць, дастаткова было двухгадзіннай вячэрняй прагулкі па набярэжнай і адной гадзіны за чорнаю каваю ў садзе, каб схіліць трыццацітрохгадовую прыстойную жанчыну на другі ж дзень пакінуць мужа і дзяцей і памчацца следам за зусім незнаёмым маладым чалавекам. Гэты, здавалася б, відавочны факт быў аднагалосна адкінуты нашым застольным гуртком; усе ўгледзелі тут вераломства і хітры манеўр палюбоўнікаў: само сабой зразумела, мадам Анрыэт ужо даўно была ў тайнай сувязі з маладым чалавекам, і гэты сэрцаед з’явіўся сюды, толькі каб канчаткова дамовіцца аб уцёках. Зусім немагчыма, казалі ўсе, каб сумленная жанчына пасля нейкіх дзвюх гадзін знаёмства раптам збегла па першым поклічы. Дзеля забавы я пачаў спрачацца і энергічна абараняў магчымасць і нават імавернасць такога раптоўнага рашэння ў жанчыны, якая, знемагаючы ў шматгадовым нудным шлюбе, у душы гатова паддацца першаму смеламу націску. Мае нечаканыя пярэчанні хутка зрабілі дыскусію агульнай: асабліва спрачальнікі ўвайшлі ў азарт, калі абедзве сямейныя пары, як нямецкая, так і італійская, з проста-такі зняважліваю пагардаю пачалі адмаўляць coup de foudre[54] як бязглуздзіцу і пошлую рамантычную выдумку.

[53] Вольная размова (англ.).

[54] Каханне з першага позірку; літаральна — удар маланкі (фр.).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Империя искр
Империя искр
[Альтернативная история / Попаданцы / Книги про волшебников / Любовное фэнтези / Самиздат]
Как упоительны в России вечера! Начало ХХ века, Российская империя, бал дебютанток... На первый взгляд я удачно попала - в тело младшей дочери княгини Вяземской. Титул, юность, красота, и главное
0
Ты не должен был возвращаться
Ты не должен был возвращаться
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
— Мам. Где Алина? Она медленно ставит на плиту сковородку и садится. — Зачем тебе? — Я спросил, где она. — Андрей, шесть лет прошло. — Я умею считать. — Я с ней не здороваюсь с
0
Оригами из протоколов
Оригами из протоколов
[Детективы / Проза / Современная проза]
Убийство военврача в маленьком районном городке Акшинске по горячим следам не раскрылось. В уголовном деле, переданном следователю Анне Чернышовой, нет ни подозреваемых, ни мотивов, ни перспективных
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Некромант для эльфийки
Некромант для эльфийки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Эльфийская принцесса учится в Академии Магии из-за предсказания оракула, что именно там она найдет своего единственного, того, кто предназначен ей судьбой. И она действительно встречает его, но в
0
В разводе
В разводе
[Современные любовные романы]
Его обвиняли в покушении на моего отца, но он чудом избежал наказания, вовремя сбежав из страны со своей любовницей. Похороны отца, разваливающаяся корпорация и внезапная беременность — все это
0
Открывая двери
Открывая двери
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Они нами пользовались, как хотели. Один меня шантажирует, второй заставил тебя подписать идиотский контракт. Нам нужно, как минимум поиздеваться над ними. Отомстить! — сжимаю ладонь в кулак и
0
Наследница для миллиардера
Наследница для миллиардера
[Современные любовные романы / Самиздат]
Меня зовут Виктория, мне тридцать лет, и я очень хотела стать мамой. Мой муж оказался бесплоден, и мы вместе решились на серьезный шаг. Так на свет появилась долгожданная дочка. Но, как только
0
Воля Неба и судьба человека. Труды и переводы
Воля Неба и судьба человека. Труды и переводы
[Философия / Научная литература: прочее]
Серия «Российское китаеведение: избранное» продолжает ранее выходившую серию «Corpus sericum», в которой публикуются избранные труды, статьи и переводы известных отечественных ученых-синологов.
0
После измены счастье есть
После измены счастье есть
[Современные любовные романы / Самиздат]
– Умеешь ты трагедию из ерунды сделать, – бросает муж. – Измена законной супруге и секс с замужней женщиной, по-твоему, это ерунда? – Ну что ты в бутылку лезешь? Что изменилось со вчерашнего
2
Госпожа Бовари
Госпожа Бовари
[Классическая проза / Старинная литература: прочее]
Роман Флобера «Госпожа Бовари» (1856) – одно из ключевых произведений литературы реализма и безоговорочный шедевр европейской литературы. Лаконичный, простой, но трагичный сюжет супружеской жизни
0
Великий посад Москвы. Подлинная история Китай-города
Великий посад Москвы. Подлинная история Китай-города
[Архитектура / Культурология]
Китай-город – это второй по значимости и по возрасту исторический центр Москвы. В XVII веке, во время своего расцвета, он обустраивался величественными храмами и великолепными каменными особняками,
0
Славянский мир
Славянский мир
[История]
В книге публикуется главное произведение выдающегося русского мыслителя, этнографа, картографа Александра Федоровича Риттиха «Славянский мир», ставшее своего рода манифестом славянского движения. В
0
Понтий Пилат
Понтий Пилат
[Исторические приключения / Биографии и Мемуары / Современная проза / Историческая проза]
Что значит быть человеком, на плечах которого лежит судьба истории? Понтий Пилат, прокуратор Иудеи, вынесший смертельный приговор Иисусу Христу, знал это как никто другой. Его образ нашел
0
Общества Обмен Личность. Труды по социальной антропологии
Общества Обмен Личность. Труды по социальной антропологии
[Обществознание]
Избранные труды выдающегося представителя Французской социологической школы, получившие мировое научное признание и имеющие важное значение для развития социологии, социальной антропологии и
0
Клятва на крови
Клятва на крови
[О любви / Современные любовные романы]
Он — наследник мафиозного клана. Она — разменная пешка в сделке между семьями. Но никто не ожидал, что пешка научится делать ходы. Алиса отправлена в Сицилию по приказу отца — как часть договора с
0