MoreKnig.org

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ермаловіч Мікола



Шрифт:

Хто ён, Гедзімін?

Хаця пра Гедзіміна і яго дзейнасць да нас дайшло параўнальна больш звестак, чым пра яго папярэднікаў на велікакняскім пасадзе, аднак і гэтыя дадзеныя далёка няпоўныя, некаторыя з іх супярэчлівыя, зацемненыя або зусім легендарныя (напрыклад, у выпадку з заснаваннем Вільні). Апроч таго, і ў навуковых даследаваннях застаўся шэраг недастаткова або аднабакова асветленых момантаў дзейнасці Гедзіміна. Гэта і прымушае нас да асабліва ўважлівага разгляду адпаведных матэрыялаў.

Найперш — пра імя. У беларускай навуковай літаратуры яно ўжываецца ў форме «Гедымін», аднак ці з’яўляецца такое напісанне правільным? Зазначым, што ў крыніцах яно існуе ў розных варыянтах: Гедимин, Кедмин, Кгиндимин, Крнедимин, Скиндимин, Gedimin, Gedimont, Giedymin. Як бачым, усюды ў іх (у тым ліку і ў напісаных лацінкай), гук «д» вымаўлецца як мяккі. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца» бачым «Gedymin», але тут «у» чытаецца як «і». Таму ў беларускай мове гэтае імя павінна вымаўляцца і пісацца ў форме «Гедзімін».

У гістарычных крыніцах мы нідзе не знаходзім формы «Гедзімінас». І гэта відавочна закрэслівае спробы шэрагу даследчыкаў гэту форму імя Гедзіміна паказваць як пачатковую і сапраўдную. У свой час В. Юргевіч на аснове філалагічнага матэрыялу і зыходзячы з аналізу іншых форм імя Гедзіміна паказаў, што яно, як і імёны іншых вялікіх літоўскіх князёў, славянскага паходжання. Што падобнае імя існавала ва ўсходніх славян, сведчыць назва вёскі «Едиминово» ў Цвярскім павеце. В. Юргевіч адначасова адзначыў недарэчнасць спробаў некаторых літоўскіх даследчыкаў тлумачыць імёны літоўскіх князёў, у тым ліку і Гедзіміна, на аснове літоўскай мовы.

Вельмі заблытаным з’яўляецца і пытанне, кім быў Гедзімін у адносінах да Віценя. Яшчэ ў Я. Длугаша гаварылася, што Гедзімін быў конюхам Віценя і забіў яго, змовіўшыся з жонкаю апошняга, а пасля захапіў велікакняскі пасад. Гэтая чутка была пушчана з крыжацкага асяроддзя, каб тым самым паказаць нізкае паходжанне вялікіх літоўскіх князёў, што абражала ў той час у вачах свету ўсю дзяржаву, з якой Ордэн нязменна знаходзіўся ў варожых адносінах. Ахвотна падхапілі гэтую чутку пазней у Польшчы і ў Маскве, якія — кожная з свайго боку — імкнуліся падначаліць сабе ВКЛ.

Пэўны час у гісторыкаў не было сумневу, што Гедзімін з’яўляўся сынам Віценя, як пра гэта сведчыць «Хроніка Быхаўца» і падобныя ёй летапісы. Але надрукаваная ў 1867 г. грамата магістрата горада Рыгі пераканаўча абвергла карыслівую выдумку аб нізкім паходжанні Гедзіміна. Праўда, адначасова грамата ўзняла і новую праблему. У гэтым дакуменце Гедзімін называўся братам свайго папярэдніка Віценя, што і прынялі многія даследчыкі. Але яшчэ В. Васільеўскі паказваў, што слова «frater» (брат) i «pater» (бацька) вельмі падобныя сваім напісаннем і могуць выглядаць амаль аднолькава. Мы лічым больш абгрунтаваным тое, што Гедзімін быў сынам Віценя. Малаверагодна, каб брат перажыў другога брата на 25 гадоў, прычым улічваючы, што Гедзімін памёр не сваёй смерцю, г. зн. мог яшчэ пэўны час жыць. I яшчэ трэба ўлічыць, што сярод князёў быў звычай, нягледзячы на ступень сваяцтва (ці нават пры яго адсутнасці), называць адзін аднаго братам. Так, напрыклад, Альгерд называў сваім братам нават маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога, хаця яны ніякімі сваякамі не былі. Усё адзначанае можа закрэсліваць і сведчанні рыжскага дакумента пра Гедзіміна як брата Віценя.

Не менш складанае і пытанне, калі і дзе стаў Гедзімін вялікім князем. Як правіла, сцвярджаецца, што ён заняў велікакняскі пасад у 1316 г. Аднак нідзе ў крыніцах гэтая дата не пацвярджаецца, як не пацвярджаецца і дата смерці Віценя, пра якога ў пазнейшых летапісах сказана, што ён памёр ад удару перуна. На карысць 1316 г. як даты смерці Віценя можа сведчыць тое, што гэты князь у 1314 г. абараняў Гародню ад крыжакоў, а ў 1315 г. узяў у аблогу іх замак Хрыстмемель. Але трэба згадаць і іншыя даты пачатку кіравання Гедзіміна, што маюцца ў паасобных крыніцах. Так, у адной з іх сказана, што «в лето 6813 (1305) нача княжити Кгедимин Витуновичь в Литве, в Новогородку и Кернове». Мы яшчэ звернемся да гэтага запісу, а зараз толькі адзначым, што калі, паводле яго, княжанне Гедзіміна пачалося значна раней, то ў «Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай» гэта падзея аднесена на пазнейшую дату — на 1321 г. Заўважым таксама, што гісторык В. Васільеўскі лічыў пачаткам княжання Гедзіміна 1320 г. На жаль, ён не ўказаў, чым у сваім меркаванні кіраваўся, аднак, як мы ўбачым далей, прапанаваная В. Васільеўскім дата, магчыма, найбольш дакладная.

Наконт таго, дзе пачаў княжыць Гедзімін, у «Хроніцы Быхаўца» і ёй падобных крыніцах названы Кернаў. Гэта як быццам пацвярджае і згаданы намі летапісны ўрывак аб тым, што «Кгедимин нача княжити… в Литве, в Новогородку и Кернове». Гэты факт паказвае, што назва «Літва» яшчэ не пашыралася на ўсход сучаснай Літвы, дзе знаходзіўся Кернаў, які таму і названы асобна. Але сведчанні адзначаных крыніц аб Кернаве, як сталіцы дзяржавы пасля Новагародку, не пацвярджаюцца граматай Гедзіміна ад 25 студзеня 1323 г. У ёй у ліку іншага гаворыцца аб пабудове Гедзімінам каталіцкіх храмаў. «Няхай будзе вам вядома, што мы два гады назад (у 1321 г.) у нашым горадзе Вільні ўноў пабудавалі адну царкву Ордэна прапаведнікаў, а таксама цэрквы Ордэна мінарытаў у вышэйупомненым намі горадзе Вільні адну, у Новагародку — другую, якую спалілі прускія крыжакі… і якую ў тым жа годзе мы загадалі аднавіць уноў». Як бычым, тут упамінаюцца два гарады — Вільня і Новагародак, адзін з якіх — новая сталіца, другі — старая. Відавочна, што калі б сталіцай Гедзіміна быў Кернаў, то там бы перш за ўсё і будаваліся храмы, аднак гэта не адзначана, што можа адмаўляць сталічнае значэнне Кернава. Усё гэта дазваляе лічыць, што менавіта Гедзімін перанёс сталіцу ВКЛ з Новагародка ў Вільню.

Некаторыя іншыя спрэчныя пытанні, звязаныя з асобаю Гедзіміна, мы закранём, разглядаючы яго дзейнасць.

Дзе мірна, а дзе пад прымусам

Як у адносінах да асобы Гедзіміна, так і ў адносінах да яго дзяржаўнай дзейнасці маецца шэраг цёмных месцаў. Яшчэ В. Антановіч у свой час слушна заўважыў, што з прычыны няяснасці датаў уваходжання паасобных земляў у склад ВКЛ многае з гэтага адносілася да часоў Гедзіміна. Таму ў гістарычнай навуцы пануе думка, што і тады ішло далейшае падначаленне нібыта аслабелых і таму безабаронных беларускіх земляў узмацнелай літоўскай дзяржаве. Аднак як і раней, так і за часамі Гедзіміна нічога гэтага не было, а ішло далейшае эканамічнае, палітычнае і культурна-этнічнае збліжэнне і аб’яднанне беларускіх земляў.

Паколькі Беларусь не ведала татарскага нашэсця і яе эканамічныя і культурныя цэнтры не былі разбураны, адзначаны працэс тут адбываўся хутчэй, чым у рускіх і ўкраінскіх землях, дзе ён быў перарваны татарскаю навалай. Вось чаму пашырэнне тэрыторыі BKЛ ішло шляхам аб’яднання беларускіх земляў, якое адбывалася мірна. I таму мы не можам указаць дакладна, якая з іх і калі стала часткаю BKЛ. Можна толькі меркаваць, што ў час уладарання Гедзіміна ў склад дзяржавы ўвайшла Менская зямля, паколькі яе князь у 1326 г. разам з полацкім князем быў у складзе пасольства, якое ездзіла ў Ноўгарад. Па ўсім відаць, што да ВКЛ у гэты час далучылася і Пінская зямля, бо ў летапісе сказана, што сын Гедзіміна Нарымонт-Глеб быў тут князем. Але гэта вельмі праблематычна, бо ў іншых летапісах пра гэтага князя гаворыцца зусім іншае. Трэба таксама памятаць аб тым, што Пінск адыграў важную ролю ва ўтварэнні BKЛ: яго войска ў 1268 г. удзельнічала ў заваяванні Войшалкам Літвы.

Можна больш-менш упэўнена гаварыць, што межы беларускіх земляў, якія аб’ядналіся ў ВКЛ, у гэты час цягнуліся ад Дняпра на ўсходзе да Буга на захадзе, ад межаў Пскоўскага княства на поўначы да межаў Валынскага і Кіеўскага княстваў на поўдні. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца» пад 1321 г. змешчана вельмі дэталёвае апавяданне аб паходзе Гедзіміна на гэтыя землі і далучэнні іх да сваіх уладанняў. Але гэта даволі пераканаўча абвергнуў В. Антановіч.

Такое становішча беларускіх земляў, у прыватнасці іх больш ранняе злучэнне ў параўнанні з іншым усходнеславянскім абшарам, дало ім значныя перавагі. Найперш гэта забяспечыла ім дамінуючае значэнне ў ВКЛ. Менавіта беларускія землі вызначылі яго ўнутраную і знешнюю палітыку, што яскрава і выявілася ў дзяржаўнай дзейнасці Гедзіміна. Ужо тое, што ён перанёс сталіцу ў Вільню, якая з’яўлялася пераважна крывіцкім горадам, яскрава падкрэслівала, чыімі інтарэсамі ён будзе кіравацца найперш у сваёй дзейнасці.

Калі аб’яднанне беларускіх земляў адбывалася мірна, то ўваходжанне ў склад дзяржавы балцка-літоўскіх земляў па-ранейшаму праходзіла шляхам іх гвалтоўнага далучэння. Як у свой час Міндоўг выгнаў літоўскіх князёў, калі ён «зане Литву», як Войшалк, які пагалоўна знішчаў сваіх ворагаў пры заваяванні Літвы, Дзяволтвы і Нальшчанаў, як Трайдзень распраўляўся з нальшчанскімі феадаламі, як Віцень вёў барацьбу з жамойцкай знаццю, якая не прызнавала яго ўлады, схіляючыся да саюзу з Ордэнам, так і Гедзімін фактычна пачаў сваю дзейнасць з барацьбы з тымі ж самымі жамойтамі, што па-ранейшаму супраціўляліся велікакняскай уладзе і знаходзілі падтрымку ў крыжакоў.

Гедзімін, як і ўсе яго папярэднікі на велікакняскім пасадзе, таксама заваёўваў балцкія землі. Таму зразумела, чаму, як яшчэ зазначаў В. Антановіч, літоўцы (у сучасным значэнні гэтага слова) так варожа адносіліся да велікакняскай дынастыі. Прычына ў тым, што дынастыя гэта была ім чужой.

На фоне такіх фактаў вельмі непераканаўча гучаць сцверджанні аб BKЛ як літоўскай дзяржаве, што ўтварылася ў выніку заваявання літоўскімі князямі беларускіх і іншых славянскіх земляў. Усё, як мы бачылі, адбывалася наадварот. Таму не можа быць гаворкі ні аб BKЛ як літоўскай дзяржаве (таксама ў сучасным значэнні гэтага слова), ні аб тым, што вялікія літоўскія князі былі выразнікамі інтарэсаў літоўскіх феадалаў, бо апошнія ўвесь час супраціўляліся ўтварэнню Вялікага княства і з’яўляліся ворагамі гэтага гістарычнага працэсу.

Але, хаця ўваходжанне беларускіх земляў у склад BKЛ і было мірным, яго нельга ўяўляць ідылічным. Гэтыя землі не столькі падначальваліся вярхоўнай уладзе, колькі навязвалі патрэбную ім палітыку. Гэта і давала ім у межах дзяржавы шырокую аўтаномію, а таксама магчымасць ажыццяўлення ранейшых мэт, якіх яны не маглі б дасягнуць, калі б былі раз’яднанымі. Сказанае найперш адносіцца да найбольш буйной і развітой складовай часткі ВКЛ — Полацкай зямлі.

Аднаўленне полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова i Ноўгарада

Раней ужо гаварылася аб паступовым узвышэнні Полацкай зямлі ў новай дзяржаве, якое пачалося з 80-х гадоў XIII ст. і знайшло яскравае выяўленне пры Гедзіміне. Менавіта інтарэсы Полацка найперш і вызначалі дзяржаўную палітыку гэтага князя. Як вядома, Полацк на працягу ўсёй ранейшай сваёй гісторыі быў у непрыязных адносінах са сваімі паўночнымі суседзямі — Псковам і Ноўгарадам, якіх ён імкнуўся падначаліць сабе. Ужо першы вядомы нам полацкі князь Рагвалод нападаў на наўгародскія воласці, чым і быў выкліканы паход наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча ў 980 г. на Полацк. У 1021 г. князю Брачыславу Ізяславічу ўдалося нават здабыць Ноўгарад. У 1065 г. Усяслаў Чарадзей ваяваў супраць Пскова і гаксама часова захапіў Ноўгарад. Узнаўлялася гэтая варожасць і на працягу XII ст. У наступным стагоддзі яна заціхла з прычыны сумеснай барацьбы Полацка, Пскова і Ноўгарада з крыжакамі, але ў канцы XIII ст. зноў аднавілася, сведчаннем чаго можа быць паход «літвы» на Ловаць, г. зн. на Наўгародскую зямлю. Вядома ж, ён, як і ўсе набегі «літвы» на гэтую, а таксама на Пскоўскую і Смаленскую землі ў першай палове XIII ст., быў арганізаваны Полацкам.

Аднак у часы Гедзіміна гістарычныя абставіны для правядзення ранейшай палітыкі, найперш у адносінах да Пскова і Ноўгарада, намнога змяніліся. 3 аднаго боку, аб’яднанне асноўнай масы беларускіх земляў дало магчымасць полацкай палітыцы перарасці ў агульнадзяржаўную. 3 другога боку, у гэты час Пскоў і Ноўгарад ужо не былі цалкам самастойнымі, а ўсё больш уцягваліся ў арбіту палітычнага прыцягнення Маскоўскага княства. Вось чаму полацка-наўгародская і полацка-пскоўская супярэчнасці менавіта тады і перараслі ў міждзяржаўныя супярэчнасці Беларускай дзяржавы (якою найперш было BKЛ) і Маскоўскага княства, хаця дасюль іх узаемаадносіны былі мірнымі, што знайшло сваё выяўленне ў шлюбе маскоўскага князя Сімяона Іванавіча з дачкой Гедзіміна Анастасіяй.

Што да адносінаў з Псковам, дык трэба зазначыць, што ён сам імкнуўся вызваліцца з-пад залежнасці ад Ноўгарада, спадзеючыся ў гэтым абаперціся на дапамогу BKЛ. Апроч таго, Пскоў цярпеў ад нападаў крыжакоў, і гэта змушала яго звяртацца да суседняй дзяржавы, якая таксама вяла зацятую барацьбу з крыжакамі. Цяжкасці Пскова з мэтаю прыцягнення яго пад сваю ўладу і выкарыстоўваў Гедзімін. Ён заўсёды пасылаў пскоўцам свайго зяця Давыда Гарадзенскага. У літаратуры ёсць сцверджанне, што апошні нібыта быў сынам пскоўскага князя Даўмонта і што пасля смерці яго быў абраны князем Пскова, хоць па незразумелых прычынах чамусьці пайшоў на бацькаву радзіму (Даўмонт быў родам з Беларусі), але пскоўцы па-ранейшаму бачылі ў ім свайго князя і таму клікалі яго да сябе на выручку ў цяжкія моманты. Аднак усё гэта не пацвярджаецца крыніцамі і найперш пскоўскімі летапісамі. Найверагодней, што Давыда Гарадзенскага пасылалі пскоўцам на дапамогу ў барацьбе з крыжакамі як умелага военачальніка. Упершыню гэта адбылося ў 1322 г. Крыжакі, нягледзячы на перамір’е, учынілі на Чудскім возеры дзікі гвалт над пскоўскімі людзьмі. Для помсты чужынцам і быў пакліканы Давыд Гарадзенскі. На чале свайго беларускага войска і пскоўскага апалчэння ён уварваўся за р. Нарву ў крыжацкія ўмацаванні, нанёс ім цяжкі ўрон і з багатай здабычай і пяццю тысячамі палонных вярнуўся ў Пскоў. Вядома ж, крыжакі не маглі пакінуць такую ганебную для іх паразу без адказу i 11 мая 1323 г. зноў напалі на Пскоў. I гэтым разам дапамог Давыд Гарадзенскі, які адагнаў ворага, знішчыўшы яго сценабітныя машыны і іншае ўзбраенне. Новая перамога была асабліва важная для Пскова, бо Ноўгарад чамусьці не прыйшоў яму на дапамогу.

На жаль, разлічваць на Давыда Гарадзенскага пскоўцы больш не маглі. У 1325 г., у час паходу на чале вялікага войска супроць Брандэнбурга, ён быў па-здрадніцку забіты мазавецкім рыцарам Андрэем. Так трагічна абарвалася жыццё гэтага славутага сына Беларусі, які стаіць у шэрагу самых выдатных палкаводцаў свету.

Смерць Давыда Гарадзенскага была выкарыстана Гедзімінам у сваіх інтарэсах. Лічачы сябе спадкаемцам свайго зяця, ён стаў прэтэндаваць на валоданне Псковам як сваёй законнай спадчынай. У пэўнай ступені гэта было выгадна і для Пскова, якому выпадала магчымасць выйсці з-пад улады Ноўгарада, што яму, відаць, здавалася горшай, чым улада Гедзіміна.

Першыя супярэчнасці з Масквой

Тым часам на гістарычнай арэне з’явілася новая сіла — Маскоўскае княства. Менавіта тады і пачалося яго ўзвышэнне, асабліва калі маскоўскім князем стаў сучаснік Гедзіміна Іван Каліта (ён памёр на год раней за літоўскага ўладара). Пры Каліце пачынае фарміравацца і ажыццяўляцца дзяржаўная канцэпцыя Масквы як законнага гаспадара ўсіх рускіх земляў, у тым ліку, вядома, і Наўгародскай, і Пскоўскай.

Іван Каліта не мог не бачыць, што Масква ўжо трохі запазнілася з клопатам пра збіранне рускіх земляў і што гэтая дзейнасць пачалася ўжо на заходніх рускіх землях, тыя аб’ядналіся ў адзінай дзяржаве, што ўсё больш разрасталася на ўсход, пагражаючы пашырыць сваю ўладу на Пскоў і Ноўгарад. Гэта таксама не схавалася ад пільнага вока Івана Каліты. Да таго ж згаданыя рускія землі ўжо самі сталі адчуваць сілу Масквы і таму шукалі ў яе падтрымкі.

Тады Ноўгарад, убачыўшы імкненне Пскова вызваліцца з-пад яго ўлады, і звярнуўся па дапамогу да Івана Каліты, які і даў зразумець, што ён не пацерпіць умяшання Гедзіміна ў справы Пскова і стане на бок Ноўгарада. Як бачна, калі ў ранейшыя часы Полацк меў справу толькі з Псковам і Ноўгарадам як са сваімі праціўнікамі, то ВКЛ як пераемнік полацкай палітыкі ў адносінах да гэтых земляў стала мець справу не толькі з імі, але (і галоўным чынам) з Масквой. Так пачаліся беларуска-маскоўскія супярэчнасці, якія ў далейшым і стануць адным з найгалоўнейшых і найбольш адмоўных фактараў гісторыі Беларусі.

Нягледзячы на першую няўдачу, Гедзімін не спыніў сваёй палітыкі ў адносінах да Пскова. Але калі раней ён дамагаўся гэтага горада і яго воласці як сваёй спадчыны, то цяпер выкарыстаў цвярскога князя Аляксандра Міхайлавіча, які трапіў тады ў складаную палітычную сітуацыю за дзеянні супроць татараў. Выгнаны са свайго пасада Іванам Калітой па патрабаванні Арды, ён вымушаны быў уцякаць у Пскоў, дзе яго прыязна прынялі і выбралі за князя (гэтаму садзейнічаў і Гедзімін). Усё тое зноў такі было не даспадобы Ноўгараду, які бачыў тут спробу адасаблення ад яго Пскова. I наўгародцы зноў знайшлі дапамогу ў Маскве, адкуль да іх з войскам прыйшоў Іван Каліта. Ды не толькі ён, але і маскоўскі мітрапаліт Феагност, на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу, бо гэта паказвае, якой надзейнай духоўнай зброяй у руках маскоўскіх князёў была праваслаўная царква.

Даведаўшыся, што Іван Каліта хоча ісці з Ноўгарада на іх, пскоўцы заявілі пра свой намер абараняць горад да канца. Гэта напалохала Івана Каліту, і ён звярнуўся да мітрапаліта Феагноста з просьбаю: калі горад не адмовіцца ад Аляксандра Міхайлавіча, застрашыць пскоўцаў пракляццем. Мітрапаліт так і зрабіў. Аляксандр Міхайлавіч мусіў пакінуць Пскоў і знайсці прыстанішча ў Гедзіміна. I гэта зразумела. Гедзімін праз сваю прыхільнасць да Аляксандра Міхайлавіча дэманстраваў зацікаўленасць лёсам Пскова. I калі Іван Каліта са сваёй дружынаю вярнуўся з Ноўгарада ў Маскву і заняўся іншымі справамі, якія адцягвалі яго ўвагу ад Пскова, то, прабыўшы паўтара года ў BKЛ, Аляксандр Міхайлавіч па просьбе пскоўцаў і, вядома ж, з дапамогай Гедзіміна зноў вярнуўся ў гэты горад.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Гора (ЛП)
Гора (ЛП)
[Ужасы]
Эдди Маршалу идея казалось нелепой: отправиться автостопом в горы Северной Каролины, чтобы помочь своему давнему приятелю доставить рождественские елки на грузовике в Луизиану. Но Марк Рокли сумел
0