MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

На ўсіх парах ляцець, імчацца і пад. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. на всех парах, укр, на всіх парах). Вельмі хутка, з вялікай скорасцю. Пад вечар, пазычыўшы ў суседа веласіпед, Мікола Гаўрылавіч злётаў на ўсіх парах да свайго слупа (Г. Марчук. Аб’ява на слупе).

Утвораны па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесным выразам на ўсіх парусах (гл.). Калі парусныя судны былі выцеснены параходамі, назоўнікавы кампанент парусах быў заменены іншым, больш лагічным для пэўнага часу.

На ўсіх парусах ляцець, імчацца і пад. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі хутка, з вялікай скорасцю. [Чухрай: ] Таеарыш Міхайлаў! Тут дa вас дамачка на ўсіх парусах… Дапусціць? (П. Васілеўскі. Год дзевяцьсот семнаццаты).

Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжывалася ў маўленні маракоў. Калі на парусным судне падымалі ўсе парусы, то яно ішло з максімальнай для яго хуткасцю.

На ўсю жалезку. Агульны для ўсходнесл. м. Выкарыстоўваючы ўсе рэзервы магутнасці, скорасці і пад. (імчацца, газаваць і інш.). Данік [матацыкліст], як ён казаў, націскаў на ўсю жалезку, каб не бурчала старая ведзьма Агата, калі яны трохі прыпозняцца (М. Даніленка. Журлівіца).

Паходзіць з маўлення шафёраў, дзе жалезкай нярэдка называюць педаль акселератара, якой рэгулююць паступленне гаручай сумесі ў цыліндры рухавіка і тым самым колькасць яго абаротаў.

На ўсю іванаўскую. Паўкалька з руск. м. (во всю ивановскую). Ужыв. са значэннямі ‘вельмі гучна, голасна (крычаць, храпці і пад.)’ і ‘у поўную меру (рабіць што-н.)’. Аляксей Сафронавіч.. паклікаў Колю. Шапнуў яму: — Ідзі, зрабі так, каб матор роў на ўсю іванаўскую (І.Шамякін. Трывожнае шчасце). У хаце на ўсю іванаўскую круціўся вальс. Каманду падаваў кучаравы, геройскі з выгляду сяржант (Р. Няхай. Сарочы лес).

Узнікненне фразеалагізма традыцыйна звязваюць з назвай Іванаўскай плошчы ў Маскоўскім Крамлі, на якой y XVI ст. і пазней дзякі вельмі гучна, каб усе чулі, аб’яўлялі царскія ўказы. Паводле ж В. М. Макіенкі, фразеалагізм утварыўся на аснове выразу больш поўнай формы во всю ивановскую мощь шляхам субстантывацыі прыметніка і ўсячэння назоўніка. Кампанент іванаўскі першапачаткова адносіўся не да Іванаўскай плошчы, a да Івана — героя шматлікіх народных казак.

На ўсю катушку. Гл. на поўную (усю) катушку.

На хвост (на хвасце) станавіцца. Уласна бел. Пагрозліва, варожа ставіцца да каго-н. Ціток таксама як не закрычаў на Зазыбу: „Ды не трэба таго сходу!..“ Астатнія мужыкі… зарагаталі—тады навошта было дарэмна на хвост станавіцца! (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі).

Узнікненне фразеалагізма — вынік пераносу дзеянняў, стану гадзюкі на чалавека. Як піша Ф. Янкоўскі, „гадзюка мае здольнасць падымацца і кідацца на чалавека, на любую жывую істоту“. Перад тым як нанесці імгненны ўкол ядавітымі зубамі, гадзюка рэзкім і дужым рухам становіцца на хвост, г. зн. падымае пярэднюю частку мускулістага цела.

Ha цугундар браць (узяць) каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. брать на цугундер, укр. братн на цугундер). Караць, прыцягваць да адказнасці. У анкеце ўжо не напішаш, што ў палоне і акружэнні не быў. Цяпер чортаў знак. Ды яшчэ асобы аддзел на цугундар возьме (В. Быкаў. Здрада).

Слова цугундар, неўжывальнае па-за фразеалагізмам, узнікла, паводле М.І.Міхельсона, шляхам зрашчэння двух ням. слоў: zu + hundert (к + сотня), успрынятых ад немцаў як частка каманды-загаду даць камусьці сто ўдараў (палак, розгаў, шпіцрутэнаў). Этымалагічная невыразнасць, нематываванасць гэтага слова часам спараджае яго іншае напісанне: цугундры, цыгундзер, цыгундар.

На цырлах. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘дрыжаць перад кім-н., без адгаворак падпарадкоўваючыся ва ўсім’ і ‘усяляк дагаджаючы каму-н. (бегаць вакол каго-н.)’. Усе, нават афіцэры, перад ім, як кажа старая Пабетынчыха, на цырлах (В. Супрунчук. Калыханка ддя Ясіка). Бач, пан які знайшоўся, бегай вакол яго на цырлах! (С. Законнікаў. Ліёнскі тыдзень).

Паходзіць з турэмна-лагернага жаргону, дзе назоўнікавы кампанент застыў толькі ў адной форме (параўн.: на дыбачках, на кукішках, на цыпачках).

На чале з кім. Агульны для многіх слав. м. (напрыклад, укр. на чолі, польск. na czele, балг. — y злітным напісанні — начело; параўн. y руск. м.: во главе). Пад кіраўніцтвам каго-н. Кудысьці спяшыла грамада вучняў на чале з настаўнікам (Ц. Гартны. Сокі цаліны).

Пададзенае ў ТСБМ (т. 5, кн. 2, с. 291) слова чало са значэннямі ‘лоб’ і ‘твар’ і пазначанае паметамі „ўстар. і паэт.“ не мае дачынення да фразеалагізма на чале. Тут іншае чало (чело) — агульнаславянскае слова, утворанае, відаць, суфіксальным спосабам ад дзеяслоўнай асновы і з першапачатковым значэннем ‘верх, узвышша’.

На чатыры вокі. Агульны для бел. і ўкр. (на чотири ока) м. Без сведак, без пабочных асоб (гаварыць, сустракацца, апынуцца і пад.). Цярэшка сеў на канапу, утапіўся ў яе мяккасці, побач сеў чалавек з вачыма сфінкса, і на чатыры вокі Цярэшка здаў кароткую справаздачу (З. Бядуля. Язэп Крушынскі).

Выраз усведамляецца як матываваны, заснаваны на сінекдасе. Склаўся пад уплывам сэнсава тоесных, але з крыху іншай структурай фразеалагізмаў, якія ёсць у многіх мовах; параўн.: польск. w cztery oczy руск. между четырех глаз, чэшск. mezi ctrzrma осіта, ням. unter vier Augen, франц. entre quatre yeux.

Начная зязюля. Уласна бел. Жонка. Спытала пасля ў свайго начная зязюля: „Пра што вы там гаварылі?“ A ён na-чужому неяк адсек: „Спі лепш, a то старою будзеш без пары“ (Я. Брыль. Сцежка-дарожка).

Паходзіць з прыказкі Начная зязюля дзённую перакукуе, што значыць ‘жонка зможа настаяць на сваім, пераканаць мужа зрабіць па яе жаданні’.

На чорны пазногаць. Гл. на сіні (чорны) пазногаць.

На чым свет стаіць. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі моцна, нястрымна (лаяць, лаяцца, клясці, крыць і пад.). Каваль паказвае малойцу, дзе трэба па кавадлу біць, і лае на чым свет стаіць няўмелага малатабойца (Я.Сіпакоў. Кузня).

Узнікненне фразеалагізма, як лічыць В. М. Макіенка, звязана са старажытным вераваннем людзей, паводле якога свет стаіць на чымсьці (напрыклад, на трох вялікіх кітах). Першапачаткова выраз абазначаў ‘да самай асновы свету, грунтоўна’.

Нашага палку прыбыло. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. нашего полку прибыло, укр. нашого полку прибуло). Нас, такіх, як мы, стала больш (гаворыцца пры з’яўленні ў калектыве чалавека аднолькавых поглядаў, перакананняў і інш.). [Клава: ] Гэта друг таварыша Язвы, паэт. [Жлукта: ] Значыць, нашага палку прыбыло (К. Крапіва. Мілы чалавек). Дзеяслоўны кампанент ужыв. і ў форме цяперашняга часу: О! Нашага палку прыбывае. Вельмі прыемна, калі круг інтэлігенцыі павялічваецца (Я. Колас. На ростанях).

Выраз прыйшоў са старадаўняй песні-гульні „А мы проса сеялі“. Хлопцы і дзяўчаты станавіліся ў два рады, ці, іначай, палкі (даўней словам полк называлі не толькі вайсковую адзінку, але і, як засведчана У. Далем, гурт, чараду людзей). Калі з адной чарады ў другую пераходзіў, як таго патрабавалі ўмовы гульні, хлопец ці дзяўчына, полк, які атрымаў папаўненне, спяваў:

У вершаванай аповесці А. А. Бястужава-Марлінскага „Андрэй, князь Пераяслаўскі“ апошні з прыведзеных радкоў песні падаецца ў такой арфаграфіі: „Ой, дид-ладо, прибыло!“ Гэта пралівае святло на нацыянальна-этымалагічны бок песні. Украінскае дід — гэта „дзед“, ладо — „лада“ (у руск. і бел. мовах), ці „мілы“. Адсюль становіцца зразумелым, чаму ў назоўнікавым кампаненце фразеалагізма нашага палку прыбыло такі незвычайны канчатак — y: і ў сучаснай укр. м. слова полк мае ў род. скл. адз. л. формы полку і полка a літаратурная норма фразеалагізма — нашого полку прибуло. Відаць, і ў памянёнай песні націск прыпадаў не на другі, a на першы склад назоўнікавай формы полку.

На шапачны разбор. Паўкалька з руск. м. (к шапочному разбору). Ужыв. пры дзеясловах прыйсці, паспець і абазначае ‘позна, пад самы канец чагосьці’. — Але доўга нешта вы там, — плюснуў Чубар прыжмуранымі ад бяссонніцы вачамі. — На шапачны разбор, лічы, прыйшоў!.. (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі).

Зыходная вобразнасць фразеалагізма адлюстроўвае пэўную сітуацыю: хто-небудзь завітаў y госці тады, як ужо ўсе іншыя пачалі разбіраць шапкі і апранацца, каб ісці дамоў. Параўн. y „Абеліску“ В. Быкава, дзе агаляецца вобраз фразеалагізма, выкарыстанага са змяненнем формы: „Было відаць, што вячэра ідзе не першую гадзіну, і я зразумеў, што паспеў на разбор шапак — не болей. Знаў бы — не ехаў… Ну, але не брацца ж за шапку, калі ўжо прыехаў“.

На шчыце. Агульны для ўсходнесл. і польск. (na tarczy) м. Пераможаны, з паражэннем. Праўда, яшчэ невядома, ці не спяшаецца ён, Корзун, спраўляць перамогу, толькі будучыня пакажа, хто з іх са шчытом, а хто на шчыцг (У. Шыцік. Па жураўля ў небе).

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code