MoreKnig.org

Па слядах аднаго міфа: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ермаловіч Мікола



Шрифт:

Крывічы былі сама блізкімі суседзямі балцкіх плямёнаў, з якімі больш за ўсё сустракаліся, што знайшло адлюстраванне ў называнні латышамі ўсяго славянскага імем сваіх спрадвечных суседзяў крывічоў — крэвамі (крээвс). Крээвс — рускі, Крээвссэме — руская зямля. Усё гэта сведчыць пра шматвяковыя сувязі балтаў і крывічоў[194].

Першапачатковы ўсходнеславянскі летапіс называе літву ў ліку народаў, якія давалі даніну Русі. Як паказана Л. Аляксеевым, даніна літвы ішла Полацкаму княству, з'яўляючыся адной з асноваў яго эканамічнай магутнасці[195]. Але гэта датычыць толькі правабярэжнай літвы, бо левабярэжная была пад уладай Кіева.

Літва паступова стала адной з крыніцаў ваеннай магутнасці полацкіх князёў. Гісторык І.Бяляеў лічыў, што Ўсяславу Брачыславічу ўдалося ў 1071 г. вярнуць сабе полацкі пасад з дапамогай літвы. Але асабліва шчыльныя сувязі з ёй трымала суседняе Менскае княства. Глеб Менскі ў 1104 г. адбіў паход кааліцыі ўкраінскіх князёў таму, што выкарыстаў, відаць, літву. Хаўрус з ёю быў падставаю шырокіх палітычных планаў Глеба. Можна з упэўненасцю казаць, што прынамсі ад пачатку ХІІ ст. летапісная літва была сталым ваенным хаўруснікам полацкіх князёў. Вось чаму пасля пераможнага паходу кіеўскіх князёў на Полаччыну ў 1128 г. і высылкі яе князёў у Візантыю ў 1129 г. адбыліся іх паходы на літву (1130, 1132 гг.). А Густынскі летапіс называе паход кіеўскіх князёў у 1128 г. паходам на літву да Ізяслаўля, тым самым раскрываючы дужкі гэтай «Літвы». Магчыма, што і паходы 1130 і 1132 гг., якія ў летапісах паказваюцца як паходы на літву, таксама былі паходамі на Ізяслаўль, які тым часам заняў месца Менска, далучанага часова да кіеўскіх уладанняў. Ізяслаўль, відаць, і абараняла войска, набранае з літвы, якая жыла вакол гэтага горада.

Іпацеўскі летапіс, гаворачы пра падзеі 50-60-х гадоў ХІІ ст., паказвае, адкуль менскія князі бралі дадатковыя сілы для барацьбы з полацкімі князямі. Адзін з сама непакорных — Валадар Глебавіч — у 1159 г., адмовіўшыся мірыцца з полацкім князем Рагвалодам, «ходяше под литвою в лесах», г. зн. збіраў там сілы для барацьбы і ў 1162 г. з літвою нанёс цяжкую паразу палачанам.

Але калі да 70-х гадоў ХІІ ст. літва выкарыстоўваецца галоўным чынам менскімі князямі ў барацьбе з Полацкам, дык пачынаючы з 80-х гадоў яна служыць інтарэсам усёй Полацкай зямлі. Характэрна, што ў 1180 г. пад Друцак літву прывялі не суседнія з ёю менскі і ізяслаўскі князі, а палачане. Гэта сведчыць пра ўмацаванне сувязі літвы з усёй Полацкай зямлёй, а не толькі з асобнымі яе ўдзеламі, як было раней. Ноўгарад добра бачыў, што вайсковае сілкаванне Полацка ідзе ад літвы, і таму імкнуўся пасварыць іх паміж сабой. Спроба гэта была зробленая яшчэ ў 1191 г. Тады ноўгарадцы намерыліся навязаць палачанам паход на літву. Праўда, У. Пашута зазначыў, быццам гэта палачане хацелі ў асобе ноўгарадцаў знайсці сабе хаўруснікаў супраць літвы і нават эстаў. Памылковасць гэтага меркавання відавочная: палачанам ніколі не было патрэбы ваяваць з літвой і тым больш з эстамі, якія былі суседзямі ноўгарадцаў, а не палачан. Апошнія разумелі, што ісці на літву — усё адно, што секчы сук, на якім сядзіш. І таму не толькі адмовіліся ад паходу на яе, але ў 1198 г., як паведамляе Ноўгарадскі І летапіс, прыйшлі з ёю ваяваць Вялікія Лукі.

У сувязі са славянскай каланізацыяй балцкіх земляў стаіць пытанне з'яўлення агульных полацка-літоўскіх князёў. Беспасярэдняе суседства, працяглае гістарычнае сужыццё беларускіх і балцкіх плямёнаў не маглі не прывесці да сваяцкіх дачыненняў паміж полацкімі і літоўскімі князямі. І.Бяляеў на падставе летапіснага паведамлення, якое сведчыла, быццам пры нараджэнні славутага полацкага князя Ўсяслава Чарадзея прысутнічалі «валхвы», рабіў вывад, што маці гэтага князя была ліцьвінкай і сам Усяслаў быў напалову ліцьвінам. Аднак справа не толькі ў сваяцтве. Полацкія князі, якія адрозна ад князёў іншых усходнеславянскіх земляў маглі княжыць толькі ў Полацкай зямлі, страціўшы з той ці іншай прычыны свой пасад, уцякалі ў літоўскія землі. Вядома, што ў 1129 г. не ўсе полацкія князі былі ўзятыя ў палон і адпраўленыя ў Візантыю. Некаторыя з іх пазбеглі гэтага і, можна думаць, знайшлі сабе прытулак у Літве. Відаць, адным з іх быў Васілька Святаславіч, які ў 1132 г. пасля выгнання з Полацка кіеўскага стаўленіка Святаполка адразу стаў тут князем. За такі кароткі час ён, вядома, не мог прыехаць з Візантыі. Полацка-літоўскім князем быў і Гердзень — сын полацкага князя Давіда Расціславіча, чаго не адмаўляе сучасная навука[196]. Такім чынам, перш чым стаць «літоўскім» князем у Полацку каля 1265 г., Гердзень быў полацкім князем Нальшчанаў. Беларускія гісторыкі ХІХ ст. М. Без-Карніловіч[197] і А.Кіркор[198] даводзілі, што Гердзень быў бацькам вялікіх князёў літоўскіх Віценя і Гедзіміна.

З паходжаннем апошніх звязанае пытанне ўтварэння Віленскага ўдзела Полацкага княства, што адбылося, відаць, на пачатку ХІІ ст. Васкрасенскі летапіс паведамляе, што пасля 1129 г. «вильняне взяша ис Царяграда князя полотского Ростислава Рогволодовича детей: Давила князя, да брата его Мовколда князя»[199]. Давіл (магчыма, Давід) і быў першым віленскім князем, ад яго ў далейшым, як сведчыць гэты летапіс, паходзяць Гердзень (Ердзень), Віцень і Гедзімін. Гэта тым болей верагодна, што, як гаварылася вышэй, крывічы ішлі з захаду па Нёмане і Вільня магла быць адным з першых буйных крывіцкіх паселішчаў на новым месцы. Нездарма ж нямецкі краніст П. Дузбург у пачатку ХІV ст. прыгадваў Крывіцію[200], якая, на думку П. Шафарыка, знаходзілася на поўнач ад Новагародка, дзе шмат тапонімаў накшталт «Крэва» і «Крывічы»[201]. Не выключана, што гэтыя крывічы былі паганцамі. Сапраўды, у «Жыццяпісе трох віленскіх пакутнікаў» гаворыцца пра трох знатных ліцьвіноў, якія ў першай палове ХІV ст. паплаціліся жыццём за прыняцце праваслаўя. Але імёны іх — Круглец, Кумец і Няжыла — чыста славянскія.

Мы лічым, што зусім неправамерна ставіць Васкрасенскі летапіс у адзін шэраг з гістарычна-публіцыстычнымі творамі ХVІ ст., дзе тэндэнцыйна перайначвалася гісторыя Вялікага Княства Літоўскага[202]. Вядома, як і кожная крыніца, запіс пра першых віленскіх князёў патрабуе крытычнага падыходу, аднак, на нашу думку, у ім шмат праўдзівага. У. Пашута лічыў вартым увагі сведчанне гэтага летапісу пра сына Гердзеня цвярскога біскупа Андрэя і тым сама прызнаў праўдзівасць яго[203]. Навошта ж тады адмаўляць іншыя звесткі гэтага летапісу, якія не супярэчаць дадзеным сучаснай гістарычнай навукі? Хіба не мог узнікнуць Віленскі ўдзел Полацкага княства і хіба не маглі вільняне ўзяць сабе полацкіх князёў, калі вядома, што Вільня, заснаваная крывічамі, доўгі час мела назоў Крывы Горад, ці Крывічгорад, і магчыма ўжо ў ХІ ст. была адной са сталіц крывічоў[204]? Чаму не маглі паходзіць вялікія літоўскія князі Віцень і Гедзімін ад віленскіх князёў? Чамусьці не зважаюць на тое, што браты Гедзіміна мелі відавочна славянскія імёны Віцень і Воін. Таксама няма падставаў лічыць імя Гедзімін летувіскім. Некалі В. Юргевіч назваў кур'ёзам імкненне шукаць паходжанне імёнаў Ягайла, Кейстут, Гедзімін, Свідрыгайла, Скіргайла, Войшалк, Вітаўт ды іншых у летувіскай мове. Шляхам філалагічнага аналізу ён паказаў славянскае паходжанне імёнаў літоўскіх князёў[205].

Полацкія князі, апынуўшыся на балцкіх землях, у паганскім асяроддзі, з палітычных меркаванняў прыкідваліся паганцамі, пра што слушна гаварыў А.Кіркор[206]. У сувязі з гэтым заслугоўвае ўвагі тое, што ў пераліку балцка-літоўскіх князёў у дамове 1219 г. сама першы і сама старэйшы з іх носіць славянскае імя Жывінбуд. Гэтак жа і літоўскія князі (Міндоўг, Войшалк, Даўмонт, Таўцівіл і інш.), апынуўшыся на княскіх пасадах у суседзяў славянаў, прымалі праваслаўе. Відаць, ні полацкія, ні літоўскія князі не вызначаліся рэлігійным фанатызмам і таму па некалькі разоў мянялі сваю веру дзеля палітычных інтарэсаў (Міндоўг, Таўцівіл). Тое, што Воін стаў полацкім князем, таксама сведчыць пра ягоную прыналежнасць да роду полацкіх князёў (полацкае веча не прымала князёў чужых дынастый). А гэта ў сваю чаргу пацвярджае, што ягоныя браты Віцень і Гедзімін таксама паходзяць з роду полацкіх князёў. Такім чынам, можна з вялікай доляй упэўненасці сказаць, што з канца ХІІІ ст. у Вялікім Княстве Літоўскім запанавала полацкая княская дынастыя.

Гаворачы пра ўзаемадачыненні хрысціянства і паганства, трэба ўлічваць яшчэ адну акалічнасць. Пашырэнне хрысціянства на беларускіх землях было далёка не мірным працэсам. Яно суправаджалася ўзмацненнем феадальнай эксплуатацыі. А гэта не магло не выклікаць супраціву сялянства, які часам набываў форму барацьбы з хрысціянствам. Трэба думаць, што нямала было сялянаў, якія, ратуючыся ад феадальнага прыгнёту і звязанага з ім хрысціянства, уцякалі ў балцкія землі і там доўгі час заставаліся паганцамі. Таму пашырэнне хрысціянства на беларускіх землях пэўным чынам спрыяла славянскай каланізацыі на балцкіх землях. Доўгі час заставаліся паганцамі і асіміляваныя балты. Усё гэта дае падставу меркаваць, што прыналежнасць да паганства не была выключнай адзнакай балтаў не толькі ў ХІ-ХІІ, але і ў ХІІІ-ХІV стст. і нават на пачатку ХV ст. Гэтым, відаць, тлумачыцца тое, што ў асяроддзі беларусаў аж да ХХ ст. у значна большай ступені, чым у іншых славянскіх народаў, захаваліся перажыткі паганства.

Полацкая каланізацыя, якая ішла галоўным чынам па р. Віліі ўглыб балцкіх земляў, спрыяла далейшаму росту Крывога Горада — Вільні, што ўздымала значэнне віленскіх князёў. Новагародак мог быць цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага да таго часу, пакуль яно не выходзіла за межы Нёманскага басейна. З пашырэннем дзяржавы ўсё больш акрэслівалася яго невыгоднае размяшчэнне — ізаляванасць ад іншых земляў, асабліва тых, што ляжалі ў Дзвінскім басейне.

У гэтым дачыненні становішча Вільні было лепшае. Размешчаная на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў, у тым ліку і на Віліі, якая злучала яе з Полацкай зямлёй, яна ўсё больш набывала цэнтральнае значэнне ў дзяржаве. «Яшчэ да часу княжання Гедзіміна Крывы Горад развіўся ў такое значнае паселішча, што Гедзімін палічыў патрэбным перанесці сюды сталіцу Вялікага Княства Літоўскага»[207]. Няма падставы сцвярджаць, што адной з прычынаў перанясення сталіцы ў Вільню было тое, што яна размешчаная «ў цэнтры карэннай літоўскай зямлі, цэнтры народнасці»[208]. Па-першае, што разумець пад «карэннай літоўскай зямлёй»? Ёю была зямля летапіснай літвы, якая, як мы бачылі, знаходзілася ў Верхнім Панямонні, абваколеная славянскімі землямі. Па-другое, Аўкштота і Нальшчаны ўжо даўно з'яўляліся аб'ектам крывіцкай каланізацыі, вынікам чаго і было ўзнікненне Крывога Горада — Вільні, які, паводле дадзеных археалогіі, «быў заснаваны крывічамі пад час пашырэння тэрыторыі Полацкага княства ў раннюю феадальную эпоху на захад»[209]. Таму становішча Вільні вызначалася не тым, што яна была цэнтрам «карэннай літоўскай зямлі», а тым, што гэта быў адзін з даўных і найбуйнейшых цэнтраў крывіцкай каланізацыі балцкіх земляў. Праўда, побач з крывіцкім там жыло і карэннае насельніцтва, стаяла свяцілішча паганскага бога Пяркунаса, аднак усё гэта ўжо не было вырашальным фактарам. Тут, як і паўсюдна на балцкай тэрыторыі, куды пранікала крывіцка-дрыгавіцкая каланізацыя, працягваўся інтэнсіўны працэс асіміляцыі. Наколькі ён быў моцны, сведчыць і тое, што ў летапісе, дзе апавядаецца пра заснаванне Гедзімінам Вільні (як мог летувіс даць ёй славянскі назоў?), Вілія ўжо не называецца па-летувіску Нярысам[210]. А. Качубінскі памыляўся, калі меркаваў, што беларуская мова пашырылася на захад ад Вільні толькі ў апошнія дзесяцігоддзі ХІХ ст.[211], бо ўжо ў кнізе, выдадзенай у 1861 г., гаворыцца, што ў прасторы паміж Вільняй і Трокамі просты народ, г. зн. карэннае насельніцтва, гаворыць па-беларуску[212]. Але А. Качубінскі зусім слушна заўважаў, што Віленская губерня… уваходзіць у тэрыторыю беларускага племя і сама Вільня ўжо за рубяжом літоўскім[213]. Такі вынік быў перадвызначаны яшчэ ў ХІ-ХІІІ стст. заснаваннем Вільні ды іншых крывіцкіх калоній у Нальшчанах і Аўкштоце.

Такім чынам, перанясенне сталіцы Вялікага Княства Літоўскага з Новагародка ў Крывы Горад — Вільню — было вынікам крывіцка-дрыгавіцкай каланізацыі ўглыб балцкіх земляў. Яно сведчыла таксама, што на першае месца ў гэтай дзяржаве выходзіла Полаччына. А гэта выклікала змену новагародскай дынастыі на полацкую. У святле пададзеных фактаў нельга пагадзіцца з сцверджаннем пра «паступовае пранікненне»[214] і «наступленне Літвы на Русь»[215]. Фактычна пад націскам славянскай каланізацыі адбываўся адваротны працэс. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага не толькі не спыніла, а, наадварот, яшчэ больш паскорыла асіміляцыю балцкага насельніцтва. Ф. Д. Гурэвіч лічыць, што прасоўванне межаў беларускай мовы ў зону пашырэння балцкіх археалагічных помнікаў, відаць, адносіцца да ХІV ст.[216], г. зн. да таго часу, калі ўжо ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае. І ў гэтым нічога дзіўнага няма, бо ў новаўтворанай дзяржаве беларуская культура была панавальнай, а беларуская мова — дзяржаўнай. Таму нельга пагадзіцца з думкаю, нібыта Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім была падначаленай[217] і займала ў ім нераўнапраўнае становішча[218]. У такім выпадку становіцца незразумелым, чаму падначаленая, эксплуатаваная і нераўнапраўная краіна ўвесь час пашырала сваю тэрыторыю, а панавальная, якой лічыцца Летува, траціла сваю тэрыторыю і насельніцтва. Усё гэта гаворыць за тое, што беларускі народ у Вялікім Княстве Літоўскім прадаўжаў тварыць сваю гісторыю, развіваў сваю культуру, а не рабіў толькі ўклад у чужую гісторыю[219].

Тое, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага паспрыяла славянскай каланізацыі балцкіх земляў і асіміляцыі іх насельніцтва, што панавальнай культурай у ім стала беларуская і дзяржаўнай мовай беларуская, характарызуе гэтую дзяржаву як славянскую. Такім чынам, не так званыя «літоўскія набегі на заходнерускія землі», а славянская каланізацыя балцкіх земляў была вызначальным фактарам ва ўтварэнні Вялікага Княства Літоўскага. 

5. ДЛЯ КАГО БЫЛА БОЛЬШАЯ ПАГРОЗА?

Мангола-татарскае нашэсце і нямецкая агрэсія ў сучасных падручніках гісторыі і навуковых даследваннях падаюцца як фактары, што нібыта паспрыялі захопу беларускіх земляў Літвой: «Барацьба Русі з татара-мангольскімі заваёўнікамі значна аблегчыла літоўскім князям ажыццяўленне іх захопніцкай палітыкі ў адносінах да рускіх земляў. Ва ўмовах татара-мангольскай няволі некаторыя феадалы Русі ў асобе Літоўскай дзяржавы бачылі сілу, якая не толькі можа даць адпор татарскім і нямецкім захопнікам, але і разам з тым будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню іх панавання над сялянскімі масамі»[220]. Прыблізна тое ж сказана і ў другім даследванні: «Феадалы, якія прыйшлі да ўлады ў Аўкштайціі, пайшлі на змову з феадаламі значна больш развітай Беларусі, напалоханымі Ардой і Ордэнам. Падзяліўшыся рэнтай з літоўскім пануючым класам, беларускія феадалы ўвайшлі ў яго склад»[221]. Але ж добра вядома, што Беларусь, з выняткам яе крайніх паўднёвых мясцінаў, не ведала мангола-татарскага нашэсця. Значыць, феадалам Беларусі не было ніякай патрэбы шукаць у некага абароны ад татараў. Больш за тое, паводле сведчання летапісаў, літоўскія князі ніколі не атрымлівалі ніякіх перамог над мангола-татарамі.

Праўда, у вядомай «Кроніцы Быхаўца» апавядаецца пра дзве бітвы, у якіх татары нібыта былі разгромлены літоўскімі войскамі, - пад Магільнам і пад Койданавам. Аднак шэраг акалічнасцей прымушае сумнявацца ў тым, што яны былі ў сапраўднасці.

Вось што гаворыцца пра Магільнянскую бітву. Пасля таго як літоўскі князь Рынгальт немалы час пракняжыў у Новагародку, князі Святаслаў Кіеўскі, Леў Уладзімірскі і Дзмітры Друцкі намерыліся выгнаць яго адтуль. Узяўшы сабе на падмогу ад цара заволжскага некалькі тысяч татараў, яны рушылі на Новагародак. Рынгальт сустрэў іх на Нёмане, ля Магільна (цяпер на тэрыторыі Уздзенскага р-на, Менскай вобл.), і ў лютым баі, які працягваўся цэлы дзень, разбіў сваіх праціўнікаў і з багатай здабычай вярнуўся ў Новагародак[222]. У «Кроніцы Быхаўца» не паказана, калі адбылася гэта падзея. У ранейшай гістарычнай літаратуры яна адносілася да 1235 г.[223]. Але прыняць гэтую дату нельга, бо тут прыгадваюцца татары, якія з'явіліся на Русі толькі пры канцы 30-х гадоў ХІІІ ст. Апроч таго, Рынгальт не мог княжыць у 1235 г. у Новагародку, бо гэтым часам тут княжыў Ізяслаў, як сведчыць Іпацеўскі летапіс. Сярод князёў, што ішлі на Рынгальта, згадваецца Леў Уладзімірскі. Гэта магло б дапамагчы вызначыць найбольш верагодную дату гэтай падзеі, калі б яна сапраўды была. У Іпацеўскім летапісе пад 1274 г. сказана, што шэраг усходнеславянскіх князёў, сярод якіх быў і галіцкі (а не ўладзімірскі) князь Леў, разам з татарамі ішлі на Новагародак[224], які тады быў сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Паколькі гэтыя князі і татары рухаліся на Новагародак ад Слуцка[225], то іхны шлях мог праходзіць і праз Магільна. Аднак летапіс, які падрабязна асвятляе гэты паход, нічога не гаворыць пра бітву пад Магільнам. Як мы ведаем, у «Кроніцы Быхаўца» сказана, што гэтая бітва была вялікай і што татары з хаўруснікамі пацярпелі страшэнную паразу, а пасля такой няўдачы яны, вядома, не маглі б ісці далей, да Новагародка. А між тым летапіс гаворыць, што яны, перайшоўшы р. Сэрвеч, падышлі да Новагародка і ўзялі яго вакольны горад. Прыдуманы і сам князь Рынгальт, бо нідзе ў іншых крыніцах ён не прыгадваецца. Апрача таго, «Кроніка Быхаўца» называе яго вялікім князем, але ў 1274 г. ён не мог быць такім, бо гэтым часам у Новагародку княжыў Трайдзень. Не мог ён быць і бацькам Міндоўга, бо той загінуў у 1263 г., а ў «Кроніцы Быхаўца» сказана, што Міндоўг стаў княжыць пасля смерці Рынгальта. Гэты аналіз не пацвярджае таго, што была бітва пад Магільнам, прынамсі ў 1274 годзе, найбольш верагодным для яе, асабліва калі ўлічыць, што ў «Кроніцы Літоўскай і Жамойцкай» яна значыцца пад 1284 г.[226] (у гэтай крыніцы шмат якія падзеі зрушаныя на 10–15 гадоў наперад). Тым не менш усё гэта не выключае таго, што гэтая бітва была. Магчыма, яна калі-небудзь і была, але яе апісанне ў «Кроніцы Быхаўца» скажонае да непазнавальнасці, як гэта адбылося і з бітвай пад Гарадцом у 1161 г., пра што мы гаварылі раней. Не выключана, што і бітва пад Магільнам адбылася таксама ў полацкія часы, а пасля была прыпісаная літоўскім князям.

Малаверагодная бітва і пад Койданавам, бо звесткі пра яе яшчэ больш супярэчлівыя. У «Кроніцы Быхаўца» сказана, што заволжскі татарскі цар Балаклай сабраў вялікую раць і пайшоў на Русь. А вялікі князь Скірмант, сабраўшы сваё войска ў Койданаве, перамог усю раць татарскую і самога цара забіў[227]. У літаратуры гэта падзея адносілася да 1241 г.[228]. Апрача таго, паказваецца яшчэ адна бітва пад Койданавам, у якой нібыта Міндоўг у 1249 г. разбіў татараў на чале з Кайданам і яго хаўруснікаў галіцка-валынскіх князёў Данілу і Васільку. Прычым сцвярджаецца, што Кайдан загінуў тут, і адсюль пайшло найменне паселішча «Койданаў», якое да таго называлася Крутагор'ем. Гэта найбольш пашыраная версія, і яна нават увайшла ў сучасныя падручнікі гісторыі Беларусі[229]. У «Запісках Кацярыны ІІ» прыведзены звесткі пра бітву пад Койданавам у 1276 г., якія нагадваюць падзеі бойкі 1241 г.

Паколькі ўсе гэтыя бітвы звязаныя з татарамі, то яны не маглі адбыцца ні ў 1241, ні ў 1249 г., бо, як паказваюць даследванні, першае ўварванне татараў на тэрыторыю Беларусі адбылося ў 1258 г.[230]. Бітву 1241 г. мы наагул павінны адкінуць як выдуманую, бо ніколі не было ні вялікага літоўскага князя Скірманта, ні татарскага хана Балаклая. Ёсць нешта падобнае ў падзеях 1249 і 1258 гг. Сапраўды, князем літоўскім тады быў Міндоўг, разам з татарамі ішоў валынскі князь Васілька (яго брат Даніла, прыкінуўшыся хворым, ухіліўся ад гэтага паходу). Але татараў узначальваў не Кайдан, а Бурундай, і, што сама важнае, ніякай перамогі Міндоўг не атрымліваў: татары на чале з Бурундаем без супраціву занялі землі літоўскую і нальшчанскую (нагадаем, што гэта тэрыторыя на захадзе сучаснай Беларусі). Гэта пацвярджае і Ноўгарадскі І летапіс, у якім сказана, што татары ўзялі ўсю зямлю літоўскую, а саміх пабілі[231].

Трэба зазначыць, што ёсць яшчэ сумневы ў праўдзівасці існавання Кайдана. Сярод татарскіх ханаў, военачальнікаў і ваяводаў ён не значыцца[232]. Праўда, у татарскага хана Менгу Цімура, які цараваў у Залатой Ардзе ад 1266 да 1280 г., быў сын Кадан[233]. Менавіта ў Менгу Цімура галіцкі князь Леў Данілавіч прасіў дапамогі ў паходзе на Новагародак. У 1274 г. Менгу Цімур даў татарскае войска, але яго ўзначальваў не Кадан, а ваявода Ягурчын[234]. Паводле Галіцка-Валынскага летапісу татары хадзілі на Новагародак і ў 1277 г. Таму можна меркаваць, што яны ішлі праз Койданаў. Але, па-першае, пацярпеўшы там паразу, яны б не пайшлі далей. Па-другое, узначальваў гэтае войска не Кайдан, а ваявода Мамшэй[235]. Усё гэта сведчыць, што Койданаўскай бітвы не магло быць ні ў 1274, ні ў 1276, ні ў 1277 гг. Апрача таго, тапонім «Койданаў» на Беларусі не адзін (населены пункт з такім назовам быў недалёка і ад г. Паставы[236]), што таксама ставіць пад сумнеў паходжанне яго ад імя татарскага хана.

З усяго сказанага вынікае, што Магільнянская і Койданаўская бітвы — гэта хутчэй за ўсё міфы, створаныя ў ХVІ ст., для ўзвелічэння літоўскіх князёў, якія быццам толькі адны маглі супрацьстаяць мангола-татарскім заваёўнікам, чаго ў сапраўднасці не было.

Вядома, нельга адмаўляць пагрозы татарскага нашэсця, якая вісела над беларускімі землямі, бо ўварванні татараў, як мы ўжо бачылі, сапраўды былі. Аднак і нельга справу паказваць так, нібы толькі літва магла абараніць нашую зямлю ад татарскай заваёвы. Яна не магла абараніць ад татараў і сваёй зямлі, як гэта было ў 1258 г. Вось чаму беларускія феадалы не маглі бачыць у асобе літоўскіх князёў сілу, здольную абараніць іх ад татараў. Вось чаму беларускім феадалам не было патрэбы дзяліцца з літоўскімі сваёй «рэнтай».

Тое, што Беларусь не ведала мангола-татарскага пагрому і панавання, мела для яе важнае значэнне, якое пакуль што яшчэ не ацэненае ў гістарычнай навуцы. Як вядома, мангола-татарскае панаванне перапыніла і замарудзіла працэс палітычнага аб'яднання расейскіх і ўкраінскіх земляў, падарвала іх прадукцыйныя сілы. Усяго гэтага пазбегла Беларусь. Яе аб'яднанне не было спыненае, а яе прадукцыйныя сілы ў выніку прытоку новага насельніцтва яшчэ больш узраслі. Усё гэта і было прычынай таго, што фармаванне тэрыторыі Беларусі і кансалідацыя беларускага этнасу пайшлі хутчэй, чым аналагічныя працэсы ў іншых усходнеславянскіх землях. Так, калі ў першай палове ХІV ст. пры Іване Каліце толькі пачало ўзвышацца Маскоўскае княства, дык нашыя землі да гэтага часу амаль усе былі сабраныя і задзіночаныя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Беларускія феадалы выкарысталі ў сваіх інтарэсах выгадную для іх кан'юнктуру, у прыватнасці аслабленне расейскіх і ўкраінскіх земляў у барацьбе з татарамі, і заваявалі значныя часткі іх тэрыторый.

Паколькі культурныя цэнтры Беларусі не былі разбураныя, нашая культура развівалася без перашкодаў, што было прычынай яе высокага роўню. Таму яна і заняла панавальнае месца ў Вялікім Княстве Літоўскім, а беларуская мова стала ў ім дзяржаўнай.

Што да нямецкай агрэсіі, то яна сапраўды з'явілася цяжкім ударам для Полацка. У выніку яе Полацкае княства было адсечанае ад Балтыйскага мора, што істотна паўплывала на далейшую гісторыю Беларусі. Аднак, гаворачы пра гэта, нельга паказваць справу так, нібы беларускія землі знаходзіліся ў бязвыхадным становішчы і іх магла выратаваць толькі літва. Не меншую пагрозу нямецкая агрэсія несла і народам Прыбалтыкі, якія разам з Полаччынай сталі аб'ектам нападу «псоў-рыцараў». Апошнім удалося, пакарыўшы балцкія плямёны прусаў, куршаў і земгалаў, з трох бакоў акружыць Жамойць. Над ёй, як і над іншымі балцкімі землямі, навісла смяротная пагроза. Са сказанага відаць, што нямецкай агрэсіяй былі запалоханы не так беларускія, як балцкія феадалы. Калі Полаччына траціла набытыя ёю ў Ніжнім Падзвінні землі, то балты трацілі свае карэнныя землі. Дык хіба маглі феадалы Літвы ў гэтым часе адважыцца на заваёву беларускіх земляў, хіба маглі беларускія феадалы ў іх асобе бачыць абаронцаў ад нямецкай агрэсіі?

У даследваннях па гісторыі адзначаецца, што нямецкая агрэсія прымусіла балцка-літоўскія землі аб'яднацца і тым сама паскорыла працэс утварэння Літоўскай дзяржавы. Гэта, маўляў, і дало магчымасць літоўскім феадалам заваяваць беларускія землі, якія нібыта былі раз'яднаныя. Аднабаковасць гэтай схемы відавочная, бо паўстае пытанне, чаму тая ж нямецкая агрэсія не прымусіла аб'яднацца беларускія землі. Мы ўжо гаварылі, што раз'яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, земляў у ХІІІ ст. надзвычай перабольшаная. На горкім вопыце спазнаўшы смяротную пагрозу нямецкай агрэсіі, Полаччына шчыльней згуртоўвалася для адпору ворагу. Трэба сказаць, што Полацак не адразу разгледзеў сапраўдную сутнасць нямецкіх рыцараў. Полацкі князь Уладзімір (Валодша) у 1186 г. даў нямецкаму манаху Майнарду (відаць, угледзеўшы ў яго дзейнасці толькі місіянерскі, а не захопніцкі характар) дазвол на права хрышчэння ліваў, якія залежалі ад Полацка. Яшчэ больш легкадумна паставіліся напачатку да рыцараў у іншых краях Усходняй Эўропы. Летоны ў 1202 г. учынілі дамову з біскупам Альбертам супраць земгалаў. Мазавецкі князь Конрад у 1225 г. запрасіў тэўтонцаў для барацьбы з прусамі. Не раз супольна з рыцарамі дзейнічалі пскоўскія і ноўгарадскія аддзелы. Гэтая бесклапотнасць і была адной з прычын першых поспехаў немцаў ва Ўсходняй Эўропе. Для Полацка яна абярнулася стратай Ніжняга Падзвіння.

Згуртаванасць Полаччыны ў барацьбе з крыжакамі вельмі добра выяўлена ў «Кроніцы Лівоніі». Так, паводле яе, для паходу на тэўтонцаў «полацкі кароль Вальдэмар (памянёны Валодша) сабраў войска з усяго свайго каралеўства, а таксама ад суседніх каралёў (удзельных князёў Полаччыны), сваіх сяброў і з вялікай храбрасцю спуціўся ўніз па Дзвіне»[237]. Хіба такое магло быць пры міжусобнай барацьбе?

Смяротная пагроза нямецкай агрэсіі, якая навісла над Усходняй Эўропай, патрабавала задзіночання сілаў. Яскравым сведчаннем гэтага можа быць факт, што войска Валодшы Полацкага, з якім ён у 1216 г. сабраўся ісці на Рыгу, напалову складалася з літоўцаў. Важным фактарам у арганізацыі адпору рыцарам было ўмацаванне сувязяў Полацкай зямлі з суседнімі ўсходнеславянскімі землямі, перадусім з Ноўгарадскай і Пскоўскай. Пацверджаннем гэтага з'яўляецца жаніцьба ноўгарадскага князя Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава ў 1239 г. Хаўрус Полацкай і Ноўгарадскай земляў быў важнай умовай перамогі над нямецкімі агрэсарамі на Чудскім возеры ў 1242 г., што ў далейшым палегчыла і абарону беларускіх земляў ад крыжакоў. Адзінства Полацкай, Ноўгарадскай і Пскоўскай земляў прывяло да перамогі над немцамі і ў 1262 г. пад Юр'евам. 

6. ШТО Ж ЗАВАЯВАЎ МІНДОЎГ?

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Достижения в СССР. Хроники великой цивилизации
Достижения в СССР. Хроники великой цивилизации
[История]
СССР – большое и сильное государство, разместившееся на 1/6 части суши – был настоящей фабрикой достижений. В любой отрасли, будь то наука, оборона, культура или спорт, в Советском Союзе было кем и
0
Сталин. Поднявший Россию с колен
Сталин. Поднявший Россию с колен
[Биографии и Мемуары]
Авторы этой книги — ближайшие соратники И. В. Сталина. Л. П. Берия был Генеральным комиссаром госбезопасности СССР; В. М. Молотов — Председателем Совета народных комиссаров СССР, народным комиссаром
0
Сталин. Миссия НКВД
Сталин. Миссия НКВД
[Документалистика / Государство и право]
Лаврентий Павлович Берия многие годы возглавлял службу государственной безопасности при И.В. Сталине. С августа 1938 года он стал начальником Главного управления государственной безопасности, с
0
Для мира на земле
Для мира на земле
[Попаданцы / Магический реализм]
Продолжение истории Риана из Беззвёздного Неба. Юный воин-чародей вылез из теней андердарка обратно под свет солнца, но жизнь легче как будто бы и не стала. Не все предатели получили по заслугам,
1
Один год дочери Сталина
Один год дочери Сталина
[Биографии и Мемуары]
Книга дочери Сталина – Светланы Аллилуевой «Только один год», была написана в эмиграции и издана в США по-русски и в английском переводе в 1970 г. В центре мемуаров стоят политические проблемы и
0
Борьба Сталина за власть. Воспоминания бывшего секретаря Сталина
Борьба Сталина за власть. Воспоминания бывшего секретаря Сталина
[Биографии и Мемуары / История]
Воспоминания Бориса Бажанова — одна из первых мемуарных книг, характеризующих Сталина как диктатора и его окружение изнутри. Особая ценность этой книги, изданной впервые за рубежом, заключается в её
0
Далекая музыка дочери Сталина
Далекая музыка дочери Сталина
[Биографии и Мемуары]
Эта книга – повествование Светланы Аллилуевой о пятнадцати годах ее жизни в США, история женщины, порвавшей с родиной своего отца Иосифа Сталина, поисков и обретения после многих лет одиночества и
0
Путь писателя 1 том
Путь писателя 1 том
[Ужасы / Проза / Современная проза]
Неудачливый писатель погибает и попадает в собственную книгу. Теперь ему предстоит избежать смерти в теле второстепенного персонажа, которого он сам же и убил. Он знакомится со своими персонажами,
0
В поисках алмаза. Приключение робота Бинома в Петербурге
В поисках алмаза. Приключение робота Бинома в Петербурге
[Детские приключения / Детские остросюжетные / Детская литература: прочее]
Бином берётся за самое загадочное дело в Петербурге! После успешного расследования в Москве робот-корги Бином получает новое задание: отправиться в Санкт-Петербург 21-го века и найти уникальный
0
Новогодний трактир
Новогодний трактир
[Самиздат / Классическое фэнтези]
Оригинальная новогодняя история по миру Марэлл. Она: Я — неудачница! Родиться в семье сильных магов и иметь спящий дар — что может быть хуже? Когда эта семья — королевская. Ещё и женихи один
0
(Не) удачная покупка леди Эвелин
(Не) удачная покупка леди Эвелин
[Любовная фантастика]
Как избежать навязанного брака? Правильно – выйти замуж! И нет, я не сошла с ума. Просто пытаюсь спасти своё наследство от загребущих рук дальних родственничков, решивших отнять у меня не только
0
Бегущий по лезвию бритвы
Бегущий по лезвию бритвы
[Научная фантастика]
После ядерной войны Земля превратилась в выжженную, умирающую пустыню. Вымерли почти все животные. Большинство людей давно перебрались на другие колонизированные планеты Солнечной системы. Те же, кто
0

Самые популярные книги

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Солдат Отечества 6
Солдат Отечества 6
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
«Мы долго молча отступали…» Для него это были строки из стихотворения. Теперь — его реальность, его война. Офицер из 2026 года приходит в себя летом 1812-го в теле солдата Платона Белавина. Он
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Неуклюжая Love Story
Неуклюжая Love Story
[Современные любовные романы / Проза / Юмор]
Пять подруг. Случайный билет на поезд. Абсурдное пари, такие же условия. Что из этого выйдет? Кто знает. Но говорят, в поездах случаются чудеса! " – Собираешься выходить? Николь вздрогнула, так
0
Норфервілль
Норфервілль
[Старинная литература: прочее]
Одного дня Тедді Шаффран, кримінолог-профайлер з Ліона, дізнається, що тіло його дочки знайшли у відрізаному від світу гірничому містечку Норфервілль на Далекій Півночі Квебеку. Морґану по-звірячому
0
Покориться синему дракону
Покориться синему дракону
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Меня зовут Мия Воронцова, и я случайно спасла драконью империю. Теперь я, когда-то обычная адептка факультета попаданцев, – цель опасных двуликих мастеров проклятий. У меня редкий дар, но, кажется,
0
Сон Разума
Сон Разума
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Юрий отбросил страх, отбросил осторожность, и закусил удила. Он больше не боится своей силы, он не боится и применять свою силу. Он шагает вперёд широко. Сметает на своём пути любые препятствия.
1
Кумир на мою голову
Кумир на мою голову
[Современные любовные романы]
Окончив университет, я и не предполагала, что в будущем стану работать с одним из самых известных певцов нашей страны, однако судьба действительно преподнесла мне подарок. Я получила работу мечты и
0
Измена. Цена твоей слабости
Измена. Цена твоей слабости
[Современные любовные романы]
Книга Измена. Цена твоей слабости автора Оксаны Алексаевой рассказывает о семье, в которой происходят серьезные испытания из-за измены мужа. Главная героиня Дарья — жена и мать пятерых детей, которая
0
Тайная мистерия для золотой бабочки
Тайная мистерия для золотой бабочки
[Самиздат / Любовное фэнтези]
Последние тайны древнего пророчества спешат обратиться в быль. Как выжить в череде невероятных событий? Тем более, когда на твоих плечах лежит задача по защите кронпринца на отборе невест… Де Шаларгу
1
Чародей выходит на охоту
Чародей выходит на охоту
[Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Приключения Антона Ковалева, единственного мага Жизни, Смерти и Разума продолжаются. Он опять сталкивается с происками английской разведки, его стараются взять на короткий поводок родной КГБ в лице
5
Закон Джунглей
Закон Джунглей
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников]
В мире, где сильный пожирает слабого, Мин родился слабым. Талант определяет судьбу, и тот, кому не хватило дара, становится прислугой для тех, кому хватило. Мин и есть такая прислуга. Подмастерье,
3
Прошка-Паровоз 2
Прошка-Паровоз 2
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Опытный рабочий, всю жизнь проведший за станком, приходит в себя в теле худого мальчишки Прошки — бесправного работника паровозного завода. Калуга. 1887 год. Грязный цех, ременные передачи, грубый
2
Альфы и дирижабли
Альфы и дирижабли
[Любовная фантастика]
Когда Львиное Сердце становится новым альфой, на улицах Лондона воцаряется спокойствие. Но над Королевством назревает беда. Воздушные пираты — извечная проблема королевства, но дирижабль «Фенрир»
0
Отшельник. Жизнь сначала. Просто не будет
Отшельник. Жизнь сначала. Просто не будет
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Илька собралась еще раз нажать на звонок, как неожиданно услышала совсем недружелюбное и даже грубое: — Ты кто? — Я от Анжелы! — Нет. — Нет? — девушка опешила. — Нет — на все твои вопросы. Нет — мне
0