MoreKnig.org

Читать книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» онлайн.

Маг і чарадзей. Паўкалька зруск. м. (маг и волшебник). Чалавек, які ўсё робіць лёгка і хутка. — Ты, Фелікс, проста маг і чарадзей! Як гэта табеўдалося [знайсці друкара]? — Я ж казаў: дзядзька Максі мне сваяк, хоць і не блізкі (А. Якімовіч. Кастусь Каліноўскі).

Выраз з камедыі А. В. Сухаво-Кабыліна «Вяселле Крачынскага» (1855), у якой адзін з персанажаў называе махляра і авантурыста Крачынскага магам і чарадзеем.

Мазаць (абмазаць, вымазаць) дзёгцем каго, што. Агульны для ўсходнесл. м. Незаслужана зневажаць, бэсціць, чарніць. За вочы бэсціць, дзёгцем мажа і несусвеціцу нясе, а стрэне — кампліменты кажа і доўга дзве рукі трасе (С. Грахоўскі. «Сумленны»).

Узнікненне фразеалагізма звязана з даўнейшым звычаем мазаць дзёгцем у начны час вароты гаспадару, намякаючы гэтым на якую-небудзь правіннасць гаспадара ці членаў яго сям’і і тым самым ганьбячы іх.

Мазгі набакір у каго. Паўкалька з руск. м. (мозги набекрень). Хто-н. прыдуркаваты, з дзівацтвам. Спачатку і мне думалася: яны людзі. Аслеплі ад самаўлюбёнасці, дый мазгі набакір. Цяпер жа ведаю: маразм; і, каб абараніць жывое, патрэбны не адны словы! (У. Карпаў. Жывое сячэнне).

Склаўся, відаць, па аналогіі з ужо існуючым, сэнсава тоесным выразам мазгі не на месцы ў каго. Набакір (у дачыненні да мазгоў) першапачаткова абазначала ‘зрушаныя набок, скрыўленыя, як шапка, ссунутая набакір’.

Малако на губах не абсохла ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. малады і зусім нявопытны. Пасаромеўся б! Вучань!.. Малако на губах не абсохла (І.Шамякін. Крыніцы).

У сучасных слоўніках фразеалагізм звычайна фіксуецца ў форме малако на губах не абсохла і выступае як нематываваная адзінка. У зборніку І.І.Насовіча ён падаецца ў больш поўнай форме — з семантычна апорным кампанентам: матчына малако на губах не абсохла. 3 сэнсаўтваральным кампанентам выкарыстаў гэты выраз і Я. Купала ў п’есе «Прымакі»: «Занадта рана пачалі ўжо нюхацца з сабою. Янгчэ малако матчына на губах ці абсохла». Параўн. таксама індывідуальна-аўтарскае ўжыванне выразу ў рамане С. Баранавых «Калі ўзыходзіла сонца»: «Абы абцёр матчына малако — ужо кавалер». У вобразнай аснове фразеалагізма — гіпербала як мастацкі сродак. Унутраная форма фразеалагізма лёгка расшыфроўвалася, пакуль ён не страціў кампанента матчына. Гісторыя гэтага выразу адлюстроўвае жывы моўны працэс — вызваленне фразеалагізмаў ад семантычна апорных слоў.

Малая сошка. Паўкалька з руск. м. Нязначны, малаважны, неўплывовы чалавек. І ўсе ведалі, што гэта не проста словы, што, крый божа, трапіць Арцёму Захаравічу цяпер на вочы: літасці не будзе нікому, нават другому і трэцяму сакратарам, нават Валатовічу, не кажучы ўжо аб загадчыках аддзелаў, інструктарах, інспектарах і іншых «малых сошках» (І.Шамякін. Крыніцы).

Словам саха раней называлі не толькі прыладу земляроба, але і пэўны кавалак зямлі, які лічыўся адзінкай падатковага абкладання, а таксама абшчыну, што аб’ядноўвала ў сваім складзе «сошных людзей» для выплаты подацей. Былі вялікія сохі і малыя, або «сошкі», сельскія і гарадскія. Сохі падзяляліся на долі. Удзельная вага, уплывовасць чалавека вызначаліся велічынёй яго долі ў сасе. Таму бедных сялян, а таксама дробных чыноўнікаў і збяднелых дваран пагардліва або насмешліва называлі «мелкой сошкой».

Малоць не падсяваючы. Уласна бел. Гаварыць глупства, пустасловіць. Ах ты, чорт аднавокі! Гэта ж трэба так малоць не падсяваючы. Прыдумаў! (І.Ласкоў. Зімовыя лісты).

Утвораны ў выніку «разгортвання слова ў фразеалагізм» (В. М. Макіенка). Тут на рэалізаванае спачатку пераноснае значэнне дзеяслова малоць ‘балбатаць, пустасловіць’ накладзена прамое значэнне ‘размолваць, ператвараць зерне ў муку’ з адначасовым далейшым дапаўненнем гэтага дзеяслова дзеепрыслоўем з адмоўем — не падсяваючы ў сэнсе ‘не прасейваючы муку праз сіта, не пытлюючы яе’.

Малочныя рэкі <з кісельнымі берагамі>. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннем ‘прывольнае жыццё’. 3 чаго ж пачынаюць работу ў такіх умовах, як не з плана. Не абяцаць ніякіх малочных рэк, а сказаць проста і ясна: давайце працаваць… Толк будзе… (І.Навуменка. Вясновыя праталіны).

Склаўся на аснове казачных вобразаў. У народнай казцы гаворыцца пра далёкі мінулы час, калі «рэкі цяклі малочныя, берагі былі кісельныя, а па палях лёталі смажаныя курапаткі».

Мамаева пабоішча. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі: 1) вялікая сварка, бойка, 2) поўны беспарадак, неразбярыха. О, каша заварваецца, — задаволена паціраў рукі Арцём. От жа мамаева пабоішча пачынаецца! (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). — Калі ласка, палюбуйцеся на гэтага героя, які ўчыніў у класе мамаева пабоішча! А? Як вам падабаецца? — пераможна і зларадна ггытаў Арэшкін. — Зашпілі каўнер (І.Шамякін. Крыніцы).

Узнік у выніку пераасэнсавання састаўной назвы гістарычнай падзеі: у 1380 г. на Куліковым полі былі разбіты войскі татарскага хана Мамая. У бітве разам з рускімі на чале з Дзмітрыем Данскім прымалі ўдзел беларускія і ўкраінскія атрады. Бітва гэта называецца Кулікоўскай, а таксама Мамаевым пабоішчам.

Мамчын (мамін) сынок. Відаць, калька з ням. м., дзе замест фразеалагізма ўжыв. сэнсава раўназначны складаны назоўнік Мuttersöhnсhеn. Распешчаны, збалаваны, ні да чаго не прыстасаваны хлопчык ці малады чалавек. — Што ж, песці, гадуй мамчынага сынка. Мужчыну трэба гадаваць па-мужчынску, строга, — гаварыў Міхал (Л. Арабей. Другі).

Выраз усведамляецца як матываваны, падсвечаны іроніяй.

Манна з неба сыплецца (падае) каму, у каго, для каго. Агульны для ўсходнесл. м. Каму-н. вельмі лёгка, само сабой дастаюцца сродкі для пражыцця, набытак і пад. Думаеш, у Сенніцы табе манна з неба сыпацца будзе?.. (С. Александровіч. Незабыўнымі сцежкамі).

Склаўся на аснове фразеалагізма манна нябесная (гл.).

Манна нябесная. Відаць, паўкалька з франц. м. (mаnnе сélestе). Ужыв. са значэннямі ‘што-н. вельмі патрэбнае, доўгачаканае’ і ‘багацце падазронага паходжання’. У калгас [мужчыны] пайшлі не думаючы. Пайшлі таму, што ўсе ішлі. Або думалі, што калгас — гэта рай, дзе даюць манну нябесную… (В. Каваленка. Падвышанае неба). Адкуль яму, думаем, такая манна нябесная?.. Ды нехта зірк, а на грашовых пераводах акуратныя штампікі: маўляў, грошы пасылае рэдакцыя (М. Кусянкоў. Пра воўка памоўка).

Выток фразеалагізма — біблейскі аповед (Зыход, 16, 14–16, 31) пра «сыноў Ізраіля», якія на працягу 40 гадоў елі манну, пакуль не прыйшлі ў зямлю абяцаную. Манну, калі іудзеі ішлі пустыняй, кожную раніцу нібыта пасылаў з неба Бог.

Чакаць манны нябеснай. Агульны для ўсходнесл. м. (Чакаць) малаверагоднай дапамогі, падтрымкі, вынікаў. Адамаўна ўсё можа, а мы чакаем нябеснай манны, дарагі час марнуем, а за прастой нам не плоцяць (А. Масарэнка. Баргузінскае лета).

Утварыўся на аснове фразеалагізма манна нябесная (гл.), стаўшы ўжывацца пры строга акрэсленым дзеяслове-суправаджальніку.

<Марны> лямант (голас) у пустыні. Недакладная паўкалька з царк. — слав. м. (параўн. у руск.: глас вопиющего в пустыне, укр.: голос волаючего в пустелі, польск. głоs wołającego na рuszczy). Дарэмныя заклікі да чаго-н., якія застаюцца без увагі. А я нічым не магу памагчы вечнасці, акрамя вечнага паўтарэння аднаго і таго ж, вечнага закліку да сумлення братоў. Заклікання, якое часам бывае марным лямантам у пустыні (У. Караткевіч. Студзёная вясна…).

Паходзіць з Бібліі (Ісаія, 40, 3). Прарок Ісаія ў пустыні, гаворачы пра будучае вяртанне іудзеяў з вавілонскага палону, заклікае ізраільцян, каб яны падрыхтавалі шлях Богу. Але гэты заклік так і застаўся «гласом вопиющего в пустыне».

Мастацтва для (дзеля) мастацтва. Калька з франц. м. (l'аrt роur l'аrt). Бескарысная справа, бескарысны занятак. За крытыку трэба дзякаваць кожнаму, калі толькі гэтая крытыка імкнецца дапамагчы справе. Але калі гэтая крытыка ёсць своеасаблівае мастацтва дзеля мастацтва, дык за яе дзякаваць няма чаго (К. Чорны. Публіцыстычныя нататкі).

Склаўся ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, упершыню ўжытага французскім філосафам-ідэалістам В. Кузенам у 1818 г. у часе чытання ў Сарбоне 22-й лекцыі «Курса філасофіі». Састаўны тэрмін выкарыстоўваўся як лозунг, абвешчаны прыхільнікамі так званага «чыстага», «свабоднага» мастацтва, якія не прызнаюць грамадскага прызначэння і ідэйнага зместу мастацтва.

Масты спалены <чаго, куды>. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. мосты сожжены, укр. мости спалени). Хто-н. канчаткова пазбаўлены магчымасці вярнуцца да ранейшага. [Юткевіч] адмовіўся ехацьу тую краіну, якая дала яму жыццё, дала яму славу. Адмовіўся, і яго пакінулі. Масты ў новы свет былі спалены (Б.Мікуліч. Дужасць).

Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, выраз утварыўся на аснове суадноснага з ім дзеяслоўнага фразеалагізма спаліць <за сабой> мастыу узнікненне якога звязана з гісторыяй войнаў і паходаў. Было нямала выпадкаў, калі, наступаючы і пераправіўшыся на другі бок ракі, палкаводцы спальвалі за сабой масты, каб паказаць салдатам, што назад дарогі адрэзаны і што наперадзе толькі рашучая і пераможная барацьба або смерць.

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code