MoreKnig.org

Архіпелаг Беларусь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Акудовіч Валянцін



Шрифт:

— Усе тэрміны падобнага кшталту (класіцызм, рамантызм, рэалізм, мадэрнізм) таксама ніколі нікога не задавальнялі. І здаецца тут ужо нічога не паробіш, таму будзем успрымаць слова «постмадэрнізм» толькі як знак, зусім не зважаючы на яго семантычную афарбоўку, паколькі нават той яе колер, што фіксуе каардынату ў часе (пасля эпохі мадэрна),— таксама аблудны.

Першы постмадэрновы акт адбыўся тады, калі Бог вырашыў распушыць адну мову на мноства і «дэканструяваць» Вавілонскую вежу, а тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага феномена і метадалогія яго практычнага ўвасаблення былі бліскуча распрацаваныя св. Іаанам у «Апакаліпсісе». Нездарма Жак Дэрыда, пректант фармулёўкі «дэканструкцыя», звяртае нашу ўвагу на «Апакаліпсіс», як на мадэль постструктуралісцкай/постмадэрновай свядомасці («Пра нядаўна ўзніклыя апакаліптычныя матывы свядомасці»).

Калі правесці агледзіны тэкстаў і падзей на ўсім гістарычным прасцягу, дык можна ўбачыць на тле часу безліч слядоў постмадэрнізму, але ўсе тыя сляды добра прытоптаныя пазітывісцкім рухам чалавецтва да «светлай будучыні». Гэты рух трымаўся самых розных падставаў: матэрыялізму, ідэалізму, гуманізму, рацыяналізму, эвалюцыянізму… Але да самага апошняга часу заўсёды ў цэнтры бытнага было нешта, што аб’яўлялася і прымалася за першую перад іншымі ісціну, і гэты своеасаблівы падменнік Абсалюта (логас, Бог, эвалюцыя, камунізм…) арганізоўваў вакол сябе ўвесь вір жыцця. Без такога універсальнага апірышча людства не ўяўляла свайго існавання. Нават чалавек невымернай інтэлектуальнай адвагі (Ніцшэ, натуральна), заўважыўшы, што «Бог памёр», напалохаўся «чорнай дзіркі» ў сярэдзіне сусвету і заткнуў яе ідэяй «звышчалавека».

Аднак бясконцая ратацыя (і маніпуляцыя) ідэалагічных парадыгмаў быцця некалі мусіла надакучыць. Іх сутвы і найменні як быццам выдавалі на рознае, але ўсе яны аднолькава не адказвалі (ці не пераканаўча, не задавальняюча адказвалі) на галоўнае пытанне: навошта ўсё і чалавек ва ўсім? І калі раней здавалася, ну вось пераменім старую парадыгму на новую і нарэшце атрымаем адказ, дык у другой палове ХХ стагоддзя склалася трывалае разу менне, што ад усіх гэтых пераменаў ідэалагемных прыдумак ніякага толку няма і, пэўна, ужо ніколі не будзе; і ўвогуле, надалей трэба кінуць гэтую дурную звычку караскацца па вертыкалі ўверх і наперад, бо не існуе ні верху, ні нізу, ні гісторыі («Канец гісторыі» Фукуяма), ні часу («Канец новага часу» Гвардзіні), ні чалавека («канец чалавека» Фуко), ні культуры («Смерць культуры» Дубавец)… Ёсць адно паверхня, тэкст, архіў, рэшткі слядоў і павадка жыцця, якая ўсё блытае, змешвае праглынае і ні ў якую пару не супакойваецца, бо няма нідзе тых берагоў, у лажніцу якіх яна калісці магла б улегчыся…

Постмадэрнізм — гэта быццё без сэнсу быцця, быццё без якога-колечы фармуючага цэнтр Абсалюта, быццё без сярэдзіны і берагоў, быццё як татальнасць быцця…

«Беларуская думка»: Ваша бачанне літаратуры ў глабальным кантэксце. Яе  рэальнасць і перспектывы. Як доўга яшчэ будуць чытаць мастацкую кнігу, а калі не будуць, дык чаму?

— Часам мне здаецца, што літаратура ўжо даўно стамілася ад самой сябе. За колькі там тысяч год няспыннага маўлення яна сказала пра чалавека ўсё, што яна магла пра чалавека сказаць. Літаратура незлічона абгаварыла яго цела і фізічныя патрэбы, яна наўсцяж абмеркавала ўсе трымценні душы і памкненні духа і нават вывернула вонкі вантробы чалавека, каб вынюхаць самы гнюсны смурод з яго фізіялагічных нетраў. Усё! Нідзе нічога нязведанага ад чалавека не засталося, каб можна было спадзявацца на эўрыстычны працяг. У гэтым сэнсе літаратура скончылася з той самай прычыны, што і эпоха геаграфічных адкрыццяў.

Праўда, гэтак сітуацыя выглядае адно тады, калі мы вызначаем літаратуру, як спосаб засваення «новых сусветаў» на тэрыторыі чалавека. Бо ў літаратуры заўсёды было і шмат іншых функцый: ад дыдактычна-адукацыйных да забаўляльных. І гэты «другі эшалон літаратуры» у той ці іншай меры яшчэ не малы час будзе  запатрабаваны. Да таго ж у пару актыўнага развою літаратура засвоіла столькі «новых сусветаў», што цяпер можа бясконца доўга займацца інтэрпрэтацыяй сваіх ранейшых здабыткаў і нават з удаванай наіўнасцю прэзентаваць іх як вынаходніцтвы.

Таму праблема хутчэй не ў самой літаратуры, а ў чытачы. Недзе я ўжо казаў, што не бывае геніяльных твораў, бывае толькі геніяльны чытач. Ці ёсць ён, ці застаўся, ці будзе генеравацца далей гэты вялікі чытач, які і ствараў вялікую літаратуру?..

На гэтае пытанне пакуль я не маю аптымістычнага адказу.

Алесь Козік: Калі зірнуць на прыгожае пісьменства як на цэлае, дык у якім стане, на ваш погляд, знаходзіцца сучасная беларуская літаратура?

— Тут магчымыя два аднолькава пераканаўчыя, але цалкам супрацьлеглыя адказы. І кожны з іх залежыць не ад стану самой літаратуры, а ад вашага ўласнага погляду на яе. Калі ў вас ёсць жаданне бачыць беларускую літаратуру ў глыбокай крызе, дык вам не спатрэбіцца асаблівых высілкаў, каб давесці сваю пазіцыю на фактах, прыкладах і паралелях з іншымі літаратурамі. Але асабіста я выбіраю супрацілеглы варыянт адказу: калі ад нацыянальнай культуры і засталося хоць нешта вартае сур’ёзнай увагі, дык гэта перадусім літаратура.

Алесь Козік: Вы лічыце сябе філосафам ці про ста інтэлектуальна заангажаваным пісьменнікам?

— У акадэмічным сэнсе я не філосаф, а літаратар, схільны да аналітыкі і абстрактнага рэфлексавання… Іншая рэч, што ва ўсе часы  прыналежнасць да філасофіі вызначалася не столькі прафесійным статусам, колькі наяўнасцю ўласна мыслення ў таго, хто хоць нейкім чынам спрабуе асэнсаваць падзею быцця…

5. Terra nihil

З’яўленне ўласнабеларускага філасофскага дыскурса, які пачаў фармавацца ўсяго толькі  апрыканцы васьмідзесятых гадоў ХХ стагоддзя, сталася адной з самых буйных падзеяў у культуры сучаснай Беларусі. Але адразу мушу зазначыць, што тут я кажу менавіта пра беларускую філасофію, а не пра філасафаванне на Беларусі ўвогуле, якое, акрамя як у беларускім, адбываецца і ў расійскім моўна-ментальным модусе. І сваім аб’ёмам апошні відавочна пераважвае ўласнабеларускі,  прынамсі, калі звяртаць увагу на фармальны вымер — бальшыня навукоўцаў ад філасофскіх навукаў (як і інстытуцыяў, якія яны прадстаўляюць) працуюць у расійскай мове і ў поле праблематыкаў, з’арыентаваных на прыярытэты расійскага інтэлектуалізму. Разам з тым, я бадай не шмат перабольшу, калі заўважу, што пры ўсёй сваёй колькаснай перавазе, іх праца, з прычыны яе перыферыйнасці ў праекцыі на расійскую культуру, застаецца, па вялікім рахунку, аднолькава незапатрабаванай як расійскім так і беларускім мысленнем. Але апошняе зусім не азначае, што я забыўся на сказанае Карэлам Чапэкам: «Кітаец, які зажадаў бы стварыць кітайскую філасофію, быў бы, напэўна, добрым кітайцам, але дрэнным філосафам». Гэтыя словы знакамітага чэха я згадваю кожным разам, калі адчуваю патрэбу падкрэсліць, што добра ўсведамляю ўсю ўмоўнасць такога словазлучэння, як «беларуская філасофія», і калі кажу пра фармаванне нацыянальнага філасофскага дыскурса, дык акцэнтую не яго нацыянальную адметнасць, а адметнасць факта з’яўлення гэтага дыскурса ў шматвымернай прасторы беларускай нацыянальнай культуры.

Зміцер План: Ці ёсць увогуле філасофія на Беларусі?

— Філасофія на Беларусі, безумоўна, ёсць. Сведчаннем таму шэраг досыць цікавых як беларускіх, так і рускамоўных філосафаў… І ўжо іншая рэч, што было б нават абсурдна параўноўваць філасофскую сітуацыю на Беларусі з тым, што мае, скажам, Германія ці Францыя. Між іншым, культур, здольных прадукаваць адметны філасофскі прадукт, вельмі мала (іх лёгка пералічыць па пальцах адной рукі). Можна мець вялікую культуру, як руская, і пры гэтым не мець адметнай філасофіі.

Людміла Рублеўская: Беларуская нацыянальная філасофія. Калі яна ёсць, дык што з сябе ўяўляе, калі яе няма — дык чаму? Ва універсітэцкім курсе філасофіі мы, сярод іншага, вывучалі філасофію Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча і іншых беларускіх паэтаў. Гэта выклікала здзіўленне, і нам здавалася, што паэты патрапілі ў «філасофію» толькі таму, што не знайшлося «сапраўдных» філосафаў, накшталт Сакрата ці Гегеля…

— Філасофія — гэта мысленне. А мысленне — гэта перадусім мова. У сваю чаргу кожная мова ёсць ні чым іншым, як вербалізаваным досведам нейкага апрычонага адбывання быцця. Адсюль вынікае, што мысленне на беларускай мове хоць у нечым ды адрозніваецца ад мыслення на кітайскай, французскай ці арабскай мовах. Таму беларускай нацыянальнай філасофіяй можа называцца толькі тая філасофія, якая мысліць свет і чалавека ў гэтым свеце праз беларускую мову. Бо адно ў такім выпадку яна можа зразумець і вымавіць нешта такое, чаго немагчыма зрабіць у іншых мовах. Разам з тым, калі не да нацыянальных, дык да беларускіх я залічыў бы тых філосафаў, якія хоць і мысляць па-руску, але не тым дык іншым чынам суадносяць свае рэфлексіі з нацыянальным культурным кодам.

Зміцер План: Што, на ваш погляд, цікавага адбывалася і адбываецца ў нашай інтэлектуальнай прасторы?

— Цікавага, з майго гледзішча, адбывалася і адбываецца даволі. З нядаўняга ранейшага згадаю унікальны віцебскі часопіс «Дыялог. Карнавал. Хранатоп» (галоўны рэдактар — Анатоль Панькоўскі), прысвечаны выключна аднаму філосафу — Міхаілу Бахціну. Альбо першы беларускі філасофскі часопіс «Фрагменты» (галоўны рэдактар — Ігар Бабкоў).

Адносна нядаўна пабачыла свет «Анталогія сучаснага беларускага мыслення», якая падсумавала інтэлектальны плён паўставання дыскурса сучаснага беларускага мыслення (укладальнікі Алесь Анціпенка і аўтар гэтых радкоў). Дарэчы, ніхто з нашых суседзяў такой анталогіі не мае. Або возьмем часопіс «Перекрёстки» (галоўны рэдактар Ігар Бабкоў). Гэта межрэгіянальнае выданне, якое ставіць на мэце гуртаванне ў агульнай тэкставай прасторы інтэлектуалаў з Беларусі, Украіны і Малдовы. Але ягоная адметнасць яшчэ і ў тым, што ён цалкам прысвечаны адной з самых актуальных сёння праблемаў — праблеме «пагранічча» (краінаў, культураў, цывілізацыяў). Нічога падобнага няма не толькі ў СНД, але і ва Усходняй Еўропе… Ужо колькі год Таццяна Шчытцова робіць пры ЭГУ філасофска/культуралагічны часопіс «Топос». Працягваецца далейшае разгортванне яшчэ аднаго унікальнага праекта, які ладзіць Аляксандар Грыцанаў. Гэта шматтомны збор энцыклапедыяў (ужо выйшла дзевяць важкіх тамоў — ад «Истории философии» і «Постмодернизма» да «Социологии»). Усе гэтыя энцыклапедыі пераважна разлічаныя на расійскі кніжны рынак, а значыць сёння ў Расіі і многіх краінах СНД знаёмяцца з сусветнай філасофіяй у інтэрпрэтацыі беларускіх інтэлектуалаў. Але на гэтым Аляксандр Грыцанаў не спыняцца, у дадатак да энцыклапедыяў ён распачаў выданне серыі кніжак «Мыслители ХХ столетия».

Зміцер План: Кажуць, што эпоха тытанаў ад філасофіі скончылася?..

— Пра гэта ўпэўнена можна будзе казаць хіба год праз сто. Прынамсі ХХ стагоддзе было, бадай, самым багатым на «тытанаў» за ўсю гісторыю філасофіі. Да таго ж інтэлектуальна гэта было найбольш разнастайнае стагоддзе, якое сфармулявала цэлы шэраг вялікіх інтэлектуальных стыляў, найперш згадаем экзістэнцыялізм, псіхааналіз, марксізм, структуралізм, постмадэрнізм… Разам з тым, праблема, відавочна, ёсць. Толькі яна палягае не ў крызісе «тытанаў», а ў крызісе самой філасофіі. Сёння пастаўлена пад радыкальны сумнеў права на існаванне філасофіі ўвогуле, прынамсі, у яе «класічнай» версіі. Інакш кажучы, зусім верагодна, што тая філасофія, якой мы яе ведалі, у будучым (і не лішне аддаленым) можа быць выкінутай на сметнік гісторыі (больш мілажальны варыянт — засунутай у архіў гісторыі ідэяў).

Максім Жбанкоў: Ці з’явілася за гады нашай незалежнасці ўласна беларускае мысленне?

— Раней, калі нехта казаў «беларускі філёзаф», дык усе вакол пасміхаліся, як быццам яны пачулі нешта недарэчнае. Сёння азначэнне «беларускі філосаф» гучыць гэтаксама натуральна, як, скажам, «польскі філосаф». Цягам гэтых год былі закладзеныя падваліны сучаснага беларускага мыслення, магчымасць якога была толькі пазначаная на пачатку ХХ стагоддзя Ігнатам Канчэўскім і Уладзімірам Сулімам.

Максім Жбанкоў: Правакацыйнае пытанне: а навошта Беларусі свая філасофія? Вось не маюць яе Швейцарыя або Бельгія — і нічога, жывуць і някепска. Можа, сапраўды, за нас ужо ўсё напісалі Гегель, Ніцшэ ды Бадрыяр?

— Напрыканцы 80-х—пачатку 90-х гадоў, калі толькі пачынаў фармавацца дыкурс сучаснага беларускага мыслення, я лічыў, што без уласнай філасофіі беларуская культура заўсёды будзе заставацца не поўнай. Цяпер я разумею, што культура можа поўнавартасна функцыянаваць і без філасофіі, прынамсі, як такой…

Максім Жбанкоў: І беларуская культура таксама?

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
В сорок пять жизнь только начинается
В сорок пять жизнь только начинается
[Дом и семья / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
— В июне ты привёз мне из Сочи кувшин для воды, — сказала я. — Керамический, синий. Он стоит у окна.— Лена, при чём здесь кувшин?— Я каждое утро наливаю в него воду и думаю, что ты скучал. Теперь я
0
Измена. Не твой мужчина
Измена. Не твой мужчина
[Дом и семья / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
— Я МУЖЧИНА! ТАК РАБОТАЕТ МОЙ ОРГАНИЗМ! — И поэтому ты спал с другой, пока я с нашей дочерью лежала в больнице?! — Даш, это была ошибка! Один раз! Ты собираешься разрушить семью из-за одной ночи?! —
0
Мастерская одинокой смерти
Мастерская одинокой смерти
[Социальная фантастика / Современная проза]
Современный роман, состоящий из историй о жизни обыкновенных одиноких корейцев, мечтающих о смерти. «Мастерская одинокой смерти» выявляет обыкновенные и противоречивые желания людей. Эти
0
Эфирные археологи
Эфирные археологи
[Попаданцы / Боевая фантастика]
Если вы едете на практику, а попадаете на арену боевых действий… Если «милая и добрая» археология превращается для вас в серию перестрелок и погонь… Если вам не повезло с командой нового дирижабля и
0
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
[Дом и семья / Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— А теперь ты будешь делать всё, что я хочу. И только тогда получишь зачёт, Ангел... — рычит мужчина..." — Вы что делаете?! Отдайте! Не успеваю дочитать заметку, так как только что глубоко
0
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
— Отпустите меня… — прошептала я, когда Альфа оказался так близко, что я почувствовала его дыхание на своих губах. — Нет. Я подняла голову. Его пальцы осторожно коснулись моей щеки. — Ты
0
Не смей командовать, госпожа!
Не смей командовать, госпожа!
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Фэнтези]
Мой брат всегда думал лишь о себе. Поэтому, когда он подарил мне измученного раба, я сразу поняла — это не к добру. Мне не нужны невольники! Я сама еле свожу концы с концами, пытаясь возродить
0
Взаперти с соседом
Взаперти с соседом
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
Такого праздника 8 марта у меня не было ещё никогда. Сначала моя сестра укатила к своему парню, заперев меня одну в квартире без связи. Потом я обнаружила на своём балконе соседа сверху, которого всю
0
"Зарубежный детектив 2026-40". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Баллада о минерах
Баллада о минерах
[Советская классическая проза]
Книгу Владимира Алексеевича Монастырева (1915—1982) составили пять повестей, ярко характеризующих его жизненный путь и творчество. Герои его книг, солдаты, рабочие, спортсмены, юристы, — это люди,
0
Ветер Апокалипсиса
Ветер Апокалипсиса
[Самиздат / Боевая фантастика / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Будни наёмника среди сталкеров в ЧЗО. Контракты. Вылазки. Артефакты. Войны группировок и бесконечное противостояние с ЗОНОЙ и всеми, кто пытается забрать что-то твоё и вальнуть тебя в процессе. Добро
0
Гастон. Возврату не подлежит
Гастон. Возврату не подлежит
[Публицистика / Современная проза / Историческая проза]
Как оставаться самим собой в чужом мире и как сохранить инакость? И нужно ли ее сохранять? Возможно, герой книги – парижанин Гастон Тивет – вечерами в своей квартирке в маленьком советском городе
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Очень странные каникулы
Очень странные каникулы
[Детские приключения]
Лето в деревне без интернета – что может быть хуже? Так думала Саша, пока не услышала ночью тяжёлые шаги на чердаке и скрежет по стеклу. Вместе с соседским парнем Егором Саша пойдёт по следам
0
Неокончательный диагноз
Неокончательный диагноз
[Биографии и Мемуары]
Александр Нилин (р. 1940) – прозаик, мемуарист, автор нескольких биографических книг, в том числе «Переделкино: поверх заборов». В своем новом романе «Неокончательный диагноз» Нилин рассказывает о
0
Куколка для криминального авторитета
Куколка для криминального авторитета
[Современные любовные романы]
— Вы… вы меня с кем-то перепутали, — плачу, размазывая тушь вместе со слезами по щекам. — Арина, где флешка? — Я не знаю ни о какой флешке! — Что ж, тогда будем искать ее вместе. — Где? —
0
Рыжая Акула для черного ворона
Рыжая Акула для черного ворона
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Приют для попаданок – дело хлопотное, но Алина работы не боится. Раз уж стала директрисой, то сделает из этой дыры конфетку! Пусть гномы-монополисты не суют свои бороды в ее бизнес, а женихи для
1
Подземка
Подземка
[Публицистика]
Вы кому-то отдали часть своего «Я» и получили взамен этого повесть? Вы уступили часть своей личности некой системе? Если это так, система эта когда-нибудь потребует от вас совершить какое-то
0
Плохой Демон
Плохой Демон
[Городское фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Книги про волшебников]
Я никак не думал, что стану кем-то, кроме скромного и самого заурядного мастера по починке старого оборудования, и тем более, стану вот так вот... Короче, зря я пошёл на то ночное собеседование -
0
Крокодил на песке
Крокодил на песке
[Классический детектив / Иронический детектив / Детективы]
Амелия Пибоди, наследница крупного состояния и самая настоящая старая дева (тридцать лет для викторианской барышни – возраст солидный), жаждет приключений и путешествий – и чем опаснее, тем лучше. Не
0
Душа изо льда
Душа изо льда
[Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Шестнадцатилетняя Лена бежит и бежит по бесконечному темному коридору… Спиной вперед летит и летит с трамплина в пустой бассейн… На ее лицо и руки с пылающего неба падает и падает черный пепел… Лена
0
Заслуженный собеседник. Искусство диалога с искусственным интеллектом
Заслуженный собеседник. Искусство диалога с искусственным интеллектом
[Психология / Религиозная литература: прочее / Бизнес / Управление и менеджмент]
«Заслуженный собеседник: искусство диалога с искусственным интеллектом» – это новаторская книга Андрея Курпатова, открывающая читателям путь к глубокому и осмысленному взаимодействию с искусственным
0
Божественная справедливость
Божественная справедливость
[Религиозная литература: прочее]
По-прежнему многие ставят под сомнение Божью справедливость, утверждая, что они оказались беспомощными, брошенными на произвол судьбы, погрузившись в глубокие пучины горя. Однако божественная
0
Долгая заря
Долгая заря
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы / Научная фантастика]
Михаил Гарин считает себя этакой гигантской флуктуацией, притягивающей приключения. Но такая уж у него натура - ввязываться в драку, если бьют своих. И вроде бы всё благополучно и стабильно в
0
Княжна ночных воронов
Княжна ночных воронов
[Любовная фантастика]
— Яромира, княжна! Вы ведь прекрасно понимаете, как важен наш брак для наших народов! — объяснял Эдгар Черный дракон сидящему в клетке Гаркару, которого посчитал обернувшейся враном мной. — Нам
3