Паходзіць з байкі І. А. Крылова „Два сабакі“, дзе спачатку выкарыстаны як свабоднае словазлучэнне (гаворыцца пра сабаку, які ў прамым сэнсе можа хадзіць на задніх лапках), a затым — як выраз з пераносным значэннем (размова ідзе пра людзей). Пакаёвы сабачка Жужу хваліцца двароваму Барбосу, што жыве „ў пяшчоце, y дабры“, п’е і есць „на серабры“ (пераклад К. Крапівы):
Ha здароўе. Агульны для бел., руск. і польск. (na zdrowie) м. Колькі хочацца каму-н. і без пярэчанняў з боку таго, хто гаворыць. — Я кахаю Ганчара… — Ну й кахай сабе на здароўе (Г. Багданава. Паганскія экспрэсіі).
Фразеалагічнае значэнне ў гэтым выразе, ніяк не звязанае з сэнсавай структурай слова здароўе, развілося на аснове тоста ці зычэння пры частаванні („ешце, піце на здароўе“), калі спалучэнне на здароўе пашырыла сферу свайго дастасавання, выйшаўшы за межы ветлівага кантакту з суразмоўнікам пры гасцяванні, частаванні і пад. Параўн. ужыванне спалучэння ў нефразеалагічным сэнсе: „Няхай ядуць на здароўе, я не шкадую“ (В. Палтаран).
На злобу дня. Агульны для ўсходнесл. м. Пра што-н. надзённае, якое хвалюе, займае, цікавіць усіх (гаварыць, пісаць і пад.). Ласкі нашы звычайна перапыняліся ціхімі гутаркамі і спакойнымі разважаннямі на злобу дня (М. Гарэцкі. Віленскія камунары).
Фразеалагізм мае застылую, нязменную форму і з’яўляецца ўтварэннем ад назоўнікавага выразу злоба дня (гл.), якое ўзнікла на аснове запазычання з царк. — слав. м. — з тэксту Бібліі (Матфей, 6, 34): Довлеет дневи злоба его — ‘хапае для кожнага дня сваёй турботы’; злоба — ‘турбота, клопат’.
На злом галавы. Уласна бел. Абазначае ‘не думаючы, неабачліва (рабіць што-н.)’ і ‘вельмі хутка, імкліва, стрымгалоў (імчацца, уцякаць і пад.)’. У маім лёсе ўсе наадварот. Некалі на злом галавы вырваўся з вёскі, a пад старасць усё часцей і часцей стаў думаць, што зрабіў глупства (ЛіМ. 1.10.1982). Тады Чубар скочыў цераз ваўка і рынуўся на злом галавы па дарозе да бальшака (І.Чыгрынаў. Плач пералёлкі).
Асновай для ўтварэння гэтага прыслоўнага фразеалагізма быў дзеяслоўны выраз зламаць галаву, які ўжываецца са значэннем ‘знявечыцца, загінуць’, калі гаворка ідзе пра рызыкоўныя дзеянні.
Называць (назваць) рэчы сваімі імёнамі. Калька з франц. м. (appeler les choses par leurs noms). Гаварыць прама, адкрыта, нічога не ўтойваючы пра каго-, што-н. [Ягор: ] Аяі не гавару загадкамі. Я называю рэчы сваімі імёнамі, Вадзім Сілавіч (В. Лукша. Калі вяртаюцца буслы…).
Фразеалагізм успрымаецца як матываваны.
На кані быць, адчуваць сябе. Агульны для ўсходнесл. м. У прыемнай сітуацыі, y выгадным становішчы. Васька ўвайшоў y ролю і адчуваў сябе на кані (А. Жук. Чорны павой).
Параўнальна нядаўняе ўтварэнне, „абломак“ фразеалагізма на кані і пад канём ‘у самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях (быць і пад.)’, пабудаванага на супастаўленні дзвюх частак. У „Зборніку беларускіх прыказак“ І.І.Насовіча выраз фіксуецца ў форме быў на кані і пад канём.
На карачках паўзці, поўзаць. Агульны для бел. і руск. м. Адначасова на абедзвюх руках і нагах. Лейтэнант тут жа развярнуўся ў снезе, на карачках праскочыў y галаву сваёй распластанай над узмежкам калоны, схапіў лыжы (В. Быкаў. Дажыць да світання).
На думку В. М. Макіенкі, y выразе захавалася старажытнае праславянскае слова карк (корак) са значэннем ‘нага жывёліны’. Першапачаткова карачкі — ‘маленькія ногі, ножкі’ (відаць, лапы жывёліны), спалучэнне на карачках напачатку дастасоўвалася толькі да чатырохногіх (жывёлін).
Быць, адчуваць сябе на кароткай назе з кім. Запазыч. з руск. м. (на короткой ноге). У блізкіх, сяброўскіх адносінах. Адразу ён [Шпулькевіч] адчуў сябе на кароткай назе з гэтым хлопцам (К. Чорны. Люба Лук’янская).
У руск. м. выраз трапіў як калька з франц. sur un pied d'intimité, дзе апошні кампанент перакладзены прыметнікам короткий са значэннем ‘блізкі, сяброўскі’.
На кароткую нагу жыць, станавіцца і пад. Уласна бел. Вельмі блізка, па-сяброўску. Нупрэеў лічыўся чалавекам сухаватым, y абыходжанні са сваімі падначаленымі ён ніколі не ставіўся, як кажуць, на кароткую нагу, мог нават часамі ні за што нагрубіць чалавеку (Я. Васілёнак. Сакрэт).
Утварыўся на аснове фразеалагізма на кароткай назе з кім (гл.), стаўшы спалучацца з іншымі, чым яго папярэднік, дзеясловамі-суправаджальнікамі.
На крайні выпадак. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. на крайний случай, укр. на крайній випадок). У прадбачанні крайняй неабходнасці, калі не будзе іншага выхаду. [Сцяпан] можа пайсці ў лес, камандаванне яму гэта дазволіла на крайні выпадак (У. Шыцік. Масткі над абрывам).
Склаўся, відаць, пад уплывам сінанімічнага з ім фразеалагізма ў крайнім выпадку (гл.) — калькі з франц. м.
На край свету (зямлі) ісці, ехаць і пад. Агульнаслав. (руск. на край света, укр. на край світу, польск. па koniec świata, чэшск. па konec sveta, балг. накрай света, серб. — харв. на кpaj света і г. д.). Абазначае ‘куды-н. вельмі далёка’ і ‘у любое месца, абы-куды’. Яна яшчэ дзіця чакала тады… Дык жа не паглядзелі… Забралі… На край свету павезлі… (МЛынькоў. Сустрэчы). Я гэтак рада… 3 вамі я на край зямлі ісці гатова (А. Бачыла. Загорская восень).
Паходзіць са свабоднага словазлучэння, якое мела канкрэтны сэнс. Зямля, як даўней лічылі,— плоскі чатырохвугольнік з дахам-небам, a край свету — месца, дзе неба сыходзіцца з зямлёй.
На кругі свая вяртацца, вярнуцца, вярнуць і пад. Запазыч. з царкслав. м, Да ранейшага стану; на былое месца. Будзь спакойная, Чазенія. Усё вярнулася на кругі свая. Жыві добра (У. Караткевіч. Чазенія).
Выраз з Бібліі (Эклезіяст, 1,1), дзе ўжыты ў кантэксце: Вяртаецца вецер на кругі свая. Тут свая — форма мужч. р. мн. л. він. скл.
Накруціць хвост каму. Агульны для ўсходнесл. м. Зрабіць строгую вымову, выгаварыць з дакорам. Мароз пад’ехаў куставую нараду правесці — хлеб не ішоў па закупу, Трэба было накруціць xвocm актыву. На самацёк пусцілі, апартуністы! (М. Лобан. Гарадок Устронь).
Склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да некаторых свойскіх жывёл. Параўн.: „Эйдля бачыла, як упіралася карова адна, падала на пярэдняе калена, не хацела ісці. Але Пінька хітры, ён падганяць умее — і біць не б’е, a так хвост накруціць, што тая аж трушком бяжыць“ (М. Лынькоў).
На кудыкіну гару. Агульны для бел. і руск, м. Ужыв. як уніклівы адказ на пытанне: „Куды ідзеш?“ — Куды гэта вы?.. — Анікуды!.. — Так ужо і нікуды?.. — Ну тады на кудыкіну гару, — для адчэпкі сказала Дуня Пракопкіна і паспрабавала абмінуць на дарозе паліцэйскага, каб ісці далей (І.Чыгрынаў Апраўданне крыві).
Прыметнікавы кампанент кудыкіну, утвораны ад прыслоўя куды, па-за фразеалагізмам y літаратурнай мове не ўжываецца. Мяркуюць, што выраз узнік y асяроддзі паляўнічых. Ідучы на паляванне, яны, y адпаведнасці з павер’ем, ні ў якім разе не называлі месца, куды ідуць: іначай ім не пашанцуе.
На курынай ножцы. Агульны для ўсходнесл. м., спалучаецца са словам хата і абазначае ‘маленькая, мізэрная’. У Янкі Скрыбы клопаты зусім не такія. У яго хата на курынай ножцы, катух-хлеву-шок, а ў ім карова што тая каза (У. Дамашэвіч. Ключ да шчасця).
Выраз з народных казак. Параўн.: „Гэта была не хата, a хатка, як з казкі, — на курыных ножках“ (П. Пестрак). Казачны вобраз хаткі на курыных ножках узнік, магчыма, на аснове канкрэтнага зрокавага ўяўлення: драўляныя зрубы, калі мясціна была багністая, ставілі на слупкі або пні.
На ладан дыхаць. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. на ладан дышать, укр. на ладан дихати; параўн. y балг. м.: държа тамяна под носа си — трымаць ладан пад носам). Абазначае ‘быць блізкім да смерці’ і ‘даходзіць да непрыгоднасці, занепадаць’. Вольгу вершы такіяспачатку не кранулі, яна падумала з грубаватай гарэзлівасцю: „Бач ты, на ладан дыхае, a пра любоў думае“ (І.Шамякін. Гандлярка і паэт). Электрастанцыя дыхае на ладан (М. Лынькоў. Векапомныя дні).