Плячысты на жывот. Уласна бел. Прагны да яды, пражэрлівы, любіць многа есці. Шмыг узяў дзве смятаны, два гуляшы, два куфлі піва, разлічыўся каля касы. — Плячысты на жывот, — жартам, мусіць> сказаў начальнік цэха Мамалыга. — A рабіць не хоча (В. Мыслівец. Гарачая сталь).
Выраз каламбурнага характару. Утвораны на ўзор шматлікіх фразеалагізмаў тыпу востры на язык, лёгкі на ногі. Упершыню ў літаратурнай мове выкарыстаны ў вершы К. Крапівы «Фрыцавы трафеі» (1941): «Сала, масла, цукар, мёд гітлераўца вабяць: фрыц плячысты на жывот і мастак паграбіць».
Повен рот. Паўкалька з руск. м., абазначае ‘вельмі многа’ і, як правіла, ужываецца з прыфразеалагічным словам турбот. Трэба было мець смякалку ў руках дзяржаць Міхалку, пад сваім аховам, і Таклюсю, і Map’янку, — npocma з самага ўжо ранку навучай іх словам. Ну, як бачыце, турбот y Мікіты повен рот (Я. Колас. Як поп зрабіўся авіятарам).
Ёсць меркаванне, што выраз узнік з прыказкі Хлопот полон рот, a перекусить нечего ў выніку яе скарачэння.
Поле зроку. Калька з англ. м. (the field of vision). Ужыв. ca значэннямі ‘прастора, якая акідваецца вокам’ і ‘кола праблем, інтарэсаў, клопатаў і пад.’. Разведчыкі крочылі далей. Тым часам з поля зроку знікла гравійка (І.Навуменка. Смутак белых начэй). У поле зроку празаіка ўсё шырэй уваходзяць такія паняцці, як «час», «пасляваенныя цяжкасці», «сярэдзіна дваццатага стагоддзя» (М. Тычына. У лабірынце чалавечага жыцця).
Абодва кампаненты фразеалагізма ў яго першым значэнні — сэнсаўтваральныя, суадносныя з перыферыйнымі значэннямі адпаведных слоў. Другое значэнне развілося на базе першага і абазначае абстрактны прадмет.
Порах сыплецца з каго. Агульны для бел. і ўкр. м. Хто-н. вельмі стары, слабы. Я не з тых, хто трымаецца за пасаду як клешч. 3 яго, беднага, порах сыплецца, a ён усё падскоквае, дае ўстаноўкі, камандуе, не заўважаючы, што выпусціў лейцы з рук і за яго робяць другія (Т. Хадкевіч. Песня Дзвіны).
Утварыўся, відадь, y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое дастасоўваецца да старога каня, калі з яго ў выніку захворвання скуры сыплюцца дробныя лусачкі. Слова порах, як засведчана ў «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча і ў слоўніках сучаснай укр. м., мае, апрача агульнавядомага значэння, сэнс ‘пыл, прах’. Магчыма, на фарміраванне выразу паўплываў семантычна тоесны фразеалагізм пясок сыплецца з каго (гл.) — калька з англ. м.
Порах(-у) не выдумляць (не выдумаць). Агульны для ўсходнесл. іпольск. (prochu nie wymyślać) м. Нічога новага, свайго, арыгінальнага не ствараць. — Пра нас можна не гаварыць! — ужо крычыць Мудрык. — Мы порах не выдумляем. Але я казаў і буду казаць, што раўняць сапраўднага вучонага і няхай сабе найлепшага рабочага нельга (І.Навуменка. Бульба).
У названыя вышэй мовы фразеалагізм трапіў як недакладная калька з франц. n’а pas inventé la poudre ці ням. hat das Pulver nicht erfunden m. (літаральна «пораху не вынайсці»).
Поўная чаша. Агульны для ўсходнесл. м. Часцей ужыв. пры дзейніку дом, абазначаючы ‘вельмі багаты, заможны, з вялікім дастаткам ва ўсім'. Дом Крамера — поўная чаша. Бургамістры валасцей, старасты, загадчыкі млыноў, наязджаючы ў мястэчка, не прамінаюць выпадку падкінуць сёе-тое раённаму бургамістру (І.Навуменка. Сасна пры дарозе).
Узнік праз супастаўленне з чашай, напоўненай да самага верху.
Гатоў, рад, хацелася, лепш бы праваліцца скрозь зямлю. Калька з грэч. м. (Гатоў і інш.) хутчэй схавацца, знікнуць з-за сораму, няёмкасці. Пасля такой неспакойнай ночы іду на сваю новую службу; a сам гатоў скрозь зямлю праваліцца (М. Ракітны. На прыстані).
Паводле М.І.Міхельсона, фразеалагізм выкарыстоўваўся ў старажытнагрэчаскай літараіуры, y тым ліку ў творы сатырыка Лукіяна (120–190), прычым з агаворкай «прымаўка».
Правая рука каго, чыя, y каго. Відаць, агульнаслав. (толькі ў балгараў няма гэтага фразеалагізма, y іх правая рука называецца адным словам — десница). Першы памочнік, супольнік. Аб’ездчык, сярэдніх год чалавек, правая рука ляснічага і пярвейшы шэльма, скрыва і злосна зірнуў на лесніка і павёў яго ў лес (Я. Колас. Малады дубок).
Паміж фразеалагізмам і аманімічным пераменным словазлучэннем — жывая асацыятыўная сувязь. Аднак паміж імі, на шляху ўтварэння фразеалагізма, было «прамежкавае звяно» — вайсковы тэрмін полк правай рукі. Гэты тэрмін ведалі ў Кіеўскай Русі. Камандаваў такім палком самы надзейны чалавек князя, звычайна яго блізкі родзіч. Карысталіся тэрмінам і пазней. Напрыклад, y Кулікоўскай бітве (1380) удзельнічаў полк правай рукі на чале з князем Андрэем Полацкім. Быў таксама полк левай рукі, але на яго аснове не склаўся адпаведны агульнанародны фразеалагізм, хоць у пэўным кантэксце, на фоне выслоўя правая рука, можа выкарыстоўвацца з цэласным значэннем ‘другі памочнік’ выраз левая рука: «Паўлюк у райкоме, a мой Кастусь у райсавеце. У Шаўчэнкі ён — левая рука. Раманаў правая, a ён левая — загадчык аддзела сельскага і калгаснага будаўніцтва. Таксама, можна сказаць, намеснік старшыні!» (Я. Брыль). Ведаюць фразеалагізм правая рука немцы (rechte Hand) і французы (main droite); цяжка сказаць, ці ён запазычаны імі ў славян, ці ўзнік самастойна.
Прагаласаваць абедзвюма рукамі. Гл. галасаваць (прагаласаваць) абедзвюма рукамі.
Праглынуць <горкую> пілюлю. Паўкалька з франц. м. (avaler la pilule). Моўчкі знесці крыўду, цярпліва выслухаць непрыемнае.
Aлe, на маё шчасце, інспектар.. згадзіўся, што… не можа быць забароненых тэм на шляху пазнання чалавека і прыроды… Адным словам, Адэлька мусіла праглынуць пілюльку, яшчэ адну (І.Шамякін. Снежныя зімы).
Узнік са свабоднага словазлучэння, на аснове яго канкрэтнага значэння склалася метафарычнае.
Праглынуць язык. Калька з франц. м. (avaler sa langue). Перастаць гаварыць, замоўкнуць. Яе смяшлівыя шчокі з ямачкамі па-дзіцячы расчырванеліся, а з прыгожых вачэй струменіла такая гарэзная весялосць, што Ляўчук проста праглынуў язык і забыўся на ўвесь учарашні інструктаж (В. Быкаў. Воўчая зграя).
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.
Празандзіраваць глебу. Гл. зандзіраваць (празандзіраваць) глебу.
Праз (скрозь) зубы. Калька з франц. м. (entre ses dents). Ужыв. ca значэннямі ‘невыразна, неразборліва або ледзь чутна (гаварыць, мармытаць і пад.)’ і ‘з пагардай, незадавальненнем (гаварыць, цадзіць і пад.)’. Мікола правёў па «сівых» валасах малога, намацаў гуз ад кія і, заплюшчыўшы вочы, праз зубы ціха вылаяўся (Я. Брыль. Сірочы хлеб). Андрэй прабурчэў скрозь зубы: — Багатыр (М. Зарэцкі. Вязьмо).
Выраз усведамляецца як матываваны.
Прайсці агонь і ваду. Калька з англ. м. (go through flre and water). Зведаць, перанесці шмат чаго ў жыцці. Але дзіва дзіўнае: гэты Віткоўскі прайшоў усе агні і воды і ўцалеў! (У. Дамашэвіч. Дарожная гісторыя).
Першапачатковая вобразнасць фразеалагізма ўсведамляецца як ‘быць у агні і не згарэць, быць у вадзе і не патануць’. Ва ўсходнесл. мовах выраз ўжываецца і з дадаткам медныя трубы — вобразам, вядомым яшчэ ў Старажытнай Грэцыі як сімвал урачыстасці з аркестрам. Параўн.: «Прайшоў агонь, ваду, медныя трубы. Кажуць, прайсці медныя трубы — гэта прайсці цераз славу, самае цяжкае выпрабаванне» (І.Шамякін).
Пракаціць на вараных каго. Агульны для ўсходнесл. м. Забалаціраваць, праваліць на выбарах. Людзі яму не даруюць гэтага. Думаецца, што на справаздачным сходзе пракоцяць яго на вараных (А. Савіцкі. Палын — зелле горкае).
Прыведзены ўрывак-ілюстрацыя семантычна нічога б не страціў, калі б замест выразу пракоцяць на вараных застаўся толькі дзеяслоў пракоцяць; адно са значэнняў гэтага дзеяслова такое ж, як і значэнне фразеалагізма: «Мяне пракацілі… Не выбралі… Вось што здарылася…» (І.Шамякін); «Цябе могуць пракаціць» (А. Асіпенка). Такім чынам, фразеалагізм узнік на аснове слова пракаціць y выніку накладання на значэнне ‘забалаціраваць’ яшчэ аднаго значэння гэтага дзеяслова — ‘правезці’ і каламбурнага дапаўнення яго дадаткам на вараных. A для такога дадатку былі пэўныя падставы: раней на выбарах у некаторыя ўстановы галасавалі белымі («за») і чорнымі («супраць») шарамі; калі чорных (вараных) шароў аказвалася ў урне больш, чым белых, то гэта абазначала, што кандыдата «пракацілі… на вараных».
Пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) дарогу (шлях, сцежку) каму, чаму, куды. Агульны для ўсходнесл. м. Ствараць спрыяльныя ўмовы для дасягнення чаго-н., якой-н. мэты, для поспеху, развіцця. У драматургіі К. Крапіва — патрыярх. Авалодаўшы самым складаным жанрам літаратуры, ён праклаў сцежку нам, малодшым, на саюзную сцэну (ЛіМ. 26.03.1976).