MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

Узнік шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое дастасоўваецца да сапрэлага або паточанага шашалем дрэва. Магчыма, на фарміраванне выразу паўплываў сэнсава тоесны фразеалагізм пясок сыплецца з каго (гл.) — калька з англ. м.

Пасадзіць на мель каго. Гл. садзіць (пасадзіць) на мель каго.

Пасаліўшы есці можна. Уласна бел. Ні кепскі і ні добры, пасрэдны. — Новых п’ес у вас не густа, чым мая вам не да густу? — Калі справа йдзе аб змесце, пасаліўшы можна есці (К. Крапіва. Рэжысёр і драматург).

І.І.Насовіч звязвае этымалогію фразеалагізма з народным апавяданнем. Малады муж прыйшоў з працы і, калі маці падала яму есці, сказаў са злосцю: «Хто варыў, вочы б яму заліў». — «Ды гэта ж жонка твая», — адказала маці. «Ат! — стрымана заўважыў сын, — пасаліўшы есці можна».

Па <самую> завязку. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘поўнасцю, як толькі можна (запоўніць, накарміць і пад.)’, ‘вельмі моцна (нагаравацца, намучыцца і пад.)’ і ‘вельмі многа, звыш меры чаго-н.’. Добра, мабыць, па завязку накарміла яго Фядора (П.Місько. Мора Герадота). Яўхім глядзеў на сына як на няшчасніка: «Гэты наробіцца, нагаруецца па самую завязку» (Р. Сабаленка. Мохарты). Пайшлі. Спраў там у мяне — па завязку… (Я. Брыль. Апошняя сустрэча).

Узнікненне фразеалагізма, відаць, мае сувязь з завязкай — вяровачкай ці шнурком, якім завязваюць мяшок.

Па свежых слядах. Гл. па гарачых слядах.

Пасля дожджыку ў чацвер. Паўкалька з руск. м. (после дождичка в четверг). Невядома калі ці ніколі. —Дык калі прыходзіць — сёння? — Пасля дожджыку ў чацвер (А. Капусцін. Белае медзведзяня).

Лічыцца, што фразеалагізм склаўся як формула недаверу да бога грому Перуна, днём якога быў чацвер. Паходжанне фразеалагізма звязваюць таксама з адміраннем язычніцкага свята ў гонар Перуна, якое адзначалася ў пэўны чацвер пасля першага вясенняга дажджу і грому.

Паспееш з козамі на торг. Агульны для бел. і ўкр. м. Няма чаго спяшацца, не спяшайся. — Дзед, дык ты яшчэ нат не пачаў!.. — Паспееш, хлопча, з козамі на торг… Сёння пад вечар пачну (Я. Брыль. Мышалоўкі).

Гэта «абломак», першая частка прыказкі Паспееш з козамі на торг: і коз прадасі, і грошы праясі. Паміж фразеалагізмам і прыказкай сэнсавая тоеснасць, але неаднолькавыя магчымасці ўключацца ў кантэкст; дзеяслоўны кампанент фразеалагізма ўжываецца не толькі ў форме другой асобы адз. л.: паспею з козамі на торг (МЛынькоў), паспее з козамі на торг (М.Г арэцкі), з козамі на торг паспеем (Я. Колас), паспеюць з козамі на торг (З. Бядуля).

Паставіць знак роўнасці паміж кім, паміж чым. Гл. ставіць (паставіць) знак роўнасці паміж кім, паміж чым.

Паставіць кропкі над «і». Гл. ставіць (паставіць) кропкі над «і».

Паставіць крыж на кім, на чым, над чым. Гл. ставіць (паставіць) крыж на кім, на чым, над чым.

Паставіць на дыван каго. Гл. ставіць (паставіць) на дыван каго.

Паставіць на крыло каго. Гл. ставіць (паставіць) на крыло каго.

Паставіць на паток што. Агульны для ўсходнесл. м. Зрабіць што-н. сістэматычным, паслядоўным, бесперапынным. Так атрымалася, што «скасаванне» Быкава ў нашай краіне пастаўлена на паток. Быкаў усім недэмакратычным уладам быў няўгодны (Р. Барадулін. Інтэрв’ю).

Паходзіць з вытворчай тэрміналогіі, дзе патокам называюць бесперапынны выраб чаго-небудзь. Паток y гэтым значэнні найчасцей спалучаецца з дзеясловамі паставіць, ставіць, пусціць.

Паставіць у тупік каго. Гл. ставіць (паставіць) y тупік каго.

Пасыпаць галаву попелам. Агульны для ўсходнесл. і польск. (posypać glowę popiełem) м. Глыбока смуткаваць, бедаваць з якойсьці прычыны. Я не адношу сябе да ліку крытыкаў, якія сцвярджаюць, што наша літаратура не зрабіла нічога або, прынамсі, вельмі мала зрабіла для мастацкага асваення тэмы сучаснасці, горада, навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Не варта фетышызаваць паняцці і, як кажуць, пасыпаць галаву попелам (І.Навуменка. Героя працы — y поўны рост).

Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння з царкоўнаславянскіх кніг. Як расказваецца ў Бібліі (Іоў, 2, 12), y старажытных яўрэяў быў звычай выказваць пачуццё гора, роспачы не толькі плачам, але і пасыпаннем галавы попелам. Такі звычай, апісаны ў «Іліядзе» Гамера, быў і ў старажытных грэкаў. Ён сімвалізаваў і агульную для ўсіх жалобу.

Патачыць лясы. Гл. тачыць (патачыць) лясы (балясы).

Патрапіць y <самы> яблычак. Гл. пацэліць (патрапіць, трапіць) y <самы> яблычак.

Паўтарэнне пройдзенага. Уласнабел. Вяртанне да таго, што ўжо чулася, бачылася, адбывалася і г.д. Гэта яшчэ адзін крок да стварэння гарантый, якія пазбавяць нас ад «паўтарэння пройдзенага» (Маладосць. 2000. № 6).

Паходзіць з маўлення настаўнікаў, y практыцы якіх адзін з этапаў урока — паўтарэнне пройдзенага (таго, што ўжо вывучалася, выкладалася).

Пахне смаленым. Недакладная калька з франц. м. (ca sent le roussi, літаральна «чуецца пах гарэлага»). Паказвае на магчымасць небяспекі, пагражае непрыемнасцю каму-н. Гэту справу нельга дапускаць да райкома. Я спецыльна прыехаў, каб патушыць, a ты… Цяпер ад нас абодвух пахне смаленым, a ты не разумееш (А. Макаёнак. Каб людзі не журыліся).

Мяркуюць, што ўзнікненне выразу звязана са звычаем спальваць ерэтыкоў і «ведзьмаў» на вогнішчах інквізіцыі. Гл. паляванне на ведзьмаў.

Пацёмкінскія вёскі. Паукалька з руск. м. (потемкинские деревни). Ашуканства, паказуха, за якой хаваедца дрэнны стан чаго-н. [Галавач: ] Мяне за гэты комплекс Матусевіч, ведаеш, колькі агітавау? Выстаяў. Яму мода, пацёмкінская вёска патрэбна, каб дэлегацыі вазіць. A мужыку жыццё патрэбна (М. Матукоўскі. Наследны прынц).

Узнікненне выразу звязана з імем фаварыта і найбліжэйшага памочніка імператрыцы Кацярыны II — князя Г. А. Пацёмкіна, па ініцыятыве якога ў 1783 г. да Расіі быў далучаны Крым. У часе падарожжа Кацярыны II на поўдзень (1787) Пацёмкін, каб пераканаць царыцу і іншаземных гасцей у росквіце новых расійскіх тэрыторый і ў поспехах сваёй дзейнасці, выстаўляў на шляху імператрыцы па-святочнаму апранутых людзей, паказваў спецыяльна пабудаваныя дэкаратыўныя вёскі, хлебныя склады (у якіх мяшкі былі набіты пяском), статкі жывёл (ноччу іх пераганялі па маршруту царыцы), штучныя пышныя паркі, магутныя крэпасці і пад.

Паціраць рукі. Агульны для ўсходнесл. м. Адчуваць, перажываць вялікае задавальненне ад поспеху ў якой-н. справе. Пан Вячорык загадзя паціраў рукі, спадзеючыся на ўзнагароду (М. Машара. Сонца за кратамі).

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code