MoreKnig.org

Па слядах аднаго міфа: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ермаловіч Мікола



Шрифт:

Летапісныя паведамленні і асабліва археалагічныя даследванні, праведзеныя апошнімі дзесяцігоддзямі, даюць магчымасць па-новаму зірнуць на гэты гістарычны абшар Беларусі. На долю Новагародскай зямлі выпала гістарычная роля стаць у другой палове ХІІІ ст. ядром аб'яднання беларускіх і прылеглых балцкіх земляў у адзіную дзяржаву. Адрозна ад Полацкай і Тураўскай земляў яна была параўнальна новым гістарычным абшарам Беларусі, які ўзнік на левым беразе верхняга Нёмана. Яго фармаванне пачалося з часу заснавання Новагародка (сучасны Наваградак), наконт чаго выказана некалькі меркаванняў. М. Дзмітрыеў у 1858 г. сцвярджаў, што Новагародак быў заснаваны ў 1116 г. сынам Уладзіміра Манамаха Яраполкам[38]. Аднак гэта не пацвярджаецца верагоднымі крыніцамі. М.Ціхаміраў лічыў, што Новагародак упершыню ўпамінаецца ў 1212 г.[39]. Ён спасылаўся на наступнае месца Іпацеўскага летапісу: «В лето 6720. Король отья Перемышль от Лесьтька Любачев. Лесьтько же зжалися о срамоте своей и после к Новогороду по Мстислава и реки братьми еси пойди и сяди в Галиче»[40]. Але тут, як бачым, гаворка ідзе аб нейкім Новагорадзе ў Галіцкай зямлі.

Аднак найбольш верагодна, што да Новагародка адносіцца запіс у Сафійскім І летапісе, дзе пад 1044 г. сказана: «Ходи Ярослав на литву, а на весну заложил Новогород и сделал и». Такі ж запіс і пад тым жа годам ёсць ў Ноўгарадскім ІV летапісе[41] і ў В. Тацішчава[42]. Гэты гісторык быў першым, хто выказаў думку, што згаданы тут Ноўгарад і ёсць Новагародак Літоўскі[43], г. зн. сучасны Наваградак. Аднак яна засталася незаўважанай і забытай. На карысць яе гаворыць наступнае. Ва ўсіх памянёных вышэй летапісах заснаванне Новагародка звязваецца з паходам Яраслава Мудрага на літву. А ў тым часе, як убачым, пад літоўскай зямлёю разумелася не сучасная Летува, а тэрыторыя Верхняга Панямоння. Менавіта паход Яраслава Мудрага і меў за мэту заваяванне гэтай літвы. А. Ельскі адзначаў, што Новагародак узнік на мяжы старажытнай літвы і яцьвягаў[44], што і слушна, бо пацвярджаецца летапісам, у якім сказана, што паход на літву Яраслаў Мудры зрабіў пасля паходу на яцьвягаў у 1038 г.[45]. Аб населенасці Новагародскай зямлі ў мінулым яцьвягамі сведчыць тапаніміка[46]. Тое, што яцьвягі складалі значную частку насельніцтва ў Новагародскай зямлі, гаворыць за іх важкі ўклад, які яны ўнеслі ў справу ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Праўда, Ф. Гурэвіч аспрэчвае паказаную дату заснавання Новагародка. Але яе довады вельмі няпэўныя, бо ў адной працы яна сцвярджае, што гэты горад заснаваны ў першай палове ХІ ст.[47], у другой сказана, што ў другой палове ХІ ст.[48], пры гэтым не тлумачачы, чаму яна змяніла сваю думку. Пабудова Новагародка павінна была забяспечыць панаванне Кіева над яцьвягамі і літвой, аб чым і сведчыць хуткае яго будаўніцтва, якое, паводле В. Тацішчава, працягвалася толькі вясну і лета. Горад адначасова стаў і важным цэнтрам славянскай каланізацыі, пра што сведчыць наступнае паведамленне Тацішчава. На падставе летапісу, які быў у яго распараджэнні, ён пісаў, што ў 1119 г. менскі князь Глеб ваяваў Новагародскую зямлю[49], што належала аднаму з сыноў Уладзіміра Манамаха. Гэтае паведамленне, сведчыць пра залежнасць Новагародка ад Кіева і тым жа часам паказвае яго рост, які быў вынікам каланізацыі і сцягвання вакол сябе пэўнай тэрыторыі, што і прывяло да ўтварэння Новагародскага княства. Каштоўнай з'яўляецца наступная звестка пра Новагародак, якую знаходзім зноў-такі ў В. Тацішчава. У ёй паведамляецца, што ў 1130 г. кіеўскі князь Мсціслаў пасля паходу на літву вярнуўся ў Новагародак, дзе заклаў царкву (відаць, яе рэшткі выявіў М. К. Каргер у 1961 г.[50]), і адтуль пайшоў у Кіеў[51]. Гэтае паведамленне пацвярджае значэнне Новагародка як апорнага пункта кіеўскіх князёў для сваіх паходаў на літву.

Амаль праз стагоддзе зноў з'яўляецца вестка аб Новагародку на старонках Іпацеўскага летапісу. У ім пад 1228 г. паведамляецца пра ўдзел новагародцаў разам з тураўцамі і пінянамі ў кааліцыі з іншымі князямі ў паходзе на Камянец супраць Данілы Галіцкага[52]. На падставе гэтага можна меркаваць, што барацьба паміж Кіевам і Галічам тады ішла ў значнай меры з-за Турава-Пінскай і Новагародскай земляў. Гэта тым больш верагодна, што наступнае паведамленне Іпацеўскага летапісу пад 1235 г. ясна гаворыць пра залежнасць Новагародка і літвы ад Данілы Галіцкага: «Даниил возведе на Конрада литву Мандога Изяслава Новогородьского»[53]. Сама каштоўнае ў гэтай вестцы тое, што, паводле яе, Новагародак меў свайго князя. Аднак Новагародак быў не толькі цэнтрам асобнага княства. Летапісныя звесткі 50-60-х гадоў ХІІІ ст. гавораць пра наяўнасць цэлага гістарычнага абшару — Новагародскай зямлі[54].

Да сярэдзіны ХІІІ ст. Новагародская зямля дасягнула высокага эканамічнага і культурнага развіцця, чаму спрыяў шэраг фактараў. Тут было добра развітое земляробства, якому спрыяла ўрадлівая глеба, што не патрабавала вельмі цяжкай апрацоўкі (чаго не было ў Падзвінні). Новагародская зямля была краінай развітых рамёстваў. Тут здабывалася жалеза і была наладжаная вытворчасць разнастайных вырабаў з яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы. Існавалі ганчарнае, кастарэзнае і іншыя рамёствы[55].

Усё гэта ў першую чаргу датычыць Новагародка. Так, па колькасці жалезных знаходак ён адзін з сама багатых гарадоў[56]. Можна меркаваць, што адной з прычын шпаркага эканамічнага росту Новагародка з'яўлялася тое, што ён быў размешчаны побач з багатымі пакладамі балотнай руды, пра што можа сведчыць найменне блізкага пасёлка Руда. Аднак вядучай галіной у Новагародку была апрацоўка каляровых і каштоўных металаў. Праца кавалёў па золаце і ювеліраў у ХІІ ст. набыла асаблівае значэнне. Яна ператварыла іх у досыць заможных месцічаў[57].

Адначасова археалагічныя матэрыялы сведчаць, што Новагародак не толькі вызначаўся інтэнсіўным нутраным жыццём, але і меў шырокія вонкавыя сувязі. У гэтым дачыненні асабліва паказальны такі факт. Новагародак, які памерамі сваёй умацаванай часткі (2,5 га) належаў да невялікіх гарадоў, знаходкамі імпартных прадметаў раскошы супернічае з усімі ўсходнеславянскімі гарадамі, мае ўнікальныя рэчы. Новагародскі імпарт з поўнай падставай дазваляе лічыць, што ў ХІІ-ХІІІ стст. горад вёў інтэнсіўны гандаль заморскімі таварамі. Новагародак гандляваў з Полацкам і старажытнаўкраінскімі гарадамі, з Прыбалтыкай і Польшчай, з Візантыяй і Блізкім Усходам[58].

У выніку развіцця рамёстваў і гандлю, наяўнасці шчыльнага сельскага насельніцтва на параўнаўча невялікай тэрыторыі Новагародскай зямлі было шмат гарадоў: апрача сталічнага — Слонім, Ваўкавыск, Гарадзен (Горадня), Здзітаў, Зэльва, Свіслач ды інш. Хоць летапіс іх упершыню называе толькі ў ХІІІ ст., але яны, як паказвае археалогія, узніклі значна раней — у канцы Х-пачатку ХІ ст. Як сведчыць Іпацеўскі летапіс, у Новагародку (1235)[59], Горадні (1128 ды інш.)[60], Ваўкавыску (1256)[61], Свіслачы (1256)[62] былі свае князі. Можна думаць, што яны былі і ў іншых гарадах, як, напрыклад, у Слоніме (пад 1281 г. у Іпацеўскім летапісе прыгадваецца Васілька Слонімскі, магчыма, князь). Значыць, гэтыя гарады з'яўляліся цэнтрамі асобных удзелаў. Аднак усе яны шчыльна гуртаваліся вакол Новагародка, князь якога, магчыма, меў для ўсіх іх значэнне вялікага князя. Цэнтральнае становішча Новагародка і вызначыла назоў гэтай зямлі. Летапісы не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы яе князёў. Новагародская зямля была краінай развітога феадальнага грамадства. Ужо ў ХІ ст. тут панаваў феадалізм і вылучылася сацыяльная верхавіна грамадства, побыт якой вызначаўся выключнай раскошай[63]. Наяўнасць багатых магіл побач з мноствам безынвентарных сведчыць пра выразную сацыяльную дыферэнцыяцыю грамадства Новагародскай зямлі[64]. Аб высокім сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Новагародскай зямлі гавораць і археалагічныя даследванні Ваўкавыска[65], Слоніма[66], Здзітава[67]. Асабліва ў гэтым дачыненні вызначаўся Гарадзен (Горадня). Тут, як і ў Полацку, у ХІІ ст. склалася свая самабытная архітэктура, найбольш выдатным помнікам якой з'яўляецца Каложская царква[68].

Новагародская зямля мела выгоднае геаграфічнае становішча, і гэта асабліва праявілася ў сярэдзіне ХІІІ ст.: «У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрынуліся на Кіеўскую Русь, Польшчу і Прыбалтыку, — мангольскай заваёвы і крыжовых паходаў, - Беларускае Панямонне было параўнаўча бяспечнай тэрыторыяй»[69]. І таму яно з сярэдзіны ХІІІ ст. стала прытулкам для жыхароў шмат якіх краёў Усходняй Эўропы, што ратаваліся ад жорсткіх заваёўнікаў з Усходу і Захаду[70]. Прыліў новага насельніцтва, зразумела, не мог не выклікаць яшчэ большага развіцця прадукцыйных сілаў Новагародскай зямлі, што ў першую чаргу выкарысталі для свайго ўзбагачэння яе феадалы. Маючы ў сваіх руках вялікія багацці, яны былі зацікаўленыя ва ўсталяванні больш моцнай дзяржаўнай улады, з дапамогай якой можна было б трымаць у пакоры сялян і рамеснікаў, захопліваць новыя землі.

Адначасова тут ва ўмовах перамешвання этнічна разнастайнага насельніцтва фармавалася новая арыгінальная культура. Археалагічныя знаходкі паказваюць, што ў ёй «дзівосна перапляталіся мясцовыя, паўднёвыя і заходнія рысы, але дамінавала ўсходнеславянская культура. Вельмі магчыма, што менавіта ў гэтых умовах былі закладзеныя першыя асновы беларускай народнасці»[71]. Як бачым, найноўшыя навуковыя дадзеныя адхіляюць укаранелую ў навуцы думку, паводле якой фармаванне беларускай народнасці і культуры пачалося дзесьці ў ХІV-ХVІ стст., пасля ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.

Усё гэта агулам — высокае эканамічнае развіцце, прыліў новага насельніцтва, што абумовілі далейшы рост прадукцыйных сілаў, канцэнтрацыя вялікіх багаццяў у руках новагародскіх феадалаў і далейшае ўмацаванне іх улады — павялічвала палітычную вагу Новагародскай зямлі сярод іншых гістарычных абшараў Беларусі і дало ёй магчымасць стаць новым дзяржаватворным цэнтрам беларускіх — славянскіх і размешчаных сярод іх балцкіх — земляў.

Наяўнасць мяшанага дрыгавіцка-крывіцкага насельніцтва і інвентар могільнікаў[72], тып жыллёвых збудаванняў[73] пераканаўча сведчаць пра шчыльныя эканамічныя і культурныя сувязі Новагародскай зямлі з Полаччынай. Новагародскі храм ХІІ ст. мае яскравыя сляды ўплыву полацка-віцебскага дойлідства[74]. Нездарма ж некаторыя даследнікі лічылі, што Новагародская зямля належала Полацкаму княству[75]. Ва ўсялякім разе бясспрэчна тое, што працэс узаемнага эканамічнага і культурнага збліжэння беларускіх земляў у ХІІ-ХІІІ стст. не толькі не абмінуў Новагародскай зямлі, але і найвыразней тут праявіўся. Эканамічна магутныя новагародскія феадалы шмат зрабілі для збірання ў адзінае цэлае беларускіх земляў, эканамічнае і культурнае збліжэнне якіх пачалося раней.

Значэнне Новагародскай зямлі як цэнтра новай дзяржавы добра разумелі галіцка-валынскія князі, якія самі прэтэндавалі на ролю збіральнікаў старажытнаўкраінскіх і беларускіх земляў. Аднак мангола-татарскае нашэсце аслабіла Галіцка-Валынскую зямлю, і яе князі павінныя былі саступіць ролю збіральнікаў гэтых земляў Новагародку.

Такім чынам, у сярэдзіне ХІІІ ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак, які стаў асяродкам зараджэння новай дзяржаўнасці. Вядома, гэта не гаворыць пра страту Полацкам свайго значэння ў далейшай гісторыі Беларусі. Ён яшчэ доўгі час быў цэнтрам сваёй зямлі і адыгрываў вялікую ролю ў эканамічным, палітычным і культурным жыцці ўсёй дзяржавы. Такім чынам, не ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага было перадумовай фармавання тэрыторыі Беларусі і беларускай народнасці і культуры, а, наадварот, працэс фармавання тэрыторыі Беларусі, беларускай народнасці і культуры, які праходзіў на грунце эканамічнага і культурнага збліжэння беларускіх земляў, і зараджэння новай дзяржаўнасці ў Новагародку быў перадумовай утварэння Вялікага Княства Літоўскага. 

3. ДЗЕ БЫЛА ЛЕТАПІСНАЯ ЛІТВА?

Пытанне аб месцазнаходжанні летапіснай Літвы — адно з сама важных у нашым даследванні. Сапраўды, дзе была тая зямля, імя якой пасля дало назоў адной з найбуйнейшых дзяржаваў у Эўропе? Гэтая праблема патрабуе дэталёвага разгляду, бо з яе заблытвання найперш і пачынаецца заблытванне гісторыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.

У розныя гістарычныя перыяды пад Літвой разумелі не адну і тую ж тэрыторыю. Яшчэ ў канцы ХІХ ст. А. Качубінскі аспрэчваў тых вучоных, якія «сучаснае этнаграфічнае становішча Літвы ўзводзілі ў становішча дагістарычнае, ад веку непарушнае»[76]. На жаль, гэтая слушная думка была пакінута ў навуцы па-за ўвагай, і па-ранейшаму ў даследваннях і падручніках па гісторыі старажытная Літва ХІ-ХІІІ стст. (уласна Літва) атаясамліваецца з іншай гістарычнай вобласцю — Аўкштотай (Аўкштаціяй), якая займала ўсходнюю частку сучаснай Летувы[77].

Адной з прычын атаясамлівання летапіснай Літвы і Аўкштоты з'яўляецца тое, што апошняя ва ўсходнеславянскіх летапісах не згадваецца. Таму быў зроблены вывад, што яна выступае тут пад назовам Літвы[78]. Гэта стала агульнапрынятым, што і стрымлівала далейшае высвятленне пытання, дзе была летапісная Літва ХІ-ХІІІ стст. Даследнікі, замест таго каб уважліва прачытаць і прааналізаваць адпаведныя месцы летапісаў з мэтаю даць адказ на гэтае пытанне, бяздоказна паўтаралі: Літва — гэта Аўкштота. Аднак Літва ХІ-ХІІІ стст. — гэта зусім не Аўкштота і знаходзілася яна не там, дзе яе змяшчаюць даследнікі.

Адказ на пытанне, дзе была летапісная Літва, даюць галоўным чынам некаторыя запісы нашых летапісцаў. Паведамленні гэтыя, як убачым далей, пацвярджаюцца тапанімікай ды іншымі матэрыяламі.

Іпацеўскі летапіс пад 1159 г. паведамляе пра тое, што менскі князь Валадар Глебавіч «ходяше под литвою в лесех»[79], а пад 1162 г., што ён жа выступіў на свайго праціўніка «с литьвою»[80]. Адсюль бачна, што Літва знаходзілася па суседстве з Менскім княствам. Да такой сама высновы, грунтуючыся на тых жа летапісных звестках, прыйшоў і А. Насонаў[81].

Тэрыторыю, якая ляжала на захад ад Менска, як Літву паказвае, але ўжо з боку Новагародка (і гэта асабліва каштоўна), запіс Іпацеўскага летапісу пад 1262 г. Паведамляецца, што князь Войшалк «учини собе манастырь на реце на Немне, межи Литвою и Новымгородком»[82]. Як вядома, Войшалк заснаваў манастыр пры ўпадзенні ракі Валаўкі ў Нёман, там, дзе цяпер знаходзіцца в. Лаўрышава[83] (на паўночны ўсход ад Наваградка). Такім чынам, згодна з летапісам, на паўночны ўсход ад Лаўрышава, за Нёманам, у кірунку Менска знаходзілася Літва, што цалкам адпавядае летапісным звесткам 1159 і 1162 гг. Калі б пад Літвой тут разумелася Аўкштота, дык летапісец ніяк не сказаў бы, што заснаваны Войшалкам манастыр быў паміж Літвою і Новагародкам, бо Аўкштота знаходзілася ад Новагародка не ў паўночна-ўсходнім, а ў паўночна-заходнім кірунку.

Летапісная Літва была не толькі на правым, але і на левым беразе Нёмана. У 1190 г. князь Рурык Расціславіч намерыўся дапамагчы сваім родзічам — пінскім князям у барацьбе з Літвой і сабраўся ў паход на яе, але не здолеў дайсці туды, бо зрабілася цёпла і снег растаў, а ў гэтай балоцістай краіне толькі й можна ваяваць у моцныя халады[84]. З гэтага можна зрабіць выснову, што Літва была недалёка ад Пінскай зямлі, за яе балотамі. Пра гэта таксама сведчыць Іпацеўскі летапіс пад 1246 г. Ён паведамляе пра літву, якая, зрабіўшы набег на Перасопніцу (на Валыні), вярталася праз Пінскую зямлю назад, дзе была разбітая галіцка-валынскімі князямі[85]. У наступным годзе літва напала на Мельніцу і Лякоўню (таксама на Валыні) і зноў вярталася праз Пінскую зямлю, дзе таксама была разбітая[86]. У 1262 г. аддзелы літвы, пасланыя Міндоўгам на валынскія гарады, адступалі: адзін — у кірунку Ясельды[87], а другі — да Небля[88], г. зн. у бок Пінскай зямлі, як і ў папярэдніх выпадках. Паколькі кожны раз зваротны шлях «літвы» праходзіў праз Пінскую зямлю, то можна зрабіць вывад, што Літва знаходзілася дзесьці па суседстве з ёю. Так яно і было, што непасрэдна пацвердзіў Іпацеўскі летапіс. Пад 1253 г. у ім гаворыцца, як галіцка-валынскія князі, ідучы праз Пінск на Новагародак, сустрэлі на сваім шляху літву: «Й послаша сторожу литва на озеро Зьяте (дарэчы, у сярэдзіне ХVІ ст. пры перапісе пінскіх пушчаў яно ўжо называлася балотам[89]) и гнаше через болото до реки Щарье»[90]. «Старожа» звычайна высылалася для аховы межаў краіны. З гэтага вынікае, што Літва знаходзілася дзесьці на вышнявіне левай прытокі Нёмана — Шчары. Дарэчы, назоў гэты балцкага паходжання, азначае «вузкая»[91].

Гэтая Літва прыкрывала сабою Новагародскую зямлю з паўднёвага ўсходу, бо галіцка-валынскія войскі, перамогшы яе, «наутрея же плениша всю землю Новогородьскую»[92]. Пра такое ж месцазнаходжанне Літвы гаворыць і запіс Іпацеўскага летапісу пад 1255 г.: «Данилови же (Даніла Галіцкі) пошедшу на войну на литву, на Новогородок»[93]. Гэта значыць, што галіцкія войскі ішлі на Новагародак той жа дарогай, што і ў 1253 г., а менавіта праз Літву. Гэтыя факты, відаць, і мела на ўвазе Ф. Гурэвіч, калі зазначыла, што ў летапісных звестках пра Новагародак у 50-70-х гадах ХІІІ ст. «апавядаецца аб пранікненні галіцка-валынскіх князёў з Літвы ў гэты горад»[94]. У Т. Нарбута мы чытаем, што ў 1405 г. тураўскі біскуп Антоній са згоды Вітаўта хрысціў у Літве народ у праваслаўную веру[95]. Было незразумела, чаму менавіта тураўскі біскуп хрысціў Літву, якая, калі яе атаясамліваць з Аўкштотай, знаходзілася далёка ад Турава. Але ў святле папярэдне сказанага ўсё становіцца ясным. Літва была па суседстве з Турава-Пінскай зямлёй, і таму зусім натуральна, што яе хрысціў тураўскі біскуп.

Пра такое суседства сведчаць і археалагічныя даследванні. В. Сядоў на іх падставе лічыць, што дрыгавічы далей на поўнач ад Выганаўскага балота не жылі нават у параўнальна позні час[96]. Менавіта Выганаўскае балота было прыроднай мяжой паміж Пінскай зямлёй і летапіснай Літвою. Яно ж было прычынай і таго, што дрыгавіцкая каланізацыя летапіснай Літвы значна замарудзілася і таму апошняя магла так доўга праіснаваць. У згодзе з прыведзенымі фактамі знаходзіцца і паведамленне М. Стрыйкоўскага пра літву над Нёманам, «якая жыла ў пушчах і здаўна прыслужвала Наваградскаму княству»[97].

Характэрна, што на тэрыторыі, якая ў летапісах выступае пад назовам Літвы, да сённяшняга дня захаваўся тапонім «Літва». Населеныя пункты з такім найменнем мы сустракаем у Слонімскім (Гарадзенская вобл.), Ляхавіцкім (Берасцейская вобл.), Уздзенскім, Стаўпецкім, Маладэчанскім (Менская вобл.) раёнах. Гэта карэнныя назовы, якія супадаюць з летапісным назовам «Літва» і ёсць толькі ў паказаным рэгіёне. Іх трэба адрозніваць ад тапонімаў тыпу «Літвінава», «Літвінавічы», «Ліцвякі» і да іх падобных, якія сустракаюцца ў іншых мясцінах Беларусі, Расеі, Украіны. З'яўленне іх там звязанае з высяленцамі ў тыя мясцовасці. Адзін з такіх тапонімаў — «Літвілішкі» — выяўлены намі на тэрыторыі Аўкштоты (былая Мукснікаўская вол. Віленскага пав.). І побач з ім — тапонім «Мінчукі»[98]. Зразумела, што яны былі заснаваныя выхадцамі з летапіснай Літвы і суседняй з ёю Меншчыны.

Летапісныя дадзеныя і тапаніміка даюць магчымасць збольшага акрэсліць тэрыторыю Старажытнай Літвы. На поўначы яна межавала з Полацкім княствам па нёманскай Бярэзіне. (Пазней гэтую раку пераблыталі з дняпроўскай Бярэзінай, якую і лічылі мяжой Літвы з Руссю. Так, маскоўскія паслы, прад'яўляючы прэтэнзіі на беларускія гарады, гаварылі паслам Вялікага Княства Літоўскага: «…а рубеже был тем городам с Литовской землею по Березыню»[99]). Пра сумежжа тут літвы і крывічоў сведчаць і размешчаныя побач тапонімы «Літва» і «Палачаны» (Маладэчанскі р-н). Па гэтай жа Бярэзіне ішла паўночна-заходняя мяжа Літвы з Нальшчанамі. На ўсходзе Літва межавалася з Менскім княствам, заходні рубеж якога не ішоў далей за раку Ўсу (прыток Нёмана)[100]. На ўсходзе левабярэжжа верхняга Нёмана Літва ў глыбокай старажытнасці, відаць, суседнічала з балцкім племем лотвай, пра што сведчаць аднайменны гідронім (Капыльскі р-н) і тапонімы «Вялікая Лотва» і «Малая Лотва» (Ляхавіцкі р-н)[101]. Не выключана, што менавіта адсюль і пачалося рассяленне літвы і лотвы: першай — на паўночны захад, другой — на поўнач і паўночны ўсход[102]. Далей мяжа Літвы пераходзіла на р. Шчару, вялікая паўднёвая лука якой і была прыродным рубяжом Літвы на паўднёвым усходзе, поўдні і паўднёвым захадзе. Прыкладна па вышнявіне р. Мышанкі і нізавіне р. Валаўкі ішоў заходні рубеж Літвы, які ў больш старажытныя часы аддзяляў яе ад яцьвягаў. 

                               Месцазнаходжанне Старажытнай Літвы:

                               1 - прыблізныя межы Старажытнай Літвы

                               2 - тапонім «Літва»

Для навукі мае прынцыповае значэнне высвятленне пытання, дзе была «Літва Міндоўга». У. Пашута паказваў яе ў Аўкштоце, на тэрыторыі, якая ўлучала гарады Вільню, Трокі, Кернаў, Дзялтуву, Укмерге[103]. Але на гэтай жа карце ён змяшчаў (праўда, з пытальнікам) г. Варуту, дзе, як адзначана ў летапісе пад 1252 г., бараніўся Міндоўг ад сваіх супраціўнікаў[104], на месцы сучаснага пасёлка Гарадзішча (Баранавіцкі р-н), што вельмі далёка ад Аўкштоты. У сувязі з гэтым узнікае пытанне, чаму Міндоўг бараніўся ад ворагаў не ў «Літве Міндоўга», а ў Новагародскай зямлі, чаму ён кінуў «сваю» Літву і прыйшоў шукаць абарону ў чужой зямлі. У. Пашута не ставіў гэтых пытанняў і, натуральна, не даў на іх адказу, як і не тлумачыў, чаму ён меркаваў, што Варута павінна быць на месцы сучаснага Гарадзішча.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Достижения в СССР. Хроники великой цивилизации
Достижения в СССР. Хроники великой цивилизации
[История]
СССР – большое и сильное государство, разместившееся на 1/6 части суши – был настоящей фабрикой достижений. В любой отрасли, будь то наука, оборона, культура или спорт, в Советском Союзе было кем и
0
Сталин. Поднявший Россию с колен
Сталин. Поднявший Россию с колен
[Биографии и Мемуары]
Авторы этой книги — ближайшие соратники И. В. Сталина. Л. П. Берия был Генеральным комиссаром госбезопасности СССР; В. М. Молотов — Председателем Совета народных комиссаров СССР, народным комиссаром
0
Сталин. Миссия НКВД
Сталин. Миссия НКВД
[Документалистика / Государство и право]
Лаврентий Павлович Берия многие годы возглавлял службу государственной безопасности при И.В. Сталине. С августа 1938 года он стал начальником Главного управления государственной безопасности, с
0
Для мира на земле
Для мира на земле
[Попаданцы / Магический реализм]
Продолжение истории Риана из Беззвёздного Неба. Юный воин-чародей вылез из теней андердарка обратно под свет солнца, но жизнь легче как будто бы и не стала. Не все предатели получили по заслугам,
1
Один год дочери Сталина
Один год дочери Сталина
[Биографии и Мемуары]
Книга дочери Сталина – Светланы Аллилуевой «Только один год», была написана в эмиграции и издана в США по-русски и в английском переводе в 1970 г. В центре мемуаров стоят политические проблемы и
0
Борьба Сталина за власть. Воспоминания бывшего секретаря Сталина
Борьба Сталина за власть. Воспоминания бывшего секретаря Сталина
[Биографии и Мемуары / История]
Воспоминания Бориса Бажанова — одна из первых мемуарных книг, характеризующих Сталина как диктатора и его окружение изнутри. Особая ценность этой книги, изданной впервые за рубежом, заключается в её
0
Далекая музыка дочери Сталина
Далекая музыка дочери Сталина
[Биографии и Мемуары]
Эта книга – повествование Светланы Аллилуевой о пятнадцати годах ее жизни в США, история женщины, порвавшей с родиной своего отца Иосифа Сталина, поисков и обретения после многих лет одиночества и
0
Путь писателя 1 том
Путь писателя 1 том
[Ужасы / Проза / Современная проза]
Неудачливый писатель погибает и попадает в собственную книгу. Теперь ему предстоит избежать смерти в теле второстепенного персонажа, которого он сам же и убил. Он знакомится со своими персонажами,
0
В поисках алмаза. Приключение робота Бинома в Петербурге
В поисках алмаза. Приключение робота Бинома в Петербурге
[Детские приключения / Детские остросюжетные / Детская литература: прочее]
Бином берётся за самое загадочное дело в Петербурге! После успешного расследования в Москве робот-корги Бином получает новое задание: отправиться в Санкт-Петербург 21-го века и найти уникальный
0
Новогодний трактир
Новогодний трактир
[Самиздат / Классическое фэнтези]
Оригинальная новогодняя история по миру Марэлл. Она: Я — неудачница! Родиться в семье сильных магов и иметь спящий дар — что может быть хуже? Когда эта семья — королевская. Ещё и женихи один
0
(Не) удачная покупка леди Эвелин
(Не) удачная покупка леди Эвелин
[Любовная фантастика]
Как избежать навязанного брака? Правильно – выйти замуж! И нет, я не сошла с ума. Просто пытаюсь спасти своё наследство от загребущих рук дальних родственничков, решивших отнять у меня не только
0
Бегущий по лезвию бритвы
Бегущий по лезвию бритвы
[Научная фантастика]
После ядерной войны Земля превратилась в выжженную, умирающую пустыню. Вымерли почти все животные. Большинство людей давно перебрались на другие колонизированные планеты Солнечной системы. Те же, кто
0

Самые популярные книги

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Солдат Отечества 6
Солдат Отечества 6
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
«Мы долго молча отступали…» Для него это были строки из стихотворения. Теперь — его реальность, его война. Офицер из 2026 года приходит в себя летом 1812-го в теле солдата Платона Белавина. Он
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Неуклюжая Love Story
Неуклюжая Love Story
[Современные любовные романы / Проза / Юмор]
Пять подруг. Случайный билет на поезд. Абсурдное пари, такие же условия. Что из этого выйдет? Кто знает. Но говорят, в поездах случаются чудеса! " – Собираешься выходить? Николь вздрогнула, так
0
Норфервілль
Норфервілль
[Старинная литература: прочее]
Одного дня Тедді Шаффран, кримінолог-профайлер з Ліона, дізнається, що тіло його дочки знайшли у відрізаному від світу гірничому містечку Норфервілль на Далекій Півночі Квебеку. Морґану по-звірячому
0
Покориться синему дракону
Покориться синему дракону
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Меня зовут Мия Воронцова, и я случайно спасла драконью империю. Теперь я, когда-то обычная адептка факультета попаданцев, – цель опасных двуликих мастеров проклятий. У меня редкий дар, но, кажется,
0
Сон Разума
Сон Разума
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Юрий отбросил страх, отбросил осторожность, и закусил удила. Он больше не боится своей силы, он не боится и применять свою силу. Он шагает вперёд широко. Сметает на своём пути любые препятствия.
1
Кумир на мою голову
Кумир на мою голову
[Современные любовные романы]
Окончив университет, я и не предполагала, что в будущем стану работать с одним из самых известных певцов нашей страны, однако судьба действительно преподнесла мне подарок. Я получила работу мечты и
0
Измена. Цена твоей слабости
Измена. Цена твоей слабости
[Современные любовные романы]
Книга Измена. Цена твоей слабости автора Оксаны Алексаевой рассказывает о семье, в которой происходят серьезные испытания из-за измены мужа. Главная героиня Дарья — жена и мать пятерых детей, которая
0
Тайная мистерия для золотой бабочки
Тайная мистерия для золотой бабочки
[Самиздат / Любовное фэнтези]
Последние тайны древнего пророчества спешат обратиться в быль. Как выжить в череде невероятных событий? Тем более, когда на твоих плечах лежит задача по защите кронпринца на отборе невест… Де Шаларгу
1
Чародей выходит на охоту
Чародей выходит на охоту
[Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Приключения Антона Ковалева, единственного мага Жизни, Смерти и Разума продолжаются. Он опять сталкивается с происками английской разведки, его стараются взять на короткий поводок родной КГБ в лице
5
Закон Джунглей
Закон Джунглей
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников]
В мире, где сильный пожирает слабого, Мин родился слабым. Талант определяет судьбу, и тот, кому не хватило дара, становится прислугой для тех, кому хватило. Мин и есть такая прислуга. Подмастерье,
3
Прошка-Паровоз 2
Прошка-Паровоз 2
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Опытный рабочий, всю жизнь проведший за станком, приходит в себя в теле худого мальчишки Прошки — бесправного работника паровозного завода. Калуга. 1887 год. Грязный цех, ременные передачи, грубый
2
Альфы и дирижабли
Альфы и дирижабли
[Любовная фантастика]
Когда Львиное Сердце становится новым альфой, на улицах Лондона воцаряется спокойствие. Но над Королевством назревает беда. Воздушные пираты — извечная проблема королевства, но дирижабль «Фенрир»
0
Отшельник. Жизнь сначала. Просто не будет
Отшельник. Жизнь сначала. Просто не будет
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Илька собралась еще раз нажать на звонок, как неожиданно услышала совсем недружелюбное и даже грубое: — Ты кто? — Я от Анжелы! — Нет. — Нет? — девушка опешила. — Нет — на все твои вопросы. Нет — мне
0