MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

Разбіць лёд <чаго, паміж кім>. Агульны для ўсходнесл. і польск. (skruszyć 1ody) м. Ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-н. Таццяна не стрымала ўсмешку, і гэта разбіла лёд сур’ёзнасці. Жэнька пад’ехаў да яе і працягнуў руку (І.Шамякін. Глыбокая плынь).

Дзеяслоўны выраз, утвораны на аснове суадноснага з ім фразеалагізма, структурна арганізаванага як двухсастаўны сказ і скалькаванага з франц. м. — лёд разбіты (гл.).

Разбойнікі пяра. Запазыч. з руск. м. Прадажныя, беспрынцыповыя рэакцыйныя пісакі. Адвакат па сваёй адукацыі, містэр Ніксан не пнуўся павучаць разбойнікаў пяра, як высмоктваць з пальца сенсацыю ў кожны нумар газеты (Вожык. 1986. № 13).

Выраз належыць рэакцыйнаму пісьменніку Б. М. Маркевічу, які ўжыў яго ў 70-х гг. XIX ст. y «Московских ведомостях» у адрас некаторых прагрэсіўных журналістаў. Пасля прадстаўнікі перадавога друку пераадрасавалі гэты выраз журналістам рэакцыйнай прэсы.

Разведка боем. Агульны для ўсходнесл. м. Спроба высветліць што-н. y выніку непасрэднага дзеяння. Раманіст вядзе настойлівую, глыбокую, вельмі працаёмкую «разведку боем», імкнецца паказаць новае ў побыце, адносінах, чалавечых лёсах (У. Гніламёдаў. Шырокі фронт пошукаў).

Узнік y выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якім y маўленні ваенных называюць здабыванне звестак аб праціўніку шляхам вядзення бою.

Разводзіць (развесці) антымоніі. Агульны для ўсходнесл. м. Весці пустыя, непатрэбныя размовы. Пішы. Чаго там разводзіць антымоніі! (І.Шамякін. Трывожнае шчасце).

Сярод розкых здагадак пра паходжанне гэтага фразеалагізма найбольш прымальнай варта лічыць наступную. Яго ўзнікненне, відаць, звязана з лац. назвай сурмы — antimonium, разводзячы якую людзі вялі пустыя размовы.

Разводзіць (развесці) рукамі. Агульны для ўсходнесл. м. Прыходзіць у крайняе здзіўленне, недаўменне; не ведаць, як выйсці з цяжкага становішча. Быў скліканы кансіліум з лепшых спецыялістаў-медыкаў горада. Аднак і тыя, агледзеўшы хворую, толькі рукамі развялі. Надзеі на ўратаванне хворай не было (М. Машара. Лукішкі).

Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека апісваецца праз пэўны жэст — знешні выразнік гэтага стану.

Раз-два і ў дамках(-і). Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі хутка можа быць зроблена. Рацыяналізм рацыяналізму розніца. Мой рацыяналізм — y выбары жаданняў вобразаў, a там ужо — раз-два і ў дамках (У. Рубанаў. Каштаны).

Вытох фразеалагізма — шашачная гульня, дзе дамка мае права перасоўвацца на любую колькасць клетак уперад або назад.

Раз <і> назаўсёды. Калька з франц. м. (une fois pour toujours). Ужыв. ca значэннем ‘канчаткова, беспаваротна’, калі гаворыцца пра штосьці нязменнае, і як выказванне рашучага і катэгарычнага папярэджання. І лейтэнант, адчуўшы, што тут можа нешта раз і назаўсёды рашыцца, дадаў: — Артылерыйская армейская база за шэсцьдзесят кіламетраў одсюль (В. Быкаў. Дажыць да світання). Гэтыя… ідэйкі пакіньце раз назаўсёды! (Э. Самуйлёнак. Будучыня).

Выраз усведамляецца як матываваны, з сэнсаўтваральным кампанентам назаўсёды.

Размахваць (махаць, памахаць) пасля бойкі кулакамі. Уласна бел. Абурацца, апраўдвацца пасля якога-н. здарэння, калі ўжо бескарысна і позна рабіць штосьці. Ён [Шугачоў] быў з тых людзей, якія не размахваюць пасля бойкі кулакамі. Навошта? (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). Прыняўшы рашэнне, лейтэнант супакоіўся, павесялеў уявіўшы, як падпалкоўнік, даведаўшыся пра яго ўчынак, скажа: «Любіш ты пасля бойкі кулакамі памахаць» (У. Шыцік. Неспадзяваны ход).

Выток фразеалагізма — прыказка Пасля бойкі кулакамі не размахваюць. 3 адмоўнай канструкцыі (у форме абагульнена-асабовага сказа) утварылася сцвярджальнае дзеяслоўнае словазлучэнне незамкнёнай структуры.

Разрывацца (рвацца, разарвацца) на часткі (на кавалкі). Агульны для ўсходнесл. м. Старацца адразу выконваць мноства розных спраў, даручэнняў і пад. Мікульскі схуднеў страшэнна. Ён разрываўся на часткі — дзе на ўсё браць час? (П.Місько. Мора Герадота).

У аснове фразеалагізма — нерэальны, гіпербалізаваны вобраз.

Разрываць на кавалкі каго. Гл. рваць (разрываць) на кавалкі каго.

Ранняя птушка. Агульны для ўсходнесл. (руск. ранняя пташка, укр. рання пташка) іпольск. (ranny ptaszek) м. Дбайны чалавек, які рана ўстае, раней за іншых прыходзіць куды-н. — От жа ранняя птушка… — паківала галавою маці. — Спаць ды спаць бы яшчэ, a ён успорваецца ні свет ні зара… (С. Александровіч. Ад роднае зямлі).

Выток фразеалагізма — прыказка Ранняя птушка зубкі цярэбіць, a позняя вочкі працірае, ад якой адарваўся трапны вобраз.

Раса вочы выядае каму. Уласна бел. Хто-н. нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі. У вершах Каратынскага і не было нічога падданніцкага — толькі скарга на неўрадлівы пясочак, цёмную святліцу, на тое, што pacа выядае вочы (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны).

Паходзіць з прыказкі Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.

Раскрыць (адкрыць) карты. Паўкалька з ням. м. (Karten aufdecken). Дзейнічаць адкрыта, не хаваючы сваіх намераў. [Каліноўскі:] Казаць, Марыська? [Марыська: ] Так, Каліноўскі, Раскрыем карты. Мы гэты тост, які не жартаў варты, адтэрміноўваем на два гады (А. Куляшоў. Хамуціус).

Выраз паходзіць з мовы карцёжнікаў: пры пэўнай сітуацыі адзін з ігракоў раскрываў свае карты і працягваў гульню, не тоячыся ад праціўнікаў.

Распраўляць (расправіць) крылы. Агульны для ўсходнесл. і польск. (rozwinąć skrzydła) м. Пачынаць дзейнічаць на поўную сілу сваіх здольнасцей, магчымасцей. Усе верылі, што сяржант выжыве і расправіць крылы, па бабулінаму наказу, і яшчэ паваюе з ворагам… (К.Кірэенка. 3 аповесці вайны).

Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да птушак. Перад палётам птушка распраўляе крылы.

Растапіць лёд <чаго, паміж кім>. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. растопить лед, укр. розтопити лід). Ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-н. — Вы служылі ў дзвесце дваццаць дзевятым артылерыйскім? — пытанне такога ладу, калі я не памыліўся ў чалавеку, павінна было растапіць лёд адчужэння. Па нумары часці ветэран пазнае ветэрана (Б. Стральцоў. Падземныя пераходы).

Узнік, відаць, шляхам мадэліравання — на ўзор семантычна тоеснага фразеалагізма разбіць лёд (гл.).

Расхлёбваць кашу. Агульны для бел. і руск. м. Разблытваць складаную, непрыемную справу, выкручвацца з чаго-н. Твае справы, брат, дрэнныя… Аднаму табе давядзецца расхлёбваць кашу за ўсіх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім).

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code