MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

Упершыню выкарыстаны ў камедыі «Грубіян» Плаўта (каля 254–184 да н. э.).

Ніжэй <за> калена. Уласна бел. Ужыв. (з іранічным адценнем) са значэннямі ‘да мінімальнага ўзроўню (апусціць, апусціцца, аказацца і пад.)’ і ‘вельмі дрэнны, кепскага ўзроўню’. Мой першы прэм'ер-міністр пісаў, што ніколі не любіў мяне. Што ступень ягонае павагі ўжо даўно апусцілася ніжэй за калена (У. Арлоў. Ордэн Белай Мышы). У 41 працэнта айчынных прадпрыемстваў — паказчык ніжэй калена! Гэта той выпадак, калі такі паказчык не радуе (У. Даўжэнка. Амбіцыі).

Паходзіць з маўлення А. Р. Лукашэнкі, які неаднойчы ўжыў яго ў сваіх трансліраваных па тэлебачанні выступленнях адразу пасля абрання Прэзідэнтам Беларусі.

Ні за грош. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім дарэмна (прапасці, загінуць і пад.). Павёў [паліцэйскі] мяне ў хату, напісаў запіску. «Перадасі Фроні»… і адпусціў… Але бачыш — усё ад выпадку залежыць. Не ведаў бы яе — ні за грош кокнулі б (І.Навуменка. Сасна пры дарозе).

Словам грош называлі пачынаючы з XVI ст. дробную медную манету. Фразеалагізм ні за грош узнік, відаць, тады, калі грош стаў самай дробнай разменнай манетай — паўкапеечнай (пасля грашовай рэформы 1838 г. y Расіі).

Ні за панюх табакі (прапасці, гінуць і пад.). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. ни за понюшку табаку, укр. ні за понюх табаку). Дарэмна, нізавошта. 3 легіянерамі вы лёгка справіліся. A тут армія, і не абы-якая армія. Дубальтоўкамі яе не спыніш. Пакласці лепшых людзей ні за панюх табакі — карысці мала (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка).

Узнік y мове спажыўцоў нюхальнага тытуню (табакі). Устарэлае слова панюх абазначала дробачку табакі. «„Панюх (табакі)“ — ад тых часоў, калі модна было нюхаць табаку (бралі крышачку, на адзін „панюх“ табакі ў шчопці і нюхалі)» (Ф. Янкоўскі).

Ні за што. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. ни за что, укр. ні за що). Ні пры якіх умовах, абставінах (не будзе, не адбудзецца што-н.) — Брыгадзір наш у праўленне пайшоў, a я… Пры ім жа і не падумай адлучыцца. Ні за што не адпусціць! (Я. Каршукоў Усмешка).

Узнік як фрагмент сінанімічнага фразеалагізма ні за што на свеце (гл.).

Ні за што на свеце. Напэўна, калька з франц. м, (pour rien au monde). Hi пры якіх умовах, абставінах (не будзе, не адбудзецца што-н.). Калі б да вайны школьніку Міколу Голубу сказалі, што ён будзе аграномам, стане старшынёй калгаса, то ён не паверыў бы гэтаму ні за што на свеце (І.Навуменка. Вясновыя праталіны).

Нізкай пробы. Агульны для ўсходнесл. м. Дрэннай вартасці, дасканаласці, кваліфікацыі. Эстрадную тэлепраграму літаральна запаланіла рок-музыка нізкай пробы (Звязда. 22.02.1988).

Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое бытуе ў асяроддзі ювеліраў; y іх золата ці серабро як матэрыял для вырабу розных рэчаў можа быць найвышэйшай, высокай і нізкай пробы, што залежыць ад долі высакароднага металу ў сплаве. Параўн.: «Было заключэнне ювеліра: пярсцёнак з золата нізкай пробы, камень — шкло пад брыльянт» (В. Хомчанка).

Ні кала ні двара. Усходнесл. Зусім нічога няма, не было ў каго-н. Добра табе, халасцяку, ні кала ні двара, сам сабе галава. A тут — чацвёраў доме, і малыя! (В. Быкаў. Трэцяя ракета).

Этымалогія фразеалагізма стане зразумелай, калі прыняць пад увагу, што ўстарэлае слова (гістарызм) кол абазначала ‘невялікі ўчастак ворнай зямлі, кадзел каля хаты (у некаторых мясцінах — шырынёю два сажні)’. Двор — гэта ‘гаспадарка’. Такім чынам, першапачатковае значэнне спалучэння было канкрэтным паказчыкам беднасці — ‘ні зямлі, ні гаспадаркі’.

Ні млён ні таўкач. Уласна бел. Ні на што не здатны, няўмелы. Я хацеў закрычаць, абразіць, сказаць, што ён ні млён ні таўкач, y нашым Чарцяжы так называюць людзей нікчэмных, ні на што не здатных (В. Шырко. Імем барыкад мяцежных).

Утвораны па мадэлі з ужо існуючымі выразамі, y якіх структурная схема ні…ні… запоўнена супрацьпастаўленымі словамі. Млён — палка, якой круцяць жорны, сячкарню.

Ні на грам. Агульны для ўсходнесл. м. Ніколькі, зусім (не даваць, не баяцца і пад.). Мужычок знізу ўверх бліснуў на Валошку шчаслівымі вочкамі, ні на грам не спалохаўся (В. Карамазаў. Пушча).

Узнік па аналогіі з ужо існуючым, сэнсава тоесным фразеалагізмам ні на гран (гл.) з заменай устарэлага і незразумелага гран блізкім па гучанні словам.

Ні на гран. Агульны для ўсходнесл: м. Ніколькі, зусім (не мець, не хваляваць і пад.). Маё нядаўняе мінулае, верыш, ніколечкі мяне, ну ні на гран не хвалюе… (А. Масарэнка. Баргузінскае лета).

Склаўся, відаць, y маўленні аптэкараў па аналогіі з фразеалагізмамі ні на грош, ні на ёту, ні на кроплю. Гран — даўнейшая мера аптэкарскай вагі, роўная 0,062 грама.

Ні на ёту. Паўкалька з грэч. м. Ніколькі, зусім (не саступаць, не пераацэньваць і пад.). Жыццё цвёрда крочыць наперад, не саступаючы ні на ёту перад «крамолаю» (Р. Мурашка. Сын).

Паходзіць з Бібліі (Матфей, 5,18): «Ні адна ёта, ні адна рыска не знікне з закону, пакуль не здзейсніцца ўсё», г. зн. недапушчальныя нават самыя малыя змены ў законе Божым, ні тэкст, ні літара, ні рысачка ў ім не могуць быць зменены. Ёта — літара грэч. алфавіта, якая абазначае гук «і»; яна ж y паменшаным памеры, як рысачка, выкарыстоўвалася пад галоснымі для адрознення гэтых гукаў.

Ні нашым ні вашым. Запазыч. з руск. м. Ні за аднаго і ні за другога; нікому з двух розных поглядамі бакоў (не служыць, не дагаджаць). Рыгор сумеўся. Былі так сабе — ні нашым ні вашым (К. Чорны. Нянавісць).

Выраз узнік на аснове фразеалагізма і нашым і вашым (ш.) як яго сэнсавая супрацьлегласць.

Ні пава ні варона. Запазыч. з руск. м. Той, хто адышоў ад адных і не далучыўся да другіх. Прайшла [паэтка], паглядаючы ў бакі. — Ні пава ні варона, — усміхнуўся Кулік (І.Гурскі. Чужы хлеб).

Выраз з байкі І.А. Крылова «Варона» (1825), y якой гаворыцца, як варона, прыбраўшыся «пад паву», хацела ўсіх зачараваць. Але яе абскублі спачатку павы, a пасля варокы. I «ад варон яна адстала, a да паваў не прыстала», зрабілася «ні пава ні варона» (гл. варона ў паўлінавых пёрах).

Ні пры якой пагодзе. Паўкалька з руск. м. (ни при какой погоде). Ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах (не рабіць чаго-н.). Ці ж мала войнаў за стагоддзе было ў нас на планеце ўсёй? О не, ні пры якой пагодзе не трэба болей зброі ёй! (П. Прыходзька. Рэпартаж з родных мясцін).

Фразеалагізаваны крылаты выраз з верша С. Ясеніна «Вяртанне на радзіму» (1924), дзе ёсць радкі: «И вот сестра разводит, Раскрыв, как Библию, пузатый „Капитал“, / О Марксе, Энгельсе…/ Ни при какой погоде / Я этих книг, конечно, не читал».

Ні пуху ні пяра. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. як шчырае пажаданне поспеху, удачы каму-н. y якой-н. справе. Да Лапаціч правядуць цябе хлопцы. A адтуль глядзі сама, Ніна… Ідзі, збірайся… Ні пуху ні пяра (І.Мележ. Мінскі напрамак).

Узнік y асяроддзі паляўнічых і гаварыўся перад адыходам на паляванне як пажаданне ўдачы, выказанае ў адмоўнай форме, што адлюстроўвала прымхлівыя ўяўленні, быццам пры прамым пажаданні (і пуху і пяра) можна сурочыць. Пяро ў мове паляўнічых абазначае ‘птушкі’, a пух атаясамліваецца са словам звяры.

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code