MoreKnig.org

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ермаловіч Мікола



Шрифт:

Палачане, апынуўшыся ў складаным становішчы, павінны былі пайсці на часовую ўступку Траняту і прыняць ад яго князя. Наўгародскі I летапіс, адзіная крыніца, якая паведамляе пра гэта, не называе імя стаўленіка Траняты ў Полацку. Выказвалася меркаванне, што гэтым князем быў Гердзень, сын полацкага князя Давыда Расціславіча. Значыцца, Транята фактычна пасадзіў у Полацку не літоўскага князя, а полацкага князя. Гэта магло б быць яшчэ адным сведчаннем на карысць таго, што палачане нават у цяжкі момант сваёй гісторыі не бралі да сябе князёў іншых дынастый. Аднак катэгарычна сцвярджаць, што гэтым князем быў Гердзень, нельга, бо ў крыніцы аб гэтым не сказана.

Забойства Таўцівіла вывела Полацк з далейшай барацьбы за літоўскую спадчыну. Цяпер была чарга Войшалка. Але той аказаўся больш хітрым і дальнабачным, каб за нішто ісці ў рукі Траняты. Прачуўшы аб забойстве Міндоўга, «Воишелк убоявся того же и бежа до Пинська и ту живяшеть». Гэтыя словы летапісу сведчаць, што Войшалк разгадаў намер Траняты. Але не адзін толькі страх і не ён перш за ўсё гоніць Войшалка ў Пінск, што і паказалі будучыя падзеі. Перацягнуўшы на бок Новагародка пінянаў, якія ўжо даўно адчувалі на сабе цяжар залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў, Войшалк уважліва сачыў за падзеямі ў Літве, не спяшаючыся з адкрытым умяшаннем у яе справы. Ён добра разумеў, што феадалы Літвы не будуць мірыцца з жамойцкім панаваннем, і, можна думаць, раздзімаў гэтыя супярэчнасці, што і дало свае вынікі. Транята быў забіты конюхамі-парабкамі Міндоўга. Смерць Траняты азначала крах намераў жамойцкіх феадалаў аб’яднаць балцка-літоўскія землі вакол Жамойціі.

Наўрад ці можна пагадзіцца з думкай, што падзеі пасля смерці Міндоўга «зноў пацвердзілі ўнутраную цвёрдасць Літоўскай дзяржавы». Наадварот, падзеі да і пасля смерці Міндоўга пацвердзілі ўнутраную слабасць Літвы. Галоўнай прычынай гэтай слабасці быў непераадольны антаганізм паміж Літвой і Жамойціяй. Менавіта ў кароткі перыяд 1260–1263 гг. канчаткова паказала сваю нежыццяздольнасць ідэя аб’яднання балцка-літоўскіх земляў як вакол Літвы, так і вакол Жамойціі.

Войшалк быў адным з тых людзей, якія разумелі ўсю марнасць асобнага аб’яднання балцка-літоўскіх земляў ад славянскіх. I таму назаўсёды звязаў свой лёс з Новагародкам. Паміж Жамойціяй і Літвой не было і не магло быць трывалых эканамічных сувязей. Апроч таго, летапісная Літва, акружаная амаль з усіх бакоў славянскімі землямі і ўсеяная славянскімі калоніямі, вядома, не магла быць прыцягальнай для Жамойціі з яе кампактнай тэрыторыяй і аднародным язычніцкім насельніцтвам. Феадалы Літвы і Жамойціі не мелі дастатковых сіл, каб узяць верх адных над другімі. Усё гэта не пацвярджае меркавання, што Літва ў выніку ўсталявання ў ёй манархічнай улады Міндоўга мацнела. Наадварот, як мы бачылі, манархічная ўлада Міндоўга выклікала яшчэ большы антаганізм паміж Літвой і Жамойціяй. Дзеля аб’яднання іх і іншых балцка-літоўскіх земляў патрэбны быў іншы цэнтр, якім і стаў Новагародак.

3 Новагародка і прыйшла сіла, якая стала аб’ядноўваць у адзінае цэлае Новагародскую, Пінскую, Літоўскую, Полацкую землі. Войшалк, даведаўшыся, што Транята забіты, а Літва і Жамойція ў стане разгубленасці і безначалля, вырашыў, што прыйшла пара дзейнічаць. Гэтага ён толькі і чакаў. Ён распачаў непасрэдную рэалізацыю той мэты, якую не ўдалося здзейсніць Міндоўгу, калі той быў новагародскім князем, — поўную і канчатковую заваёву Літвы. У. Пашута, грунтуючыся на паказаннях Наўгародскага I летапісу, сцвярджаў, што апорай Войшалка былі «вои отца и приятели». Аднак галіцка-валынскі летапісец, які, бясспрэчна, лепш ведаў сапраўднае становішча ў суседніх землях, сведчыў пра іншае: «Воишелк поиде с Пиняны к Новогороду и оттоле поя за собою Новогородце и поиде в Литву княжить». (Гэта яшчэ адно сведчанне, што тагачасная Літва адначасова межавалася з Новагародскай і Пінскай землямі, г. зн. знаходзілася ва ўказаным намі месцы.) Вядома ж, ні ў Пінску, ні ў Новагародку вояў Міндоўга не было. Войшалк у заваяванні Літвы абапіраўся толькі на сілы Новагародка і саюзнага з ім Пінска. Паказальна, што У. Пашута ў сваёй кнізе не прывёў гэтага летапіснага сведчання. Тое ж самае мы бачым і ў сучаснага даследчыка Э. Гудавічуса, які, робячы мантаж з летапісных звестак 1263–1265 гг., не ўключыў у яго ўпомненага паведамлення. У дадзеным выпадку важна ўжо не тое, што паказваецца, а тое, што замоўчваецца. Замоўчваецца ж галоўнае: Войшалк заваёўваў Літву і іншыя балцкія землі з Новагародка сіламі пінянаў і новагародцаў. Такім чынам, тое, што было крыху зацемнена ў дачыненні заваёвы Міндоўгам Літвы з Новагародка, тут, у дачыненні Войшалка, ужо выступае адкрытым тэкстам. Тым не менш нельга адкідваць і прыведзенае вышэй сведчанне Наўгародскага I летапісу, бо яно можа высветліць тое, што і Міндоўг гэтак жа заваёўваў Літву, як і Войшалк. Сапраўды, воямі Міндоўга маглі быць толькі новагародцы, а яго прыяцелямі таксама піняне. Што Міндоўг меў дачыненне да Пінска, красамоўна сведчыць тое, што ў гэтым горадзе была вуліца Міндоўга, а недалёка ад яго курган Міндоўга (Поболь Л. Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979. с. 112). Як сведчыць далей летапіс, «Литва же вся прияше и с радостью своего господинича», г. зн. прыхільна сустрэла Войшалка як свайго законнага гаспадара. На гэта і разлічвалі новагародскія феадалы, калі бралі Войшалка сваім князем. Але, відаць, прыязна ставіліся да Войшалка толькі ў «Літве Міндоўга», тым часам як астатняя Літва аказала супраціўленне Войшалку. У летапісе пад 1264 г. чытаем: «Воишелк же нача княжити во всей земле Литовской и поча вороги свои убивати, нзби их бессчисленное множество, а друзии разбегошося камо кто видя». Характэрна, што і гэта месца апусціў Э. Гудавічус, а У. Пашута далучыў яго да заваявання Войшалкам Нальшчанаў і Дзяволтвы. Усё гэта сведчыць пра тое, што Войшалку супраціўляліся літоўскія феадалы, што яны былі галоўнымі ворагамі ўтварэння ВКЛ і што Войшалк, будучы правадніком палітыкі новагародскіх феадалаў, жорстка расправіўся з літоўскімі феадаламі, большасць якіх была знішчана, а частка разбеглася.

Але моцы Новагародка і Пінска хапіла Войшалку толькі для заваявання Літвы. Бачачы гэта, ён зноў пайшоў на саюз з галіцка-валынскімі князямі. Магчыма, ён бярог уласныя сілы і хацеў грэбці жар чужымі рукамі. Войшалку нялёгка было ўвайсці зноў у давер да галіцка-валынскіх князёў, і ён сыграў на іх слабай струнцы — імкненні валодаць Новагародскай зямлёй і Літвой.

Войшалк прызнаў вярхоўную ўладу над сабой князя Васілька, якога «нареки отцом себя и господина». Аддаўся менавіта пад уладу Васілька, а не галіцкага князя Льва Войшалк таму, што першы з іх быў ужо старым чалавекам і са смерцю яго траціў усялякую сілу заключаны з ім саюз. Пасля гэтага Войшалк атрымаў ад галіцка-валынскіх князёў вайсковую дапамогу для заваявання іншых балцка-літоўскіх земляў. Няма чаго казаць, што яны дзейнічалі недальнабачна, трацячы свае сілы на заваяванне таго, што ім не магло належаць. Галіцка-Валынская зямля і без таго была аслаблена залежнасцю ад татараў, пасля смерці Данілы Галіцкага ўжо абазначыўся яе распад. Вось чаму так смела пайшоў Войшалк на знешняе падначаленне яе князям.

Атрымаўшы дапамогу Шварна і Васілька, Войшалк не менш жорстка расправіўся з феадаламі Дзяволтвы і Нальшчанаў і, далучыўшы гэтыя вобласці да сваіх уладанняў, вярнуўся «восвояси», г. зн. у Новагародак. Такім чынам, утварэнне ВКЛ суправаджалася амаль пагалоўным вынішчэннем феадалаў балцка-літоўскіх земляў. Усё гэта лішні раз пярэчыць тым сцверджанням, што ўтварэнне гэтай дзяржавы вызначалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў.

Усе гэтыя відавочныя факты поўнасцю адхіляюць канцэпцыю А. Краўцэвіча, выкладзеную ім у кнізе «Стварэнне BKЛ» (Мн., 1998), паводле якой гэта дзяржава ўзнікла ў выніку мірнага саюзу славянскіх і балцкіх земляў.

Нельга пагадзіцца і з тым, што «Войшалк не рабіў замаху на язычніцтва ў Літве». Галоўнай мэтай пасля заваявання Літвы Войшалк лічыў хрышчэнне яе. Для таго і быў заснаваны ім Лаўрышаўскі манастыр. Але, відаць, магчымасцей гэтага апошняга дзеля хрышчэння Літвы было недастаткова. Таму Войшалк у 1265 г. увайшоў у зносіны з пскоўскім князем, які абяцаў яму прыслаць святароў з Пскова, бо яны больш за іншых знаёмыя з мовай і звычаямі Літвы. Войшалк, вядома, не атрымаў іх, бо ў 1266 г. пскоўскім князем стаў Даўмонт, былы нальшчанскі князь, які ўцёк у Пскоў, ратуючыся ад Войшалка. Вось чаму хрышчэнне Літвы ці, магчыма, нейкай часткі яе зацягнулася да 1405 г., калі толькі верыць Т. Нарбуту, звесткі якога не заўсёды вызначаюцца праўдзівасцю.

Захоп Новагародкам Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы быў адначасова і ўдарам па Полацку, які пасля страты Ніжняга Падзвіння страціў і сваю апору ў гэтых землях. Каб карыстацца і ў далейшым матэрыяльнымі рэсурсамі і вайсковай сілай літоўска-балцкіх земляў, Полацк павінен быў прызнаць волю Новагародка. У гэтым і заключаўся стратэгічны план Войшалка. Падначаленне Полацка Новагародку, відаць, адбылося ў 1265 г. Грамата полацкага князя Гердзеня, напісаная 22 снежня 1264 г., не гаворыць пра залежнасць Полацка і Віцебска ад Войшалка. Затое грамата полацкага князя Ізяслава, напісаная крыху пазней, ужо сведчыць пра гэта. У ёй сказана, што гэты князь знаходзіўся «у волі боскай і Вайшэлгова».

Летапісныя крыніцы нічога не гавораць пра тое, ці заваяваў Войшалк Жамойцію. Магчыма, каб ажыццявіць гэту мэту, дзеля чаго патрэбна была новая дапамога галіцка-валынскіх князёў, ён аддаў сваё княства Шварну, а сам зноў пайшоў у Галіцкую зямлю. Цікава падкрэсліць, што ў 1254 г. Войшалк не пажадаў аддаць княства яму, бо асцерагаўся, што, жанаты з яго сястрой, той будзе мець законныя правы на яго ўладанне. Зараз жа ён не баяўся гэтага, бо Шварн не меў дзяцей, значыць у выпадку яго смерці княства не пераходзіла ў спадчыну яго нашчадкам. Перадача гэта не спадабалася брату Шварна — галіцкаму князю Льву Данілавічу, які хацеў сам валодаць Новагародскай і Літоўскай землямі, злучанымі зараз у адзінае цэлае. Вось чаму гэты князь і забіў Войшалка, «завистью оже бяшеть дал землю Литовськую брату его Шварнови». Аднак, паводле іншых крыніц, што, магчыма, болей праўдзіва, Шварн памёр раней за Войшалка, і апошні зноў вярнуўся ў сваё княства. Пасля ён прыехаў на перагаворы з Львом Данілавічам, які лічыў Літоўскае княства сваёй спадчынай пасля смерці брата Шварна. Войшалк не згадзіўся на прэтэнзіі Льва і за гэта быў забіты. Але запозненая помста Льва не дала ніякіх вынікаў для яго. Вялікім князем літоўскім стаў Трайдзень, які працягваў палітыку Войшалка.

Аб’яднанне Войшалкам Новагародскай, Пінскай, Літоўскай, Нальшчанскай, Дзевалтоўскай і Полацка-Віцебскай земляў у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння ВКЛ. У гэтым і заключалася важнейшая гістарычная заслуга Войшалка. Але калі далучэнне балцкіх земляў Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла добраахвотна. Гэтаксама пазней да ВКЛ далучаліся і іншыя беларускія вобласці. Такое аб’яднанне было вынікам гістарычнага працэсу эканамічнага, палітычнага і культурнага збліжэння беларускіх земляў у басейнах рэк Дзвіны, Дняпра, Нёмана, на аснове чаго ішло фарміраванне тэрыторыі Беларусі. Вырашальную аб’яднаўчую ролю ў складванні і пачатковай гісторыі ВКЛ меў найперш Новагародак. Нездарма ж і герб гэтага горада — коннік з мячом у руцэ — стаў дзяржаўным гербам ВКЛ. І хаця пазней, у пачатку XIV ст., Новагародак страціў сваё цэнтральнае значэнне, аднак яшчэ доўга жыла памяць аб ім як сталіцы. Вось чаму ў летапісах XVI ст. яшчэ гаворыцца аб «Новогородской державе, над Немном лежачее», якая прасціралася «ад Вилии аж до жродел Неменовых, где ся за Копылем пять миль починается».

Уласна літоўскія (у сучасным значэнні гэтага слова) землі ў гэтай дзяржаве займалі толькі дзесятую частку тэрыторыі, і з прычыны гэтага яны, вядома, не маглі мець дамінуючага значэння. Звычайна ў старой гістарыяграфіі факт пашырэння ў ВКЛ славянскай мовы, культуры тлумачыўся тым, што, маўляў, літоўскія князі заваявалі славянскую тэрыторыю і таму, каб кіраваць такім вялізным абшарам, павінны былі прыняць славянскую мову і культуру як пануючыя ў дзяржаве. Як мы бачылі, ніякага літоўскага заваявання нават у самым пачатку гісторыі ВКЛ не было. Славянскі характар ВКЛ быў ужо прадвызначаны, як мы бачылі, пры ўтварэнні гэтай дзяржавы ў сярэдзіне XIII ст.

Падсумоўваючы ўсё сказанае, мы прыходзім да наступных высноў.

Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх земляў, што нібыта і паклала пачатак утварэнню ВКЛ. Такое сцверджанне ўзнікла, з аднаго боку, у Маскоўскай дзяржаве, якая прэтэндавала на захоп беларускіх і ўкраінскіх земляў, якія нібыта былі захоплены літоўскімі князямі. 3 другога боку, жамойцкія вярхі, каб узвысіць сваё становішча ў BKЛ, сталі прыпісваць сваім князям захоп славянскіх земляў і тым самым утварэнне BKЛ. Гэтая версія цераз «Хроніку» М. Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.

Значнай перашкодай для аб’ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння BKЛ з’яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы з усходняй часткай сучаснай Літвы. Аднак гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI–XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і якая побач з імі з’яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля ў 60-х гадах XIII ст. канчаткова яго сынам Войшалкам. Гэта было першым звяном у пашырэнні ўлады Новагародка, які дасягнуў к таму часу значнага эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця, на іншыя беларускія і балцка-літоўскія землі. Толькі гэтым і можна вытлумачыць, чаму Новагародак стаў першай сталіцай ВКЛ. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай. Трэба таксама памятаць, што першая яе сталіца — Новагародак быў заснаваны князем Яраславам Мудрым пасля заваявання ім у 1044 г. Літвы, г. зн. на яе тэрыторыі, і таму па традыцыі лічыўся літоўскім горадам. У свой час М. Надзеждзін вельмі трапна адзначыў, што перамагла не Літва, а імя Літвы. А такія выпадкі ў гісторыі не рэдкія, што было бачна на прыкладзе Прусіі.

Тое, што ўтварэнне ВКЛ суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх земляў (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцверджанне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Цікава, што Э. Гудавічус у сваім артыкуле пра маю кмігу «Па слядах аднаго міфа», змешчаным у некалькіх нумарах часопіса «Voruta» за 1994 г., сцвярждае, што я пад міфам разумею тое, што ў той час сучасная Літва таксама называлася Літвой. Гэта пытанне я закранаў па ходу майго даследавання, аднак галоўная мая ўвага была ўдзелена выкрыццю міфа аб літоўскім заваяванні Беларусі. I зрабіў указаную падмену Э. Гудавічус невыпадкова. Аспрэчваючы мой тэзіс аб адсутнасці літоўскага заваявання, ён павінен быў бы прывесці факты яго, а іх то і няма. I таму Э. Гудавічус і рашыў замаўчаць гэта пытанне. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурна-этнічнага збліжэння і аб’яднання беларускіх земляў, то гэты гістарычны працэс быў у інтарэсах беларускіх феадалаў. Таму становіцца зразумелым, чаму ў ВКЛ пануючае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова. Усё адзначанае поўнасцю адхіляе вельмі пашыраны ў навуковай літаратуры тэзіс аб уваходжанні Беларусі ў склад ВКЛ. Нічога падобнага не было, бо менавіта адна з тэрыторый Беларусі — Верхняе Панямонне — і была ядром утварэння ВКЛ.

Час Трайдзеня

Недастатковая інфармацыя крыніц да канца XIII ст. дала глебу для з’яўлення вельмі супярэчлівых сцверджанняў аб сутнасці і характары паасобных падзей у гэтай новай дзяржаве. Найперш нам нічога не вядома пра час у прамежку 1268–1270 гг. паміж амаль адначасовай смерцю Войшалка і Шварна і ўкняжэннем Трайдзеня. Б. Антановіч лічыў, што гэты час быў запоўнены барацьбой літоўска-язычніцкага элемента з руска-хрысціянскім і перамогай першага над другім, улада якога працягвалася звыш 20 гадоў. Аднак гэтая думка грунтуецца на непаразуменні. Справа ў тым, што мы фактычна не ведаем, адкуль узяўся Трайдзень, ці паходзіў ён з роду Міндоўга, ці належаў да іншага роду. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца», як і ў іншых беларускіх летапісах XVI ст., ён і лічыцца сынам вялікага князя Рамана, ці Ромунга, які ў сваю чаргу нібыта быў сынам вялікага князя Гілігіна. Аднак у гэтых крыніцах гісторыя Трайдзеня вельмі заблытаная і ўяўляе сабой «сумесь падзей, якія адбываліся ў розныя часы, і ўласных домыслаў складальнікаў летапісаў». І ўсё ж некаторыя з іх заслугоўваюць таго, каб іх адзначыць. Гэта найперш тое, што Трайдзень да таго, як стаў вялікім князем у Новагародку, быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у яцвягаў, якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе. Трайдзень, стаўшы вялікім князем яцвяжскім і дайноўскім, збудаваў над р. Бобр горад, які назваў Райгорадам. Найперш гэта можа быць сведчаннем таго, што ўжо ў 60-я гг. XIII ст. да Новагародка была далучана частка яцвягаў, якія жылі па р. Бобр, а гэта значыць, што новая дзяржава пашыралася і на захад, што ў далейшым і прывяло да сутычак з польскімі князямі. Па-другое, тое, што Трайдзеню прыпісваецца заснаванне горада з яскрава славянскай назвай, побач з іншым, аб чым мы будзем гаварыць ніжэй, абвяргае сцверджанне, што Трайдзень быў літоўцам і язычнікам і што, наогул, укняжэнне яго азначала перавагу літоўска-язычніцкага пачатку ў новай дзяржаве, што было рэакцыяй на ранейшую перавагу руска-хрысціянскага пачатку. Трэба зазначыць, што імя «Трайдэн», з якім гэты князь фігуруе ў навуковай літаратуры і якое ў немалой ступені дае нам уяўленне аб ім як літоўцу, не адпавядае крыніцам, дзе гэтае імя мае розныя формы (Тройдзень, Трондень, Troidzien, Траждень), але сярод іх няма формы «Трайдэн». А ўсё гэта таксама сведчыла аб славянскім паходжанні Трайдзеня. Дарэчы тут нагадаць, што гэты князь у некаторых беларускіх летапісах лічыцца сынам вялікага князя Рамана. Сапраўды, прыкладна з 1254 па 1258 г. новагародскім князем быў Раман, але ён з’яўляўся сынам галіцкага князя Данілы, а не міфічнага Гілігіна, аб чым ужо гаварылася вышэй.

У язычніцтва Трайдзеня таксама цяжка паверыць, калі ўлічыць, што ўсе яго браты Борза, Сірпуцый, Лесій і Свелкеній (усе імёны славянскія) былі хрысціянамі. У. Пашута не меў рацыі, калі лічыў, што адмоўная характарыстыка Трайдзеня як язычніка, які па сваёй жорсткасці параўноўваўся з такімі біблейскімі асобамі, як Антыох, Ірад і Нерон, узята з «Літоўскага летапісу», аўтар якога быў нібыта незадаволены ўсталяваннем у Новагародскай дзяржаве ўлады язычніка Трайдзеня. Усё, як убачым далей, было наадварот. Асабліва незадаволенымі Трайдзенем былі галіцка-валынскія князі, якія шмат ваявалі з ім, і таму іх летапісец і даў яму такую знішчальную характарыстыку. Менавіта так і растлумачыў гэта пазнейшы летапісец, адзначаючы, што Трайдзень атрымаў такое непаважлівае параўнанне з лютымі людзьмі, што быў «окрутный и валечный» (ваяўнічы). Зазначым, што ў тыя часы было звычаем сваіх ворагаў называць беззаконнымі, паганымі, нехрышчонымі, язычнікамі незалежна ад таго, былі ці не былі яны такімі. Напрыклад, Пскоўскі летапіс паганымі называў нямецкіх крыжакоў і ўсіх лацінянаў.

Усё сказанае дае падставу меркаваць, што з Трайдзенем у Новагародскай дзяржаве запанавала новая княская дынастыя, якая ў адрозненне ад папярэдняй Міндоўгавай была славянскага паходжання. I гэта заканамерна. Цяпер, калі Літва была заваявана і супраціўленне яе феадалаў было канчаткова зломлена Войшалкам, Новагародку не было больш патрэбы ў князях літоўскага паходжання. Цяпер можна было мець свайго князя, і ім стаў Трайдзень.

У крыніцах зусім мала звестак аб унутранай палітыцы Трайдзеня. Але і тое, што ёсць, паказвае, што ён, як і Войшалк, клапаціўся аб далейшым унутраным умацаванні Новагародскай дзяржавы. Калі Літва змірылася са сваім падначаленым становішчам, то гэтага, відаць, не было ў іншых балцкіх землях, заваяваных Войшалкам, у прыватнасці ў Нальшчанах, дзе ўслед за Войшалкам Трайдзень працягваў руйнаваць апорныя пункты праціўнікаў адзінства дзяржавы. Калі ад Войшалка ўцёк князь Даўмонт у Пскоў, то ад Трайдзеня — буйны феадал Суксе ў Рыгу. Канчатковае падначаленне Нальшчанаў асабліва было важна для дзяржавы, бо іх тзрыторыя адгароджвала астатнія балцка-літоўскія землі ад Новагародка і Полацка. Такім чынам, па-ранейшаму супраціўленне дзяржаўнай уладзе адбываецца з боку феадалаў балцкіх земляў, тым часам як гэта не заўважаецца з боку феадалаў беларускіх земляў. Усё гэта яшчэ раз пацвярджае, што і Трайдзень дзейнічаў у інтарэсах апошніх.

Зусім беспадстаўнай з'яўляецца думка У. Пашуты, што «палітыка ўрада Трайдзеня ў паўднёва-заходняй Русі была накіравана на захоп і ўтрыманне Чорнай Русі» і што «яго ўлада пашыралася на Гродна і амаль на ўсю Чорную Русь». Як бачым, тут Чорная Русь выступае не цэнтральнай дамінуючай часткай дзяржавы, а залежнай ад Аўкштайціі (усходняй часткі сучаснай Літвы), выразнікам інтарэсаў феадалаў якой і паказаны Трайдзень. Як мы ўжо ведаем, усё было наадварот. Невядома, адкуль даследчыкам узята, што Чорная Русь была заваявана, як можна зразумець, галіцка-валынскімі князямі. Перадача Войшалкам княжання Шварну — сыну Данілы Галіцкага — ніколькі не азначала гэтага, бо ў такім выпадку яна не выклікала б такой бурнай адмоўнай рэакцыі ў галіцкага князя Льва Данілавіча, які і забіў за гэты ўчынак Войшалка. Чорная Русь заставалася па-ранейшаму свабоднай ад заваявання краінай, тэрыторыя якой з’яўлялася дамінуючай у дзяржаве. Доказам асаблівых клопатаў Трайдзеня аб ёй можа быць факт пасялення ім тут беглых прусаў і борцяў, якія ўцякалі з Памор’я ад нямецкага наступлення. Гэтым самым ён павялічваў насельніцтва гэтай зямлі, а разам з тым і рост яе прадукцыйных сіл і асабліва, як убачым далей, абароназдольнасці.

Незразумела таксама, чаму У. Пашута лічыў, што сталіцай Трайдзеня ў 70-х гг. XIII ст. быў Кернаў. Тое, што, паводле Лівонскай Рыфмаванай хронікі, Кернаў у 1273–1279 гг. упамінаецца як горад, што ляжаў у зямлі Трайдзеня, яшчэ не характарызуе яго як сталіцу. Сам жа У. Пашута, гаворачы аб падзеях 70-х гг. XIII ст., зазначыў, што ў іх «Новагародак выяўляецца для данай пары як асноўны цэнтр літоўскай улады». 3 разгледжанага вышэй відаць, што і раней, і тым больш пры Трайдзені ніякай літоўскай улады ў Новагародку не было і не магло быць.

Значна больш засталося ў крыніцах сведчанняў пра знешнія абставіны дзяржаўнага жыцця Новагародка ў гэты час. Паколькі Новагародская зямля была ядром, а гэта значыць і дамінуючай часткай дзяржавы, то натуральна, што і знешняя палітыка мела перш за ўсё на мэце абарону тэрытарыяльных інтарэсаў Новагародка. Гэта тым больш зразумела, што як і пры ўтварэнні BKЛ, так і цяпер галоўнымі праціўнікамі яго засталіся галіцка-валынскія князі. Таму і барацьба з імі складала галоўны змест вайсковай дзейнасці Трайдзеня.

Паколькі першае паведамленне аб пачатку яго княжання ў Галіцка-Валынскім летапісе з’явілася пад 1270 г. і тут жа дадзена вядомая ўжо нам зласлівая характарыстыка Трайдзеня, то можна думаць, што ўжо раней, не будучы вялікім князем, ён вёў барацьбу з галіцка-валынскімі князямі. I сапраўды, з паведамлення гэтай самай крыніцы пад 1274 г. мы даведваемся, што ў войнах з валынскім князем Васількам (ён памёр у 1271 г.) загінулі тры браты Трайдзеня. Менавіта гэтым летапісец і тлумачыў, чаму Трайдзень не хацеў мірыцца з валынскім князем Уладзімірам, бацька якога забіў яго трох братоў. Зразумела, што ўказаная летапісцам прычына гэтай барацьбы не галоўная. Большае значэнне мела тое, што Валынская зямля знаходзілася бліжэй да Новагародскай, і таму аслабленне яе шляхам частых нападаў на яе невялікімі атрадамі было найбольш важным для Трайдзеня. А каб вынікі гэтай барацьбы былі больш паспяховымі, ён жыў у вялікай згодзе з галіцкім князем Львом, перасылаючыся з ім дарамі і гэтым самым раз’ядноўваючы адзінства Валынска-Галіцкай зямлі. Аднак гэта цягнулася нядоўга. Трайдзень, «забыўшы любоў Львову», парушыў мір з апошнім, напаўшы ў 1274 г. на Вялікдзень сіламі гараднянаў на Драгічын, знішчыўшы шмат яго жыхароў «от велика до мала». Летапісец тут упамінае нейкага Трада, які добра ведаў Драгічын і як лепш яго захапіць. Магчыма, што гэта быў галіцкі перабежчык, пакрыўджаны на радзіме, за што і адпомсціў ёй. Вядома, тут ідзе гаворка пра Драгічын на Падлессі. Вось з-за гэтай вобласці і разгарэлася цяпер барацьба паміж Трайдзенем і Львом Галіцкім. Відаць, апошні і ператварыў Драгічын у апорны пункт для ўмацавання ў Падлессі. Становіцца зразумелым, чаму Трайдзень менавіта гараднянаў паслаў на Драгічын. Бо гэта было найперш у інтарэсах Горадзенскага (Гродзенскага) княства, якое непасрэдна межавалася з Падлессем і ў валоданні якім яно было найперш зацікаўлена. I вось тут напрошваецца адно меркаванне: а ці не быў Трайдзень да таго, як стаць вялікім князем, князем у Горадне. На гэтую думку наводзіць тое, што, як адзначалася вышэй, у беларускіх летапісах XVI ст. ён паказваўся яцвяжскім князем. А ім лягчэй за ўсё было стаць з Горадна. Таму не выключана, што, калі Трайдзень стаў вялікім князем, яго месца ў Горадне заняў брат Сірпуцый. Што Горадзен быў прадметам асаблівых клопатаў Трайдзеня, гаворыць і тое, што ён сяліў у гэтым горадзе беглых прусаў. I ўсё гэта невыпадкова. Велікакняскае становішча не здымала з Трайдзеня клопатаў аб сваёй вотчыне.

Але напад гараднянаў на Драгічын выклікаў выключна жорсткую помсту Льва Данілавіча. Ён звярнуўся па дапамогу да татарскага хана Менгуцімера, які не адмовіў яму ў гэтым, што і зразумела, бо татарам адкрывалася тым самым магчымасць яшчэ раз пасля нападу Бурундая ў 1258 г. парабаваць, а то і заняволіць адну з беларускіх земляў, што адзіныя ва ўсёй Усходняй Еўропе былі свабодныя ад іх ярма. Даўшы Льву раць на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцімер адначасова прымусіў ісці залежных ад яго рускіх князёў, з якіх у летапісе адзначаны Раман Дабраньскі, Алег і Глеб Смаленскія. Апроч таго, разам з галіцка-валынскімі князямі ішлі пінскія і тураўскія князі. Як бачым, нягледзячы на ўмацаванне сувязяў Пінска і Турава з Новагародкам, яны па-ранейшаму адчувалі моцны ціск галіцка-валынскіх князёў, з’яўляючыся для іх плацдармам дпя непасрэднага нападу на Новагародскую дзяржаву, паколькі шлях іх ішоў «мимо Турова к Случку». Тут яны, злучыўшыся з татарамі, пайшлі на Новагародак. Вельмі паказальна, што за напад на Драгічын цярпелі не гарадняне, якія непасрэдна ажыццяўлялі яго, а Новагародак. Гэта яскравае сведчанне таго, што Горадзен знаходзіўся пад уладай Новагародка, адкуль і ішла ініцыятыва нападу на Драгічын, што добра разумелі галіцка-валынскія князі і таму накіравалі свой удар супроць Новагародка.

Трэба зазначыць, што гэтая падзея досыць падрабязна асветлена летапісцам. Так, мы даведваемся, што, злучыўшыся каля Слуцка, рускія і татарскія войскі спешна пайшлі да Новагародка. Не дайшоўшы да р. Сэрвеч, спыніліся на ноч. А назаўтра, рана ўстаўшы, перайшлі раку і рашылі чакаць світання. Калі стала ўзыходзіць сонца, пачалі строіцца палкі і ісці да Новагародка. Татары знаходзіліся на правым флангу, побач з імі ішоў Леў са сваім войскам, а на левым флангу рухаўся Уладзімір са сваім валынскім войскам. Аднак татары ў скорым часе прыслалі да Льва і Уладзіміра сваіх ганцоў, якія паведамілі, што за бліжэйшаю гарой ужо стаіць войска праціўніка і пара ідзе з яго коней. Аднак калі паслалі людзей разведаць, то тыя ўбачылі, што ніякага войска там не было і што пара ішла з крыніц, якія цяклі з гары і выдзялялі пару на вялікім марозе (як бачым, паход адбываўся зімой). Пасля гэтага замяшання войскі падышлі да горада і сталі каля яго. Далей летапісец зазначыў, што не ўсе войскі тут былі. Так, Мсціслаў ад Копыля павярнуў на Палессе, якое ваяваў. Гэты факт дае падставу меркаваць, што частка Палесся была ўжо пад уладаю Новагародка. Не было тут і задняпроўскіх князёў. I толькі адзін Алег (сын Рамана Дабраньскага) прыйшоў да татараў, а яны вельмі яго чакалі. I вось у гэты час Леў, утаіўшыся ад сваіх стрыечных братоў — валынскіх князёў Уладзіміра і Мсціслава, — першым з татарамі напаў на Новагародак і захапіў яго акольны горад, а назаўтра і дзяцінец. Няма чаго казаць, што абрабаванне было галоўнай мэтай нападнікаў, і таму зразумела, што Леў і татары, першымі ўварваўшыся ў Новагародак, як мы ўжо ведаем, вельмі багаты горад, мелі найбольшую здабычу і мала альбо нічога не пакінулі іншым саюзнікам, чым і выклікалі іх вялікі гнеў. А гэта і расстроіла далейшыя планы ўдзельнікаў паходу. Раней было дамоўлена, што, узяўшы Новагародак, яны пойдуць на Літву. На гэта апошняе трэба звярнуць асаблівую ўвагу. Між іншым, А. Краўцэвіч у сваёй кнізе гаворыць, што гэта летапіснае паведамленне абвяргае маё сцверджанне аб знаходжанні Старажытнай Літвы ў Верхнім Панямонні. Маўляў, галіцкія войскі і татары прайшлі праз тую тэрыторыю, якую я паказваю як Літву, да Новагародка, а пасля сабраліся ісці на Літву. Аднак ён не звяртае ўвагі на тое, чаму галіцка-валынскія князі, просячы дапамогі ў татараў для паходу на Літву, ідуць на Новагародак. А гэта значыць, што іх шлях ішоў праз Літву. Што тут яна знаходзілася яскрава сведчыць тое, што каля р. Сэрвеч, дзе заначавалі рускія і татарскія войскі, знаходзіцца тапонім «Літоўшчына». Гэтак жа і ў 1254 г. галіцкія войскі ішлі тым жа шляхам, а менавіта на Літву, на Новагародак.

Руска-татарскі паход 1274 г. быў цяжкім ударам для Новагародскай дзяржавы і найперш яе сталіцы. Але ён не дасягнуў сваёй мэты: поўнага абрабавання ўсяго Верхняга Панямоння, прычынай чаго была варожасць паміж галіцка-валынскімі князямі. Як мы ведаем, гэты паход быў карай за захоп Драгічына. На жаль, летапіс не паведамляе нам аб тым, ці быў вернуты гэты горад галіцкаму князю. Беручы пад увагу, што ў далейшым усё Падлессе ўвайшло ў склад ВКЛ, можна думаць, што Драгічын не быў вернуты Льву Данілавічу.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Добрые люди
Добрые люди
[Книги про волшебников / Самиздат]
Наёмница. Воительница. Посланница богов? Никто точно не знает кто она и откуда пришла, но не стоит становиться у неё на пути.
0