MoreKnig.org

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ермаловіч Мікола



Шрифт:

Але гэта няўдача не спыніла імкненне Васіля III захапіць Смаленск, і таму летам 1513 г. ён зноў накіраваўся з войскам на гэты горад. І пачатак гэтага наступу быў для Масквы ўдалы. Высланае смаленскім намеснікам Юрыем Салагубам войска насупраць маскоўскага пацярпела няўдачу і вымушана было адступіць у горад. Аднак далей аблога Смаленска склалася, як і першы раз, няўдала. Смаленскае войска і насельніцтва не спакушаліся на шчодрыя абяцанні, якія ў выпадку іх здачы абвяшчаў ім Васіль III у сваіх граматах, і мужна адстойвалі свой горад. Пра гэта сведчыць і тое, што яны за ноч замуроўвалі тыя прабоіны, якія ўдзень прабівала ў іх сценах сваімі гарматамі маскоўскае войска. Менавіта самаахвярная абарона прымусіла Васіля III і на гэты раз адступіць ад Смаленска, загадзя спустошыўшы яго ваколіцы.

Але і гэта няўдача не адхіліла ў Васіля III жаданне авалодаць Смаленскам, і летам 1514 г. ён зноў апынуўся са сваім войскам пад сценамі яго. На гэты раз рашаючая роля для захопу горада была ўскладзена на цяжкую артылерыю. Ужо самы першы стрэл гарматы пацэліў у гармату абаронцаў, што выклікала вялікія ахвяры сярод іх. Яшчэ больш знішчальнымі былі другі і трэці стрэлы, што і прымусіла Смаленск да здачы. Васіль III загадаў перапісаць жыхароў горада і ўзяць з іх прысягу на вернасць яму і адрачэнне ад улады караля. Наколькі жорсткай для Жыгімонта I была вестка аб страце Смаленска, добра сведчыць такі факт. Каралеўскі намеснік Юрый Салагуб, якога Васіль III з іншымі знакамітымі асобамі адпусціў дамоў, прыбыўшы ў Кракаў па загадзе караля, быў пакараны смерцю за здачу Смаленска як здраднік. Авалоданне Смаленскам адчыняла Маскве далей шлях на захад. Яе ваяводы захапілі Мсціслаўль, Крычаў і Дуброўна, прымусіўшы іх пасланцоў ехаць у Маскву і прысягаць Васілю III на падначаленасць яму. У напрамку Оршы было накіравана войска на чале з М. Глінскім, каб абараніць Смаленск у выпадку магчымага наступу на яго Жыгімонта I, які ўжо сапраўды рухаўся з Менска на Барысаў, бо быў падбадзёраны ў сваім поспеху… Міхаілам Глінскім. Так, ім.

Што зрабіла гэтага чалавека такім зменлівым, чаму ён з ворага Жыгімонта I стаў яго прыхільнікам? А адбылося тое ж самае, што і з ранейшымі перабежчыкамі з BKЛ. Прыгадаем хоць бы славутага Андрэя Полацкага, які таксама, не маючы сілы змагацца з Ягайлам, рашыў ісці ў Маскву, спадзеючыся атрымаць ад яе дапамогу ў сваім змаганні. I хоць ён дзякуючы яго вайсковаму таленту змог дапамагчы Маскве атрымаць перамогі над татарамі на р. Вожы і на Куліковым полі, аднак жаданай дапамогі для сябе ад Масквы не атрымаў і вымушаны быў вярнуцца на радзіму. Тое ж самае адбылося і з Глінскім, толькі ў горшым для яго варыянце. Ён, таксама не змогшы процістаяць Жыгімонту I, пераходзіць у Маскву, якой таксама дзякуючы свайму розуму і энергіі прыносіць шмат карысці. У прыватнасці, па некаторых звестках, ён адыграў рашаючую ролю ў захопе Смаленска і таму спадзяваўся, што Васіль III ва ўзнагароду за гэта аддасць пад яго ўладу гэты горад. Валоданне ім было асабліва важна для ажыццяўлення яго шырокіх планаў. Абапіраючыся на Смаленск, ён мог гуртаваць вакол яго іншыя гарады і воласці і тым самым дасягнуць для сябе канчатковай мэты — стаць поўнаўладным гаспадаром вялікай вобласці, якая б магла стаць і асобнай дзяржавай. Аднак тое ж самае добра разумеў і Васіль III, і таму калі Глінскі спытаў у яго: «Я табе падарыў Смаленск, а што ты мне падорыш?» — тым самым намякаючы на аддачу пад яго ўладу гэтага горада, то Васіль III паабяцаў аддаць яму якую-небудзь іншую, пасля заваяваную вобласць у BKЛ. I гэта канчаткова ўпэўніла Глінскага ў краху дасягнення ім яго шырокіх амбіцыйных мэт з дапамогай Масквы, бо яна толькі выкарыстоўвала яго, нічога не даючы ўзамен. I Глінскі прымае рашэнне аб разрыве з Масквой і ўваходзіць у зносіны з Жыгімонтам I, магчыма спадзеючыся, што калі той захопіць Смаленск, то аддасць яму пад уладу, чаго ён не атрымаў ад Васіля III. Аднак спроба Глінскага ўцячы да Жыгімонта I скончылася поўнай няўдачай. Выдадзены адным са сваіх саўдзельнікаў, ён быў схоплены па дарозе, адвезены да Васіля III, які загадаў кінуць яго ў цямніцу. Праўда, пазней ён быў вызвалены па просьбе яго пляменніцы, якая выйшла замуж за Васіля III. Так бясслаўна закончылася дзейнасць гэтага чалавека, які імкнуўся вельмі многага дасягнуць, але, у рэшце рэшт, застаўся ні з чым.

АРШАНСКАЯ БІТВА I ПАСЛЯ ЯЕ

Захоп Смаленска азначаў для Масквы пераадоленне адной з важнейшых перашкод для далейшага прасоўвання яе на захад. Але ў той жа час для BKЛ з'явілася яшчэ большая пагроза страты сваіх земляў. Трэба асабліва браць пад увагу тое, што Смаленская і Северская землі былі ўключаны ў склад ВКЛ вайсковай сілай, і таму Масква разглядала іх як захопленыя, на якія толькі яна мела права. Зараз жа паўстала пагроза заваявання карэнных беларускіх земляў, тых, якія, мірна злучыўшыся паміж сабою і заваяваўшы балцка-літоўскія і іншыя землі, утварылі BKЛ, жывячы яго эканамічна і культурна. Без іх гэта дзяржава не магла ўжо далей існаваць. Разуменне таго, што адступаць далей ужо нельга, смяротна небяспечна, і дало ў далейшым магчымасць захаваць гэтыя землі ад заваявання аж да канца XVIII ст. А першы станоўчы вынік у гэтым кірунку — перамога ў Аршанскай бітве.

Як і можна было чакаць, захапіўшы Смаленск, 80-тысячнае маскоўскае войска пад камандай М. Булгакава-Голіцы і А. Чалядніна адразу рушыла ў напрамку Оршы і Друцка. Вядома ж, такія дзеянні для ВКЛ не былі нечаканымі, і таму насустрач маскоўскаму войску ішлі злучаныя сілы BKЛ (16 тысяч вершнікаў) і Польшчы (14 тысяч вершнікаў), а таксама атрад добраахвотнікаў з паноў і шляхты. Жыгімонт I, застаўшыся ў Барысаве з чатырохтысячным атрадам, далей не пайшоў, даручыўшы ўзначальваць войска Канстанціну Астрожскаму. Паасобныя падраздзяленні арміі ўзначальвалі Ю. Радзівіл, Я. Свярчоўскі, I. Сапега і іншыя военачальнікі. Варожыя войскі ўпершыню сутыкнуліся на беразе Бярэзіны, калі атрады ВКЛ, пераправіўшыся праз гэту раку, разбілі некалькі маскоўскіх палкоў. Такі ж зыход быў для рускіх атрадаў і на р. Друць, дзе адным з войскаў ВКЛ камандаваў I. Сапега. Пасля гэтага маскоўскі ваявода Чаляднін рашыў перавесці сваё войска на левы бераг Дняпра каля Оршы, дзе і рашыў чакаць войскі ВКЛ. Ён не рабіў ім ніякай перашкоды пры пераправе праз гэту раку, маючы намер усіх іх тут разбіць.

8 верасня 1514 г. і пачалася рашаючая бітва паміж Оршай і Дуброўнам на р. Крапіўне, недалёка ад Аршанскага замка. Бітву пачало маскоўскае войска, і ў адказ на гэта К. Астрожскі пасля кароткай прамовы павёў у атаку сваю конніцу, і завязаўся жорсткі бой, які некаторы час ішоў з пераменным поспехам для двух бакоў. Адзначаецца, што з маскоўскага боку ў атаку пайшлі палкі Булгакава-Голіцы, а Чаляднін устрымаўся ад бою, і таму калі ён падвергся ўдарам, то з бою выйшаў Булгакаў-Голіца. Вось такой няўзгодненасцю паміж маскоўскімі ваяводамі і тлумачыцца часамі іх паражэнне ў Аршанскай бітве, што наўрад ці адпавядае сапраўднасці.

Зыход бітвы рашыў бліскучы манеўр Астрожскага. Пад выглядам адступлення войскі BKЛ пацягнулі за сабой маскоўскае войска, якое пасля трапіла пад абстрэл добра замаскіраванай артылерыі. Страшэнны залп змяў бягучых маскоўскіх ратнікаў. Затым удар быў накіраваны на палкі Булгакава-Голіцы, якія ў выніку гэтага былі разгромлены. Такі лёс напаткаў і войска Чалядніна. Усё гэта выклікала вялікую паніку сярод рускіх воінаў, якія, бегучы з бою і скачучы ў Крапіўну з высокага берага, тапіліся ў ёй, і яна была запруджана іх целамі. Нямала ратнікаў гэтак жа загінула ў Дняпры. Аб вялікіх ахвярах сведчыла і поле бітвы, запоўненае целамі забітых, якіх у цэлым было каля 40 тысяч. Апроч таго, у палон здаліся па дзве тысячы шараговых вояў і «дзяцей баярскіх». Асабліва паказальна тое, што палоннымі аказаліся ваяводы Булгакаў-Голіца і Чаляднін, а таксама 17 іншых военачальнікаў.

Вядома ж, сумныя вынікі Аршанскай бітвы Васілём III, войскі якога перад гэтым мелі поспехі, былі ўспрыняты як нечаканая катастрофа. I таму нядзіўнай была яго заява, што тыя, хто трапіў у палон, для яго мёртвыя. Пасля гэтага зразумела, чаму палонныя дзесяткі гадоў не вярталіся дадому, а жылі ў Вільні і па розных дварах BKЛ. Ваявода Чаляднін і памёр на чужыне, а Булгакаў-Голіца вярнуўся на радзіму толькі праз 38 гадоў.

Звяртае на сябе ўвагу і тое, што К. Астрожскі, з'яўляючыся праваслаўным, узначальваў войска, якое змагалася з праваслаўным войскам. А гэта сведчыць аб тым, што ён не змешваў адзінаверства з адзінадзяржаўем і, зыходзячы з гэтага, не прызнаваў права адной дзяржавы ўмешвацца ў справы другой на падставе абароны адзінавернага насельніцтва ў ёй.

Бліскучая перамога 30-тысячнай арміі К. Астрожскага над 80-тысячнай маскоўскай арміяй дала магчымасць яму рухацца на Смаленск, што выклікала там перапалох, у выніку чаго склалася змова, каб здаць горад. Цікава, што яе ўзначальваў епіскап Варсанафій, які раней быў ініцыятарам здачы Смаленска маскоўскаму войску. Аднак змова была раскрыта, і смаленскі намеснік Шуйскі загадаў яе ўдзельнікаў, акрамя Варсанафія, павесіць на сцяне перад вачыма войска Астрожскага. Хоць далейшая аблога Смаленска была працяглая, аднак яна не мела поспеху, i К. Астрожскі адступіў. Аднак гэты адыход не быў без станоўчых вынікаў, бо па дарозе ад Смаленска былі вернуты ў склад ВКЛ Мсціслаў, Дуброўна і Крычаў. А гэта ж і было галоўным вынікам Аршанскай перамогі, якая абараняла карэнныя беларускія землі ад заваявання.

Менавіта таму яна так глыбока адбілася ў свядомасці нашага народа і знайшла сваё адлюстраванне ў яго фальклоры, пра што сведчыць гістарычная песня. У ёй мы знаходзім паэтычнае ўвасабленне ўсяго ходу Аршанскай бітвы — ад яе падрыхтоўкі і да пераможнага канца. Складзеная ў пачатку XVI ст., яна сведчыць, што ў той час наша мова цалкам сфарміравалася і нічым не адрознівалася ад сучаснай, як напрыклад:

У песні адлюстраваны найбольш драматычныя моманты бою, якія і прывялі да перамогі:

Народ добра бачыў, каму ён найперш абавязаны гэтай перамогай, і песня заканчвалася ўслаўленнем яго: «Слаўся, пан Астрожскі!»

Хоць Аршанская бітва на некалькі гадоў спыніла актыўныя вайсковыя дзеянні паміж BKЛ і Масквой, аднак іх узаемнае процістаянне не спынілася, яно працягвалася шляхам накіравання на праціўніка сіл сваіх саюзнікаў. Так, у пачатку 1517 г. Жыгімонту I удалося падбухторыць супроць Масквы крымскага хана Менглі-Гірэя, які з 20-тысячным войскам уварваўся ў воласць Тулы, але быў разбіты рускім войскам. У сваю чаргу Васіль III аднавіў перамовы з прускім магістрам Альбрэхтам, як нам ужо вядома, пляменнікам Жыгімонта I, паслаўшы яму вялікую суму грошай, просячы за гэта паслаць свае войскі на злучэнне з маскоўскімі супроць свайго дзядзькі. Зразумела, што супроць такой сілы з двух бакоў Польшча i BKЛ не маглі выстаяць, і таму Жыгімонт I па радзе скліканага ім у Кракаве сойма звярнуўся да аўстрыйскага імператара Максіміліяна I, каб ён прымірыў Васіля III з ім, праўда, выкананне гэтай просьбы не было задарма. Жыгімонт I абяцаў уступіць частку Тэўтонскага ордэна, на якую прэтэндаваў Максіміліян. Апошні згадзіўся паслаць у Маскву свайго пасла Сігізмунда Герберштэйна. Яму і ўдалося ўгаварыць маскоўскага князя, каб ён прыняў паслоў ад Жыгімонта I. Трэба зазначыць, што С. Герберштэйн (1486–1566), двойчы пабываўшы ў Маскве, пакінуў вельмі каштоўныя звесткі аб тагачасных падзеях, у тым ліку і аб Аршанскай бітве.

Для нас асабліва важнае яго сведчанне з гэтага часу. Паны радныя ВКЛ імкнуліся перацягнуць на свой бок супроць Масквы Лівонскі ордэн і папярэджвалі яго магістра Платэнберга аб той небяспецы для яго, калі Васіль III захопіць Віцебск, Полацк, Оршу і іншыя гарады, бо палачане памятаюць, што «межы краіны іх пашыраліся па Дзвіне аж да самага мора, што ваш (г. зн. лівонскі) горад Рыга пабудаваны на іх зямлі». Як бачым, Полацк звыш 300 гадоў памятаў аб межах сваёй зямлі, аб тым, што яго княства было марской дзяржавай. Менавіта пабудова крыжакамі ў 1201 г. Рыгі замкнула для Полацкага княства свабодны выхад да мора, што з’явілася выключна балючым ударам, бо гэта заціснула як Полацк, так і ў далейшым усю Беларусь паміж варожымі дзяржавамі, што выключна абцяжарыла яе гістарычны шлях.

Аднак вернемся да разгляду далейшых падзей. Жыгімонт I, адправіўшы паслоў у Маскву, адначасова пачаў супроць яе вайсковыя дзеянні. Спыніўшыся ў Полацку, ён накіраваў вялікае войска пад камандай К. Астрожскага да Апочкі, якая з’яўлялася прыгарадам Пскова. І хоць гэты наступ быў адбіты з вялікімі стратамі для Астрожскага, ён на працягу 12 дзён прадаўжаў аблогу Апочкі, адначасова разаслаўшы свае атрады ў іншыя месцы. Але маскоўскія войскі, якія ішлі да Апочкі з розных бакоў, разбілі атрады, што ішлі на дапамогу К. Астрожскаму, і ён вымушаны быў зняць аблогу горада і выйсці за межы Рускай дзяржавы.

Толькі зараз, 29 кастрычніка 1517 г., Васіль III згадзіўся прапусціць паслоў Жыгімонта I у Маскву і пачаць з імі перамовы. Аднак яны адразу сталі цяжкімі. Калі маскоўскі бок патрабаваў уступкі яму яшчэ не заваяваных ім гарадоў, такіх, як Кіеў, Полацк, Віцебск, і тых, якімі валодала Алена Іванаўна ў BKЛ, то процілеглы бок у сваю чаргу патрабаваў вяртання яму Ноўгарада Вялікага, Цверы, Вязьмы і ўсёй Северскай зямлі. Але пасля доўгіх спрэчак бакі пайшлі на ўзаемныя ўступкі, адмовіўшыся ад сваіх патрабаванняў. Праўда, паслы Жыгімонта I і Герберштэйн асабліва настойвалі на вяртанні Смаленска, на што маскоўскі бок катэгарычна не згадзіўся. Герберштэйн яшчэ прасіў вызваліць М. Глінскага са зняволення і адпусціць яго да Максіміліяна, у якога ў свой час ён служыў, аднак Васіль III на гэта не згадзіўся.

Перамовы не прывялі да заключэння міру ці перамір’я, і ў 1518 г. пачалося ўварванне маскоўскіх войскаў у беларускія землі. Спачатку князь Васіль Шуйскі з вялікімі сіламі наўгародцаў і яго брат Іван з пскоўскім войскам пайшлі на Полацк. На дапамогу ім з’явіўся і маскоўскі атрад пад камандай Кісліцы. Пачаўся штурм горада, гарматы білі па яго сценах.

Палачане добра разумелі ўсю адказнасць моманту, што можа прывесці да здачы горада і яго захопу, і таму з пасада мужна і моцна адбіваліся. Аблога зацягнулася, і ў стане непрыяцеля пачаўся голад. У дадатак да гэтага, атрад баярскіх дзяцей, які зрабіў спробу прарвацца на другі бераг Дзвіны, амаль увесь загінуў. Пацярпеўшы няўдачу, войскі Шуйскага вымушаны былі адступіць ад Полацка і вярнуцца дамоў ні з чым. Аднак гэта не спыніла далейшых спроб уварвання ў беларускія землі. У наступны 1519 г. усё тыя ж наўгародскія і пскоўскія войскі пад камандаваннем М. Кісліцы пайшлі ў напрамку Маладзечна, захапіўшы побач з ім гарады Маркаў, Лебедзеў, Краснае Сяло і іншыя. У той жа год злучаныя сілы многіх рускіх войскаў пайшлі ў кірунку Оршы, Віцебска, Полацка, Магілёва, Лагойска, Менска і падышлі да самай Вільні, пасля чаго вярнуліся назад. 3 прыведзенага можна ўявіць, якія спусташэнні беларускай зямлі былі нанесены гэтымі ўварваннямі. Але менавіта гэта і патрабавалася, каб застрашыць ВКЛ і тым самым прымусіць яго пайсці на прымірэнне, якое зараз так патрэбна было Маскве, бо яна за час узяцця Смаленска, Аршанскай бітвы, шэрагу вайсковых уварванняў у ВКЛ значна аслабела, і таму ёй патрэбен быў на пэўны час мір, каб зноў умацавацца. Таму Масква і дала знаць праз Мікалая Радзівіла Чорнага Жыгімонту I, каб ён, калі жадае міру, прыслаў да яе сваіх паслоў, якія ў жніўні 1520 г. і з’явіліся. Аднак было заключана толькі перамір’е на шэсць месяцаў. У 1522 г. яго прадоўжылі яшчэ на пяць гадоў, па-ранейшаму, паводле яго, Смаленск заставаўся пад Масквой, а з боку ВКЛ не было згоды вярнуць Маскве палонных, вялікая колькасць якіх была захоплена ў час Аршанскай бітвы. У 1525 г. гэта перамір’е было прадоўжана яшчэ на сем гадоў, да 1533 г., на тых жа самых умовах.

I ўсё ж, нягледзячы на крывавыя і спусташальныя падзеі, якія перш за ўсё характарызуюць першую трэць XVI ст., у гэты выключна цяжкі час не толькі не спынілася культурна-этнічнае развіццё беларускага народа, але і ўзнялося на новую ступень. I гэта найперш звязана з тытанічнай дзейнасцю Францыска Скарыны. Ужо толькі тое, што ён быў заснавальнікам беларускага кнігадрукавання, паставіла Беларусь на ўзровень найбольш культурна развітых краін Еўропы. Яго пераклад Бібліі выключна ўзбагаціў бсларускую літаратурную мову, а яго прадмовы і пасляслоўі да біблейскіх кніг папоўнілі ідэйны змест, паглыбілі філасофскую думку і ўзнялі мастацкі ўзровень беларускай літаратуры. Гэтак жа афармленне кніг, шматлікія гравюры да іх адыгралі вялікую ролю ў развіцці беларускага мастацтва. Вядома ж, будучы доктарам лекарскіх навук, Ф. Скарына зрабіў вялікі ўклад і ў беларускую медыцыну. Выказана таксама меркаванне, што ён удзельнічаў у падрыхтоўцы Статута 1529 г. Улічваючы тое, што падобнага юрыдычнага дакумента ў той час яшчэ ў Еўропе не было, можна гаварыць аб авангарднай ролі Беларусі ў развіцці еўрапейскай дзяржаўна-прававой культуры. Менавіта дзейнасць Ф. Скарыны і Статут 1529 г. — найбольш яскравыя сведчанні нязломнасці і жыццяздольнасці беларускага народа, які не толькі выжыў, але і набраў новыя духоўныя і інтэлектуальныя сілы ў самых неспрыяльных для гэтага гістарычных умовах.

ЗНОЎ НАПАДЫ I ПРЫМІРЭННІ

У 1533 г., калі заканчваўся тэрмін перамір’я паміж BKЛ і Масквой, памёр Васіль III (па некаторых звестках яго нібыта атруціў М. Глінскі, за што быў зноў пасаджаны ў цямніцу, дзе і памёр), і на маскоўскі пасад узышоў старэйшы сын вялікага князя — чатырохгадовы Іван, будучы Іван Грозны. Зразумела, што ён кіраваць дзяржавай не мог, і апякункай яму стала яго маці Алена — пляменніца М. Глінскага. 3 Масквы быў пасланы адмысловы пасол да Жыгімонта I, каб абвясціць яму аб смерці Васіля III і з наказам, каб кароль быў у дружбе і братэрстве з новым вялікім князем, як і з яго бацькам.

Трэба думаць, што такая сітуацыя, якая магла спарадзіць пэўнае замяшанне ў Маскве, не магла не выклікаць у BKЛ спробы выкарыстаць гэта ў сваіх інтарэсах. I сапраўды, Жыгімонт I адправіў у Маскву пасольства, каб нагадаць там аб неабходнасці прадаўжэння перамір’я ці заключэння канчатковага міру. Было таксама выказана пажаданне, каб перамовы аб міры вяліся не ў Маскве, як раней, а ў яго дзяржаве. Аднак усё гэта засталося без станоўчага адказу, перамовы не адбыліся, і зноў пачаліся вайсковыя дзеянні, якія цягнуліся з перапынкам каля трох гадоў.

3 боку ВКЛ яўна выяўлялася імкненне вярнуць сабе страчаныя раней на ўсходзе гарады. У верасні 1535 г. войскі BKЛ пайшлі ў кірунку Старадуба, дзе сустрэлі ўпартае супраціўленне і, адыходзячы назад, у Радагошчы пасад спалілі, ад чаго і горад згарэў, а ў пажары і намеснік Андрэй Лыкаў. Пасля гэтага тое ж войска пад началам Андрэя Няміры ўварвалася ў Чарнігаўскую зямлю, але там таксама не мела поспеху і адышло назад.

Па ўсім відаць, што з боку ВКЛ было спланавана шырокамаштабнае наступленне супроць Масквы, накіраванае на вяртанне раней страчаных ім гарадоў, бо ў гэтым жа месяцы адбыўся паход яго войска пад началам Вішнеўскага на Смаленск. Аднак спроба спаліць пасад горада не ўдалася, і войскі BKЛ адступілі.

Зразумела, што ўсё гэта выклікала адпаведную рэакцыю з боку Масквы, і там было вырашана адпомсціць BKЛ, і на яго тэрыторыю 28 лістапада 1535 г. рушылі з двух бакоў маскоўскія войскі. Тыя, якія непасрэдна выходзілі з Масквы, пайшлі на Дуброўна, Opшy, Друцк, Барысаў, Баровічы і іншыя беларускія гарады. Наўгародскія і пскоўскія войскі, што выйшлі з Апочкі, накіраваліся на Полацкую, Віцебскую і Браслаўскую землі. Маскоўскія войскі, якія ішлі з двух бакоў, злучыўшыся ў Маладзечне, пайшлі ў бок Вільні, але, не дайшоўшы да яе на сорак вёрст, вярнуліся назад і пайшлі ў Полацкую зямлю, «жгучи и воюючи, и секучи, и в плен емлючи». Яны вярнуліся ў Апочку 1 сакавіка 1536 г., але на гэтым уварванні маскоўскага войска ў беларускія землі не спыніліся. Восенню таго ж года, выйшаўшы са Старадуба, яны ваявалі Рэчыцу, Свіслач, Горваль, Петрыкаў, Мазыр, Слуцк, Рагачоў, Бабруйск, Тураў, Брагін, ідучы далей да Новагародка, «пасады у городов жгли, и села жгли, и люди и живот, и животину вымали, а иные выжгли, вышли поздорову».

Апроч таго, атрымаўшы звесткі, што Жыгімонт I збіраецца да паходу на смаленскія землі, Масква пасылае шматлікае войска ў тым жа кірунку, каб затрымаць войска BKЛ, а калі яго там не будзе, то ісці да Мсціслаўля. Адначасова наўгародскаму і пскоўскаму войскам было загадана ісці пад Себеж. Жыгімонт I, дачуўшыся, што маскоўскія войскі прыйшлі пад Мсціслаўль, пасылае свае сілы да Старадуба. I на гэты раз паход сюды быў удалы, паколькі ён завяршыўся адваяваннем Гомеля. Шляхам падкопу быў узяты, а пасля спалены Старадуб. Яго ваяводу Фёдара Аўчыну захапілі ў палон. «а иных пересекли и прочь ушли». Падобнымі вынікамі суправаджаўся і паход маскоўскіх войскаў на Мсціслаўль. Горад ім не здаўся, але яны пайшлі далей, «и многие места воевали, и людей в полон вели, и жгли, и секли, и в свою землю пришли поздорову». Але калі ВКЛ удалося вярнуць Гомель і адстаяць Мсціслаўль, то наўгародскімі і пскоўскімі войскамі быў заваяваны Себеж і ператвораны ў адну з маскоўскіх крэпасцяў. Праўда, са стратай апошняга ВКЛ адразу не прымірылася, і ў лютым 1537 г. яго войска пад началам Андрэя Няміры прыйшло да гэтага горада, аднак адваяваць яго не ўдалося, нягледзячы на вялікія намаганні і страты. Гэта і прымусіла Жыгімонта I накіраваць у Маскву пасольства, каб заключыць з ёй перамір’е, якое і было дасягнута 27 сакавіка 1537 г. тэрмінам на 5 гадоў. Паводле яго было замацавана вяртанне Гомеля ВКЛ і зроблена ўступка Себежа Маскве, па-ранейшаму не былі адпушчаны ўзятыя ў палон у час Аршанскай бітвы маскоўскія вайскоўцы. У 1542 г. перамір’е было зноў прадоўжана на пяць гадоў і на тых жа ўмовах. Яшчэ ў 1545 г. Жыгімонт I, будучы вельмі старым, перадаў кіраванне дзяржавай сыну Жыгімонту Аўгусту, а ў 1548 г. у 81-гадовым узросце ён памёр.

Жыгімонт I належыць да ліку найбольш выдатных дзеячаў у нашай гісторыі. Ён вызначаўся не толькі вялікай фізічнай сілай, чым, магчыма, і тлумачыцца яго даўгалецце, але і глыбокім розумам і палітычнай абачлівасцю ў кіраванні дзяржавай. Найперш гэта выявілася ў адсутнасці фанатызму ў яго адносінах да праваслаўных. Ён добра разумеў, што прымусовае акаталічванне іх толькі выклікала ўнутраныя звадкі, а разам з імі і аслабленне дзяржавы. Праўда, такая цярпімасць да праваслаўных выяўлялася пераважна ва ўсходніх землях, якія межаваліся з Маскоўскай дзяржавай, бо яна выкарыстоўвала Ў сваіх інтарэсах ганенне на сваіх аднаверцаў у BKЛ.

Але хоць праваслаўныя і не цярпелі рэлігійнага прыгнёту. яны па-ранейшаму былі абмежаванымі ў палітычных правах. Так, праваслаўныя феадалы не маглі займаць вышэйшых дзяржаўных пасадаў, не маглі быць выбранымі ў сенат. Адзіным выключэннем з гэтага з'яўляўся славуты кмязь К. Астрожскі, які быў узведзены ў званне троцкага ваяводы і заняў месца ў сенаце, што выклікала гнеў з боку каталіцкіх вярхоў, і Жыгімонт I павінен быў іх заверыць, што ў далейшым ён такое больш дапускаць не будзе.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
1
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0
Мой лифт - Моя крепость 5
Мой лифт - Моя крепость 5
[Боевая фантастика / Постапокалипсис / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
"Зарубежный детектив 2026-36". Компиляция. Книги 1-24
[Криминальный детектив / Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Вой и реликвии
Вой и реликвии
[Любовная фантастика]
Вы приглашены на Бал Всех Святых. *Оборотням вход воспрещен. Пока Клемени Лувель занята выслеживанием вороватых вервольфов в Лондоне, её застает врасплох просьба Эдвина возглавить новое дело
0
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
[Классическая проза / Юмор: прочее / Юмористическая проза / Старинная литература: прочее]
Сборник известный, самый популярный, самый любимый читателями всего мира вот уже много десятилетий британский юмористический цикл. Цикл, каждое из произведений которого, будь оно романом, повестью
0
Хулиганские стихи и неправильные сказки
Хулиганские стихи и неправильные сказки
[Детские стихи / Детская литература: прочее / Юмористические стихи]
Новый, дерзкий взгляд на старые сказки от мастеров детской литературы. «Детям до 5 лет читать не рекомендуется!» Но если с традиционными сюжетами вы уже знакомы и обладаете чувством юмора, этот
0
Грани Игры. Искушение
Грани Игры. Искушение
[Современные любовные романы]
Москва, весна, роскошные автомобили, ночные вечеринки и горечь утраты. Жизнь Игоря Покровского разрушена: сестра погибла, любимая предала, а единственное, что осталось — его компания — продана отцом
1
Больше не кукла
Больше не кукла
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Очнувшись от комы после удара молнии, Женя с трудом пытается вернуться к нормальной жизни. Но несчастный случай отнял у неё не только здоровье и с таким трудом отвоёванную самостоятельность от
3
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Победа над Рябовым вызвала месть: бандитские налеты, интриги, суеверия. Андрей ответит прогрессорством — зимней добычей, передовыми машинами, амальгамацией, казачьей охраной. Станет ли он "Золотым
0
Огненные Близнецы
Огненные Близнецы
[Детская проза / Современные любовные романы]
Юля дружила с Колей Ежовым, несмотря на недовольство Марины и косые взгляды учителей, вопреки, казалось, здравому смыслу, который твердил ей, умнице и отличнице, что двоечник и хулиган Колька совсем
1
Маскарад сердец
Маскарад сердец
[Любовная фантастика]
Разрушительница проклятий Марлоу Бриггс вынуждена разбираться с последствиями её фальшивого романа с одним из самых могущественных дворян в прославленном — и смертельно опасном — обществе
0
Сахар
Сахар
[Современная проза / Социальная фантастика]
Алексей Колмогоров – прозаик, автор романа «ОТМ А. Спасение Романовых» (шорт-лист премии «Большая книга»). Кинорежиссер, сценарист, лауреат профессиональных премий в области кино. «Сахар» – это
1
Истинные через века
Истинные через века
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы]
Каким будет моё двадцатое рождество? Без опекунов, в новой академии и с целой кучей проблем. Он элита, золотой дракон, победитель турнира сильнейших драконов. Я простая девушка, не знающая свой
0
Порочная луна
Порочная луна
[Любовная фантастика]
Обычно я танцую на брусьях, а не обнаруживаю, что просыпаюсь за ними. Я нахожусь в камере, захваченная врагом, который охотился на мой вид последние десять лет. Они держат меня в заложниках, чтобы
2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
[Приключения: прочее / Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Во второй книге приключения юного Рихарда продолжаются. Он, изгнанный из родного города, разделённый со спутниками, оказывается в плену на корабле врага. Примет мальчик это или сбежит в открытый
0